Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар

Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар Друк E-mail
08.12.2007 | 12:36 |
Змест
Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар
1. Якую дзяржаву мы будуем або: хто на Беларусі гуляе з намі ў дурня?
2. Саюз «двух братских народов» ці «одна братская могила»?
3. Чаму таварыш У.Пуцін баіцца нацыяналізму?
4. Пасланне ва ўчарашні дзень
5. Русіфікацыя - галоўная прычына вымірання беларускага народа

Чаму таварыш У.Пуцін баіцца нацыяналізму?

Артыкул трэці

«Нацыяналізм быў неабходнай умовай узнікнення дэмакратыі»
Ф. Фукуяма

Неяк на сустрэчы з кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны – А. Лукашэнкам і Л. Кучмам – прэзідэнт РФ У. Пуцін сказаў:»Нужно бояться великодержавного шовинизма, национализма и глупости». У мяне ўзнікла законнае пытанне: «Чаму таварыш У. Пуцін баіцца нацыяналізму і раіць прэзідэнтам Украіны і Беларусі рабіць тое самае?» Для таго, каб адказаць на гэтае пытанне, трэба кінуць погляд на тую палітыку, якую праводзіць сёння спадкаемніца СССР – Расія ў самой Расіі і Беларусі.

Нягледзячы на тое, што «прыйшоўшыя» ў Расіі да ўлады прадстаўнікі спецслужбаў выціснулі з палітычнага поля сваіх быўшых «подельников» у справе пабудовы «светлого будущего» – камуністаў і «опустили» іх у маргіналы, зусім не азначае, што яны парвалі з «всесильным, а потому и верным учением – марксизмом-ленинизмом». Палітыка сённяшняй Масквыпрацяг савецкай, перапрашаю (Саветам улада не належала), камуністычнай, а значыць, вялікадзяржаўнай, імперска-шавіністычнай, антынацыянальнай палітыкі, накіраванай на «расцвет, сближение и окончательное слияние» ў «інтэрнацыянальным» экстазе народаў Расіі і Беларусі і іх культур ў рускамоўны безнацыянальны камуністычны гібрыд. Што гэта за «расцвет» за савецкім часам, мы ведаем – рэпрэсіі супраць нацыянальных моў і культур народаў СССР пад знакам барацьбы з «буржуазным национализмом» (цяпер па ідэалагічных прычынах слова «буржуазны» з «нацыяналістычнага» кантэксту выкінута, а «нацыяналізм» застаўся як жупел дзеля барацьбы з іншадумствам, як апраўданне захавання камуністычнага рэжыму і яго палітыкі ў Расіі і Беларусі) дзеля стварэння пачварнай савецкай хімерычнай рускамоўнай «культуры», адной на ўсе 190 нацый, народаў і народнасцей – духоўна-этнічны генацыд, у выніку якога народы дэнацыяналізаваліся, а таму расчалавечыліся. І з гэтай абездухоўленай, абескультуранай «біямасы» «сделан» клон, «гомункулус» – «советский человек» («народ – гэта тое, што робіць з яго ўлада» – А. Аўтарханаў), які з’яўляецца сёння тормазам для касалідацыі яго ў грамадзянскую супольнасць – нацыю (ва Украіне «советскими» называюць сябе 10,6%, у Расіі – 20,9%, у Беларусі – 52%). «Советский человек» – гэта, па-сутнасці, 5-я калона ў Беларусі, Расіі, Украіне, Прыднястроўі, Латвіі. У Беларусі гэта «советская нация», як бачыце, – пануючая.

У дэнацыяналізацыі народаў СССР як раз і заключалася «национальная политика» Масквы. У выніку разбурэння традыцыйнай культуры і народнай маралі («борьба с пережитками прошлого») таталітарнай камуністычнай сістэмай выведзены асаблівы тып чалавека, які не здольны адрозніваць дабро ад зла, адчуваць згрызот сумлення – амаральны тып. А. Аўтарханаў у сваёй працы «Империя Кремля» дае далёка не поўны пералік гэтых спецыфічных «советских черт»: «абсолютная апатия к духовным исканиям, атрофия всякого гражданского чувства и гражданского достоинства, паническая приверженность к страху перед начальством, рабская покорность самым диким актам произвола режима, гениальное политическое двуличие и целенаправленная ложь, как средство самострахования, обожествление собственных палачей, как великих мудрецов, осуждение их жертв, как извергов рода человеческого… Эти черты до того вошли в кровь и плоть многих, став привычными жизненными ориентирами, что они и породили массовую психологию безмолвных рабов». Характарызуючы «советского человека» як «ханжу и хама, не верующего ни в какие идеалы – ни в небесные, ни в земные, ни даже в собственные», А. Аўтарханаў дадае: «Многомиллионная армия сексотов – подонки общества – это тоже «советский народ».

Дык можа Ў. Пуцін баіцца нацыяналізму таму, што ў канторы, з якой ён выйшаў, усе трасуцца ад страху перад гэтым нацыяналізмам? А можа таму, што, раней за яго, усе генеральныя сакратары ЦК КПСС, трэсліся перад ім, а таму і патрабавалі на сваіх курултаях (з’ездах) «усилить работу по воспитанию трудящихся в духе советского патриотизма и социалистического интернационализма»? Не, прычына фобіі Ў. Пуціна знаходзіцца значна глыбей.

Вядомы дарадца амерыканскіх прэзідэнтаў па пытаннях знешняй палітыкі Зб. Бжэзінскі ў сваёй кнізе «Большой провал. Агония коммунизма» (цытую па крыніцы – А. Р.), якую ён стварыў яшчэ да распаду СССР, прадказваючы гэты распад, пісаў: «провал коммунизма – это интеллектуальный провал… Он (камунізм –А. Р) недооценил роль этноса и национализма…» Давайце паглядзім, якім чынам марксізм-ленінізм «недооценил роль этноса и национализма».

Нацыя: «антаганізм класаў» ці «ўстойлівая супольнасць»?

