Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Святлана Бень: Беларусь дагэтуль не перапрасілі за русіфікацыю

Святлана Бень: Беларусь дагэтуль не перапрасілі за русіфікацыю Друк E-mail
19.01.2016 | 22:42 |
Святлана Бень: Беларусь дагэтуль не перапрасілі за русіфікацыю Пра гэта лідэрка музычнага калектыву «Серебряной свадьбы» Святлана Бень расказала ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Політика і культура».

- З чым у Вас атаясамліваецца мастацтва ў Беларусі?

- Яно ўсё вельмі партызанскае. У Беларусі неймаверна складаная і дзіўная гісторыя, якая не шырока вядомая. Я для сябе адкрыла гісторыю Беларусі пяць гадоў таму, калі я пачала глядзець новыя звесткі, матэрыялы. З'явіліся добрыя гісторыкі, якія вельмі добра ўсё гэта выкладаюць, вельмі кампактна, выразна і даступна.

Апошнія гадоў дзвесце беларусы знаходзяцца пад вельмі сур'ёзным ціскам. На мой погляд, ад гэтага выпрацаваўся вельмі схаваны ўнутраны супраціў, унутраная эміграцыя, калі чалавек існуе ў краіне і ў той жа час не існуе. Ён існуе ў паралельным свеце. Бо ён разумее, што не можа публічна выказаць сваю пазіцыю. Вельмі мала сродкаў для творчай рэалізацыі. Не падтрымліваюцца тэатры, музыка. Людзі выцягваюць астатнія грошы, працуюць на нейкіх работах, каб мець магчымасць прыйсці ў выходны дзень пайграць на гітары ў студыі, якую трэба зняць за шалёныя грошы. Дзяржаўнай падтрымкі вельмі мала. Гранты і міжнародныя фонды для нас замкнёныя.

- Але яшчэ кагадзе здавалася, што ў Вас пачалася адліга...

- Так, але адліга закончылася.

Усё жывое, шчырае, яскравае, непадобнае, якое выходзіць за рамкі састарэлага ўяўлення, пратыкаецца з цяжкасцю, і існуе ў падзямеллі. Не тое падзямелле, як за савецкім часам былі дысідэнты, але... Ёсць тэатр прыгожага Жэні Карнягі, ён ставіць выдатныя спектаклі. Але ён іх ставіць збольшага у Еўропе, а ў Беларусі ставіць адзін-два спектаклі. Абсалютна альтэрнатыўны спектакль, але адзін за некалькі гадоў. Ёсць нейкія цікавыя пастаноўкі і ў афіцыйных тэатрах, але гэта нейкія маленькія ўсплёскі. Ёсць цікавыя мастакі, але яны ўсё збольшага з'язджаюць у Польшчу, у Літву, ва Украіну, у Расею. Вялікая колькасць людзей з'язджае.

- Эміграцыя з Беларусі ў Расею - сумнеўны выбар для творчай рэалізацыі...

- У Расеі цяпер вельмі моцны палітычны ціск. Усе нашы сябры пакутуюць ад гэтага.

- Надоечы беларуская пісьменніца Святлана Аляксеевіч атрымала Нобэлеву прэмію. Лукашэнка быў зусім не ў захапленні ад гэтага...

- Так, не ў захапленні. Яна публічна яго крытыкуе. Святлана Аляксеевіч жыве за мяжой, і можа сабе гэта дазволіць. Аляксандр Лукашэнка не ўхваліў ейныя выказванні. А тое, што ён сказаў афіцыйна, з'яўляецца наказам да дзеяння ўсім чыноўнікам. Але народ вельмі рады. Хоць таксама падзяліўся на два лагеры, бо яна расейскамоўная аўтарка. Беларусі нанесеная вялікая крыўда, і за гэтую крыўду, за русіфікацыю, прабачэнні не прынесеныя. Беларуская мова была вытручаная неймаверна жорстка.90% беларускіх аўтараў было знішчана. 90% інтэлігенцыі, ўсе найлепшыя палеглі ў лагерах.

У нас быў канцлагер «Трасцянец», другі памерам у Еўропе. Гэтая тэма не ўзнімалася ніколі, бо калі пачалі капаць, высветлілася, што там пахавана забітых падчас рэпрэсій больш, чым забілі немцы ў часе вайны. А немцы прыязджаюць і капаюць самі. І вядома, што пачаўшы капаць, яны скажуць: «Так, гэта наша... А вось гэта - ужо не». Калі высветліцца, колькі людзей там забілі, гэта будзе зусім не на карысць афіцыйнай палітыцы. Таму гэтую тэму згарнулі.

