Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар

Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар Друк E-mail
08.12.2007 | 12:36 |
Змест
Палітыка дзяржавы: як яе бачыць і чаму не ўспрымае кампазітар
1. Якую дзяржаву мы будуем або: хто на Беларусі гуляе з намі ў дурня?
2. Саюз «двух братских народов» ці «одна братская могила»?
3. Чаму таварыш У.Пуцін баіцца нацыяналізму?
4. Пасланне ва ўчарашні дзень
5. Русіфікацыя - галоўная прычына вымірання беларускага народа

Саюз «двух братских народов» ці «одна братская могила»?

Артыкул другі

Афіцыйныя Масква і Мінск будуюць так званы саюз «двух братских народов», не спытаўшыся ў гэтых «двух» народаў, а ці патрэбен такі (які?) саюз самім народам, акрамя іх кіраўнікоў? Услед за прэзідэнтам Расіі У. Пуціным, сказаўшым, што рускія і беларусы – адзін народ, віцэ-прэм’ер, міністр абароны С.Іваноў услед за ім паўтарыў: «Беларусы і расіяне ў прынцыпе адзін народ.» У чым жа падабенства (а можа і розніца) паміж беларусамі, рускімі і расіянамі?

Беларусы маюць сваю дзяржаву, сваю гісторыю (адрозную ад гісторыі Расіі) мову і культуру (адрозныя ад рускай), якія зараз, праўда, зрусіфікаваныя, што і дае падставу крамлёўскім вялікадзяржаўным шавіністам казаць, што рускія (расіяне) і беларусы – адзін народ. Рускія мелі сваю дзяржаву ў выглядзе Маскоўскага і Ўладзіміра-Суздальскага княстваў, але, згодна волі іх кіраўнікоў, яны апынуліся за Уралам, а таксама – у Прыбалтыцы, Беларусі, Украіне, Малдове, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. Цяпер гэтыя тэрыторыі Крэмль, прафукаўшы сваю рускую дзяржаву – Русь, аб’яўляе сферай сваіх (!) інтарэсаў. У выніку імперска-каланіяльнай палітыкі рускага царызму, а потым савецкай імперскай палітыкі, сам рускі народ апынуўся без сваёй суверэннай дзяржавы ў выглядзе, скажам, аўтаномнай рэспублікі (дапусцім, з назвай Русь) у складзе Расійскай Федэрацыі. Рускі народ зараз пазбаўлены права на суб’ектнасць. Цяпер разумееце, у чым прычына рускага нацыяналізму з фашысцкай афарбоўкай (скінхеды, «нацболы») у Расіі?

Возьмем і іншы аспект. Кожны рускі, які жыве ў Расіі, можа назваць сябе і расіянінам, але не кожны расіянін можа назваць сябе рускім. Мы ведаем, што ў Расіі жыве больш за сто народаў: татары, башкіры, марыйцы, якуты, чэчэны, асеціны, адыгейцы. чувашы… чукчы і інш. Сярод іх ёсць і такія народы, якія ў выніку крамлёўскай вялікадзяржаўна-шавіністычнай палітыкі гвалтоўнай асіміляцыі і русіфікацыі зніклі ці ўжо знаходзяцца на мяжы знікнення, гэта – далган, сарты, тофы, ітэльмены, бурышы, ніўхі, кеты, вогул, юкагіры, чарамісы, эрзя, мокшы, гольды… і г. д. Гэта – расіяне, але не рускія. У сувязі з гэтым у мяне пытанне да інтэграстаў, якія, каб застацца ва ўладзе, здаюць нашу краіну ў арэнду Крамлю, маючы за гэта яго падтрымку: «З якой дзяржавай і якім народам (адным з «двух братских») мы будуем «саюз»? З рускім народам ці з усімі расіянамі? Калі з рускім, дык як можна аб’ядноўвацца з народам, які не мае сваёй дзяржавы – Русі? Калі з расіянамі, дык якія ж мы – «беларусы і расіяне (чукчы, эвенкі, нанайцы і г. д.– разрадка мая, аўт.) у прынцыпе адзін народ» (С.Іваноў)?

