Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Генадзь Бураўкін: «Вярнулася хлусня на ўсіх узроўнях»

Генадзь Бураўкін: «Вярнулася хлусня на ўсіх узроўнях» Друк E-mail
14.03.2010 | 01:23 |

Генадзь Бураўкн Ад народных пісьменнікаў да партыйных кіраўнікоў, ад бабраловаў да дыпламатаў, ад «Правды» да ААН — ён бачыў самых розных людзей, начальнікаў і калегаў, перажыў некалькі гістарычных пераломаў. Ён не назіраў нашу беларускую гісторыю, ён рабіў яе.

ЯК ПАЗЬНЯК У «ПРАВДЕ» ДРУКАВАЎСЯ

Цыганкоў: Вы зрабілі даволі хуткую журналісцкую кар’еру — у 1959-м закончылі БДУ, аддзяленне журналістыкі. Потым працавалі стыль-рэдактарам часопіса «Камуніст Беларусі», старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». А ў 1968 годзе, у 32 гады — вы ўжо карэспандэнт газеты «Правда» па Беларусі. Наколькі я магу разумець, гэта ці не вышэйшае дасягненне для журналіста ў той час. Што паўплывала на такі хуткі журналісцкі рост? Быў нейкі шчаслівы выпадак?

Бураўкін: Я думаю, што тут сапраўды была не толькі пэўная адзнака маіх здольнасцяў, але ў нейкім сэнсе і ўдача. Успамінаючы цяпер той час, я магу смела сказаць — журналісты, якія працавалі ў «Правде», былі сапраўды аднымі з найлепшых. Можа быць, у спаборніцтве паміж «Правдой» і «Известиями» ў сэнсе літаратурнага майстэрства, журналісцкага вынаходніцтва выйгравалі «Известия». Але «Правда» мела свой стыль, свае «козыры», у ёй больш сачылі не столькі за прыгажосцю, колькі за дакладнасцю і праблемнасцю.

Я трапіў у «Правду» ў многім дзякуючы Івану Рыгоравічу Новікаву, вядомаму беларускаму пісьменніку-дакументалісту. І адразу ў нас адбыўся пэўны падзел — ён браў на сябе партыйнае жыццё, грунтоўныя эканамічныя матэрыялы, а я спрабаваў пісаць фельетоны, замалёўкі пра рэдкія прафесіі і рэдкіх людзей: саломапляценне, бабраловы, ганчары... Здаецца, мы няблага дапаўнялі адзін аднаго.

Цыганкоў: А як тады складваліся адносіны паміж карэспандэнтам самай галоўнай партыйнай газеты і начальствам — у шырокім сэнсе? Як вырашаліся нейкія канфліктныя сітуацыі?

Бураўкін: Калі я ехаў на знаёмства ў «Правду», я не верыў, што туды траплю. І на першай сустрэчы з галоўным рэдактарам газеты Міхаілам Васільевічам Зімяніным (пазней — сакратар ЦК КПСС) паводзіў сябе, я б сказаў — залішне смела. Справа ў тым, што якраз у гэты час мы разам з Анатолем Вярцінскім падрыхтавалі ліст і сабралі подпісы ў абарону Васіля Быкава. Тады ў «Советской Белоруссии» быў апублікаваны рэдакцыйны артыкул, які «знішчаў» Быкава за ягоную «акопную праўду» пра вайну. Мы з Вярцінскім напісалі ліст у ЦК і сабралі пад ім подпісы. Подпісы паставілі не толькі нашы равеснікі, але і «зубры» старэйшага пакалення — Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў. Вядома, для нас гэта было вялікай падтрымкай. Але ў высокіх кабінетах ліст успрынялі з вялікім незадавальненнем. І на сустрэчы з Зімяніным я не хаваў сваёй салідарнасці з Васілём, рэзка пярэчыў ягоным крытыкам, што, як я пазней даведаўся, яму і спадабалася.

