Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Праект «СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ» (дапоўнены, па стану на 17 лютага 2016 года)

Праект «СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ» (дапоўнены, па стану на 17 лютага 2016 года) Друк E-mail
02.03.2016 | 16:41 |

Праект «СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ»

Паважаныя чытачы сайта, прапануем вашай увазе праект дакумента, якому  ў беларускай афіцыйнай стратэгіі і палітыцы пакуль што няма ні адпаведніка, ні альтэрнатывы. Хіба што ён блізкі да  праграмных параграфаў і палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.  Просім вас прачытаць яго ўважліва і,  мабілізуючы свае аналітычныя альбо крытычныя рэсурсы,  выказаць па тэксту заўвагі, меркаванні, прапановы на форуме нашага сайта. І гэта будзе ваш унёсак у важную агульнанацыянальную справу.  Калі ласка. Адміністрацыя сайта "Мы -- нацыя!"

Стан беларускай нацыі

За мінулае стагоддзе беларусы дасягнулі значнага прагрэсу ў будаўніцтве сваёй дзяржавы - у свеце стала існаваць незалежная і суверэнная краіна Беларусь, прынятая ў ААН. У развіцці краіны за гэты час былі спрыяльныя і неспрыяльныя перыяды, а сучасныя дзяржаўнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь значна ўмацаваліся толькі пасля выхаду з СССР. Аднак, трэба адзначыць шэраг фактараў, якія не спрыяюць будаўніцтву нацыянальнай дзяржавы, а менавіта, прыхільнасць сучаснага кіраўніцтва да пабудовы рускамоўнай, цывільнай дзяржавы, зберажэнне савецкага, аўтарытарнага стылю кіравання краінай, выхаванне патрыятызму, заснаванагаму толькі на кароткачасовай гісторыі апошняй вайны, прыгнёт беларускай мовы і беларускасці, удзел у ваенных блоках (ОДКБ, асобныя дамовы з Расіяй), усё большае уключэнне краіны ў сферу "рускага міра", ідэалогія якога скіравана на ваенную, палітычную і культурную экспансію не толькі на суседнія, але і на далёкія краіны, дзе ёсць прыкметы рускай мовы і культуры.

Цяперашняя дзяржаўная палітыка знаходзіцца ў супярэчнасці з рэалізацыяй нацыянальнай ідэі, аб чым сведчаць неўжыванне роднай мовы ў дзяржаўных установах, савецкая інтэрпрэтацыя гісторыі Беларусі, увядзенне ў вучэбных установах дысцыпліны «Ідэалогія беларускай дзяржавы», якая не асвятляе вырашэнне нацыянальных пытанняў, выцясненне беларускіх выканаўцаў і аўтараў з дзяржаўных тэле- і радыёканалаў, існаванне чорных спісаў музыкаў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій, забарона ўжывання нацыянальных сімвалаў. Некаторыя праявы беларускасці з боку дзяржавы (рэдкія выступы кіраўнікоў па-беларуску, з'яўленне беларускіх білбордаў) не маюць сістэмнага характару і хутчэй выглядаюць рэхам лавіравання ў дзейснай геапалітычнай сітуацыі. Найноўшая мадыфікацыя патрыятызму, якая пераважна грунтуецца на дасягненнях савецкай эпохі і факце перамогі ў Другой сусветнай вайне, не можа лічыцца прадуктыўнай і перспектыўнай, бо перакрэслівае ўсю папярэднюю 1000-гадовую гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці, што пачынаецца з часоў Полацкага і Турава-Пінскага княстваў.У той жа час трэба адзначыць, што без чыннага ўдзелу самой дзяржавы нацыянальнае будаўніцтва сіламі толькі нацыянальнай эліты будзе ў значнай ступені запаволена.

