Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларуская АЭС arrow Спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС!?

Спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС!? Друк E-mail
20.12.2009 | 19:33 |

Во время проходящей в Копенгагене (Дания) конференции ООН по изменению климата прошли манифестации против ядерной энергетики.

Падчас канферэнцыі ААН па змене клімату, што праходзіла ў Капенгагене (Данія), адбыліся маніфестацыі супраць ядзернай энергетыкі.

Ядзерная энергетыка - гэта зусім не спосаб барацьбы са зменай клімату, паколькі яна небяспечная для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя, патрабуе пастаянных вялікіх выдаткаў і не вядзе да паніжэння выкідаў парніковых газаў, лічаць удзельнікі форума.

Не рабіце клімат ядзерным!» - банэр з такім лозунгам быў вывешаны на будынку «Бэла-цэнтра». Як паведамляе БелаПАН , гэты заклік прагучаў у дэкларацыі кліматычнага форума - 2009 і на статысячнай дэманстрацыі 12 снежня і ў рамках іншых акцый недзяржаўных арганізацый. 

Беларускія ўдзельнікі гэтых падзей, сярод якіх - Беларуская антыядзерная кааліцыя, выступілі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва АЭС у краіне. Транспарант «Астравецкая АЭС - дзякуй, не трэба!» быў вывешаны на днях на масточку каля будынку парламента ў Капенгагене. У нядзелю, 13 снежня, да будынка, дзе праходзіць форум, выйшла інтэрнацыянальная група маніфестантаў з лозунгам Stop NPP in Belarus («Не АЭС у Беларусі!»), а 14 снежня гэты ж транспарант быў выстаўлены на акцыі ўсярэдзіне «Бэла-цэнтра» падчас канферэнцыі.

* * *

Грамадскія арганізацыі лічаць праект будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі небяспечным.

«Экадом», Беларуская партыя «Зялёныя», БелСаЭС «Чарнобыль», міжнародная экалагічная група «Экозащита» у Маскве патрабуюць спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Аб гэтым паведаміла БЕЛАПАН старшыня рады ГА «Экадом» Ірына Сухій.

Па яе словах, асаблівы клопат эколагаў выклікае той факт, што «сістэматычна парушаецца» беларускае і міжнароднае заканадаўства ў гэтай галіне. У прыватнасці, грамадскія слуханні па вызначэнні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС у Астраўцы 9 кастрычніка ператварыліся ў «збор прыхільнікаў АЭС», заявіла Сухій. Прадстаўленая грамадскасці «Заява аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС» выканана з парушэннем патрабаванняў беларускага заканадаўства. Дакумент утрымлівае «грубейшыя памылкі і наўмысна ўводзіць у зман грамадскасць», лічыць прадстаўнік ГА «Экадом», што адпавядае  настрою і іншых грамадскіх арганізацый.

Сухій агучыла патрабаванні экалагічных грамадскіх арганізацый да праекта будаўніцтва АЭС. Па-першае, эколагі дамагаюцца,  каб заказчык  узвядзення атамнай станцыі адклікаў сваю «Заяву аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС». Па-другое, яны настойваюць на правядзенні ўсіх этапаў абмеркавання грамадскасцю пытанняў, звязаных з будаўніцтвам АЭС, з «належным адлюстраваннем у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і міжнароднымі канвенцыямі». Акрамя таго, эколагі маюць намер вылучаць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праекта АЭС у Беларусі і будуць праводзіць грамадскую экалагічную экспертызу.

На падставе афіцыйнай інфармацыі, якая ёсць, грамадскія арганізацыі дайшлі да сцвярджэння, што праект будаўніцтва АЭС у Беларусі не мае неабходных абгрунтаванняў.

 Між тым матэрыялы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС у Беларусі могуць быць адкліканыя для дапрацоўкі.

Канчатковая рэдакцыя справаздачы аб ОВОС беларускай АЭС будзе прадстаўленая РУП «Белнипиэнергопром» службам  Мінпрыроды на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Падчас яе правядзення спецыялісты «уважліва разгледзяць, прааналізуюць і ацэняць дакладнасць уліку прапаноў і зацемак, якія паступілі па пытаннях уздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе». Яны таксама ацэняць «адпаведнасць прадстаўленай праектнай дакументацыі патрабаванням заканадаўства ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя», гаворыцца ў лісце Мінпрыроды.

Нагадаем, паводле заўваг экалагічнай грамадскасці, найболей сур'ёзнай праблемай у папярэдняй справаздачы аб ОВОС беларускай АЭС з'яўляецца тое, што вызначэнне выкідаў радыёнуклідаў пры максімальнай праектнай аварыі на АЭС заніжанае, прынамсі, у чатыры тысячы разоў; ацэнка выкідаў пры аварыі, якая не прадугледжаная праектам, - у дзясяткі і сотні разоў. Як следства, нават не прадугледжаны  мерапрыемствы па абароне насельніцтва і мінімізацыі наступстваў магчымых аварый.

 

Навіны па тэме: 
Минэнерго: Решение о строительстве АЭС - политическое и обсуждению не подлежит
Андрей Ожаровский: Отходы АЭС будут храниться в белорусской земле 240 тысяч лет
В Могилеве арестовали участников акции против строительства АЭС
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1452
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9138
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44678