Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ

РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ Друк E-mail
26.07.2015 | 13:32 |
Эрнест Ялугін Эрнест Ялугін

Дакументальная аповесць, навэлы, эсэ, у якіх даследуецца, што ёсць людзі. У кнігу ўвайшлі пасля аўтарскай дапрацоўкі гістарычная дакументальная аповесць "Без эпітафіі" пра драматычныя перыпетыі часоў рэвалюцыі 1917 года ў Расійскай імперыі, і следам Грамадзянскай вайны, германскай і белапольскай інтэрвенцыі, у гэтых умовах стварэнне БССР і затым трагічны лёс яе нацыянальных кіраўнікоў на чале са Зміцерам Жылуновічам у перыяд сталінскіх рэпрэсій, а таксама шэраг эсэ, якія атрымалі найбольшы чытацкі розгалас, калі публікаваліся ў перыядычных выданнях, - палемічны вострасюжэтны гістарычны дослед "Нарманскі след" ("Рускія..."), гэткі ж па стылістыцы "Рой чалавечы", аўтабіяграфічныя навэлы "Імя, або Чаму я не падобны на Карла Маркса" і інш.

Творы вызначаюцца нестандартнасцю, іранічнасцю па стылістыцы, палемічнасцю па зместу.

I. БЕЗ ЭПІТАФІІ

Гістарычная дакументальная аповесць

(Выданне дапрацаванае і дапоўненае)

II. РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ

Выбраныя эсэ

I. ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса

Дзіўная гэта патрэба - ўспамінаць. Я не пра тое, ці замкнуў уваходныя дзверы, пакідаючы хату, або, дапусцім, ці выключыў, выходзячы, газ, - непазбежны старэчы клопат, мабыць, кожнага, асабліва калі мадзееш напрыканцы жыцця ў адзіноце. О, а яшчэ ключ! Абмацваю кішэні - так і ёсць, зноў забыў! Чортавы цяперашнія замкі - націснуў кнопку, шчоўкнула, а потым шчоўкнула ў мазгах, што апрануў не тое паліто, а ключ жа застаўся ў ранейшым. Не, я пра ўспаміны мінулага, якое даўно прайшло і дымам, здаецца, развеялася.

І ладна б ўспаміналася толькі прыемнае. У жыцці не так многа здараецца радасці, каб гэтага не цаніць і, значыць, не паспрабаваць хоць у мроях зноў апынуцца там, дзе ўжо нічога не засталося, і толькі гэтае "кіно" ў тваіх запаленых мазгах. Ну вось хоць бы і мая маці. Пакуль з ёю былі дзеці (чацвёра) і хворы ад ваенных раненняў і кантузій муж, яна пра мінулае калі і згадвала, то коратка і з вельмі канкрэтнай прычыны. За гаспадарчымі клопатамі ўсіх накарміць-апрануць-дагледзець не заўсёды хапала сілы, каб хаця распытаць нас пра школьныя справы і даць плескача за дурныя ўчынкі. Але вось дзеці раз'ехаліся, муж памёр, толькі два гады і пабыўшы на жабрацкай пенсіі, і засталася мама адна ў хаце (потым яе забралі дочкі ў Смаленск, там і спачывае на новых могілках). Тады ў яе і пачаўся перыяд успамінаў. Кот (з выдатнымі якасцямі, паміж іншым, лаўца аднекуль набеглых пацукоў) аказаўся самым цярплівым і ўдзячным слухачом, суседкам мама не надта давярала, ведаючы іх паталагічную схільнасць да пляткарства. Усё і падрабязна, нярэдка паўтараючыся ўжо напрыканцы, яна апавядала дочкам, Лоры і Томе, якія наязджалі са Смаленска, і мне, калі я раз у два месяцы, прыкладна, дні на тры наведваўся з Мінска.

Успаміны часцей былі такімі змрочнымі, што, не вытрымліваючы (сэрца ад іх шчымела, змагацца з кімсьці хацелася - з прывідамі мінулага!), я прасіў: "Мама, кінь нарэшце вярэдзіць сябе і нас жудасцямі. Яны мінулі, ты выжыла, дзякаваць Богу, дык навошта варушыць кепскае? Ну яго. Няхай сыйдзе дымам". "Ох, - чулася ў адказ, - ды так быццам лягчэе на душы".

Яшчэ адны падобныя ўспаміны давялося слухаць ад жыхаркі лясной вёсачкі Вяркалы ў пяці кілометрах ад Шацка Кацярыны Шохан (у дзявоцтве Добыш), бабулі маёй цяпер ужо памерлай жонкі. Адрозніваўся "стыль" бабулі Каці ад маёй мамы адным - прыхаваным нейкім арганічным гумарам аповяда пра самыя змрочныя выпадкі і мудрым здзіўленнем, што такое людзі маглі ўчыняць. Часам пасміхваючыся, апавядальніца выцірала краем хусткі вочы, ды і ў мяне ўскіпала пякучая сляза і спазмам ад абурэння, нават нянавісці да вылюдкаў сцінала горла. Прыкладам, калі бабуля Каця з выразнымі падрабязнасцямі расказвала, як яе мужа, удезельніка Імперыялістычнай, а потым Грамадзянскай вайны на баку "чырвоных" у часе гітлераўскай акупацыі, калі ўжо і малодшы сын, Сяргей (трое старэйшых з самага пачатку былі на фронце) пайшоў у партызаны, аднойчы тыя ж самыя так званыя лясныя салдаты, пабіўшы ды паздзекваўшыся, вывелі босага на расстрэл, вымагаючы ў старога прыхаваныя афіцэрскія боты сына. І забілі б упартага старога, каб бабуля Каця не выцягнула тыя боты са схрону і не аддала азвярэлым вылюдкам. Дзед Міша выціраў скупую слязу закаржэлым ад цяжкой сялянскай працы кулаком, калі слухаў той аповяд сваёй "бабы", але моўчкі.

Уяўляю, якія шыкоўныя гэта былі боты. Лётчыцкія, афіцэрскія. Ды для селяніна-калгасніка, які, нягледзячы на "ўдарніцкую" працу, не мог купіць нават прыстойныя бацінкі хоць і мінскай фабрыкі імя наркама Лазара Кагановіча. А то ж афіцэрскія ялавыя боты! Я сам змалку мроіў пра такія, нават вырабляў з навошчанай пергаміннай паперы для сваіх "дзеючых асоб", калі ствараў для забавы сабе "тэатр лялек", назаву гэта так. Мне бацька перад сконам аддаў свае афіцэрскія боты, якія яму на фронце па сяброўску зрабіў зямляк-умелец. Убачыўшы пякучую скупую слязу дзеда Мішы, я падараваў яму гэтыя мае "фамільныя" боты, і як раней мой бацька, ён потым надзяваў іх толькі на значныя святы ці калі ехаў у горад у госці. Я быў рады яго радасцю, але, мяркую, сынавых ботаў, якія ў яго забралі партызаны, ён усё адно не забыў.

Як і мая мама, бабуля Каця, апавядаючы, нешта адначасова рабіла па гаспадарцы, толькі зрэдку прысаджваючыся перавесці дух, і зноў клапатліва тупала-тупала. Я са спазненнем (калі ўжо ў 80-гадовай бабы Каці здарыўся інсульт ад фізічнага перанапружання) пачаў запісваць яе аповеды на просценькі магнітафон. Адначасова то былі мне ўрокі надзвычай багатай, жывой і вобразнай беларускай мовы, дзе ў натуральную еднасць дзіўным чынам сплаўляліся і слоўцы рускія, польскія, яўрэйскія і, у меншай ступені нават германскія.

Дык для чаго гэтыя ўспаміны мінулага, калі нават не ставіцца мэта, дапусцім, згадаць былога ворага, каб ну калі ўжо не адпомсціць, то хаця б перасцерагчы нашчадкаў? Дарэчы, даследчыкамі заўважана, што ўспаміны ўласцівыя і іншым жывым істотам, не толькі чалавеку. Зноў жа - навошта? Для перадачы каштоўнага жыццёвага вопыту, дзеля выжывання, значыць, папуляцыі? А якім тады чынам? Чалавек, дык той хоць валодае неацэнным інструментам- Словам. Якое да таго ж людзі здагадаліся замацоўваць яшчэ і графічнымі знакамі. І людзі інстынктыўна імкнуцца скарыстаць свой дар. У некаторых такое памкненне ўзнікае ці не ў падлеткавым узросце, пішуцца гэткія ўспаміны малакасоса.

Але і запозненасць вартая спагады. У часы журналісцкай працы, здаралася, прыязджаеш да "бывалага" чалавека - распытаць аб пражытым-перажытым, а на цябе з падушкі пазіраюць вочы нямога прывіда, нерухома-спакойныя і нейкія апусцелыя, бы хата, гаспадара якой толькі нядаўна занеслі на клады: старэчы склероз спустошыў такі нядаўна выдатны мозг. "Табе б наведацца хоць тыдні на тры раней", - тлумачаць родзічы. Так, прыкладам, было, калі я прыехаў у мястэчка Капыль, каб убачыць жанчыну, у якую калісьці ў юнацтве быў закаханы паэт Цішка Гартны, ён жа першы старшыня Урада БССР Зміцер Жылуновіч. У пакоі побач на сцяне вісеў фотапартрэт сапраўды неверагодна прывабнай дзяўчыны, а з высокай падушкі пазіралі гэтыя вочы - прадоннем нябыту.

Ды вярнуся бліжэй да вытокаў. Толькі яшчэ дазволю сабе невялічкае лірычнае разважанне. Ахвочы да дурной рызыкі, я неаднойчы несвядома ставіў на кон жыццё. І па меншай меры да таго ж мяне двойчы спрабавалі забіць. Гэтулькі разоў смерць зазірала мне ў вочы! А неяк вось атрымлівалася - уратоўваўся.

У першую чаргу ратавала маці. Але ж і нейкія іншыя людзі. Язык не паварочваецца назваць іх чужымі. Чаму яны мяне ратавалі?

Я разумею прычыну, калі тое здарылася са мной, відаць, першы раз. Майго бацьку тады перавялі з Асінторфа на завод у Оршы механікам. На заводзе ў яго з'явіўся новы сябра - токар Уладзімір Корбан, які ў вольны час займаўся мастацкай самадзейнасцю і чытаў са сцэны байкі, у тым ліку свае. Мой бацька спяваў народныя песні, але таксама спрабаваў пісаць вершы. І вось аднойчы на пачатку лета сябры ў выхадны дзень накіраваліся за горад на бераг Дняпра. Там захапляліся цудоўным краявідам і адначасова заўзята абмяркоўвалі творчыя дасягненні адзін аднаго, параўноўваючы іх з шэдэўрамі любімых майстроў. Мне тады было гады са два, паэзія мяне яшчэ зусім не цікавіла, таму я займаўся іншымі справамі. А менавіта назіраў за плынню дняпроўскай вады. Урэшце канчаткова асмялеўшы, узяў нейкі пруток ды стаўшы на самы бераг, даволі круты, пачаў паляваць на вадзяных кузюрак. Памятаю, што грудок дзёрна пад маімі нагамі раптоўна шухнуў уніз, а разам і я. Наступны ўспамін таго моманту - гэта імклівае гойданне яркага камячка сонца, што праз ваду зіхацела мне ў вочы. Следам успамінаецца ўжо, як мяне ўсяляк торгаюць, паклаўшы на мурог, балючае ванітаванне вадой, раскудлачаная галава бацькі і зусім аголены Корбан (для мяне тады - дзядзька Бом), які выкручвае і разгладжвае сваю мокрую вопратку. Корбан аказаўся спрытнейшы за бацьку, ён мяне і здабыў з дняпроўскай глыбі, куды рынуўся не распранаючыся, нават не зняўшы бацінкі.

Эпізодна і без усялякай сістэмы здабываючы з глыбіні памяці выпадкі майго ратавання ў дзяцінстве, а толькі па моцы ўражання, цяпер згадаю, як мяне ўтрымала на гэтым свеце неверагодная прага займець добрую паперу і як гэта было бліскуча скарыстана разумнай і добрай сэрцам студэнткі-медычкі, імя якой мне і зараз, болей чым праз паўстагоддзя так прыемна згадваць, - Сара.

Канешне, у першую чаргу я захапляюся неверагоднай адданасцю дзецям сваёй маці.

Зімой 1945 года я ўжо хадзіў у школу ў другі клас і вельмі любіў пісаць, але не было ні чым, ні на чым. Мама на чыгуначнай станцыі Крычаў выменьвала на нешта жоўтыя папяровыя мяшкі, і гэта было лепшае, з чаго яна рабіла школьныя сшыткі. Была халадэча, галадуха і неверагодная скучанасць. У дзедавай хаце, дзе наша сям'я цудам займела прытулак падчас бежанства, пасля адступлення германскіх войск, якія спальвалі ці ўзрывалі ўсе будынкі, акрамя нас - гэта цёткі Матрэны, мамы і яе траіх дзетак - месцілася яшчэ пастаянна дзве сям'і, у тым ліку сляпы жабрак-лірнік з жонкай і павадыром. Хутчэй за ўсё сляпец-лірнік і прынёс у наш асяродак сыпны тыф, які тады лютаваў страшэнна.

За лірнікам і яго жонкай захварэў я. Спецкаманда падбірала па вёсках тыфозных і звозіла ў санітарныя баракі ля чыгуначнай станцыі, адкуль для многіх, асабліва дзяцей і старых, была прамая дарога ў магілу, аднойчы заявілася і за мной. Мама, ведаючы мой агульны слабы стан здароўя, так адчайна супраціўлялася гэтаму, што санітары ўрэшце адступіліся ад шалёнай бабы. Тры тыдні я канаў у непрытомнасці.

Выкараскаўся дзякуючы нястомнаму догляду мамы, хоць у яе і без таго звыш галавы было ўсялякага клопату па выжыванні сям'і. А яшчэ - ці не з-за неверагоднай прагі нарэшце займець добрую паперу, гладкую, белую, у лінейку і клетачку. Я яшчэ ні разу не пісаў на такой, толькі бачыў, як гэта рабілі ўсяго некалькі шчасліўчыкаў на ўсю школу. А паабяцала мне яе практыкантка-медычка з Масквы. Тая самая Сара. Два з нечым тыдні яна пастаянна наведвала мяне, хоць гэтага магла і не рабіць. Калі мама заўважала, што я пачынаю канаць, яна некуды бегла шукаць Сару - і тая прыходзіла. Раніцою, увечары, уначы. Нарэшце яе тэрмін практыкі скончыўся, і Сара прышла наведаць мяне на развітанне. А паколькі яна ведала з трызненняў маю мару пра паперу, то паабяцала мне такую прыслаць з Масквы. Згараючы ад высокай тэмпературы, правальваючыся ў вогненна-пякельны вір непрытомнасці, я трызніў той казачнай паперай, і ў самыя крызісныя моманты на дапамогу маме прыходзіла суровая цётка Матрэна і казала: "Ты ж не памры толькі. А то прыдзе пасылка ад Сары - і вернуць назад". Паперу вернуць?! Такога я дапусціць не мог.

Я ачуняў недзе на пачатку сакавіка. А напрыканцы красавіка мяне кантузіла і пасекла асколкамі ад выбуху супрацьтанкавай гранаты, калі зноў давялося ляжаць у трызненні. Я трызніў усё пра тую ж паперу. Я доўга яшчэ чакаў пасылку ад Сары. А калі вельмі чакаеш, то неяк жа знаходзяцца сілы, каб дачакацца.

Словам, праз усё жыццё адчуваю сябе даўжніком за ратаванні. А ці вярнуў хоць частку доўгу, ці варта было людзям старацца дзеля майго выжывання - не ведаю. Бо грашыў. Звычайна без папярэдне абдуманага намеру, па маладой дурасці. Каюся.

Праўда, пакаянне дае станоўчыя вынікі тады, калі асэнсоўваюцца глыбінныя прычыны ўласных учынкаў і паводзін. Вось толькі разабрацца ў сваёй падсвядомасці не кожнаму пад сілу, тут і Фрэйд мала чым здольны дапамагчы. Абмежаваны розум асобнага чалвека, нават прызнанага сучаснікамі геніяльным. "Жыве між нас геній, як сонца, як зоры, як мудрасць вялікай зямлі..." - па памяці згадваю вучаныя ў школе радкі Янкі Купалы пра Сталіна. Не, нездарма лічыцца, што ісціну здольны спасцігнуць толькі агульны розум чалавечы, і то не адразу. Не "мудрасць"натоўпу, бо якая яна ўжо там, мудрасць! А паяднаны розум тых, хто адчуе сябе доўгатэрміновай еднасцю. Так бы мовіць, вялікай працоўнай сям'ёй.

Адбываецца ж тое ў выпадку, калі кожны будзе мець магчымасць свабодна выказвацца. У гэтым сэнсе жанр аўтабіяграфіі варты, каб яго па меншай меры не лічыць другасным, забавай марнаслоўнай. Галоўнае - каб была там праўда. З асобных "малых" праўд неяк можа і скласціся адна вялікая, нацыянальны жыццяпіс эпохі, калі хочаце. Іншая справа, што, як з'едліва-трапна заўважыў дзёрзкі на язык Ігар Губерман, вядомы сваімі знішчальнымі "гарыкамі", часцей усё ж мемуары пішуцца дзеля таго, каб ненахабна і тонка сябе пахваліць. Каб жа! Гэта не самы горшы варыянт. Хоць урэшце карысна пазнаёміцца з усякімі мемуарамі. Памалу можна і разабрацца, што сабой уяўляюць іх аўтары. Гэта падумалася, калі мне нядаўна трапілася тоўстая кніга ўспамінаў былога беларускага прэм'ер-міністра, які ледзь не стаў першым прэзідэнтам. Божа, падумалася, аказваецца, чалавек нават не цяміў, а кім і дзеля чаго ён узняты лёсам кіраваць!

