Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар

Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар Друк E-mail
08.12.2007 | 12:36 |
Змест
Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар
1. Якую дзяржаву мы будуем або: хто на Беларусі гуляе з намі ў дурня?
2. Саюз «двух братских народов» ці «одна братская могила»?
3. Чаму таварыш У.Пуцін баіцца нацыяналізму?
4. Пасланне ва ўчарашні дзень
5. Русіфікацыя - галоўная прычына вымірання беларускага народа

Русіфікацыя – галоўная прычына вымірання беларускага народа

Артыкул пяты

«…чужыя для нас людзі…прыйшлі да нас з «інтэрнацыяналам»
…і з фанатычнай безміласэрднасцю ўзяліся рабіць з беларускай нацыі
толькі гной на градкі для ўзрашчывання сваей фікцыі інтэрнацыянала».
М. Гарэцкі «Дзве душы»

«Праз 50 год у Беларусі застанецца 4-5 млн. жыхароў».
Інфармацыя з прэсы

Чалавецтва, відавочна, дэградуе. Светам кіруе матэрыяльны, рэчавы інтарэс, а ён вымагае нікчэмнага металу, з-за якога гінулі і гінуць цэлыя народы. Матэрыяльны інтарэс (цяпер ён называецца прагматызмам) – гэта імперскі інтарэс, які ва ўсе часы даваў права «вялікім» народам рабаваць «малыя» народы. Там, дзе пачынаўся матэрыяльны інтарэс, сканчалася мараль і там, дзе сканчалася мараль, узнікаў матэрыяльны інтарэс. Ці ачысцяцца імперскія народы маральна- духоўна пасля таго, як на Зямлі скончацца энерганосьбіты?

Другасная пасля духоўнай (разумовай) сферы – сфера эканомікі (матэрыяльны інтарэс) стала першаснай і падпарадкавала сабе духоўна-культурную сферу чалавека. Культура не стала панаваць у палітыцы, эканоміцы і экалогіі (чалавек – частка экалогіі і сама гэтая экалогія), а стала прыдаткам матэрыяльнага шырспажыву. Культура (з лацінскага «colore»- земляробства, вырошчванне, апрацоўванне), якая дапамагала чалавеку стаць чалавекам (апрацоўвала яго душу) і якая была зместам чалавека на працягу тысячагоддзяў, пераўтварылася ў форму, перастала акультурваць чалавецтва. Нацыянальныя культуры (усё, што пазбаўлена нацыянальных каранёў, нацыянальных традыцый, нацыянальнага зместу – касмапалітычнае, хімерычнае, авангарднае – належыць субкультуры, эрзац-культуры, псеўдакультуры, з’яўляецца бескультур’ем, голай формай без зместу, вельмі жыццёвым пустазеллем) шматлікіх народаў (як і самі народы) сталі ахвярай больш агрэсіўнай, мас – «культуры», заснаванай на першабытным, жывёльным інстынкце, якім з’яўляецца афра-амерыканская «культура». Мы сталі сведкамі таго, што, напрыклад, такія ўстойлівыя традыцыйныя культуры, як японская ці індыйская, сталі дэградаваць пад націскам амерыканізаціі. Што ўжо тут казаць пра Заходнюю бабульку-Еўропу, якая, пачаўшы губляць свае карані, з-за свайго склерозу забылася адкуль яна родам і не разумее, што робіцца на Усходзе Еўропы і самой Расіі?!

Эгаізм імперскіх дзяржаў дасягнуў вышэйшага пункту ў выглядзе т. зв. «васьмёркі», якая прысабечыла права распараджацца лёсамі іншых народаў на сваю карысць. Імперская Масква, каланізаваўшая карэнныя народы Паволжжа, Урала, Сібіра, Далёкага Ўсходу – гэтых «індзейцаў» Расіі, зрусіфікаваўшая і асіміляваўшая славянскія ўкраінскі і беларускі народы, ажыццявіўшая духоўны і фізічны генацыд гэтых народаў, прывяла іх да стану дэградацыі, у выніку якой народы вырачаны на выміранне. Імперскі Крэмль добра пачувае сябе у той «васьмёрцы» разам з імперскай Амерыкай, знішчаўшай карэнных індзейцаў (дарэчы, іракезы Канады ўжо патрабуюць ад уладаў вярнуць ім іх спрадвечныя тэрыторыі, а індзейцы Чылі – роднамоўнай адукацыі), разам з такімі ж імперскімі Брытаніяй, Францыяй, Германіяй …

