Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Бацькаўшчына – вялікі клопат Кіта

Бацькаўшчына – вялікі клопат Кіта Друк E-mail
02.04.2010 | 21:35 |
Барыс КітСлова пісьменніка Васіля ЯКАВЕНКІ, старшыні юбілейнага аргкамітэта, з выпадку 100-гадоваму юбілею Б.У.КІТА

Шаноўныя суайчыннікі, мы - сучаснікі Барыса Уладзіміравіча Кіта, і, дзякаваць Богу: нам выпаў гонар вітаць гэтага дасціпнага, лагоднага, жыццярадаснага чалавека, вучонага, які, нягледзячы на нягоды, вырас у "стоадсоткавага беларуса", як некалі зазначыў сам у гуморы.

Постаць Кіта-волата настолькі аб'ёмная, крамяная, каларытная, што ў якім толькі ракурсе яе не разглядай, а ўсяго не ахопіш.

Уявіце сабе: сто гадоў таму ў Піцеры ў сям'і Уладзіміра Кіты, служачага дэпартамента тэлеграфа і почты, нарадзілася немаўля, якому ў метрычным пасведчанні запісалі Барыс, а прозвішча - Китъ, з цвёрдым знакам у канцы замест літары "а". Тым самым нібы наканавалі яму адметную знакавую сутнасць, адмысловую "кітовую" ролю і значэнне ў грамадскім віры, у людскім атачэнні.

Здольнае хлапчанё ўжо ў дзіцячым ніцым узросце адчула складанасць свету, у які прыйшло, яно зразумела, што ёсць несправядлівы падзел у грамадстве, і зразумела, чым гэты падзел абарочваецца для збяднелага люду.

Суцішваецца Грамадзянская вайна. Голад. З Санкт-Пецярбурга бацькі вярнуліся ў Беларусь, у дзедаву хату ў Агародніках, што пад Карэлічамі. І ўжо тут пранікнёнай успрымальнай душой Барыс ўсвядоміў новы падзел люду - на паноў палякаў і мужыкоў - беларусаў... Ён з бацькамі апынуўся ў ліку апошніх, і зноў цярпелі голад, цярпелі ўціск разам з паняволеным людам. Так што калі надышоў час Барысу запісвацца ў Войска польскае, то ў яго не хапіла вагі цела да належнай вагі па ўзросту.

Выключную ролю ў фарміраванні самасвядомасці хлопчыка аказаў вясковы настаўнік Сцяпан Рамановіч, ён, урэшце, і дапамог Барысу паглядзець на свет як бы збоку, знайсці ў ім свой шлях, спакваля выйсці ў людзі. Барыс паступае ў рэдкую для таго прапольскага, прапанскага часу вучэльню - Наваградскую беларускую гімназію, што была яскравым і жывым асяродкам беларушчыны. Ішлі 20-я гады.

Як можна меркаваць, менавіта ў Наваградку Барыс Кіт сфарміраваўся ў свядомага, цэльнага, пісьменнага маладога чалавека, носьбіта і праводцу беларускасці. Зрэшты, шмат чаго для выспявання, пасталення ў адукацыі, у мудрасці дадаў і Віленскі універсітэт, з ягоным прагрэсіўным і чынным складам прафесараў, выкладчыкаў ды бойкім студэнцкім асяродкам.

Прыватны момант. Яшчэ будучы студэнтам і далей, выкладаючы матэматыку ў Віленскай беларускай гімназіі, Кіт блізка сышоўся з вядомым у свеце вучоным, прафесарам матэматыкі Антоні Зыгмунтам, жыццё і дзейнасць якога яму спадобіцца потым раскрыць у доктарскай дысертацыі.

Асабліва вялікую мітрэнгу і неспакой для Кіта прынёс трыццаць дзевяты, калі гэтак званыя Заходнія крэсы былі вернуты назад у Беларусь.

З канца 1939 года беларуская Вільня па загаду Масквы адыходзіць пад Літву. Падзея моцна ўдарыла па Віленскай беларускай гімназіі, у якой Кіт працаваў на той час дырэктарам. Што рабіць? Не палічыўшыся з турботамі, ён пераводзіць, перавозіць сваіх узрушаных і занепакоеных вучняў з Вільні ў Наваградак, дзе аднаўляе беларускую гімназію, зачыненую было палякамі.

Але ж доўга бавіцца тут не давялося - дзейнага і варушлівага чалавека неўзабаве выцягваюць з Наваградка ў Баранавічы. Яму надалі годнасць акруговага інспектара аддзела народнай адукацыі баранавіцкай акругі (вобласці); асноўнымі намаганнямі Кіта цяпер было адкрыццё новых беларускіх школ. Праца - да душы! Адначасова выкладаў матэматыку ў тагачасным Баранавіцкім педінстытуце.