А ў мяне былі канфлікты. Першы — гісторыя з Нямігай, калі за адну ноч знеслі старую забудову ў цэнтры Мінска. У «Правде» быў надрукаваны падрыхтаваны мною артыкул Зянона Пазьняка і Лявона Баразны, дзе гаварылася пра неабходнасць захоўваць такія куточкі, рэстаўраваць іх, зрабіць «сувенірам» Мінска. Але не гледзячы на гэты артыкул, улады горада за адну ноч Нямігу знеслі.

Другі раз тагачаснаму галоўнаму беларускаму ідэолагу не спадабаўся мой рэпартаж з майстэрні мастака Міхаіла Савіцкага, якога лічылі «недастаткова савецкім». Зімянін стаў на мой бок у канфлікце.

МАШЭРАЎ: «КАЛІ Б Я НЕ ПАХВАЛІЎ БРЭЖНЕВА, ТО ЎЖО НЕ БЫЎ БЫ ПЕРШЫМ САКРАТАРОМ ЦК КПБ»

Цыганкоў: Давайце ўзгадаем Машэрава. Пра Пятра Міронавіча ёсць легенда, ёсць міф, што ўсталяваўся ў народнай памяці. Але я таксама чуў ад кіраўнікоў таго часу, што часам ягоныя выступы былі занадта зацягнутымі, нуднымі.

Бураўкін: Бяру на сябе смеласць сказаць, што я трошкі ведаю Машэрава і як палітыка, і як чалавека. Я нарадзіўся ў Расонскім раёне і быў там у час акупацыі, а Машэраў якраз там пачынаў сваю партызанскую дзейнасць. Людзі яго памяталі і вельмі любілі яшчэ да вайны, калі ён настаўнічаў. Падчас вайны фашысты расстралялі яго маці, і партызаны казалі, што ён шукаў сабе смерці, лез у кожным баі на ражон, двойчы быў цяжка паранены. Машэраў — сапраўды герой, не з-за пасады. І калі ў большасці такіх асобаў у граматах Героя Савецкага Саюза запісана «за арганізацыю, за кіраўніцтва» і гэтак далей, то ў Машэрава — «за асабістую храбрасць і мужнасць». Дадам, што бацька яго быў раскулачаны і загінуў у Сібіры, — і таму, думаю, ён лепш за іншых адчуваў чужое гора і няпростасць нашай гісторыі.

Тое, што, як вы кажаце, часам у яго былі доўгія і нудныя прамовы — так, меўся такі грэх у Пятра Міронавіча. Я гэта звязваю з яго прафесіяй настаўніка. Пагаварыць любіў.

Цыганкоў: Ці праўда, што ён быў шчырым камуністам, верыў у камуністычныя ідэі?

Бураўкін: Не сумняваюся. Ён верыў у камуністычныя ідэі, але і ведаў сапраўдную вартасць некаторых асобаў. Аднойчы, у 80-я, калі я ўжо кіраваў тэлебачаннем, у нас была цікавая шчырая размова. Перад гэтым на нейкім ці то пленуме, ці то з’ездзе ён вельмі ўжо горача, залішне хваліў Брэжнева, і я можа неяк неасцярожна сказаў пра гэта. А Машэраў мне: «Так, залішне. Але ў мяне адно апраўданне — Аліеў і Шэварднадзэ хвалілі яшчэ больш. Я ўсё разумею, і больш чым ты ведаю, якая бяда для нашага народа, што Брэжнеў кіруе краінай. Аднак калі б я не пахваліў яго, то вярнуўся б у Мінск ужо не першым сакратаром ЦК КПБ. І быў бы на маім месцы, на жаль, не лепшы. А мне вельмі дорага тое, што мы ў Беларусі зрабілі».

Таму калі ў мяне пытаюцца пра Машэрава, я заўсёды даю яму высокую ацэнку, хаця і не на ісціну ў апошняй інстанцыі. Але я ведаў ТАКОГА Машэрава. Хай іншыя расказваюць пра тое, якога яны ведалі Пятра Міронавіча.

