Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку) Друк E-mail
03.03.2018 | 19:02 |
Яўген Гучок 

2 сакавіка спаўняецца сорак дзён, як пайшоў у іншы свет грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка 

2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка - асоба шырокага інтэлектуальнага маштабу, самадастатковая, самаахвярная, старанны і нястомны падзвіжнік, гарачы патрыёт Беларусі. В. Якавенку сярод многіх іншых вылучалі энцыклапедычнасць ведаў, падмацаваны практыкай пазнання жыццёвы вопыт, сумленнасць, прынцыповасць, вялікія арганізатарскія здольнасці. Гэта быў сын Беларусі - дапытлівы, усюдыісны, якому да ўсяго была справа і шырокая зацікаўленасць.

Маючы дзве адукацыі - геолага і журналіста, ён добра ведаў прыроду Беларусі і псіхалогію беларусаў. Заўсёды і своечасова ён адгукаўся на актуальныя пытанні і праблемы сваёй Радзімы і яе народа. Гэта з яго ініцыятывы былі прыпынены бяздумныя практычныя планы далейшага асушэння Палесся, спрамлення русла Прыпяці. Гэта ім пасля Чарнобыльскай катастрофы быў створаны "Сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль", заснавана газета "Набат", арганізавана аздараўленне дзяцей дома і ў замежжы. Ён стварыў шэраг актуальных публіцыстычных кніг па ўсіх напрамках і праблемах беларускага жыцця ("Пакуль сонца ў зеніце", "Другой зямлі не будзе", "Крушэнне над ростанню", "Прывіды Шанхая над Свіслаччу", "Нечывелле" і інш.). А яго мастацкі раман-трылогія "Пакутны век" займае годнае месца не толькі сярод твораў беларускай, але і сусветнай літаратурнай класікі. Не меншую цікавасць выкліча і яго апошні раман "Абярэг", які выйшаў у свет незадоўга да смерці аўтара. 

Родным, блізкім, аднадумцам, прыхільнікам яго таленту, яго роднай Беларусі цяжка змірыцца з нашай агульнай, нацыянальнай стратай.

2 сакавіка спаўняецца сорак дзён, як пайшоў у іншы свет грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка

2 сакавіка спаўняецца сорак дзён, як пайшоў у іншы свет грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка 

Вялікае сэрца

(Васіль Якавенка: 1936.05.05. - 2018.22.01)
Р э п а р т а ж - э с э

* * *

Пайшоў у іншы,
Трэба думаць, лепшы свет-аплот -
У Беларусь нябесную
Радзімы сын, яе нязгасны патрыёт.

* * *

Хто ён такі, -
Аб гэтым колькі слоў
Для светлых
І нат затуманеных галоў.

* * *

Да дыхання апошняга,
Да апошніх зямных сіл
За Беларусь і яе неацэнныя скарбы
Стаяў і змагаўся Якавенка Васіль.

* * *

Геолаг, пісьменнік, дзеяч грамадскі,
Ведаў ён змесціва недраў Айчыны,
Як і змесціва душ людскіх
І іх успрымаў, як пасуе брату і сыну.

* * *

Для яго не было, не існавала
Радзімы малой і вялікай;
Яго Беларусь суцэльная і адзіная,
Усё жыццё хвалявала і клікала.

* * *

Ён не імкнуўся сур'ёзныя справы
У словах размазваць,
Ён здольны быў дзеямі
Справы тыя развязваць.

* * *

Да ўсяго яму справа была у Беларусі,
І справы тыя ён ладзіў і вёў,
І далучаў аднадумцаў і патрыётаў -
Роднай зямлі руплівых гаспадароў.

* * *

Ці не таму Якавенка сур'ёзна нагадвае
З Цяпіна Васіля,
Хвалявалі болесна якога
Родны народ і яго зямля.

* * *

А яшчэ ён нагадваў у чымсьці і Дон-Кіхота,
Але рэальна ратаваў Прыпяць, Палессе
І ў сваім "Набаце" свету паведамляў
Праўду Чарнобыля аж ў паднябессе.