… Абсурд па сваёй прыродзе ўласцівы імперыям, якой з’яўляецца зараз Расійская Федэрацыя. Дарэчы, яшчэ ў 20-х гадах мінулага стагоддзя быў распрацаваны праект аб раздзяленні тэрыторыі Расіі на пару дзесяткаў «зямель» ці «штатаў», якія б самі ажыццяўлялі кіраванне. Але імперскі абсурд не дазволіў ажыццявіць той праект.

Ужо колькі распалася імперый («саюзаў») за апошнія паўтары тысячы год! Распалася і савецкая імперыя, а Крэмль ніяк не можа адмовіцца ад імперскага мыслення – права мець свой (каб жа ж толькі эканамічны!) палітычны і ваенны інтарэс у краінах быўшага СССР і зразумець, што распад Расійскай імперыі немінучы, што распад імперый наогул – аб’ектыўны закон! Што трэба займацца не ратаваннем імперыі, а ратаваннем народаў імперыі, даўшы ім незалежнасць. І ў першую чаргу ратаваць рускі народ, які знікае таксама як і беларускі, не шляхам зліцця гэтых «двух братских» народаў у другі раз у гісторыі (« ў адну і тую ж раку двойчы ўвайсці немагчыма»), а шляхам адмовы ад імперскіх заваёў, адмовы ад геапалітычных памкненняў і ў выніку гэтага – поўнага нацыянальнага самавызначэння.

Чаму ж яно жывучае – гэта імперскае мысленне? Вось што напісаў яшчэ ў турме палітычны вязень, расійскі дысідэнт Міхаіл Казачкоў: «Уникальная черта русского народа состоит в том, что нормальное этническое чувство у него вытеснено чувством государственности. Поэтому прилив национальных чувств с неизбежностью принимает форму всплеска русских великодержавных амбиций, которые, разумеется, нуждаются в объекте, против которого будут направлены». Нядаўна дэпутат расійскай Дзярждумы Ўладзімір Рыжкоў (вось прэзідэнт Расіі новай генерацыі!) з іроніяй назваў гэтую з’яву «географическим патриотизмом». Крамлёўскія вялікадзяржаўнікі ніяк не могуць супакоіцца пасля распаду савецкай імперыі: яны лічаць Прыбалтыку, «Белоруссию», Ўкраіну, Малдову, Каўказ сваімі (!).

У. Пуцін неяк на сустрэчы з прэзідэнтамі Беларусі і Ўкраіны сказаў: «Трэба баяцца шавінізму, глупства і нацыяналізму». Першых дзвюх Крамлю не займаць, а вось нацыяналізму ён сапраўды баіцца яшчэ з 1917 года, аддаючы ўсе сілы на змаганне з гэтым нацыяналізмам, у выніку чаго знішчаны мільёны бязвінных чалавечых душ. Праз 11 год Крэмль будзе святкаваць стагоддзе з дня пачатку барацьбы супраць нацыяналізму народаў СССР, а ён (нацыяналізм), бачыш ты, яшчэ жывы! Яго яшчэ трэба баяцца (у сэнсе – змагацца з ім)! Дык вось мая парада Крамлю: каб не змагацца з нацыяналізмам (бо ён такі ж вечны, як і народ), трэба даць незалежнасць народам Расіі!

Але вернемся да тэмы «братских народов». Сапраўды, рускія і беларусы – славяне. Але ж акрамя іх на Зямлі жыве яшчэ 14 славянскіх народаў: украінцы, палякі, кашубы, лужыцкія сорбы, славакі, чэхі, маравы, балгары, славенцы, македонцы, харваты, чарнагорцы, баснійцы і сербы. І ніхто з іх не спрабуе будаваць саюз. Наадварот, «два братских народа» чэхі і славакі, пражыўшы разам цяжкое жыццё ў Аўстра-Венгерскай імперыі, а потым – у савецкай, вырашылі пачаць жыць самастойна. І нічога кепскага не здарылася! Таксама і народы быўшай Югаслаўскай імперыі – славенцы, македонцы, харваты, баснійцы выйшлі з гэтай імперыі, праўда, з крывёю. Але ў гэтым вінаваты Мілошавіч, за што ён і трапіў пад міжнародны суд.

