Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба arrow Сьвятлана Алексіевіч дала прэс-канфэрэнцыю з нагоды атрыманьня Нобэля

Сьвятлана Алексіевіч дала прэс-канфэрэнцыю з нагоды атрыманьня Нобэля Друк E-mail
08.10.2015 | 18:34 |
Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі.

Пытаньне «Эўрарадыё»: 

«Як толькі стала вядома пра ваша ўзнагароджаньне, у камэнтарах на расейскіх сайтах напісалі, што «яна атрымала Нобэля дзякуючы нянавісьці да Расеі і рускага сьвету, Пуціна і так далей». Ці лічыце вы, што насамрэч на нянавісьці атрымалі прэмію, ці ёсьць у вас нянавсьць да рускага сьвету? Чамусьці Алег Кашын лічыць вас адэптам рускага сьвету, рускай літаратуры.

— Калі ў людзей такія фанатычныя ідэі, яны, канчне, шукааюць іх усюды. Я толькі кавалачак прачытала Кашына і вельмі яму зьдзівілася. Там яшчэ ёсьць Прылепін, які піша. Гэтак жа некаторыя і ў Беларусі пішуць, што я ненавіджу беларускі народ, шо я ненавіджу ня толькі ўладу, але і народ. Я думаю, ніхто ня любіць праўду. Я кажу тое, што думаю. Я люблю рускі народ, я люблю беларускі народ, мае сваякі з боку бацькі былі беларусы, мой любімы дзядуля. І наогул у чацьвёртым пакаленьні я сельскі настаўнік. То бок мой прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам. Так што я адчуваю, што гэта мая радзіма, мая зямля. І ў той жа час мая бабуля, мая маці — украінкі. Я вельмі люблю Ўкраіну. І калі я нядаўна была на Майдане і бачыла фатаграфіі «Нябеснай сотні», я стаяла і плакала. Гэта таксама мая зямля. Так што не, гэта не нянавісьць. Так бы мовіць, цяжка быць сумленным чалавекам у наш час. І трэба не паддавацца гэтаму згодніцтву, на якое таталітарная ўлада заўсёды разьлічвае. Я люблю такую кнігу «Сумленьне нацыстаў». Там пра тое, як фашызм упаўзаў у жыцьцё немцаў у 30-я гады. Спачатку, калі немцам казалі: не хадзі да таго ўрача, не хадзі да таго краўца, яны наадварот ішлі да габрэйскіх урачоў. Але вельмі магутна працавала машына, націскала на кнопкі самыя прымітыўныя. Тое, што мы сёньня бачым асабліва ў Расеі. І за 10 гадоў яны зрабілі зусім іншы народ. І калі я свайго бацьку пыталася, як вы гэта перажылі, ён толькі адно казаў, што было вельмі страшна. Я думаю, што чалавекам застацца заўсёды страшна і заўсёды складана. Нават калі ня так масава саджаюць, як тады саджалі. Вось, бачыце, у Расеі ўжо саджаюць, і ў нас ужо саджаюць. Ну, трэба мець гэтую мужнасьць.

 

— А вы можаце вызначыць сваё стаўленьне да рускага сьвету: які рускі сьвет вам падабаецца, а які не?

— Я люблю рускі сьвет, толькі я не магу дагэтуль зразумець, што яны маюць на ўвазе. Я люблю добры, гуманітарны рускі сьвет. Той сьвет, перад якаім пакаланяецца ўвесь сьвет. Перад той літаратурай, балетам, вялікай музыкай — так, я гэты сьвет люблю. Але я не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна, Шайгу. Гэта ня мой сьвет.

Пытаньне Радыё Свабода: Чаму вас дагэтуль не павіншаваў беларускі прэзыдэнт, беларускі міністар культуры? І як наагул да вас ставіцца беларуская ўлада?

— Беларуская ўлада робіць выгляд, што мяне няма. Мяне не друкуюць, я не магу нідзе выступаць. Ва ўсякім разе, я ня памятаю, каб БТ мне тэлефанавала. Беларускі прэзыдэнт таксама. Вельмі карысна іншы раз чытаць... Недзе дзьве гадзіны прайшло, як абвясьцілі, і лістоў 200 я атрымала. І адзін вельмі добры хлопец напісаў — вось цікава, як будзе паводзіць сябе Лукашэнка. Домрачавай ён даў героя Рэспублікі Беларусь. А што ён цяпер будзе рабіць?

— Ён віншаваў вас ужо?

— Не. Павіншаваў толькі міністар інфармацыі Расеі Грыгор’еў. Ён мяне павіншаваў адзін зь першых.

— А вы прымеце званьне героя, калі прапануюць?

— Трэба падумаць. Але гэта ўсё роўна не ад Лукашэнкі, а ад радзімы.

statkevich.org
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Гераiчная жанчына.
Дзякуй ей, што яна е у Беларусi

Напісаў Алег,
Дата 11/01/2015 Час 21:14

Гераiчная жанчына.
Дзякуй ей, што яна е у Беларусi

Напісаў Алег,
Дата 11/01/2015 Час 21:13

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1284
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8475
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30906