Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Мінула 15 гадоў... Спадары, што маем?

Мінула 15 гадоў... Спадары, што маем? Друк E-mail
16.12.2009 | 23:58 |

Аляксандр РыгоравічМінула 15 гадоў з таго часу, як на першых і апошніх дэмакратычных выбарах прэзідэнта Беларусі трыумфальную перамогу атрымаў дырэктар саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання А.Р. Лукашэнка. Пакінем па-за ўвагай гэтага артыкула аналіз прычын той ашаламляльнай перамогі выхадца з простага народа, тагачаснага палымянага змагара з карупцыяй, заступніка пацярпелых укладчыкаў і ўсіх абяздоленых людзей. Гэта асобная тэма для даследавання духоўнага, культурнага, палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага стану беларускага грамадства таго перыяду, тэма для ацэнкі шалёнага ўздзеяння антыбеларускіх сіл на свядомасць духоўна аслабленага, фізічна стомленага, палітычна дэзарыентаванага насельніцтва Беларусі. Даўно надышоў час зрабіць аналіз і падвесці вынікі дзейнасці тагачаснага трыумфатара.

Жыццё паказала, што ад моманту інаўгурацыі да сённяшняга дня А. Лукашэнка паслядоўна і мэтанакіравана ўмацоўвае рэжым асабістай улады. Гэта, я лічу, ягоная галоўная мэта. Дзеля яе дасягнення ён разбурае асновы беларускай нацыянальнай дэмакратычнай дзяржавы як галоўнай перашкоды на шляху.

Вось асноўныя вынікі яго пятнаццацігадовай дзейнасці.

1. Ліквідаваны парламент. Замест парламента рэжым стварыў дзве падкантрольныя яму палаты, якія, на мой погляд, не маюць нічога агульнага з сапраўдным парламентам, бо пазбаўлены галоўных прыкмет і функцый парламента.

Па-першае, палаты не з'яўляюцца адзіным заканадаўчым органам краіны, як гэта ёсць ва ўсім цывілізаваным свеце, і як гэта было ў далукашэнкаўскай Беларусі. У сённяшняй Беларусі дэкрэт прэзідэнта па сваёй юрыдычнай сіле абвешчаны роўным з законам. Гэта дазваляе прэзідэнту прымаць дэкрэты, якія могуць супярэчыць законам, але яны не будуць кваліфікаваныя як парушаючыя закон. У такіх умовах палаты не здолеюць забяспечыць выкананне прынятага імі закона.

Па-другое, палаты пазбаўлены права кантролю над выкананнем дзяржаўнага бюджэту, а таксама права кантролю над выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці. Фармальна палаты кожны год прымаюць Закон "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь". Але яны не маюць права кантраляваць яго выкананне. У іх нават няма адпаведнага органа парламенцкага кантролю, як гэта ёсць у парламентаў усіх дэмакратычных краін, дзе існуюць органы парламенцкага кантролю, і як гэта было ў Беларусі падчас дзейнасці Вярхоўнага Савета XII склікання, калі галоўным органам фінансава-эканамічнага кантролю ў дзяржаве была Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь, якая падпарадкаваная парламенту. Сёння ў Беларусі функцыі кантролю над выкананнем дзяржаўнага бюджэту ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю, які падпарадкаваны прэзідэнту. Паміж гэтым Камітэтам кантролю і той Кантрольнай палатай Рэспублікі Беларусь ёсць вельмі істотная розніца.

Старшыню Кантрольнай палаты большасцю галасоў прызначала Сесія Вярхоўнага Савета (калектыўны орган), і толькі яна (Сесія) магла вызваліць яго ад пасады. Таму старшыня Кантрольнай палаты ў сваёй дзейнасці быў незалежны ад дзяржаўных асоб, кіраваўся толькі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам "Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.

Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначае і вызваляе ад пасады прэзідэнт, таму ў сваёй дзейнасці старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю поўнасцю залежыць ад волі адной асобы. У такіх умовах немагчыма нават уявіць, што Камітэт дзяржаўнага кантролю можа дазволіць сабе арганізаваць праверку эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў або дзяржаўнай маёмасці прэзідэнтам ці яго адміністрацыяй.

Дарэчы, Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь уваходзіла ў міжнародны (INTASAE) і еўрапейскі (EURASAE) органы парламенцкага кантролю. Актыўна і плённа з імі супрацоўнічала, але ў 1996 годзе Кантрольная палата была ліквідавана А. Лукашэнкам адразу, як толькі па даручэнні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пачала праверку эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ва Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ведамстве вядомага І.І. Ціцянкова).

Па-трэцяе, палаты не з'яўляюцца прадстаўнічым органам краіны, паколькі яны не абіраюцца шляхам дэмакратычных выбараў. Гэта засведчана шматлікімі групамі назіральнікаў, уключаючы еўрапейскіх і міжнародных.