Цяпер пра мае цяперашнія нататкі-спробы жыццяпісу. Сапраўдная матывацыя хутчэй застаецца для самога ў падсвядомасці. Але ў адным упэўнены цвёрда - яны абавязкова і для таго, каб выказаць удзячнасць добрым людзям за тое, што тыя бескарысліва рабілі дзеля мяне. Ну і як спроба неяк утаймаваць застарэлы боль ад уласнай недасканаласці. А яшчэ - як развітанне са сваімі літаратурнымі мроямі.

Узняў вочы ад аркуша паперы і міжволі звычна абводжу позіркам паліцы з надзейнымі старымі сябрамі-кнігамі. Вось "Марцін Ідэн" Джэка Лондана, калісьці, даўно-даўно набыты мною за адну з першых сціплых зарплат. Не заробкаў. Спробы заробкаў я рабіў ці не з дзесяцігадовага ўзросту, а на працу ў калгас мяне пачалі цягаць увогуле гадоў з дзевяці, бясплатна, як пры камунізме. Харчуючыся спечанымі мамай аладкамі з назбіранай з дазволу брыгадзіра марожанай падгніўшай бульбы. Том апавяданняў Драйзера. "Майстар і Маргарыта" Булгакава. "Алхімія слова" Парандоўскага. Тацыт. Герадот. Іхні калега Салаўёў. Аршанскі Кміта. Яшчэ, набыты пазней, Іосіф Флавій, "Іудзейская вайна"... А вось і апошняя прыжыццёвая кніга Юліяна Сямёнава. Нейкі перыяд у сваім жыцці я хацеў быць падобны па стылістыцы на гэтага майстра.

Згадаю яшчэ пра Юліяна Сямёнава, бо гэты пісьменнік сваімі творамі "падзвігнуў" мяне дамагчыся першай паездкі ў Алжыр часоў змагання за незалежнасць. У выніку я здолеў напісаць прыгодніцкі "алжырскі" раман "Астравы", які аднойчы і падараваў масцітаму Юліяну, калі апынуўся ў семінарыстах на маскоўскіх Вышэйшых літаратурных курсах, а ён - там лектарам. Вядома ж, семінарысты прагна распытвалі Юліяна, як ён стварае свае знакамітыя суперчытабельныя раманы. Той, па-свойску нам пасміхваючыся, лагодна адказваў. Упэўнены ў сабе, у нейкай дзіўнаватай як бы ўніформе, знаўцы казалі - дэсантнай, у адпаведных ёй бацінках - з тоўстай, але мяккай скуры, такімі ж надзейнымі падэшвамі - мая мара ў падлеткавым узросце, таму і запомнілася, мабыць, але ўжо залішне паўнаваты і са слядамі рэгулярных п'янак на круглым і ў нечым інфантыльным твары. Вальяжна памахваючы рукой баксёра, ён расказваў пра свае паездкі за мяжу - у Заходнюю Еўропу і куды хацеў (сябра ж галоўных маскоўскіх чэкістаў!), як сустракаўся з князямі і міжнароднымі авантурыстамі. Адказваў нібыта шчыра, па-свойску, а вось жа не толькі я адчуваў - нешта істотнае ўтойвае. Прыёмы майстэрства, здавалася нам.

Што Юліян утойваў сапраўды, я даведаўся толькі пасля, у час "перабудовы", калі ён пачаў выпуск унікальнага па фактах і журналісцкіх доследах часопіса "Совершенно секретно". Даведаўся, прачытаўшы гэтую яго апошнюю кнігу - "Ненапісанные романы". Дзе так рэльефна-доказна, праз уласны жыццяпіс зроблены глыбокі мастацкі аналіз сталіншчыны, бальшавізму. І гэтае яго шчымліва-развітальнае ў прадмове: "Хочу предложіть чітателю... сюжеты, которые уже не станут романамі: не успею, увы." Шкада. "Сюжэты" сведчаць, таленавіты адметны расійскі раманіст сапраўды, выходзіць, не паспеў стварыць самае значнае з таго, для чаго рыхтаваў яго пісьменніцкі Бог.

Толькі ж і раней Юліян гэтыя сюжэты хутчэй за ўсё не напісаў бы. Ва ўсякім разе так, як занатаваў у канцы зямнога свайго падарожжа. Справа нават не ў палітычных умовах. Напісалі ж запаветнае Салжаніцын і Шаламаў (спіс можна доўжыць) у тыя часы, але ў куды больш суровых абставінах, увогуле жахлівых, калі разабрацца, рызыкуючы жыццём, тут іншае. Юліян перажыў гібель бацькі ў лубянскіх катавальнях, а нейкім жа чынам мала, што ацалеў, - ён выхаваўся настолькі савецкім, "афарбаваўся" і вонкава, і, відаць, душэўна так, што зрабіўся сваім сярод "чужых", нават знакавым, знакамітым "Штырліцам", здолеўшы адначасова шмат пра што даведацца з таямніц кадэбісцкай д'ябальскай кухні. Тым часам згаданыя "сюжэты", аказваецца, усё ж паволі выспявалі ў ім на ўзроўні ці не падсвядомасці, а асэнсоўваючыся, насычаліся пачуццём неабходнасці запісаць іх.

Ці боязна яму было, калі раптам што, і загінуць за такое? Чаму ўрэшце Юліяну не хапіла адвагі на тое, што зрабіў той жа Салжаніцын? Кінарэжысёр Андрэй Канчалоўскі ў сваёй кнізе ўспамінаў "Возвышающий обман" чамусьці вельмі цьмяна згадвае прычыну, па якой яны перасталі быць закадычнымі сябрамі, і чаму ўрэшце не зазірнуў "да Юліка" нават тады, калі той больш года паміраў пасля інсульта. Згадаў: "ездзіў міма і не ўзняўся да яго ні разу". Чаму? "Непрыемна было заходзіць да хворага, паралізаванага", - нібыта гранічна шчыра тлумачыць Канчалоўскі.

Ранавата Юліян памёр для гістарычнага раманіста. І пазнавата для яго выбухнула "Перестройка", калі ён, уласна, і адважыўся выдаць запаветнае. Каб неўзабаве загадкава зваліцца ад мацнейшага інсульта і анямець.

Што ж, далёка не кожнаму літаратару наканавана доўгажыхарства. А ўсё адно спяшацца з "запаветнымі сюжэтамі" мала сэнсу. "Сюжэтам" уласціва выспяваць натуральным чынам. Так што застаецца назапашваць творчую энергію, пачуцці і вобразныя здабыткі ў сабе - і чакаць. Чакаць, рыхтуючыся, спадзявацца і... не кідацца ў адчай нават у хвіліну, калі адно і здолееш, магчыма, што накрэмзаць словы, якія прамаўлялі твае продкі ў часе падрахункавай споведзі з запаленай ужо "адыходнай" свечкай у руцэ: "Госпадзе, я жыў." Затое гэта будуць іменна твае словы, хоць іх і прамаўлялі мільёны і мільёны да цябе і будуць прамаўляць пасля цябе. Калі ў клічніку так будзе і заставацца пытанне: "Жыў?"

Але ж Ты даў мне для нечага з'явіцца на свет, Усявышні!

У цесным і цёмным катуху рабочага барака на чыгуначнай станцыі Асінаўка бліз Оршы і Дуброўны. У акно з адзінарнай так-сяк асаджанай рамай, успамінала маці, задзімала сырым холадам позняй восені, і бацька, прыбегшы з працы, паспешліва распальваў жалезную "буржуйку" тым, што трапілася пад руку, - свежай газетай, амаль цалкам занятай паведамленнямі пра мітынгі працоўных, на якіх радасна-зацята-адзінагалосна прымаліся рэзалюцыі з ухвалай бязлітаснай расправы над нядаўнімі паплечнікамі Леніна, членамі ЦК кампартыі і народнымі камісарамі (народнымі!) Зіноўевым, Каменевым і іх прыхільнікамі ("прыспешнікамі"!) ў Мінску. Тыя, згодна з выступам тав. Сталіна, займаліся, аказваецца, не ўздымам народнай гаспадаркі згодна пастанове чарговага гістарычнага (вядома ж!) Пленума, а "шкодніцкай і шпіёнска-дыверсійнай дзейнасцю на карысць капіталістычных дзяржаў", ад чаго ў краіне перамогшага сацыялізму па-ранейшаму нізкаякасная прадукцыя, бясконцыя аварыі на вытворчасці, людзі душацца ў чэргах за вадзяністым хлебам і што ні год, то недарод на шырокіх калгасных нівах. "Смерць здраднікам пралетарыяту і роднай камуністычнай партыі Леніна-Сталіна!" - згодна газетным рэпартажам, адзінадушна абвяшчалі мітынгоўцы на стадыёнах, заводах і будаўнічых пляцоўках, у тым ліку на Асінбудзе, куды майго бацьку прыслалі рабіць механікам, і быў ён малады "спец". А значыць, пад асаблівым наглядам пралетарскіх кантралёраў і рабкораў. І каб хто паведаміў "куды трэба" пра "дэманстратыўнае" спальванне газеты, на першай паласе якой меўся вялікі партрэт таварыша Сталіна побач з паведамленнем буйным шрыфтам пра маючую адбыцца праз два тыдні ў Крамлі "гістарычную і лёсавызначальную" сесію Вярхоўнага Савета, - будуць зацвярджаць Сталінскую Канстытуцыю! -бацьку "свяціў" бы ГУЛАГ, а то і "без права перапіскі" пад гарачую чэкісцкую руку. На календары значылася 19 лістапада 1936 года.

Пра газету бацька ўспомніў аднойчы на старасці, дакладней, на сваё 60-годдзе, дадаўшы: "А акушэрка ж была камсамолкай-актывісткай і хутчэй за ўсё завербаванай стукачкай". Спрабую ганарыцца, што менавіта я адцягнуў на сябе ад учынку бацькі ўвагу камсамолкі-актывісткі, бо рашуча-голасна пратэставаў супраць свайго з'яўлення на свет, змрочна-халодны і прасякнуты трывогай і "класавай" нянавісцю.

Па сваёй маладой дурасці я не даўмеўся своечасова распытаць бацьку пра многае, а ў хуткім часе той цяжка захварэў і праз два гады адышоў "у сваю дывізію", як напісаў пранізлівы паэт-франтавік Аляксей Пысін. Не спытаўся і пра тое, ці былі ў тым барачным пакойчыку партрэты Леніна і Сталіна.

А вось выява Карла Маркса мелася адназначна. Мама хацела, каб яе пяршынец (была ўпэўненая, што народзіць хлопчыка) меў падабенства з геніяльным заснавальнікам самага перадавога і правільнага вучэння пра прывід камунізму, які "бадзяецца па Еўропе" (зірніце на першы абзац Маніфеста Камуністычнага Інтэрнацыянала на рускай мове: "Призрак бродит по Европе..."). Мама чула ад аўтарытэтных людзей, што ў часе цяжарнасці трэба абавязкова паболей глядзець на прыгожае - і прыгажосць тая перадасца дзіцяці. Мама не магла надта любавацца на прыгажосць прыроды - вакол быў вэрхал будаўнічых пляцовак, да таго ж хацела, каб яе нашчадак аказаўся дасканалейшы за продкаў, у якіх знаходзіла нямала недахопаў, у тым ліку па разрадзе розуму. Карл жа Маркс ёй здаваўся каралём прыгажосці і мудрасці.

Але на Маркса маме доўга глядзець не давялося. Праз нейкі час яна з трывогай пачала заўважаць, што партрэт становіцца ўсё болей цьмяным, затуманеным, а а следам па вечарах яна ўжо і дарогу перастала бачыць.

Бацька павёз маму ў Оршу да акуліста. Пажылы, яшчэ дарэвалюцыйнай універсітэцкай вывучкі ўрач пляснуў далонямі па каленях: "Перастала бачыць Карла Маркса? Табе, маладзіца, трэба як мага болей глядзець, дзе ляжыць масла, ды есці тварог і яйкі. У цябе цяжкі авітаміноз, можна ўвогуле аслепнуць. Дзіцё сваё ратуй, а не на партрэты дзівіся. Я выпішу парашкі, але яшчэ абавязкова трэба масла і яйкі".

А дзе тыя масла і яйкі набыць у рабочым пасёлку, калі нават хлеб і крупы ў магазіне купіць няпроста, у чэргах душачыся! У калгасных вёсках наваколля таксама горкая нішчымніца. Бацька выцягнуў з куфэрка "парадныя" боты, набытыя ім тады, калі ён працаваў падручным сталевара ў Юзаўцы на Данбасе, і якія абуваў толькі па святах, і павёз у Оршу, на базар. Вярнуўся без ботаў, але з гаршэчкам яек і некалькімі пліткамі амерыканскага шакаладу.

Часам мне бывае цікава зірнуць на партрэт Карла Маркса. Відаць, ад мамы перадалося. Сапраўды прыгожае інтэлектуальнае аблічча. Але ў мяне ад яго ні рысачкі, вось і барада нават зусім іншая. Як вызначыла жонка (цяпер ужо нябожчыца), падобны я нечым на бацьку і крыху на маці, Ніну Змітраўну, Чубкову ў дзявоцтве. Не ведаю, чаму прырода распарадзілася, каб мне іменна такое дасталося ў спадчыну, і розум, заўважаю, у мяне падобны на той, што маюць родзічы. Нешта перадалася нават ад цёткі Матрэны, бацькавай сястры з Белі, якая нас, траіх малалетачак, ратавала ў дзедавай хаце ў часе ліхалецця Другой сусветнай вайны і гітлераўскай акупацыі. А Карла Маркса я паважаю, за адукаванасць і выдатны розум. Яшчэ ў школе, не вельмі ўцяміўшы "Антыдзюрынг" Энгельса, тым не меней следам узяўся самахоць чытаць марксаў "Дас Капітал". Потым перачытаў, ужо скончыўшы ўніверсітэт. Геніяльнае даследванне пра тое, як ствараецца багацце, у тым ліку нацыянальнае. Чытаецца не горш, чым раманы Бальзака.

Што да імя, то я, вядома ж, рады, што яно ў мяне не Карл. Ну як бы гэта ўспрымалася, каб напісалі: "Карл Ялугін - беларускі літаратар". Як боты ўсмятку. Вось, прыкладам, Карл Ясперс - гучыць. Ці там - шведскі кароль Карл Дванаццаты... Маё беларускае вуха ўспрымае гэта нармальна.

Тым не меней германскае імя мяне не абмінула. Але ўжо і тое добра, што не назвалі па тым часе якім гібрыдам з бальшавіцкіх правадыроў. Прыкладам, да Сталіна далучалі Леніна - атрымліваўся Стален. Да Варашылава Леніна - Варлен. Або: Сталкір. Здагадваецеся адкуль? Кірлен. Пяцілетка. Ударнік... Маладыя савецкія энтузіясты "рэвалюцыйна-савецкія" імёны выдумлялі дзеткам як абярог, як знак прыналежнасці да савецкай эліты. І ад патаемнай боязі быць западозранымі ў буржуазных перажытках. Нюансаў многа.

У пасялковым Савеце Асінаўкі мне запісалі імя, якое выбраў бацька. Падсвядома прыстасаваўшы да беларускай гартані імя правадыра германскіх камуністаў Тэльмана, які тады рашуча змагаўся з штурмавікамі Гітлера. Маці хацела іншае - Уладыслаў. Я аднойчы расказаў пра тое сваёй нявестцы, Лоры, і яна неўзабаве назвала гэтак свайго сыночка, а майго, значыць, унука. Збылася-такі мара маёй мамы.

Хоць і сам я, дзякуючы настойлівасці маці, аказаўся ў пэўным сэнсе цёзкам старажытнага літоўска-польскага караля Ягелы. У ваеннае ліхалецце, у снежаньскія маразы 1941 года павяла яна мяне хрысціць у крычаўскую праваслаўную царкву. Святар заўважыў, што імя, якое хоча для мяне маці, не тое што не "праваслаўнае", а ўвогуле паганскае. Але маці з цёткай Матрэнай бацюшку неяк угаварылі: у выніку той ахрысціў мяне вадой і, агучыўшы, запісаў у кнігу маё новае імя - Уладыслаў, дадаўшы пры гэтым: "Уніяты вы, ну уніяты, госпадзе памілуй грэшных". З чаго цётка Матрэна, якая наведвала царкву пастаянна і мяне з сабой брала, бо вельмі ж прасіўся, не аднойчы потым смяялася.

Маё ж пасведчанне аб нараджэнні пакінула мне некалькі непрыемных уражанняў. Розныя людзі, у тым ліку афіцыйныя асобы, якія па нейкіх прычынах зазіралі туды, пасмейваліся з таго, як запісалі мяне ў Асінаўцы, - ЭрнАст. Маці называла мяне Эра. У вёсцы Бель пад Крычавам настаўніца, Ефрасіння Спірыдонаўна, запісала: Эраст. Цётка Матрэна клікала Ерніст. Для школьных прыяцеляў і пасля я - Эрык, на скандынаўскі лад. Нарэшце начальнік пашпартнага стала ў Крычаве, афармляючы мой першы пашпарт, спытаў:

- Чаму бацькі цябе гэтак назвалі, відаць, як Тэльмана?

