Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Патрабуецца «ЛікБез»

Патрабуецца «ЛікБез» Друк E-mail
28.03.2010 | 20:23 |
90-летие декрета СовнаркомаСяргей ЗАКОННІКАЎ
Свободные новости плюс
Слова «лікбез» — сёння архаічнае. Большасці тых, хто ў 20–30 гады мінулага стагоддзя праводзіў ліквідацыю непісьменнасці, па-руску — «ликвидацию безграмотности» (так расшыфроўваецца абрэвіятура) і быў яе аб’ектам, ужо няма. У сучасных беларусаў, асабліва маладых, іншае жыццё. Яны працуюць на «наварочаных» кампутарах, «сядзяць» у інтэрнэце. Але назіранні даюць мне падставу лічыць, што нашаму грамадству зноў патрэбен «лікбез».

Для таго, каб зразумець важнасць праблемы, варта прайсціся па ўсім спектры моўнай культуры ў Беларусі. Пачнем з самага галоўнага: за час русіфікацыі, якая працягваецца і ў нашыя дні, значнаму знешняму ўціску і не меншай унутранай дэфармацыі падверглася беларуская мова. Многія жыхары краіны, хоць паводле перапісу і называюць яе роднай, аднак не думаюць, не гавораць на ёй. Калі ж пачынаюць карыстацца, то адчуваюць дыскамфорт. Нават у пастаянных носьбітаў роднай мовы часта ў гутарцы заўважаюцца засмечванне рускімі словамі, калькі. У вёсцы і ў горадзе пануе трасянка, якую беларускія цёткі завуць «трасцянкай». Асабліва яскрава адмоўны ўплыў суседняй мовы выяўляецца ў вымаўленні.

Гэтыя высновы падмацоўваю прыкладамі. У Мінску працуе кнігарня, якая мае назву «Кнігачэй». Бязглуздасць відавочная, такога слова ў беларускай мове няма.

Шмат непісьменнасці адліта ў метале, выбіта на мармуры, граніце. Маю на ўвазе помнікі, мемарыяльныя дошкі. Асабліва распаўсюджана няправільнае напісанне ўласных імёнаў — «Аркадзій», «Генадзій» замест «Аркадзь», «Генадзь».

Не менш памылак на шыльдах устаноў, магазінаў, рэстаранаў, у вулічнай рэкламе, на дарожных паказальніках, у тэкстах аб’яў на вакзалах, у аэрапортах. Шчаслівае выключэнне — мінскі гарадскі грамадскі транспарт, дзе ў так званых «бягучых радках» пагрэшнасці мінімальныя, кіраўнікі якога намагаюцца далучаць грамадзян да беларускасці. Вялікі дзякуй ім за гэта!

Адказнасць за непісьменнасць у візуальных тэкстах нясуць гарвыканкамы, іншыя мясцовыя органы, дзе ёсць супрацоўнікі, якія павінны кантраляваць працэс, якія атрымліваюць зарплату. Калі яны не спраўляюцца, то трэба звальняць такіх «грамацеяў» і набіраць новых — пісьменных людзей.

На тэлегульні «Поле чудес» удзельніцы-беларусцы прапанавалі аб’явіць «Рекламную паузу» на роднай мове. Дзябёлая кабета доўга моршчыла лоб, а потым гаркнула: «Ракламны перарыў!», ды так, што нават абачлівы вядучы Леанід Якубовіч, які звычайна піярыць аўтарытарную Беларусь, зморшчыўся, нібы праглынуў поўную шклянку настою палыну…

Вяртанню роднай мовы да жыцця перашкаджае маштабная нацыянальная дэградацыя грамадства. Зрусіфікаваныя бацькі-беларусы не задумваюцца над ганебнасцю сітуацыі, калі ў незалежнай дзяржаве дыскрымінуецца самае святое, сваё, баяцца ставіць пытанне пра неабходнасць беларускамоўных садкоў, школ, ВНУ, працягваюць здаваць дзяцей у навучальныя ўстановы — «обломки советской цивилизации».

Магчыма, хтосьці думае, што рускай мове ў мясцовым выкананні шанцуе больш. На ёй жа навучаецца 82 працэнты дзяцей, гаворыць большасць насельніцтва, у тым ліку ўсе чыноўнікі, вядзецца справаводства і г. д. Глыбока памыляецеся, шаноўныя! Каб пераканацца ў гэтым, зойдзем у сталічную гімназію з філалагічным ухілам. Непісьменнасць сустракае проста з парога. У вестыбюлі на стэндзе размешчана інфармацыя пра лепшых настаўнікаў прэстыжнай навучальнай установы. Але нават тут, у гарачых пахвалах сабе любімым, прафесіянальныя філолагі ўмудрыліся зрабіць некалькі памылак. А тэкст жа рэдагаваўся! Такое сустракаецца паўсюль, што паказвае татальную абыякавасць педагогаў да ўласнага прэстыжу і ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у беларускай вышэйшай школе.

