Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Дом і месца arrow Да 100-годдзя перасялення беларусаў у Сібір: Прыбайкальскае люстэрка, або Наш хатнi кансерватызм

Да 100-годдзя перасялення беларусаў у Сібір: Прыбайкальскае люстэрка, або Наш хатнi кансерватызм Друк E-mail
10.08.2009 | 19:45 |

Іркуцкае Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага З выступлення дэлегата Алега Рудакова на V з'ездзе Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

Шаноўныя суродзічы! Вітаю вас ад імя Рэгіянальнага грамадскага аб'яднаньня "Іркуцкае Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага"!

Прыемна бачыць, што Беларускі Рух - "Рух сапраўднага адраджэньня шчырага беларускага парыятызму" не згасае, а я лічу, што дык і значна пашыраецца. І гэта робіцца ня гледзячы на, так бы мовіць, зусім не спрыяльныя ўмовы!

Я добра ведаю як разьвіваецца Беларускі Рух у Расіі, і, у першаю чаргу, у Прыбайкальлі. Тут я маю 13 гадоў вопыту у кіраўніцтве беларускай супольнасьцю.

 

Зраблю невялічкі аналіз нашага Руху, выкажу некаторыя прапановы.

У Расіі, дарэчы, і зараз доўжыцца ўсплёск нацыянальна-культурнай рупнасці народаў нярускай нацыянальнасьці. Праўда, некаторыя русафілы, напужаўшыся такога ўсплёску, пачалі ствараць і свае Цэнтры рускай культуры, пры гэтым утвараючы гвалт, што рускім у Расіі цяжка жыць і "адраджаць" сваю нацыянальную культуру. Як быццам ім штосьці пагражае. Як быццам у Расіі больш не гамоняць на рускай мове, альбо не выходзяць газеты, альбо не працуюць на рускай жа мове тэатры, кінастудыі, альбо не вядзецца на рускай мове дакументацыя, альбо ВНУ перайшлі на лацінку...

Гэтак сама і ў нас, у Іркуцку, як толькі пачаліся стварацца нацыянальна-культурныя аб'яднаньні, адразу ж узьнік і Цэнтр рускай культуры (ЦРК) пры Тэатры народнай драмы. Гэты Тэатр дарэчы мае добры калектыў для поспеху ў творчым разьвіцьці. Для гэтага Тэатра маецца асобны радок у бюджэце нашай вобласці. Усе артысты і адміністрацыя працуюць стала на аплачваемых пасадах, і ім яшчэ кожны год Упраўленьне па справах рэлігій і нацыянальных стасункаў пры ўрадзе Іркуцкай вобласьці як Цэнтру рускай культуры выдзяляе не малыя грошы з агульнага бюджэтнага фонду, які дзеліцца на ўсе нацыянальна-культурныя аб'яднаньні рэгіёна.

Аняго ж: трэба каб руская культура не згубілася ў межах Расіі! А вось нам, Рэгіянальнаму грамадскаму аб'яднаньню "Іркуцкае Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага" (РГА ІТБК) не перападала анічога ад гэтага агульнага бюджэтнага пірага тры гады запар.

 

Увогуле ўсе нацыянальна-культурныя аб'яднаньні ў Расіі я падзяляю на чатыры групы.

Першая - умоўна назавём групу "метрапольная" - гэта тыя якім добра і стала дапамагаюць іхнія дзяржавы. У Іркуцку да такіх НКА належаць літоўскі, польскі, нямецкі, фінскі, габрэйскі цэнтры. Ім выдзяляюцца грошы з метраполій на розныя праграмы і нават проста на разьвіцьцё. Вось напрыклад. Літоўцаў у нас у вобласьці згодна апошняга перапісу (2002 года) налічваецца каля 1600 чалавек. Але ў іх маецца сваё консульства (праўда ганаровае - адна багатая літоўка па паходжаньні, якая стала жыве ў Іркуцку і з'яўляецца грамадзянкай Расіі - прызначана ганаровым консулам Літвы). І праз гэта консульства ідзе фінансаваньне Цэнтра Літоўскай культуры "Швітурыс" - "Маяк". Даходзіць да сьмешнага. У студзені гэтага года да мяне прыйшоў старшыня Літоўскага цэнтра і кажа: "Алег дапамажы. Нам Літва выдзяляе 500.000 расійскіх рублёў на разьвіцьцё на 2009 год. А я ня ведаю куды іх падзець? Што з імі рабіць? У цябе вялікі вопыт. Можа параіш?"