У сваёй працы «Критические заметки по национальному вопросу» Ў. Ленін так і піша: «Буржуазный национализм и пролетарский интернационализм – вот два непримиримо-враждебные лозунга, соответствующие двум великим классовым лагерям всего капиталистического мира и выражающие две (выдз. У. Леніным _ А. Р.) политики (более того: два миросозерцания) в национальном вопросе». У марксістаў вырашэнне нацыянальнага пытання і, наогул, уся палітыка, заўсёды былі накіраваны на «непримиримую вражду» паміж «пролетарским интернационализмом» і «буржуазным национализмом». А вось яшчэ адна яго варыяцыя на гэтую тэму: «Марксизм непримирим с национализмом, будь то самый «справедливый»…Марксизм выдвигает на место всякого национализма – интернационализм, слияние всех наций в высшем единстве» («О национальном и национально-колониальном вопросе»).

Стварыўшы тэорыю «классовой борьбы» паміж двума «антагонистами» – пралетарыятам і буржуазіяй і, гэтым самым, штучна падзяліўшы, раскалоўшы кожную нацыю на «два великих классовых лагеря», К. Маркс «недооценил роль этноса и национализма». А менавіта, што і буржуазія (яна ў К. Маркса і Ў. Леніна заўсёды «националистическая»), і пралетарыят (ён у іх заўсёды «интернациональный») з»яўляюцца прадстаўнікамі адной нацыі і не маюць нацыянальнага антаганізму і, як мы далей пераканаемся, гэты, ненавісны марксістам, «национализм» (патрыятызм, нацыянальная свядомасць) уласцівы ў аднолькавай меры як «буржуазии», так і «пролетариату». Буржуазію і пралетарыят аб’ядноўвае большае, чым раз’ядноўвае, і імя гэтаму «аб’яднанню» – «нацыя». І буржуазія, і пралетарыят абралі аб’яднаўчы для нацыі нацыяналізм, а не раз’яднаўчую «классовую борьбу». Менавіта нацыяналізм (нацыянальная ідэя) злучыў і пралетарыят, і буржуазію ў адну нацыю. Вось азначэнне «нацыі», якое зрабіў І. Сталін. Яно стала класічным. І. Сталін – «адзіны» чалавек сярод марксістаў, які «не баяўся» «национализма», што «дапамагло» яму знішчыць 66 млн. ні ў чым не павінных людзей, у тым ліку і «буржуазных националистов» – грузінскіх «меньшевиков», армянскіх «дашнаков», азербайджанскіх «мусаватистов», башкирских «басмачей», украінскіх «сепаратистов» і «боротьбистов», беларускіх «нацдемов», яўрэйскіх «сионистов», чэчэнскіх «чермоевцев», туркестанскіх «пантюркистов», татарскіх «панисламистов» і г. д. Усё гэта было пасля рэвалюцыі, а ў 1912—1913 г. г. ён думаў інакш: «Нация есть исторически сложившаяся устойчивая общность людей, возникшая на базе общности языка, территории, экономической жизни и психического склада, проявляющегося в общности культуры» («Марксизм и национальный вопрос»).

Дазволю сабе папутна працытаваць яшчэ некалькі надзвычай важных для беларускага народа думак з гэтай працы: «достаточно отсутствия хотя бы одного из этих признаков, чтобы нация перестала быть нацией», «только наличие всех признаков, взятых вместе, даёт нам нацию», «нет нации, которая говорила сразу на разных языках» (гэта – да пытання аб існаванні ў Беларусі т. зв. «двуязычия»:»ці здольныя дзве мовы ажыццявіць адзінства адной нацыі?» або:»ці можа існаваць воля аднаго народа на дзвюх мовах?»).

Такім чынам, мову народа можна трактаваць як яго тэрыторыю. Згубіўшы сваю мову, народ губляе «психический склад», «общность культуры», эканоміку – «перестаёт быть нацией», а значыць, губляе сваю тэрыторыю і аддае яе пад іншую мову, культуру, «психический склад» і эканоміку іншай нацыі (нагадваю: у Беларусі гэта «іншая нацыя» – «советская»), якая мае больш жыццёвай энергіі, чым тая (беларуская), якая не змагла абараніць сваю мову, а значыць, і тэрыторыю. Усяго толькі – праз страту сваёй мовы! Падцвярджэннем маёй думкі з’яўляюцца падзеі на Ўкраіне, дзе Масква, інспіраваўшы пытанне надання рускай мове статусу дзяржаўнай, імкнецца федэралізаваць (раскалоць) Украіну па моўнай прыкмеце, каб праз усходнюю рускамоўную частку ўплываць на палітычныя працэсы ў гэтай краіне, а можа, з цягам часу, і далучыць гэтую частку да Расіі (калі Расія раней не расколецца сама). Праз рускую мову непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе Крэмль марыць прыбраць частку тэрыторыі Малдовы. Усяго толькі – праз рускую мову! Каб на адабраных Расіяй у беларусаў землях Браншчыны і Смаленшчыны існавала беларуская мова, Беларусь мела б поўнае права вярнуць гэтыя землі сабе. Усяго толькі – праз беларускую мову! Але панаванне рускай, польскай, літоўскай моў на быўшых нашых тэрыторыях не дае нам такога права. Усяго толькі – праз мову! Панаванне рускай мовы ў сучаснай Беларусі не дае магчымасці беларускаму народу праводзіць незалежную ад Расіі нацыянальную палітыку (у палітычнай, сацыяльнай і культурнай сферах). Усяго толькі – праз рускую мову!

… З гэтага вызначэння «нацыі» становіцца зразумелай імперска-шавіністычная, неакамуністычная палітыка русіфікацыі («русские и белорусы – один народ») Крамля ў дачыненні да Беларусі. Становіцца зразумелай недальнабачная стратэгія і тактыка «белорусской оппозиции», якая накіравана не на захаванне незалежнасці краіны і беларускай нацыі – вяртання роднай мовы ў сферу адукацыі, а на марнае змаганне за ўладу з марыянеткавым рэжымам, за якім стаіць магутная Расійская імперыя – апошняя на Зямлі «імперыя зла», бо добрымі і дэмакратычнымі імперыі ніколі не былі.

