Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Адыходу ад таталітарызму няма

Адыходу ад таталітарызму няма Друк E-mail
11.09.2009 | 13:23 |

Аляксандр ЛукашэнкаАляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Гомельшчыне зрабіў шэраг заяваў. Ён выказаўся за вывучэньне магчымасьцяў дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў і за ўдзел Беларусі ў праекце "Адэса - Броды".

Аляксандар Лукашэнка адмоўна выказаўся наконт таго, што нібыта пасьля нядаўняй сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Беларусь зноў выбірае ўсходні вэктар замест заходняга. "Развароту, павароту няма і быць ня можа. Мы ніколі нічога не рабілі зноў. У нас шматвэктарная зьнешняя палітыка, а ўсё астатняе - гэта пустыя домыслы", - заявіў кіраўнік Беларусі. Камэнтуючы дачыненьні з Захадам, ён адзначыў, што "калі тут хочуць разбурыць краіну і зламаць той курс, які праводзіцца ў Беларусі, то нам не па дарозе зь ніводнай палітычнай сілай, зь ніводнай дзяржавай".

Аляксей КарольПаводле палітоляга Аляксея Караля, А. Лукашэнка працягвае тактыку лявіраваньня.

"Гэтыя хістаньні становяцца настолькі блізкія па часе, што гэта робіцца часткова сьмешным. Але апошняя фраза, што ні з тымі, ні з тымі, - гэта як бы намёк на разьвіцьцё з апорай на ўласныя сілы. Гэта таксама вядомы курс, і ён звычайны для ўсіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Адзінае, што апоры на ўласныя сілы ня можа атрымацца ў Беларусі, якая залежыць і ад Захаду, і ад Усходу. Гэта магло атрымацца ў СССР, але не ў Беларусі. Так што тактыку лявіраваньня і хістаньняў мы будзем назіраць яшчэ доўгія часы".

Яраслаў Раманчук Сёньня ж А.Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня можа залежаць "ад аднаго месца ў пастаўках энэргарэсурсаў". Ён выказаўся за ўдзел у праекце "Адэса - Броды". Паводле кіраўніка Беларусі, калі стане нявыгадна атрымліваць вуглевадароды з Расеі, то "мы ўжо сёньня павінны бачыць іншыя шляхі, альтэрнатыўныя крыніцы". Маўляў, усё будзе рабіцца разумна: "Адэса - Броды", пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы ў Прыбалтыку, пастаўкі з Касьпію". Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, кіраўнік краіны загаварыў на гэтую тэму хутчэй з палітычных матываў.

"З Расеяй не атрымліваюцца ўзаемаадносіны. Тая мадэль паводзінаў, якая была, у сур'ёзным, глыбокім крызісе. Трэба неяк падыграць Эўропе і МВФ, кажучы пра нейкія рэформы. Пра канкрэтныя рэформы бізнэс-клімату, макраэканомікі, лібэралізацыю ён казаць не гатовы. А можна гаварыць на такую тэму, якая ёсьць такой хранічнай жуйкай, можна казаць, колькі можаш, пра неабходнасьць дывэрсыфікацыі, і гэта падабаецца Эўропе. Але ён, напрыклад, ня кажа пра такую важную тэму, як праца энэргетычнай сыстэмы Беларусі ў межах энэргетычнай хартыі ЭЗ, як нядаўна зрабіла Ўкраіна".

Станіслаў Багданкевіч Таксама А.Лукашэнка заявіў, што сёньня галоўная фінансава-эканамічная праблема - захаваньне стабільнасьці рубля. Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч нагадвае, што за першае паўгодзьдзе Беларусь завезла тавараў больш, чым прадала, на чатыры мільярды даляраў.

"У першым паўгодзьдзі дэфіцыт гандлёвага балянсу амаль падвоіўся. Гэта азначае, што ўсе рэзэрвы могуць быць праедзены. І можа быць абвал нацыянальнай валюты. Крэдыты даюцца, а рэзэрвы не павялічваюцца".

02.09.2009 18:24  Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 123
mod_vvisit_counter Учора 2325
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10848
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 7273