- Ага, - з гонарам адказаў я.

- Вось і запішам правільна: Эрнст, - вырашыў начальнік.

Але ж беларускай гартані цяжка пераадолець збег ажно чатырох зычных гукаў, абавязкова зычныя разбаўляе галосная - "а", "о", "і","е" ці "э". Апошнюю звычайна ўжываю я і сам, называючы сябе.

А неяк пасля чарговага майго выступу па Беларускім тэлебачанні прыйшло пісьмо з вёскі Бель ад былога паплечніка майго бацькі часоў яго старшынства (быў так званым дваццаціпяцітысячнікам хрушчоўскага пасылу) ў калгасе: "Здароў, дарагі наш былы сусед ЭрнІст Васільевіч!.."

Хоць жа ў цітрах маё імя было пазначана інакш - у французска-англійскім, так бы мовіць, варыянце. Але майму земляку, мазгавітаму старому з-пад Крычава, больш натуральным падаўся варыянт свой уласны. Загадкі асіміляцыі, аднак.

РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ

"І раскаяўся Гасподзь, што стварыў

чалавека на зямлі, і ўзжурыўся

ў сэрцы сваім".

Біблія. (Быццё,6-6. )

1.Ад Новага Запавету да Ніцшэ

Калісьці адны вялікія князі і іх бліжняе атачэнне ў нашых краях лічылі, што іх продкі аднекуль ці то прыляцелі, ці то ў крайнім выпадку прыплылі, каб панаваць над бязглуздымі тутэйшымі смердамі. Цяпер прышласць - ды пажадана з іншага сусвету! - цешыць нават таго-сяго з дзяцей пастуха, калі пашанцуе прабіцца да высокага начальніцкага крэсла. Прагрэс!

А чый продак неандэрталец? Які хутаўся ў брудныя скуры, ратаваўся ў змрочных пячорах, харчаваўся палоннымі, а як доўга галадаў, то забіваў старых суродзічаў і мог з'есці не тое што чужынца, а ўласных дзяцей, калі тых не ўратоўвала маці. Ну сапраўды: куды ж такому ў радню тым, хто ў нашы дні носіць "упакоўку" калі не ад Дыёра ці Версачэ, то ад Зайцава ці Юдашкіна, шмальцуе зубы рэкламнай пастай, палошча спешчанае цела ў фарфоравай ванне, харчуецца цялячымі адбіўнымі ці нават нейкім заморскім дзівам "сушы" ў шыкоўных рэстаранах, а прыродны інстынкт размнажэння падманвае забавамі з прастытуткамі. Лічыць сябе надзвычай мудрым і адукаваным, але чамусьці, праўда, нягледзячы на папярэжданні ўрачоў, дзяцей "робіць" куды больш нават хаатычна, чымся жыхар старажытных пячор, таму часта калек ці псіхаў. Неандэрталец радаваўся, калі знішчаў чужынца, бо лічыў, што гэтым умацоўвае бяспеку свайго роду. Цяпер шырыцца колькасць забойстваў не толькі ад прагных да чужога здабытку бандытаў, якія не хочуць працаваць, але тым не меней соладка жыць. Забіваюць яшчэ і так званыя маньякі - каб пацешыцца з чалавечага скону. Прычым некаторыя па першым часе нават усведамляюць, што такое - ненармальна. Растоўскі Чыкаціла, забіўшы двух чалавек, звяртаўся самахоць да ўрачоў, намякаючы на свае цяжкія грахі. Але ўрачы ад яго адмахнуліся. Таму што не "свяціў" ганарар за турботы? Ці таму, што прывыклі да масавага псіхічнага трызнення і праяў жорсткасці? І вурдалак загубіў яшчэ пяцьдзесят душ, перш чым трапіць за краты! Нейкі Пічушкін з-пад Масквы ажно стаміўся забіваць і фактычна ўжо наўмысна падстаўляўся, а яго ўсё не хацелі "браць".

Колькі такога! Ды ўсё нарастае гэты садызм, гэтае нематываванае жудаснае душагубства. Як павялічваецца і колькасць падлеткавай цяжкай злачыннасці (нават увогуле дзіцячай!) - зноў жа бязмежна нялюдскай, хваравітай. З чаго гэта пачынаецца, многія ведаюць, і не адны ўрачы, бо назіраюць, як ператвараюцца ў джунглі і клаакі пад'езды і лесвічныя пляцоўкі нават элітных дамоў, не кажучы ўжо пра "спальныя" мікрараёны, дзе рассяляўся народ папрасцей, у большасці без пэўных сацыяльных арыентыраў і нават бытавой культуры.

Псіхіятры, якія нарэшце пачалі вывучаць гэтыя з'явы, заўважылі адну практычна фатальную асаблівасць будовы мозгу злачынцаў азначанай тут катэгорыі, - адсутнасць ці ў лепшым выпадку знаходжанне ў пачатковым, неразвітым стане аддзела мозгу, адказнага за здольнасць спачуваць другому чалавеку, разумець чужы боль, чужыя натуральныя патрэбы, не кажучы ўжо пра больш складаныя рэчы. Гэты, ці не найбольш "чалавечы", участак мозгу фарміруецца ў дзіцяці, калі яно яшчэ ў матчыным улонні, і заканчваецца ў 10-12-гадовым узросце пры наяўнасці адпаведных умоў, галоўная з якіх - сямейны чыннік. Таго, хто свядома ці несвядома паводзіць сябе "бесчалавечна", называюць лацінскім словам "монстр".Ці трэба многа гаварыць якое патомства ў монстраў. У той час як людзі з пачатковымі псіхічнымі адхіленнямі, як правіла, па назіраннях спецыялістаў, асабліва сексуальныя - нездарма на іх долю прыходзіцца пераважная большасць згвалтаванняў. Словам, яны схільныя інтэнсіўна пладзіцца - і плодзяцца.

Цяпер прызнана: у чалавечым сусвеце няўхільна нарастае агрэсіўная жорсткасць і стаўленне да сябе падобных як да бяздушных механізмаў, якія можна пры патрэбе "ўтылізаваць" ці разабраць на запчасткі для эліты, як гэта рабілі, прыкладам, у сербскім Косаве ("вытворчасць" была пастаўлена на паток!).

А "новыя людзі"? Яны не маюць нават інстынкту роднасці, калі іх зачынаюць ажно ў лабараторыях. Ці хоць і натуральным спосабам, але не ў працэсе любоўнага яднання душ, а зноў жа дзякуючы прагматычнай медыцынскай імплантацыі. Паміж тым усе вялікія дасканала этычна распрацаваныя рэлігіі свету нездарма ( і здавён!) папярэджвалі ўвогуле аб грахоўнасці зачыну дзяцей без шлюбнага рытуалу і кахання. Адкуль і ў формуле царкоўнага шлюбнага рытуала вянчання ёсць і такі наказ: "Любіце і паважайце адзін аднаго..." Машынізаванае грамадства, збітае з панталыку карыслівымі рэкламшчыкамі, купленымі кампрадорскімі капіталістамі-алігархамі, цяпер пачынае лічыць гэта ўсё цёмнымі забабонамі і невыносным абмежаваннем свабоды асобы, такім чынам амаль ушчэнт разбураючы ўсё тое, што пакутліва стварала чалавецтва тысячагоддзямі, - СЯМ'Ю. Атрымаўшы ў выніку сонмішчы бязродных хіпі-бадзяг, не кажучы пра чыста злачынныя групоўкі. Паміж тым адвакат бязмежнай свабоды "звышчалавека" філосаф Ніцшэ яшчэ вунь калі дзесяцігоддзе гніў жыўцом ад сіфілісу ў выніку гэтага самага "свабоднага сэксу" - пакуль не пазбавіўся ад пякельных пакут пры дапамозе ампулы з атрутай.

Дык што з намі дзеецца?

Дзякаваць богу, не перавяліся яшчэ на свеце людзі, якія пра гэта ўпарта думаюць. Праўда, той-сёй прыходзіць у выніку да несуцяшальных, песімістычных меркаванняў. Так, разважаючы пра нейкае апошнім часам апантанае самаразбурэнне чалавецтва, у тым ліку бязглуздае знішчэнне асяродку ўласнага існавання, вядомы расійскі паэт і эсэіст-філосаф Васілій Субоцін вызначае: гэта вынік, ужываючы тэхналагічны тэрмін, фізічнага зносу нашага сусвету. Бо ўсё мае свой тэрмін - жыццё чалавека, і жыццё дзяржавы, і жыццё ўрэшце любой цывілізацыі. І не ў нашай волі прыродны працэс затрымаць, прыходзіць да высновы аўтар.

У разважанні В. Субоціна наконт гэтай сумнай для чалавецтва акалічнасці - канца свету - ёсць спасылка на Усявышняга. Тэрміны чалавечага існавання вычарпаны таму яшчэ, зазначае Субоцін, што магчыма "ў самым пачатку, калі ўсё толькі задумвалася, разлічана было на нейкі іншы, калі ўжо не першабытны, то тым не меней на зусім другі ўзровень развіцця". А потым "працэс" неяк выслізнуў з-пад рук Стваральніка, "пайшоў" у многім сам па сабе як нешта непрадугледжанае - распад атама, радыяцыя і тыя глабальныя разбурэнні зямной атмасферы, што адбываюцца ў нас на вачах, незваротныя змены ўсяго існага і ўсяго жывога"... Вось і думаецца, што Стваральнік махнуў на нас рукой, мы даўно пакінутыя Госпадам Богам, і ўжо нельга нічога змяніць, заключае Субоцін, - тэрміны вычарпаныя!

У сваю чаргу і такі "прагматык", як амерыканскі астрафізік, даследчык космасу Карл Сабан у кнізе "Бледна-блакітная пылінка" прыходзіць да высновы: пакуль не позна, з Зямлі трэба ўцякаць, яна загіне.

З такім настроем лёгка, асабліва маючы адпаведны характар, кутнуць-пагуляць напаследак, перад тым, як узысці на борт касмічнага карабля. Калі на ім, канешне, для вас прадугледжана месца.

Аб гэтай альтэрнатыве зямному выжыванню крыху пазней. А зараз пра тое, па чым можна меркаваць, што Бог ад нас яшчэ не зусім адступіўся. Прыродныя рэсурсы-выкапні і наяўнасць такога-сякога кіслароду ў звышзагазаванай атмасферы, безумоўна, чыннік вельмі важны. Але ці найважнейшым з'яўляецца тое, што пакуль яшчэ ўсё ж у даволі значнай часткі зямянаў захаваўся розум. Не дзеля ж таго, напэўна, каб павялічыць мукі тых, хто здольны ўцяміць, што адбываецца з чалавецтвам і чым скончыцца.

Не заўсёды, праўда, розум гэты бывае цвярозым - і тады некаторыя карыстаюцца ім, каб сапраўды "пагуляць напаследак", - выдумляць розныя забавы на баляванні новага Валтасара, калі хто згадвае пра старога, біблейскага. Цана яму грош. Але ж ёсць нямала яшчэ тых, хто не толькі клапоціцца пакуль, як здабыць харч, паліва, а і думае пра захаванне ўвогуле жыцця на зямлі. Не толькі для сябе, а каб прыстойна пажылі і нашчадкі. Пераадольваючы адчай ад чалавечай хсціўнасці і бязглуздзіцы, нехта ўсё яшчэ ўпарта імкнецца разгадваць фундаментальныя, так бы мовіць, "чаму?" у нашым гістарычным існаванні. Прыкладам, чаму ніяк не зліваюцца ў адзінае тыя ж мовы, хаця яшчэ Чынгісхану было зразумела, што гэта перашкода руху "рабочай сілы" і будове адзінай сусветнай дзяржавы з адным уладаром над усімі? Ці загадка Агасфера - Вечнага Жыда, нават шырокая публіка ўсё яшчэ цікавіцца гэтай змрочнай легендай Сярэдневечча. Чаму легенда ўвогуле ўзнікла? Чаму Вечны блукае па Еўропе, а не па ваколіцах таго ж Ерусаліма?

Альбо чаму адрозніваюцца біблейскі Новы Запавет і Тора, хоць мала таго, што выйшлі з аднаго краю (зямлі?), але і напісаныя людзьмі ці не аднаго племені (іудзейскага?). Чаму пры гэтым верныя прыхільнікі Торы і Талмуда не распачыналі разню паміж сабой (апісаныя Флавіем іудзейскія войны трэба аднесці ўсё ж да больш ранняга гістарычнага часу), а рассеяныя паміж чужымі народамі, усяляк адзін аднаго падтрымлівалі і працягваюць тое рабіць? Выключэнні - не правіла. У той час як прыхільнікі хрысціянства ўрэшце мала таго, што "падзялілі" Ісуса Хрыста, але яшчэ і з тае прычыны пралілі мора слёз і нават крыві, здавалася б, адзінаверцаў. Процістаянне працягваецца, і тут аказаўся бездапаможным нават такі выдатны аўтарытэт, як Рымскі папа Іаан Павел Другі.

А чым растлумачыць, што мільёны і мільёны людзей пакланяюцца Буддзе, у той час як іхнія блізкія суседзі моляцца Алаху і лічаць прэстыжным завучыць напамяць тысячы вершаваных радкоў-сур старажытнага Карана?

Ці гэта. Ну навошта школьнікам далёкаўсходніх краёў ведаць, што раіў настолькі старажытны кітайскі мандарын, няхай сабе ён быў і філосаф, калі ўжо нават атамы ягонага праху шмат разоў спажылі іншыя істоты, травы і дрэвы?

У той час калі мільённымі тыражамі ва ўсім свеце разыходзіцца кніга Дэйла Карнегі пра тое, як заваёўваць сяброў, перастаць непакоіцца і пачаць жыць. Хоць не меней папулярнай стала і кніга псіхолага Шострама ўжо "Анты-Карнегі".

У той час, калі азіяцкім школьнікам падобна да іхніх еўрапейскіх ды з іншых частак свету равеснікам не абыйсціся ў працэсе навучання бізнесу без старога Адама Сміта, іншымі словамі - без ведання азоў той рынкавай эканомікі, якая сваімі шчупальцамі ахапіла ці не ўвесь чалавечы сусвет і вось-вось, здаецца, ператворыць яго дзеля сваіх патрэб у адзіны завод. Нешта супергігнцкае да пачварнасці, паміж тым як апалагеты запэўніваюць: так і трэба, гэта непазбежна. "Бухгалтар жабракоў", згодна рэпліцы князя Бісмарка, Карл Маркс калісьці даў імя гэтай з'яве, але яно хутчэй прывілося не дзякуючы таўшчэзнаму фаліянту "Das Kapital", а кнізе Вернера Зомбарта "Der maderne Kapitalismus", што пабачыла свет пазней, на самым пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер назва стала агульнавядомай, без яе не абыходзіцца ніводзін, хто разважае пра сучасную эканоміку. Ні тэарэтык Сайман Кузнец, чые парады наконт карэляцыі паміж бюджэтам і нацыянальным прыбыткам (нацыянальным - звернем увагу) варта было б улічваць не адным шкалярам, але і "бацькам" любой прыстойнай дзяржавы, ні практык Людвік Эрхард, які стварыў цуд ХХ стагоддзя, даволі імкліва ўзняўшы з руін ушчэнт разбураную войнамі складанейшую гаспадарку цэлай еўрапейскай дзяржавы. Трэба яе назваць дакладна - Федэратыўная Германія, бо ў якой іншай краіне вялікаму дойч-эканамісту правесці сваю праграму (ва ўсякім разе ў вядомым нам выглядзе) наўрад ці ўдалася б. Хіба што ў Японіі. Але пры гэтым, каб тады ўжо доктар Эрхард быў японцам, пажадана самураем. Бо тыя горкія лекі, якія ён так рашуча ўжыў, маглі мець станоўчы вынік ніяк не на грунце прымусу і страху, а толькі з поўнага даверу "пацыента". А значыць, "доктару" абавязкова трэба было адчуваць і ўлічваць нацыянальную падсвядомасць, многімі пакаленнямі замацаваны інстынкт выжывання, іншымі словамі, культурна-палітычныя асаблівасці народа. Так што вельмі магчыма, што згаданыя вышэй вялікія эканамісты і ў тэрмін "капіталізм" укладалі розныя сэнсавыя асаблівасці.

Вяртаючыся ж да ідэі непазбежнасці панавання капіталізму як сусветна адзінага арганізму, дзе не будзе "ні эліна, ні іудзея", перш чым прыняць гэта за бясспрэчную непазбежнасць, варта паразважаць над такім "чаму": чаму ўсякі раз, калі недзе пан Вялікі міжнародны капітал пачынае сваё трыумфальнае касмапалітычнае шэсце, на ягоным шляху абавязкова ж раптам паўстае нейкая амаль ірэальная, "бязглуздая", на думку самых высокалобых выхаванцаў той жа "чыкагскай школы", стыхійная, па сутнасці, сіла - рэгіянальны, а значыць, абмежаваны ў рэсурсах рынак - нацыянальны?

Больш пра эканоміку ні слова. Ды і ў апошнім "чаму" мы ў нечым выйшлі за яе межы. Як быццам.