Праект «СТРАТЭГІІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ»

Сярод шэрагу мадэляў будаўніцтва дзяржавы (грамадзянская/цывільная, культурная, уяўная) выбар мадэлі этнанацыянальнай дзяржавы ў найбольшай ступені адпавядае рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Будаўніцтва цывільнай нацыі без належнага грунту этнакультурнай еднасці, падмацаванай агульнай гісторыяй, традыцыямі, мовай, светапоглядамі і, так ці іначай, этнічным паходжаннем, - з'яўляецца памылковым шляхам. Нішто ў сучасных умовах не можа так спрыяць будаўніцтву дзяржавы як прыналежнасць большасці грамадзян да аднаго этнасу (83.7% насельніцтва краіны адчуваюць сябе беларусамі, 2009). Нельга пагадзіцца з тым, што Беларусь многанацыянальная краіна. Большасць нацыі складаюць беларусы (нацыяутвараючы этнас, тытульная нацыя), якія ў асноўным і вызначаюць менталітэт краіны, яе агульны настрой і адносіны да знешняга міру.

У той жа час у Беларусі нацыянальныя меншасці жывуць у бяспецы, дзякуючы як існуючым цывільным рэгулам, так і міралюбівым адносінам да нацыянальных меншасцяў саміх беларусаў. Будучая этнанацыянальная дзяржава ўяўляецца такой дзяржавай, якая рэальна адстойвае інтарэсы тытульнай нацыі і ў якой грамадзянам меншасцяў гарантуюцца роўныя правы і абарона ад ассіміляцыі пры рэалізацыі іх нацыянальных праектаў. Толькі на гэтым шляху бачыцца будучыня нашай краіны. Беларусь не можа будаваць дзяржаву на аснове культурнай мадэлі ці цывільнай, рускамоўнай мадэлі, як гэта робіцца цяпер, па адной простай прычыне. І ў адным, і ў другім выпадку паглынанне беларускай дзяржавы "рускім мірам" з'яўляецца непазбежным.

Мяркуецца, што далейшае існаванне беларускай дзяржавы мусіць набыць фармат нейтральнасці. На сёння ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, што"Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без'ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай" (Артыкул 18). Стан нейтральнасці будзе палітычным выхадам з-пад пагрозы быць уцягнутымі ў сферу «рускага міра» і адпавядае як ментальнасці беларускага народа, так і дзяржаўным інтарэсам. Відавочна, што стан нейтральнасці не прадугледжвае сяброўства ў ваенных ці іншых блоках, уцягнутых у рэгіянальныя ці глабальныя канфлікты. Стан нейтральнасці дае прававыя і маральныя падставы супрацьстаяць ваеннай ці эканамічнай агрэсіі, якія пагражаюць незалежнасці і суверэнітэту краіны. Правы і абавязкі нейтральнай дзяржавы вызначаны ў раздзелах 5 [1] і 13 [2] Гаагскай канвенцыі  ад 1907 года. Набыццё краінай юрыдычнага статусу нейтральнасці ў нашы дні можа быць прызнана ААН.  Нейтральнымі краінамі ў Еўропе на сёння з'яўляюцца: Аўстрыя, Ірландыя, Ліхтэнштэйн, Мальта, Малдова (з 1994), Сан-Марыно, Сербія (з 2007), Фінляндыя, Швейцарыя, Швецыя (хаця некаторыя з гэтых краін ёсць сябрамі Еўрапейскага Саюза, ЕС). Пры гэтым важна таксама ўсведамляць, што ні шчыльны звяз з Еўрасаюзам, ні - тым больш - з Расіяй не будуць аптымальнымі варыянтамі далейшага развіцця.

Падаецца, што будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы не можа быць заснавана выключна на хрысціянскай маралі, па некалькіх прычынах, многаканфесійнасці ў краіне, адсутнасці абсалютнай перавагі (больш 50%) якой-нібудзь рэлігійнай канфесіі, наяўнасці значнай долі нявернікаў сярод насельніцтва (41%). Нам трэба будаваць свецкую (не рэлігійную) нацыянальную дзяржаву, у якой будзе забяспечана свабода ўсіх веравызнанняў, калі іх дзейнасць не супярэчыць заканадаўству РБ.

Стан самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі па-ранейшаму застаецца недастакова трывалым. Прычынамі для гэтага з'яўляюцца як савецкая спадчына, так і працяг сучасным кіраўніцтвам амаль той жа палітыкі ў дачыненні да нацыянальных пытанняў. Грамадзяне Беларусі да гэтага часу не разглядаюць незалежнасць краіны, як адну з найважнейшых каштоўнасцяў. Але ў той жа час, калі казаць пра аднясенне сябе да беларускай нацыі, то 83.7% насельніцтва краіны называюць сябе беларусамі (перапіс 2009 года). Такая высокая нацыянальная аднароднасць ёсць добрым грунтам для будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы.