Шчыра кажу, такая зайздрасьць мяне апанавала, што ледзь стрымаўся, каб не заплакаць. Альбо іншы прыклад з тымі ж літоўцамі. У траўні Літоўскі цэнтр і іх ганаровы консул дае шырокую абвестку, што яны будуць сьвяткаваць 1000-годзьдзе літоўскай дзяржаўнсьці. Таму запрашаюць усіх, але па спецыяльных білетах на вечарыну і банкет. Прычым па тэлефоне паведамляюць, што на банкет дала грошы консульства, таму ён будзе шыкоўны. І што вы думаеце, сабралася амаль уся іркуцкая знаць. Прыйшлі і дэпутаты, і чыноўнікі, і навукоўцы, і дзеячы культуры. Там усім ім "распавялі" пра мужную гісторыю літоўскага народа і гісторыю іх дзяржавы ВКЛ. Даходзіла да зусім сьмешнага. Адна бібліятэкарка (руская, але ёй далі даручэньне) расказала пра літоўскіх пісьменьнікаў. І першым знакамітым на ўвесь сьвет літоўскім паэтам называе... Адама Міцкевіча, які нарадзіўся па яе словах... "ў Літоўскай губерніі". Дзе менавіта не ўдакладняла. Другая выступоўца (татарка, ёй таксама далі даручэньне) распавяла пра "літоўскіх татараў". Пры гэтым з яе вуснаў прагучала, што літоўскія татары дагэтуль захавалі сваю веру і маюць мячэці. Самая буйная ў Відзах... і хуценька прамовіла - "праўда цяпер гэта тэрыторыя Беларусі". Прагучала гэта так, што можна было падумаць, што беларусы захапілі літоўскі горад Відзы.

На гэтым мерапрыемстве выступіў і я. Як змог расставіў некаторыя акцэнты. Але мне далі слова ў канцы, пры гэтым папярэдзіўшы, што часу засталося мала і банкет стыне. Шмат казаць не давялося. Праўда, я потым зрабіў артыкул: "Сучасны літовец і гістарычны ліцьвін - ці ёсьць розніца?". Гэты артыкул надрукаваны ў "Маланцы" і ў прэстыжным каляровым іркуцкім часопісе "Іркуцкія кулуары", які чытае ўся наша мясцовая эліта.

Адно гэтыя прыклады добра сьведчаць пра мэтанакіраваную працу Літоўскай дзяржавы і яе падтрымку Літоўскага цэнтра ў Прыбайкальлі. Нагадаю, што літоўцамі запісаліся па перапісу толькі 1600 чалавек. А беларусаў там жыве каля 50000 тысяч чалавек. Толькі мы ня маем у вобласці свайго консульства, мы ня маем ніякай патрымкі з боку сваёй дзяржавы.

Другая група НКА - назавём іх "міграцыйныя" - гэта тыя, якія ў большай ступені займаюцца падтрымкай сваіх працоўных мігрантаў. Да такіх у Іркуцку належуць таджыкі, кіргізы, аўганцы, азербайджанцы, армяне, узбекі, кітайцы і інш.