Акурат у тыя перадваенныя мірныя, так бы мовіць, гады веснім рэхам на яго накацілася другое каханне. Першую сваю каханку - Рыву ён згубіў раней у Карэлічах. Яркая, адметная дзяўчына! Адно карэліцкі кагал не мог дапусціць, каб гой узяў шлюб з яўрэйкай, і Рыву звезлі з Карэліч далей за ягоныя вочы.

А вось на гэты раз завалодала сэрцам Барыса Ніна Корсак, асоба з адметнай і слаўнай беларускай сям'і, з Лебедзева, што пад Маладзечнам. Вучыліся з Нінай разам у Вільні. У сям'і ж Корсакаў, што таксама істотна, шанавалі беларускія народныя традыцыі, песні. Цесць Іван Корсак адмыслова спяваў і быў старастам царкоўнага хору-капэлы. Кіт любіў, музыку, іграў, між іншым, на скрыпцы. Сышліся з цесцем...

Пройдзе невялікі час, і, калі ўжо пачнецца крывавы закалот паміж фашысцкай Германіяй і СССР, Ніна народзіць Барысу першага сына, Уладзіміра.

А ў Барыса - не толькі хатнія клопаты. У Барыса ў галаве - школа. Адсутнасць школы аслабіць народ, змарнее духоўны патэнцыял.

І Барыс Кіт, спачатку тоячыся, як што быў савецкім служачым, ціха настаўнічае ў вёсцы Лебедзева, на радзіме любай жонкі, а потым, як памяняліся трохі абставіны, узначаліў Пастаўскую настаўніцкую семінарыю. Нечакана тую працу ў Паставах перапыняе нямецкая турма, дзе кожны дзень пагражалі расстрэлам. Па шчасліваму збегу абставін, схудалы, зняможаны больш чым за месяц няволі, выходзіць ён з турмы і, адданы свайму наканаванню асветніка, адкрывае ў Маладзечна Адміністрацыйна-гандлёвую школу; праграма навучання была блізкая да інстытуцкай, чым Кіт нямала ганарыўся.

Пры сканчэнні вайны ў Еўропе - ён у ліку перамешчаных асоб - у Германіі, потым у ЗША. Усё той жа просты, шчыры і дзейны беларус фарміруе ў эміграцыі дыяспару, яе жыццё. Пачаў сваю штодзённую працу з хімічнага кантролю ў фармацэўтычнай вытворчасці ЗША, толькі неўзабаве яму собіць заняцца распрацоўкай хіміка-матэматычных формул вадароднага паліва ў галіне аэранаўтыкі і дабіцца бліскучага поспеху. У сааўтарстве з Эверэдам Дугласам выпусцілі кнігу па касмічным паліве. Кіт удзельнічае ў падрыхтоўцы амерыканцаў да падарожжа на месяц. Паступова лёс праклаў дарогу да гонару і выавёў Барыса Кіта ў Залу славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута; яго ж імя замуравана і ў сцяне Капітолія, у спецыяльнай памятнай капсуле.

 

Пачынаючы з сямідзесятых гадоў, Кіт працуе ў асноўным у Еўропе прафесарам матэматыкі, выкладае ў Еўрапейскім аддзеле Мерылендскага універсітэта і адначасова даводзіць да ладу сваю доктарскую дысертацыю, прысвечаную Зыгмунту. У апошнім занятку неацэнную дапамогу яму аказвае Тамара Казевіч, шматбакова адукаваная, цэльная і, да таго ж, музычная натура. Яе вопыт спатрэбіўся асабліва пры аператыўных перакладах матэрыялаў дысертацыі з адной мовы на іншыя. Сталы, паджылы і акрылены жыццём чалавек, у гэтай гожай Тамары знаходзіць сваё новае моцнае захапленне і ласкава называе яе часам сваім ангелам.

З пачатку 90-х гадоў, ужо калі распаўся Савецкі Саюз, Барыс Кіт аднаўляе свае сувязі з Радзімай. У душу вяртаюцца парыванні маладосці ў слугаванні свайму беларускаму народу, сваёй Айчыне. Ён неаднойчы прыязджае ў Беларусь, наведвае блізкія сэрцу мясціны, сустракаецца з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", засноўвае для пісьменнікаў і вучоных прэмію ўласнага імя. Энергія чалавека пульсуе на ўсю моц, але што ён на радзіме знаходзіць? Школьная адукацыя разыходзіцца з запытамі самой беларускай душы і культуры народа, у ёй пераважае расейшчына, як колісь пераважала пальшчызна, да таго ж, у краіне няма сапраўдных нацыянальных вышэйшых устаноў.