А цяпер наведаем чыгуначны вакзал. Пасля блытаніны на табло з часам адпраўкі цягнікоў па радыё бадзёра аб’яўляюць: «Просим извинения за предоставленные неудобства!». Не за «причиненные», а менавіта «за предоставленные». Што і казаць — сервіс на вышэйшым узроўні!

Практыка паказвае, што заняць адказную пасаду ў Беларусі не так складана. Галоўным для прэтэндэнта на кіруючае крэсла з’яўляюцца не прафесіянальныя якасці, а ўменне дагадзіць вышэйстаячаму начальніку і вярхоўнаму босу. Але ёсць закавыка: публічным людзям трэба ўмець гаварыць.

Калі я слухаю выступленні беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку юрыстаў, гісторыкаў, філолагаў па адукацыі, то ўспамінаю шэрага афрыканскага папугая Алекса, які належаў супрацоўніцы гарвардскай лабараторыі Ірэне Пэпербэрг. Яго смерць у верасні 2007 года выклікала вялікую колькасць некралогаў у прэстыжных выданнях, на тэлебачанні і па радыё. У газеце «Нью-Ёрк таймс» гаварылася: «Алекс ведаў больш ста англійскіх слоў, адрозніваў геаметрычныя фігуры і колеры (уключна і ўласны). У яго быў лаканічны размоўны стыль — аднарадковых кідкіх газетных загалоўкаў, дзякуючы якому ён шмат гадоў быў героем не толькі навуковых справаздач, але і аглядных артыкулаў, і тэлевізійных шоў. Алекс быў, напэўна, самай вядомай у свеце птушкай, якая можа гаварыць».

Сапраўды, гэты птушыны геній, якога я чуў, бачыў па тэлебачанні ў час паездкі на сусветны форум паэтаў, філосафаў і гісторыкаў у г. Вашынгтон, мог бы спаборнічаць прамоўніцкім талентам з нашымі чыноўнікамі.

Цяперашнія кіраўнікі — гэта, нягледзячы на дыплом або нават два, гадаванцы малаадукаванай людской масы, якая яшчэ не стала пісьменным народам. Адзін з віцэ-прэм’ераў за столькі гадоў ніяк не можа засвоіць, што націск у рускім слове «средства» ставіцца на першым, а не на апошнім складзе. А гэтае ж слова ключавое ў лексіконе ласых да сродкаў тутэйшых чыноўнікаў!

Мне хочацца, каб беларускія кіраўнікі маглі, як у свой час знакаміты чэшскі лідэр Вацлаў Гавел, сесці за стол з вучонымі, прадстаўнікамі літаратуры і мастацтва ў тэлестудыі і павесці разумную гаворку пра тое, якімі павінны быць дзяржава, грамадства. Прытым на роднай мове, прытым каб чуў увесь народ! Я веру, што такое будзе, але ці магчыма гэта цяпер?

Асобнай гаворкі заслугоўвае беларускае тэлебачанне. Мала таго, што ідэалагічныя «майстры на ўсе рукі» нашпігоўваюць інфармацыйнае поле палітычнай халтурай, бяздарнымі серыяламі, прымітыўнай рэкламай. Яны яшчэ пампуюць у падсвядомасць сваіх карыстальнікаў абуральную непісьменнасць і шэрасць.

Часта выяўляюць жахлівую глухату да мовы, паказваюць сваю слабую адукаванасць карэспандэнты інтэрнэта.

«Лікбез» патрэбны. Найперш неабходна правесці ў краіне інвентарызацыю пісьменнасці візуальных тэкстаў з мэтай выпраўлення памылак. Добра было б арганізаваць вучобу для кіраўнікоў. Гэтым сур’ёзна займаюцца ў Расіі, напрыклад, у Маскве створаны універсітэты, курсы, дзе дзяржчыноўнікаў «без адрыву ад вытворчасці» вучаць не толькі кіраванню, але і публічным выступленням.

Ніякі палітычны рэжым (нават дыктатура!) не адмяняе ў грамадстве элементарнага ўзроўню культуры, умення кожнага чалавека гаварыць і выкладаць думкі на паперы правільна, пісьменна.

Ад рэдакцыі: кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 309
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8709
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 5134