Тэорыя інтэрнацыяналізму – практыка вялікадзяржаўнага шавінізму (імперыялізму)

Лозунг К. Маркса «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» пацярпеў паразу. Паколькі гэты лозунг зваў пралетарыят усіх краін (нацый) злучыцца ў інтэрнацыянальным экстазе дзеля барацьбы супраць сваёй жа нацыянальнай буржуазіі, то, ў выніку, пралетарыят (разам з сялянствам – носьбітам нацыянальнай падсвядомасці) павінен быў здрадзіць сваёй нацыі, сваім нацыянальным інтарэсам на карысць эфемернага інтэрнацыяналізму і міфічнага камунізму, ліквідаваўшы сваіх жа «эксплуататараў» – нацыянальную («националистическую») буржуазію (разам з інтэлігенцыяй – носьбіта нацыянальнай свядомасці), якая з’явілася на гістарычнай сцэне на змену стаўшаму рэгрэсіўным феадальнаму дваранству, прымала ўдзел ў стварэнні больш прагрэсіўнай, чым феадалізм, грамадска-палітычнай фармацыі – капіталізме, разам з пралетарыятам, інтэлігенцыяй і сялянствам удзельнічала ў фарміраванні сваёй нацыі: стварала ўнутраны нацыянальны рынак, нацыянальны капітал, змагалася за незалежнасць сваёй нацыі. Гэты лозунг К. Маркса раскольніцкі (імперскі), ён раскалывае нацыю на дзве часткі: т. зв. «эксплуататарскі клас» – буржуазію і «эксплуатуемы»- пралетарыят, нацкоўвае іх адзін на аднаго, вядзе да ўзаемнай нянавісці, штурхае да братазабойчай, грамадзянскай вайны (што і адбылося ў Расіі).(Дарэчы, Ў. Ленін, вызначаючы 5 форм класавай барацьбы, не выключаў у якасці адной з іх і грамадзянскую вайну). Гэты лозунг можна расшыфраваць як «Пралетарыі ўсіх краін, будзьце здраднікамі сваёй нацыі!» Да гэтага і будзе заклікаць У. Ленін у перыяд імперыялістычнай вайны, патрабуючы паразы свайму ўраду ў гэтай вайне, пераўтварэння яе ў вайну грамадзянскую супраць гэтага ўрада.

Паразу марксавай ідэі інтэрнацыяналізму яскрава можна ўбачыць на прыкладзе трох Інтэрнацыяналаў («Международных товариществ рабочих»), асноўная задача якіх, па Леніну, заключалася «в завоевании большинства рабочих». Калі І Інтэрнацыянал, створаны Марксам у 1864 г., праіснаваў 12 год і, як пішуць савецкія слоўнікі, «сыграл выдающуюся роль в распространении научного коммунизма, был важнейшим этапом в борьбе за создание пролетарской партии, заложил фундамент… для подготовки революционного натиска на капитал», то ІІ Інтэрнацыянал, створаны пры ўдзеле Ф. Энгельса ў 1889 г., «потерпел полный крах». Гэтаму «краху» Ў. Ленін прысвяціў шмат прац, галоўная сярод якіх так і называецца «Крах ІІ Интернационала», у якой ён усю віну за гэты «крах» ускладвае на «оппортунистов» і «ревизионистов» – лідэраў ІІ Інтэрнацыянала (асабліва ад У. Леніна дастаецца «на арэхі» нямецкай сацыял-дэмакратыі, як самай моцнай у «міжнародным рабочым руху» ў той час), якія «в начале первой мировой войны (1914 г.) изменили делу социализма, предали интересы пролетариата и открыто стали на позиции социал-шовинизма – защиты империалистической политики своих буржуазных правительств» (выдз. У. Леніным). У. Ленін так і не змог зразумець, што нацыянальны інтарэс (нацыяналізм) буржуазіі і пралетарыята кожнай ваюючай нацыі аказаўся мацнейшым за інтэрнацыянальнае братанне пралетарыяў супраць сваёй нацыянальнай («нацыяналістычнай») буржуазіі ў імя «всемирной пролетарской революции», што «национализм» (патрыятызм), уласцівы не толькі буржуазіі але і пралетарыяту. (Пралетарыят польскай «Салідарнасці’не стаў чакаць «интернациональной» дапамогі беларускага ці рускага пралетарыята, у яго дастаткова хапіла ўласнага польскага нацыяналізму, каб змесці імперска- шавіністычны прамаскоўскі рэжым В. Ярузэльскага). ІІІ Інтэрнацыянал, створаны Ў. Леніным у 1919 г., у 1943 г. «принял решение, одобренное всеми коммунистическими партиями, о роспуске». Фармуліроўка была такая: «К началу 40-х годов в новой исторической обстановке стало очевидным, что мировое коммунистическое движение уже не нуждалось в тех организационных формах объединения, какие необходимы были в предшествующий период». Пасля краху ўсіх Інтэрнацыяналаў марксісты сарамліва стараліся абыходзіць гэтую тэму і ў курсе «Истории КПСС», «Марксистко-ленинской философии» і «Научного коммунизма» роля ўсіх Інтэрнацыяналаў выходзіла вельмі сціплай, бо «всемирный пролетариат» не «клюнуў» на тое, каб паўтарыць вопыт рускіх рэвалюцыянераў – ажыццявіць «великую пролетарскую революцию», ліквідаваць сваю «националистическую» буржуазію і «построить развитой социализм» у сваіх краінах.

Падзяліўшы сферы ўплыву ў Еўропе паміж «буржуазными националистами» Чэрчылем і Рузвельтам, «интернационалист» Сталін акупіраваў т. зв. «страны социализма», стварыўшы т. зв.»социалистический лагерь», насамрэч – імперыю ў кубе, у другі раз паказаўшы, як «коммунистический интернационализм» («интернациональный – международный, основанный на братском союзе наций») «пераўтварыўся» ў звычайны імперскі шавінізм («шовинизм – крайний национализм, проповедует национальную исключительность, господство одной нации над другими»).

