Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Не шукай сябе на чужыне: Да 70-гадовага юбілею пісьменніка Леаніда Дайнекі

Не шукай сябе на чужыне: Да 70-гадовага юбілею пісьменніка Леаніда Дайнекі Друк E-mail
28.01.2010 | 09:35 |

Image У адна тысяча дзевяцьсот саракавым годзе ў сялянскай беларускай сям'і нарадзіўся хлопча. Амаль нічым не прыкметны. Акурат той, які ў Змітраўцы-2, во-во, што пад Клічавам. Звычайнае немаўля. Але ж і актыўнае, і як пачало смактаць у матулі Тэклі з грудзей, не заўсёды поўных, то разам з малаком увабрала і настрой маладзіцы - трывогу за парадак у самай шчаслівай краіне, трывогу за бацьку-вайскоўца, бо той як рушыў у паход на вызваленне Заходняй Беларусі дык дапяў, няўрокам кажучы, ажно да лініі Манергейма ў Фінляндыі, а вярнуўся адтуль - собіла акурат з немчурой будучы ў партызанах патузацца, тое ж - і на плацдармах Другой сусветнай... Змітраўка дачакалася яго, але, да жалю, толькі інвалідам.

Далей, чуеце, з бацькі атрымаўся вясковы нізавы кіраўнік, які працаваў на розных (тады незаменных) пасадах. Важней тут, у нашым аповядзе, праўда, што ён быў бацькам шматдзетнай сям'і. Лусты хлеба не ставала, а трывог у ваеннай паласе часу хапала з лішкам. Дык жа і ўсмоктвала наша лабасценькае хлапчанё, якое сталі зваць Лёнікам, ўсё-усё, чым яго атульвала жыццё: і матчыну пяшчоту, і непакой, і радасць перамогі, і пасляваенны клопат, шырока разліты ў народзе, пра знябыты вынік працы на ферме, на полі... Асабліва ў бясхлебіцу. Над усім жа, як зазвычай у пачэснага люду, узвышаўся клопат пра сям'ю, пра свой род і нават нешта большае, што перадавалася ўжо не аднымі вуснамі.

Пачуцці хлопчыка развіваліся суладна з духам вясковай глыбінкі. Не дзе-небудзь, а тут выспявала і гартавалася сумленне. Пачуцці ў душы... Яны ўзносілі яго на крылах мараў і юначай фантазіі. У хлопца назапашваўся багаты і шчодры чуццёвы набытак! Ён як скарб - непакоіў і песціў. Адно, калі той неўтаймоўны набытак шукаў сабе выйсця і не знаходзіў яго, то пачынаў самаразгарацца, ды так, што, пэўна, даставаў аж да карэньчыкаў валос, падсмажваў іх, і ад таго шэвелюра ў падлетка аздаблялася ўсё больш і больш агніста-рудым колерам. Інакш адкуль бы такому хвацкаму колеру ўзяцца?

Атрымаўшы атэстат сталасці, юнак рашыў паглядзець, што робіцца за ваколіцамі роднай Змітраўкі. І, як птах-маладзён з дрэва, ён спікіраваў з хрыбціны вёскі ў прастору. Удыхнуў на поўныя грудзі. Хвалявала і радавала свабода. Яго падхапіла ветрам рамантыкі і як бачыш закінула... ў прыбалцкі горад Калінінград. За шчасце лічыў быць дарослым паўнавартасным грамадзянінам і працаваць на будоўлі вучнем муляра, атрымліваць грошы, хоць пакуль і невялікія, але ж і яны падмацоўвалі дух, сагравалі мары, развівалі задумкі. Шукаў і выкройваў, прыкідваў, як цяпер пераслаць што якое ў падмогу бацькам - гонар які!..

Але ж нязгасная рамантыка, як і неўтаймаванасць натуры, неўзабаве шпурнулі юнака з захаду на ўсход - у Свярдлоўскую вобласць, дзе таксама чакала будоўля, а адтуль - якая прастора ў краіны! - нават у Ніжні Тагіл. У тым Тагіле хлопча набудзе прафесію электразваршчыка і, споўнены рабочага гонару, ўладкуецца сеяць агністыя пырскі на аграмадным металургічным камбінаце.

Што ён шукаў, можна толькі здагадвацца. А калі па шчырасці і па больш высокім рахунку - шукаў самога сябе. З кніжак ведаў, што калі знойдзеш сябе, будзеш вельмі шчаслівым.

Толькі ўжо на творчую пуцявіну сваю выйшаў пасля службы ў арміі, і тое, што раней набыў, што пабачыў, клалася ў заплечнік. Звольнены ў запас сяржант, інтуітыўна пацягнуўся на філфак Белдзяржуніверсітэта.

За рознымі клопатамі не забываў, праўда, і на дамоўку, і вось аднойчы вылілася:

Недзе ля Магілёва -
Майго шчасця падкова.
Яе конь партызанскі
Там згубіў выпадкова.

Недзе ля Магілёва -
Майго сэрца аснова,
Найсвяцейшая мара,
Найгучнейшае слова.