* * *

Бывала, жыццём і творчасцю
Ён часам нагадваў штрафбат,
А за ім і над ім за яго праўду
Стаяў, вісеў, зацятваў заградатрад.

* * *

Утульна, бяспечна і творча
Сябе побач з ім пачувалі
Сямейнікі, блізкія і прыяцелі
І хто геаграфічна быў далей.

* * *

Ён здольны быў лёгка адрозніць
Падтрымку ад хітрай падробкі,
Бо не быў на сабе замкнёны, атамізаваны,
Бо цяжка жыць паасобку.

* * *

Ён быў таварыскі і дружалюбны,
Сябе не ўзвышаў ні над кім,
І кожнаму шчыраму беларусу і не беларусу
Быў як сябар і пабрацім.

* * *

І з іх разуменнем, падтрымкай
Стварыў "Экалагічны саюз..." ён,
Які прыдаўся для Бацькаўшчыны
Як ратавальны ад цэзія і іншага парасон.

* * *

Але ўзвышацца над ім жадалі,
Паганілі яго розныя шмэндрыкі, самазванцы,
Якіх называюць проста ў народзе -
Зас..нцы.

* * *

Годным учынкам калегаў, ладным іх тэкстам
Ён не зайздросціў, наадварот, ухваляў
І маркоціўся і журыўся
Ад навакольных розных халяў.

* * *

А дыхаць тады і сілы ў сабе
Нялёгка знаходзіць,
Калі, здавалася б, блізкія
Наўмысна не разумеюць і шкодзяць.

* * *

Кожны па-свойму любіць Айчыну.
Адны - на дабро сабе і рахунак,
Другія, як Якавенка, рупяцца
Пра неабходны ёй паратунак.

* * *

Сведчаць аб гэтым усе яго кнігі,
"Саюз "Чарнобыль" і газета "Набат",
Яны аздараўляюць душы і нават целы,
Яны - і суддзя, і адвакат.

* * *

Быў ён яшчэ і дыпламатам -
З сваім апанентам умеў дамаўляцца,
Затое часам нібыта свае
Яго успрымалі зусім не па-брацку.

* * *

Айчыне - вялікае гора,
І немінуча параза,
Калі шляхі яе дзетак -
Толькі паміж халадзільнікам і унітазам.

* * *

Было ў яго многа сяброў і прыхільнікаў,
Але і зайздроснікаў - хоць адбаўляй,
Якія пры зручным для іх выпадку
Вар'яцелі і падымалі хай.

* * *

І якое магло быць стаўленне да яго
У п'янтосаў і шкурнікаў ад літаратуры?!.
Вядома, чаго можна чакаць
Ад вытворцаў літаратурнае макулатуры.

* * *

Так, ад гарэлкі - розум мелкі,
А ў дадатак яшчэ - паралюш,
Эй ты, шчалкапёр-выпівоха,
Чым дапаможаш Айчыне, што ёй параіш?!.

* * *

Што ж іх адштурхоўвала
Ад талента і патрыёта?!.
Іх трусасць і зайздрасць,
І, вядома, лянота.

* * *

А ці быў славалюбным Васіль Цімафеевіч,
А калі так, дык якім жа чынам?!.
А каб яго Айчыне пакутнай
Быць дзейсным, адданым сынам!

* * *

А ці хацеў ён прызнання, павагі
За вынікі розных здзейсненных спраў?!.
А хто іх не хоча, хто адмаўляецца,
Той няпраўду сабе і іншым сказаў.

* * *

Нікуды ніяк не схавацца,
Нідзе ніколі не дзецца...
Болей за ўсё хварэе на свеце
Вялікае і шчырае сэрца.

* * *

Хто кніг Васіля Якавенкі
Не ведае, не чытае,
Той да канца запаветную Беларусь
Не спасціг і не знае.

* * *

А кнігі Васіля Цімафеевіча -
Бязлітасная праўда... і да канца,
Таму яны - заўжды развянчанне
Сумніўнага ва ўсіх сэнсах вянца.