А ўпершыню з’яву «пераўтварэння» «интернационализма» ў «имперский шовинизм» («советский империализм») заўважыў У. Ленін у 1922 г.: «Одно дело необходимость сплочения против империалистов Запада…Другое дело, когда мы сами попадаем в империалистические отношения к угнетённым народностям, подрывая этим совершенно всю свою принципиальную искренность, всю свою принципиальную защиту борьбы с империализмом. А завтрашний день во всемирной истории будет именно таким днём, когда окончательно проснутся пробужденные угнетенные империализмом народы и когда начнётся решительный долгий и тяжёлый бой за их освобождение». (Не «прачнуўся» яшчэ беларускі народ, «угнетенный имперской» палітыкай русіфікацыі, не прыйшоў да яго яшчэ «завтрашний день»). Ленін зразумеў марнасць пабудовы «Мировой Советской Республики», у якой «всемирным языком, может быть, будет английский, а, может быть, плюс, русский» (імпер-шавіністычнае выказванне, якое належыць У. Леніну), і, убачыўшы небяспеку развалу сваёй імперыі, прапанаваў перагледзець Канстытуцыю СССР, пакінуўшы за Масквой кампетэнцыі ў дзвюх абласцях – дыпламатычнай і ваеннай.

Для У. Леніна нацыянальнае пытанне не было галоўным: «среди «вопросов европейской жизни» социализм стоит на 1-ом месте, а национальная борьба – на 9-ом…» Ён хацеў ісці па шляху добраахвотнай русіфікацыі («русификация – «насильственное распространение русского языка и культуры среди национальных меньшинств», І. Шыршоў) нерускіх народаў (выступаў за асіміляцыю нерускіх народаў у рускім народзе), але ўбачыў у гвалтоўнай русіфікацыі небяспеку «великорусского шовинизма». У лісце да Палітбюро ён піша: «Великорусскому шовинизму объявляю бой не на жизнь, а на смерть. Как только избавлюсь от проклятого зуба, съем его всеми здоровыми зубами». З Рэзалюцыі ХІІ з’езда РКП (б) «По национальному вопросу»: «Разговоры о преимуществах русской культуры и выдвижения положения о неизбежности победы более высокой русской культуры над культурами более отсталых народов (украинской, азербайджанской, узбекской, киргизской и пр.) являются не чем иным, как попыткой закрепить господство великорусской национальности. Поэтому решительная борьба с пережитками великорусского шовинизма является первоочередной задачей нашей партии». Леніна ўжо даўно няма, а «великорусский шовинизм» – «живее всех живых» у выглядзе не толькі «разговора о преимуществах русской культуры и выдвижения положения о неизбежности победы более высокой русской культуры над культурами более отсталых народов» («Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык – бедный язык. В мире существует только два великих языка – русский и английский». «Мы что, на белорусском языке будем изучать современную физику, математику, экономику? На белорусском языке трудно сформулировать понятия в естественных науках» – А. Лукашэнка), а і справы – крамлёўскай палітыкі русіфікацыі ў Беларусі. Гэта ўсё з’яўляецца «не чем иным, как попыткой закрепить господство великорусской национальности» ў Беларусі: «русские и белорусы – один народ» (Пуцін). Хаця рускі «народ» на тэрыторыі Беларусі, калі называць яго згодна навукі, з’яўляецца ўсяго толькі «этна-дысперснай (рассеянай) групай». Але што значыць навука для сённяшніх паслядоўнікаў бальшавізма, якія не разумеюць, што кожная мова мае сваю тэрыторыю, што ўсе мовы на Зямлі роўныя паміж сабой толькі тады, калі кожная з іх знаходзіцца на сваёй тэрыторыі, што дзве мовы не могуць знаходзіцца на адной тэрыторыі (закон экалогіі: два віды ў роўных ўмовах не могуць існаваць)?! У Бельгіі Паўночная тэрыторыя мае фламандскую мову, Паўднёвая тэрыторыя – французскую. У Канадзе – англамоўная і франкамоўная тэрыторыі. І ў Бельгіі, і ў Канадзе ўжо колькі год дзве рознамоўныя тэрыторыі ставяць пытанне аб аддзяленні адна ад другой. У выніку сапраўднага дзвюхмоўя, якога пры гэтай уладзе ніколі не будзе, ўзнікне пагроза расколу Беларусі на дзве тэрыторыі – беларускамоўную і рускамоўную. У выніку ж далейшага панавання рускай мовы ў Беларусі, наша краіна становіцца часткай Расіі, бо калі размываецца моўная мяжа, размываецца і мяжа тэрытарыяльная. Зачыніўшы апошнюю беларускую школку «белорусский советский народ» назаўтра прачнецца ў Расіі і стане «русским народом». Таму, каб захаваць Беларусь хаця б ў сённяшніх межах, захаваць хаця б гэтую тэрыторыю і народ на ёй, беларусам трэба як мага хутчэй вяртаць родную мову ў школы. Размовы аб дзвюх родных мовах – гэта працяг крамлёўскай шавіністычнай хлусьні аб тым, што беларусы самі адмовіліся ад роднай мовы, бо яна непрыгожая, што яна патрэбна толькі беларускім пісьменнікам, што родную краіну можна любіць і на чужой мове, родную культуру можна развіваць на чужой мове (ўяўляеце сабе беларускую народную песню на рускай мове, а рускую – на татарскай?!) і г. д…

… Падзяліўшы нацыю на «националистическую буржуазию» і на «интернациональный пролетариат», марксісты, у прыватнасці, У. Ленін, падзялілі і нацыянальную культуру на «буржуазную – националистическую» і «пролетарскую – демократическую», выявіўшы поўнае неразуменне нацыянальнай культуры, якую стваралі і буржуазія з інтэлігенцыяй і пралетарыят з сялянствам, а таму нацыянальная культура – яна адна, цэльная і складаецца не з буржуазнай і дэмакратычнай, а з народнай і прафесійнай. Культуры безнацыянальнай (касмапалітычнай, інтэрнацыянальнай у камуністычным разуменні – адной на ўсіх) не бывае, яна заўсёды нацыянальная і мае каласальную патэнцыю для бясконцага развіцця. Безнацыянальным аказалася толькі «русско-белорусское советское» бескультур’е (ў прыватнасці, расійская і «белорусская» рускамоўная папса), ад якога мы і цяпер не можам пазбавіцца, паколькі на месца знішчанай роднай мовы і культуры павінна было прыйсці «гэта» – нейкае «чмо балотнае» – «национальное по форме, социалистическое по содержанию, интернационалистское по духу». Але дзе ж гэтым невукам-марксістам ведаць, што культура і па змесце, і па форме, і па духузаўсёды нацыянальная? Пазбавіцца савецкага безнацыянальнага бескультур’я можна толькі шляхам вяртання да роднай мовы і культуры.