Яны мала праводзяць культурніцкія мерапрыемствы. А калі і праводзяць, то ў асноўным, адзначаючы мусульманскія сьвяты. Іх галоўная задача дапамагчы працаўладкаванню сваіх мігрантаў. І яны гэта пасьпяхова робяць. Схема такая. Прыязджае напрыклад таджык у Іркуцк на заробкі. Калі ён трапляе ў сваю дыяспару, то павінен плаціць даволі высокія грашовыя складкі, але яму ў гэтым выпадку дапамагаюць ўладкавацца на працу. І, самае галоўнае, дапамагаюць атрымаць за гэтую працу грошы. Таксама спрыяюць у вырашэнні пытаньняў з міграцыйнымі службамі. Калі ж такі таджык будзе шукаць працу ў Іркуцку самастойна, то ніхто не дасьць гарантый, што яго не ашукаюць, альбо не "заграбе" пільная спецслужба.

Трэцьцяя група НКА - назавём іх "дзяржаўныя" - гэта Цэнтр Бурацкай культуры і Цэнтр Рускай культуры. Яны маюць стаўкі. У іх маюцца прафесіяналы, якія на пры пасадах кіруюць рознымі гуртамі і адказваюць за розныя накірункі. У бурат напрыклад маецца каля 30 ставак.

Чацьвёртая група НКА - назавём іх "аматарскія" - гэты тыя, якія працуюць на аматарскіх пачатках. Зусім не маюць ні вызваленых пасад, ні сталай падтрымкі з боку абласных органаў улады і таксама амаль забытыя сваімі метраполіямі. Да такіх у Іркуцку належаць беларусы, украінцы, татары і чувашы. Праўда, часам надаралася, што траім апошнім народам іхныя гістарычныя Радзімы так ці інакш дапамагалі. Беларусам жа Прыбайкальля пашэнціла меней. Некаторыя у нас нават з актывістаў ІТБК мяне папракаюць, што не умею прасіць. Можа гэта і так.

Але літоўцы, альбо палякі не просяць свае Дзяржавы. Яны атрамліваюць дапамогу стала, метадычна і ня толькі на праекты. Больш за тое, у іх нават спрошчана сістэма справаздачы. Можна актам сьпісваць грошы.

 

Пры ўсім пры тым, я ні колькі ні перабольшваю: беларускае таварыства ў Іркуцку лічыцца самым актыўным, самым наватарскім, самым маладзёвым з усіх 40 НКА Іркуцкай вобласьці.

Сакрэт нашай актыўнасьці вельмі просты. Мы самаахвярна працуем на выхаваньне беларускага шчырага сапраўднага патрыятызму і ў першаю чаргу сярод моладзі. Тыя беларусы, альбо нашчадкі беларускіх перасяленцаў сталыпінскіх часоў, якія трапілі да нас, прыйшлі ў актыў, ужо не шкадуюць ні сваіх грошай, ні свайго часу, ні свайго здароўя на карысць беларускага культурнага адраджэньня. Такая ў нас мікраатмасфера. Я вельмі ўдзячны ўсім сваім паплечнікам за іх самаахвярнасьць. Асабліва тым, хто сёньня прысутнічае на гэтым форуме: Воле Галанавай, Алене Сіпаковай, Васілю Ракіце, Наташы Бакуновіч.

Наша суполка на сёньняшні дзень мае 11 адзяленьняў па Іркуцкай вобласьці, 17 творчых калектываў. Мы працуем па 20 накірунках. Пры ІТБК ствараюцца самастойныя юрыдычныя адзінкі - мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Чарамхова" і Маладзёвы клуб "Крывічы". Мы выдаем свой бюлетэнь, праводзім абласны фэст-конкурс "Гучы гоман Беларускі" і шмат праводзім іншых цікавых мерапрыемстваў. Кожны месяц у нас чыняцца нейкія справы.

Але ж разам з тым адзначу: з тых 50000 беларусаў Прыбайкальля ў нашу суполку ўвайшлі ўсяго толькі каля 1000 чалавек - 2%. І гэта пры ўмове вельмі актыўнай 13-гадовай працы Таварыства беларускай культуры. 