Сітуацыя ў галіне адукацыі прымушае сэрца Кіта занепакоена і моцна біцца. Ён выступае з кардынальнай задумай: на дабрачынныя сродкі міжнародных арганізацый і фондаў стварыць на Беларусі нацыянальны, то бок беларускамоўны універсітэт еўрапейскага ўзроўню - як падарунак народу, які толькі-толькі набыў сваю незалежнасць і суверэнітэт. З гэтай нагоды пісьменніца Вольга Іпатава пісала:

Настаўнік, асветнік вучоны...
Колькі год паміж намі калолася
дротам сцяна.
Зараз разам ідзём -
хай дарогаю гразкай і чорнай,
Ратаваць Беларусь.
А яна ў нас адна.

Кіту дапамагае прыяцель, вядомы амерыканскі юрыст, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Леслі Тэнан, яны распачынаюць кампанію па папулярызацыі ідэі беларускага універсітэта ў свеце. На жаль, ад высілкаў Барыса Кіта практычна адмовілася беларускае палітычнае кіраўніцтва, яно "не заўважыла" ягонай задумы, што прынесла Барысу Уладзіміравічу горкае расчараванне.

Барыс Кіт прызнаны ганаровым доктарам навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і ганаровым грамадзянінам горада Навагрудка. Ягоны жыццёвы шлях і дзейнасць раскрываюцца ў выдадзеных у Беларусі кнігах: "Космас беларуса" Лідзіі Савік, у шыкоўна выдрукаваным "Юбілейным альбоме", у зборніку асобных літаратурных твораў, успамінаў і дакументаў пад назвай "Грамадзянін свету", дзе сярод іншых публікацый аповеды пра Кіта - "Цярновы шлях" Васіля Быкава і мастацка-публіцыстычная аповесць "Сведка стагоддзя" Вольгі Іпатавай. Апроч усяго пералічанага, ён адзін з асноўных гістарычных персанажаў у рамане-трылогіі "Пакутны век" Васіля Якавенкі.

Створаны дакументальны фільм Рышарда Ясінскага "Душа не падарожніца" пра яго. Я ўсяго не пералічваю.

Просты, светлага розуму, дасціпны, жывы ды проста ўнікальны чалавек сярэдняга росту. Цягам жыцця ён закаханы і кахае, любіць гутарку з сябрамі і жарт. З дзіцячых гадоў дзядзька Кіт цягнуўся да мелодыкі гукаў і фарбаў, да выяў у карцінах і вобразах. Святы і грэшны чалавек, ён знаходзіць асаблівую прыгажосць і замілаванне ў жанчынах. У свой высокі век не глухне і не чарсцвее.

Аднойчы, да прыкладу, вядзе ён госця (перад ад'ездам таго з Франкфурта дадому), вядзе ў агенцтва аэрафлоту. Яму - пад сто. У агенцтве за невысокім сталом нас чакае маладзенькая чарнявая супрацоўніца, яна знаёмая Кіта, родам з Тайланда, як потым мне стала вядома. Ён жа, лагодны, прыязны, сядае перад ёю і кладзе сваю руку на яе руку, тлумачыць ёй нешта на незразумелай мне мове. Яна смяецца. Тады, усё яшчэ трымаючы яе руку ў сваёй, Барыс Уладзіміравіч звяртаецца да госця: "А ведаеце, што я ёй сказаў? Я сказаў ёй: "Каб вы ведалі, як я ўдзячны свайму сябру, што ён прыехаў да мяне! Гэта ж, дзякуючы яму, у мяне з'явілася магчымасць зноў пабываць тут і паглядзець на вас, маю кветку незвычайнай прыгажосці!" Падтэкст жартоўны. Весела. І ўжо смяемся разам.

Вядомы беларускі паэт Масей Сяднёў у свой час выказаў меркаванне, што Кіт займае адно з першых месцаў у беларускім нацыянальным Пантэоне, маўляў, дасюль там былі толькі паганскія багі, а цяпер побач Скарыны і Ефрасінні Полацкай здабыў сабе месца геніяльны вучоны Сучаснасці, касмічны Чалавек Барыс Кіт. З Сяднёвым няможна спрачацца.

А як на мой погляд, што не разыходзіцца з поглядам Р.Барадуліна, дык яно выглядае зусім несумненным і знакавым. Барадулінскі вобраз: як зямля на трох кітах - Беларуская зямля на Барысе трымаецца!

Канкрэтызуючы, дадам: Барыс Уладзіміравіч Кіт на сёння з'яўляецца духоўным бацькам беларускай нацыі. Ён жыў раней і жыве беларускім клопатам, адданы Айчыне як сваёй запаветнай мары; толькі гэта яшчэ больш натхняе і павінна натхняць нас на адраджэнне нашай нацыянальнай самасвядомасці, культуры і мовы. Акурат у гэтым - ужо працяглы час! - прыярытэт грамадства.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 456
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8856
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 5281