* * *

Складаліся, фармаваліся проста
Душы і словаў яго асновы -
Каб тых, ад каго сыходзяць святло і дабро
Заўжды былі жывы і здаровы.

* * *

"Пакутны век" пачынаўся з "Надлому",
Як усё гэта робіцца між людзей...
Роднаму дому, роднаму краю
Спрыяйма ў ходзе жыватворных падзей.

* * *

Скалечаныя душы людскія -
Не скамечаны аркуш паперы;
Іх трэба цярпліва даводзіць
Да рысы і стану надзеі і веры.

* * *

А калі выспяваў і ствараўся
Раман-трылогія "Пакутны век",
Дапамагаў Васілю Цімафеевічу
Не то анёл, не то нябачны звышчалавек.

* * *

Як пісьменніка, грамадскага дзеяча,
Айчыны адданага, самаахвярнага сына,
Знайшла і яго ўзнагарода -
"Медаль Скарыны".

* * *

А за родны край і яго прыродную мову
Трэба цвёрдасць без енкаў,
Як гэта рабіў нязменна
Васіль Цімафеевіч Якавенка.

Люты 2018 г.

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Васіль Цімафеевіч пісьменнік і патрыёт, які нястомна змагаўся за Беларусь. Усе яго кніжкі не проста мастацкая проза, але перш за ўсё перапляценне з дакументалістыкай. Некаторыя абзацы ягоных тэкстаў стукаюць у сэрца як маланка. Шмат зрабіў як грамадскі дзеяч, увесь час тэлефанаваў, тармасіў нашых пасіўных пісьменнікаў–назіральнікаў,зьбіраў імпрэзы і праводзіў абмеркаванні. Шмат сіл прыклаў для ўмацавання памяці еўрапейскага філосафа Крукоўскага Мікалая Ігнатавіча, знайшоў грошы і выдаў пяцітомнік філасофскіх твораў Крукоўскага, які можна набыць і сёння ў Акадэмкнізе на Сурганава.
Помню з ім выезд на дзень пісьменніка ў Глыбокае, там прадавалі ягоныя кніжкі чытачам з Глыбокага. Бескампрамісны змагар за праўду ён не заўсёды мог адступіць, пайсьці на кампраміс. Шкада, вельмі, думалася што яшчэ доўга і шмат часу для сумеснай працы.
Вечная памяць дарагому Васілю Цімафеевічу.

Напісаў мінак,
Хатняя старонка тут
Дата 03/14/2018 Час 21:29

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Вечарына памяці Васіля Якавенкі
Брама сайта | Галоўная старонка


  29 студзеня 2020 года ў 18.00 у памяшканні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (г. Мінск, вул. Пятра Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці з праглядам дагэтуль нідзе не...
Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха
Погляд | Музыка


13 июля, суббота, 20:15 Костел св.Симеона и Елены (ул.Советская, 15 - Красный костел) 6+ При входе на концерт собираются пожертвования - 7 руб. Грандиозный музыкальный проект продолжается! Впервые органист Юрий Габрусь на протяжении...
[ 22 студзеня 2019 ] ГАДАВІНА з дня смерці ВАСІЛЯ ЯКАВЕНКІ
Брама сайта | Галоўная старонка


    Васіль Цімафеевіч пахаваны на Заходніх могілках (г. Мінск) ~ 37 сектар ~ 5 рад ~ 2 месца ~   ...
Marsz Dla Ciebie Polsko / Marsz NiepodlegBo[ci 2018 [NA {YWO]
Брама сайта | Галоўная старонка


O 15:00 na Rondzie Dmowskiego zaplanowano początek Biało-Czerwonego Marszu 100-lecia Odzyskania Niepodległości "Dla Ciebie Polsko", który otworzy Andrzej Duda. "Zaproszeni są wszyscy. Przyjdźmy tylko z biało-czerwonymi flagami. Bądźmy razem....
Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
ПАКУТНЫ ВЕК
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Падобнага твора ў беларускай літаратуры яшчэ не было. З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны...
Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 356
mod_vvisit_counter Учора 434
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2361
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 11571
Каталог TUT.BY