Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова

Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова Друк E-mail
24.12.2016 | 20:11 |
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская моваДырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе "Радыё Свабода".

Аднак беларускія гісторыкі, якія вывучаюць адпаведны пэрыяд, заявілі, што Леанід Рашэтнікаў займаецца фальсыфікацыяй, бо такой пастановы не існавала.

ГАЗЭТА «МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА», 1862 ГОД
ГАЗЭТА «МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА», 1862 ГОД

Гісторык, кандыдат навук Уладзімер Ляхоўскі назваў заяву Рашэтнікава глупствам.

Гісторык, кандыдат навук Уладзімер Ляхоўскі

«Узгадаем тыя акты савецкай улады, якія прызнавалі беларускую мову за афіцыйную мову так званай Літоўска-Беларускай ССР у 1919 годзе. І згадаем першае абвяшчэньне БССР, там таксама беларуская мова лічыцца мовай дзяржаўнай. Можа ён меў на ўвазе менскую Акадэмічную канфэрэнцыю 1926 году? Але там была толькі канстатацыя патрэбы прадоўжыць урэгуляваньне правапісу і падобнае. Таму сказанае - абсалютнае глупства, чалавек недасьведчаны, гэта проста палітычны піяр. Да навукі і да ісьціны гэта ня мае ніякага дачыненьня».

Уладзімер Ляхоўскі сказаў, што ня ведае такога дакумэнту, пра які кажа дырэктар расейскага інстытуту.

«І на такія рэчы трэба менш зьвяртаць увагі», - раіць Ляхоўскі.

Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская

Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская кажа, што дакумэнт, пра які кажа Рашэтнікаў, ёй ніколі не трапляўся.

«Калі ён мае на ўвазе „беларусізацыю", то яна пачалася раней, з 1924 году. Яна пачалася зьверху і даволі імкліва разьвівалася. Тым больш што кіраваў рэспублікай на той момант нацыянал-камуніст Алесь Чарвякоў. А што тычыцца гэтай „пастановы", то для мяне проста дзіўна: ён падае фармулёўкі, якіх не магло быць у прынцыпе. Я думаю, што гэта нейкая прыдуманая паперка. Такога дакумэнту не існуе. У кіраўніцтве ў 1926 годзе было шмат нацыянальна арыентаваных людзей. І раптам яны маглі выдаць такі дакумэнт. У тых умовах гэта было немагчыма. Гэта нейкі фальсыфікат».

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў

Паводле старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, усё, што кажа Рашэтнікаў, «гэта лухта і ня варта займацца гэтым барахлом».

«Я ведаю адно, што ў расейскім перапісе 1897 году беларуская мова як мова народаў Расеі стаяла, і запісалася 6 мільёнаў чалавек. Няхай глядзіць расейскія кніжкі і ня дурыць нам галавы, няхай возьмуць перапіс 1897 году ў Расейскай імпэрыі. Нават шляхта запісалася, што родная мова беларуская. Уся Смаленская губэрня запісалася, што па-беларуску гаворыць. І толькі чатыры паветы напісалі, што на „вялікарускім нарэчыі" гавораць».

Прафэсар лінгвістыкі Генадзь Цыхун

Прафэсар лінгвістыкі Генадзь Цыхун: беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў

Насамрэч у лістападзе 1926 году ў Менску была праведзена Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яе падрыхтоўка і ход сапраўды былі пад кантролем ЦК ВКП(б). Яно і прымала пастанову пра правядзеньне канфэрэнцыі. Там было шмат замежных гасьцей, напрыклад, латыскі паэт Яніс Райніс. Але канфэрэнцыя мову, вядома, не «стварала» - яна займалася рэформай правапісу і альфабэту.

На момант правядзеньня канфэрэнцыі 1926 году толькі традыцыя беларускамоўнага пэрыядычнага друку налічвала 65 гадоў, а літаратура на беларускай мове існавала ўжо шмат стагодзьдзяў. Напрыклад клясычны рыцарскі гатычны раман «Трышчан і Іжота» быў перакладзены на беларускую мову ў XVI стагодзьдзі.

Cусьветнавядомамы беларускi лінгвіст, прафэсар Генадзь Цыхун пракамэнтаваў выказваньні расейскіх аналітыкаў.

- Генадзь Апанасавіч, ці існуе самастойны беларускі народ?

- Вядома існуе. Гэта навуковы факт.

- Сёньня высокапастаўлены расейскі аналітык заявіў, што беларуская мова была створана пастановай ЦК ВКП(б) ад 1926 году. Як бы вы маглі гэта пракамэнтаваць?

- Я не магу камэнтаваць такія ненавуковыя выказваньні. Гэта ніжэй майго навуковага гонару.

- Дык як лінгвіст, прафэсар Генадзь Цыхун адказаў бы на пытаньне, ці існуе самастойная беларуская мова?

- Натуральна, існуе і існавала, як і ўсе астатнія славянскія мовы. Проста так выпадкова ніхто ня можа сказаць, што, вось, гэтая мова існуе, а гэтая - не існуе. Беларуская мова існуе з часу, калі праславянская мова разышлася і стварыліся асобныя мовы. Тут ніякіх пытаньняў ня можа быць. Так адбывалася з усімі мовамі. Гэта бясспрэчны факт, што беларуская мова існуе. Іншая справа ў якіх гістарычных абставінах ёй даводзіцца існаваць. Гэта ўжо іншая справа.

- А як лінгвістыка адказвае на пытаньне, як даўно існуе беларуская мова?

- На гэтае пытаньне розныя лінгвісты адказваюць па-рознаму. Некаторыя лічаць, што на ўсходзе славянскага арэалу, быццам бы, пэўны час існавала старажытнаруская ці агульнаруская мова. Але ня ўсе лінгвісты прытрымліваюцца гэтай думкі, таму што ў паўднёвых славян не было такой агульнай мовы, у заходніх таксама не было. Іншая справа, што племянныя мовы на ўсходзе маглі разысьціся пазьней. Але гэта неістотна. Некаторыя беларускія лінгвісты, напрыклад, Воўк-Левановіч, казалі, што быццам бы існавала гэтая ўсходнеславянская моўная супольнасьць, зь якой потым атрымаліся руская, беларуская і ўкраінская мовы, але даказаць гэта нейкімі навуковымі аргумэнтамі цяжка. А я думаю, што беларуская мова існуе з таго самага часу, як і ўсе астатнія славянскія мовы, якія паступова разышліся ад агульнай праславянскай мовы.

- Дык колькі стагодзьдзяў ужо існуе наша мова?

- Ну колькі менавіта стагодзьдзяў - цяжка сказаць, але можна лічыць, што ў VI-VII стагодзьдзях нашай эры яшчэ існавала праславянская моўная супольнасьць. Але ўжо і тады ў розных канцах славянскага сьвету пачалі фармавацца некаторыя фанэтычныя рысы і сам разьдзел пачаўся.

Ну а тыя, хто лічыць, што існавала ўсходнеславянская моўная супольнасьць, кажуць, што разыходжаньне яе пачалося ў ХІІ-ХІІІ стагодзьдзях. Але ўсё гэта ўмоўна, бо і тады існавалі мовы асобных племянных аб'яднаньняў, і яны задоўга да таго маглі існаваць.

Я не прытрымліваюся гэтага пункту гледжаньня і не лічу, што існавала ўсходнеславянская моўная супольнасьць, якая пазьней за іншыя распалася.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 591
mod_vvisit_counter Учора 1164
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6779
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 26025