Жыў калісьці на свеце мудры чалавек па імені Герадот. Быў ён грэкам,
апісваў гісторыю не толькі сваёй Айчыны, але й суседніх народаў, шмат
падарожнічаў,і так праславіўся , што яго назвалі Бацькам Гісторыі (!).
Ішоў па Зямлі Герадот, нёс поўны-паўнюткі мех розных гісторый. Ды
аднойчы лопнуў мех - рассыпаліся, раскаціліся ва ўсе бакі маленькія
гарошынкі-герадоцінкі, вясёлыя і не вельмі. Некаторыя з іх я
падабраў...
***
Не думайце, што ў каменным веку ва ўсіх людзей былі толькі каменныя сэрцы.
***
Дзекабрыст Міхаіл Лунін у лісце з акатуйскай катаржнай турмы
аптымістычна зазначыў: " У гэтым свеце няшчасныя толькі дурні ды
жывёлы".
***
Напалеон,сумуючы ў ссылцы на востраве Святой Алены, у каторы раз
успамінаючы свае перамогі і паражэнні, сказаў: " Усё мае мяжу, нават
нянавісць".
***
" Прыгажосць уратуе Свет", - вымушаны быў прызнаць Квазімода і пайшоў тапіцца.
***
" Дзекабрысты разбудзілі Герцана", - напісаў Ульянаў-Ленін і заснуў у Маўзалеі.
***
Індусы ў Індыі вельмі радаваліся, што Калумб адкрыў не іх, бо не
хацелі называцца індзейцамі.
***
У вайне Пунсовай і Белай Ружаў у Англіі перамог садоўнік-Гісторыя.
***
“ Гора пераможаным”, - з правілаў старадаўняга Рыму. “ Гора
паэтам, калі іхняй краінай кіруюць не іхнія чытачы”, - з правілаў таго
ж самага Рыму.
***
-Калі ўжо хто-небудзь мяне разаб"е?!-пасля чарговай перамогі пакрыўджана спытаўся Пір.
***
-Іду на Вы!-сказаў князь Святаслаў і зрабіў ход канём на Б-2 (Другое Балгарскае царства).
***
-Якія ж вы кансерватыўныя! Яшчэ нашы прапрадзеды лёталі ў Афрыку без візаў,- сказалі беларускія буслы беларускім грамадзянам.
***
-Я зрабіў сенатарам свайго любімага каня,-сказаў імператар
Калігула,-Не забывайце,што ў мяне каля Неапалю ёсць яшчэ тры конныя
заводы.
***
-Вы ўратавалі Рым,-сказаў гусям галоўны аўгур,-У знак вялікай
пашаны за такі подзвіг вашых нашчадкаў будуць падаваць на сталы не на
гліняных,а на срэбных талерках.
***
Гістарычная навука зрабіла рэзкі рывок уперад.Аказваецца,Зямля стаіць не на трох кітах,а на дзевяці дэльфінах!
***
Усе міфы старадаўняй Грэцыі прыдумаў Гамер,але ён быў сляпы,не
знайшоў дарогу ў патэнтнае бюро і не здолеў зарэгістраваць сваё
вынаходніцтва.
***
Праметэй,які даў людзям агонь,быў,аказваецца,першым піраманам.Праз
тысячагоддзі ў Малой Азіі праславіўся ягоны прапраўнук Герастрат
Праметэевіч.
***
Яшчэ й дагэтуль спрачаюцца Воўк з Сабакам -хто з іх першы падыйшоў да вогнішча,якое запаліў уначы чалавек.
***
Чалавек так засумаваў па ледавіку,які займаў калісьці амаль палову Еўропы,што ўзяў і прыдумаў халадзільнік.
***
Малпа,седзячы на дрэве,назірала як сякуцца каменнымі сякерамі
неандэрталец з краманьёнцам,і сказала сама сабе:-Хоць забіце,ніколі не
буду пераўтварацца ў Чалавека!
***
Першым сейбітам стаў той невядомы дагістарычны чалавек-расцяпа,у
якога была дужа дзіравая кішэнь.Ён ласаваўся ў стэпе дзікай
пшаніцай,набіў ёю поўныя кішэні і,калі вяртаўся ў сваю пячору,з
дзіравай кішэні выпаў на зямлю каласок...
***
Даўным-даўно людзі падзяліліся на гараджан і на сялянаў.На думку
некаторых "дужа прасунутых" вучоных сёння на Зямлі існуюць дзве вялікія
чалавечыя расы:"цюлікі палявыя" і "жулікі гарадскія".