«БЕЛАРУСКІЯ КІРАЎНІКІ НАЙПЕРШ АДЧУВАЛІ СЯБЕ КАМУНІСТАМІ, ПОТЫМ САВЕЦКІМІ ЛЮДЗЬМІ І ТОЛЬКІ ЗАТЫМ БЕЛАРУСАМІ»

Цыганкоў: Пасля 1995 года, пасля рэферэндума аб мовах у беларускай творчай інтэлігенцыі часткова адбывалася пэўная пераацэнка стаўлення да нацыянальных пытанняў. Высветлілася: на фоне Лукашэнкі савецкія кіраўнікі ставіліся да беларускай мовы больш паважліва.

Бураўкін: Як ні горка гэта гаварыць, але ў савецкі перыяд Беларусі стаўленне да нацыянальнай мовы і культуры было, па-мойму, лепшым. Зразумела, тады над усімі вісеў лозунг: стварыць новую супольнасць людзей — савецкі народ. І само сабой разумелася, што будзе адна мова — руская. І гэтаму так ці іначай падначальвалася ўся палітыка і практыка.

Беларускія кіраўнікі даволі дысцыплінавана праводзілі ў жыццё гэтую маскоўскую палітыку. Яны, у тым ліку і Машэраў, у адрозненне ад прыбалтыйскіх калег, найперш адчувалі сябе камуністамі, потым савецкімі людзьмі і толькі затым беларусамі. Гэта было. Але і Машэраў, і Ц.Я. Кісялёў, А.Н.Аксёнаў мелі вялікую павагу да беларускасці. А ў чым гэтая беларускасць тады магла праявіцца? Найперш і найбольш у літаратуры і культуры.

Пасля рэферэндума 1995 года адбыліся вельмі трагічныя для беларускай мовы і культуры падзеі. Вазьміце вы два пісьменніцкія саюзы — Саюз беларускіх пісьменнікаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Дзе, калі «праўладны» саюз выступіў у абарону беларускай мовы і культуры?

Цыганкоў: З аднаго боку, несумненна, у вас быў крытычны настрой да савецкай рэчаіснасці, «дуліна ў кішэні», з іншага — даволі яркая кар’ера. Як вы пераадольвалі гэтую супярэчнасць? Усё заканчвалася анекдотамі на кухнях? Ці існаваў нейкі ўнутраны душэўны разлом, ці было адчуванне нейкай унутранай драмы, трагедыі ад разумення таго, што гэтая сістэма надоўга, а можа, назаўжды?

Бураўкін: Шчыра скажу: адчування драмы і трагедыі не меў. Было іншае: бачанне — нешта робіцца не так. Аднак у нашага пакалення асабліва і выбару не мелася — мы нарадзіліся пры гэтай уладзе, мы ў ёй жылі і ведалі, што гэта будзе заўсёды.

Але бачылі: нешта робіцца не так, несправядліва, па-дурному. І скажу шчыра, пасля славутага ХХ з’езда я ўсё гэта спісваў на нядобрых кіраўнікоў. «Вось калі б быў жывы Ленін, ён бы гэтага не дапусціў...» І веры, што ў гэтым рэжыме можа быць нешта іншае, лепшае, нам надавалі такія падзеі, як Пражская вясна. Я верыў у сацыялізм з чалавечым тварам. Вядома ж, у сваім асяродку з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Міколам Матукоўскім, маскоўскімі сябрамі мы ўсё гэта абмяркоўвалі. Але я ніколі не мог прадбачыць, што гэта ўсё так хутка зменіцца. Тое, што вось-вось разваліцца Савецкі Саюз і ўся сістэма разбурыцца, такога адчування не было.

А цяпер час ідзе — а дзе ж тое новае, чыстае, справядлівае, пра што мы марылі? У пачатку 90-х здавалася — во, нарэшце прыйшлі часы, якія нам мроіліся і бачыліся! А ўсё так хутка і жорстка павярнулася назад. Самае жахлівае — вярнулася хлусня на ўсіх узроўнях, тое, што нас найбольш абражала ў Савецкім Саюзе. Што такое, напрыклад, «Лінія Сталіна» — гэта ж бессаромная, нахабная мана пра Вялікую Айчынную вайну.