Сытая, самазадаволеная Заходняя Еўропа нічога лепшага не прыдумала, як стварыць сваю еўрапейскую імперыю ў процівагу амерыканскай, не разумеючы таго, што імперыі як ствараюцца, так і распадаюцца, як распадаюцца, так і ствараюцца. Па словах расійскага дысідэнта Ў. Букоўскага, ЕС будуецца па шаблону СССР (і, як СССР, таксама распадзецца, калі створыцца – А. Р.). А на Зямлі ёсць яшчэ ісламскі свет, незразумелы еўрапейцам, краіны трэццяга свету, якія «не дараслі» да сытых краін, а таму поўныя зайздрасці і помсты еўрапейскім краінам за тое, што тыя, ў свой час, не далі ім «дарасці» да таго ўзроўню, да якога «дараслі» гэтыя еўрапейскія краіны, дзякуючы каланіяльнай эксплуатацыі «недаросшых» народаў. Так што Заходняй Еўропе ў будучым мала не падасца. Расіі – таксама, але гаворка аб гэтым далей.

***

Маленькую краіну Беларусь, якая апынулася ў імпершавіністычным акіяне паміж Еўропай і Расіяй, якую стагоддзямі накрывалі хвалі нянавісці нават сваіх «братоў» – славянскіх народаў (паланізацыя, русіфікацыя), крыкам крычыць і падае сігнал бедства аб сваёй каланіяльнай залежнасці ад усходняй агрэсіўнай суседкі, аб сваім рабскім, гаротным становішчы, у якім яна апынулася ў выніку эгаізму Еўропы і Расіі, фактычна – у выніку маўклівай згоды і змовы гэтых краін, а Еўрасаюз, Брусель гэтага не чуюць. Яны, бачыце, не могуць знайсці такога імнструментарыя, пры дапамозе якога можна б было змяніць сітуацыю ў Беларусі! Але перш, чым знайсці той інструментарый, трэба правільна ацаніць сітуацыю як ў Беларусі, так і ў Расіі, а вось гэтага якраз і не разумее ці не хоча разумець Еўрасаюз разам з Бруселем. Еўрасаюз і Брусель так і не дапялі, што прэзідэнт Беларусі ў сваёй місіі з’яўляецца усяго толькі расійскім генерал-губернатарам на тэрыторыі Беларусі, які абараняе рускую мову і рускі народ («я вопреки всему буду делать так, чтобы россиянам, русскому человеку здесь жилось гораздо лучше, чем у себя на родине в России…», «мы вложили душу в этот язык» (маецца на ўвазе руская мова – аўт.), «белорусский язык мы не разыгрываем в политических целях», «мы поддерживаем белорусский язык там, где это нужно» – А. Лукашэнка), а свой беларускі народ за цывілізаванымі народамі ён не павядзе, толькі, як і раней – у абдымкі «братского русского народа». Ды Лукашэнка – проста знаходка для Крамля!

Еўропа дапамагае праводзіць выбары, скажам, у Конга (я вельмі перажываю за лёс гэтага шматпакутнага народа), але, баючыся «імперыі зла» – Расіі, якая кантралюе сваю калонію Беларусь, так і не ўзняла праз «васьмёрку», якая насамрэч з’яўляецца «шасцёркай» у руках «вялікіх» дзяржаў, пытанне пра Беларусь. Захад, які трындзіць аб правах асобна ўзятага чалавека, не бачыць цэлага народа – беларускага, які і ў ХХІ стагоддзі пазбаўлены права на родную мову, культуру і гісторыю, вымушаны зведваць усё тую ж каланіяльную палітыку сквапнай суседкі і абыякавасць таго ж Захаду.

Беларусь – гістарычна буферная краіна і, як належыць буферу, вякамі змягчала сілу ўдару пры сутыкненні Захаду і Ўсходу, Усходу і Захаду, аслабляла канфлікты паміж гэтымі бакамі, застаючыся кожны раз не пры сваіх нацыянальных інтарэсах. Беларускі народ, у знак удзячнасці за паланізацыю, абараніў польскі народ ад русіфікацыі, а ў знак удзячнасці за русіфікацыю, саветызацыю, духоўны і фізічны генацыд абараніў рускі народ ад фашысцкай чумы. Беларускі народ чакае ад гэтых народаў удзячных крокаў насустрач. Ці дачакаецца?

Еўропа, якая знаходзіцца пакуль што ў залежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў, а таму і не канфліктуючая з Расіяй, не хоча вырашаць беларускае пытанне, бо яно знаходзіцца ў сферы палітыкі Расіі. Ці разумее Еўропа згубнасць такой сваёй палітыкі? Зразумець гэта яна зможа пры адной умове: калі на Зямлі скончацца энерганосьбіты, якія перастануць быць дамінуючым пунктам у знешняй палітыцы, казырнай картай пры вырашэнні лёсу «малых» народаў «вялікімі».