***
"Даўгарукімі " людзі сталі задоўга да заснавальніка Масквы Юрася Даўгарукага.Камень з прашчы і страла з лука вельмі-вельмі падоўжылі заграбастую чалавечую руку.
***
Аксіёма: "Археалогія-навука аб разбітых гаршках!"
***
Дзеля чаго першабытны чалавек пачаў маляваць на сценах пячораў
фрэскі,высякаць з каменю і ляпіць з гліны ідалаў? Усё скончылася нашым
часам і скульптарам Цэрэтэлі.
***
Невыпадкова ў ліку першых паслядоўнікаў Хрыста было так шмат
рыбаловаў. Вялікі Настаўнік і Рэфарматар хацеў,вядома ж,каб ягонае
вучэнне пашыралася, і ўспомніў прымаўку:"Рыбак рыбака видит издалека."
***
"Лячу ад хваробы "Помста фараонаў".Народны лекар баба Галя. Вуліца Івана Мазепы. Белая хатка пад піраміндальнай таполяй."
***
Фараоны,аказваецца,вельмі цікавіліся жыццём насякомых,вывучалі яго. Бо што такое іхнія муміі,як не "стадыя кукалкі?".
***
Для загробнага жыцця фараону ў магілу клалі ўсё. У тым ліку і..."залаты пеніс".
***
Пустынны жук-скарабей шчаслівейшы за фараона,бо не думае аб бяссмерці.
***
Цар Фрыгіі Мідас быў вельмі-вельмі-вельмі багаты... Нам з вамі,
нажаль, не быць такімі багацеямі. А яшчэ ён быў вельмі самаўпэўнены.
Будучы суддзёй музычнага спаборніцтва, ён аб”явіў пераможцам не
салодкагалосага Апалона, а Пана, за што пакрыўджаны Апалон узнагародзіў
яго аслінымі вушамі...
Калі орды кімерыйцаў раптоўна ўварваліся ў Фрыгію, калі надыйшоў Апошні Час, Мідас закрычаў сваім прыслужнікам:
- Рэжце быкоў!
Клалі пад нож няшчасных жывёлін, іхнюю кроў злівалі ў вялізны
гліняны збан-піфас. Базілеўс Мідас доўгімі прагнымі глыткамі пачаў піць
гэтую кроў. Піў-піў і ... памёр. Аказваецца, свежая бычыная кроў -
страшэннейшая атрута.
***
У сакавіку 1938 года адбыўся аншлюс Аўстрыі ( дарэчы, націск у
гэтым слове на першым складзе ). Аўстрыю далучылі да фашысцкай
Германіі, бо па-нямецку “аншлюс” азначае “далучэнне”. Збылася мара
Гітлера - ягоная маленькая радзіма ўлілася ў вялізны фашысцка-імперскі
кацёл. А перад гэтым, яшчэ ў першай палове трыццатых гадоў, адбываліся
драматычныя крывавыя падзеі...
Мясцовыя фанатычныя прыхільнікі далучэння да Германіі ўдзень і
ўначы крычалі аб “вялікім братнім народзе”, аб адзінай свяшчэннай
“крыві, расе, мове”, ладзілі шумныя шэсці, заклейвалі гарады, вёскі і
дарогі лістоўкамі. Але федэральны канцлер і міністр замежных спраў
Аўстрыі Энгельберт Дольфус разумеў, што аншлюс - імгненная смерць для
ягонай краіны і ягонага народу, што ў жалезных абдымках “вялікага
брата” не застанецца ні парушынкі ад аўстрыйскай самабытнасці. Як мог,
ён змагаўся за незалежную Аўстрыю, нават пайшоў на саюз з італьянскім
дучэ Мусаліні, падпісаўшы ў сакавіку 1934 года Рымскія пратаколы.
Раніцой 25 ліпеня 1934 года 154 эсэсаўцы з 89-га аўстрыйскага
батальёна СС начале з Гольцвеберам, перапранутыя ў форму аўстрыйскай
грамадзянскай гвардыі, знянацку напалі на ўрадавую канцылярыю і
захапілі яе літаральна за некалькі хвілін, бо ім дапамог начальнік
паліцыі здраднік маёр Фей.
Федэральны канцлер Энгельберт Дольфус быў цяжка паранены. Яго
паклалі на канапу ў ягоным жа службовым кабінеце, падсунулі столік,
кінулі на столік паперу і ручку: - Падпісвай акт аб сваёй адстаўцы. Ён
адмовіўся.
