Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Дом і месца arrow Ці жыве беларушчына ў Латгаліі?

Ці жыве беларушчына ў Латгаліі? Друк E-mail
24.09.2015 | 11:47 |
Што было б зь Беларусьсю, калі б беларускае школьніцтва цалкам спынілася па вайне? Ці захавалася б беларуская мова без газэт і выдавецтваў? Ці выжыла б беларуская культура і ў якім выглядзе? Гэта добра бачна на латыска-беларускім памежжы, у Латгаліі. Дзе да вайны беларускае жыцьцё буяла.

Image  

Дзьвінск, Дынабург, Даўгаўпілс. Адзін з буйных даваенных цэнтраў беларускага жыцьця. Сёньня, блукаючы па ягоных пустынных, амаль вымерлых вуліцах, дзе мадэрновыя будынкі пачатку ХХ стагодзьдзя перамяшаныя са сталінкамі і хрушчоўкамі, цяжка ўявіць, што ў 30-я гады тут віравала разнамоўнае жыцьцё. У тым ліку і беларускае. Напэўна, у ніводнай краіне беларусы ня мелі столькі спрыяньня для сваёй адукацыі і культуры, як у Латвіі. Па ўсёй Латгаліі былі школы, гімназіі, выдавецтвы. А ў Дзьвінску - нават свой тэатар.

Маім правадніком па Дзьвінску ласкава пагадзіўся стаць Мікола Паўловіч, мясцовы краязнаўца і зьбіральнік старажытнасьцяў. Сам пан Мікалай нарадзіўся ў Карэлічах. Ён былы будаўнік. У Дзьвінску жыве з маладосьці. Але гісторыю беларускай Латгаліі ведае, як, напэўна, ніхто. 

Image

Беларускія месцы за дзень абысьці цяжка. І праходзячы паўз прыгожы асабняк, у якім некалі кватаравала Паўліна Мядзёлка, і заходзячы ў Марыінскі касьцёл, дзе некалі служыў беларускі сьвятар Язэп Гайлевіч, і абмінаючы будынак, дзе некалі былі курсы беларускіх настаўнікаў, адчуваеш нават ня сум. А нешта накшталт разгубленасьці.

Няўжо гэта ўсё сышло і не пакінула сьлядоў? І што было б у Беларусі, калі б беларускае школьніцтва пачалі прыкрываць яшчэ да вайны?

Image

На будынку колішняй дзьвінскай гімназіі вісіць памятная шыльда з «Пагоняй». Усталяваная мясцовым беларускім таварыствам. Дарэчы, шыльда зьявілася ўжо пасьля зьмены афіцыйнай сымболікі. Таму беларускія афіцыйныя асобы падчас сваіх візытаў абмінаюць гэты адрас. А дом, дзе жыла Паўліна Мядзёлка, можна было ў свой час прыдбаць за сем тысяч латаў.

Image 

Якое б магло быць месца для беларускага консульства! Але ў бюджэце такіх грошай не знайшлося.

- Тут была беларуская гімназія, беларускія школы, некалькі беларускіх таварыстваў. Сельскагаспадарчыя каапэратывы, нават гістарычнае таварыства. Пры беларускай гімназіі нават існаваў музэй. У іх нават быў фрагмэнт слуцкага пояса, які ім падараваў Ластоўскі. Самы пік быў у 1924 годзе. 52 беларускія школы!

- І каму трэба сказаць дзякуй за такое беларускае жыцьцё?

- Першаму прэзыдэнту Янісу Чакстэ. Як ён памёр, дык усе беларускія арганізацыі яго хавалі. Кінулі ўсе свае сваркі. Так іх тут было шмат, гэтых таварыстваў, так яны ваявалі паміж сабой. Але сьмерць Чакстэ іх памірыла. І Яна Райніса яны таксама разам хавалі. Райніс падтрымліваў беларусаў. А потым быў «беларускі працэс». Беларусаў абвінавачвалі, што яны хочуць аддзяліць Латгалію ад Латвіі. Пасьля гэтага колькасьць школ пачала скарачацца. Пасьля ў 36-м годзе прыйшоў Улманіс, які сказаў, што трэба ўсіх зрабіць адзіным латыскім народам. Але беларуская гімназія нікога ня выкінула. Яны давучвалі. Апошнія беларускія гімназісты атрымалі дыплёмы ў 39-м годзе.