У чым праблема? Я бачу праблему толькі ў характары беларуса.

Яшчэ ў час службы ў арміі я пачаў заўважаць. Калі два украінцы сустрэнуцца выпадкова - яны землякі, сябры не разлей вада. А беларус беларуса сустрэў - як і не пабрацімы, не радня. "Во ты адкуль?". "З Гомеля". "А, а я з-пад Полацка". "Ну добра, пакуль". І разышліся.

Я доўгі час ніяк не мог зразумець, у чым прычына такіх паводзін. Я задаваў сабе пытаньне: "Чаму беларусы ў Расіі вельмі неахвотна аб'ядноўваюцца ў сваю нацыянальную супольнасьць?" А потым да мяне дайшло.

Я ўсё гэта называю ўвогуле "Хатні кансерватызм".

Але ён складаецца з некалькіх частак:

Самаіндэфікацыя (не ўсе беларусы ведаюць, што яны беларусы).

Вось адзін яскравы прыклад з маёй этнаграфічнай вандроўкі па беларусіх вёсках Прыбайкальля. У вёсцы Тарнопаль, якая ўзнікла ў 1937 годзе, я размаўляў з цёцяй Дусяй Заікінай, якой было болей за 60 гадоў. На маё пытаньне: ці шмат тут пражывае беларусаў, яна мне адказала (даслоўна):

-У нас цяпер ужо пашці ўсе рускія, вось сятра мая дык яна была беларуска, а я і то ўжо руская.

- Дык яна што не родная вам сястра - пытаюся я.

- Не, радная.

- Тады як гэта атрымалася? Ваша сястра родная - беларуска, а вы асабіста не?

- Ну, яна ж нарадзілася яшчэ ў Беларусі ў Калядзічах, дзе та, кажуць, пад Гомляй, а я ўжо нарадзілася тут, у Сібіры.

- Але па крыві вы, мусіць жа, таксама беларуска.

- (Пасля некаторага роздуму.) Па крыві, можа, і беларуска, але ж у пашпарце запісана, што руская. Я ж тут нарадзілася...

 

Самаізаляцыя (я беларус, але пра гэта лепш не згадваць, і ўвогуле мне і аднаму добра ў сваёй хаце).

Сарамлівасць (я беларус, але мая мова ды культура нязначныя, ды і жыву я ў Расіі, дык што тут ужо...).

Недасьведчанасць ( я беларус, мова і культура мае значныя, але асабіста я анічога пра гэта ня ведаю, дык лепш і не ўзгадваць).

Савецкая інтэрнацыянальная (прарасійская) адукаванасць (мы можа і беларусы, аднак наш народ рускі).

Адсутнасць Бацькаўшчыны ( я беларус, але каму я патрэбен).

Кепская праца актыву ІТБК з магчымымі сябрамі Таварыства. (Гэта не значыць, што мы кепскія, але ніхто ў нас не мае вызваленай пасады, што замінае штодзённай працы на карысць ІТБК).

 

На кожную частку ў мяне ёсьць канкрэтныя прыклады з майго ўжо немалога вопыту кіраўніка беларускай супольнасьці ў Прыбайкальле. Але гэтыя прыклады я зараз ня буду прыводзіць.

Спачатку мне было крыўдна за беларусаў, а цяпер я ганаруся сваім Народам. Бо, калі паглядзім на нашу гісторыю, то што мы ўбачым? Усе значныя войны праходзілі цераз Беларусь. На гэтых войнах гінулі лепшыя, найбольш патрыятычныя. Заставаліся ў жывых толькі "прыстасаванцы". Больш за тое, наша Бацькаўшчына была пад палітычным, эканамічным, культурным уплывам нашых суседзяў. Як можна было выстаяць? Колькі мы ведаем асіміляваных у такіх умовах і зьніклых народаў!