Сітуацыя з роднай Мовай вельмі балючая і катастрафічная, што сталася вынікам як аб'ектыўных працэсаў, звязаных з урбанізацыяй, так і з бяздзейнасцю сучаснага урада, што фактычна вядзе да паступовага выцяснення Мовы з нацыянальнай свядомасці. Адзначаючы, што пераважная большасць грамадзян Беларусі прыхільна ставіцца да беларускай мовы і культуры, усё ж ва ўмовах заняпаду Мовы спадзявацца на дастойнае і поўнае будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы можна толькі пры дапушчэнні, што беларусы будуць глыбока ведаць сваю даўнішнюю гісторыю (Полацкае княства, ВКЛ), узровень ведаў пра якую яшчэ недастатковы.

Магчымасці станаўлення і развіцця грамадзянскай супольнасці, заснаванай на дэмакратычных каштоўнасцях, ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму вельмі абмежаваныя. Пад уплывам Расіі і Расійскай праваслаўнай царквы ў апошнія 2 стагоддзі ментальнасць беларускага насельніцтва фармавалася на карысць інтарэсаў царскай улады Расійскай імперыі, а потым у інтарэсах камуністычнай дыктатуры СССР - пасіўнасці, моцнай дзяржаўнай улады, і не была скіравана на развіццё асобы, яе свабоды і павагі да прыватнай уласнасці. Усё гэта разам з сучаснай дзяржаўнай прапагандай прывяло да таго, што палітычная культура беларусаў і ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці застаюцца на дастакова нізкім узроўні. Відавочна, што людзі не ўспрымаюць аўтарытарны рэжым, як пагрозу дэмакратычным свабодам, што магчыма звязана як з асобай кіраўніка дзяржавы і з той палітыкай якую ён праводзіць, з эканамічнай і палітычнай стабільнасцю, якая на гэты час іх задавальняе, так і з антыканстытуцыйным ціскам на свабоду слова і татальным падпарадкаваннем СМІ дзяржаве. Парадаксальна, але грамадзяне Беларусі, падтрымліваючы ў большасці дэмакратыю (75.3%),  у той жа час не супраць аўтарытарнага стылю кіравання (61.6%). На рэферэндуме 1996-га году 65% грамадзян прагаласавалі за тое, што дзяржава не павінна даваць справаздачу грамадскасці за фінансаванне ўсіх галін улады. Толькі дэзарыентаванае, збітае прапагандай насельніцтва магло прагаласаваць такім чынам. Спадзявацца ж на сапраўднае паўнавартаснае супрацоўніцтва з аўтарытарнай дзяржавай не выпадае ў сілу таго, што сучаснае кіраўніцтва не разглядае грамадства ў якасці раўнапраўнага партнёра.

Ментальнасць беларусаў недасткова падрыхтаваная да ўспрыймання каштоўнасцей, звязаных з роўнасцю людзей, якія ў цывілізаваным свеце паступова ўваходзяць у жыццё і з разуменнем успрымаюцца грамадствам - беларусы  недастаткова талерантныя ў адносінах да іншых расаў, нетрадыцыйных рэлігій і да асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, адмоўна ставяцца да адмены смяротнага пакарання.