Кагадзе там адкрылі сціплы мемарыял да сямідзесяцігоддзя перамогі, а пра тое, што побач быў іншы лагер смерці, наогул не згадалі. Трэба памятаць ахвяры. Трэба аб гэтым гаварыць. Трэба ведаць сваю гісторыю. Палову краіны Сталін забіў зверскім спосабам! А нам кажуць: «Не, дрэнныя толькі фашысты».

- Нямеччына прызнала і перапрасіла, а Расея не папрасіла прабачэння, а наадварот - ставіць новыя помнікі Сталіну...

- Для мяне гэта вельмі балючая тэма. Я не агрэсіўны чалавек, я ніколі не хацела браць зброю ў рукі. Але, калі я бачу гэтыя помнікі, у мяне цягнецца рука... Я так радая, што ў мяне няма пісталета. (Смяецца). Я чалавек няўрымслівы, ужо прычыніла б непапраўнае калецтва. У мяне ніводзін дзядуля не загінуў падчас Другой сусветнай вайну, але шмат сваякоў загінула падчас рэпрэсій. Я з павагай стаўлюся да Другой сусветнай вайны, для мяне гэта не пусты гук. Але для мяне гэта зусім раўназначныя трагедыі.

- Вы неяк сказалі, што публіка на вашых канцэртах падобная паміж сабой і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расеі...

- Да нас прыходзяць у Расеі тыя, хто ніколі не скажа слова «укроп»...

- Вы не раз выступалі на фэсце «Джаз Кактэбель» у Крыме. Сёлета Вы выступілі на тым жа фэсце, але ўжо ў Затоцы. Дзе Вам падабалася выступаць больш? Якія былі адчуванні, калі «Джаз Кактэбель» перанеслі ў Затоку?

Я вельмі люблю і Адэсу, і Крым. Першы «Джаз Кактэбель» - мая першая паездка да мора. Я для сябе адкрыла Крым, як нейкую неймаверную казачную краіну, якую я ніколі не бачыла. Ужо ўсе мае сябры тысячы разоў туды ездзілі, падарожнічалі аўтаспынам, жылі ў намётах, а я ніколі. Для мяне гэта быў цуд. Я не ведала, што так бывае. Першы «Джаз Кактэбель» быў для нас вялікім узрушэннем. Мы вельмі баяліся, мы не думалі, што публіка будзе хоць крыху зычлівая. Нас выкупалі ва ўвазе і любові. Таму з тым, што адбывалася ў Кактэбелі тады, для мяне ўжо нішто не зраўнуецца. Ніводзін з канцэртаў, ніводзін з фэстаў у мяне гэта адчуванне шалёнага захаплення не перасягнуў. Я тады і Валошына для сябе адкрыла, і мора, і Карадаг.

Калі мы ехалі ў Затоку, я чакала адчуць нейкую пратэстную атмасферу. Я думала, што гэта будзе супраціў прыгожай весялосці супраць усяго дрэннага - немагчыма правесці там, а мы тут правядзем, і ён будзе такі, што вы ўсё там будзеце зайздросціць. Але настрой на фэсце быў трохі іншы. І людзей было няшмат. Гэта сумна. Цяпер наогул складана рабіць фэсты. І я схіляюся перад тымі, хто заняўся гэтым фэстам. А ў Крыме гэтым летам праходзіў нейкі іншы джазавы фэст.

- Вас туды не запрашалі?

- Не, на шчасце. Калі б запрасілі, мы былі б вымушаныя адмовіцца, нягледзячы на тое, што ў нас у Крыме шмат блізкіх сяброў. Я ўважаю цяпер нашу паездку ў Крым за суздром некарэктную, ні ў якой якасці. Нас туды клічуць з маленькім тэатрам, але я не магу ў сабе перамагчы псіхалагічны бар'ер.

- Гэтым жа летам у Расеі праходзіў рок-фэст «Нашествие-2015», пад патранатам міністэрства абароны Расеі. На якім дэманстравалася вайсковая тэхніка Расеі, месцам віселі сцягі «ДНР», і там жа заклікалі добраахвотнікаў на Данбас. Калі б Вас туды запрасілі, паехалі б?

- А Вы як думаеце?.. Я адназначна не падтрымліваю такі фэст. Маючы столькі блізкіх сяброў ва Украіне, якія траўмаваныя ўсёй гэтай сітуацыяй, я не ўважаю за карэктнае ехаць цяпер у Крым, хоць нас там чакаюць. А ўдзельнічаць у фэсце, дзе дэманструецца вайсковая тэхніка і ўзнімаецца ваяўнічы дух, я пагатоў не хачу.

 Хартыя'97

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2195
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9881
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45421