Стаяла лютая гарачыня. Ён сцякаў крывёю. Ён хацеў піць. На стол
паставілі графін з халоднай вадою: - Падпісвай, і адразу пап”еш. Ён
адмовіўся.
Цяклі пакутлівыя хвіліны, гадзіны... - Падпісвай, і мы паклічам урача, - сказалі яму. Ён адмовіўся.
Ён памёр праз восем гадзін. Памёр, але не падпісаў.
А на карце свету і сёння ёсць Аўстрыя.
***
У 409 годзе пайшлі ў Рым рымскія легіёны. Пікты і скоты напалі на
брытаў.Юты напалі на піктаў,скотаў,а потым і на брытаў. Англы з саксамі
напалі на піктаў,скотаў,брытаў і ютаў. Вікінгі напалі на ўсіх. Нарманы
напалі на ўсіх. Што гэта? Вялікабрытанія! Ах,навошта пайшлі з вострава
рымскія легіянеры!
***
Ірландцы(не ўсе!) кажуць:"Ірландская мова-наша нацыянальная мова. Англійская ж-родная".
***
Руская мова (че,ще,ре...) дужа "вострая" для беларускіх вушэй. І
занадта ўжо "па-маскоўску" гавораць мінскія тэледыктары.
Адсюль-дыскамфорт. У ідэале (а я ўпэўнены,што так і будзе) руская мова
на Беларусі будзе "беларуска-рускай" ,падобна як у ЗША няма англійскай
класічнай мовы,а ёсць "амерыкана-англійская."
***
Тры вялікія дыктатары. Прыйшлі ў метраполіі з поўдня,з малалікіх
народаў. Зрабіліся ярымі шавіністамі. Карсіканец Буанапартэ-Банапарт у
Францыі. Аўстрыяк Шыкльгрубер-Гітлер у Германіі. Грузін
Джугашвілі-Сталін у Расіі.
***
Калі ў карэйца пытаюцца "колькі ў вас лыжак?",значыць,хочуць
даведацца колькі ў сям"і чалавек. "Адкласці лыжку"-па-іхняму-памерці.
***
"Народ-такі папірус,на якім можна пісаць якія заўгодна іерогліфы". Мао Цзэ Дун.
***
"Люблю старадаўнасць і веру ёй." Канфуцый.
***
Імя першачалавека Адам перакладаецца як "Чырвоны". Ён быў злеплены
з чырвонай гліны. Калі-нікалі,каб ажывіць(!) фігуркі першых людзей,да
гліны дамешвалася кроў багоў(!!) ,і гліна рабілася яшчэ больш
чырванейшаю.
***
"Чаму? Навошта? Куды? Хіба не вар"яцтва-жыць яшчэ?! ". Заратустра.
***
"Бойцеся майго вулею. У ім ёсць пчолы,але няма мёду." Бабур,заснавальнік дынастыі Вялікіх Маголаў.
***
Боль...Шынель...Мазоль... Словы вайны. І таму ў беларускай мове яны-словы мужчынскага роду.
***
Антонія Радзівіла,нашчадка славутага роду,па ягонай просьбе пахавалі " між сваіх", у Нясвіжы,на Беларусі. Дзе пахаваюць нас?
***
"Ён ведаў-кружыцца Зямля! Але ў яго была сям"я." Яўген Еўтушэнка.
***
"Не будзе спадарожнага ветру караблю,які не ведае ў якую гавань ён плыве". Сенека.
***
Беласкурыя,чорнаскурыя,жоўтаскурыя,чырвонаскурыя -усе жывыя людзі. Сінескурымі людзей робіць Смерць.
***
Каб не было Ніла,фараоны б жылі і будавалі свае піраміды на Місісіпі або на Янцзы.
***
Прыгледзьцеся да геаграфічнай карты. Паўночная Амерыка нагадвае
магутную птушку з "галавой-дзюбай" Аляскай, з "крылом" Каліфорніяй.
Нездарма на гербе Злучаных Штатаў Амерыкі-арол. Што й казаць! Вялікага
палёту дзяржава!
***
Прыклады вясёлай гістарычнай геаграфіі. "Вся Русь! Вся
Русь"-вскричал Мамай.И побежал в Сарай. " ( Сарай-сталіца Залатой Арды.
