Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Як у Беларусі гадуюць беларускамоўных праграмістаў з украінскімі дыплёмамі

Як у Беларусі гадуюць беларускамоўных праграмістаў з украінскімі дыплёмамі Друк E-mail
29.08.2016 | 20:56 |
Грамадзкае аб'яднаньне «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» распрацавала адукацыйны праект для праграмістаў, гатовых спасьцігаць кампутарную навуку і інфармацыйныя тэхналёгіі на беларускай мове.

На занятках праграмістаў
На занятках праграмістаў
 

Тацяна Тоўсьцік, адна з арганізатараў праекту «Інфарматыка. Кампутарныя навукі», расказала Свабодзе, хто гатовы вучыцца на беларускай мове, чым адрозьніваецца мысьленьне жыхароў беларускай сталіцы і жыхароў беларускай глыбінкі, а таксама - што чакае беларускую мову без вышэйшай адукацыі.

Веданьне беларускай мовы - прыкмета адукаванасьці беларуса

«Арганізатары навучаньня - рупліўцы беларушчыны. Мы гаворым па-беларуску, нашы дзеці гавораць па-беларуску, аддаём іх у беларускамоўныя школы: гэтак разьвіваем мову беларусаў і адукацыю на ёй. Наагул, калі расейскамоўны беларус пачынае вывучаць беларускую мову - гэта прыкмета ягонай адукаванасьці», - адказала на пытаньне, чаму навучаньне зрабілі на беларускай мове, Тацяна Тоўсьцік.

Тацяна Тоўсьцік
Тацяна Тоўсьцік
 

 «Той, хто да нас паступае, ведае пра беларускамоўнае навучаньне. Маладыя людзі бачаць абвесткі, праглядаюць наш беларускамоўны сайт. Задаюць пытаньні пра беларускую мову ды высьвятляюць, што канкрэтна выкладаецца на ёй. Абітурыенты загадзя вырашаюць, ці варта ім паступаць да нас і вывучаць прадмет на беларускай мове. Некаторых зусім не хвалюе мова выкладаньня. Ёсьць, вядома, экстрэмалы, якія заяўляюць, што ім брыдка ад беларускай мовы. Такіх, праўда, адзінкі. Большасьць нашых навучэнцаў сканчалі расейскамоўныя школы, але яны за беларускую мову».

Жанчына адзначае, што праект паўстаў, бо ў Беларусі няма беларускамоўных вышэйшых навучальных установаў.

Без вышэйшай адукацыі беларуская мова ня выжыве

Арганізатары праекту «Інфарматыка. Кампутарныя навукі» лічаць: такая сытуацыя выклікае ў беларускага насельніцтва зьняважлівае стаўленьне да беларускай мовы і беларускай навуковай думкі. Да таго ж, заўважаюць яны, гістарычна назапашаныя беларускім народам веды, у тым ліку і моўныя, не запатрабаваныя і не адлюстраваныя ў сыстэме навуковага мысьленьня беларусаў.

Мы губляем сваю спадчыну. Без стварэньня беларускамоўнага ўнівэрсытэту беларуская мова зьнікне як няразьвітая і не запатрабаваная ў сучасным сьвеце.

«Мы губляем сваю спадчыну. Без стварэньня беларускамоўнага ўнівэрсытэту беларуская мова зьнікне як няразьвітая і не запатрабаваная ў сучасным сьвеце», - кажуць арганізатары праекту.

У аб'яднаньні «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» перакананыя, што ў Беларусі ёсьць навукоўцы і выкладчыкі, каб стварыць беларускамоўны ўнівэрсытэт.

Стаўленьне да беларускай мовы ў беларусаў - вельмі эмацыйнае, адзначае Тацяна Тоўсьцік. Калі беларуская мова камусьці не падабаецца, то з гэтым нічога не паробіш.

Таго, хто цураецца беларушчыны, беларускай мове не навучыш

«Ня будзе такі чалавек вучыцца па-беларуску, - кажа яна. - Некаторым усё роўна, на якой мове спасьцігаць веды, бо ні беларускай, ні расейскай матэматычнай тэрміналёгіі, як у нашым выпадку, яны ня ведаюць».

Паводле Тацяны Тоўсьцік, сярод навучэнцаў «Інстытуту» толькі адзінкі - з усходу Беларусі, большасьць - жыхары Менску і заходніх рэгіёнаў краіны.

На жаль, у культуры многіх беларусаў няма ўстаноўкі пралічваць наперад: што будзе, калі вывучыцца, як будзе складацца кар'ера. Пакуль жа пануе стаўленьне, як у тых хлопцаў з Гомеля. Яны думаюць: навошта ім вучыцца, калі і так добра плацяць?

«З Магілёва вучыцца толькі адзін хлопец. Вучыліся некалькі хлопцаў з Гомеля, але яны сышлі ад нас. Паехалі ў Расею на заробкі. Там ім больш плацяць, - кажа суразмоўніца. - На жаль, у культуры многіх беларусаў няма ўстаноўкі пралічваць наперад: што будзе, калі вывучыцца, як будзе складацца кар'ера. Пакуль жа пануе стаўленьне, як у тых хлопцаў з Гомеля. Яны думаюць: навошта ім вучыцца, калі і так добра плацяць? Яны не дапускаюць думкі, што сёньня плацяць, а заўтра - не».