Image

Сапраўдным падарункам стала для мяне сустрэча з 89-гадовай латгальскай беларускай Натальляй Цімаховіч. Пані Натальля - у мінулым навуковец, астраном, вывучала Сонца. Валодае шасьцю мовамі. Выдатна памятае як даваенную Латгалію, так і Рыгу. Арыстакратызм у кожным руху, яснасьць у кожным позірку. Па яе чысьцюткай мове можна правяраць слоўнікі.

Image 

- У Рызе ўсе гаварылі на розных мовах. Асноўная мова была латыская. Яна была міжнацыянальная. Варажнечы не было ніякай. І дзяржава заўжды падкрэсьлівала, што мы ўсе грамадзяне Латвіі. А пасьля прыйшоў саракавы год. Савецкая ўлада. І нас сталі вучыць шукаць ворагаў. Пасьля была акупацыя нямецкая. Ізноў шукалі ворагаў такіх, ворагаў сякіх. Вучылі гэтаму.

- Адкуль ваша беларускасьць?

- Мая мама была полькай. У Даўгаўпілсе шмат было польскіх чыгуначнікаў. Бацька мой беларус, але са мной гаварыў па-польску. Але калі я паехала ў Педрую да бабулі, там я пачула беларускую мову. А пасьля, калі пачалася вайна, нямецкая ўлада дала магчымасьць адчыніць беларускую гімназію ў Індры.

Пані Цімаховіч падчас акупацыі вучылася ў беларускай гімназіі ў Індры, у латгальскім мястэчку каля самай мяжы. І высьвятляецца, што гэтая гімназія ня толькі давала адукацыю дзецям навакольля, але і ратавала ад сьмерці некаторых настаўнікаў.

- Я вучылася ў Індры два гады. Сярод выкладчыкаў былі людзі габрэйскага паходжаньня. Але зьнешне былі непадобныя. Яны ўцяклі ад людзей, якія іх ведалі. І жылі ў Індры, пайшлі ў гімназію выкладаць. Гэта адна група. А лацінскую мову выкладаў былы ксёндз з латыскай парафіі. Яго выгналі з касьцёла за п'янку. Але ж інтэлігент! Добры быў мужык. Было некалькі беларусаў-выкладчыкаў, яшчэ з таго часу, калі ў Латвіі былі беларускія школы. Яны выкладалі беларускую мову і літаратуру.

Дзіўная асаблівасьць латыскай беларушчыны. Пані Натальля памятае словы песьні «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», але ня ведае, што гэта за песьня. Мне падаліся цікавымі развагі старой спадарыні пра ролю малых культурных асяродкаў у вялікіх справах. Натальля Цімаховіч любое адраджэньне зьвязвае найперш зь імі, а не з палітычнымі партыямі.

Image 

- Спачатку адрэзалі галовы ў 40-м годзе дэпартацыямі, затым 41-шы, затым 49-ты. А цяпер ужо галоў няма. Але народ жыве. І ў правінцыі паўстаюць цікавыя суполкі. Пры бібліятэках, пры школах. Выставы, майстэрні, прыватныя музэі, якія злучаюць вакол сябе людзей. Толькі так можна нешта зрабіць. Бо зьверху нічога ня будзе. Наверсе сядзяць гультаі. Толькі малыя суполкі. Гэта духоўны канцэнтрат.

Стары, 90-гадовы Язэп Бунта, народжаны на Мёршчыне, таксама падчас акупацыі вучыўся ў Індраўскай беларускай гімназіі. У Індру яго накіраваў бацька. Як і многіх іншых маладых беларусаў з латыска-беларускага памежжа. Паміж высылкай на прымусовыя працы ў Нямеччыну і вучобай бацькі выбіралі для сваіх дзяцей вучобу.

Image 

- Памятаю, выходзіў падчас акупацыі часопіс «Новы шлях». І быў нумар, прысьвечаны цалкам беларускай асьвеце ў Латвіі. Наш дырэктар гімназіі сядзеў і ў польскай турме, і ў савецкім лягеры, і нават у латышоў.

За добрую вучобу Язэп Бунта быў узнагароджаны экскурсійнай паездкай у Нямеччыну.

- Лепшых вучняў накіравалі. Я толькі памятаю Франкфурт. Праяжджалі Бэрлін. Нас з гімназіі было тры чалавекі. Памятаю, быў Лявон Луцкевіч. Размаўляў з намі. Здаецца, ён вылез па дарозе. Былі на магіле Гётэ.