Але толькі нашыя продкі выстаялі! Яны, дзякуючы сваёй упартасьці і свайму кансерватызму захавалі для нас нашу мову, нашу традыцыю, нашу гісторыю!

Цяпер прыйшла і наша часіна. Наша пакаленьне, у прыватнасьці маё пакаленьне, ня ведае што такое вайна. А, як вядома, кожнае пакаленьне нараджае сваіх герояў. Нашы героі тут сярод нас. Дык ці зможам мы адрадзіць Беларускі Рух, "Рух сапраўднага адраджэньня шчырага беларускага парыятызму"!

Мы проста абавязаны гэта зрабіць!

Увогуле, нам, у тым ліку і дзяржаўным органам, трэба знайсьці адказ на пытаньне: "Каго вы жадаеце выхаваць у Беларусі?"

Бо ёсьць вялікая розніца - жыхар Беларусі і шчыры патрыёт Беларусі. Жыхар Беларусі ня будзе размаўляць на беларускай мове, ня будзе адстойваць нашу гістарычную спадчыну, ня будзе за мяжой годна казаць - я - беларус! Ня будзе абараняць інтарэсы сваёй краіны.

Але ўсё гэта самаахвярна будзе рабіць шчыры беларускі патрыёт!

Дык каго Вы жадаеце ўбачыць у выніку. Да чаго імкнецца Беларуская інтэлегенцыя і да чаго імкнецца дзяржаўная улада? Ці ў адным накірунку гэтыя намаганьні?

 

І яшчэ: вось я прыязджаю ў Беларусь і пераходжу на беларускую мову. Размаўляю паўсюль і з усімі. Бываюць розныя прыгоды, але зараз я пра іх ня буду казаць. Галоўнае, што я паказваю тутэйшым жыхарам, што ёсьць яшчэ беларуская мова на вуліцы. І самае цікавае, што апошнім часам мне адказваюць таксама на беларускай мове.

Толькі мясцовыя беларускія патрыёты (можа, ня ўсе, але я ведаю многіх) між сабой размаўляюць па-беларуску, а з народам на вуліцы - толькі па-расейску.

І я іх не разумею: гэта вы што - не давяраеце свайму народу? Альбо пагарджаеце ім? Альбо баіцеся размаўляць па-беларуску?

Адно ўявіце сабе, калі ўсе беларускія патрыёты выйдуць на вуліцу і пачнуць гаманіць з людзьмі па-беларуску! Дык можа гэта стане новай моднай хваляй? 

Я пазнаёміўся з праектам закона Рэспублікі Беларусь аб суайчыньніках і планам далейшай працы Згуртавання беларусаў свету. Ухваляю ўсё гэта.

Аднак ёсць у мяне яшчэ з дзесятак прапаноў, назаву некаторыя:

+ Згуртаванню беларусаў свету правесці сумесна з дзяржаўнымі органамі Фэст у Беларусі беларускіх гуртоў замежжа;
+ стварыць пры Савеце Міністраў асобнае міністэрства (дэпартамент) па ўзаемадачыненнях з Беларускай дыяспарай.
+ правесьці асобна Сход моладзі - "Нашчадкі Беларускага народа".
+ падрыхтаваць і правесці ў 2010 годзе навуковую канферэнцыю - 100 гадоў Сталыпінскаму перасяленьню беларусаў у Сібір.
+ ЗБС "Бацькаўшчына" узяць на сябе ініцыатыву выдаць падручнікі па беларускай мове і гісторыі беларускага народа для беларускай моладзі і дзяцей замежжа, у прыватнасьці, для расійскіх беларусаў.

Спадзяюся, шаноўныя, што наш Беларускі Рух яшчэ больш будзе набіраць сваю сілу і моц! 

І будзе заўжды жыць Беларускі народ!
І будзе жыць Беларусь!
Падрыхтаваў тэкст да друку Васіль Якавенка
Бюлетэнь-газета Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Чэрскага
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1736
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9422
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44962