Як вядома, гісторыя паўтараецца. Імперскія народы, якія паваёўвалі іншыя народы выдатна ведалі і ведаюць, што для таго, каб поўнасцю заваяваць краіну, трэба знішчыць мову і культуру гэтага народа шляхам экспансіі сваёй мовы і культуры. Так рабілі старажытныя рымляне ў Еўропе, іспанцы і партугальцы ў час канкісты ў Лацінскай Амерыцы, так рабілі бельгійцы пры дапамозе ЗША ў Конга, так рабілі немцы і аўстрыйцы ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, так рабіла Польшча і Расія на тэрыторыі, на якой жывуць беларусы і г. д. Знішчэнне сапраўднай гісторыі народа – таксама неад’емная частка палітыкі генацыду, бо, паколькі сваю гісторыю робіць сам народ, то па-за сваёй гісторыі – гэта ўжо не народ, а біямаса, «быдла», якім лёгка можна кіраваць.

***

Але як пачувалі і пачуваюць самі імперскія народы, на чыіх руках кроў заваяваных імі народаў? «Иных уж нет, а те – далече». Так сканалі старажытныя рымляне, а мова іх стала мёртвай. Партугальцы, меўшыя калоніі і ад гэтага дрэнна жыўшыя, хутка адмовіліся ад іх і, ўвыніку гэтага, сталі жыць лепей, праўда, адстаўшы ад іншых краін Еўропы. Французы, якія вывелі свае войскі з дамініёнаў, бумерангам атрымалі зараз праблемы з мусульманамі ў сваёй краіне. Такія ж праблемы атрымалі Германія і Вялікабрытанія, якія захацелі халяўнай таннай рабочай сілы гастарбайтараў.

Але самай вялізнай праблемай у Еўраазіі з’яўляецца яшчэ не распаўшаяся, а таму — непрадказальная Расійская імперыя з гэбісцкім тварам і «уладай з крымінальнай псіхалогіяй» (С. Бялкоўскі). Прыйшоўшыя да ўлады гэбісты, каб больш не дзяліць гэтую ўладу з быўшымі сваімі паплечнікамі – камуністамі, першым чынам пачалі гнабіць менавіта іх, апусціўшы апошніх ў маргіналы. У Крамля патавая сітуацыя («за что боролись, на то и напоролись»), ён выдатна разумее, што ўсе імперыі маюць схільнасць да распаду пры любым раскладзе: вырашай нацыянальныя праблемы ці не вырашай. Імперыі будуюцца на крыві і касцях каланіяльных народаў (а гісторыя Расіі – гэта крывавая гісторыя), на антынацыянальнай палітыцы, палітыцы знішчэння ўсяго нацыянальнага, таму нацыянальныя праблемы ў імперыях аpriori – невырашальныя, невырашальныя яны і для маскоўскай метраполіі. Крэмль таксама разумее, што, даўшы права на вызначэнне рускаму народу, стварыўшы рэспубліку, дапусцім, Русь, гэтым самым, паскорыць распад імперыі. А калі даць свабоду чэчэнцам – адбудзецца ланцуговая рэакцыя: суверэнітэту пачнуць патрабаваць татары і башкіры і г. д.

Крэмль, каб не губляць набыткі ўгра-фінскіх паволжскіх народаў, дыяменты Якуціі (Рэспубліка Саха), карысныя выкапні і лясы Сібіра, багацтвы Далёкага Ўсходу і г. д., вырашыў працягваць тую ж савецкую імперскую палітыку, суб’ектыўна накіраваную на захаванне імперыі, якая аб’ектыўна вядзе каланіяльныя народы Расіі (і Беларусі) да іх вымірання, знікнення з твару Зямлі. Як і ў часы Рымскай, Асманскай, Франкскай ці Аўстра-венгерскай імперый, Крэмль назначае сваіх губернатараў, прадстаўнікоў ад улады ва ўсіх рэгіёнах. Чаму? Назначаныя прадстаўнікі – лаяльныя да Цэнтру, а абраныя пачнуць самастойна размяркоўваць фінансавыя патокі ў рэгіёнах, якія абралі іх (грошы забяспечваюць свабоду ў палітыцы). Такія цэнтрабежныя дзеянні прывядуць рэгіёны да сепаратызму, а потым – да поўнай самастойнасці іх, да распаду імперыі, чаго б не хацелася Крамлю. У гісторыі сусветных імперыяў такое ўжо было, калі інстытут выбарнасці васалаў замяняўся на інстытут назначэнняў, а потым пераўтвараўся ў інстытут спадчыннасці. Але гэта не ўратоўвала імперыю ад распаду: васалы паступова станавіліся эканамічна незалежнымі ад сюзерэна і сепаратысцкія тэндэнцыі перамагалі – ўлада метраполіі слабела. Вось чаму ў маскоўскай метраполіі сканцэнтравана каля 80% (а можа і больш) усяго федэральнага бюджэту: каб можна было як мага менш даваць іх рэгіёнам, бо з грашыма яны стануць свабоднымі і незалежнымі.

