Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Катынь: дзьве польскія трагедыі

Катынь: дзьве польскія трагедыі Друк E-mail
10.04.2010 | 18:58 |
Лех КачыньскіВідэа з месца здарэння на сайце "Радыё Свабода"
Самалёт Леха КАНЬЧЫНЬСКАГА Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там,” – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.

Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Як паведаміў сайту gazeta.pl прадстаўнік МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі, самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэвы. Карэспандэнт тэлеканалу TVN24, спасылаючыся на навочнага сьведку, паведамляе, што самалёт заходзіў на пасадку ў густым тумане. Сесьці не ўдалося, самалёт зноў узьняўся ў паветра і пры павароце зачапіўся за дрэвы, упаў і загарэўся.  

Wieczny odpoczynek racz Im dać Panie...

Prezydent.pl

Марыя і Лех Качыньскія

10 kwietnia 2010 roku, w drodze na uroczystości 70. rocznicy Zbrodni Katyńskiej zginął Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Lech Kaczyński, Małżonka Prezydenta Maria Kaczyńska oraz członkowie polskiej delegacji i załoga samolotu. Wieczny odpoczynek racz Im dać Panie!  

Image

Аэрадром Смаленск-паўночны на WikiMapia

http://wikimapia.org/#lat=54.8232391&lon=32.0260906&z=14&l=23&m=b 

Вайсковы аэрадром

Другі польскі самалёт удала сеў на аэрадроме ў Смаленску

Вайсковы аэрадромМАСКВА, 10 красавіка - РІА Навіны.
У суботу на аэрадром "Смаленск-Паўночны", побач з якім патрываў крушэнне борт прэзідэнта Польшчы, павінны былі прыбыць два польскіх самалёта і адзін расійскі самалёт, заявіў журналістам першы намеснік начальніка галоўнага штаба ВПС РФ генерал-лейтэнант Аляксандр Алешын.

"Сёння на аэрадром "Смаленск" планавалася прыбыццё двух польскіх самалётаў - Як-40 і Ту-154 - і расійскага самалёта АН-76. Самалёт Як-40 шчасна вырабіў пасадку ў 09.15 мск", - сказаў Алешын.

Па яго словах, самалёт АН-76 расійскіх ВПС пры заходзе на пасадку патрапіў у складаныя метэаўмовы і сышоў на запасны аэрадром.

Ту-154 польскага прэзідэнта разбіўся пры заходзе на пасадку пад Смаленскам у 10.50 мск. Ён зваліўся ў 500 метрах ад узлётна-пасадкавай паласы. Па папярэдніх дадзеных, самалёт учапіўся за верхавіны дрэў ва ўмовах дрэннай бачнасці з-за моцнай смугі. На самалёце прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка і шэраг высокапастаўленых службоўцаў з кіраўніцтва краіны накіроўваліся ў Катынь, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах на месцы масавага пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій.

Бортінжынэр Заўялаў: ТУ-154 — вельмі капрызная машына

Радыё Свабода
Прыкметы авіякастрофы ТУ-154 наводзяць адмыслоўцаў на думку пра памылку пілётаў, памножаную на кепскія ўмовы надвор’я і асаблівасьці канструкцыі самалёту.

Image

Памылкай экіпажу, паводле расейскай агенцыі Інтэрфакс, патлумачылі адмыслоўцы з Смаленскага вайсковага аэрадрому «Паўночны» катастрофу ТУ-154, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і яшчэ некалькі дзесяткаў высокапастаўленых чыноўнікаў, грамадзкіх дзеячоў і ваенных Польшчы. Са спасылкай на тыя ж крыніцы паведамляецца, што , спрабуючы сесьці, самалёт ня меней за тры разы заходзіў на пасадку і ўрэшце зачапіўся за дрэвы і ўпаў. Таксама паведамляецца, што бачнасьць у момант пасадкі была 400 мэтраў, над лётнішчам стаяў туман, пра які экіпаж быў папярэджаны. Аднак польскія лётчыкі нібыта не прынялі прапанову вяртацца для пасадкі ў Менск ці ляцець далей ў Маскву і паспрабавалі ўсё ж сесьці у «Паўночным». На жаль, адбылася трагедыя.

Прычыны катастрофы вызначыць дзяржаўная камісія на чале з прэм’ерам Уладзімерам Пуціным, якую ўжо стварылі ў Расеі. А што кажуць незалежныя экспэрты?