Мне скажуць: краіны ж Еўропы аб’ядноўваюцца ў Еўрасаюз! Адкажу. Народы і Заходняй, і Цэнтральнай, і Паўднёва-Усходняй Еўропы сфарміраваліся ўжо ў нацыі, самаідэнтыфікаваліся, ў адрозненне ад беларускага народа, ім не пагражае ні лацінізацыя, ні германізацыя… А рускі народ,«дзякуючы» спачатку царысцкай, а потым савецкай імперскай палітыцы, быў асіміляваны на «бескрайних просторах» Сібіры, Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Каўказа, Сярэдняй Азіі. 25 мільёнаў этнічна рускіх, якія з-за згубнай імперскай палітыкі Крамля аказаліся па-за тэрыторыяй Расіі – ці не дарагая гэта цана за «прирастание российских земель»?

Акрамя гэтага, рускі народ, як ніякі іншы народ, быў так здэнацыяналізаваны («нормальное этническое чувство у него вытеснено» – М. Казачкоў), што цяпер ён ніяк не можа ўсвядоміць сябе народам. Паглядзіце па расійскаму тэлебачанню, як нават палітыкі блытаюцца ў сваіх думках, спачатку кажуць: « мы – русские», а потым, нібыта ўспомніўшы, што акрамя рускіх у Расіі жывуць яшчэ і іншыя народы: «мы – россияне».

Крэмль зараз імкнецца унушыць расіянам, што можа існаваць адна «национальная идея» на сто народаў і народнасцей, пражываючых у Расіі. Я разумею Крэмль: ён хоча захаваць імперыю. Але ці можа у чэчэнцаў і рускіх, якутаў і ўйгураў, эвенкаў і асецінаў існаваць адна «национальная идея» на ўсіх? Сумняваюся. Гісторыя даказала якраз адваротнае. І Рымская, і Франкская, і Візантыйская, і Асманская, і блізкія да нас Аўстра-Венгерская, і Сацыялістычны лагер (імперыя ў кубе), і Савецкі саюз (імперыя ў квадраце), і Югаслаўская імперыі распаліся менавіта з-за таго, што адна «национальная идея» нават гвалтоўным шляхам, сілай не змагла аб’яднаць розныя ў этнічных і культурных адносінах народнасці і народы. Імперская ўлада ніколі не вырашае нацыянальныя праблемы народаў калоній, бо гэта ўлада антынацыянальная, таму імперыі і распадаюцца.

Вывеў французскія войскі з дамініёнаў вялікі Шарль дэ Голь. Партугалія дала свабоду народам сваіх быўшых калоній – партугальцы пасля гэтага сталі лепей жыць. Нядаўна одна еўрапейская краіна папрасіла прабачэння ў афрыканскага народа за сваю каланіяльную палітыку ў адносінах да гэтага народа. У адной лаціна-амерыканскай краіне звалілі помнік Калумбу, бо ён для іх – каланізатар. Ужо разумныя галовы ў Расіі кажуць, што Чэчня дорага абыходзіцца самой Расіі. А Крэмль маўчыць. Ён выдатна «разумее», што уваслед за незалежнасцю Чэчні, прыйдзе незалежнасць Прымор’я (імперыі распадаюцца з акраін), а потым, не дай Бог, і газа-нафтавай Сібіры!

Знаходзячыся ў гістарычным і геапалітычным цэйтноце («за что боролись – на то и напоролись»), Крэмль, каб вырашыць праблему славянскага насельніцтва, якое ў Расіі, у адрозненне ад мусульманскага, памяншаецца, а разам – і дэмаграфічную (кожны год насельніцтва Расіі змяншаецца амаль на мільён), пачаў разыгрываць «белорусскую» карту.

