Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Вакол мёртвай кропкі

Вакол мёртвай кропкі Друк E-mail
28.01.2010 | 20:13 |

Сяргей ЗаконнікаўА вось таптанне вакол мёртвай кропкі ў справе будаўніцтва нацыянальна годнай, дэмакратычнай, прававой дзяржавы — гэта недаравальная віна сучаснікаў перад нашчадкамі. Адказнасць за такое пустадомства кладзецца не толькі на аўтарытарную ўладу, але і на нас.

З ранку да начы афіцыйныя СМІ паўтараюць, як заклінанне: «Республика Беларусь успешно преодолевает последствия мирового экономического и финансового кризиса. У нас должный порядок и стабильность». Але давайце задумаемся: што гэта за «стабільнасць» і куды яна завядзе дзяржаву, народ? Калі адкінуць прапагандысцкую хлусню і ўважліва глянуць на рэчаіснасць, то стане ясна, што беларускае грамадства топчацца вакол мёртвай кропкі.

Той, хто крыху ведае тэхніку, памятае, што мёртвая кропка — гэта крайняе становішча поршня ў працуючай поршневай машыне, калі ягоная хуткасць роўная нулю. На вялікі жаль, жыццё паказвае — стабільным бывае не толькі прагрэс, але і застой. 

Гісторыя СССР — гэта сведчанне такога негатыўнага працэсу. Некалькі пакаленняў людзей вырасла не на грунце нацыянальнай гісторыі, культуры, маралі, традыцый, рэлігійнай памяркоўнасці, а на штучнай ідэалагічнай «гідрапоніцы». Асновай грамадскага жыцця было супрацьстаянне. Унутраная сутнасць пастаяннай грамадзянскай вайны мела характэрныя адзнакі: пошук ворагаў, цэнтралізаваная бескантрольная ўлада, поўнае занядбанне законнасці, пераход усіх відаў уласнасці ва ўласнасць дзяржаўную, масавы, усеахопны і бязлітасны тэрор, ліквідацыя элементарных дэмакратычных свабод, ператварэнне чалавечай асобы ў дзяржаўнага раба як эканамічным, так і сілавым уздзеяннем.

Мікіта Хрушчоў, якому аддаецца належнае за развенчванне культу тырана Іосіфа Сталіна, хоць ён і сам распісваўся пад расстрэльнымі рэзалюцыямі, шчыра верыў у камунізм. У імя сваёй веры заўзяты «рэфарматар» разбураў тое, што засталося пасля сталінскай калектывізацыі ад сялянскай гаспадаркі: абразаў прысядзібныя ўчасткі, забіраў кароў і г. д. Хітрасць падказала яму на ўсялякі выпадак перанесці дату канчатковай перамогі камунізму з 1965 года (як скамандаваў Сталін) на 1985 год. Прыкладна ў гэты тэрмін дзяржаўную піраміду пачалі перабудоўваць, а яна раптам абрынулася, стала кучай смецця. Прыйшоў час цынічных марадзёраў, якія не хавалі сваю мярзоту, рабавалі, прыса-бечвалі агульнанародную маёмасць.

Узнікненне незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы дало надзею, што будзе ўлічаны негатыў-ны вопыт СССР, што вызваленыя народы стануць будаваць сваё жыццё па-новаму. Але метастазы мінулага прараслі ў сённяшні дзень.

Вялікая колькасць у нашым грамадстве маргіналаў і люмпенаў уплывае на якасць сучаснага жыцця беларусаў. Дагэтуль на-сельніцтва асноўнымі атрыбутамі выжывання лічыць кашалёк з пэўнай сумай грошай у кішэні, кавалак хлеба з каўбасой на стале. Але гэта вельмі прымітыўнае разуменне.

Сістэмай выжывання народа з’яўляецца традыцыйная, адпрацаваная стагоддзямі нацыянальная культура. У яе склад уваходзяць не толькі матэрыяльны пачатак, але родная мова, гістарычная памяць, спрадвечныя традыцыі, мараль, рэлігія, выхаванне, літаратура і мастацтва. Усё гэта дапамагае народу захаваць свой непаўторны нацыянальны характар і лад жыцця.

Наша галоўная праблема ў тым, што ні ўлада, ні грамадзяне не думаюць на дзесяцігоддзі наперад. А вядома, што захады, якія здаюцца карыснымі цяпер, якія прымаюцца толькі з пункту гледжання кан’юнктурных палітьічньіх інтарзсау з’яуляюцца непрьімальньімі, шкодньімі, калі улічваць перспектыву развіцця незалежнай дзяржавы.

