Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба arrow Не забаўка і не нажыва

Не забаўка і не нажыва Друк E-mail
03.03.2018 | 19:13 |
Эрнест Васільевіч Ялугін
Эрнест Ялугін
Яўген Гучок, паэт, публіцыст

Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (сёння гэта прыгарад Дуброўны). Пасля заканчэння сярэдняй школы і ўніверсітэта працаваў як журналіст-карэспадэнт, адказны сакратар, загадчык аддзела, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у розных раённых, абласных, рэспубліканскіх і саюзных газетна-часопісных выданнях. З'яўляецца аўтарам многіх нарысаў, аповесцей (і дакументальных), сцэнарыяў дакументальных фільмаў, п'ес і раманаў, сярод якіх сапраўднымі шэдэўрамі з'яўляюцца дакументальная аповесць "Без эпітафіі" пра трагічны лёс Цішкі Гартнага, гістарычная аповесць "Мсціслаўцаў посах" пра аднаго з першых нашых друкароў Пятра Мсціслаўца, гістарычныя раманы "Ідзі і кажы", "Перад патопам" пра найважнейшыя перыпетыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і складаныя (часам трагічныя) лёсы яго жыхароў і іншыя.

Сёння Эрнэст Васільевіч моцна хварэе. Пажадаем яму хуткага выздараўлення і ўвагі, і павагі прыхільнікаў яго таленту. 

Эрнэсту Васільевічу Ялугіну прысвячаецца

Не забаўка і не нажыва

паэма-эсэ

І

* *

Талент высокі і чысты -
Душы народнай
Донар праз вякі

* *

Пісьменнік і пісака -
То розныя паняцці,
Як акіян глыбокі і лужа плыткая.

* *

Літаратура - не шабашка,
Хаця шабашнікам заўсёды -
І званні ганаровыя, і грошы немалыя.

* *

А пена - яшчэ не творчасць,
Яна - нібы бросня
Над агуркамі у чане.

* *

Нямала клоунаў у літаратуры,
Але і пілатаж вышэйшы там...,
Ды гэта не пра іх.

* *

Сапраўдны майстра слова
Не быў ніколі ў ролі папрашайкі
І ні на якую падачку сябе не спакушаў.

* *

Ну колькі можна ўжо пра
Целагрэйкі, сырадой і кірзачы...
Душы патрэбна болей неба.

* *

Для каго літаратура - забаўкі і забаўкі,
А для каго - пры таленце
Заўсёды праца, праца, праца.

* *

Праслухоўваюць непаслухмяных
І пасуць таленавітых...
Калі раней - дык іх у Курапаты.

* *

Не ідэалагічны сілас ад рэжымаў,
А сіла розуму і сэрца чысціня
Пісьменніку, нібы паветра, неабходны.

* *

Хтось чухае сваю патыліцу,
А хтось сабе - азадак,
Ты ж іх сумлення рэшткі скрабані.

ІІ

* *

Сёй-той нібыта на танцулькі
Па кантрамарцы,
Імкнецца ў літаратуру.

* *

Ад "тварэння" занадта раскручаных
Вельмі многа ў грамадстве
Ускручаных.

* *

А вунь якія зборы твораў,
І ўсе яны, на жаль, -
Фальшак і паражняк.

* *

Во настрачыў пісака,
Што чытачу на вушы
Пыл кладзецца.

* *

Закормлены, залашчаны пісака,
Што бачыць ён вакол і ў даўніне
Вочкамі заплыўшымі сваімі?!.

* *

Плечы многіх так званых пісьменнікаў
Заўсёды прасілі і просяць
Пагонаў і партупеяў.

* *

Хто пад пахай сядзіць у рэжыма,
Той ліжа яму і адтуль
І азадак і пяты.

* *

На кармушку халяўна-рабскую
Скіраваны патугі
Пісак.

* *

Ад чаркі да шкваркі
І жыццёвы і творчы шлях
Пралягае у гэтых пісакаў.

* *

Як хлёбаюць у карыце свінні
Рэжымам так падхлёбваюць-прыхлёбваюць
Прадажныя пісакі.

* *

Хто грашовы, не творчы нясе інтарэс,
Той трапляе абавязкова
У пастку д'ябла.

* *

А залезеш у пазуху д'ябла -
Ні светлых зямных успамінаў,
Ні напамінку аб вечным небе.

* *

Хто за слова кладзе у кішэні валюту,
Той аднойчы у порткі
Між волі сваёй накладзе.