Нацыянальная свядомасць саміх грамадзян Беларусі пакуль што вельмі слабая. Такія прыметы як некарыстанне роднай мовай, нежаданне весці дзяцей у беларускія школы і садкі, нізкая актыўнасць у пратэстных акцыях, абыякавасць да нацыянальных каштоўнасцяў, настальгія па савецкасці, успрыманне рускай культуры як сваёй, а ўспрыманне сваёй культуры як другаснай, знівеліраванае пачуццё нацыянальнага гонару ніяк нельга аднесці ў актыў нацыянальнай свядомасці. Да таго ж "рускі свет" непазбежна атачае нас штодня. На вывучэнні твораў менавіта рускіх пісьменнікаў грунтуюцца каштоўнасныя арыентацыі навучэнцаў сярэдніх школ; п'есы рускіх драматургаў пераважаюць у айчынных тэатрах; расійская папса бясспрэчна дамінуе  на большасці канцэртных пляцовак Беларусі і ў медыясферы. Відавочна, што беларускае грамадства не зможа выкараскацца са сваіх посткаланіяльных сутарэнняў да таго часу, пакуль не пераадолее рэфлекс бясконцага азірання ў бок  Расіі. Не спрыяе росту нацыянальнай свядомасці і пастаянна прапагандуемая і не адпавядаючая гістарычным фактам ідэя аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў, што асабліва стала відавочна падчас ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Будаўніцтва паўнавартаснай нацыянальнай дзяржавы пры недахопе якасцяў аб якіх ішла размова вышэй будзе запаволена, нягледзячы на тое, што па сваёй адукаванасці і нават па ўзроўню жыцця Беларусь магла б адпавядаць еўрапейскім стандартам. Будаўніцтва нацый-дзяржаў у Еўропе працягваецца ў такіх этнічна аднародных краінах як Сербія (83% насельніцтва складаюць сербы), Харватыя (88%), Славенія (89%), Літва (84%). Беларусь мае патэнцыял будаваць нацыянальную дзяржаву таксама.

Беларуская нацыянальная эліта імкнецца выкарыстоўваць каштоўнасці, заснаваныя на глыбокай гісторыі, даўнішняй культуры і традыцыях беларускага народа. Сучаснае дзяржаўнае чынавенства і нацыянальная эліта, як высвятляецца з публічных прамоваў, збіраюцца будаваць розныя мадэлі Беларусі, якія, паводле логікі, слаба сумяшчальныя паміж сабой. Аднак, у грамадстве няма свабоднага абмена думак, адкрытага поля для змагання ідэй. Грамадзяне краіны за свае погляды і незалежную пазіцыю загнаны ў палітычную і культурную рэзервацыю, запісаны ў творчыя чорныя спісы.

Прапануемая Стратэгія развіцця беларускай нацыі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасці ад магчымых змен унутранага ці знешняга палітычнага\геапалітычнага характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае). Не адмаўляючы і падтрымліваючы палітычныя падыходы, трэба заўважыць, што пастаяннай задачай нацыянальных сіл мусіць быць змаганне за нацыянальную свядомасць грамадзян Беларусі, а такая праца патрабуе доўгага часу і не можа быць вырашана кароткачасовымі кампаніямі.

Сілы нацыянальнай эліты за апошні час значна пашырыліся за кошт шматлікіх інстытутаў, арганізацый і вэб-структур, аднак, на жаль, значная колькасць іх вымушана дзейнічаць з-за мяжы. Свабодна ж працаваць на радзіме вельмі складана з-за шматлікіх абмежаванняў і прынятых законаў, якія фактычна загналі свабодную думку разам з мовай тытульнай нацыі ў "беларускае гета". Нягледзячы на пэўныя слабасці «няспелай» беларускай нацыі магчымасць будаўніцтва поўнавартаснай нацыі і нейтральнай, беларускай нацыянальнай дзяржавы застаецца. Гэта надзея базуецца на: незалежнасці і суверэнітэце, якую зараз мае РБ, высокай нацыянальнай аднароднасці насельніцтва (83.7% беларусы), наяўнасці незначнай па колькасці, але актыўна працуючай нацыяналай эліты, істотнай долі насельніцтва, якая спачувае ці можа падтрымаць ідэі, скіраваныя на ўмацаванне нацыі, узрастаючай колькасці інфармацыйных рэсурсаў, спрыяльных знешніх умовах, тэарэтычных доказах магчымасці будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы ў пост-мадэрны перыяд, у часы існавання інфармацыйнага грамадства.

Мэта Cтратэгіі

Мэтай прапаноўваемай Стратэгіі з'яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы,у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і прадстаўнікі нацыяўтвараючага этнаса - беларусы.

Задачы, які вынікаюць з характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі і пастаўленай мэты:

Распаўсюджваць ідэю аб атрыманні краінай нейтральнага стану праз правядзенне рэферэндума і замацаванні гэтага палажэння ў Канстытуцыі РБ.