Ён яе даўно ўжо разыгрывае! Яшчэ з савецкіх часоў нам вядома, што Беларусь для Крамля – эксперыментальны палігон (нядаўна гэта падцвердзіла наша зямлячка В. Навадворская). Тут паспяхова была рэалізавана палітыка русіфікацыі. Зараз палітыка русіфікацыі праводзіцца больш вытанчана (тэлеканалы-мутанты, якія правакуюць шызафрэнію, расійскія імперскія газеты з каланіяльным укладышам для беларусаў) рукамі беларускіх зрусіфікаваных манкуртаў (дарэчы, кіргізскае слова «манкурт» з націскам на «а» дакладна перакладаецца як «вар’ят»), якія не разумеюць, што праводзяць чужую моўна-культурную палітыку, накіраваную на знішчэнне ўсяго беларускага. Я не згодны з тымі, хто кажа, што ў Беларусі дыктатура. У Беларусі – звычайны марыянетачны, прамаскоўскі, каланіяльны рэжым. Таму змагацца трэба не персанальна з першым прэзідэнтам, а супраць расійскага каланіялізму. Барацьба беларускага народа павінна насіць нацыянальна-вызвольны характар. У гэтым нам мусяць дапамагчы народы Расіі, якія знаходзяцца ў такім жа становішчы, што і беларусы.

Нядаўна каталонцы заявілі на ўвесь свет, што яны – нацыя, а іх каталонская мова – самастойная, а не дыялект. Можа і беларускаму народу трэба б было заявіць такім чынам, што беларусы – не рускія і не расіяне, а мова наша – не дыялект рускай, а самастойная мова цэлага народа – беларускага. Можа б тады кіраўнікі Расіі, перш, чым параўноўваць беларусаў з якімі-небудзь іншымі народамі, спачатку б падумалі. Толькі паспеў я сказаць у сваім апошнім артыкуле, што пераўтварыць беларусаў у рускіх –« гэта галоўная мара і мэта імперскага Крамля», як віцэ-прэм’ер, міністр абароны Расіі С.Іваноў, сказаў: «Беларусы і расіяне ў прынцыпе адзіны народ. І мы ствараем саюзную дзяржаву, не надта хутка, але мэта застаецца…» Вось-вось! Спачатку трэба зрусіфікаваць увесь беларускі народ («Руссификация – делать русским по языку и обычаям» – С. Ожэгаў), а хто потым з беларусаў зможа на рускай мове даказаць, што ён беларус, калі мова з’яўляецца першай прыкметай прыналежнасці да таго ці іншага народа? На рускай мове беларус ўжо будзе належаць рускаму народу, як належаць зараз рускаму народу зрусіфікаваныя беларусы Смаленшчыны…

У рускіх і беларусаў розныя гісторыі, мовы, культуры, менталітэт, а значыць і розныя шляхі ў будучыню. Перад рускім народам стаіць дылема: ці поўнае нацыянальнае самавызначэнне, а значыць, адмова ад імперскіх заваёў – ці захаванне геапалітычных памкненняў, і значыць, адмова ад выразнага і зразумелага нацыянальнага твару. Перад беларусамі – таксама два шляхі: ці поўная нацыянальная самаідэнтыфікацыя ва ўмовах нацыянальна-вызвольнай барацьбы за палітычную незалежнасць і палітычныя ўмовы свабоднага нацыянальнага развіцця – ці ціхае, пасіўнае кананне ад імперскай крамлёўскай вялікадзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Рускі і беларускі народы падобныя зараз у адным: яны пакуль маўчаць. Гэтым скарысталіся імперскія сілы, каб узяць рэванш за распад СССР. Расія вядомая не толькі як «тюрьма народов», а і як «кладбище народов» (з выступлення М. Лаўрысцін на старонках «Коммуниста» №6, 1989), таму саюз «двух братских народов», якія не падаюць прыкметаў нацыянальнага жыцця, можа прывесці толькі… да «одной братской могилы».




 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2767
mod_vvisit_counter Учора 1763
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4530
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 16872