Ёсць і яшчэ некалькі "прамежкавых" пытанняў, якія варта было б асэнсаваць. Хаця б і тое дзіўнае спалучэнне феномена ўжо згаданага "Агасфера" з самай ці не найлепшай у свеце разведкай у зусім, здаецца ж, невялічкай краіне недзе там на Блізкім Усходзе. А таксама някепска б асэнсаваць дзіўны запавет Максвэла ў спалучэнні з правіламі Канфуцыя. І ў сувязі з гэтым - асноўную памылку Макса Вэбэра.

Але перад тым - крыху зноў пра зоркавыя мары і... пчол.

2. Да зорак?

Вернемся, аднак, да пытання ці пакінуў нас Бог. Паспрабуем зірнуць на сітуацыю з боку "духоўных" нашчадкаў таго вялікага князя і яго дружыны, што калісьці з'явіліся панаваць над тутэйшымі смердамі. Хутчэй за ўсё менавіта ў іхнім асяродку выспела перакананне, што чалавек - "цар прыроды", а значыць, аўтаномны ад астатняга існага на зямлі. Такім, як сёння, хіба толькі без джынсаў, "шасцісотых" мерсэдэсаў і залатых нацельных крыжыкаў, ён горда ступіў на зямлю, а пацараваўшы ды спустошыўшы прыродныя рэсурсы, нязменным яе і пакіне, каб недзе зноў валадарыць над новымі смердамі. Пакіне, выходзіць, чысценькім, не дачакаўшыся нават Іерыхонскай трубы і запрашэння Архангела на Страшны суд за свае ўчынкі зямныя.

Усё ж варта больш уважліва абмеркаваць іншую версію. Разгорнем Біблію і знойдзем сюжэт пра райскае Дрэва пазнання. Каго каля яго заўважаем? Не лічачы Змія-спакусніка, толькі Адама і Еву. Нездарма ў Сярэдневечча заходнееўрапейскія пратэстанты задавалі вернікам такое пытанне: "Калі Адам араў зямлю, а Ева прала, хто тады вёў службу ў храме?" А гэтае знакамітае "Адамава рабро?" Словам, можна меркаваць, што Усявышні не адразу і вырашыў ствараць менавіта Чалавека. Ды яшчэ падобнага на сябе. Нейкі перыяд Ён працаваў над іншымі "мадэлямі". Дапусцім, Змія Ён мог стварыць крыху пазней, чым папрацаваў над Адамавым рабром. А вось чаму гэта чалавек па будове і функцыях органаў жыццядзейнасці, нарэшце, нават па хімічнай формуле крыві аказаўся блізкім не толькі да малпы-прымата, але , даруйце, яшчэ і свінні?

Канешне, можа, Усявышняму, калі ён ужо сумеўся ў маральных якасцях Адама і Евы, лепей бы і пакінуць сваё тварэнне ў адным экземпляры. Ды не нам Яго судзіць. Усявышні ж, як сведчыць Біблія, хоць і раскаяўся-такі ды ўзжурыўся ў сэрцы сваім, вырашыў, аднак, вялікадушна даць чалавеку шанс самаўдасканальвацца, мудра палічыўшы, праўда, што працэс гэты наўрад ці адбудзецца ў райскіх умовах, а толькі там, дзе трэба будзе змагацца за жыццё з усяе сілы. Вось і нізрынуў грэшнікаў на зямлю, наканаваўшы пры гэтым: у поце здабываючы хлеб свой і церпячы розныя нястачы ад прыродных завірух, - яшчэ й пладзіцца-размнажацца. Для чаго надзяліў адмысловым розумам, каб мог слабы целам чалавек, асэнсоўваючы прыродныя ўмовы, прыстасоўвацца і выжываць.

Розум - гэта значыць таксама і ў значнай ступені свабодная воля. У значнай, паўторым, бо ёсць магутны інстынкт размнажэння і асэнсаваная мяжа таго, калі пачынаецца свавольства - гэта значыць свядомае ігнараванне Боскіх законаў існавання зямных жыхароў. У якой-небудзь бактэрыі таксама ёсць свой інстынкт выжывання, але напачатку ўявіць вынік сваіх дзеянняў яна не можа. Таму, скажам, усмактаўшыся ў чужы арганізм, пажырае яго і атручвае адыходамі сваёй жыццядзейнасці да канца, следам і сама гінучы ад бяскорміцы, калі расплоду не ўдасца як-небудзь прыліпнуць да нейкай новай жывой ахвяры. Чалавеку ж Усявышні даў магчымасць ацэньваць свае магчымыя ўчынкі, права выбару паводзін. Але папярэдзіў: потым, у будучыні за ўсё абавязкова давядзецца несці адказнасць, расплата непазбежная.

Страшны суд - вось ён, Божы той канчатковы тэрмін расплаты. А пакуль маўчыць труба Архангела, даравана свабода змагацца за жыццё, самаўдасканальвацца, прыстасоўваючыся да акаляючай прыроднай стыхіі. Хто не здолее, прыпыніць рух - ператворыцца ў прах зямны, у гумус, які выкарастаюць іншыя істоты.

Тым часам, як было ўжо сказана, тых з кіруючай эліты чалавецтва, якія адчуваюць сябе адрознымі ад "смердаў" і ўжо тым болей не прызнаюць хоць і дальняю, але ж раднёю "меншых" насельнікаў Зямлі, цешыць упэўненасць, што і будучыня ў іх іншая, чым у простанароддзя. Іх жа прашчуры прыляцелі аднекуль з Сусвету на Зямлю "гатовенькімі", дасканалымі і не яны "варыліся" ў катле зямных эвалюцый-рэвалюцый. Праўда, завітаўшы на Зямлю супермэнамі, тыя прашчуры-астракаланісты нейкім чынам усё ж чамусьці згубілі на Зямлі не толькі свае караблі-ракеты, але і астатні рэквізіт. Так што давялося ўрэшце вынаходзіць і ткацтва, і крэсіва, і касцяную іголку, і ўсё-усё астатняе для побыту-выжывання. А яшчэ ж вучыцца жыць супольнасцямі, каб абараняцца і пастаянна мець ежу, ад зграі пераходзіць да існавання грамадою, соцыюмам, напрацоўваючы адпаведныя нормы паводзін, спасцігаючы дыялектыку натуральнага права, няхай сабе для племяннога начальства яно было іншым, чымся для шэраговага аратага ці капейшчыка. Гэтак жа як спасцігаць таямніцы механікі, хіміі, рытмаў і алгарытмаў, і іншага, без чаго развіццё соцыюма, а значыць магчымасць выжывання не атрымлівалася.

Урэшце звернем увагу на такую з'яву, як народнасць, этнас, падабенства па пэўных родавых прызнаках. Дададзім да гэтага яшчэ адно - расавасць. А ў сувязі з апошнім паспрабуем адказаць на пытанне: тыя астракаланісты-суперы (дапусцім, ужо ў сваіх касмічных караблях падзеленыя на "гільдыі", так што нехта марыў пра пашырэнне прыватнай уласнасці, а іншыя пра роўнасць), яны былі хаця б аднолькавага колеру ці потым, на Зямлі, адны пажадалі мець белую скуру, а нехта наадварот - ажно часам з гэтай прычыны да лютай узаемнай непрыязі?

Адказу няма. Але галоўнае - і чорнаскурыя, і жоўтаскурыя, і беласкурыя ўрэшце не толькі прыжыліся на Зямлі, але і добра-такі распладзіліся. Тым часам давёўшы сваё новае прыстанішча да кандыцыі амаль суцэльна атручанага сметніка.

І што рабіць?

Па боскаму закону - улічы памылкі і ўрабляй Зямлю так, каб не пагаршаць экалогіі. Але ў асяродку правячай эліты выспявае іншая суперідэя: пакуль і начальства з алігархамі канчаткова не атруцілася ды не патанула ў адыходах вытворчасці, трэба грузіцца на касмічныя караблі і перасяляцца. Куды? А кудысьці ў Сусвет, дзе яшчэ чыста і патыхае азонам, а не міязмамі глабальнага сметніка. Ляцець рыхтуецца, вядома ж, вялікае начальства з абслугай і прыдворнымі банкірамі-алігархамі. Як гэта можа выглядаць, спрабаваў уявіць яшчэ Уладзімір Маякоўскі. Працэс жа касмічнага перасялення беларускага начальства спрагназаваў найбольш па-мастацку выразна Кандрат Крапіва ў п'есе "Брама неўміручасці".

Канешне, яно і вялікаму начальству ляцець некуды ў тартары, няхай сабе ў звычным камфорце, трывожна: раптам доўга і плоць заўпарціцца? Гэта ж не на курорт у Сочы на ўрадавым лайнеры. Адпаведныя мысляры і тут пастараліся дагадзіць: прыгадалі, што яшчэ "касмічны расійскі Калумб" з польскім прозвішчам вельмі рэкамендаваў дзеля бяспекі перайсці ў "прамянёвы стан высокага парадку". Толькі і ўсяго. Дык гэта ж не праблема для сучаснага ваенна-прамысловага комплексу!

Цяпер уявім сітуацыю: так ці гэтак, у прамянёвым стане ці вадкім, а кіруючая эліта разам з "новымі багацеямі" (і мафіёзы, можна спадзявацца, туды ўціснуцца) газанула ў накірунку іншай Галактыкі. А што рабіць пакінутым у смуродзе серавадароду "масам", ці "смердам", калі па-старажытнаму, - новыя касмічныя караблі кляпаць? Хаця б больш просценькія, без асаблівага камфорту і надзейнасці. Для мільярдаў шэраговых зямлян? Ці пакорліва паміраць падобна неразумным бактэрыям? Раней за ўсіх думала начальства і нават гневалася, калі нізы хоць зрэдку спрабавалі падказваць сваё. На начальства наракалі, яго часам пракліналі, але на яго і спадзяваліся - а раптам палагаднее, - і за яго звычна галасавалі на выбарах. І вось табе маеш - усё, няма болей звычнага начальства!

Канешне, гэта ненадоўга. Не Рымша, дык чорт іншы абавязкова ж узнікне і будзе такім чамусьці, якога мы ўсе разам заслугоўваем. Лепшаму адкуль узяцца? Хіба што чакаць прылёту новых чужых астранаўтаў з невядомай Галактыкі. І колькі тады і як жыць без начальства?

Ды неяк жа мадзець давядзецца, пакуль новае не ўзнікне. Узнікне! Тым часам варта было б, не губляючы каштоўнага часу, вось у чым вызначыцца. 1) Будзем і сябе лічыць не карэннымі ўраджэнцамі Зямлі, а хоць і ніжэйшага гатунку, а нашчадкамі нейкіх далёкіх касмічных прыблуд? 2) Ці нарэшце адчуем над сабою Бога, а значыць, прызнаем сваю аднолькавасць з астатнімі Ягонымі стварэннямі тутэйшымі, зямнымі, але адказнымі за ўсіх з прычыны наяўнасці ў сабе Боскага пачатку і дару дзіўнага- больш-менш дасканалага розуму-мыслення.

Пераважыць першае - наступствы вядома якія. У другім жа выпадку давядзецца тэрмінова дзейнічаць у суладдзі з прыроднымі законамі Зямлі, адназначна прызнаючы, што існуе Сіла, якой рабіць нешта насуперак - значыць сабе шкодзіць. І адзін з асновапалягаючых такіх законаў - трымацца сваёй экалагічнай дзялянкі, нішы, жыццёвага асяродку. Хто такую нішу згубіць (самахоць па недасведчанасці, ці па залішняй самаўпэўненасці ад невуцтва зноў жа, ці па нейчай злой волі) - паратунку няхай не чакае, прырода да трагедый жывых істот ставіцца раўнадушна. І калі хто жадае выжыць - мусіць удакладняць, і не марудзячы! жыццёвыя паводзіны. Млявых, слабых, неразумных ці лянівых прырода, як ужо сказана, раўнадушна пераўтварае ў спажыву для новых істот.

Страх за жыццё з часам выпрацоўвае стойкі інстынкт выжывання: род ратуецца, ахвяруючы сваімі найбольш неабачлівымі ці слабейшымі членамі. Адначасова ідзе калектыўная вучоба на прыкладзе загінуўшых, вось чаму ў людзей такая павышаная цікаўнасць да памерлых, асабліва ў незвычайных, экстрэмальных умовах. Род ратуюць і найбольш кемлівыя, дужыя і адначасова самаахвярныя яго прадстаўнікі - таму імі захапляюцца, ганарацца, таму існуе культ герояў. Што да страху смерці, то асобная істота яе баіцца больш за племя, але можа стаць надзвычай адважнай і самаахвярнай, калі рызыкуе жыццём дзеля выжывання блізкіх. У яе ўзнікае адчуванне несмяротнасці, вечнай шчаслівай еднасці з імі. Ці зноў той жа еднасці, але з Богам, калі нехта шчыра ў яго верыць. Племя страшыцца пагібелі больш за нацыю. Іншым разам здаецца, што чалавецтва ў сваю чаргу гатова дзеля свайго выжывання ахвяраваць нацыямі. Але існуюць два па меншай меры надзвычай цікавыя моманты.

1) Чалавек, асабліва дужы, імкнецца да неабмежаванай уласнай свабоды. У той жа час практыка сведчыць, што гэтая свабода яго цешыць да пары, пакуль не згарыць апошняя запалка і не будзе як лапіць дзіркі на апошніх штанах. Дарэчы, больш за іншых пра поўнае аднаасобніцтва мараць грамадзяне з сытых краін. А вось Рабінзон Круза стаў на калені, калі пабачыў раптам на сваім бязлюдным востраве чалавечы след.

2) Некаторыя сучасныя філосафы сцвярджаюць, нібыта чалавецтва марыць пра поўнае ўз'яднанне, абсалютную інтэграцыю і знікненне нацый, ад якіх пастаянна трэба чакаць нейкіх "выбрыкаў", у тым ліку небяспечных сутычак з суседзямі ці слабейшымі. Адзін з ідэйных натхняльнікаў арганічнага адзінства Заходняй Еўропы французскі пісьменнік і сацыёлаг Эрвэ Базэн нават дзівіцца - як гэта заходнееўрапейцы яшчэ мысляць уласнымі нацыянальнымі катэгорыямі, а бар'ерамі на шляху аб'яднання так і застаюцца, нягледзячы на звышіндустрыялізацыю і абмен рабочай сілай, рознасць моў і традыцый, калі эканамічна гэта меней выгадна? Базэн спадзяецца, што ўсё ж з часам такое міне, і тады "адзіная Еўропа зможа генерыраваць магутную культуру, каб (звярніце ўвагу!) супрацьстаяць пагрозе амерыканскага нашэсця"...

Вось табе і маеш! "Амерыканскага"...

Інтэграцыя інтэграцыяй, а паміж тым сучасны французскі ўрад уводзіць строгія санкцыі супраць злоўжывання англійскімі словамі. Такім чынам, умацоўваецца моўны бар'ер супраць амерыканцаў, а заадно і суседзяў з Брытанскіх астравоў.

Паміж тым і чалавецтва ў цэлым не дужа доўга вытрымлівае ўсялякія цесныя яднанні, што яскрава засведчылі развалы паслядоўна амаль усіх самых, здавалася б, магутных імперый. То ўрэшце пачынала бракаваць розуму імператарскім сем'ям - яны чамусьці выраджаліся, то аднекуль, бы мікробы, з'яўляліся сепаратысты - і зноў вэрхал, вайна і падзел, чалавечае гора, ахвяры, спад вытворчасці адначасова. Здаецца нават дзіўным, што толькі адной ва ўсім белым свеце дзяржаўнай федэрацыі ўсё ж ўдалося пазбегнуць усяго гэтага пры "разводзе" - Чэхіі і Славакіі. А яднанне было цесным, нават мова практычна аднолькавая, не кажучы пра гаспадарчыя дачыненні.

Яшчэ ў канцы Х1Х стагоддзя некаторыя вельмі паважаныя ў навуковым асяродку даследчыкі прышлі да высновы: амаль хімерычныя, няўлоўныя па звычных мерках нацыянальныя антаганізмы - гэта нейкі няўмольны працэс, і спыніць яго можа толькі адно - поўнае прымусовае разбурэнне этнасу, якому ўздумалася заняцца "сепаратызмам", ці, як выказаўся адзін сучасны беларускі дзеяч, ахвотаю "дурью мучіться". Расійскі вучоны тэарэтык этнагенеза Леў Гумілёў у "Нарысах этнічнай гісторыі" вызначыў пачатак гэтай загадкавай з'явы як узнікненне працэсу пасіянарнасці. "У гісторыі этнасаў (народаў), - заўважае ён, - як і ў гісторыі відаў, мы сутыкаемся з тым, што час ад часу на адпаведных участках Зямлі адбываецца абсалютная ломка, калі старыя этнасы знікаюць і з'яўляюцца новыя. Старажытнасці належаць філісцімляне і халдзеі, македонцы і этрускі. Іх цяпер няма, але калісьці не было англічан і французаў, шведаў і іспанцаў. Такім чынам, этнічная гісторыя складаецца з "пачаткаў" і "канцоў". Але адкуль жа і чаму ўзнікаюць гэтыя новыя супольнасці, што раптам пачынаюць адрозніваць сябе ад суседзяў? -працягвае вучоны. - Здавалася б, на пастаўленае пытанне няма адказу. Успомнім, аднак, што гэтак сама сто гадоў таму не было адказу на пытанне аб паходжанні відаў".