Падтрымліваць і прапагандаваць, абапіраючыся на гістарычныя факты, ідэю аб этнічнай гістарычнай унікальнасці беларускай народа, развіццё якога істотна адрозніваецца ад развіцця народаў Расіі. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе і шкоднай.

Падтрымліваць ідэю пераемнасці ў гістарычным развіцці беларускай дзяржаўнасці. Дабівацца сусветнага прызнання выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцці Вялікага Княства Літоўскага - вялікай еўрапейскай дзяржавы мінулага, на тэрыторыі якой сёння пражываюць людзі  сучасных незалежных краін, Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі, Вялікае Літоўскае Княства, станаўленне і здабыццё незалежнасці Рэспублікі Беларусь, - усе гэтыя перыяды з'яўляюцца састаўнымі часткамі нашай нацыянальнай гісторыі. Выцісканне і прыніжэнне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.

Для папярэджання пагрозы страты незалежнасці і суверэнітэту РБ праз ваенныя, эканамічныя ці культурныя механізмы супрацьстаяць ідэалогіі "рускага міру" і н'юеўразізма, якія ўяўляюць сабой абноўленыя формы імперскага шавінізму.

Не падтрымліваць сучасны ўрад у будаўніцтве цывільнай, рускамоўнай дзяржавы, і адначасова працягваць пошук актыўнага ўзаемадзення з мясцовымі ўладамі ў рамках законаў, рабіць гэта індывідуальна і арганізаванымі групамі грамадзян для паляпшэння сітуацыі ў адносінах да мовы (садкі, класы, школы, дакументацыя), гісторыі (назвы вуліц, памятныя знакі) і па іншых пытаннях.

На сучасным этапе праводзіць асветніцкую дзейнасць сярод насельніцтва ў першую чаргу ў галіне гісторыі, элітарнай і мас-культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР, адраджэнне 90-х), не збаўляючы высілкаў па вызваленні беларускай мовы з прыгнечанага стану. Дабівацца раўнапраўнага, непрымусовага ўжывання беларускай мовы ў дзяржаве, стварэння нарматыўнай базы на мове тытульнай нацыі.

Ва ўмовах сфальшаванага двухмоўя і невыканання "Закона аб мовах" стымуляваць выкарыстанне Мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, ужываючы ўсе магчымыя падыходы і сродкі, прадстаўленыя ў "Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі" (2012), уключаючы: адкрыццё беларускага нацыянальнага універсітэта, заахвочванне грамадзян Беларусі аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы, заахвочванне рэлігійных абшчын розных канфесій да правядзення багаслужбы на беларускай мове і грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцяў да вывучэння беларускай мовы і гісторыі, заахвочванне грамадзян Беларусі і адпаведных рытуальных агенцтваў ужываць беларускую мову на надмагільных надпісах.

Для асветы насельніцтва стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму.

Даводзіць (грамадству) інфармацыю пра ўсе станоўчыя праяўленні беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэння праявы этнацыду беларусаў. Шанаваць і развіваць гонар за дасягненні, якія мае беларускі народ сёння.

Папулярызаваць нацыянальных дзеячаў, зрабіўшых найбольшы ўклад у развіццё нацыі: І. Насовіч, Н. Орда, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла, І. Луцкевіч, Я. Купала, Я. Колас, У. Галубок, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Багдановіч, А. Чарвякоў, Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, Г. Цітовіч, Л. Геніюш, М. Ермаловіч, В. Быкаў, А. Адамовіч, У. Караткевіч, М. Крукоўскі, У. Мулявін.

Адзначаць нацыянальныя святы, якія пакуль што не значацца ў афіцыйным календары: 25 сакавіка - Дзень Волі, першае абвяшчэнне незалежнасці краіны, Беларускай Народнай Рэспублікі; 15 ліпеня - Грунвальдская бітва; 27 ліпеня - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь; 8 верасня  - Дзень беларускай вайсковай славы, 27 лістапада - Слуцкі збройны чын.

