Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Пасля падзеі: Паяднанне ў грымотны час

Пасля падзеі: Паяднанне ў грымотны час Друк E-mail
22.09.2009 | 16:31 |

ImageТое, што адбылося 17 верасня 1939 года, унесла даволі значныя змены ў жыццё беларусаў, і я, этнічны беларус, ад маладых гадоў прывык ставіцца да гэтай падзеі вельмі станоўча, больш за тое, у тым сваім стаўленні не знаходжу ніякай памылкі па сёння. Адно з'явіліся новыя погляды на мінулае, як і не надта самавітыя, сказаў бы, заявы радыкалаў, якія гатовы перакуліць з ног на галаву ўсю гісторыю; таму і ў грамадстве пачалося расхістванне ранейшых бясспрэчных, здавалася, меркаванняў і поглядаў. Справа ў тым, што па тых ранейшых, яшчэ бальшавіцкіх звычках радыкалы дамагаюцца адназначных універсальных адказаў на неадназначнае і стракатае ў былым, перажытым - напрыклад, ці добра тое, калі ваўкі Сталін і Гітлер, дамовіўшыся, абрынуліся з грымотамі і гвалтам на Польшчу, захапілі яе, падзялілі на часткі?.. І добра, і дрэнна, прабачце за просты і не настолькі дыпламатычны адказ беларуса. З Польшчай тады адбылося тое, чаго ад ходу гістарычных падзей і належала чакаць. Вазьміце сядзібы двух пракаветных суседзяў і ўявіце такую карціну. Адзін сусед больш ваяўнічы і агрэсіўны, узброіўшыся за кошт нейкіх там Альянтаў, забраў у другога, безабароннага, палавіну сядзібы. А потым, калі ў яго самога тую частку сядзібы, што называлася Заходнімі Крэсамі, атабралі, пайшлі размовы пра падзел... Польшчы. Прыклад няўдалы, бо не параўнаць сядзібу з краінай альбо часткай яе, населенай людзьмі іншай душы, іншага этнічнага малюнка, якую пад час акупацыйнага рэжыму (ўтворанага нацыянальным героем Польшчы Юзэфам Пілсудскім) пачалі прыгнятаць, апалячваць, мяняць людзям этнічную ўзаемаабумоўленасць, мяняць душу. Перад Богам падобныя ўчынкі і дзеянні павінны б разглядацца як страшэнны грэх. Вядомыя ж словы Пілсудскага, маўляў, на тэрыторыі гэтак званай Беларусі ніякай беларушчыны быць не павінна, тут можа быць альбо пальшчызна, альбо расейшчына. Ну і вось два агрэсіўныя бакі, што варагавалі між сабой, сышліся ў Рызе і, не пускаючы на перамовы Беларусь, дамовіліся аб замірэнні. Па Рыжскай дамове 1922 года савецкі бок перадаў польскаму боку палову нашай тэрыторыі, а потым яшчэ і ў 1944 годзе адрывалі ад яе...

Калі глядзець на падзеі ў беларускім нацыянальным плане, то ўз'яднанне Беларусі, за дату якога бярэцца 17 верасня, - сапраўднае беларускае свята! Стаўлю клічнік, бо гэту нацыянальную падзею ніякім чынам ужо не могуць прынізіць ні драма Польшчы, што трапіла пад гітлераўскую акупацыю, ні драма саміх беларусаў, трапіўшых з таго часу пад сталінскую "санацыю". Хрэн ад рэдзькі не быў саладзейшы, наадварот, шмат ахвяр палегла з крутое нагоды, і горка пра іх думаць, але ж тыя ахвяры, пагадзіцеся, нам трэба адносіць не да свята ўз'яднання народа ў адной краіне, у БССР, што заўжды было і будзе святою справаю, - адносіць і ўскладваць іх варта на рахунак таго, што гэтае свята моцна зацяняла, азмрочвала ў складзе СССР і чаму ўжо назва - воўчы крыважэрны рэжым.

Здаецца, тут не можа быць пярэчанняў. Адно яны ёсць, і я іх уважліва выслухаў на шматлюднай канферэнцыі з гэтай нагоды, наладжанай ці то беларусамі, ці то палякамі ў Гродна 17 верасня. Яна праходзіла з удзелам доктра гістарычных навук прафесара Алеся Смалянчука, гісторыка Эдварда Дмухоўскага, мясцовага партыйнага лідэра БХД Міколы Баўсюка і шэрагу іншых асоб. На адным з сайтаў потым з'явіцца справаздача пад загалоўкам

"У Горадні шукалі беларускі погляд на падзеі 1939-га". Але ж падобнага пошуку я там не заўважыў, і складвалася ўражанне, што ў гістарычных нетрах, апырсканых крывёю, ніхто не бачыць яркага сонечнага промня,

які на момант асвяціў усю Беларусь. Усе выступоўцы, у тым ліку і названыя вышэй, адмаўлялі праўду аб паяднанні беларускага народа, іх погляд панаваў, а тыя ўдзельнікі канферэнцыі, хто хацеў бы выказаць беларускую версію, да мікрафона не дапускаліся. Такі быў "пошук" таго, пра што не хацелі чуць. І тры гадзіны запар пелася асанна Другой Рэчы Паспалітай, ідэалізавалася жыццё беларусаў за польскай акупацыяй, вось толькі, чуеце, тое райскае жыццё Сталінска-Гітлераўскі альянс вераломна парушыў.

На момант дапусцім, што А.Смалянчук і ягоныя паплечнікі маюць рацыю і ніякага ўз'яднання беларускага народа, як і ўкраінскага між сабой не было... То як жа тады атрымалася, што цяпер беларусы ў Беларусі і ўкраінцы ў Украіне паяднаныя? Уявіце сабе: паяднаныя! То, можа, адкажаце, шаноўныя: калі ўжо не 17 верасня, то калі ўсё-ткі гэта падзея ў нас адбылася? І калі нам адзначаць нацыянальнае свята Ўз'яднання? Ці, можа, ніколі? Можа, будзем чакаць пакуль нас зноў не прыгорне да сваіх абшараў суседняя дзяржава Польшча?..

Хочаш - не хочаш, а напрошваецца іронія. У краіне, з якой ветрам выдзімаецца ўсё беларускае (апроч слоганаў "Мы - беларусы!"), пра гістарычна важную для нацыі дату варта забыць. Але, але, скажу, калі ёсць яшчэ людзі (па сакрэту дадам, большасць, большасць нашых суайчыннікаў), якія ў думках, а тым больш у душы пачуваюць сябе беларусамі, - для беларусаў 17 верасня - сапраўдная падзея і свята Уз'яднання! Дзяржава ж павінна вызначыцца. Пры нашай сістэме грамадскай і грамадзянскай рупнасці за дзяржаву я не адказваю. Тым не менш, я - як асоба - знаходжуся ў гэтай этнічнай супольнасці, і - што да мяне - буду шчаслівы, калі пакутны век для беларусаў нейкім чынам скончыцца. Варта паразумецца. Хапіла б з нас!   

Васіль Якавенка, пісьменнік
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 638
mod_vvisit_counter Учора 2325
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11363
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 7788