Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Можна быць паспяховым і не ісці ва ўслужэнне рэжыму

Можна быць паспяховым і не ісці ва ўслужэнне рэжыму Друк E-mail
24.04.2010 | 20:33 |
Алесь ЛАГВІНЕЦІнтэв'ю з Алесем ЛАГВІНЦОМ
Выбарчая кампанія набліжаецца да фінішу, аднак у жыцці гэтага не бачна — вакол цішыня і спакой.Сухараўская акруга № 30 па выбарах дэпутата Мінскага гарсавета — адна з найбольш альтэрнатыўных — за дэпутацкі мандат змагаюцца сем кандыдатаў. Адзін з сямёркі — 38-гадовы палітолаг Алесь ЛАГВІНЕЦ, ён пазіцыянуецца як беспартыйны кандыдат. Хаця не хавае, што з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў руху «За Свабоду!». Алесь ЛАГВІНЕЦ — госць «Снплюс».

— Такіх акруг, відаць, не толькі ў Мінску, але і ў краіне мала. Як пачуваецеся ва ўмовах такой канкурэнцыі?

— Вельмі камфортна. За час сваёй палітычнай кар’еры я абышоў тысячы кватэр і, думаю, маю тую мову, якую людзі хочуць пачуць, — мову рэальных праблем. Я не баюся палітычнага акрэслівання — ёсць незалежныя кандыдаты, якія хочуць падацца белымі і пухмянымі. Можа быць, на пачатку палітычнай кар’еры гэта і варта рабіць, але надыходзіць момант, калі трэба казаць канкрэтна і не цурацца ўласных поглядаў. І ў той жа час быць вельмі блізкім да людзей, давяраць людзям. На фоне шасці кандыдатаў я буду старацца выглядаць самым дынамічным кандыдатам, які мае самую актыўную каманду.

— Хто з вашых сапернікаў уяўляе найбольшую пагрозу?

— Чацвёра з іх — гэта праўладныя кандыдаты, трое — незалежныя.

Відавочна, што ў кожнай акрузе ёсць афіцыйна вызначаны кандыдат. У маёй — гэта дырэктарка школы; адзінае, што магу падаць у якасці характарыстыкі — яна была старшынёй участковых камісій ва ўсіх кампаніях, пачынаючы з 2004 года. І гэтым усё сказана.

— Як вы скарысталі час пасля рэгістрацыі кандыдатам? Слава Богу, ужо два тыдні мінулі…

— Былі Велікодныя святы, таму ўсё яшчэ наперадзе. Мы распрацавалі ўлётку, канцэпцыю агітацыйнай кампаніі.

Разынкай маёй кампаніі стане збор подпісаў за пабудову парка актыўнага адпачынку ў Сухарава. Гаворка пра парк для падлеткаў і моладзі, дзе можна будзе катацца на ролерах, на скейтбордах. У маім мікрараёне ёсць добрая натуральная пляцоўка, горка, якую можна ўпарадкаваць.

План, адмыслова распрацаваны для мяне незалежным архітэктарам, прадугледжвае пабудову трамплінаў, пляцоўкі для скейтбордынгу і ролерспорту, устаноўку лавак — нешта кшталту міні-стадыёну, дзе можна праводзіць культурніцкія мерапрыемствы. І гэта стане асноўнай тэмай маёй кампаніі. Мы з архітэктарам гатовы пайсці ў Мінскі гарвыканкам — і адстойваць праект.

— То-бок вы ўжо гатовы пачынаць дэпутацкую дзейнасць?

— Так-так. Усё мусіць супасці — інфармаванне пра парк актыўнага адпачынку (яго мы называем «Multipark», паўстане нават асобны сайт), за гэта збіраем подпісы. Я працую на будучыню — а гэты праект мусіць закрануць маладых людзей. Я буду балатавацца да таго моманту, пакуль не выйграю альбо не ўбачу, што мая палітычная фігура недаспадобы выбаршчыкам. А гэта я магу ўбачыць толькі тады, калі будуць сумленныя, справядлівыя выбары і рэальны падлік галасоў.

Скажу, быць можа, крамольную рэч: сённяшняе выбарчае заканадаўства не такое і кепскае. Каб былі мае людзі ў камісіях і меўся рэальны падлік галасоў — нават у межах сённяшняй выбарчай сістэмы можна праводзіць добрыя кампаніі.

— Але вы не маеце людзей у камісіях — адпаведна,спадзявацца на падлік галасоў не даводзіцца?..