Падыходы і сродкі рэалізацыі 

1. У сваіх адносінах паміж людзьмі, якія будуць падтрымліваць рэалізацыю Стратэгіі пажадана выконваць наступныя правілы "Кодэкса гонару": лічыць, што ўдзел у будаўніцтве нацыянальнай дзяржавы гэта вялікі гонар для беларусаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў; праяўляць узаемапавагу і падтрымку; крытычна і абгрунтавана вясці спрэчкі, не дапускаючы пры гэтым абраз і спасылак на неправераныя факты; быць талерантнымі да выказванняў апанентаў; максімальна ўжываць Мову дома і па-за домам; прытрымлівацца адзіных падыходаў пры выкананні задач Стратэгіі; пазбягаць фракцыйнасці - пабудаваць нацыянальную дзяржаву можна толькі праз адзінства людзей, незалежна ад таго, прыхільнікамі якіх партый, рухаў, рэлігійных і іншых плыняў яны з'яўляюцца.

2. Давесці змест Стратэгіі да максімальнай колькасці грамадзян РБ. Пажадана каб тэкст Стратэгіі мела кожная сям'я.

3. Рэалізацыя Стратэгіі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасці ад магчымых змен унутранага ці знешняга характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае).

4. Мець на ўвазе, што для рэалізацыі Стратэгіі больш важным з'яўляецца выхаванне і падтрымка адпаведнага нацыянальна-свядомага настрою ў грамадстве ў доўгатэрміновай перспектыве, чым нават наяўнасць ці адсутнасць матэрыяльных магчымасцяў.

5. Паступовае пашырэнне кола нацыянальна свядомых грамадзян РБ праз асвету і правядзенне пастаянных і рэгулярных акцый, скіраванных на выкананне пастаўленых задач, з удзелам адбудаванай адкрытай грамадзянскай супольнасці як унутры краіны, так і за яе межамі.

6. Для вырашэння задач стратэгіі, ва ўмовах абмежаванага доступу да СМІ і адсутнасці дапамогі з боку дзяржавы, выкарыстоўваць усе наяўныя і шукаць новыя сілы і сродкі беларускага грамадства, прыхільных да нацыянальнай ідэі грамадзян РБ, спонсараў, інтэрнэт-рэсурсаў, незалежных і дзяржаўных СМІ.

7. Шукаць магчымасцi лабiравання нацыянальных iнтарэсаў шляхам народнай дыпламатыi i праз спробы наладжвання дыялогу з тымi супрацоўнiкамi праўладных структур i колаў, якiя падзяляюць акрэсленую сiстэму каштоўнасцяў. 

 

У распрацоўцы праекта прымалі ўдзел: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская.

17 лютага 2016 года

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

…О главном. В «Проекте стратегии» уважаемые мною авторы считают концепт «русского мира» в российском изложении глупостью, которой место на свалке. Совершенно согласен. Но глупость это или нет – это реалия международной политики как концепт…

Я согласен, что нет в природе никакого «русского мира». Но если мы говорим о стратегии будущего Беларуси, то должны туда вписать наш концепт Лукашенко/Дермант с нашей концепцией «русского мира» - как альтернативу российской концепции. Она сегодня для нас палочка-выручалочка – и будет нас спасать в обозримом будущем.