Хан Мамай быў разбіты ў 1380 годзе на Куліковым полі.) "Русские-за
Прут. Немец-за Серет." ( Прут і Серэт-назвы рэк. На іхніх берагах ішлі
жорсткія баі ў час Вялікай Айчыннай вайны,і немцы адступалі на захад.)
***
Яшчэ за 2040 гадоў да нашай эры егіпецкі пісец Іпувер напісаў верш
" Размова расчараванага са сваёй душой(!)",а людзі і сёння
расчароўваюцца і размаўляюць. Хто з душой,а большасць з бутэлькай,або з
парожнім кілішкам.
***
На індаеўрапейскіх мовах,якія паходзяць ад адзінай дагістарычнай
прапрамовы,размаўляюць сёння 2 мільярды чалавек. У тым ліку і
мы-беларусы.
***
Скарга яўрэя. "Сорак гадоў вадзіў прарок Майсей наш народ па
пустыні,шукаў Зямлю Запаветную. І нарэшце знайшоў,прывёў... І што мы
маем? Ні кроплі нафты,хоць суседзі купаюцца ў ёй... І-мора арабскіх
шахідаў-дынамітчыкаў!
***
У свой час у Кітаі была магутная Мінская дынастыя і Мінская
імперыя. Просьба не блытаць з Мінскай губерняй або Мінскай вобласцю. І
не блытайце,калі ласка, Вялікую Кітайскую Сцяну з Мінскай кальцавой
дарогай.
***
Першая ў гісторыі забастоўка адбылася ў Егіпце ў 1156 годзе да
нашай эры. Страйк аб"явілі будаўнікі пірамідаў у дэйр-эль-Медыне,якія
два месяцы (толькі ўсяго?!) не атрымлівалі прадукты з дзяржаўных
складоў. Пэўна,прафсаюзным босам у забастоўшчыкаў быў сам фараон!
***
Праклінаючы свой лёс,калі на пустыннай лясной начной дарозе ў
вашага аўтамабіля нечакана "спусціла" кола,не праклінайце,калі
ласка,невядомага вынаходніка драўлянага кола з дзвюмя спіцамі для
павозак. У 3200 годзе да нашай эры,замочваючы ў коле сяброў геніяльнае
"ноў-хаў" ,ён,бедалага, яшчэ не ведаў,што заместа мулаў,аслоў і валоў
пабягуць па дарогах "жалезныя коні".
***
-А чаму я белы рус?-нечакана спытаўся ў сваёй бабкі Гэлі
чарнавалосы ўнук Стасік.Ён быў гарадскім хлапчуком,а на лета прыехаў у
вёску.-А таму,што ты цэлае лета п"еш малако ад нашай кароўкі.А яно ж
белае.-адказала,не разгубілася Гэля. Два мудрыя чалавекі весела
заўсміхаліся.
***
"-Калі Адам араў,а Ева прала,хто тады быў дваранінам?"-агрэсіўна
пыталіся ў сваіх апанентаў ультрарэвалюцынеры еўрапейскага
сярэдневечча. Адказваю малаадукаваным таварышам:"Дваранінам быў
Бог-творца. Ён надзяляў першалюдзей зямлёй,вадой,жывёламі,райскім
садам... А потым (за грахі!) адабраў гэты самы райскі сад.
***
-Таварышок, а хто гэтыя самыя... бальшавікі?-асцярожна пацікавіўся
задрыпаны мужычок у здаравяка-матроса,што быў байцом харчатраду і
цягнуў на вяроўчыне з ягонага двара парасё. Худое парасё не хацела
ісці,упіралася,пранізліва вішчала.-А гэта тыя ў каго гэты самы...самы
большы,-сапучы,чырванеючы ад натугі,весела растлумачыў
матрос,-Зразумеў? -А-а-а...-хітранька заўсміхаўся,радасна заківаў
галавою мужычок.
Леанід Януаравіч Прокша,беларускі пісьменнік,вясёлы кучаравы
чалавек,расказваў,калі мы насілі з ім насілкі з пяском у час чарговага
суботніку на будаўніцтве Дома творчасці "Іслач": "Ездзіў я агітаваць за
калгасы. Быў студэнтам... Прымусілі... Нашу групу ўзначальваў Сакалоў з
Віцебска. Увесь у чорным... Голас,як гром... Шыбы дрыжалі,калі ён
крычаў на вясковым сходзе сялянам:-Все,как один-в колхоз! Только
там-счастье! Там-богатая жизнь! А потым выйшлі на вуліцу ,выйшлі,як
кажуць,"адліць",і я чуў,як сумна-сумна сказаў-прашаптаў гэты самы
Сакалоў у цемру,не здагадваючыся,што я-побач:-Начинается второе
крепостное право.