— Так. Я ўдзельнічаю ў выбарчых кампаніях з 2004 года — выдатна разумею, якімі будуць гэтыя выбары і які вынік мне напішуць... Скажу адно: у мяне ёсць спісы ўсіх выбарчых камісій па маёй акрузе з 2004 года — персанальны склад працэнтаў на 95 застаецца нязменным.

Маю і «гісторыю перамог» — гэта сабраныя подпісы за будаўніцтва паліклінікі, рашэнне пра якую прымаў Мінгарвыканкам у 1998 годзе — першы раз і ў 2000 годзе — другі. Разам з паліклінікай планавалі здаць у эксплуатацыю чатыры басейны. У 2005 годзе паліклініку ў Сухарава мусілі ўжо здаць. Толькі пад выбары 2007 года пачалі будаўніцтва паліклінікі, а здалі толькі ў 2009 годзе; басейнаў няма дагэтуль. Мы мабілізавалі людзей — і вымусілі ўлады пачаць будаўніцтва. Мы сабралі дзве з паловай тысячы подпісаў — каб мабілізаваць людзей, каб паказаць людзям, што мяне хвалюе праблема, і як палітык я яе палітызую.

І цяпер я паспрабую тое ж зрабіць з паркам актыўнага адпачынку.

— Наколькі актуальная гэтая праблема для мікрараёна?

— Сухарава — малады раён; па традыцыі тут будуюцца проста дамы, а сацыяльнай інфраструктуры няма. І маладым людзям проста няма куды сябе дзець.

— Ці ведаюць выбаршчыкі пра вашую ініцыятыву?

— Частка — так. На жаль, шырокіх камунікацыйных сувязяў у акрузе ў мяне няма — і гэта вялікі недахоп. Таму кожная кампанія па сутнасці атрымліваецца як новая.

— Алесь, скажыце: гэта не першая выбарчая кампанія, у якой вы ўдзельнічаеце, але першая — па змененым Выбарчым кодэксе. Ці змянілася на практыцы нешта?

— На практыцы для спальных раёнаў сітуацыя крыху палепшылася. Першае: пікеты па збору подпісаў можна ставіць па ўведамляльным прынцыпе і ў любых месцах. Збольшага ў спальных раёнах, падкрэсліваю, у спальных раёнах месцы, дзе большасць людзей ходзіць, не падпадаюць пад забарону.

Другая рэч. У мяне ў акрузе чатыры месцы, дзе можна арганізаваць пікеты для агітацыі, а ў 2007 годзе нават стэнды патрабавалася ставіць толькі ў адным месцы. Гэта на акругу, дзе жывуць каля 30 тысяч выбаршчыкаў!

— Не маючы сваіх людзей у камісіях і не спадзеючыся на рэальны падлік — на што вы разлічваеце?

— Я прадстаўляю якасную альтэрнатыву, я інфармую людзей пра магчымасці ўнутры акругі і пра агульнанацыянальныя магчымасці (нездарма ў мяне на лістоўцы ёсць Аляксандр Мілінкевіч). Я кажу, што сёння няма выбараў, але я ўдзельнічаю ў іх. Не кожны сёння ў нашым грамадстве можа дазволіць сабе адкрыта сказаць, што ён выступае за іншую Беларусь, за лепшую Беларусь. Для мяне гэта вельмі важна. Я працую на будучыню, але — зараз. Калі зараз мы не праводзім выбарчую кампанію — мяне няма, нас няма. Я адзіны ў акрузе беларускамоўны кандыдат, які праводзіць кампанію па-беларуску — гэта таксама вельмі важна.

Я паказваю сваёй кар’ерай, сваімі дасягненнямі — а я лічу сябе чалавекам паспяховым, — што можна быць паспяховым і не ісці ва ўслужэнне гэтаму рэжыму.

Даведка 

Алесь Лагвінец, 38 гадоў. Нарадзіўся 14 студзеня 1972 года ў вёсцы Дворышча Хойніцкага раёна. Жыве ў мінскім мікрараёне Сухарава 10 гадоў. У 2006 годзе арганізаваў збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне (сабраў 2500 подпісаў). У выніку паліклініка летась запрацавала.

Адзін з сузаснавальнікаў руху «За Свабоду!». З 2007 года — дарадца Аляксандра Мілінкевіча. Выкладчык паліталогіі. Скончыў аддзяленне міжнародных адносін БДУ, Інстытут палітычных навук у Страсбурзе і Дыпламатычную Акадэмію ў Варшаве. Выкладаў у Беларусі, Расіі, Украіне, краінах ЕС і ЗША. Валодае пяццю мовамі. Працаваў перакладчыкам у Еўрапарламенце.

Жанаты, сыну 15 гадоў. Любіць футбол, плаванне і велапрагулкі.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1343
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6650
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 3075