Подробнее: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=2338&Itemid=50

Вадим Деружинский

Напісаў В.Деружинский,
Дата 03/08/2016 Час 10:42

Нельга не пагадзіцца з аўтарамі Стратэгіі развіцця беларускай нацыі: усе нашыя нацыянальныя праблемы на сто адсоткаў завязаны на пазіцыі нашай малаадукаванай ўлады, яе безадказнасці і здрадніцтве. Але не трэба думаць, што з яе зменай адбудзецца штосці кардынальнае. Многае зменіцца, але і ўскладніцца. Нездарма перапалоханае кіраўніцтва і духавенства сучаснай Расійскай Федэрацыі не так даўно актуалізавала агрэсіўную і подлую дактрыну “рускага мира”. Яе мэта -- з дапамогай пагрозы “гібрыднай вайны” трымаць беларускую ўладу, якой бы палітычнай афарбоўкі яна не была, на моцна эканамічнай і палітычнай прывязі. Пакуль гэта ўсяго толькі “халодная” вайна вантробаў: расейскія шавіністы імкнуцца запалохаць беларускіх актывістаў, а беларускія сваіх апанэнтаў – узрастаючай масавасцю і выніковасцю іх антыімперскіх акцый. Простыя ж жыхары Беларусі, нацыянальная свядомасць якіх, як падкрэсліваецца ў Стратэгіі, вельмі нізкая, пакуль маўчаць. Таму у гэты час асаблівая адказнасць за лёс нацыі, яе культуры і мовы, кладзецца на інтэлегенцыю. Але што можа зрабіць інтэлегент, які сёння нават на вуліцу не выхадзіць, бо пастянна “заліпае” каля экрана сваго манітора? Паспрабую выказаць некалькі прапаноў.
Па-першае, сёння, калі сканчаюцца ўсе тэрміны, адведзеныя гэтай уладзе, акрамя “ліпавых ”эканамічных паказчыкаў, тутэйшых бюракратаў вельмі турбуе імідж “зляпанай” імі так званай сацыяльнай краіны! Таму вельмі важна рэгулярна накіроўваць сігналы sos адносна стану беларускай мовы, адукацыі на роднай мове ў самыя галоўныя сусветныя ўстановы: ЮНЭСКА, ААН, ETF… Яны будуць больш важкімі таму, што ў Беларусі з’явіўся свой лаўрэат Нобеля, якая адазвалася беларускай і магла б паставіць разам з іншымі дзеячамі культуры свой подпіс пад такімі дакументамі. Да таго ж, мы даведаемся наколькі шчырымі былі словы адносна беларускасці самой спадарыні Алексіевіч! Тады б з гэтай ўладай можна было б абмяркоўваць пашырэнне беларускага школьніцтва, стварэнне Беларускага нацыянаўльнага ўніверсітэту, адраджэнне культуранай і архітэктурнай спадчыны, ушанаванне выдатных творцаў Беларусі…
У адуказ на шавіністычную дактрыну “русского мира” (як аналаг “немецкого мира”, у выніку якога адбыўся аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе) патрэбна распрацоўка тэорыі і практыкі “беларускага свету”—гуманістычнай, без ксенафобіі і расізму, шавінізму і, наадварот, местачковасці (“гарблі, лапці, балалайка”) адраджэнскай тэорыі. Важна, каб беларуская інтэлегенцыя, карыстаючыся сваім аўтарытэтам, даводзіла ідэю гэтай тэорыі да прадстаўнікоў іншых славянскіх народаў, якія адчулі небяспеку расейскага шавінізму, каб з’віліся тэорыі, напрыклад, “ўкраінскага свету”. Так салідарнасць можа стварыць агульны фронт супраціву расейскаму шавінізму.
Не дзіўна, што актывізацыя агентаў “русского мира” мала турбуе спецслужбы Беларусі, бо і тыя, і тыя – духоўныя браты. Таму важным застаецца задача паказаць тое, дзякуючы каму гэтыя працэсы фарсіруюцца на тэрыяторыі Беларусі. Калі б на масавых мерапрыемствах апазіцыі (Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях) гучалі не толькі лозунгі супраць сённяшяй улады, але і супраць правакатараў антыбеларускіх акцыі і суполак (Дом Москвы, Беларускі аддзел Мінсотруднічества РФ і іншыя), дык адкрыта праводзіць сваю антыдзяржаўную прапаганду і фінансаваць свае ваенізаваныя суполкі ім было б значна больш небяспечна.
Апошнія гады нацыянальна-вызваленчага руху адзначаны зменай пакаленняў. І не віна маладых актывістаў у тым, што на іх плечы выпала змаганне з гэтай антынацыянальнай навалай. Таму так важна зразумець моладзь і словам і галоўнае – справай дапамагчы ў выбары свайго шляху да беларускасці.