Канстатаваў гэтую з'яву як непазбежнае, - а значыць, адзін з асноўных законаў прыроды Зямлі і вядомы германскі педагог і этнолаг Х1Х стагоддзя А. Дыстэрвэг. "Кожная нацыя, - сцвярджаў ён, - мае свае асаблівасці, абумоўленыя прыродай і гісторыяй, свой нацыянальны дух. Яна валодае толькі адным нацыянальным жыццём, якое вызначаецца свабодным развіццём і дзейнасцю нацыянальнага духу ці асаблівасцямі, якія абумоўліваюць яго, нацыянальным прынцыпам - нацыянальнай самастойнасцю і свабодай.

Форма гэтай нацыянальнай, вольнай дзейнасці, - падкрэсліваў Дыстэрвэг, - ўяўляе сабой знешні арганізм яе жыцця - дзяржаву, перад якой у сувязі з гэтым стаіць задача: ажыццявіць нацыянальную своеасаблівасць. Вось яе мэта; яна не мае ніякай самастойнай мэты, а служыць толькі сродкам. Разглядаць дзяржаву як мэту, нацыю як сродак - значыць, скажаць натуральны стан рэчаў."

Натуральны стан рэчаў - вось дзе корань, крыніца трываласці. Астатняе, быў упэўнены праф. Дыстэрвэг, належыць да цяжкіх палітычных забабонаў і памылак.

Аднак чалавечыя ўзаемаадносіны і дачыненні такія складаныя, што і без забабонаў неяк раз"яднаць іх на пэўныя састаўныя часткі ў жыцці зусім няпроста. Вось, прыкладам, распадаецца СССР, узнікаюць і становяцца больш акрэсленымі новыя дзяржаўныя межы - хаця б Расіі з Украінай. "Нельга! - уздымаецца нейчы енк. Нельга, бо разрываюцца жывыя сувязі на ўзроўні сем"яў, не кажучы пра эканоміку. Сапраўды так - балюча, а калі разглядаць працэс на побытавым узроўні, нібыта і неразумна, бо неэканомна.

А пытанне ўсё роўна не знікае. Нават тады, калі гіганцкая ваенная машына Расіі бязлітасна ператварае ў крывавае чалавечае месіва "неразумную" Чачню.

Тады, прызнаючы, што Чалавецтва - натуральная частка жывёльнага свету зямлі, мо, паспрабуем асэнсаваць з"яву на нейкім больш нейтральным для нас і крыху прасцейшым прыкладзе? Будзем, па-першае, сыходзіць з таго, што ведалі яшчэ антыкі, - з мікракосму, ці малога Сусвету, - як адлюстравання макракосму. І тут згадаем тост французскага прэзідэнта.

3. Тост французскага прэзідэнта

Возьмем, такім чынам, за аб"ект разгляду, даследвання нейкае канкрэтнае жывое цела. Не ўласнае, якое таксама дадзена нам у нашым жа ўяўленні пра яго, а яшчэ адно ў сваім родзе індывідуальнае цела, арганізм, непарушную еднасць дзеля існавання. Для нашай мэты тут лепей за ўсё падыходзіць, ну, хаця б і пчаліная сям"я, у якой усе залежаць ад усіх, але працэс выжывання адбываецца толькі на ўзроўні адпаведнага інстынкту. Можна і мураўіную, асіную, тэрмітаў, але там значна больш спецыфічных момантаў, і да таго ж даволі абмежаваны арэал для існавання, а значыць, дадатковае адрозненне ад універсальнасці чалавецтва. Пчолы ж, менавіта сямейныя меданосныя, apis meliffera - калі на лаціне, у гэтых адносінах бліжэй да нас, чалавецтва.

А можа, аўтар падсвядома спыніўся на пчолах, даведаўшыся, што імі і ў наш час амаль прафесійна захапляюцца вышэйшыя кіраўнікі дзяржаў і рэгіёнаў. А калі ствараліся першапачаткова гэтыя радкі, быў і на Беларусі свой вяльможны пчаляр - прэм"ер-міністр, і наіўна думалася, раптам прачытае і маё, ды раптам да яго свядомасці нешта ж і дойдзе, спатрэбіцца, прымусіць больш пільна асэнсаваць тое, што лёсам, гістарычнымі абставінамі дасталася ў кіраванне - жывое цела народа. Ды што ж... Маем што маем.

Мог падсвядома выбар спыніцца на пчолах і таму яшчэ, што гэтыя істоты ў працэсе свайго гістарычнага развіцця як віда інстынктыўна дасягнулі таго, што чалавек, магчыма, здолеў бы зрабіць дзякуючы сваім адметным разумовым здольнасцям і асэнсаванай волі. Пчолы ў працэсе сваёй жыццедзейнасці не толькі не знішчаюць прыродны асяродак, а яшчэ і здольныя паляпшаць яго, бо расліны, з кветак якіх яны бяруць пылок і нектар, становяцца ўрэшце мацнейшымі, а плады буйнейшымі.

Яшчэ што ўражвае: маленькія крылатыя працаўніцы, прыносячы, складваючы здабычу ў соты ў выглядзе мёду, самі ўжо не будуць гэта спажываць, бо век іхні кароткі. А назапашваюць яны спажыву дзеля наступнага пакалення, якога многія нават не паспеюць убачыць. І толькі адно ў іх, каму прыродай наканавана размінуцца ў часе, агульнае - дух роднасці, сям"і. "Дык вы не дзеля сябе збіраеце мёд, пчолы!" - напісаў, даведаўшыся пра гэта, выдатны антычны паэт і філосаф Вяргілій.

Пчоламі захапляліся з веку ў век, як памятае сябе чалавецтва. Род пчаліны вывучалі выдатныя людзі ва ўсе стагоддзі. Грэк Арыстоцель, украінец Пракаповіч, французскі натураліст Рэамюр (прысвяціў ім 5 сваіх асноўных твораў з 6-ці). А сляпы Губэр, які паміж іншым, зрабіў адкрыцці дзякуючы вачам свайго адданага кемлівага слугі Бюрненса! У шэрагу даследчыкаў пчол і германскі пастар Шырах, і польскі ксёндз Дзержан, і амерыканскі прафесар-біёлаг Эверэт-Франклін Філіпс, і шмат хто яшчэ. так што пра пчалу мы, здавалася б, ведаем усё. Чаму магчыма было толькі ўразіцца - уразіліся таксама. Тым не меней аказваецца - усё яшчэ застаецца нешта, якое афарыстычна акрэсліў акадэмік і прэзідэнт Францыі Раймон Пуанкарэ: "Мы павінны аддаць даніну павагі пчолам за тое, што яны прымушаюць нас задумацца над некаторымі вечнымі праблемамі. І яны заслужылі, - як не сказаць пра гэта! - таксама павагі..." Ён жа, прэзідэнт Пуанкарэ, прапанаваў аднойчы шаноўнаму панству "ўзняць бакалы ў гонар французскай пчалы". Французскай, звернем увагу.

Ды гэта ўжо іншы аспект, таксама цікавы для нашай цяперашняй размовы.

Што некалі асабліва ўразіла: калі пчала джаліць, то ў адрозненне, скажам, ад асы часцей за ўсё гіне і сама. А вось жа трэба: яна, толькі ў крайнім выпадку выкарыстоўваючы джала, калі нападаюць на яе асабіста (часцей імкне ўцячы), гэтак рашуча заўсёды кідаецца бараніць сваю сям"ю - ажно цаной і ўласнай пагібелі!

Устрымаемся ад нейкіх павучанняў, яны ніколі нікім не ўлічваліся, хіба што некаторымі дзецьмі. Давайце проста ціха станем ля пчалінай хаткі і ўважліва пацікуем з дапамогаю пчаляра, што там адбывецца.

Першае, што дзівіць: у здаровай сям"і ўсе заўзята працуюць, хоць няма ніводнага кантралёра ці паганятага. Вось ахоўнікі - ёсць. Яны сядзяць каля ўваходу і насцярожана прыглядаюцца да кожнага, хто набліжаецца да лятка. І адразу кідаюцца да чужынцаў. Якімі, дарэчы, могуць палічыць і "сваіх", калі тыя па нейкіх прычынах працяглы час пакантуюцца ў чужым вуллі, а вяртаюцца, галоўнае, парожнімі, без здабычы. Самае меншае, што ім пагражае, - аказацца рашуча выкінутымі вон. Гэтак жа выцягваюць з вулля тых, хто згубіў здольнасць працаваць, - ад хваробы, нейкага прыроднага калецтва ці фізічнага пашкоджання. Па чалавечых мерках, канешне, апошняе - жорстка, бязлітасна. Паміж тым і самі пчолы з нейкімі дэфектамі не імкнуцца ўхіліцца ад "санітараў", а адчуўшы нямогласць, выпаўзаюць з вулля і злятаюць-падаюць прэч. Я, шкадуючы, колькі разоў такіх нябогаў спрабаваў вяртаць на прылётную дошку ці нават запускаў унутр, на сот, і ахова ставілася да гэтага лагодна. Аднак праз кароткі час нямоглыя самі без старонняга прымусу суродзічаў усё ж зноў пакідалі вулей, звальваліся на дол і паўзлі, паўзлі потым як надалей, ніколі не паварочваючы назад. Гэтак жа робяць і маладзенькія пчолкі, што толькі вылупіліся з кокана, калі аказваюцца пакалечанымі нейкім кляшчом яшчэ ў ячэйках, але самі здольныя рухацца.

Асабліва ж уражвае, аднак, не гэта, а выспяванне сям"і, што аднойчы няўхільна дзеліцца і адпускае рой, які зноў жа пакідае роднае гняздо, але ўжо дзеля таго, каб паспрабаваць выжыць на новым месцы, пабудаваўшы "з нуля" ўласную сотавую хату, робячы тое з нейкім асаблівым імпэтам, які называюць роевай энэргіяй. Ніколі яшчэ так імкліва пчолы не працуюць, як на новабудоўлі!

Што яшчэ цікава. Вылятаючы з нядаўна роднага вулля, пчолы рою раптам забываюць яго, прычым начыста і назаўсёды, і толькі чалавечы прымус можа прыпыніць гэта, нават загнаць "ройнікаў" назад, пазбавіўшы маткі і задурманіўшы хімікатамі. Тым не меней: праз даволі кароткі час працэс адсялення можа адбыцца ўсё адно, толькі рой ужо выскоквае не ўрачыста, а сутаргава, нібы похапкам, часцей нават і не ў пару, ажно і пад якое пахаладанне ці лівень, і не асядаючы перад дарогай - толькі б вырвацца і зляцець. А там як ужо атрымаецца, часцей - і на пагібель.

Цяпер канчаткова, здаецца, высветлена: сям"ю не толькі стварае, але і яднае матка. Дакладней - яе пах. Пчолы перадаюць яго адна адной, і наколькі яго хапае - такой велічыні можа пры спрыяльных умовах разрастацца сям"я. На дужа аддаленых ды адгароджаных у дадатак сотах пачынаюць збірацца "сепаратысты" і ўрэшце вырошчваюць сваю матку ці ажно некалькі, якія потым уступаюць у змаганне паміж сабой - і мацнейшая застаецца. А сям"я ў выніку дзеліцца. Перагарадзілася прастора вулля глухім сотам (запоўненым, скажам, кормам), цераз які не хоча пераходзіць асноўная матка, ды калі ёсць у дадатак і асобны ляток, - зноў жа выспявае падзел, калі толькі маткі не сустрэнуцца перад тым у смяротным паядынку, у якім, аднак, шараговыя пчолы застаюцца нейтральнымі. Затое чужую матку - няхай сабе залатую - адразу абчэпліваюць клубком, бязлітасна джаляць і выкідваюць вон. Нават бывае тады, калі па якой прычыне загінула свая. Таму ў пчаляроў і лічыцца вельмі далікатнай справай падсадка новай маткі ў асірацелую сям"ю. Пры жывой жа ды здаровай "царыцы" падсадзіць чужачку ніяк не ўдасца, тут і хімічнае задурманьванне, якім пры падсадцы карыстаюцца, не дапамагае.

Асабліва ж складана, калі спрабуюць падсадзіць матку іншай пароды. Чым больш аддаленай па паходжанні яна бывае, тым больш рашучы супраціў сям"і. Асірацелая ж сям"я ці вырошчвае сабе новую матку, калі ёсць свежыя лічынкі, ці ў горшым выпадку некалькі пчолак (а яны ж усе, за выключэннем некалькіх дзесяткаў самцоў-трутняў, жаноцкага полу) спрабуюць стаць плоднымі маткамі і пачынаюць адкладваць яйкі, з якіх, аднак, плодзяцца адно дробныя трутні, а не працаўніцы-мёдазборшчыцы. Кажуць, недзе і калісьці ў цёплай старане ўсё ж нейкая з трутовак урэшце адкладвае яйка, з якога выводзіцца паўнавартасная матка. У нашых жа ўмовах сям"я нарошчвае толькі сонмішча дробных гультаёў, праядаючы запасы, і к зіме гіне.

Дарэчы, надзвычай цяжка падпусціць, прыкладам, "італьянку" да сярэднерускай сям"і, у тым ліку беларускай "паляшучкі" ці "бярэзінкі". Пчалярам бывае, што такі гібрыд і падабаецца - "італьянкі" тыя ж і іх помесы выдатна працуюць на канюшыне, пладавітыя, а ў дадатак ціхамірныя, рэдка джаляць, не тое, што наша лясная, "бароўка", якая трымае ахову гнязда ў радыусе метраў 50. А ўжо калі груба крануў гняздо ў дрэннае немедазборнае надвор"е - лепей адразу ўцякай падалей і не азірайся. Затое паўднёвыя гібрыды кепска пераносяць зімоўку, асабліва калі да таго ж патрапіцца ім падзевы ці верасковы мёд, а каторая сям"я і перазімуе, то так апаносіцца і столькі яе асыплецца ў падмор, што ўсё адно толку потым не чакай, адны будуць пустыя клопаты.

Яшчэ адметнасць - паўднёвыя гібрыды чамусьці часцей лезуць красці з чужых вулляў. Увогуле ў пчол даволі распаўсюджаная з"ява: мацнейшыя стараюцца авалодаць запасамі слабейшых ды калі ў дадатак яшчэ і ціхамірных. Слабенькай сям"і ўратавацца ад нападу мацнейшых суседзяў надзвычай цяжка. А калі яна яшчэ ды згубіла матку - шанцаў ацалець ніякіх. Нездарма ж грабежнікі, уварваўшыся ў чужы вулей, найперш адшукваюць і забіваюць "царыцу". Але і тут наша бароўка з-за павышанай узбуджальнасці і рашучага дружнага адпору чужынцам нават і малой сілай нярэдка ўратоўваецца. Ваяўнічым клубком забіваюць бароўкі ляток, у некалькі шэрагаў круцяцца перад вуллем, бясстрашна счэпліваюцца ў двубоях з асабліва нахабнымі нападнікамі - і прымушаюць грабежнікаў адступіць.

Праўда, бываюць выпадкі, што сям"я прапускае да сябе і чужынцаў. Так здараецца, напрыклад, у часе пачатку раптоўнай буры і ліўня, калі чужыя пчолы, ратуючыся, кідаюцца ў любы бліжэйшы ляток. Падаюць на прылётную дошку і пачынаюць прасіцца. Прасіцца! А ўвайшоўшы ў чужую сям"ю, аддаўшы ёй сваю мядовую здабычу, прымаюць затым пах гаспадароў, цярпліва пераносячы іх падазронасць, прыдзіркі, уключаюцца ў цыкл адпаведных свайму ўзросту вуллявых работ, прыжываючыся тым часам назаўсёды. Аднак калі аказваюцца іншай пароды, то праблемы "моўнага" непаразумення з гаспадарамі ў прыхадняў застаюцца доўга. Увогуле многае з жыццёвага цыклу прыёмнай сям"і яны робяць крыху неўпапад, неадпаведна ўспрымаюць і паведамленні разведчыц - куды і як ляцець на лепшыя мядовыя палеткі. А калі самі прыносяць нектар, то ў сваю чаргу гаспадары не вельмі разумеюць іхнія тлумачэнні, дзе што імі здабыта, ці многа там спажывы і ўвогуле як трапіць туды іншым зборшчыцам.

Напярэдадні добрага медазбору ці па іншых прычынах пчаляры з дапамогай моцнага адурманьвання хімікатамі бывае злучаюць у адну сям"ю некалькі невялікіх, пакідаючы ўсім лепшую адну матку. Калі медазбор і сапраўды аказваецца даволі значным, такое яднанне ўдаецца, і ўсе носяць здабычу ў агульныя соты. У выпадку ж рэзкага зніжэння медазбору, пахаладання і дажджоў у вуллі пачынаецца падзел на "сваіх" і "чужынцаў". І ўрэшце ці разлёт хто куды, ці разня, у якой гінуць дзесяткі тысяч пчол і часцяком матка - нядаўна магутная сям"я хутка самазнішчаецца. Яно і пры добрым медазборы падзел усё адно адбываецца, толькі часцей "мяккі" - сям"я хутчэй за іншыя і больш інтэнсіўна, ажно да небяспечнага здрабнення, роіцца. А не - то горш зімуе, неспакойна, апаношваючыся ў лепшым выпадку.