Анатоль Заўялаў — лётчык грамадзянскай авіяцыі з 20-гадовым стажам. Лятаў бортінжынэрам на розных мадэлях савецкіх самалётаў на авіялініях былога СССР. Анатоль Заўялаў кажа, што добра ведае і аэрадром «Паўночны» пад Смаленскам. На прапанову «Свабоды» лётчык пагадзіўся пракамэнтаваць зьвесткі пра абставіны палёту і авіякатастрофы польскага ТУ-154 зь Лехам Качыньскім на борце. Найперш Анатоль Заўялаў адзначыў, што гарызантальная бачнасьць у 400 мэтраў для ТУ-154 недастатковая для гарантавана пасьпяховай пасадкі.

«Яму трэба была бачнасьць ня меней як 500 мэтраў на 50. Першы раз ён заходзіў на аўтамаце, але потым пілёт мусіць браць на сябе кіраваньне, бо сесьці самалёт на аўтапілёце ня можа. Калі ён некалькі разоў заходзіў на пасадку, значыць, спрабаваў і ня мог знайсьці паласу. Ёсьць такое паняцьце — глісада. Гэта вугал нахілу самалёту адносна зямлі. Ім трэба было ісьці па глісадзе. Камандзір, штурман і другі пілёт мусілі гэта кантраляваць, але ўпусьцілі, не заўважылі, як апусьціліся ніжэй за глісаду. Зразумела, што не даходзячы паласы яны зьнізіліся ўжо настолькі, што пачалі чапляць дрэвы. А даваць узьлётны рэжым было ўжо позна. На ТУ-154, каб рухавікі выйшлі на ўзьлётны рэжым, трэба 12 сэкундаў. Відаць, іх ужо не было».

Такім чынам Анатоль Заўялаў мяркуе, што асноўная прычына аварыі — памылка экіпажу, але ёсьць у яго прэтэнзіі і да самога самалёту ТУ-154.

«Машына даволі-такі капрызная. Зьвязана гэта з асаблівасьцямі стабілізатару.

"Шмат бывала выпадкаў, калі з-за стабілізатару самалёт падаў дакладна на паласу."

Шмат бывала выпадкаў, калі з-за стабілізатару самалёт падаў дакладна на паласу. Асабліва самалёт дрэнна сябе паводзіць пры бакавым ветры і мокрай паласе. Калі шчыра, я гэты самалёт не любіў».

Ці верагодна, што не спрацавала належным чанам дыспэтчарская служба аэрадрому «Паўночны»? Паводле Анатоля Заўялава, хутчэй за ўсё, на гэтым аэрадроме не было радыёлякацыйнага абсталяваньня першай катэгорыі ІКО, якое б адпавядала абсталяваньню прэзыдэнцкага самалёту. У такім выпадку лётчыкі мусілі садзіцца ў ручным рэжыме, што павялічвала верагоднасьць памылкі. Таксама авіятар не выключае недастатковы узровень дыспэтчара вайсковага аэрадрому, які вёў на пасадку самалёт Леха Качыньскага.

«Самы лепшы дыспэтчар — гэта грамадзянскі дыспэтчар. Бясспрэчна. А вайсковы дыспэтчар — гэта, як кажуць, „Федот да не тот“. Таму што практыка ў іх меншая, палётаў меней, а ў нас палёты штодня».

Умовы на самім аэрадроме «Паўночны» пад Смаленскам Анатоль Заўялаў, які бываў на гэтым лётнішчы, назваў нармальнымі. «Мясцовасьць там, як у нас на Магілеўшчыне — раўніна, невялікія ўзгоркі. Калі б не туманы, умовы для пасадкі выдатныя», — мяркуе Анатоль Заўялаў.

Самалёт ТУ-154 — гэта далёкамагістральны самалёт першай катэгорыі. Пачаў працаваць на авіялініях былога СССР у пачатку 1970-х гадоў, паступова ім замянялі самалёты ТУ-104. У Беларусі ТУ-154 дагэтуль працуюць, у першую чаргу на міжнародных авіялініях. Паводле дадзеных адмыслоўцаў Нацыянальнага аэрапорту «Менск», колькасьць ТУ-154 складае 10-15% авіяпарку краіны.

«Авіятары ТУ-154 недалюбліваюць. Гэты самалёт сына Тупалева, а ён ужо ня быў такім таленавітым, як бацька. Але ціснулі-ціснулі і прымусілі вырабляць гэты самалёт. Нашлёпалі яго шмат, а ў 90-х пачалі распрадаваць усім, каму заўгодна. Вось хлопцы лятаюць на ім і «гробяцца», — гэтак дадаў пра ТУ-154 авіятар Анатоль Заўялаў з Магілёву.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1404
mod_vvisit_counter Учора 2325
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 12129
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 8554