Гвалтоўнае аб’яднанне чужых ў этнічных і культурных стасунках народнасцяў (сучаснай мовай кажучы: антынацыянальная палітыка метраполіі) не стварала этнічнай гармоніі ў імперыях, а наадварот, вяла да этнічнай, расавай, нацыянальнай нянавісці, што мы і назіраем у сучаснай Расіі (скінхеды, нацболы, «НДПИ – национальное движение против имигрантов», рускі фашызм – усё гэта, створанае праз ФСБ, падтрымліваецца Крамлём).

Крэмль метадычна зараз узбуйняе рэгіёны і ў гэтым ёсць свая логіка: яшчэ больш аслабіць уладу рэгіёнаў (чым колькасна менш рэгіёнаў, тым якасна больш улады ў Крамля), прывязаць бедныя рэгіёны да больш багатых і, тым самым, не даць распасціся імперыі. Гэта – на погляд Крамля. Але ці ўратуе гэта Расію ад дзеяння ўніверсальнага закону распада імперый? У лепшым выпадку Расія будзе нейкі час ціха канаць і аганізаваць, можа нават да 2030 года. За гэты тэрмін яе запасы нафты будуць выпрацаваныя на 90%. Да 2050 года насельніцтва Расіі можа зменшыцца з 145 млн. да 100 млн. – на трэцюю частку. А тады што? Да такой сітуацыя прывяла Расію камуна-чэкісцкая ўлада, пачынаючы з 1917 года.

***

Дэмакраты ў Расіі «раскалыхваюць лодку», таму іх, як і камуністаў (рэдкая з’ява: камуністы – апазіцыя гэбістам!), трэба таксама душыць, як Крэмль душыць свабодныя выданні, грамадскія арганізацыі, апазіцыйныя партыі, журналістаў – увесь дэмакратычны апазіцыйны рух, словам, робіць зараз тое, што ён зрабіў за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі.

Нядаўна сусветна вядомы шахматыст і адзін з лідэраў дэмруху ў Расіі Г. Каспараў сказаў, што калі ў Расіі пераможа дэмакратыя, гэтым самым, яна дапаможа беларускаму народу, а калі дэмакратыя раней пераможа ў Беларусі, то гэтым самым, яна дапаможа расійскаму народу. Ну што тут сказаць? Г. Каспараў, канечне, геніяльны шахматыст… Толькі чалавек, які жыве ў імперыі не можа быць вольным ад імперскай свядомасці. Расійскія дэмакраты выступаюць за моцную Расію («дэмакратычную»), за захаванне імперыі і, гэтым самым, яны змыкаюцца з крамлёўскімі імпер-шавіністамі. Расійскія дэмакраты так і не зразумелі, што дэмакратычных імперыяў не бывае па вызначэнні, што дэмакратыя ў імперыі немагчыма. Дэмакратыя ў Расіі ўзнікне тады, калі рускія дэмакраты (калі яны называюць сябе дэмакратамі) падтрымаюць нацыянальна-вызвольную барацьбу нацыянальных меншасцяў, калі нацыянальныя меншасці перастануць паўтараць крамлёўскія глупствы аб моцнай Расіі і пачнуць змагацца за незалежнасць, як змагаліся чэчэнцы (зараз яны ўзялі тайм-аўт дзеля вырошчвання маладога пакалення для будучага змагання за сваю незалежнасць ад Крамля), як змагаюцца татары. Але сусветная гісторыя паказала, што імперскія (пануючыя) народы ніколі не былі дэмакратычнымі дык ці магчыма дэмакратыя ў маскоўскай метраполіі? Ці падтрымаюць дэмакраты мегаполісаў Масквы і Санкт-Пецярбургу дэмакратаў рэспублік Расіі? Адназначна – не. Рускія дэмакраты, апантаныя «географическим патриотизмом» (выраз У. Рыжкова) не могуць жадаць распаду расійскай імперыі, бо яны яшчэ працягваюць плакаць па савецкай, якую яны лічаць сваёй. Дэмакратыя ў Расіі магчыма толькі ў рэспубліках і пачнецца на ўскраінах імперыі – Далёкім Ўсходзе, Каўказе, Беларусі.

А вось пытанне «дзе хутчэй пераможа дэмакратыя: ў Расіі ці Беларусі?» – цікавае.