У савецкі час прадстау-нікоу наменклатуры можна было пазнаць па чорных скураных паліто і пыжыкавых шапках. Такая была начальніцкая мода. Цяпер у аутарытарнай Беларусі завядзенкі у чыноўнікау сталі іншьімі, намнога   больш раскошнымі, рэспектабельнымі. Сабе вертыкальшчыкі стварылі той капіталістычны рай, які столькі гадоў палымяна кляймілі і пракліналі. Але па сутнасці яны засталіся такімі ж дэнацыяналізаванымі, безыніцыятыўнымі, звыклымі толькі да выканання каманды зверху. Стаўка ўсюды робіцца на шэрых, паслужлівых «вінцікаў». А мэта ясная — захаванне ўлады пад лозунгам «стабільнасці і парадку». У такіх умовах дынаміка і прагрэс — немагчымыя.

Крызіс змушае ўсіх зямлян пераасэнсоўваць рэчаіснасць, пераходзіць на шлях мадэрнізацыі, інавацый у эканоміцы, настойліва імкнуцца да куль-турнага, маральнага і ду-хоўнага адраджэння. Але ў нас не спыняецца аўтарытарнае загніванне. Былы кіраўнік Нацыянальнага банка, вопытны незалежны эканаміст Станіслаў Багданкевіч прагназуе наступнае: «Правительство, очевидно, будет и впредь заниматься косметическим реформированием экономики ради получения почетных мест в рейтингах и кредитов, но эти кредиты по-прежнему будут проедаться. Страна продолжит сползание в долговую яму».

Людзі, якія не задавальняюцца пераможнымі рапартамі хлуслівых паліты-каў, аптымістычнымі казкамі заангажаваных экс-пертаў, журналістаў, убачылі, што глабальны рынак абрынуўся, пахаваў пад сваімі руінамі не толькі шматлікіх «акул» бізнесу,  але і самі эканамічныя вучэнні, якія падтрымлівалі яго канструкцыю. Пакуль гаспадарчыя сістэмы працуюць паспяхова, то можна давярацца меркаванням прафесіяналаў-эканамістаў. Але надыходзіць час, калі сектары эканомікі спасцігае бедства (банкі спыняюць выдачу крэдытаў прамысловасці, асобныя дзяржавы, напрыклад Ісландыя, Латвія, трапляюць у зону банкруцтва). Тады погляд на становішча з нутра сістэмы ўжо не паспявае за катастрафічнымі падзеямі.

Трэба канстатаваць, што цяпер паразу церпяць абедзве макраэканамічныя дактрыны: мадэль не рэгулюемага ўрадам рынку выявіла свае недахопы ў Амерыцы, а кейнсіянства (тэорыя дзяржаўна-мана-палістычнага рэгулявання капіталістычнай эканомікі. — С.З.), якое канкурыруе з ёй, не ўратавала ад кры-зісу Заходнюю Еўропу, дзе пераважаюць краіны так званага ўсеагульнага дабрабыту.

Расійскі эксперт І. Смірноў у артыкуле «Дайте нам хоть рваных денег…», як падаецца, даў разумную ацэнку будучыні сусветнага існавання: «Кризис, испытываемый нами, не сопоставим с предыдущими, которые в изобилии насчитывает история капитализма, ибо поворачивает время общечеловеческой социокуль-туры вспять. Сценарий, по которому миру предстоит жить в ближайшие годы, неизвестен. Не исключено, что мы на пороге небывалого — такой исторической динамики, которая будет не наращивать, а суживать общечеловеческий экономический потенциал или же окажется неуверенными шагами, уводящими то вперед, то назад, но не слишком далеко от его мертвой точки».

Што тут скажаш? Перспектыва перад чалавецтвам вымалёўваецца не надта аптымістычная. Але ў гэтым выпадку адбываюцца глабальныя працэсы, якія не залежаць ад волі беларусаў.

А вось таптанне вакол мёртвай кропкі ў справе будаўніцтва нацыянальна годнай, дэмакратычнай, прававой дзяржавы — гэта недаравальная віна сучаснікаў перад нашчадкамі. Адказнасць за такое пустадомства кладзецца не толькі на аўтарытарную ўладу, але і на нас. У адраджэнні сваёй мовы, гісторыі, культуры, у развіцці навукі, у мадэрнізацыі эканомікі павінны асэнсавана, актыўна ўдзельнічаць усе грамадзяне Беларусі.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 711
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15466
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 10797