Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Хведар Нюнька: “Я прыйшоў да беларушчыны менавіта дзякуючы беларускай школе”

Хведар Нюнька: “Я прыйшоў да беларушчыны менавіта дзякуючы беларускай школе” Друк E-mail
23.02.2010 | 23:36 |

Хведар Нюнька Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” арганізавала сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам. Галоўны беларус Вільні падзяліўся ўспамінамі пра свой шлях да беларушчыны.

- Раскажыце, калі ласка, пра свой шлях да беларушчыны.

- Да беларушчыны я прыйшоў у даволі складаны перыяд гісторыі. Нарадзіўся я і выхоўваўся дзесьці да 13 гадоў у польскім асяроддзі. Бацькі мае былі беларусы, але яны хацелі, каб сын мог мець кар’еру. З беларускай мовай такой перспектывы не было, таму са мной гаварылі па-польску, і школа была польскай. Да 13 гадоў я іначай як па-польску не ўмеў і не гаварыў. Вось ужо ў 1942 годзе, у часе вайны, замест польскай школы адчынілі беларускую. Дарэчы ў той час другіх школ як беларускіх не было наогул. Беларускіх школ па Беларусі было больш тысячы. І калі пытанне стаіць, як я прыйшоў да беларушчыны, менавіта дзякуючы беларускай школе.

Там настаўнікі былі вялікімі патрыётамі Беларусі і беларускасці. Я пачуў гісторыю і зразумеў, што гэта мой народ, мая мова. І тады, можна сказаць, я актыўна далучыўся да беларускага руху. Не гледзячы на тое, што мне тады было 14 год, я паступіў у Беларускую Самапомач. Гэта была дабрачынная арганізацыя. І таму калі цяпер я чытаю пра тое, як ацэньваюць яе дзейнасць у некаторых сродках масавай інфармацыі, я заўсёды абураюся, таму што я сам стаяў у вытокаў яе заснавання і даволі актыўна ўдзельнічаў у гэтай арганізіцыі. Гэта было маё першае далучэнне да беларускасці. Актыўнае далучэнне. Дзякуючы валоданню нямецкай мовай, я мог карыстацца тымі магчымасцямі, якія стваралі ваенныя ўмовы, то бок я мог ісці да немцаў і клапаціцца не толькі пра сябе, а і пра людзей. Вось такі быў пачатак маёй дзейнасці.

- Якім чынам вы апынуліся ў Вільні?

- У сувязі з тым, што былі партызаны, былі таксама банды, якія не столькі ваявалі з немцамі, колькі старалісь знішчыць беларускую інтэлігенцыю, свядомых беларускіх актывістаў, к канцу 1943-га года, можна сказаць, цвет беларускай нацыі, актыўныя беларускія дзеячы былі зліквідаваны. То бок гэтыя банды прыходзілі ў кватэры або на вуліцы і дзе нажом, дзе з пісталета забівалі нашых людзей. Таму з’явілася рэальная пагроза для жыцця майго бацькі. У вёсцы былі знаёмыя акруговыя сяляне. Бацька добра ведаў іх, бо ён меў сваю краму, і туды часта прыходзілі купляць, і яны сказалі, што збіраюцца забіць бацьку. І тады дзякуючы таму, што я ведаў нямецкую мову, удалося атрымаць дазвол і ўцячы са Шчучына, дзе тады я жыў, у Вільню. У Вільні заставаліся лічаныя месяцы да таго, як прыйшла Чырвоная Армія. І вось за гэты перыяд, за 50 гадоў, усё беларускае, што было ў Вільні, было знішчана. А было тут шмат чаго: Беларуская гімназія, Навуковае таварыства, беларускі касцёл, дзе праходзілі службы на беларускай мове,  беларускі банк існаваў у свой час, выдавалася шмат беларускіх газет. Таму, можна сказаць, што ў міжваенны час беларускае жыццё віравала ў Вільні. Усё гэта было ў адначасье забаронена, закрыта. Беларускія дзеячы былі арыштаваны і сасланы, або яны заставаліся без работы і вымушаны былі, калі гэта былі настаўнікі, пайсці працаваць ў польскія або рускія школы. Гэта працягвалася амаль паўстагоддзя.

- Як Вы сталі старшынём ТБК?

- У момант, так скажам, лібералізацыі ці больш вольнага руху, калі рушылася Савецкая імперыя, я пачуў, што будзе сход, на якім будуць прысутнічаць дзеячы з Беларусі. Я пайшоў на гэтую сустрэчу і пабачыў там Вінцука Вячорку і іншых дзеячаў. Калі я ўбачыў у іх значак “Пагоня” і пачуў беларускую мову, у адзін момант у маёй памяці ўсё ўскалыхнулася. Я ўзгадаў перыяд адраджэння, бо гэта сапраўды было сапраўднае беларускае адраджэнне, я маю на ўвазе 1942-43-і год. Пасля гэтага быў заснаваны беларускі клуб “Сябрына”. Потым, 4 лютага 1989-га года было заснавана Таварыства беларускай культуры. І паколькі нікога не было, хто б падыходзіў больш, чым я, то часова мяне прызначылі старшынём Рады. Так атрымалася, што часова зацягнулася на 21 год.

- Што Вы лічыце сваім найбольшым дасягненнем?

- Па-першае, тое, што мы атрымалі памяшканне для нашай арганізацыі. Яно з’яўляецца нашай ўласнасцю. Як ні дзіўна, у міжваенны час, калі тут было актыўнае беларускае жыццё, беларусы на самой справе не мелі ні аднаго квадратнага метра сваёй плошчы. Цяпер умовы далёка не  такія спрыяльныя, як у той час. Але памяшканне ўдалося атрымаць. Акрамя таго, мы атрымалі пляц пад забудову беларускага культурнага цэнтра імя Якуба Коласа. Вось цяпер шукаю спонсараў, хто бы мог на выгадных для сябе ўмовах пабудаваць. Мы маем пляц, але на пляцы яшчэ трэба пабудаваць сам будынак. У мінулым годзе я атрымаў адзначэнне  за ўклад у культуру Вільні, адзін з 29-і нацыянальнах суполак. Гэта нечаканае прызнанне нашай працы.  Вось так мы і працуем. Кожны месяц у апошнюю суботу месяца адбываецца імпрэза, а ў першую суботу – пасяджэнне Рады.

Гутарыла Таццяна Печанко
http://www.zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=2637:2010-02-23-09-30-28&catid=1&Itemid=107
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 52
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8452
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4877