Тым ня менш у Магілёве абвесткі пра набор на праграму «Інфарматыка. Кампутарныя навукі» расклееныя.

Беларускамоўнае навучаньне ў школе вымагае самаарганізацыі бацькоў

На просьбу пракамэнтаваць сытуацыю з заняпадам у Магілёве беларускага школьніцтва Тацяна Тоўсьцік адказала: у абласным цэнтры замала беларускай інтэлігенцыі.

«У Магілёве, як і ў маім родным Гомелі, расейскамоўная большасьць ставіцца да беларускамоўных людзей як да дзівакоў. У Менску, да прыкладу, я ня ведаю ўсіх беларускамоўных, а ў сваім Гомелі ведаю. Такая невялікая беларускамоўная грамада».

Беларускамоўнае навучаньне ў Менску, удакладняе суразмоўніца, вымагае самаарганізацыі бацькоў. Там, дзе бацькоўскай самаарганізацыі няма, школы і дзіцячыя садкоўскія групы часткова беларускамоўныя - ня ўсе настаўнікі і выхавацелі прытрымліваюцца моўнага рэжыму.

Абвестка з запрашэньнем вывучыцца на праграміста. У моры расейскамоўнай рэклямы яна вылучаецца беларускамоўем
Абвестка з запрашэньнем вывучыцца на праграміста. У моры расейскамоўнай рэклямы яна вылучаецца беларускамоўем

Тацяна Тоўсьцік запэўнівае, што ўсё неабходнае для арганізацыі навучальнага працэсу ў іхнім праекце ёсьць.

«Беларускія падручнікі і дапаможнікі даўно распрацаваныя, як і сама тэрміналёгія, - кажа яна. - У нас добрыя выкладчыкі з шматгадовым досьведам працы. З гэтым праблемаў няма. Сёлета адвучыўся трэці выпуск бакаляўраў».

«Калі казаць наагул пра беларускамоўныя падручнікі па матэматыцы, то па іх жа вучаць у беларускіх школах, - дадае суразмоўніца. - Настаўнікам вясковых школ, якія самі зь вёсак, нават прасьцей выкладаць матэматыку на беларускай мове. Я сама пэўны час выкладала ў вясковай школе і хадзіла на ўрокі матэматыкі, каб упэўніцца, ці вучаць дзетак па-беларуску. Вучаць!».

Матэматыка па-беларуску - ня дзіва

У тым, што матэматычныя і кампутарныя дысцыпліны выкладаюцца па-беларуску, запэўнівае Тацяна Тоўсьцік, нічога дзіўнага няма. Яна настойвае, што гэтыя галіны навучаньня былі самымі беларусізаванымі на пачатку 1990-х гадоў. Аднак пасьля наплыву навучэнцаў зь Сярэдняй Азіі выкладаньне матэматычных дысцыплінаў па-беларуску пачалі згортваць.

Паводле Тацяны Тоўсьцік, форма навучаньня, прадугледжаная праектам, - дыстанцыйна-завочная. Ёсьць тут і беларускія асаблівасьці.

«Штогод мы вырашаем, як яе спалучыць зь іншымі формамі, бо дыстанцыйная слаба арганізуе навучэнца. Сёлета вырашылі, што нашы студэнты будуць раз на тыдзень зьбірацца на курсы», - кажа яна.

Большасьць студэнтаў, якія займаюцца на курсах, - ад 23 да 35 год.

Беларуская вышэйшая адукацыя не разьвіваецца

Беларускі праграміст, адвучыўшыся чатыры гады паводле праекту «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі», атрымае ўкраінскі дзяржаўны дыплём. «Інстытут» супрацоўнічае з унівэрсытэтам у Роўне.

У Беларусі вышэйшая адукацыя на аснове эўрапейскіх і амэрыканскіх прынцыпаў дэмакратыі і навукі не разьвіваецца, кажуць арганізатары праекту. Таму даводзіцца шукаць кантакты з замежнымі ўнівэрсытэтамі.

Супрацоўнічаць з украінскімі ВНУ вельмі зручна, кажуць у аб'яднаньні «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі». Там дазваляецца вучыцца не за бюджэтныя сродкі на любой мове, а заканадаўства ў сфэры адукацыі прыведзена да заходніх стандартаў. Украінскія ВНУ далучаныя да навуковых праграмаў ЭЗ як асацыяваныя сябры, а кошты адукацыі ў іх такія самыя, як у Беларусі.

На сайце праекту «Інфарматыка. Кампутарныя навукі» гаворыцца: пасьля навучаньня ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі студэнт атрымлівае кваліфікацыю бакаляўра або магістра кампутарных навук і інфармацыйных тэхналёгіяў, што адпавядае амэрыканскаму ці брытанскаму Bachelor of Computer Science, Master in Computer Science. Заходнія кампаніі, калі шукаюць працаўнікоў-праграмістаў, пазначаюць гэтую кваліфікацыю. У Беларусі ёй адпавядае «праграміст», «інфарматык». На Захадзе такой кваліфікацыі няма. Таму заходнім фірмам часта незразумела, што чалавек умее і на каго вучыўся.

svaboda.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 79
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9692
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32123