Што да захаплення гібрыдызацыяй, "інтэрнацыяналізацыяй" значнай часткі збітых з панталыку рэкламай пчаляроў, то спачатку гэта сапраўды прывяло да павышэння медазбораў працэнтаў нават на 25, але затым не толькі да рэзкага іх спаду, галоўнае - да ўзнікнення шэрагу небяспечных хвароб, лячыць якія аказалася не толькі дорага, а і цяжка. Урэшце клубныя памяшканні і перыядычныя выданні пчаляроў застракацелі трывожнымі лозунгамі: "Беражыце мясцовую пчалу!", "Мясцовая пчала - наш залаты запас!" і т.п.

Так што прэзідэнт Францыі не проста дзеля адпаведнага моманту сказаў сардэчны тост у гонар менавіта "нацыянальнай" пчалы.

На заканчэнне "пчалярскага" экскурса апошняя навэлка.

Спачатку кожная сям"я рашуча абараняе сваё гняздо ад грабежнікаў. Дружная часцей уратоўваецца ад нападаў. Нядбайная, мяшанка ці вельмі слабая і хворая нясе вялікія страты. Калі ж нападнікі забіваюць матку, частка сям"і працягвае змагацца, баронячы роднае гняздо, але ўсё болей становіцца тых, хто набівае сабе зобік сямейным мёдам і разам з грабежнікамі пакорліва нясе яго ў чужы вулей, а затым прылятае і зноў мітусліва стараецца - ўжо дзеля грабежнікаў.

Не будзем гэта абмяркоўваць, будуючы алюзіі. Адно ўсё ж варта адзначыць, што на прыкладзе пчалінай сям"і выразней адсочваюцца працэсы, якія ў чалавечым асяродку куды больш расцягнутыя ў часе (чалавечае пакаленне - гэта ў сярэднім 30 гадоў, а пчаліная сям"я толькі за год аднаўляецца на некалькі пакаленняў) і да таго ж абцяжараныя шэрагам дадатковых фактараў, магчыма, другасных, але здольных часам заблытаць назіральніка. Асабліва можа заблытаць магчымасць шматварыянтнасці паводзін асобы ў залежнасці ад выхавання, настрою, асабістай волі, нарэшце. Але ж пры ўсім пры тым варта прытрымлівацца згаданай напачатку нашага аповеду асновапалягаючай перадумовы - законы прыроды аднолькавыя для ўсяго жывога на Зямлі. Нечага адваротнага афарызму яшчэ антычных мудрацоў ніхто за многія стагоддзі так і не супрацьпаставіў: "Natura parendo vincitur - прыроду перамагаюць, скараючыся ёй" (лац.).

У гэтым рэчышчы ці варта далучацца да хору тых, хто апантана пасылае праклёны "дэману нацыяналізма"? Магчыма, гэта сапраўды дэман, але не большы, чымся імпэт лясных пчол. Калі апошніх па-дурному раздражняць, ствараючы ўражанне пагрозы разору гнязда, яны, асабліва не маючы куды адступіць, пачынаюць шалёна джаліць усё, што ім патрапіцца, нават не зважаючы ні на якія ўласныя страты.

4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вэбера

Безумоўна - чалавек не пчала. Аднолькавыя яны, аднак, у тым, што абодва - жывыя стварэнні Усявышняга, ці Прыроды, згодна меркавання вялікага філосафа-пантэіста Боруха (Бенедыкта) Спінозы, якога мы яшчэ мусім згадаць. У той жа час толькі чалавеку дадзена стварыць тое ж мастацтва, матэматыку, філасофію і ўсё такое іншае, уключна з банкаўскімі білетамі, крэдытнымі карткамі і...камунізмам-капіталізмам. Нейкі перыяд даследчыкі былі нават згодныя з вучоным Максам Вэберам, што апошні і з"яўляецца абсалютам развіцця і асноўным рухавіком існавання сучаснага чалавецтва. Далей - Глабалізацыя на чале з транснацыянальнымі суперманаполіямі, як блізкі перадвеснік зямнога рая, нешта накшталт развітога сацыялізму часоў савецкай цывілізацыі. Але тут заварушыўся гэты няўклюдны дэман нацыяналізму.

Не будзем пра нацыянальна-вызвольныя рухі ў Афрыцы. Хоць пра аддзяленне Алжыра ад Францыі можна і падрабязней. Але ж вось Квэбэк! Потым - курды. Ірландыя. Баскі ў Іспаніі. А дзяльба такой, здавалася б, заможнай Бельгіі. Чэхаславакія, якая з Беларусі здавалася шэдэўрам дзяржаўнай дасканаласці, калі не ўлічваць крываую Пражскую вясну 1968 года. А югаслаўская трагедыя распаду. Косава! Пра іншых пазней.

А зараз крыху пра індывідуальную свабоду "чалавека разумнага".

Зноў пачнем усё ж "ад пчалы". Пчала меданосная, якую мы толькі і маем на ўвазе, нават і не спрабуе існаваць асобна, без сям"і. Хоць бы і летам, калі цёпла і зобік напоўнены нектарам. Ну села б дзе на мяккі ды цёплы лапуховы ліст, грэлася б на сонейку і смакавала свой салодкі здабытак. Не, хутчэй у вулей, у мітусню і штурханіну, аддаць здабытае і амаль не перадыхнуўшы імчаць у палі-лугі за новай спажывай. Без наглядчыкаў і паганятых. А нехта з нашых "гомо сапіенсаў" наадварот горда абвяшчае, што толькі для таго і створаны, толькі ў тым і бачыць шчасце, што дзеля забавы лётаць бясконца дзе пажадае. Вунь некаторыя хваляцца, што аб"ездзілі за сотню краін, а ўсё мала. І ў кожнага, як у Астапа Бэндэра, руска-турэцкага падданага, мара пра ўласнае Рыа-дэ-Жанэйра, дзе нібыта піцца расце на дрэвах, няма кватэрнага пытання і ўсе ходзяць у белых штанах. Ужо гэтыя "белыя штаны" "чалавека разумнага-суперсучаснага"!

Канешне, выдатна, што Арганізацыя Аб"яднаных Нацый здолела прыняць Дэкларацыю правоў чалавека. Праўда, абараняючы каштоўнасці самабытнасці таго ж, умоўна кажучы, Агасфера, Дэкларацыя даволі цьмяна тлумачыць прыродныя правы асяродкаў, у якіх Вечны Жыд-Вандроўнік жадае бесперашкодна знаходзіцца калі і колькі пажадае, аднак не беручы на сябе істотных абавязкаў у якасці члена чалавечага рою, у які завітаў.

Тут давядзецца міжволі закрануць увогуле вельмі па цяперашнім часе далікатную тэму, абмінуць не выпадае. Але перад тым колькі слоў пра філосафа, які жыў больш за дзве тысячы гадоў таму, а ўвасобіў у сабе якасці кітайскай цывілізацыі яшчэ за паўтары тысячы гадоў да свайго нараджэння.

Гаворка пра Канфуцыя, які ў шэрагу з Сакратам, Будам і Хрыстом зрабіў вялізарны ўплыў на развіццё чалавечай цывілізацыі, аказаўся ці не найбольш моцным не ў свеце адцягненых (непрадметных) ідэй, а як стваральнік сістэмы бытавых паводзін - этычных норм, накшталт чэснасці, беражлівасці, міласэрнасці, вернасці абавязкам (доўгу), схільнасці да кампрамісу (згоды) і г.д.

Нагадаем жа вялікага Канфуцыя з нечаканай (нібыта) прычыны: бліскучай перамогі паўднёвакарэйскіх школьнікаў 13-гадовага ўзросту над сваімі аднагодкамі з шэрагу найбольш развітых заходнееўрапейскіх краін (у тым ліку амерыканцаў і брытанцаў) у матэматычнай алімпіядзе, якую ў якасці эксперымента правёў Сусветны банк развіцця. Прычым, на думку многіх вядомых педагогаў, як сведчыць лонданскі штотыднёвік "Эканаміст", калі б на месцы юных карэйцаў былі дзеці з іншых развітых азіяцкіх краін, дзе пашырана канфуцыянства, яны таксама апынуліся б у лідэрах. Педагогі тлумачаць гэта методыкай навучання, якая выпрацоўвае звышзасяроджанасць, працалюбства і дапамагае праявіць талент.

Важная ў дадзеным выпадку, аднак, наступная акалічнасць: з самага пачатку школьнікам прывіваюць не проста вышэйзгаданыя якасці, а выкладаюць прадмет "26 Нацыянальных правілаў добрых паводзін". А ў старэйшых класах даюцца яшчэ і больш паглыбленыя ўрокі нацыянальнай маральнасці - курс "Нацыянальная этыка", заснаваны на вучэнні ввышэйзгаданага вялікага Канфуцыя. Само сабой зразумела, што ўрокі не проста вядуцца на мясцовай мове, але гэта мова з"яўляецца аб"ектам павагі як святая таямніца-абярог. Нават у шматрасавым Сінгапуры, дзе двухмоўнае навучанне і чатыры мовы афіцыйныя, прычым англійская аб"яўлена рабочай у грамадстве, прадмет "Маральная адукацыя" вядзецца выключна на мясцовай мове, няхай бы тая школа была і цалкам англамоўная. На думку Лі Куан Ю, стваральніка сінгапурскага эканамічнага цуда, калі аўтаматычна браць чужыя культурныя каштоўнасці і правілы паводзін, сіла счэпкі, якая трымае яго народ, знікне, а будзе развівацца заходняя псеўдакультура хіпі, духоўная разбэшчанасць, усёдазволенасць, культ насілля і грошай, празмерны індывідуалізм, што ўрэшце прывялі б да заняпаду эканомікі і самазнішчэння.

Тут бачыцца натуральны, як здаецца, пераход да той далікатнай тэмы, якую аніяк не абмінуць, разважаючы пра Рой чалавечы. Да феномена сусветнага яўрэйства. Тым больш, што, улічваючы той неверагодна значны ўплыў на ці не планетарныя стасункі вось ужо каторае дзесяцігоддзе гэтага не надта каб і вялікага народа, цікаўнасць да яго гісторыі і этнічнай адметнасці вельмі вялікая. Можна нават сказаць, што абмінуць яго гісторыю - значыць не спасцігнуць, магчыма, вельмі істотнае ў развіцці чалавецтва.

Скажам, уяўляе сабой значную навуковую цікавасць: як гэты народ выжыў, яшчэ і не саспеўшы нават у нацыю, рассеяны з родных мясцін ажно дзве з гакам тысячы гадоў таму? Гэта адно. Другое, яшчэ больш нібыта загадкавае: чаму іменна да яго абшчын ва ўсіх практычна кутках свету карэнныя жыхары (няхай гэта частка, менш цывілізаваная, "малакультурная") больш, не, значна больш! чым да іншых дыяспар ставяцца варожа, а часам і абвострана варожа, да пагромаў? Альбо вось ужо нібыта і другаснае: чаму менавіта ў Ізраілі, кажуць, ці не самая лепшая, эфектыўная разведка ў свеце? Нарэшце: як магло здарыцца, што ў ізраільскім жа асяродку аказаўся і забойца нацыянальнага дзяржаўнага дзеяча з сусветным прызнаннем Іцхака Рабіна?

У гэтым рэчышчы ўяўляе даследчыцкую цікавасць не толькі прывід Агасфера, які разам са зданню камунізму столькі часоў і да гэтага часу блукае ўжо не толькі па Еўропе. Займальным здаецца лёс і амаль "шарагоўца" Людвіка Хоха - сына русінскага батрака з заходнекарпацкага паселішча. Выбраўшыся з родных мясцін, Людвік уступіў у французскі Замежны легіён, затым ваяваў супраць гітлераўцаў у складзе англійскага войска, змяніў падданства і прозвішча, назваўшыся на англійскі манер Робертам Максвэлам, каб не адправілі прымусова пасля Другой сусветнай вайны ў СССР, на тэрыторыі якога апынулася яго роднае паселішча. Ажаніўшыся з францужанкай, Максвэл з усяе сілы дамагаецца англійскага пашпарта. А калі займеў нарэшце славу паспяховага прадпрыймальніка, то шматразова публічна абвяшчаў: ён - брытанец. Брытанец па самасвядомасці, таму што так пажадаў, параўноўваючы сваю перамену нацыянальнай прыналежнасці з тым неафітам, які абвясціў некалі, што зрабіўся большым каталіком, чымся папа рымскі. Сапраўды, Максвэл не змяніў у свой час грамадзянства нават на больш прывабнае - амерыканскае, хоць гэта дазволіла б яму завалодаць прэстыжнымі тэлевізійнымі станцыямі ў ЗША, атрымліваючы дадаткова многія мільёны долараў. Калі ён выставіў сваю кандыдатуру ажно ў англійскі парламент, апаненты не прамінулі адкапаць у яго істотныя з пункту гледжання патрыётаў заганы: выбаршчыкаў адгаворвалі галасаваць за Максвэла таму, што той у душы усё роўна іншаземец, бо яўрэй з Чэхіі (дарэчы гэтым жа папракалі дзялка, калі ён у канкурэнцыі выкупляў чарговую брытанскую фірму). А ён з годнасцю адказваў: "Я сапраўды замежнага паходжання - таму я большы патрыёт, чымся брытанцы па продках".

Аднак жа ці ён свядома хлусіў, ці выказваўся, не зазірнуўшы глыбей у сваю душу. Стаўшы нарэшце магнатам, адным з гігантаў у сусветным бізнесе, Максвэл пачынае ўсё болей адкрыта, мэтанакіравана і істотна садзейнічаць Ізраілю. А ў адказ на крытыку, што ён перадае туды не толькі мільёны фунтаў стэрлінгаў, але і душу, магнат заявіў (у прыватнасці, у інтэрв"ю газеце "Джуіш кронікл" у 1986 г.): "Мае бацькі былі набажныя яўрэі, і я атрымаў традыцыйна яўрэйскую адукацыю... Я, безумоўна, лічу сябе яўрэем. Яўрэем я нарадзіўся і яўрэем памру". У часе перавыбараў у парламент гэта выкарысталі яго канкурэнты. Ахайванне ідзе ў стылі плаката, выстаўленага яшчэ ў першую выбарчую кампанію: "Спытайцеся ў вашага дэпутата, хто такі хлуслівец-іншаземец Ян Людвік Хох!"

У другі раз у англійскі парламент, нягледзячы на неймаверныя высілкі і вялізныя фінансавыя расходы разам з абяцанкамі выгод выбаршчыкам, Максвэл не трапіў. Гэтак жа, як у Еўрапейскі парламент, хоць вельмі туды шчыміўся. Бо брытанцы, якія актыўна абмяркоўвалі магчымасці інтэграцыі з краінамі кантынентальнай Еўропы, вельмі падазрона і непрыязна ў пераважнай большасці ўспрынялі падобныя прапановы збліжэння з вуснаў неафіта з душой замежніка, хоць ён і сапраўды многа добрага зрабіў перад тым для выбаршчыкаў сваёй акругі.

Максвэл ўрэшце завяшчаў пахаваць сябе ў Ізраілі. І калі памёр, цела магната перавезлі туды і з вялікай помпай па юдаісцкаму абраду пахавалі ў Іерусаліме. І такое - не выключны выпадак. Гэта тэндэнцыя, калі не норма.

Што ж гэта за "традыцыйная адукацыя", якая так змагла паўплываць на душу жорсткага прагматыка магната (англійскага?) Максвэла, у якога нават і радні не было на "гістарычнай радзіме" продкаў? У аснове - духоўнае. Ці не больш за які іншы еўрапейскі народ гэта вядома беларусам, на зямлі якіх і побач з якімі яўрэі жылі сотні гадоў, з часоў, калі тыя, ратуючыся, многімі дзесяткамі, а то і сотнямі тысяч беглі з Іспаніі і Партугаліі, калі там у перыяд ранняга Сярэдневечча распачалося іх масавае знішчэнне інквізіцыяй, да якой ахвотна далучыліся масы пагромшчыкаў. Сцвярджаюць, што ў Іспаніі тады за адны суткі аказалася знішчаным столькі юдзейскага насельніцтва, колькі не было за ўсе часы пагромаў на Украіне разам з Беларуссю. Увогуле варта адзначыць: у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім (ВКЛ у прынятым скароце) грамадзянскае становішча яўрэяў было куды вальнейшым, чым мясцовага насельніцтва, асабліва вясковага. Яго параўноўваюць з тым, як тады адчувалі сябе юдзеі Аўстра-Венгрыі і Чэхіі. Вільню ўжо ў часы прымусовага далучэння Беларусі да Расійскай імперыі граф Дзяржавін, царскі вяльможа і знакаміты паэт, прысланы ў "край" з інспекцыяй у сувязі з масавым голадам, нездарма ж назваў "літоўскім Іерусалімам". Яўрэі мелі свае духоўныя школы, сваю прызнаную ўладамі абшчыну - кагал, дзе кіраўніцтва цалкам належала святарам-рабінам.

Але што характэрна. Усё роўна, прылучаючы малога да рэлігіі, рэббі ставіў дзіцяці ў патрэбным накірунку і казаў: "Запомні: там знаходзіцца Ізраіль, у той бок трэба маліцца, каб наш Бог дазволіў туды вярнуцца". У Ізраілі, молячыся, вернікі-юдзеі глядзяць у бок Іерусаліма і гары Сіён. У Ірусаліме - у бок старажытнага Пачатковага храма. І дзе б ні жылі яўрэі - так многія сотні гадоў (тысячагоддзі!), пакаленне за пакаленнем яны малілі свайго Бога, каб дапамог вярнуцца на "абетаваную" зямлю, радзіму сваіх біблейскіх продкаў. У гэтым кожны член кагала-абшчыны абавязаны быў падтрымліваць астатніх.