Паколькі Беларусь з’яўляецца не толькі моўнай калоніяй Расіі, а і яе пратэктаратам, то Беларусь поўнасцю залежыць ад палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў маскоўскай метраполіі і яе калоніях. Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у лютым 2006 года П. Шарамет сказаў: «Россия, наверное, заступится (за Лукашэнку – А. Р.), но только из принципа «власть в обмен на объединение», а если нет объединения, то зачем им нужен Лукашенко, когда Кремль по рыночной цене и с Милинкевичем, и с Козулиным договорится». П. Шарамет, напэўна, мае рацыю ў дачыненні да Мілінкевіча і Казуліна, а вось наконт «ўлады ў абмен на аб’яднанне»… Крэмль ужо больш за 200 год «будуе саюз» з Беларуссю шляхам палітыкі русіфікацыі, ён на сваім імперскім доследзе выдатна разумее: там, дзе пануе руская мова – там пануе расійская палітыка, там тэрыторыя Расіі і там не патрэбен рускі штык. Ці разумеюць гэта Мілінкевіч, Казулін і Шарамет? Калі разумеюць, тады – добра. Аднак рэчаіснасць паказвае, што дэмрух як у Беларусі, так і ў Расіі – слабы, бо ён дрэнна ведае сусветную гісторыю, а таму скажона ўяўляе існуючыя рэаліі. А найноўшая сусветная гісторыя (Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Прыбалтыка, Україна, Грузія і г. д.) паказала, што свабоду, незалежнасць, правы чалавека немагчыма абараніць, не абараніўшы родную мову. Татары гэта разумеюць, а беларусы і рускія – не, бо гэтыя народы яшчэ (ці ўжо) не сфарміраваліся ў нацыі (рускія так і застануцца імперскім савецкім народам, а ў беларусаў ёсць шанец стаць беларусамі, вярнуўшы сабе родную мову). Крэмль падтрымлівае Лукашэнку не па формуле «ўлада ў абмен на аб’яднанне», а па формуле «ўлада ў абмен на канчатковую русіфікацыю беларускага народа». Трэба быць сляпым і так моцна дэнацыяналізаваным (дэградаваным у нацыянальным плане), каб не разумець гэтага. Таму дэмакратызацыя ў Беларусі і Расіі пачнецца тады, калі дэмакраты гэтых краін усвядомяць, што імперыя – гэта зло, што перш, чым пачынаць дэмакратызацыю ў гэтых краінах, трэба, каб распалася расійская імперыя, а распасціся яна можа толькі тады, калі ў Расіі і Беларусі ўзнікне (паралельна ці паслядоўна, лепш паралельна) актыўны нацыянальна-вызвольны рух і ў выніку гэтага руху ўзнікне новая Расія і новая Беларусь. Новая Расія магчыма на канфедэратыўных пачатках яе суб’ектаў. Існуючая Канстытуцыя РФ з’яўляецца прафанацыяй, бо не забяспечвае асноўнага права народаў на самавызначэнне аж да адзялення, якое прапісана ў яе Прэамбуле.

***

Каб зразумець, чаму яшчэ існуе і не распадаецца Расійская імперыя, трэба ўсвядоміць, чым яна зараз з’яўляецца. Для гэтага я выкарыстаю характарыстыку савецкай імперыі з геніяльнай працы А. Аўтарханава, якую рускія «дэмакраты» ў свой час праігнаравалі і нават палічылі шкоднай – «Імперыя Крамля». Гэтая характарыстыка савецкай імперыі, адзін да аднаго, падыходзіць да характарыстыкі сучаснай Расіі, якая з’яўляецца спадкаемніцай СССР. «После второй мировой войны уцелела только одна мировая империя – это советская империя. Главных причин …три: первая причина лежит в абсолютном совершенстве военно-полицейского управления советской империей, когда каждый её житель от рождения до могилы находится под тотальным полицейским надзором. Вторая причина лежит в научно разработанной системе превентивного, выборочного, но систематического террора против любого проявления индивидуального или группового политического инакомыслия. Третья причина лежит в политической природе советской правительственной системы, при которой интересы удержания власти партией ставятся не только выше интересов личности, но и выше интересов социальных групп, классов и даже целых народов, что доказали коллективизации, индустриализации и геноцид малых народов во время войны».

Дык чым адрозніваецца сучасная Расія ад СССР? Нічым! Што змянілася з тае пары? А нічога! Змянілася толькі тое, што СССР трымаўся дзякуючы палітыцы камуна-чэкізму, а Расія зараз трымаецца дзякуючы палітыцы аднаго гэбізму, што адно і тое ж. Калі камуна-чэкісты ажыццяўлялі генацыд народаў пры дапамозе фізічных рэпрэсіяў, то гэбісты ажыццяўляюць зараз духоўны генацыд пры дапамозе гвалтоўнай палітыкі русіфікацыі народаў Расіі і Беларусі, якая вядзе, у канечным выпадку, таксама да фізічнага (толькі паступовага) вымірання і знікнення народаў Расіі і беларускага народа.