* *

Яны нібыта Бацькаўшчыне служаць,
А самі ў дол штодня
Закапваюць яе.

* *

Калі вядуць рэжымы паляванне
На сапраўдных і сумленных творцаў,
Дык у дапамогу тым рэжымам і пісакі.

* *

Каб жа толькі сябе рабавалі,
Дык і Радзіму
Рабуюць яны.

* *

Калі творца ідзе да рэжыму за ласкай, -
Не інакш - ён ідзе
На кастрацыю.

* *

Не заўсёды раскручанае раскуплена,
А калі і раскуплена,
Дык душа у пакупніка аблуплена.

* *

І яшчэ раскручаныя рэжымам пісакі
У грамадстве фармуюць
Ідыётства і гадства.

* *

А чыйсці выхад у свет
Ні болей - ні меней,
Як выхадка дзікая.

* *

Аднавяскоўцы - калгаснай сістэмы выкармышы
Браць разам чарку занадта здольныя,
А вось суполку здаровую творчую - ні-ні-ні.

* *

А гэты ўжо ад тлушчу вар'яцее -
І чартапалох літаратурны
Выдае.

* *

А у яго падваратнічок - бы падваротня,
І твор яго не лепшы -
Падваротны.

* *

Калі пісака над сваім раманам кісне,
Дык можна ўявіць,
Якіх ён мае чытачоў.

* *

А гэтай жухласцю
Сваю спатоліць смагу
Народзец бытавушны, разавы.

* *

Пачні замываць плямы брудныя
У тэкстах пісак некаторых,
Дык ад твораў такіх застаюцца нулі і мінусы.

* *

І твораметальнікі-грошахапальнікі
У рэшце рэшт фінішуюць
Ў прадонне.

* *

Хітруны, карыталізнікі,
Месца ваша заслужанае -
Пад ліхтаром чырвоным.

* *

Але былі, і ёсць, і будуць
І у нас ў жыцці і ў літаратуры
Асобы рыцарскага звання годныя.

ІІІ

* *

Сёння слова абесцэнена і абжулена,
Але больш бы такіх як Ялугін
Пісьменнікаў.

* *

Такі талент заўжды сучасны
Для Радзімы, планеты,
Сусвету.

* *

Ялуга... ялуга... - векавая магутная елка...
Вось адкуль і прозвішча гэта -
Ялугін.

* *

Эрнэст, Эрнэст... Чаму Эрнэст?!.
Ды проста вельмі ўсё:
Бацькі з энтузіязмам успрыймалі Крэнкеля. 1

* *

І яшчэ знешне падобны Эрнэст Ялугін
У сваёй маладосці і знешне
На Джона Кэнэдзі - амерыканскага прэзідэнта.

* *

Прыйшоў у свет і гадаваўся
Пры чыгунцы...
Ды мо таму, нібы чыгунка, ён дакладны?!.

* *

Не абмінуў яго у час вайны
Барак тыфозны,
Ды маці свайго Эру вырвала адтуль.

* *

Пры немцах за тое, што антыгітлераўскія прыпеўкі
Спяваў на вуліцы,
Быў п'янымі паліцаямі збіты.

* *

І з той прычыны
Без слухавога апарата
Не абыходзіцца Ялугін сёння.

* *

А за антысталінскі дзіцячы вершык
Ледзь усю сям'ю
Ў Сібір не скіравалі.

* *

У Дняпры патануў у дзяцінстве
Хлопчык Эрык,
Ды уратавалі яго бацька і байкапісец Корбан.

* *

Яшчэ не раз ён патанаў
У тым Дняпры любімым
Ды, дзякуй Богу, выбіраўся сам.

* *

Тады, але зімой,
У снежную завею і мароз
Амаль замерзшаму мне паратунк даў мужчына незнаёмы.

* *

Дзевяцігадовы ішоў тады
Я ў школу
Па рэйках паравозных.

* *

Многа праўды беларускай і у акіяне,
Адным Дняпром колькі яе
Туды сплыло.

* *

Авохці мне! Які быў час тады,
Калі за хлебам чэргі
Нагадвалі для гладыятараў арэны.

* *

Асінаўка - сягоння прыгарад Дуброўны.
І землякі назвалі вуліцу й завулак там
За яго кнігі прозвішчам ягоным.

* *

У каго і якіх тут няма забралаў!
А ён без забрала
Вядзе свой жыццёвы і творчы рэй.

* *

Каб браць пад казырок -
Ён казырка не меў такога,
Як і забрала ён не меў.

