Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow АБСЭ: Другі тур украінскіх выбараў празрысты і справядлівы

АБСЭ: Другі тур украінскіх выбараў празрысты і справядлівы Друк E-mail
09.02.2010 | 00:26 |

АБСЭ: Другі тур украінскіх выбараў празрысты і справядлівы Ва Ўкраіне прайшоў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Цэнтравыбаркам Украіны заявіў, што Юлія Цімашэнка ўжо ня зможа дагнаць свайго апанэнта. У заяве канстатуецца, што пры наяўнасьці 1.58% яшчэ непадлічаных бюлетэняў, Януковіч захоўвае лідэрства з адрывам у 2.79%.

Лідар партыі рэгіёнаў павіншаваў сваіх прыхільнікаў зь перамогай і заклікаў Цімашэнку прызнаць сваю паразу. Яна, аднак, сказала, што будзе чакаць канчатковых вынікаў.

Міжнародныя назіральнікі віталі другі тур прэзыдэнцкіх выбараў на Ўкраіне, назваўшы яго празрыстым, справядлівым і “ўражальнай праявай дэмакратыі”.

Назіральнікі ад АБСЭ заклікалі ўкраінскіх палітычных лідэраў забясьпечыць па выніках галасаваньня "мірны і канструктыўны" працэс перадачы ўлады. Адносна самога галасаваньня ў заяве адзначаецца, што выбарчы працэс "збольшага адпавядаў крытэрам АБСЭ і абавязаньням, якія Ўкраіна ўзяла на сябе ў рамках Рады Эўропы".

Пасьля падліку больш чым 97% бюлетэняў дадзеныя Цэнтравыбаркаму сьведчаць, што лідэр партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч захоўвае лідэрства, хаця і зь меншым адрывам, чым гэта вынікала з дадзеных экзыт-полаў. Паводле апошніх зьвестак за Януковіча прагаласавала 48.49%. За дзейнага прэм'ер міністра краіны Юлію Цімашэнка - 45.92%. Яўка выбарнікаў склала 69%.

***

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўладзімер Шапавал заявіў: «Я ўпэўнены, што да 17 лютага, згодна з законам, ЦВК прыме тое рашэньне, якое яна абавязана прыняць - абвясьціць вынікі выбараў. Будзе складзены пратакол і будуць аб'яўленыя вынікі выбараў».

Па яго словах, зараз ЦВК падлічвае вынікі галасаваньня. «Галоўнае - трэба дачакацца пратаколаў з мокрай пячаткай, на аснове якіх мы і павінны прымаць адпаведнае рашэньне», - сказаў старшыня ЦВК.

Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, апрацаваныя 95, 99 адсоткі электронных пратаколаў па Ўкраіне. За Віктара Януковіча прагаласавалі 48,29 працэнтаў выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнку - 46,10 працэнта.

Розьніца паміж кандыдатамі складае каля 530 тысяч галасоў.

4,41 працэнтаў выбаршчыкаў не падтрымалі ні аднаго кандыдата.

Намесьніца кіраўніка Партыі рэгіёнаў Ганна Герман параіла апанэнтам адразу прызнаць паразу і не правакаваць масавых забурэньняў. Тым часам у штабе Блёку Юліі Цімашэнкі гавораць, што прызнаюць або не прызнаюць вынікаў адно тады, калі штаб падсумуе ўсе парушэньні на выбарах і ацэніць іх уплыў на волевыяўленьне ўкраінцаў.

На думку назіральнікаў Камітэту выбарнікаў Украіны і сеткі "Апора", фальсыфікацыі і агітацыя ў дзень галасаваньня паўплывалі на вынік, аднак нязначна.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, на галасаваньне ў нядзелю прыйшлі звыш 69% выбарнікаў.

У сьпісы для галасаваньня было ўнесена звыш 36,9 мільёна выбарнікаў. Для назіраньня за выбарамі зарэгістравалі звыш 160 тысяч афіцыйных назіральнікаў ад кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта і больш як 3700 міжнародных назіральнікаў.

Міліцыя падчас другога туру прэзыдэнцкіх выбараў працавала практычна ўсім асабовым складам, як і падчас першага туру, калі правапарадак забясьпечвалі амаль 70 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Вонкавую ахову асноўных адміністратыўных будынкаў у Кіеве забясьпечвалі паўтары тысячы супрацоўнікаў МУС.

Згодна з пастановаю ЦВК, канчатковы тэрмін абвяшчэньня вынікаў другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны - 17 лютага.

У першым туры, які адбыўся 17 студзеня, Віктар Януковіч набраў 35,32 працэнта галасоў, Юлія Цімашэнка - 25,05 працэнта.

Цімашэнка ў Днепрапятроўску прагаласавала за "новую Ўкраіну"

Цімашэнка ў Днепрапятроўску прагаласавала за “новую Ўкраіну”Дзейная прэм'ер-міністар прагаласавала раніцаю на выбарчым участку ў Днепрапятроўску. На выбары Цімашэнка прыйшла з сваёй сям'ёю - мужам Аляксандрам і дачкою Яўгеніяй.

Пасьля галасаваньня кандыдатка на пасаду прэзыдэнта падышла да журналістаў і, у прыватнасьці, павіншавала народ Украіны зь сьвятам дэмакратыі.

"Я прагаласавала за новую Ўкраіну" - цудоўную эўрапейскую краіну, людзі ў якой будуць жыць шчасьліва. А я служыцьму Ўкраіне ўсёй душою, - сказала Цімашэнка.

Януковіч: Украінскі народ зробіць крок да пераадоленьня крызісу

Януковіч: Украінскі народ зробіць крок да пераадоленьня крызісу Галасуючы ў Кіеве, кандыдат у прэзыдэнты, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч заявіў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што ўкраінскі народ сваім сёньняшнім выбарам зробіць першы крок да пераадоленьня крызісу.

"Я ўпэўнены, што ўкраінскі народ зробіць добры выбар, прагаласуе за добрыя зьмены, стабільнасьць і моцную Ўкраіну", - сказаў Януковіч.

Цігіпка: Сумняюся, што той, хто прайграе, прызнае вынікі

Цігіпка: Сумняюся, што той, хто прайграе, прызнае вынікіЭкс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта, лідэр партыі "Моцная Ўкраіна" Сяргій Цігіпка заявіў, што сумняецца ў прызнаньні тым, хто прайграе на выбарах, вынікаў галасаваньня.

"Цяпер самае галоўнае, каб усё прайшло ціха і спакойна, як у эўрапейскіх краінах: атрымалі вынікі, павіншавалі адно аднаго і сказалі: "Давайце працаваць далей"... Але я ня веру, што будзе так, таму што гэта ў эўрапейскіх краінах так. На жаль, мы маем такія каманды, якія сёньня гатовыя пайсьці на што хаця, абы толькі быць пры ўладзе", - сказаў Цігіпка, прагаласаваўшы на адным з участкаў у Кіеве.

Палітык дадаў, што будзе разглядаць прапановы пераможца прэзыдэнцкіх выбараў - нават калі гэта будзе кандыдат, за якога Цігіпка не галасаваў у другім туры. Пры гэтым лідэр "Моцнай Украіны" адмовіўся паведаміць, за каго прагаласаваў сёньня.

За Цігіпку ў першым туры выбараў прагаласавалі 13,05 працэнта выбарнікаў, ён заняў трэцяе месца сярод 18 кандыдатаў.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2814
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8121
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4546