Мой бацька Марцін Сцяпанавіч,які ваяваў і на фінскай вайне,і ў
"вызваленчым паходзе 1939 года",і ў Латвіі (далучаў да СССР),і ў
партызанах, і ў Чырвонай Арміі (быў цяжка паранены 13 верасня 1944 года
пад польскім горадам Ломжа) павучаў мяне,асабліва,калі быў
нападпітку):-"Не лезь у паліціку...Заб"юць!" Савецкую ўладу не
ганіў,называў сябе (зноў жа,нападпітку) "бальшавіком", але
аднойчы(цвярозы і галодны) адчайна цяжка махнуў рукой:-Ат,замянілі
аднаго цара другім!
***
Анатоль Грачанікаў,цудоўны чалавек,цудоўны паэт, мой "самы гуманны"
рэдактар, аднойчы,калі я зайшоў да яго ў службовы
кабінет,сказаў,павярнуўшыся тварам да акна,у якім на чорныя голыя дрэвы
падаў першы снег,сказаў на рускай мове: "Страна молчащих миллионов". Мы
зразумелі адзін аднога.
***
На пытанне "Хто вы?" доўгавалосы страшэнна стомлены чалавек
адказаў: "Я-Чэ Гевара. Спадзяюся, што я для вас буду больш карысным
жывы,чым мёртвы." Так у балівійскйх непраходных джунглях скончылася
кар"ера сябра Фідэля Кастра славутага Чэ. Яму б , займаючы пост
міністра прамысловасці, экспартаваць-прадаваць кубінскі цукровы
траснёг.Ён заняўся экспартам рэвалюцыі. Пэўна, так лягчэй, больш
эфектна і прыгожа. Нажаль, не атрымалася. У час расстрэлу густым цяжкім
залпам яму адарвала нагу. Ён ляжаў у зале мясцовай прэфектуры, як
мёртвы прыгожы тыгр, і спалоханыя сялянкі з дзецьмі чарадой праходзілі
каля яго, уражана шапталі:"Хрыстос... Ісус...". Так, ён нечым нагадваў
Хрыста. Але гэта быў Хрыстос аўтамата Калашнікава, Хрыстос барыкадаў.
Аргенціна... Куба... Конга... Балівія... Балівійскія сяляне, якіх ён
хацеў ашчаслівіць, аказаліся больш цвярозымі і мудрымі, чым ён, і здалі
яго вайскоўцам. Калі я чую імя "Чэ", у маёй свядомасці чамусьці
ўсплывае аскалены чалавечы чэрап.
***
У 1861 годзе ў ЗША (паўднёвыя штаты) мелася 3 мільёны рабоў-неграў,
у Расіі 25,5 мільёнаў прыгонных сялян, беласкурых хрысціян-еўрапейцаў.
Вось такія лічбы.
***
Трапіў пад ледавік у адной з каўказскіх цяснінаў і загінуў з усёй
сваёй групаю вядомы кінаакцёр і кінарэжысёр Сяргей Бадроў-малодшы.
Шкада таленавітага чалавека,які , па сутнасці, толькі пачынаў жыццё. Ён
ствараў ,калі быць шчырым, вобраз гэткага рускага супермэна Рэмба, які
ўдала і прыгожа ваюе супроць каўказскіх сепаратыстаў. І вось Каўказ у з
я ў я г о. У гэтым бачыцца трагічны сімвал.
***
З газеты "Звязда" даведаўся,што памёр Вячаслаў Адамчык. Гэта быў
самабытны неардынарны вельмі разумны чалавек. І ўспомнілася як на
пачатку жніўня 1976 года ён увайшоў у тлумны кабінет часопіса
"Маладосць",дзе, як заўсёды, кіпела чарговая вострая творчая дыскусія,
спыніўся на парозе, увесь нейкі бледны, дужа ўсхваляваны.А потым глуха
выдыхнуў: " Чулі? Памёр Іван Мележ." І заплакаў.
Пухам зямля табе, Вячаслаў Уладзіміравіч.