2. Ліквідавана дэмакратычная выбарчая сістэма. Падлік галасоў не падкантрольны грамадству. Не выпадкова, што вынікі ўсіх лукашэнкаўскіх выбараў не прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя. Гэта значыць, што ў Беларусі дзейнічае нелегітымная ўлада з усімі прававымі наступствамі.

3. Суды не з'яўляюцца незалежнай галіной улады. Суддзяў на пасады прызначае прэзідэнт. Яны залежныя ад яго і поўнасцю яму падкантрольныя.

4. Манапалізаваны сродкі масавай інфармацыі. За выключэннем дзвюх газет, якія нядаўна выпушчаны на волю, усе астатнія СМІ даносяць да насельніцтва краіны толькі афіцыйную пазіцыю кіруючага рэжыму. На радыё і тэлебачанні чуваць і бачны толькі адзін галоўны акцёр-выканаўца. Усе астатнія - мастацкае афармленне.

5. Забаронены спрадвечныя нацыянальныя сімвалы - герб "Пагоня" і святы бел-чырвона-белы сцяг, а іх носьбіты жорстка пераследуюцца. Дзяржаўнымі абвешчаны штучныя сімвалы, падобныя на тыя, якія былі ў савецкі час і якія не адпавядаюць сапраўднай беларускай гісторыі.

6. З усіх сфер жыцця мэтанакіравана выціскаецца беларуская мова.

Няма ў краіне ніводнай цалкам беларускамоўнай школы і ніводнай беларускамоўнай ВНУ. Тыя дзіцячыя садкі, якія афіцыйна лічацца беларускамоўнымі, на самай справе імі не з'яўляюцца.

Ніхто з кіруючых асоб краіны публічна не ўжывае беларускую мову.

Ніводнае дзяржаўнае прадпрыемства, ніводная дзяржаўная ўстанова не вядуць справаводства на беларускай мове, а толькі - на мове суседняй дзяржавы.

І гэта адбываецца ў краіне, дзе большасць насельніцтва - беларусы.

У пачатку 1990-х годоў, да прыходу А. Лукашэнкі, усё было інакш. Актыўна адраджаліся беларуская мова, беларуская школа, беларуская культура, беларуская навука. І вось за 15 гадоў існуючы рэжым усе гэтыя парасткі нацыянальнага адраджэння патаптаў, зруйнаваў. Такога дзікунства няма больш нідзе ў свеце.

7. У цяжкім стане знаходзіцца беларуская культура, фінансаванне якой знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні і далёка не адпавядае яе патрэбам. Але галоўная бяда ў тым, што адукацыя ў галіне культуры мае не беларускую арыентацыю, не развіваецца беларускі тэатр, амаль не чуваць на эстрадзе, на радыё, на тэлебачанні прыгожых беларускіх песень. Нашу культурную прастору запаланіла танная расійская папса.

8. Разбураецца беларуская эканоміка. Зніжаецца канкурэнтаздольнасць найбольш важных відаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У выніку расце адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу - аднаго з важнейшых макраэканамічных паказчыкаў. Так, за апошнія 14 гадоў яно вырасла больш як у 8 разоў (з 761 млн дол. ЗША ў 1995 годзе да 6 581 млн дол. ЗША ў 2008 годзе) і складае 9,1 % ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю краіны. З краінамі СНД адмоўнае сальда за гэты перыяд вырасла ў 17,9 раза і ў 2008 годзе дасягнула 11.648 млн дол. ЗША (28,8 % ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю), а з братэрскай Расіяй адмоўнае сальда ў 2008 годзе дасягнула 13.648 млн дол. ЗША (38,1 % ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю з гэтай краінай).

Унутраны гандаль манапалізуецца праз супермаркеты, якія ствараюцца і кантралююцца не беларусамі. Беларускае ж прадпрымальніцтва паслядоўна і мэтанакіравана разбураецца. Пад выглядам навядзення парадку ліквідавана большасць кропак дробнага рознічнага гандлю, не развіваецца сярэдні бізнес.

Каб не дапусціць поўнага краху эканомікі і часова прадухіліць спеючы ў грамадстве сацыяльна-эканамічны выбух, рэжым набірае замежныя крэдыты, якія вяртаць павінны будуць нашы дзеці і ўнукі.

Але крэдытадаўцы павінны ведаць, што крэдыты яны выдаюць нелегітымнай уладзе, і выкарыстоўваюцца іх крэдыты не столькі ў інтарэсах народа, колькі дзеля захавання існуючага рэжыму.

9. Хуткімі тэмпамі расце вытворчасць і рэалізацыя насельніцтву гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. Толькі з 2000-га па 2008 год іх вытворчасць павялічылася з 10,8 млн дал. да 14, 4 млн дал. (на 33,3 %). За гэты ж перыяд вытворчасць піва павялічылася з 23,7 млн дал. да 35,4 млн дал. (на 49,4 %). У выніку беларускія медыкі занепакоены ростам колькасці школьнікаў, якія ўжываюць спіртныя напоі і піва. Па звестках Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі 12,1% вучняў малодшых і 35,4 % вучняў сярэдніх класаў ужо спрабавалі спіртныя напоі. К 9-11-м класам 58,4 % школьнікаў ужываюць піва, 52,6 % - віно, 17,6 % - моцныя спіртныя напоі. За перыяд з 1995-га па 2008 год аб'ёмы продажу гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў узраслі ў 1,77 раза, піва - у 2,01 раза, а аб'ём ужывання спіртных напояў на душу насельніцтва за гэты перыяд павялічыўся з 6,7 да 11,6 літра чыстага алкаголю.