Хоць усе нашы, агульначалавечыя продкі, усе плямёны ўрэшце - прыхадні, і нібыта з Афрыкі ды ці не ад аднае маці. Потым жыццё прымусіла разысціся каго куды, як каму пашанцавала. Этнічнай калыскай для некага стала мясцовасць цяперашняй Індыі, яшчэ для кагосьці Месапатаміі, каб і адтуль кудысьці перабрацца. Каго выціскалі больш моцныя канкурэнты, хто, як напісаў у вершы нябожчык рымскі папа Іаан Павел Другі, качавалі туды, "куды ўраджай іх клікаў".

Справа цікавая для нас тут у іншым. У тым, што ніводзін, здаецца, народ, рассеяны па свеце абставінамі, так упарта і мэтанакіравана потым не змагаўся за тое, каб вярнуцца на ранейшае жыхарства продкаў, як тыя, хто назваўся юдзеямі. З неверагоднай сілай трымаліся яны ў новых краях сваёй традыцыйнай веры, у чыім улонні гэтак адмыслова ўтрымлівалі іх іхнія святары і яны ж кіраўнікі абшчыны-кагала. Той, хто станавіўся атэістам ці прымаў веру народаў, на землях якіх надоўга асталяваўся юдзейскі кагал, гэтае зацятае, у нечым і хваравіта-маніякальнае імкненне вярнуцца да узгоркаў Сіёна, можа, і не адразу, але губляў, уцягваючыся ў жыццёвыя стасункі новага этнічнага асяродку, душой далучаючыся да яго, прымаючы звычаі, прымхі і мудрасць, спрыяючы развіццю і ўзбагачэнню культуры. Такіх было за стагоддзі нямала і некаторыя сталі нават і знакамітымі, знакавымі, здолеўшы праявіць закладзеныя ў іх выдатныя здольнасці, якія раней не маглі праявіцца ў кагальнай замкнёнасці, дзе для выжывання патрабаваліся іншыя якасці. Падобных "адступнікаў" начальнікі кагала нярэдка ў свой час лаялі, каралі, нават пракліналі і ад абшчыны адлучалі. А сёння... разгортваю чарговую сучасную яўрэйскую энцыклапедыю і сустракаю там... вось хоць бы і майго любімага Спінозу. Ці Карла Маркса, пра якіх крыху далей.

Цяпер жа звернем увагу толькі на тое, што ўсе тыя сусветна вядомыя асобы - Эйнштэйн ці Нільс Бор, Карл Маркс ці Дзюркгейм, Бергсан ці Дізраэлі, нават вялікія майстры мастацкай літаратуры, паэты ці празаікі з яўрэйскімі каранямі па "паходжанні", узгадаваныя іншымі этнічнымі асяродкамі. А многія з іх урэшце і адмаўляліся ад свайго юдзейства, слушна заўважаючы: ці мала чыя "кроў" у кагосьці, галоўнае - кім ён сябе насамрэч пачувае як асоба, якая ў яго ментальнасць. Бо той жа Карл Маркс, унук трырскага ўплывовага рабіна, лічыў жа сябе (і адчуваў!) сынам Германіі, германцам. Пра яўрэяў жа (іх ён называў "жыдамі") пісаў, што яны не асобны этнас, а прадукт гістарычнага стану грамадства, у якім змагло развіцца татальнае, бессаромнае і сацыяльна безадказнае гандлярства ўсім і ўсімі. І што адмена такога антысацыяльнага гандлярства "зрабіла б яўрэя немагчымым. Яго рэлігійная самасвядомасць рассеялася б, як панылы туман... гэты элемент дасягнуў той высокай ступені развіцця, на якой ён неабходна павінен распасціся". (Цытую па кнізе Ісраэля Шарона "Проклятие избранного народа", М.2006, да якой яшчэ буду звяртацца.) Умеў класік камунізму бясстрашна і дакладна-ёміста аформіць у слова найскладанейшыя сацыяльныя з"явы!

Яшчэ падобныя прыклады. Зямляк Карла Маркса выдатны паэт Генрых Гейнэ і па культуры, і па мове таксама быў "германскі геній", кажучы словамі рускага паэта. А ў Расіі? Цэлы бліскучы шэраг прыкладаў! "На ўскідку" хоць бы і тры гэтых выдатных паэты - Мандэльштам, Пастэрнак і Бродскі. Таксама ж не толькі працавалі на мове народа, з якімі спалучыў іх лёс, а і былі выхаваныя ў рускай культуры так, што палічылі неабходным і адпаведную рэлігію прыняць - хрысціянства праваслаўнага абраду. Куды значна раней за іх, яшчэ ў часы суровага Сярэдневечча ў Галандыі тое ж зрабіў выдатны філосаф Борух (па хрышчэнні - Бенедыкт) Спіноза. Спярша яго хацелі падкупіць, каб змоўк. Не падпарадкаваўся - і быў не толькі выгнаны з кагала і пракляты на векі вечныя, але ледзьве не зарэзаны, цудам ацалеў. І дзівіць, што ўкладальнікі навейшай энцыклапедыі "1оо вялікіх яўрэяў" залічылі цяпер Спінозу ў "свае". Гэтак жа як выдатнага шахматыста Міхаіла Бацвінніка, хоць той жа сам прама адказаў на пытанне заходніх журналістаў, ці адчувае сваё яўрэйства: "Маё становішча складанае: па крыві я яўрэй, па культуры - рускі, па выхаванні - савецкі". У дадзеным кантэксце "савецкі" адзначае канешне ж не партыйную прыналежнасць, а толькі пачуванне духоўнай паяднанасці з народам краіны свайго існавання, у той час - "савецкім", бо такая была мэтанакіраванасць асіміляцыйнага працэсу на дзяржаўным узроўні.

Ды вось жа нарэшце ўжо болей за паўстагоддзя існуе як быццам этнічна "чысты" Ізраіль, "гоям" на падкантрольнай яму тэрыторыі даводзіцца нясоладка. Краіна дзякуючы амерыканскім апекунам багатая, уплывовая. І хто там з мудрацоў сусветнага ўзроўню ўзгадаваўся за перыяд у два чалавечыя пакаленні ды яшчэ ўлічваючы, што на самым пачатку мелася элітнае "донарства" талентамі з усяго свету? Самым-самым сусветна вядомым, пасля Бен-Гурыёна і Голды Меір (чые продкі з Беларусі) там аказаўся ўсяго толькі генерал Арыель Шарон - арганізатар масавых забойстваў палестынскіх дзяцей. З арганізацый - не гуманітарна-навуковыя асяродкі, а ШАБАК, падобны метадамі на гестапа, і злавесны "Кідон" ("Штык"), у саставе якога не філосафы спінозы з фізікамі эйнштэйнамі, а адборныя бязлітасныя адмарозкі-камандас. І сучаснага Шалом Алейхэма там не заўважана, хоць існуе Саюз яўрэйскіх пісьменнікаў, у які б кіеўскі Алейхэм адназначна і ўступаць бы адмовіўся, бо не стаў бы ён публічна падтрымліваць, прыкладам, расправы-пагромы над палестынцамі ў Ніжнім Назарэце і налёт баявых верталётаў на мірны і безабаронны гарадок Бет Джалла, як і шмат іншага.

Яшчэ ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя сярод інтэлігенцыі Заходняй Еўропы пачало шырыцца меркаванне, што сіяністы дарэмна гэтак клапоцяцца пра стварэнне "чыстага" Ізраіля, бо насамрэч няма такой нацыі - яўрэйскай, гэта такі ж міф, як Вечны Жыд. У згаданай вышэй кнізе таленавітага і чэснага ізраільскага пісьменніка і журналіста Ісраэля Шаміра "Пракляцце выбранага народа" згадваецца паляк яўрэйскага паходжання Абрам Леан. Заключаны ў канцлагер Асвенцым, ён там усё ж здолеў напісаць і перадаць перад знішчэннем на волю кнігу "Яўрэйскае пытанне - марксісцкая інтэрпрэтацыя," якая потым была выдадзена ў перакладзе на некалькі еўрапейскіх моў. Згодна меркаванню і аўтара гэтай кнігі, "яўрэйства - гэта не нацыя, а "народ-клас". Яўрэем станавіўся той, хто хацеў быць ліхвяром (пазычаць грошы пад працэнты) ці арандатарам, гандляваць алкаголем, кантрабандным таварам ці жанчынамі. "Усе гэтыя антысацыяльныя (па вызначэнні Маркса) заняткі сканцэнтраваліся ў руках сярэдневечнай касты юдзеяў. Нашчадак юдзеяў, які хацеў сумленна працаваць, прымаў хрышчэнне ці іслам і станавіўся іспанцам, туркам, украінцам, рускім. Ёсць нямала дакументаў, якія пацвярджаюць прыклады адваротнага кшталту, калі палякі, французы, туркі, што хацелі займацца ліхвярствам, у сярэднія вякі прымалі юдаізм".

У Расіі вядомы пісьменнік і журналіст Ілля Эрэнбург таксама зацікавіўся гэтым пытаннем. Увогуле спачатку ён нават уваходзіў у Яўрэйскі міжнародны пастаянны антыфашысцкі камітэт, які многа зрабіў у часы Другой сусветнай вайны па збіранні сродкаў сярод яўрэяў ЗША для падтрымкі СССР. Аднак пасля вайны, разабраўшыся ў сутнасці сіянізму, у арганізацыйныя структуры якога пісьменніка настойліва ўцягвалі, Эрэнбург нарэшце, калі ў СССР у 1948 г. прыехала паслом Голда Меір, з велізарнай помпай сустрэтая маскоўскім яўрэйствам і ўрачыстымі службамі ў сінагогах, выступіў з артыкулам супраць сіянізма, дзе паміж іншым увогуле сцвярджаў, што яўрэйства - усяго толькі рэакцыйны міф, а на самай справе такога народа не існуе. Гэты артыкул згадвае А. Салжаніцын, далікатна. І. Шамір таксама не абмінуў яго, аналізуючы рашэнне ізраільскага генштаба разабрацца з асаджанай палестынскай Рамалой, "скарыстаўшы германскі вопыт падаўлення паўстання ў варшаўскім гета", і вельмі ж далікатны пратэст супраць гэтага ліберальнай апазіцыі. "Як пісаў у свой час час Ілля Эрэнбург, - заўважыў І. Шамір, - актывісты хочуць перабіць нянавісных гояў рашуча, а лібералы пратэстуюць і прапануюць згнаіць іх па-ціхаму".

Некаторыя сцвярджаюць, што Эрэнбург тое ўчыніў, застрашаны Сталіным, аднак жа і ў такім выпадку ў яго была магчымасць напісаць нешта няхай і антысіянісцкае, але ж не ўвогуле антыяўрэйскае, зрабілі ж гэтак іншыя. Не Сталін жа яму дыктаваў і вадзіў яго рукой. І ўрэшце, не падпісаў жа ён пазней зварот у "Правду" вялікай групы відных дзеячаў з ліку яўрэйства аб суровым пакаранні "буржуазных нацыяналістаў", калі закруцілася ў 1952 г. злавесная "справа ўрачоў". Знайшоў як ухіліцца і што пра гэта Сталіну напісаць. Эрэнбург сваё меркаванне выказаў не галаслоўна, а пастараўся абгрунтаваць, што асобнай нацыі быць і не можа, бо для гэтага няма фундаментальных чыннікаў.

Тым не меней, яўрэйства існуе, няхай у выглядзе міфа, але ж настолькі магутнага, што вось нарэшце пасля вялізных высілкаў ажыццявілася-такі вялікая мара ажно тысячагоддзяў, як сакральны запавет, нібыта яшчэ і духоўны, запісаны ў Бібліі і ў Торы.

Хоць тая Біблія, як сцвярджае вышэй згаданы даследчык гісторыі свайго народа І. Шамір, - вынік працы некалькіх пісьменнікаў з розных племянных асяродкаў Бліжняга Усходу.

Даследуючы паходжанне Старога Запавету Бібліі, І. Шамір адначасова высвятляе крыніцы саманазвы суродзічаў, пачынаючы ад узнікнення этноніма "юдзеі", які, на яго думку, у розныя эпохі мелі розныя этнасы: нейкі народ змяняўся ў выніку гістарычных абставін, а этнонім тады пераходзіў на іншы, новы, "як эстафета", падобнае сустракаецца ў гісторыі чалавецтва нярэдка.

Што да этноніма "яўрэй", адзначае І. Шамір, то ён навейшага паходжання, узяты з Бібліі, ад племя іўраў, з часу, калі яго прыхільнікі з ліку ўплывовага кіруючага кагальнага асяродку рабінаў пачалі лічыць сябе вышэйшымі за сваіх папярэднікаў, якія з пачатку ранняга Сярэдневечча ў Еўропе мелі саманазву "іды", або, у паўднёва-еўрапейскім прамаўленні, - "жыды". Апошняя, перакананы І. Шамір, аніякім чынам не несла колькі-небудзь зневажальнага, тым болей абразлівага сэнсу. Яна мела семіцкае паходжанне, толькі ў семітаў перад гукам "ж" дадаваўся гук "д". Самы яскравы прыклад - хаця б і назва старажытнага горада і марскога порта на Чырвоным (Красным) моры - Джыдда, куды здавён прыбывалі і адкуль вярталіся дадому купцы і шматлікія паломнікі некалькіх веравызнанняў. Можна дадаць, што "джы" у цюркскіх мовах адзначала "вершнік", "падарожнік на кані", магчыма, "качэўнік". Бліжэй геаграфічна да нас можна згадаць назву старажытнага мястэчка (вядомае з 1164 г.) на Украіне ў Львоўскай вобласці - Жыдачы (-чова). У самой Беларусі ў Мінскім ўездзе значылася сяло Жыдовічы, возера Жыд (Князь), славу займеў кампазітар і харавы дырыжор, народны артыст па прозвішчы Жыдовіч (Жыновіч), Іосіф. А вось у Францыі мае вялікую вядомасць пісьменнік Андрэ Жыд (Gide). Праўда, у Пушкіна знаходзім радкі: "Проклятый жид - почтенный Соломон» - пра растаўшчыка, які дапёк.

"Нашы (еўрапейскія) прадзеды, - зазначае І. Шамір, - былі чацвертым этнасам, які ўзяў сабе юдзейскае імя. Будзем называць іх як яўрэі-4." І даследчык задаецца пытаннем: а хто тады былі яўрэі-1? "Якія так сябе, зразумела, не называлі", - удакладняе ён. "Іх біялагічныя нашчадкі, - перакананы даследчык, - і па сёння жывуць у тых жа паселішчах, моляцца хто Алаху, хто Хрысту, там, дзе іх далёкія продкі маліліся Элі, Анот, Яхве і яго Ашэры. Яны па-ранейшаму вырошчваюць алівы, разводзяць авечак і спрабуюць адагнаць бульдозеры новых каланізатараў, як іх продкі - Галіяфаў з тагачаснага Тэль-Авіва, камянямі".

Юдзеяў-2, - працягвае І. Шамір,- "утварылі насельнікі гарадоў - учарашнія выхадцы з вёсак рэгіёна, этнічна рознародны натоўп, адарваны ад сваіх каранёў, які меў патрэбу ў ідэалогіі і рэлігіі" для яднання. У гэтым асяродку і ўзнікла новая рэлігійная абшчына "сыноў бога Яхве", які па сваіх "якасцях" найбольш падыходзіў памкненням новага згуртавання. Яхвіды, ці яхудзі - гэта ўжо юдзеі-2. Так акрэсліліся ўмовы паратунку-выжывання зграі-абшчыны - жорсткі закон узаемападтрымкі "сваіх": "юдзей пастаронняму - воўк".

Новая абшчына, - адзначае даследчык, - мела патрэбу ў пісьмовым зацверджанні агульнакагальных парадкаў. Больш за ўсё для гэтага падыходзілі старыя тэксты яўрэйскіх паданняў. Іх адрэдагавалі, перапісалі сабе на новыя патрэбы і гэтак стварылі агульны тэкст - Біблію Старога запавету, у якой праведзена ідэя: бог Яхве абраў сабе "новы Ізраіль", ачышчаны ад граха пакланення ранейшым іншым багам.

У старажытнай Палестыне, адзначае І. Шамір, юдзеяў-2 практычна не было, бо там не існавала вялікіх гарадоў, пра што сведчыць Герадот (450 г. да н.э.). Юдзеі прышлі туды з іншых мясцовасцяў, калі пачало разрастацца гарадское насельніцтва. Яны пабудавалі сабе невялічкі храм у Іерусаліме і там "адрадзілі" культ Яхве, які дапамагае толькі членам "сваёй" абшчыны-кагалу. Мечам і агнём, - піша І. Шамір, - юдзеі-2 захапілі Палестыну, ператварыўшы мясцовае насельніцтва ў сваіх рабоў. Панаванне іхняе доўжылася каля 80 гадоў, затым пачаліся паўстанні, чым скарыстаўся Рым. Можна дадаць, што пра гэта ёсць і ў кнізе сучасніка і актыўнага ўдзельніка тых падзей Іосіфа Флавія "Юдзейская вайна".