Камунізм (імпер-шавінізм) – нацыяналізм – дэмакратыя

Марксісты прызнавалі толькі «национализм угнетённой нации», у якім яны бачылі «общедемократическое содержание» (імкненне да палітычнай і эканамічнай незалежнасці), накіраванае супраць імперскага прыгнёту і не прызнавалі «национализма нации угнетающей – шовинизма»: «Необходимо отличать национализм нации угнетающей и национализм нации угнетённой, национализм большой нации и национализм нации маленькой. По отношению ко второму национализму почти всегда мы, националы большой нации, оказываемся виноватыми в бесконечном количестве насилий и оскорблении» (Ленін «К вопросу о национальностях или об «автономизации»). Змаганне за сваю родную мову і стане «национализмом угнетённой нации» супраць, шавіністычнай маскоўскай палітыкі русіфікацыі, адной з «бесконечного количества насилий и оскорблений» беларускага народа. »Советские коммунисты» (як і сённяшняя «белорусская оппозиция») не разумелі, што палітыка- эканамічная незалежнасць ляжыць у плоскасці моўна-культурнай незалежнасці». На іх думку, у сацлагеры і ў СССР прыгнечаных нацый не было, яны былі ў Афрыцы і ў Амерыцы. Але нацыяналізм народаў сацлагера, а потым і народаў СССР, паказаў і даказаў Крамлю, што і палякі, і чэхі, і венгры, і румыны, і эстонцы, і латышы, і літоўцы, а цяпер і грузіны, і украінцы былі нацыямі прыгнечанымі маскоўскай імперска-шавіністычнай палітыкай, і дапамог ім пазбавіцца гэтага прыгнёту (барацьба грузінскага і ўкраінскага нацыяналізму супраць расійскага шавінізму яшчэ не скончылася, у Беларусі яшчэ не пачыналася). Беларусы церпяць зараз трайны прыгнёт, як пры рускім царызме і савецкім камуна-чэкізме: нацыянальны, палітычны, сацыяльны. Я не памыліўся: спачатку – «нацыянальны», а потым – астатнія. І вырашаць беларусам трэба спачатку нацыянальную праблему – вярнуць родную мову ў сферу адукацыі, а астатнія праблемы – палітычныя і сацыяльна-эканамічныя вырашыць яна – беларуская мова. У сваім артыкуле «У каго мова – у таго і ўлада» яшчэ ў 2004 годзе я пісаў: «не газ будзе галоўнай «зброяй» (Расіі – А. Р) у дачыненні да Беларусі, а мова (руская –А. Р.). 3 жніўня 2006 года расійскі палітолаг Л. Радзіхоўскі ў перадачы «Особое мнение» (RTVI) сказаў літаральна наступнае (гаворка шла пра наданне рускай мове на Украіне статусу дзяржаўнай і імкненне самой краіны ў НАТО): «Самая важная проблема для России не цена на газ и не НАТО (эта проблема надуманна), а русский язык (выдз. мной – аўт.). Страны СНГ с русским языком – это одни страны, а страны СНГ без русского языка – это другие страны. Наша сила – в русском языке» (тут ён прыводзіць вядомыя словы І. Тургенева аб рускай мове: «…о великий, могучий…»). Чым адрозніваюцца краіны з рускай мовай ад краін без рускай мовы, няхай пра гэта падумае «белорусская оппозиция», бо яна ніяк не можа зразумець, што моўнае пытанне – гэта не лінгвістычнае пытанне, а палітычнае. Калі апазіцыі цяжка гэта зразумець, то паспалітаму беларусу яшчэ цяжэй зразумець, што ён – народ, прыгнечаны вялікадзяржаўнай палітыкай Крамля, што незалежнасць роднай мовы ад чужой і ёсць незалежнасць нацыянальная, палітычная і эканамічная. Для ўсведамлення гэтага трэба быць нацыяй, а для нацыі патрэбен нацыяналізм (патрыятызм, нацыянальная свядомасць), якога так баіцца Ў. Пуцін, і родная мова (польскага патрыятызму на нямецкай мове не бывае!). Зачараванае кола! Пастка, у якую загнала маскоўская палітыка гвалтоўнай русіфікацыі беларускі народ. Але ў нас няма альтэрнатывы, мы асуджаны на родную мову і нацыяналізм (патрыятызм), інакш сканаем як народ. Гісторыя даказала, што імперскаму шавінізму (у дадзеным выпадку – крамлёўскаму) супрацьстаяць можа толькі нацыяналізм прыгнечанай нацыі (у дадзеным выпадку – беларускай). Нацыяналізм народаў – гэта ўсвядомлены інстынкт самазахавання. Я прыйшоў да высновы, што крамлёўская шавіністычная палітыка русіфікацыі – галоўная прычына фізічнага вымірання беларускай нацыі, бо, дэнацыяналізаваўшыся (расчалавечыўшыся), духоўна дэградаваўшы, «советские белоруссы» страцілі гэты інстынкт самазахавання.