Па дадзеных сусветнай аранізацыі аховы здароўя, 8 літраў чыстага алкаголю на душу насельніцтва ёсць мяжа, за якой пачынаецца дэградацыя нацыі. Такім чынам, кіруючы рэжым ужо перацягнуў беларускую нацыю за гэтую небяспечную мяжу.

10. Пагаршаецца сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва. У канцы мінулага года была істотна зніжана заработная плата вялікай колькасці работнікаў бюджэтнай сферы - настаўнікам, работнікам культуры, медыцынскім работнікам.

Ужо больш як год не павышаюцца пенсіі. Пры гэтым цэны на самыя неабходныя тавары і прадукты харчавання растуць значна і пастаянна.

11. Дабіваецца беларуская вёска, некалі жыватворчая крыніца беларускага народа, "дзе колісь весела дзяўчаты спявалі песні дружным хорам, з работ ідучы позна борам". Няма ўжо ў ёй вольных сялян. Засталіся толькі гаротныя калгаснікі ды старыя сумныя пенсіянеры.

12. Свядома забруджваецца навакольнае асяроддзе. У чыстай беларускай мясцовасці ўлада загадвае будаваць АЭС, якая можа стаць яшчэ адным Чарнобылем. І гэта робіцца ў той час, калі 46,5 тыс. км2 (больш за 20% тэрыторыі краіны) застаюцца забруджанымі доўгажывучымі ізатопамі цэзія звыш дапусцімага ўзроўню, калі забруджана каля 23% лясоў, 21% сельскагаспадарчых земляў, 132 радовішчы мінеральных рэсурсаў, калі наступствы чарнобыльскай трагедыі па сённяшні дзень адмоўна дзейнічаюць на здароўе насельніцтва, навакольнае асяроддзе і эканоміку. Чакаецца, што да 2015 года агульныя эканамічныя страты ад аварыі на ЧАЭС дасягнуць 235 млрд долараў ЗША.

Жыццё паказвае, што крыніца гэтых і іншых праблем нашага грамадства, гэтая "скрыня Пандоры" знаходзіцца ў Маскве.

Гэта там была падрыхтавана праграма недапушчэння да ўлады ў Беларусі прадстаўніка Беларускага Народнага Фронту.

Гэта Масква праз Селязнёва, Строева і Чарнамырдзіна заблакіравала і не дапусціла ўвосень 1996 года імпічмент А.Лукашэнку і захавала яго ўладу, нягледзячы на тое, што падстаў для імпічменту было больш чым дастаткова.

Гэта ў Маскве распрацоўваюцца і праз падкантрольны ёй кіруючы ў нашай краіне рэжым праводзяцца ўсе антыбеларускія справы, якія разбураюць нашу культуру, нашу эканоміку, заганяюць у нябыт нашу найпрыгажэйшую, найдакладнейшую, наймілейшую беларускую мову.

Лукашэнка настолькі глыбока ўлез у інтэграцыю з Расіяй, што не толькі беларускую палітыку і беларускую эканоміку зрабіў ад яе залежнай, але і свой уласны лёс аддаў у рукі Масквы. Як свярджае расійская газета "Коммерсант" ад 15 чэрвеня 2009 года, адзін высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, каментуючы няўдзел А. Лукашэнкі ў маскоўскім саміце калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР), заявіў: "У нас нет особого расстройства по поводу поведения Беларуси. Видимо, кое-кому просто надоело быть президентом этой страны". Вось так. Растлумачыў проста і зразумела, хто сёння ў нашай хаце гаспадар.

Амаль паўтара стагоддзя таму сапраўдны змагар за беларускі народ, наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі сказаў наступныя словы:

"Як дзень з ночай ня ходзяць разам, так i праўдзiвая навука ня iдзе разам з няволяй маскоўскай... А пакуль яна будзе, нiчога ня будзе. Ня будзе праўды, ня будзе дабрабыту, ды нiякай навукi, адно вамi як скацiнай варочаць будуць не для дабра, але на пагiбель нашую".

Будучыня нашай Бацькаўшчыны залежыць ад нас, беларусаў, ад нашай працы, ад нашай кемлівасці, ад нашай актыўнай і цвёрдай беларускай пазіцыі. І калі мы ўсе гэта добра ўсвядомім, то ніякія чужыя сілы не выратуюць антыбеларускі рэжым. Жыла і будзе жыць вечна наша родная Беларусь!

Сяргей ПАПКОЎ, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання|

Народная Воля

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 743
mod_vvisit_counter Учора 1763
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2506
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 14848