Леанід Дайнека адразу, з першай кнігі вершаў "Галасы" (1969), заявіў пра сябе як пра паэта вельмі здольнага, раскаванага, свежага, пра што яшчэ больш грунтоўна засведчылі наступныя зборнікі: "Бераг чакання" (1972), "Начныя тэлеграмы" (1974), "Мая вясна саракавая" (1979), "Вечнае імгненне" (1985). І зпершых жа вершаў, як адзначала крытыка, "ягонае свежае паэтычнае дыханне настолькі натуральна ўлілося ў шматгалосы хор беларускай паэзіі, што, вобразна кажучы, у аркестры ён хутка стаў далёка не апошняй скрыпкай" (А.Марціноваіч). Па вобразнаму ладу і невычарпальнай метафарычнасці паэт Л.Дайнека, бадай, не ўступае такому віцязю беларускай літаратуры як Уладзімір Караткевіч, з якім яго родніць і наступная акалічнасць.

Не задаволены ў поўную меру паэтычнымі ўдачамі, Леанід Марцінавіч шукае свой талент таксама і ў прозе - апавяданні "Бацькава крыніца" (1974), раманы "Людзі і маланкі" (1978), "запомнім сябе маладымі" (1981), "Футбол на замініраваным полі" (1983). Аднак асаблівы мастакоўскі сверб і смак адчуў, калі перайшоў на гістарычную прозу. Хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. З ягонага прызнання: "Сверб стаяў у душы, незагойная стрэмка ныла ў сэрцы. Ды на кожнае хаценне патрэбна ўменне і патрэбна цярпенне. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі - з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Але як?" (З уступу да рамана "Меч князя Вячкі"). Разумеў Леанід, што, збіраючыся па-новаму ў творчы шлях, пойдзе па цаліку, нікім яшчэ не кранутым. Пайшоў... Раскрываючы ссівелыя падзеі, паданні, легенды, карціны і характары, ён расчышчаў прыступкі да вытокаў свайго народа і сваёй нацыі. Пры гэтым адначасова пачуваў сябе мастаком слова і даследчыкам, стваральнікам і рэстаўратарам мінулых дзей ды вобразаў часу і гераічных асоб у іх узамадзеенні і ўзаемаперапляценні. Мець удачу тут - падвоенае шчасце!

Нарэшце, асаблівую вагу ў чытачоў займелі раманы "Меч князя Вячкі" (1987), "След ваўкалака" (1988), "Жалезныя жалуды" (1990). Менавіта за першыя два творы аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя І.Мележа (1988) і Дзяржаўную прэмію БССР (1990).

Чытачоў захапляе лёгкасць стылю і займальнасць твораў Л.Дайнекі. Яго кнігам уласціва паэтыка, як, зрэшты, і містыка, паяднаная з рэалістычнымі малюнкамі. Ён майстар у авалоданні часам і прасторай, што найбольш характэрна для рамана "Назаві сына Канстанцінам" (2008). Дзякуючы своеасаблівай сюжэтнай канструкцыі, героі гэтага твора перасяляюцца з адной эпохі ў другую, і пры гэтым захоўваецца як нітка аповяду, так і пафас у служэнні свайму народу, Айчыне. Падобна У.Караткевічу, аўтар рамантызуе гісторыю, адно пры гэтым ніколькі не паступаецца праўдай, псіхалагічнай дакладнасцю і глыбінёй кантэксту, не злоўжывае вымыслам. Ад твора к твору ў Л.Дайнекі ўсё выразней праяўляецца асацыятыўнае мысленне, уласцівае ў пэўнай меры і "Жалезным жалудам" і фантастычнаму раману "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1994). У гэтым апошнім, пазначаным тут рамане, час дзеяння персанажаў - Вялікая Эра Плюралізму. Пісьменнік-мысляр прапануе увазе чытача новую мадэль грамадства будучыні, мадэль, у якой найзначнае месца адводзіцца клопату пра духоўнасць і разняволенне асобы. Чалавек з брыльянтавым сэрцам - мудрэйшы лідэр грамадзянскай супольнасці - сцвярджае, што чалавецтву давядзецца плаціць за стагоддзі фальшу і самападману.

Творчасць Л.Дайнекі найвыдатным чынам каардынуецца з клопатам нашага часу, калі перад літаратарамі і ўвогуле беларускай інтэлектуальнай элітай стаяць задачы вярнуць свайму народу гонар і годнасць, самаідэнтыфікацыю і самапавагу.

Неўзабаве мы атрымаем новы гістарычны раман Л.Дайнекі "Пра лісоўчыка, злога хлопчыка", які ў скароце друкуецца ў часопісе "Дзеяслоў".

А час акурат адбівае зарубку (яму-яму, агніста-рыжаму хлопчыку з мяккімі сакоўнымі вуснамі, які выйшаў з сям'і Марціна і Тэклі Дайнекаў у Змітраўцы) - 70 гадоў!!! Жалю варта, але ж краявіды Змітраўкі, калісьці родныя і чароўныя, цяпер халодзяць душу:

Там рэчачка бегла паўз хаты,
Паіла жывою вадой.
          Рашучы быў меліяратар -
Не знойдзеце рэчачкі той.

Потым, калі сум мінае, льга ўзважваць і набыткі. Нямала й зроблена, хоць і не ўсё зроблена, але такі Лёнік яшчэ ў росквіце сіл.

Можна лічыць, што пісьменнік Леанід Дайнека знайшоў тое няведамае, што шукаў, і пачувае сябе цяпер як чалавек з брыльянтавым сэрцам. Ён -сённяшні наш суайчыннік. І ён жа - з будучыні, бо з упэўненасцю можна сказаць: не адны мы, але і нашы нашчадкі будуць яго чытаць, любіць, шанаваць.

То шчаснага шляху табе, браце, і далей!

Васіль Якавенка
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 714
mod_vvisit_counter Учора 2256
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 714
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 13056