* *

Ты сам сабе і штаб,
І ўсе, якія толькі ёсць, падраздзяленні,
Калі ахрышчаны талентам сумленным.

* *

Хтось зліпае вочы паспалітыя,
А ён праз абсяг гісторыі
Памяць і душы вярэдзіць іх.

* *

І ў seken-hend духоўна-разумовы
За імпартам
Ніколі не звяртаўся ён.

* *

Адна генеральна-сюжэтная лінія
Праходзіць праз творы Ялугіна -
Сумленне і патрыятызм.

* *

І пані цэнзура тэксты яго
Не абмінала
Пільна-прыдзірлівай увагай сваёй.

* *

Яго улады і калегі не раскручвалі,
Затое цэнзура часам
Закручвала яго.

* *

І што ні твор яго -
То споведзь беларускае
Душы.

* *

Быць сабою, з Радзімаю быць
З маленства цягнула яго,
А інакш? Дык навошта ты?!.

* *

Кожны твор яго -
Састаў з паравозам, з вагонамі
З разумова-маральным грузам.

* *

На чым яшчэ будуецца стылістыка пісьменніка?
На добрым веданні
Душы народа і ягонай мовы.

* *

Галоўнае - не прыдумляць,
Не прыдаваць сваім героям аперэтачнасць,
Не ставіць іх ніколі на катурны.

* *

Ён і пра "Гарт" -
Саюз патрыятычнай моладзі,
Пра лёс іх драматычны прамаўляў.

* *

Як журналіст і як рэдактар
Ён годны след пакінуў
І ў "Нашым слове".

* *

Яго ў "Огонёк" і ў "Комсомолку"
На працу запрашалі у Маскву...
Але ці можна жыць за межамі Айчыны?!.

* *

А як жа жыць без Беларусі,
А як жа жыць не ў Беларусі,
А як жа Беларусі не служыць?!.

* *

А Быкава сябры - маскоўскія пісьменнікі
Прызналі, што лепей, чым Ялугін,
Пра яго ніхто яшчэ не напісаў.

* *

Калі хто з беларусаў з ім
Не на роднай мове размаўляе,
Яму заўсёды сорамна за ўсіх.

* *

Часам пісаў і па-руску,
Каб болей маглі прачытаць
Ад моваы сваёй адтаржэнцы.

* *

Не адцягваць увагу
Ад праблемаў сучасных Айчыны!
Наадварот, працаваць на яе прыцягненне!

* *

І ён прыйшоў сказаць пра Беларусь,
Што у смузе вякоў ды нядаўна
Цярпела ад чужынца і сваіх манкрутаў.

* *

Хтосьці з капцілкай ідзе у гісторыю,
А хтосьці з паходняй,
Каб высвеціць праўду народную.

* *

Кожны твор гістарычны Ялугіна -
Дакладна-сумленны компас
У складанае наша мінулае.

* *

Так, і сёння патрэбны сумленныя вартаўнікі
І ў далёкай нашай
Мінуўшчыне.

* *

На словах сумленных, суровых, бязлітасных
І гістарычная праўда
Жыве і трымаецца.

* *

Не трэба даводзіць сябе да таго,
Каб у імя кахання
Ператвараць у ахвяру Айчыну і Творца.

* *

Пільней углядацца ў гістрыю
Натхнялі яго Міколы - Улашчык і Ермаловіч,
Грыцкевіч і многія іншыя патрыёты.

* *

Глыбокакапальнікам у гісторыі Беларусі
Называе Ялугіна
Мальдзіс.

* *

Вывучаць раны памяці нашай
Дапамагаюць крыніцы пісьмовыя розныя
І талент уласны, і інтэлект.

* *

"Ідзі і кажы", "Перад патопам" і інш. -
То добры падарунак
Тэатру гістарычнае драматургіі...Ды дзе ён?!.

* *

"Ідзі і кажы", а я бяру і чытаю;
"Перад патопам" - чытай-спасцігай;
"Без эпітафіі" - будзь пільным.

* *

"Перад патопам"...
Ён дваццаць год пісаў раман,
Каб гістарычна быць ва ўсім дакладным.

* *

Рупліва, з устаноўкаю на звышдакладнасць,
Не спехам ствараюцца раманы
Пра сівую даўніну.

* *

Каб гістарычнай праўдзе
Сумленна слугавалі усе творцы,
Дык і цяпершчына была б інакшай.

* *

"Эрнэст Васільевіч, чаму не жэнішся?
Даўно ж памерла Ваша Джэма!"
"Для вас яна памерла, а не для мяне!"