***
Праз 20 мільярдаў гадоў СУСВЕТ упадзе (!) ў ЧОРНУЮ ДЗІРКУ , знікне
ў ёй... І НІЧОГА (!) не будзе. Так пішуць у навуковых трактатах,так
лічаць вучоныя. І ўсё-ткі я ,смяротны звычайны чалавек (што мне тыя
мільярдагоддді?!), не магу не задаць сваё пытанне:"А што будзе тады,
калі НІЧОГА НЕ БУДЗЕ?
***
Калі б кожны на Зямлі паміраў у свой час, усе б былі шчаслівыя.
***
Люблю Грэцыю. Люблю гэтую залатую калыску вечнасці. Чаму ў ёй, у яе
мастацтве столькі сонца,святла , радасці, столькі свежага ветру? Кожны
ручаёк, кожная скала, кожны лясок і кожны астравок ( а іх у Эгейскім
моры, як зорак у небе!) населены тут добрымі багамі і бажкамі;
цудоўнымі, як пацалунак маці, міфамі... Усе мы, хто мысліць, плача,
смяецца, хто жыве на берагах Тэмзы або Свіслачы, Дуная або
Віслы-адтуль.
***
Адольф Гітлер у сваёй "Майн Кампф" ,гэтым фашысцкім евангеллі,
пісаў аб "другім выгнанні з раю", гэта значыць, аб тым, што германцаў
іншыя народы, у першую чаргу -яўрэі, пазбавілі лепшых земляў ,
выцеснілі на задворкі Еўропы. Толькі вайна магла,на ягоную думку,
вярнуць арыйцам пануючае становішча. Пасля заканчэння перамаганоснай
вайны (а ў перамозе фюрэр не сумняваўся) немцам павінны былі адыйсці
найлепшыя кавалкі Еўропы, у тым ліку Крым,якому было ўжо прыдумана
новае імя-Готэнланд. Сімферопаль планавалася назваць Готэнбургам,
Севастопаль-Тэадэрыхсхафенам у гонар караля остготаў Тэадэрыха. Крым
павінен быў стаць велізарным нямецкім курортам, Гібралтарам на Чорным
моры. Палацы і зямля ў Крыме даваліся нямецкім героям, кавалерам
залатога Крыжа,рыцарскага Крыжа,жалезнага Крыжа першай ступені, а
таксама тым,хто меў срэбны або залаты знак удзельніка рукапашных баёў .
Гэтыя героі-супермэны мелі права мець дзвюх жонак ,бо "лепшаму воіну
дастаецца самая прыгожая жанчына,а барацьба і каханне заўсёды былі
злучаны між сабою."
***
Пачатак шасцідзесятых...Журналіст раённай газеты бадзёра чэпка,як
малады ганчак, насядае на сівавусага дзядка ў дзень выбараў:-За каго
галасуеце,айцец?
-За блок,-адказвае "айцец".
-А дакладней,шырэй?-атакуе раёншчык.
-Ды за блок,-няўпэўнена разгублена мармыча дзядок і чамусьці (пэўна,ад хвалявання зацыкліўся на слове "блок" ) кажа:
-У майго зяця Аркадзі новая хата ,гэта самае, з блокаў пабудавана.
А галасаваў ён за "непарушны блок камуністаў і беспартыйных".
***
Настаўнік гісторыі выйшаў у школьны калідор і зняў са сцяны партрэт
Лаўрэнція Паўлавіча Берыі,што вісеў (у рамцы!) на самым пачэсным месцы
між партрэтаў такіх жа "мудрых,вялікіх,верных ленінцаў і г.д." "Пратрэ
пыл з рамкі"-падумалі мы. Настаўнік гісторыі з хрустам зламаў
рамку,выхапіў з унутранай кішэні свайго чорнага жакета ручку-самапіску,
вострым яе канцом выкалаў партрэту вочы(!!!) і ,смачна плюнуўшы,
шпурнуў скамечаны партрэт (скамечанага Берыю!) сабе пад ногі. "Здурнеў!
Звар"яцеў!"-жахнуліся мы.
Так пачалася "хрушчоўская адліга".
***
"У сувязі з падаражаннем паліва ацяпляльны сезон у інквізіцыі пачнецца на месяц пазней." Галоўны качагар Тарквемада.
***
"Прыйшоў,перамог,але не ўбачыў. Нехта наступіў на мае акуляры". Цэзар.
***
"Шукаю чалавека і шэсць амфар з віном". Дыяген.
***
"Выкую ключы ад Раю. Нядорага". Слесар Пятрэнка.