… Пуцінскае ўпамінанне пра «национализм» і «великодержавный шовинизм» нагадала мне два сталінскіх этапа стратэгіі партыі ў нацыянальным пытанні: першы этап – барацьба на два фронты – супраць «великорусского шовинизма» як галоўнай небяспецы і «местного национализма» (1923-1933) і другі этап – барацьба супраць «местного» ці «буржуазного национализма» як галоўнай небяспецы (1935-1953), а «великорусский шовинизм» наогул знік. Так што і цяпер, у саюзе Расіі і Беларусі, небяспека «великодержавного шовинизма» «знікне», а небяспека «белорусского буржуазного («фашистского», «бэнээфовского» і г. д.) национализма» «застанецца». Вядома ж, для лялькаводаў з Крамля і іх марыянетак ў Беларусі.

Л. Кучма «не паслухаўся» У. Пуціна і «правароніў» нацыяналізм украінскага народа, дапусціўшы «памаранчавую рэвалюцыю». Цяпер У. Пуціну засталося баяцца нацыяналізму (патрыятызму) народаў Расіі і Беларусі. Што ён і робіць.

Карыстаючыся выразам У. Леніна: «человек, живущий в обществе, не может быть свободным от этого общества», можна сказаць, што чалавек, які жыве ў імперыі, не можа быць свабодным ад імперскага мыслення (як Л. Радзіхоўскі ці іншыя расійскія палітолагі і палітыкі). Ну, а тым больш, чалавек, які кіруе імперыяй (імператар – Пуцін), не можа быць дэмакратам па вызначэнні, а значыць, – нацыяналістам. Гэты чалавек можа быць толькі вялікадзяржаўным шавіністам («русские и белорусы – один народ») і, як усе шавіністы, натуральна, баяцца нацыяналізму. Толькі вялікадзяржаўныя шавіністы баяцца нацыяналізму прыгнечаных народаў (нацыянальнага патрыятызму), бо нацыяналізм мацуе нацыю, імперскі (вялікадзяржаўны) шавінізм падзяляе яе і разбурае (у аснове імперскай палітыкі ляжыць рымскае правіла «дэвідэ э імперэ» – «падзяляй і пануй»). Шавінізм мацуе (і стварае) імперыю, нацыяналізм разбурае яе і прыводзіць да дэмакратыі. Вось чаму імперыі і імператары, у тым ліку і Ў. Пуцін, баяцца нацыяналізму. Пуцінская фобія вялікадзяржаўнага шавінізму – усяго толькі лукаўства. Што да «глупости», дык, па-моему, ягонай радзімай і з’яўляюцца імперыі. Большага глупства, чым існаванне апошняй імперыі на Зямлі – Расійскай – ў ХХІ стагоддзі, калі ўсе імперыі ўжо ляснуліся, нельга і ўявіць.

Паколькі «нацыяналізм – апошняя стадыя камунізма» (А. Міхнік), то Крэмль, як мага даўжэй, хоча працягнуць камуністычную палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі, прадоўжыўшы час сваёй улады, не дапускаючы нацыяналізму ні тут, ні там, заганяючы яго ўглыб, бо з нацыяналізмам (патрыятызмам) і беларусы, і рускія, і чэчэнцы, і татары, і башкіры, і г. д. стануць свабоднымі і прыйдуць да дэмакратыі, а значыць, стануць жыць лепш. А значыць гэта ўлада (камуністычная, якая змагаецца з сваімі народамі) ім будзе не патрэбна. Вось чаму цяперашнія ўлады Расіі і Беларусі, як у 30-я гады мінулага стагоддзя, пужаюць свае народы «национализмом». Хаця насамрэч нацыяналізм (патрыятызм) ёсць абарончая рэакцыя ў адказ на наступальны, заваёўніцкі шавінізм, які «проповедует национальную исключительность, господство одной нации над другими». Прычына нацыяналізму – шавінізм, нацыяналізм – яго вынік, наступствы. Здыміце шавінізм (палітыку расіфікацыі беларускага народа) – і нацыяналізм знікне! Хто павінен зняць гэту палітыку шавінізму? У Еўропе (Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Румыніі, Славеніі, Македоніі, Харватыі, Босніі, Чарнагорыі, Эстоніі, Латвіі, Літве) гэтую палітыку знялі народы гэтых краін. Народы! Чуеш, беларускі народ, калі ты – народ?!!

Прычынай краху камунізму стаў… сам камунізм, яго вучэнне – шавіністычнае, антынацыянальнае, касмапалітычнае (К. Маркс лічыў сябе касмапалітам). Як не круці, а барацьба нацыяналізма супраць шавінізма ёсць патрыятычнай барацьбой. Усе паняволеныя народы праходзяць гэты этап. Гэта – аб’ектыўны закон гісторыі. Жыццё кожнага народа – гэта зняцце супярэчнасцей. Калі «вярхі не могуць» зняць супярэчнасці паміж сабой і народам, а «нізы не хочуць жыць па- старому», то (па У. Леніну) ўзнікае рэвалюцыйная сітуацыя. Супярэчнасці здымаюцца ў працэсе рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Калі ўлада чуе народ і ідзе яму насустрач, як правіла, рэвалюцыйныя сітуацыі не ўзнікаюць. Сённяшнія нашчадкі Сталіна ў Беларусі дрэнна (так як і сам Сталін) ведаюць марксізм-ленінізм.

… У Еўропе забаронена прапаганда камунізму. У Кампучыі, нарэшце, пачаўся Міжнародны суд над кіраўнікамі «красных кхмеров», знішчыўшых 2 млн. кампучыйцаў па дарозе ў «камуністычны рай». Крамлёўскія вялікадзяржаўныя шавіністы адхрышчваюцца ад сваіх камуністычных карэнняў, каб не несці пакаранне за камуна-чэкісцкія злачынствы. Але ж без пакарання злачынстваў Крамля Расія не мае далейшай нармальнай гісторыі, гэта будзе працяг «крывавай гісторыі» (Чэчня – фізічны, Беларусь – духоўна-этнічны генацыд і інш.).