Зараз становіцца відавочным, што самай моцнай зброяй Крамля для стрымлівання распаду імперыі будуць не энерганосьбіты – яны канцавыя, а руская мова, дакладней – палітыка русіфікацыі, якую можна праводзіць бясконца – гэта вечная крыніца і танная, яе не трэба здабываць з нетраў зямлі. Вось апошняя ўстаноўка У. Пуціна: «Русский язык – государствообразующий фактор». А вось словы вядомай у свеце русісткі, рэктара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Людмілы Вярбіцкай: «Сохранение русского языка – это краеугольный камень, лежащий в фундаменте национальной безопасности России». Што гэта значыць для Беларусі і яе народа? А тое, што панаванне рускай мовы ў Беларусі на карысць Расіі, а не Беларусі, яно пагражае бяспецы нашай краіны і яе народа, бо да ўлады будзе прыводзіць прарасійскага кіраўніка, а не прабеларускага. Што Беларусь – такая ж калонія Расіі, як і Татарстан, Башкартастан, Мары-Эл, Рэспубліка Саха, Чэчня і г. д. Беларускі народ, які трымаецца рускай мовы і чакае, пакуль нейкі дзядзя Вася верне яму родную мову, робіць двайное злачынства: забяспечвае далейшае існаванне Расійскай імперыі зла і, тым самым, забяспечвае працяг далейшай крамлёўскай каланіяльнай палітыкі духоўнага генацыду – русіфікацыі як у дачыненні да расіййскіх народаў, так і ў дачыненні да самога сябе.

Не магу прайсці міма тэрміну «тэрарызм». Галоўнай зброяй камуна-чэкістаў супраць нявінных народаў СССР (лепшых іх прадстаўнікоў) з’яўляліся не толькі фізічны і духоўны (палітыка русіфікацыі) тэрор, а і хлусьня. Крамлю ўдалося запудрыць мазгі Захаду і Амерыцы па праблеме Чэчні: нацыянальна-вызвольную барацьбу гэтага гераічнага народа прадставіць як тэрарызм, хаця насамрэч сапраўдныя тэрарысты сядзяць у Крамлі. Менавіта камуна-чэкісты і з’яўляюцца заснавальнікамі тэрарызму ў СССР. Зараз любыя дзеянні апазіцыі (удзел у незарэгістраваных рухах, несанкцыяваныя мітынгі і шэсці) як у Расіі, так і ў Беларусі, камуна-чэкісты імкнуцца кваліфікаваць як тэрарызм і экстрэмізм. Барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам – гэта форма барацьбы сучасных уладаў з іншадумствам. Як кажуць: «з хворай на здаровую… «

Ну а што ж народ? А народ маўчыць! Чаму? А як можа гаварыць і дзейнічаць тое, чаго няма? Апошнім часам расійскія і беларускія дэмакраты з горыччу канстатуюць, што і ў Расіі, і ў Беларусі не склалася грамадзянская супольнасць. А як яна магла скласціся, калі ў 1917 годе бальшавікі прыпынілі развіццё капіталізму ў Расіі і, гэтым самым, прыпынілі фарміраванне народаў быўшай царскай Расіі ў нацыі (нацыянальная супольнасць і ёсць грамадзянская супольнасць – гэтага не разумеюць дэмакраты Расіі і Беларусі, затое разумеюць камуна-чэкісты, для якіх нацыя, нацыяналізм (патрыятызм), грамадзянская супольнасць – гэта смерць). Для фарміравання нацый у СССР не ставала буржуазіі і родных моў, якія бальшавікі выкарчавалі. Камуна-чэкісты выхваляюцца тым, што яны стварылі новую супольнасць «савецкі народ». Поўная бздура! Савецкі народ – хімера, бо няма такога этнасу – савецкага. Ніколі народ не называўся па імені грамадска-палітычнай фармацыі ці палітычнага ладу. Крэмль зразумеў, якое злачынства, акрамя фізічнага генацыду, ён ажыццявіў, гвалтоўна асіміляваўшы мільёны людзей, зрабіўшы іх іванамі без роду і племені. Але злачынства гэта трэба схаваць, закамуфліраваць, таму Крэмль і вырашыў, што, запудрыўшы мазгі постсавецкім расіянам і беларусам, будзе працягваць тую ж асіміляцыйную палітыку, можа народы і павераць, што тое, што рабілася раней і цяпер – правільна. Але Крэмль у другі раз ўваходзіць у адну і тую ж раку.