Выцягнуць са старога нейкія падрабязнасьці пра іх паездку на радзіму Гётэ немагчыма. Стары вельмі асьцярожны. Што зразумела. Па вайне яго асудзілі на дзесяць гадоў зьняволеньня. Але веды зь беларускай гімназіі вельмі прыдаліся Язэпу ў котласкім лягеры.

- Арыштавалі амаль усіх. Дзяўчат не чапалі. А хлопцаў, хто вучыўся, усіх павылоўлівалі. Пад рознымі нагодамі. Каму пісталет падкінулі, каму яшчэ што. Мяне апошняга ўзялі, у 51-м годзе. За антысавецкую агітацыю. Мне яшчэ пашанцавала. Я трапіў у лягер, а там поўны інтэрнацыянал. Там латышоў было болей, чым у Латвіі. Эстонцы, немцы. І калі нас прывезьлі туды, дванаццаць вагонаў з аршанскай турмы, начальнік лягера выклікаў мяне. «Якія ты замежныя мовы ведаеш?» А я ж нямецкую ведаю. «Будзеш нарадчыкам». І я без канвою жыў. І здароўе захаваў. Чатыры гады прайшло, Сталін памёр, і выпусьцілі. Пад Котласам я сядзеў. І ведаеце што? Дачка трапіла туды на працу па разьмеркаваньні. Выйшла там замуж і працуе дырэктарам гандлёвай фірмы. Вось якія шляхі.

І без гімназіяў, і без тэатраў, і без выдавецтваў беларушчына працягвае жыць. Культурна-асьветнае таварыства «Ўздым» налічвае сем калектываў, ладзіць вялікія фэсты, на якіх знаёміць гасьцей зь беларускімі традыцыйнымі абрадамі і кухняй. І робіцца гэта дзякуючы руплівасьці такіх людзей, як сябра праўленьня Жанна Раманоўская, родам з Полаччыны. Якая разам зь Міколам Паўловічам распавяла мне пару анэкдотаў зь мясцовага беларускага жыцьця.

Image 

- Усе настолькі прывыклі размаўляць па-расейску, што пераходзіць на беларускую мову лянуюцца. Спэктакль ставім. Трэба, каб сказаў хлопец адну фразу, не каверкаючы. «Ну, садзіся на дзяжу». Усяго тры словы. Атрымліваецца «на дэ жю». Нейкая француская. І так кожнага разу. Як выходзіць на сцэну, гэтае «дэ жю».

- Мы падчас фэсту частавалі сваімі стравамі. І прыйшла нейкая гараджанка і кажа: «Якія вы, беларусы, малайцы. Якія ў вас дрЯнікі добрыя».

- І яшчэ такі прыкол. У Краславе сьвятар родам мёрскі. І прыходзіць прыхаджанка. «А дзе бацюшка. Мне б пагаварыць». А гаспадыня кажа: «Ён зь Мёр. Яго няма». «А Божачкі! Як зьмёр? Учора ж жывога бачыла!»

Але галоўнае ў таварыстве «Ўздым» - гэта нядзельная школа для дзетак беларусаў. У якой займаецца каля дваццаці дзяцей. Гэта, вядома, ня тыя 52 школы Латгаліі, якія былі тут да вайны. Але дзяцей сюды прыводзяць, кіруючыся самымі высокімі матывамі. Як выкладчык каледжа Сяргей Кнышоў, расеец па нацыянальнасьці, жанаты зь беларускаю.

Image 

- Сыну тут вельмі падабаецца. Усё па-беларуску. Такое адчуваньне, што яны недзе ў хаце на хутары. Возяцца, гуляюць. Расейская і латыская мова - гэта абавязкова. Як і нямецкая з ангельскай. Але і беларуская лішняй ня будзе.

Дзіця ж не падманеш. Яно сюды цягнецца. І ў мяне на душы спакойна. Я яго тут пакінуў на пару гадзін. Ён тут стане багацейшы. А якія сталы беларускія! Беларускія жанчыны вельмі смачна гатуюць. Вышэйшы пілятаж. У рэстаранах Латвіі так не гатуюць, як у беларускіх сем'ях.

Зьміцер Бартосік
budzma.by
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 797
mod_vvisit_counter Учора 1557
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4061
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31494
Каталог TUT.BY