Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow “Ажывем! Усё наладзім!”: Да 10-годзьдзя Музея Радзімазнаўства ў мястэчку Лявонпаль

“Ажывем! Усё наладзім!”: Да 10-годзьдзя Музея Радзімазнаўства ў мястэчку Лявонпаль Друк E-mail
30.09.2009 | 17:53 |

Андрэй Плясанаў у Хаце бабкі Ядзьвіні27 верасьня ў мястэчку Лявонпаль, што на Мёршчыне, прайшло сьвята, прысьвечанае 10-годзьдзю Музея Радзімазнаўства, музея, які стварыў пісьменьнік і грамадскі дзеяч Сяргей Панізьнік пры мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу. Да слова сказаць, крыху пазней гэты чалавек адкрыў тут яшчэ і філіал музея, назва якому Хата бабкі Ядзьвіні (а бабка з роду Панізьнікаў). Другою нагодаю, каб сабрацца вялікаю кампаніяй, стала 50-годзьдзе пачатку літаратурнай дзейнасьці Сяргея Сьцяпанавіча.

Сьвяткаваньне пачалося з экскурсіі па музеях. А прадоўжылася ў вялікай зале Лявонпальскага клуба, у якім акурат да ўрачыстасьці разьмясьцілі некалькі выставаў фотаздымкаў, прысвечаных гісторыі мястэчка, графічныя рэканструкцыі мясцовых помнікаў - палацава-паркавы ансамбль графаў Лапацінскіх, якія некалькі стагодзьдзяў валодалі мястэчкам, збудаваная імі ўніяцкая царква, мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года; тут былі таксама карціны Валерыя Шчаснага і Аляксандра Аніськовіча, артыкулы пра музей і Лявонпаль у пэрыядычным друку, новыя музейныя набыткі, стэнд, прысьвечаны творчасьці гасцей.

У зале сабраліся ня толькі мясцовыя жыхары, але й госьці з Магілёва, Менску, Віцебска, Дрысы (сёньняшняга Верхнядзьвінска), Мёраў - краязнаўцы Вітаўт Ермалёнак, Антон Бубала, Мікола Півавар, Сяргей Васільеў, Людміла Гагалінская, мастакі Валеры Шчасны і Аляксандр Аніськовіч, галоўны рэдактар раённай газэты "Мёрскія навіны" Леанід Матэленак і намесьнік галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты" Уладзімір Пучынскі (які родам зь Лявонпаля). Цёплыя словы прыязнасьці й падтрымкі С. Панізьніку і загадчыцы сельскага цэнтра культуры Тацьцяне Кліманскай выказалі намесьнік старшыні Мёрскага райвыканкама Марыя Баніфатава, начальнік аддзела культуры Аляксандр Тронькін, дырэктар раённага метадычнага цэнтра культурна-асьветнай працы Васіль Мядзюха. Зь Менска, у рамках кампаніі "Будзьма беларусамі!", на ўрачыстасьць завіталі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў - паплечнік і сябра Сяргея Панізніка Васіль Якавенка, кампазітар, спявак, кіраўнік гурта "План" Андрэй Плясанаў.

Падчас імпрэзы С. Панізьнік адзначыў:

- Самае галоўнае - нашае мястэчка на скрыжаваньні духоўных шляхоў. Некалі нашыя продкі прыйшлі ў гэты куток, пасунулі мяжу плямёнаў, што тут жылі - і цяпер стагодзьдзі гэта нашая зямля. А ў нашых прозьвішчах, тапонімах і адметных мясцовых словах можна знайсьці ўплывы латышоў, фіна-уграў ды іншых народаў, што жылі поруч з намі. Нам шанаваць і памнажаць багатую спадчыну, нам перадаваць яе нашчадкам. Вось шкада, што пакуль ня ўсе бачылі, як азалацілася нашае мястэчка: у адначасьсе тут зьявіліся некалькі мемарыяльных дошак - на графскай афіцыні, што каля палацу, на школе, збудаванай у 1930-х гадох на загад Ю. Пілсудскага і на мемарыяльнай калоне ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай; паўстаў памятны знак таксама ў гонар роду Лапацінскіх, якія тут жылі і зрабілі нямала дзеля ўзвышэньня ў свеце Лявонпаля. Усё гэта стараньнямі мастака Аніськовіча, чые продкі паходзяць адсюль і які захапіўся багатай гісторыяй мястэчка.

Сяргей Панізьнік, Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў падчас імпрэзы
Сяргей Панізьнік, Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў падчас імпрэзы

у клубе выступае Андрэй Плясанаў
у клубе выступае Андрэй Плясанаў

Марыя Баніфатава і Сяргей Панізьнік
Марыя Баніфатава і Сяргей Панізьнік

Аляксандр Аніськовіч і Сяргей Панізьнік
Аляксандр Аніськовіч і Сяргей Панізьнік

Васіль Якавенка
Васіль Якавенка

Сяргей Панізьнік і Тацьцяна Кліманская
Сяргей Панізьнік і Тацьцяна Кліманская

  

Выступы як самога гаспадара Музея Радзімазнаўства, так і гасцей чаргаваліся ўрыўкамі з аўдыёзапісаў, зробленымі Сяргеем Сьцяпанавічам у 1960-70 гадах - вясельныя найгрышы і сьпевы людзей, яны ўжо даўно сышлі і засталіся адно ў памяці ды на магнітафоннай стужцы, цяпер ашчадна залічбаванай.

Чым ня рай наш край Прыдзьвінскі -
Нездарма ж пане Лапацінскі
Так натхнёна тут палацы будаваў.
Ажывем. Усё наладзім.
Караням сваім ня здрадзім
Як сьвятыні б хто не руйнаваў.
Наш Лявонпаль - пан адметны,
старадаўні ды шляхетны, -
яму сёння - тысяча гадоў! -

прадэкламаваў у прысьвячэньні краязнавец з Дрысы Антон Бубала. Бадай, і будзе па-Бубалу, калі шчырых рупліўцаў на ніве захаваньня спадчыны і адраджэння жыцця ў нас стане яшчэ больш і калі іх, як цяпер, будуць падтрымліваць землякі ды ўлады.

Імпрэза зрабіла вялікае ўражанне на поўную залу лявонпальцаў і гасцей. 

Лявон Пальскі. (Фота аўтара)
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 507
mod_vvisit_counter Учора 2256
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 507
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 12849