Свядомае таптанне на месцы і Расіі («Россия висит между прошлым и будущим» – С. Бялкоўскі), і Беларусі, на погляд Крамля, стварае стабільнасць у гэтых рэгіёнах, не дае распасціся Расійскай імперыі і ўзнікнуць дэмакратыі. Але Крэмль, як заўсёды, памыляецца (вось каму «нужно бояться глупости»!): імперыя ўжо распадаецца, а дэмакратыя развіваецца хутчэй, чым ён думае. Праводзячы імперскую шавіністычную палітыку ў Расіі і Беларусі (русіфікацыя-дэнацыяналізацыя) – заганяючы нацыянальныя праблемы ўглыб і там, і тут, адцягваючы іх вырашэнне, Крэмль атрымае нацыяналістычны (патрыятычны) выбух каласальнай сілы, прычым раней, чым тады, калі б нацыянальнае жыццё народаў Расіі і Беларусі не стрымлівалася. Апошнія падзеі ў Пецярбурзе, Саратаве, Варонежы, Самарскай вобласці і Карэліі – «першыя ластаўкі». Крэмль (у каторы раз!) паўтарае «памылку» Маркса-Леніна-Сталіна-Хрушчова-Брэжнева-Андропава і г. д. («недаацэнка ролі этнаса і нацыяналізму»), якая і прывяла да знікнення сацлагера і савецкай імперыі. Гэтая ж «памылка» і прывядзе да распаду Расійскую імперыю раней, чым у яе скончацца запасы энерганосьбітаў.

Ці трэба беларусам баяцца нацыяналізму?

Нацыяналізм (нацыянальна-вызвольная барацьба) народаў сацлагеру і народаў СССР (акрамя беларускага і рускага) прывёў да ліквідацыі гэтага «лагеру» і савецкай «імперыі зла», заваёве незалежнасці ад крамлёўскай імперска-шавіністычнай палітыкі, свабодзе і дэмакратыі. Нацыяналізм народаў прыпыніў імперска-каланіяльны, камуна-фашысцкі эксперымент – фізічны і духоўны генацыд, які заключаўся ў пабудове безнацыянальнага, а таму і бездухоўнага, ахлакратычна-статкавага, расчалавечанага «советского общества» і стварэння такога ж «советского народа» шляхам фізічных рэпрэсій, дэнацыяналізацыі (гвалтоўнай русіфікацыі, знішчэння родных моў і культур), міграцыі (асіміляцыі рас і народаў). Беларускі народ русіфікацыйнай палітыкай царскай Расіі быў гістарычна «падрыхтаваны’да далейшай савецкай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі – страты сваёй нацыянальнай адметнасці і хуткага пераўтварэння ў безнацыянальны «советский народ». (Цяпер зразумелі, чаму беларусы – самыя савецкія?). Тут ён аказаўся тым «пластылінам», з якога Масква вылепіла тое, што ёй трэба было. Цяпер Крэмль «лепіць» з беларускага «советского народа» рускі народ («русификация – делать русским по языку и обычаям», С. Ожэгаў). Палітыка этнічнага генацыду ў выглядзе вымірання беларускай нацыі працягваецца. Але ці трэба гэта самому беларускаму народу?

Такім чынам нацыяналізм – гэта «апошняя стадыя камунізма», нацыянальна-вызвольная барацьба супраць вялікадзяржаўнага «шовинизма – национализма господствующей нации» (на сённяшні дзень «господствующая нация» ў Беларусі – «советская»), нацыянальная свядомасць, нацыянальная ідэя, нацыянальны патрыятызм, нацыянальны інтарэс. Дык ці трэба беларускаму народу баяцца нацыяналізму? Не трэба, Беларусь – не імперыя. Нам трэба баяцца таго, што яго (нацыяналізму) няма. Трэба баяцца таго, «что обрусевшие инородцы всегда пересаливают по части истинно русского настроения» (гэтыя словы Ў. Леніна надзвычай актуальныя для сучаснай Беларусі). Трэба баяцца любіць Радзіму на чужой мове (палякі любяць сваю Польшчу не на нямецкай мове) і не баяцца любіць на роднай. Трэба баяцца таго, што нацыянальная ідэя фармулюецца на чужой мове – гэта чужая ідэя чужой нацыі, і не трэба баяцца фармуляваць яе на роднай мове. Трэба баяцца таго, што суверэнітэт краіны здаюць на чужой мове інтэрнацыяналісты (імпер-шавіністы), бо інтэрнацыяналізм – гэта антыпатрыятызм, здрадніцтва нацыянальным інтарэсам, і не трэба баяцца таго, што абараняюць яго на роднай мове нацыяналісты. Трэба баяцца таго, што на адной мове (ці паўмове) размаўляюць імпер-шавіністы (інтэрнацыяналісты) і не трэба баяцца таго, што на некалькіх мовах размаўляюць нацыяналісты. Трэба баяцца таго, што імпер-шавінізм (інтэрнацыяналізм) падзяляе нацыю і не трэба баяцца таго, што нацыяналізм кансалідуе яе. Трэба баяцца таго, што беларусы на рускай мове могуць знікнуць з твару Зямлі, як на гэтай мове знікае зараз сам рускі народ, і не трэба баяцца патрабаваць па Канстытуцыі беларускамоўнай адукацыі. Адзіная мова, якую нельга вывучаць добраахвотна – гэта родная мова. Нельга вывучаць мовы Пушкіна, Шэкспіра, Шылера, Канфуцыя і г. д. замест роднай мовы! Яна – сродак стабільнасці грамадства, кансалідуючы фактар. Родная мова, якая тысячагоддзямі служыць сваім народам (а таму кожны народ павінен служыць ёй) ніколі дрэннага ім не зрабіла, не робіць і не зробіць. Толькі – добрае. Паглядзіце: краіны з роднымі мовамі (захаванымі традыцыямі) амаль ўсе шчаслівыя і багатыя, краіны з чужымі мовамі (посткаланіяльныя народы Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Беларусі), якія згубілі свае традыцыі, амаль усе нешчаслівыя, бедныя, дыктатарскія. Якія яшчэ патрэбны аргументы на карысць роднай мовы? Таму трэба баяцца крамлёўскай імперска-шавіністычнай палітыкі русіфікацыі ў Беларусі, якая вядзе да далейшай дэнацыяналізацыі (страты лепшых беларускіх якасцей) народа – канчатковай страты роднай мовы, маралі, культуры, пашырэння нацыянальнага і прававога нігілізму, сацыяльнай дэпрэсіі, гістарычнага песімізму, развіцця апатыі і абыякавасці да жыцця, і якая (дэнацыяналізацыя), у сваю чаргу, вядзе да бездухоўнасці (алкагалізацыі, наркаманіі, суіцыдаў, злачынстваў, распаду сем’яў, росту арміі сірат, з’яўлення савецкага хамства, цынізму, пошласці) – галоўнай прычыны збяднення і фізічнага вымірання беларускага народа. Таму не трэба баяцца патрабавання школ на роднай мове. Там, дзе родная мова – галоўны стымул для ўсіх народаў, там духоўнае здароўе, радасць, спагадлівасць, спачуванне, гаспадарлівасць, гістарычны аптымізм, багацце, шчасце. Любоў да роднай мовы – ёсць любоў да Бога, да тых, каго ён стварыў і каму ён даў мовы.