Напісаў Kit,
Дата 03/05/2016 Час 16:47

'Сітуацыя з роднай Мовай вельмі балючая і катастрафічная, што сталася вынікам як аб'ектыўных працэсаў, звязаных з урбанізацыяй' - нейкая сэрвілістычная фармулёўка. Пры чым тут урбанізацыя? Аснолўная прычына заняпаду мовы - акупанцкая палітыка адукацыi ('што не дарабіў русccccкій штык, даробіць царква і школа'). У краіне, дзе беларускае школьніцтва квітнела толькі падчас першай нямецкай акупацыі і падчас другой, адкуль узяцца веданьню роднай мовы? Дый навошта яе ведаць, калі тут ніколі не было вышэйшай адукацыі на роднай мове. Беларусы церпяць, сьціснуўшы зубы, бо кожны разумее, што няма на каго абаперціся ў эпоху міфатворчага сэрвілізму. Назавіце рэчы сваімі імёнамі: Мураўёў-шыбенік тут перамагае. Скажыце яму выразнае ФЭ.

Напісаў VM,
Дата 03/04/2016 Час 20:17

Этнічны патрыятызм толькі ён і можа зрушыць і павесьці электарат у будучыню. Спадзявання на групы і групоўкі па інтарэсам -- гэта блізарукасьць і наіўнасьць. Некалі Маісей павёў за сабой у пустыню свой народ, колькі загінула там народу, ніхто не ведае, але ў выніку паўстаў богавыбраны народ. ''Шукайце і знойдзеце! Прасіце і будзе вам дано! Стукайце і вам адчынюць!''.
''Дык стойце ж у свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства.''Пасланне да галятаў апостала Паўла.''
''І Ён паставіў адных апосталамі,другіх прарокамі, іншых добравесьнікамі, іншых пастарамі і настаўнікамі...''
Заўвага: ''беларусы недастаткова талерантныя ў адносінах да іншых расаў, нетрадыцыйных рэлігій і да асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, адмоўна ставяцца да адмены смяротнага пакарання.'' Садомскі грэх наклікае Божую помсту! І тут наш народ выконвае Боскі запавет! Да ўсяго астатняга мы станем талерантнымі калі адбудуем сучасную, моцную эканамічна і ідыялагічна, нацыянальную краіну.

Напісаў minak,
Дата 03/03/2016 Час 19:23

Шаноўнае спадарства!
На мой погляд, праграмы групы Якавенкі/Трусава, а таксама Астапенкі маюць сёння выключна акадэмічную або гістарычную цікавасць. Ніякіх шанцаў на рэалізацыю падобных праграм няма. Можна ўпарта верыць у непазбежнасць новага Адраджэння, але даўно ўжо сказана – “благі той, хто піша фантастыку”.
Нацыянальная ідэя павінна адказваць прынамсі дзвюм умовам (апроч шматлікіх іншых): а) пазітыўна ўспрымацца большасцю жыхароў краіны; б) аб’ядноўваць групы людзей з процілеглай ідэалогіяй. А тут “маўклівай большасці” зноў прапануюць то, пра што яна (большасць) не жадае ні чытаць, ні чуць, ні думаць.
Даўно надышоў час забыцца пра ідэі этнічнага нацыяналізму. Спажыўшы моднае слоўца, кажу вам: змяніце парадыгму!
Анатоль Тарас

Напісаў А.Тарас,
Дата 03/03/2016 Час 18:02

Пачытаў. Зрабіў праўкі, асобна іх вышлю. Складальнікі дэкларацыі самі не ведаюць добоа беларускай мовы, мяркуючы па тэксту, яны думаюць па-руску. Дык ці можна верыць такім 'абаронцам беларускасці'? Няўжо нікога не працвярэзіў украінскі вопыт? Там таксама пачыналася з мовы. А потым з'явіліся амерыканцы з пячэннем. Няўжо і мы на гэта купімся?
М.Кенька

Напісаў М.Кенька,
Дата 03/03/2016 Час 16:47

Згодзен з высновамі, ацэнкай. Можна паспрачацца наконт неталерантнасці беларусау да других рас.Гэта лішняе.
Але меры здаюцца не зусім дастатковымі.Трэба яшчэ думаць.Так,можа больш шырока задзейнічаць
нашую культуру (мастацтва,тэатры и т.д.),даследаванні гісторыкаў,суайчыннікаў, у тіым ліку - за рубяжом.
З павагай - В.Фадзееў.

Напісаў В.Фадзееў,
Дата 03/03/2016 Час 16:38

 1 
Старонка 1 з 1 ( 7 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 981
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6211
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49884