***
"Грошы не пахнуць,але іх пачала есці моль. (Подпіс неразборлівы).
***
"З рымскага заапарку збегла ваўчыца.Беражыце ад яе дзяцей". Дырэктар заапарку Карнеліус Пяты.
***
"Мы,літоўскія князі, просім супрацоўнікаў (неразборліва)
пашпартнага стала яшчэ раз удакладніць якой мы ўсё-ткі нацыянальнасці.
Адказ даваць толькі на гербавай паперы з вадзянымі знакамі "Пагоні".
Гедымінавічы.
***
"Знайшоў пункт апоры,але Зямлю не перавярнуў. Надта цяжкая." Архімед.
***
"І ты,брат?!"-выгукнуў Брат-2 Брату-3,калі той разам з Братам-4 пачаў калоць яго кінжалам.
***
"Мы,вандалы,просім прабачэння за ўчарашні шум і паламаныя статуі
цэзараў. Трошкі пагарачыліся." Надпіс крывёй (!) на сцяне разбуранага
рымскага Калізея.
***
"Трэнеру Раманцаву, футбалістам. Учора вы прайгралі нейкаму
"Андэрлехту". Пратэстую! Патрабую неадкладна выплаціць мне няўстойку ў
памеры 5 мільёнаў рымскіх сестэрцыяў!" Спартак.
***
"Мінскаму гарвыканкаму. Патрабую не павышаць цэны на муку!
Карыстаючыся незаконным правам дзяржаўнага манапаліста , вы знішчаеце
дробных прадпрыймальнікаў." Млынар Менеск. Сіні вір на Свіслачы.
краманьёнца знайшлі флейту (!) зробленую з бярцовай косткі неандэртальца.
***
У магіле дзяўчыны-неандэрталкі ляжаў засохлы букецік лугавых
кветак. Неандэртальцы яшчэ не ведалі Рэлігіі. Але тая рука,што паклала
сціплы букецік, і тое сэрца,што ўздрыгнула пры гэтым, належалі ўжо
Чалавеку!
***
“У афрыканскай саване злавіў чалавека-зебру. На выгляд гэта
звычайны тоўсты мужчына гадоў сарака з рыжымі вусікамі. Але ўсё ягонае
цела,уся скура ,як у зебры разлінавана палосамі- чорная
паласа...белая...чорная...белая. Гэткі таўсцячок-марачок.
Чалавека-зебра амаль забыў англійскую мову. Ды я пачаставаў яго
добрым віскі, і ён пакрысе разгаварыўся. Аказалася,што гэта Джэк Сміт
са штату Тэхас, яры куклускланавец, расіст. Гаворыць,што яго пакаралі
афрыканскія калдуны-магі. За што пакаралі - не ведае”. Эрнэст
Хемінгуэй.
***
“Якабінцам і санкюлотам.Прашу вас адкласці хоць на тыдзень штурм
Бастыліі, бо калі вы разбурыце яе, мне не будзе дзе начаваць. А тут
праз дзень даюць па сухару”. Бомж Франсуа.
***
Перад тым, як падпаліць парыжскую ратушу, камунар у сваё вядро з
керасінам уліў з бутэлечкі (ён у самыя суровыя барыкадныя дні насіў яе
з сабою ) некалькі кропель пасвяцонай вады(!).
***
“Членам райкама Камуністычнай партыі Стараканаўнага раёна .
Дакладваю. Сёння, 7 лістапада 2000 года, мною, Іванам Парфіравічам
Штурмавым. у прысутнасці панятых, камсамолак з 1935 году Веры Шаблюк і
Зінаіды Непераможнай, праведзена ўскрыццё пісьма-капсулы ў 2000 год.
Пісьмо-капсула было закладзена ў гранітны чырвонага колеру пастамент
помніка таварышу Арджанікідзе 7 лістапада 1950 года. На тым месцы
пастаменту,дзе была ўманціравана свяшчэнная (так у тэксце. Аўтар.)
капсула, вялікімі прыгожымі літарамі высечана:”Пісьмо ад камуністаў,
камсамольцаў і акцябрат у 21 стагоддзе. Ускрыць 7 лістапада 2000 года.”
Ускрылі. У капсуле выяўлена труха жоўтага колеру, так як папера не
вытрымала доўгага часу і атмасферных катаклізмаў.” Подпісы: Штурмавы,
Шаблюк, Непераможная.