Трэба баяцца маўчаць. Трэба баяцца баяцца! Перамога нацыяналізму (патрыятызму) – гэта параза імперскага шавінізму (інтэрнацыяналізму). Не трэба толькі блытаць рускі нацыяналізм, накіраваны на захаванне сваёй аўтэнтычнасці (патрабавання права на суб’ектнасць) з рускім імперскім шавінізмам, накіраваным супраць народаў Расійскай імперыі («понаехали тут!»), які змыкаецца з камунізмам, расізмам і фашызмам. Скінхеды і нацболы, забойствы на нацыянальнай і расавай глебе ў Расіі будуць існаваць да той пары, да якой рускі народ не будзе мець свайго дзяржаўнага ўтварэння, да якой будзе існаваць Расійская імперыя, бо ніводная імперыя за апошнія 2 тысячы год не вырашыла ніводнага нацыянальнага пытання. Такая ўжо антынацыянальная сутнасць усіх імперый. Таму, паўтараю, імперыі і баяцца нацыяналізму, усяго нацыянальнага і ў першую чаргу – роднай мовы каланіяльных народаў. Але калі родная мова будзе маўчаць, імперыя не пахіснецца і народы не здабудуць ні незалежнасці, ні свабоды, ні дэмакратыі.

Ці павінен баяцца нацыяналізму наш прэзідэнт? А чаму прэзідэнт павінен баяцца сваёй роднай мовы, сваёй культуры, баяцца любіць сваю Беларусь? Абсалютна не! Паколькі галоўнай зброяй Крамля ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца не цана на газ, а руская мова, то і для Беларусі самай моцнай зброяй ў дачыненні да Крамля з’яўляецца не «Белтрансгаз», не расійскія радыёлакацыйныя станцыі на тэрыторыі Беларусі, не беларускі транзітны шлях, а беларуская мова. Дэрусіфікацыя – беларусізацыя ў сферы адукацыі, якую б пачаў наш прэзідэнт, прымусіла б Крэмль ісці на любыя саступкі, у тым ліку і па цане на газ. Іншая справа, што высокая цана на газ для Беларусі можа кампенсавацца ў чымсці іншым, але ўсё роўна, беларусізацыя застаецца моцным (і апошнім) козырам у руках А. Лукашэнкі як ва ўнутранай палітыцы, так і ў дачыненні да Крамля. Патрабаванне беларусізацыі з’яўляецца таксама самай моцнай (адзінай легальнай і апошняй) зброяй і для апазіцыі. Але выйграе на сучасным этапе той, хто першым зробіць родную мову сваёй зброяй, сваім аргументам у палітычным спаборніцтве – улада ці апазіцыя («у каго мова – у таго і ўлада). Толькі родная мова і можа скансалідаваць і ўладу, і апазіцыю, і бальшыню народа перад перспектывай знікнення беларускай нацыі і не дапусціць гэтага знікнення. У выніку выйграе ўвесь беларускі народ.

Заключэнне

У Евангеллі ад Іаана сказана: «Спачатку было Слова…» Гэта няўдалы пераклад з грэцкага арыгіналу шматзначнага слова «logos», якое трактуецца як «слова»; «панятак»; «думка», «розум» – у старажытнагрэцкай матэрыялістычнай філасофіі (Геракліт) – усеагульная заканамернасць, у ідэалістычнай філасофіі – духоўны першапачатак, Боскі розум. Цікавымі ў гэтай сувязі з’яўляюцца душэўныя ваганні гётэўскага Фаўста падчас перакладу ім адпаведнага тэксту Бібліі (падаю ў перакладзе В. Сёмухі):

«Напісана: «Было спачатку С л о в а!»
Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова?
Лічу, для С л о в а гонару зашмат, — Перакладу я лепш на іншы лад,
Натхнёны згадкаю магічнай.
«Была спачатку Д у м к а!» – Так лагічней.
Але без спеху толькі, з першых фраз
Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз, — Бо хіба ж Д у м к а што-небудзь тварыла?
Скажу ясней: «Была спачатку С і л а!»
Пішу, а сэрца кроіць пачуццё,
Што не, не С і л а й творыцца быццё.
Чакай, – мо В о л я, Р о з у м,
Д з е я н н е, П а р ы ў?
Так, «Д з е я н н е м сусвет пачаты быў!»

Па-сутнасці, С л о в а – Д у м к а – Д з е я н н е – гэта формула жыццядзейнасці чалавека, дзе М о в а – сукупнасць С л о ў, а значыць яна – і Д у м к а, і Д з е я н н е.

* * *

З эксклюзіўнага інтэрв’ю кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН («Народная газета» 30 чэрвеня 1994 г.).

Карэспандэнт: «… не видите ли вы опасности русского шовинизма?»

А. Лукашэнка: «Для нас всё равно – шовинизм из России или с Запада. Ничьего шовинизма в Беларуси не будет. Будет нормальное белорусское государство.»




 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 214
mod_vvisit_counter Учора 2910
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4887
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 17229