***

Зараз у Расіі ідзе дыскусія на тэму самаідэнтыфікацыі народа. Смешна і горка глядзець па тэлевізары, як удзельнікі гэтай размовы дыскутуюць у студыі! Заўважце: на вуліцы ХХІ стагоддзе! Палякі даўно ўжо ідэнтыфікуюць сябе палякамі, чэхі – чэхамі, славакі – славакамі, румыны – румынамі і г. д. Толькі народы Расіі і народ Беларусі ніяк не могуць знайсці саміх сябе – самаідэнтыфікавацца. У Расіі, дзе пражывае 80% рускіх, 54% расіян хочуць быць расіянамі, 40% – рускімі, а 20,9% лічаць сябе савецкімі (54% + 40% + 20,9% = 114,9%). Дурдом! Не меншы дурдом і ў Беларусі, дзе 52% (для параўнання: ва Ўкраіне – 10,6%) лічаць сябе савецкімі (гэта значыць – ніякімі). Да таго ж беларусы ўмудрыліся атаясаміць незалежнасць і залежнасць (« быць незалежнымі у саюзе з Расіяй»). І нават «здагадаліся» ў 1995 годзе прагаласаваць супраць (!) роднай мовы, якая ўжо канае і вырашылі ратаваць (!) чужую рускую мову, якой у Беларусі нічога не пагражае, перакрэсліўшы сваю, сваіх дзяцей і ўнукаў нацыянальную будучыню. Ніводны каланіяльны народ, акрамя беларускага, вышаўшы з імперыі, ніколі назад туды не імкнуўся. Трэба было так знявечыць цэлы народ, каб ён не хацеў самастойнасці! Гэта і іншае – вынік каланіяльнай палітыкі, палітыкі фізічнага і духоўнага генацыду Крамля ў дачыненні да беларускага народа.

У. Познер прапануе для Расіі варынт Амерыкі, не разумеючы, што гісторыя расійскіх народаў і амерыканскага – розныя. Рускія фашысты кажуць: «Расія – для рускіх, астатнія – вон!»(у імперыях інакш не бывае). Нехта кажа: «Давайце жыць адной Расіяй і не будзем заўважаць нацыянальныя праблемы!» Іншыя прапануюць стварыць спачатку агульнаграмадзянскую ідэнтычнасць, а потым агульнарасійскую, не ўсведамляючы сабе, што нацыя і ёсць грамадзянская ідэнтычнасць, якая на сённяшні дзень у Расіі немагчыма. Агульнарасійская ідэнтычнасць – гэта тое саме, што і агульнасавецкая ідэнтычнасць. Сапраўды: «умом Россию не понять…» А Крэмль маўчыць і паціху ўнушае расіянам (чукчам, эвенкам, калмыкам, адыгейцам, уйгурам і г. д.) думку аб тым, што ўсе, хто жыве ў Расіі адносяцца да расійскай нацыі (!) Прыехалі! Ужо адну «нацыю» – савецкую Крэмль стварыў, цяпер узяўся ствараць наступную – расійскую.

Не адстае ад Крамля і РПЦ. Еўразіец А. Дугін – новы крамлёўска-царкоўны ідэолаг нядаўна абвясціў аб пабудове «православной христианской российской империи» («Москва – третий Рим, а четвёртому не бывать»). Далучэннем беларускіх праваслаўных да гэтай імперыі якраз і займаецца РПЦ на чужой для яе тэрыторыі – Беларусі, падрываючы суверэнітэт нашай краіны, перашкаджаючы стварэнню беларускай аўтакефальнай царквы. Казаў жа Філарэт раней, што РПЦ не будзе пераходзіць на беларускую мову, а праз некалькі год дадаў: «Служу российскому Отечеству!», здаўшы, гэтым самым расійскую агентуру ў выглядзе РПЦ, якая дзейнічае ў Беларусі на карысць «российского Отечества», з’яўляецца апорным пунктам каланізацыі беларускага народа праз праваслаўную веру.