***
Стэнаграма выступлення адказнага супрацоўніка міністэрства культуры
Руслана Мустафавіча Славінскага перад маладымі паэтамі літаратурнай
студыі “Свіслацкія пегасы”.
Славінскі:-А наконт мовы,дарагія юныя таварышы,
абсалютна-абсалютна не трэба драматырызаваць. Пытанне цудоўна вырашана.
Цвіце яна ,даражэнькая,расце і працвітае!
Галасы з залы:-Дзе?! Скажыце адрас!!!
Славінскі:-Указваю адрас, дарагія юныя таварышы паэты і драматургі.
Можаце запісаць. Паўднёвей сталіцы нашай дзяржавы горада-героя Мінска.
На Украіне. Там,як і ў нас - мова.
Яны, украінцы, і ў рускі язык, як кажуць, уклалі ўсю сваю гарачую
душу. Ды ого-го як уклалі! Мікалай Гогаль, Уладзімір Караленка! Пісак (
прабачце ) такога памеру ў нас ніколі не было й не будзе. А ўзяць
Адэсу-маму? Ільф з Пятровым, Эдуард Багрыцкі, Міхаіл Святлоў, Іосіф
Уткін, Веніямін Каверын, Ісак Бабель, Канстанцін Паўстоўскі, Міхаіл
Жванецкі... ( Галасы: Хопіць! Хопіць! ) Цэлая гвардзейская руская
літаратурная армія! І ўсю гэту армію яны, украінцы, аддалі Расіі.
А мова цвіце, мова расцвітае, дарагія вы мае юныя таварышы драматургі і паэты!
***
Калі б Напалеон ведаў, што ў Беразіне такая халодная вада, ён бы не
пераправіўся 12 чэрвеня 1812 года з усім сваім вялікім войскам на
ўсходні бераг Нёмана. Ах,гэтыя наіўныя дзеці цёплых паўднёвых астравоў
!
***
На пачатку 2003 года сацыёлагі задалі жыхарам Мінска пытанне: " Кім
вы сябе адчуваеце? " Аказваецца, 79 % адчуваюць сябе беларусамі, 60 % -
славянамі, 15 % - еўрапейцамі. Марсіянінам не адчуў сябе ніхто. Радуе
апошняя лічба. Усё-ткі, павольна, няспешна, можа, нават неахвотна, але
нашы людзі рухаюцца ў Еўропу, дзецьмі якой заўсёды былі, ёсць і будуць.
***
Шмат было ў чалавечай гісторыі пакутлівых смерцяў, але я раскажу пра смерць венгра Дзьёрдзя Дожы...
У красавіку 1514 года ў Венгрыі абвясцілі крыжовы паход супроць
туркаў. На вайну ўзняўся ўвесь народ: феадалы, купцы, рамеснікі,
сяляне... Апалчэнне сялян-крыжаносцаў узначаліў Дзьёрдзь Дожа, які
незадоўга да гэтага за геройства ў антытурэцкай вайне быў узведзены ў
шляхетны стан. Дожа сабраў сялян, падумаў-падумаў і вырашыў, што на
дадзены момант злейшы вораг сялянства не туркі, а сваёй гадоўлі
мясцовыя феадалы. Пачалося крывавае паўстанне. Далучаючы да сябе
сялянскія атрады, Дзьёрдзь Дожа перамаганосна прайшоў праз увесь
Алфёльд ( Сярэднедунайская нізіна ) , разбіў шляхецкае войска Стэфана
Баторыя, асадзіў горад Цемешвар. Феадалы ўцяклі ў горад Буду. Усё лета
палала страшная вайна. Былі зверствы з абодвух бакоў. Нарэшце
трансільванскі гаспадар Янаш Запальяі разграміў сялян, частку ўзяў у
палон і загадаў правесці для Дзьёрдзя Дожы “вогненную каранацыю”.
Голага Дожу пасадзілі на жалезны нагрэты да чырвані трон, абцугамі
ўсклалі яму на галаву такую ж чырвоную распаленую жалезную карону.
Сялянскі правадыр канаў у страшэнных пакутах, а ягоныя палонныя
паплечнікі, ягоныя ўчарашнія баявыя сябры-пабрацімы ігралі на дудках і
флейтах, павольна танцавалі наўкол “вогненнага трона” і на кожным
павароце, на кожным “па” адкусвалі (!) па кавалку мяса з яшчэ жывога
цела Дзьёрдзя...
Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
Сяргей Панізьнік. "Сьцяг" Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
Яўген Гучок 2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б) з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. ...
Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...