«АД СВАЁЙ ПАЭМЫ «ЛЕНІН ДУМАЕ ПРА БЕЛАРУСЬ» Я НЕ АДРАКУСЯ»

Цыганкоў: Не магу не ўзгадаць вашу паэму «Ленін думае пра Беларусь», якую мы ў савецкі час праходзілі ў школе. Як вы зараз ставіцеся да яе? Улічваючы, што вы там пішаце пра Скарыну, Каліноўскага, Купалу — мяркую, для вас гэта было нейкай формай, як можна было несці беларускасць, прыкрываючыся імем Леніна..

Бураўкін: Я ад гэтай паэмы не адракаюся і не адракуся. Тады, калі я яе пісаў, у 1977 годзе, я вельмі шмат чаго пра Леніна не ведаў. А, па-другое, для мяне важна было праз цэнзуру правесці тое, што я думаў пра нашу гісторыю, мову. Я ўзяў дарагія для мяне імёны — Скарына, Каліноўскі і Купала — і паспрабаваў «дадумаць», ці мог Ленін пра іх ведаць. Дарэчы, калі я быў у музеі Леніна, то ў ягонай вялізнай бібліятэцы заўважыў і кніжачку Купалы.

Што да паэмы, то мне вельмі дарагая думка Майсея Сяднёва. У свой час, калі працаваў у ААН у ЗША, нехта ў парламенце рабіў заявы, чаму аўтар такой паэмы прадстаўляе Беларусь за мяжой. Тады мне Майсей сказаў: «Чаго ты хвалюешся? Паэма добрая, цікавая, паэма не пра Леніна, а пра Беларусь». А мой сябар Рыгор Барадулін увогуле сфармуляваў так: «Во, у нас тут так ніхто не хоча думаць пра Беларусь, а Бураўкін прымусіў і Леніна думаць пра Беларусь».

«ТОЕ, ШТО Я ЗРАБІЎ НА БТ, ВЫТАПТАЛІ ЗА ТРЫ ГАДЫ»

Цыганкоў: Давайце пагаворым пра вашу працу на тэлебачанні, калі ў 1978 — 1990-м узначальвалі Дзяржаўны камітэт БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Як вам удалося беларусізаваць тэлебачанне і зрабіць БТ сапраўды паўнацэнным тэлеканалам?

Бураўкін: Дапамагала тое, што ў калектыве меліся людзі, якім беларушчына была блізкая. Тыя, каму не падабалася наша «беларусізацыя», вымушана цягнуліся да лепшых. Мы ўвялі моўныя курсы, на беларускую мову перавялі ўсю дакументацыю. Усе планёркі і паседжанні калегіі — на беларускай мове. Закон быў такі — кожны журналіст на радыё і тэлебачанні павінен свабодна валодаць беларускай і рускай мовай і карыстацца пры размове той, якая дапамагае найлепш выканаць журналісцкую задачу. Але пачынаць з беларускай і памятаць, што ў нас беларускае тэлебачанне.

Аднак, напрыклад, Люда Разанцава закончыла Маскоўскі ўніверсітэт. Яна была на практыцы, ёй вельмі спадабаўся наш калектыў, захацела тут працаваць. «Не праблема, ты разумная дзяўчына і добрая журналістка». Яна пытаецца: «Колькі вы даяце мне часу на авалодванне беларускай?» — «Паўтары гады». Аднак Люда зрабіла тое раней.

На тое, каб давесці Беларускае тэлебачанне да дастаткова высокага творчага ўзроўню і зрабіць яго хаця б у большасці нацыянальным, я патраціў 12 гадоў свайго жыцця. А тыя, хто прыйшлі потым, вытапталі ўсё за тры гады!

Трошкі ведаю тэлекухню і бачу: непрафесійна працуюць аператары, не відно рэжысуры, нават святло паставіць часам не ўмеюць. Таму, па маім сумным перакананні, сённяшняе беларускае тэлебачанне — не беларускае, не інтэлектуальнае і не прафесійнае.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1071
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15826
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 11157