Так што ахвярай новай-старай гэбісцкай палітыкі Крамля, праз стварэнне так званага саюза, можа стаць беларускі народ, калі ён не ўсвядоміць, што праблема №1 зараз – не ўлада Лукашэнкі (гэта ўлада яшчэ доўга будзе падтрымлівацца Крамлём), пасля А. Лукашэнкі ніякі беларускі Каштуніца, а тым больш – Гавел, не з’явяцца, будзе, у лепшым выпадку, нейкі беларускі Кучма, а ў горшым – В. Лукашэнка. Галоўная праблема для беларускага народа зараз заключаецца ў захаванні беларускага этнасу, прыпыненні вымірання яго. Вярнуўшы сабе мову, культуру, гісторыю мы вернем сабе беларускую душу, якую па словах Лукашэнкі «мы вложили» ў рускую мову. За родную мову можна змагацца не чакаючы, пакуль Расія паглыне нас. Потым змагацца за мову будзе позна («згубіўшы галаву, па валасах не плачуць»). Не ўлада вырашае лёс мовы, а мова вырашае лёс самой улады («у каго мова – ў таго і ўлада, а не наадварот: «у каго ўлада – у таго і мова»). Гэтага не разумее ні апазіцыя, ні бальшыня народа.

Па-сутнасці, зрусіфікаваны беларускі народ, дакладней – савецкі рускамоўны беларускі народ (поўны аксюмарон!), які з’яўляецца «пануючай» нацыяй у Беларусі, сам жа і з’яўляецца сваім магільшчыкам – пятай калонай, сам жа і ажыццяўляе самарусіфікацыю. На пытанне радыё «Свабода»: «Што перашкаджае абараніць суверэнітэт Беларусі?», адна дзяўчына адказала: «Самі беларусы». Што і трэба русіфікатарам. Як Сталін стварыў сістэму, якая пажырала сама сябе, так, створаны з розных народаў, савецкі народ з’яўляецца зараз тормазам для будаўніцтва нацыянальнага жыцця ў Беларусі, Украіне, Малдове, Прыбалтыцы, а пра Расію я ўжо не кажу. Рускі народ і ў царскай, і ў савецкай імперыях быў пануючым імперскім народам, які асіміляваўся на «бескрайних просторах необъятной Родины» (па розных дадзеных ад 30 да 60 млн. рускіх па волі свайго імперскага кіраўніцтва аказаліся па-за межамі сваёй этнічнай тэрыторыі). Крэмль, суб’ектыўна клапоцячыся аб далейшым лёсе рускага народа, аб’ектыўна сваёй неразумнай палітыкай робіць усё, каб гэты народ хутчэй знік (ён і знікае па мільёну ў год). Баюся, што лёс рускага народа будзе падобны лёсу старажытных рымлянаў, а на рускай мове буць пісаць толькі медычныя рэцэпты.

Дык якая формула вымірання беларускага народа? Кастрычніцкі антыканстытуцыйны бальшавіцкі пераварот 1917 года перапыніў развіццё капіталізму ў Расіі і, тым самым, перапыніў нацыятварэнне народаў быўшай імперыі, у тым ліку, фармаванне беларускай нацыі. Маскоўская імперска-шавіністычная палітыка гвалтоўнай русіфікацыі прывяла да дэнацыяналізацыі нашага народа – ліквідацыі мовы, культуры, сапраўднай гісторыі, нацыянальнай свядомасці, ментальнасці беларусаў. Дэнацыяналізацыя прывяла да бездухоўнасці: на месца ліквідаваных (дэградаваных, дэфармаваных) нацыянальных духоўных каштоўнасцей – мовы, культуры – прыйшла імперская безнацыянальная, бездухоўная «каштоўнасць» – хімерычная, рэдукаваная (спрошчаная) рускамоўная «культура», дакладней – бескультур’е. Бездухоўнасць (дэградацыя, дэфармацыя свядомасці, маралі, культуры), на погляд вучоных, і з’яўляецца галоўнай прычынай вымірання народаў. Такім чынам формула вымірання беларускага народа: русіфікацыя – дэнацыяналізацыя – бездухоўнасць (духоўная дэградацыя, дэфармацыя) – фізічная смерць. Калі існуе формула вымірання народа, значыць, існуе і формула выжывання, яна зусім простая, як і ўсё геніяльнае: «беларусізацыя». Без роднай мовы беларускі народ будзе заставацца «няўстойлівай нацыяй» (Н. Гілевіч), адным з «лоскутов», з якіх Масква зноў хоча «утвердить единство»(М. Валошын).

На гістарычную сцэну ў Беларусі выходзіць ужо новая генерацыя маладых палітыкаў і проста грамадзян, якія не зацыклены на камуністычных забабонах, не зазналі страху сталінскіх часоў. Гэтая генерацыя моладзі не баіцца размаўляць на роднай мове, якая разумее, што «родная мова – зброя» (Н. Гілевіч), якая і вырашыць праблему беларускай ўлады, якой не меў наш народ на працягу чатырох стагоддзяў. Вось чаму Крэмль і яго марыянеткі ў Беларусі так баяцца беларускай мовы і беларускай моладзі! Больш, чым прамаскоўскую «белорусскую оппозицию».



 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 286
mod_vvisit_counter Учора 2910
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4959
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 17301