* *

А вас і яго прыгоды...
Каб выдаць свае гістарычныя творы,
Ён хату сваю прадаў.

* *

Не ушанаваны, не ганараваны...
Але яго раманы гістарычныя і іншыя -
Для чытача узнагарода.

* *

Калі ты не раскручаны
Наменклатурна ці, скажам, міжсабойна,
Дык перакладчыкі цябе наўмысна не заўважаць.

* *

Такія рашуча здольны
Ажыўляць парэшткі памяці і душы
У сваіх суаайчыннікаў занядбаных.

* *

Такія заўжды гатовы
Падставіць плячук свой
Айчыне.

* *

Каб гістарычнай праўдай цікавіліся людзі,
Пісьменнік-патрыёт
Уласным коштам свае кнігі выдае.

* *

"Як добрым выціральнікам я выцерся", -
Сказаў сусед мой,
Раман Ялугіна асвоіўшы.

* *

Творы многіх пісьменнікаў -
Прыхаванае адпяванне Айчыны,
А яго - заклік ісці да яе.

* *

Вядома, задача свая у кожнага:
Хтось чытача дурыць і пацяшае,
А ён абуджае і жывіць памяць.

* *

"Твор "Без эпітафіі" Ялугіна
Сказаў нам болей, чым усе акадэмічныя гісторыкі" -
То Быкава вердыкт.

* *

Слова Праўды
Да Радзімы і Творцы
Дарогу торыць.

ІV

* *

Як золата не многа ў народзе,
Так словаў залатых нямнога
У пісьменнікаў.

* *

З усіх чатырох бакоў
Слова праўды
Святло прыцягвае.

* *

Стукі сэрца твайго -
Вось табе
І знакі прыпынку.

* *

Ў літаратуры хтось -
Нібыта на курорце,
А хтосьці - бы ў шахце, бы у каменаломні.

* *

А хто апалітычны,
Ці не занадта палітычны ён
Наадварот?!.

* *

Голас праўды журчыць і журчыць,
Супрацьлеглае ёй -
Жухне і жухне.

* *

Як земснарад, што рэчку чысціць,
Так для Айчыны дарагой
Пісьменніцкі патрыятычны талент.

* *

На Айчыну не трэба глядзець
З магілы;
Трэба з неба глядзець на яе.

* *

Як будзеш падпораю для Радзімы,
Дык і яна адгукнецца
Табе.

* *

Сапраўдны талент ды без аўдыторыі?!.
Няпраўда!
Хоць адзін ды прыйдзе патрыёт.

* *

Упадак грамадства -
Не упадак для творцы сапраўднага,
Наадварот, больш мажлівасці працаваць!

* *

Калі ідзе сумленне ў андэграўнд,
Яно калісьці знізу пошласць узарве
Ці з вышыні яго накрые.

* *

Таленавіты грамадзянскі тэкст
Дапамагае распазнаць
І у прэзідэнце рэзідэнта.

* *

Пры таленце не доўга ўпасці ў грэх,
Але ёсць паратунак -
Бацькаўшчына і Стваральнік.

* *

Яшчэ ніхто гісторыю не адмяняў;
Скажай яе - яна ўсё тая ж;
Аб гэтым і пісьменнікі таленавітыя гавораць.

* *

Каб лёсу пустацвета
Твор твой не спазнаў,
Радкі свае на зоркі неба арэнціруй.

* *

Адстараніць ад Слова Праўды
Паэта здольна толькі смерць
І то часова.

* *

І добрая кніга -
Дарога добрая...
Яна вядзе да Дабра і Стваральніка.

 

 ____________________________ 

1 Крэнкель Эрнэст Тэадоравіч (1903, г. Тарту, Эстонія - 1971, г. Масква) - савецкі палярнік. Доктар геаграфічных навук. Герой Савецкага Саюза. Дырэктар навукова-даследчага інстытута гідраметэаралагічнага прыладабудавання. Радыст на палярных станцыях Матачкін Шар, бухта Ціхая, мыс Алавяны, востраў Дамашні. Удзельнік арктычных экспедыцый на дырыжаблі "Граф Цэпелін", суднах "Сібіракоў", "Чэлюскін", радыст першай дрэйфуючай станцыі "Паўночны полюс". Здзейсніў радыёсувязь на кароткіх хвалях, устанавіў сусветны рэкорд далёкай радыёсувязі паміж Зямлёй Франца-Іосіфа і Антрактыдай. 


 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 388
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3509
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33683