Уладарства юдзеяў-2 скончылася ў 63 годзе да н.э., піша І. Шамір, калі Палестыну падпарадкавалі сабе рымляне. "Вось і ўся кароткая гісторыя юдзейскага ўладарання, - падкрэслівае даследчык, - якая даказала, што абшчыне, якая жыве па прынцыпу "чужынец - вораг": нельга гэтак жыць дзяржаўным жыццём".

Пасля рымскага імператара Пампея Вялікага, працягвае І. Шамір, юдзеі-2 засталіся толькі ў горадзе Іерусаліме, а на астатняй Палестыне так і працягвала жыць мясцовае насельніцтва, палестынцы, дзе, аднак, укараніўся юдаізм. "Вось у такой абшчыне ў Галілеі, піша даследчык, і нарадзіўся Ісус Хрыстос, чыя дзейнасць як прапаведніка і прывяла неўзабаве да варажнечы і разрыву паміж двума тэндэнцыямі абшчыны - універсалістамі, што прызнавалі адзінага бога, а значыць, еднасці ў брацтве ўсіх, і партыкулістамі, чый прынцып "хто не юдзей - вораг". Партыкулісты Палестыны былі ўрэшце разгромленыя ў 135 г. н.э. канчаткова і мусілі сысці хто куды. У далейшым яны з"ядналіся з партыкулістамі іншых рэгіёнаў - Месапатаміі, Парфіі, Персіі і стварылі новы этнас - юдзеі-3, сінхронны візантыйцам і грэкам-рамеям.

"Юдзеі-3, азлобленыя паразамі, стварылі для сваіх новы свяшчэнны кодэкс, - піша І. Шамір, - Мішну і Талмуд. Нянавісць да чужынца была ўзведзена ў ступень найвышэйшай пашаны, генацыд - вышэйшай доблесці... У выніку іх гранічнай агрэсіўнасці ў Йемене ў VI ст. н.э. і ў Палестыне на пачатку VII - VIII ст.ст. н.э. загінулі дзесяткі тысяч хрысціян, бязлітасна выразаных. Юдзеі-3 і сфармавалі касцяк юдаізма, які існуе і па сёння".

Але многія з той абшчыны, адзначае даследчык, потым перайшлі ў іслам, захаваўшы, аднак, ранейшую ідэю сваёй выключнасці. Паядналіся ў першую чаргу гандляры, якія па роду сваіх заняткаў качавалі з краіны ў краіну, дзе болей аказвалася выгадна і бяспечна. "Юдзеі-3 гэтак пасеялі насенне для ўзнікнення некалькіх этнасаў на межах варагуючых цывілізацый, - піша І. Шамір, - бо юдзей успрымаўся як асоба нейтральная ў гэтым канфлікце, ці то былі заходнія хрысціяне і мусульмане ў Паўночнай Афрыцы і Іспаніі, усходнія хрысціяне і іслам у Паўночным Іраку, усходнія і заходнія хрысціяне ў Заходняй Еўропе, ці іслам і праваслаўе на Волзе.

"Мяркуючы па сінтаксісу і фанетыцы мовы ідаў (ідзіш), мы, - адзначае І. Шамір, - народ змяшанага (як і ўсе на Зямлі) паходжання... Генетыка пацвярджае цюркскія, паўднёва-славянскія, балта-славянскія карані, а акрамя гэтага і сляды юдзеяў-3, жыхароў Ірака і Персіі... Іды склаліся ў этнас у ХІІ ст., але юдызацыя завяршылася толькі ў ХУІ ст., а то і пазней. Слабей за ўсё цяперашнія яўрэі звязаныя... з легендарнымі героямі Бібліі... Палестынцы ж ёсць нашчадкамі абшчыны юдзеяў-2, спарадзіўшы апосталаў, айцоў хрысціянскай царквы, Дзеву Марыю і св. Георгія Пабеданосца".

Але! Справа ў іншым. "Нашы продкі, - піша І. Шамір, - ахвотна выдумлялі міфы для лёгкаверных гояў, пакуль самі ў іх не паверылі". Вось гэта - галоўнае. Ды хутчэй за ўсё ідэолагі юдаізма і не для гояў-чужынцаў стваралі сваю міфалогію, а іменна для унутранага карыстання. Бо самая дзейсная ідэалогія атрымліваецца, калі грунтуецца на нібыта "спрадвечным" і найлепей рэлігійным, "ад Бога" дадзеным, такім чынам даводзячы самапачуванне чалавека да інстынктыўнага, да аўтаматызму, з якім ужо і самаму цвярозаму розуму цяжка справіцца. Розум - адно, а інстынкт цягне да іншага і можа аказацца мацнейшым. Вось яно - самапачуванне нават такога цыніка як той жа "англійскі" магнат Максвэл. То што ўжо казаць пра шараговага юдзея ў Сярэдневечча, калі без падтрымкі суродзічаў і адзінавернікаў, без кагала-абшчыны чалавек ці хутка гінуў, ці трапляў у рабства. Абшчына была паратункам. А перайсці у новую веру? Гэта і ў наш час усеагульнага асветніцтва не надта лёгка. Да таго ж кагальнае духоўнае кіраўніцтва з самага малку ўмела ўнушала: зараз табе цяжка, бо ты ў асяродку чужынцаў, у чужой краіне, але калі будзем цярпець і стаяць непахісна адзін за аднаго, то вернемся на святую зямлю продкаў, абетаваную - і будзе ў нас свая дзяржава, а ў ёй - рай зямны для выбраных, для веруючых юдзеяў, а гоі будуць ім слугаваць.

І гэтак - стагоддзе за стагоддзем, з пакалення ў пакаленне, з пялюшак да скону - у асяродку кагала і пад уладай рабіната, які непазбежна станавіўся тым, што цяпер называецца мафіёзнай структурай. Згодна капітальнаму даследванню расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына, праблемай асіміляцыі кагальнікаў, вялізная маса якіх сваёй гранічнай абасобленасцю не толькі не давала істотнага прыбытку дзяржаве, але шкодзіла і сабе, і акаляючаму мясцоваму насельніцтву, упершыню занялася ў Расіі імператрыца Кацярына Другая, калі ў імперыі разам з далучанымі землямі Украіны, Польшчы, Беларусі і часткі Прыбалтыкі апынулася больш за мільён "закагаленых" юдзеяў.

Тут спярша трэба крыху шырэй згадаць працу Аляксандра Салжаніцына, якая адразу прыцягнула да сябе вялікую ўвагу. Многіх ажно здзівіла, што навуковае па сутнасці двухтомнае даследванне пісьменніка выклікала сапраўдны чытацкі ажыятаж, стала "хітам" прадаж, як адзначалі журналісты. Прычым адны лічылі, што пісьменнік "здаўся на міласць сусветнаму яўрэйству", тады як заўзятыя сіяністы абвінавацілі яго ў тым, што ён стварыў "антысеміцкі трактат". Кніга гэта - "Двести лет вместе (1795-1995)", М. 2001, 2002 г.г. І. Шамір з тых, хто ацаніў яе станоўча, падкрэсліўшы: "гэта, бясспрэчна, патрэбная і важная праца, спроба напісаць альтэрнатыўную гісторыю яўрэяў у Расіі. Некаторыя старонкі кнігі адкрываюць вочы чытачу на сапраўдны стан рэчаў. Гэта ў першую чаргу, аб'ектыўнае асвятленне гісторыі пагромаў".

Акрамя вялікага літаратурнага і даследчыцкага таленту, А. Салжаніцыну ўдалася, мяркую, здзейсніць такую маштабную працу, дзякуючы спрыяльным умовам у часе вымушанай эміграцыі, тады аказаліся дасяжнымі такія публікацыі і архіўныя матэрыялы, якія ў СССР калі і меліся, то ў "спецсховішчах" хіба адной Масквы. У кнізе (-гах) каштоўнае ўжо адно дакладнае цытаванне самых аўтарытэтных крыніц: яўрэйскіх энцыклапедый (некаторыя, яшчэ дасавецкага, царскіх часоў выдання маюць ажно да 16 тамоў!), даследванняў-манаграфій, зробленых у пераважнай бальшыні аўтарамі-яўрэямі. Прычым, частка з іх - сіяністы, частка - ізраільцяне-антаганісты, а некаторыя - ўвогуле ці не асіміляваныя еўрапейцы. Ёсць спасылкі на архіўныя дакументы ажно з тых часоў, калі юдзейскае насельніцтва толькі трапіла ў расійскую так званую "зону аселасці", перабраўшыся сюды перад тым адны з ажно Іспаніі і Партугаліі (прадзеды таго ж філосафа Спінозы якраз з апошняй, купцы з горада Спіноза), іншыя з Аўстра-Венгрыі і германскіх княстваў, "прыхапіўшы" адтуль і свае германскія прозвішчы, кшталту як у майго універсітэцкага сябра журналіста з Кішынёва Міхаіла Кімельфельда, які, нягледзячы на магчымасць, так і не захацеў пакідаць раптам збяднелую сваю родную Малдову.

Пасля Кацярыны ІІ праблемай яўрэйства ў Расійскай імперыі спрабавалі ўсур'ёз заняцца наступныя гасудары, зазначае А. Салжаніцын. Асабліва шчыльна ўзяўся за справу Нікалай І. А. Салжаніцын звяртае ўвагу на такі "высачайшы" акт як Палажэнне аб яўрэях (1835 г.), у якім было шмат ільгот тым з юдзейскага племені, хто зоймецца замест ліхвярства, гандлю алкаголем і арэнды добрымі рамёствамі, а, галоўнае, земляробствам. Апошняе, адзначае А. Салжаніцын, было пастаўлена на першае месца. Вось яго, так бы мовіць, сэрцавіна, квінтэсэнцыя: "Устроить евреев на таких правилах, кои, открывая им свободный путь к соисканию безбедного содержания упражнением в земледелии и промышленности, и к постепенному образованию их юношества, - в то же время преградили бы им поводы к праздности и к промыслам незаконным". Г.зн., кантрабандзе, ліхвярству, спекуляцыі і т.п. Земляробы-яўрэі вызваляліся ад падушнай подаці на 25 гадоў, ад земскай - на 10, ад рэкруцкай павіннасці, якая забірала з гаспадарак на дзесяткі гадоў самых моцных дзецюкоў, - на 50! І гэта тады, калі сялянства Расійскай імперыі ўвогуле знаходзілася ў прыгонным рабстве і ім уладальнікі-памешчыкі распараджаліся як быдлам. Толькі праз чвэрць стагоддзя было адменена гэтае дзікунства! На яўрэйскае ж землеўладкаванне, пад'ёмныя, былі выдаткаваныя вялізныя сумы казённых грошай, выдавалася элітнае насенне, пародзістая жывёла, ільготныя крэдыты з пагашэннем праз дзесяткі гадоў, будавалася жыллё, землі ў асноўным адводзіліся ў чарназемных абласцях Новарасіі (цяперашняй Украіны ў рэгіёне Адэсы, Марыупаля, Нікалаева). І ўсё дарэмна, заўважае А. Салжаніцын, скот перасяленцы пускалі пад нож, мяса з'ядалі ці прадавалі, як і насенне, а самі многія ці знікалі ў бліжэйшых гарадах, тых жа Адэсе, Кіеве, Сімферопалі, ці прасілі новых сродкаў, спасылаючыся на неўраджай і саранчу.

Захады з яўрэйскім земляробствам, заўважае А. Салжаніцын, былі з самага пачатку марнатраўствам, каб хто пацікавіўся гісторыяй пытання. Бо ў качавога юдзейства і не магло быць ад пачатку земляробаў, "рассеяліся" ж у асноўным гандляры ці рамеснікі. Апошніх і ў палон хутчэй за ўсё забіралі ў часе войнаў, а не забівалі, успомнім людское спусташэнне хаця б і Беларусі ў часе нападаў на яе войска Масковіі. Але была і яшчэ адна вельмі істотная акалічнасць. Яўрэйскі гісторык-публіцыст М. Гершанзон ў даследванні "Лёсы яўрэйскага народа" (прыводзіцца па кнізе А. Салжаніцына) адзначаў: "Земляробства забаронена яўрэю яго народным духам, бо, унядраючыся ў зямлю, чалавек ўсяго лягчэй прырастае да месца". А значыць, асімілюецца з акаляючым насельніцтвам, народам.

Увогуле за тысячагоддзі існавання і жыццедзейнасці ў іншых этнічных асяродках, яўрэі, нягледзячы нават на сваю кагальную зашоранасць часам ажно да псіхічнай хваравітасці, навучыліся ўдала прыстасоўвацца да побыту і культуры таго народа, дзе жылі. Хто дзеля выгады меркантыльнай, гешэфтаў, а хто і таму, што хацеў спыніць у сабе адчуванне часовасці, чужынства, хоць яўрэйства ўвогуле, па меркаванні М. Гершанзона, "тайна (!) ведала сябе неаселым... Бяздомнасць яму ўласцівая ад нараджэння". А. Салжаніцын прыводзіць наконт прыстасавальніцтва красамоўнае выказванне сучаснага іерусалімскага рэббі Адзіна Штэйнзальца. Яўрэй, упэўнены той, пастаянна знаходзіцца пад уздзеяннем двух рухаючых сіл. Адна - "гэта... неверагодная здольнасць... прыстасоўвацца, станавіцца падобнымі на людзей, сярод якіх мы жывем. Здольнасць... усмоктваць акаляючую культуру... Наша адаптацыя - гэта ўнутранае пераваўсабленне. З моваю чужога народа да нас прыходзіць глыбокае разуменне яго духа (?), яго жаданняў, яго вобраза жыцця і думак. Мы не проста падрабляемся ("обезьяннічаем"), а становімся часткай гэтага народа. Другая рухаючая сіла, лічыць рэббі Штэйнзальц, - прага аселасці ва ўласным нацыянальным асяродку, у сваёй дзяржаве."

У сучасных умовах, калі значна аслаблены, здаецца, магутны мафіёзны ўціск кагалата, "роевае" імкненне да нацыянальнай дзяржаўнасці - сіла па-ранейшаму велізарнейшая. Недзе ў канцы ХІХ стагоддзя. калі ўвогуле пачаў надзіва імкліва развівацца нацыяналізм, значна ўзрос і прыкметны рух вяртання да гары Сіён - сіянізм. Спробаў стварэння нацыянальай яўрэйскай дзяржаўнасці ў розных месцах было некалькі, у тым ліку ў часы Сталіна ў СССР. Спачатку мёртванароджаны праект стварэння на Далёкім Усходзе рэспублікі Бірабіджан, а адразу пасля Другой сусветнай вайны прапаноўваўся новы варыянт - аўтаномнай рэспублікі ў Крыму, нават выселілі ранейшых насельнікаў дзеля гэтай справы. Была ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя міжнародная ідэя - стварэнне Ізраіля на свабодных землях Паўднёвай Афрыкі, багацейшых і цяплейшых за Крым, была тарпедыраваная сіяністамі (пашкадавалі грошай) цікавая ідэя пасялення ва Угандзе. Мы ж пяройдзем да Палестынскай трагедыі.

Пакуль у Палестыне гаспадарыла Асманская імперыя (тры стагоддзі, пачынаючы з ХУІ-га), сіяністы асталявацца там амаль не спадзяваліся, хоць у той бок і маліліся богу. Яны добра разумелі, што туркі з імі расправіліся б рашуча і без сантыментаў, як з армянамі. Яўрэйскія банкіры-мільярдэры нейкі час разглядалі таму варыянт купіць у асманаў малалюдную тэрыторыю недзе паблізу, у Месапатаміі, таргаваліся і турэцкі ўрад гатовы быў на перамовы. Ды Ракфелеру і яго сябрам зноў шкада было аддаваць грошы за тое, што можна здабыць іншым шляхам, "дзешавей", праз Лігу Нацый. Асабліва пасля паразы імперыі Асманаў, калі Палестыну заняло войска Вялікабрытаніі. Вось тады і быў вызначаны канкрэтны і канчатковы накірунак руху: яўрэі ўсяго свету - да гары Сіён! На Вялікабрытанію праз усе каналы ўплыву пачаўся велізарны націск, каб тая дазволіла масавае перасяленне яўрэяў у Палестыну. Спачатку перасяленцы былі мірныя і добра ўжываліся з мясцовымі арабамі-палестынцамі, хоць Тэль-Авіў ужо і назывлі то Новым Бабруйскам, то Адэсай, аднак тым часам туды пачалі ўсё ў бошльшай колькасці прасочвацца сіянісцкія баевікі, стварыўшы банды ды распачаўшы бязлітасны тэрор супраць палестынскай мясцовай адміністрацыі, а неўзабаве нават і англійскіх вайскоўцаў.

Англія ўсё ж нейкі час стрымлівала нацыяналістычны націск у асноўным амерыканскага ўплывовага яўрэяйства, яе кіраўнік Чэмберлэн прапаноўваў перасяленне ўсё ж у іншыя месцы, Англія апасалася негатыўных сацыяльна-дэмаграфічных наступстваў, калі дапусціць масавае перасяленне яўрэяў насуперак волі карэннага насельніцтва - палестынцаў. Тады сіяністы ўключылі на ўсю магутнасць механізм Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе панавала дэлегацыя ЗША, у саставе якой мелася значная колькасць лаббістаў багатай і ўплывовай амерыканскай яўрэйскай абшчыны. Супраціўленне Вялікабрытаніі і часткі краін, якія цвяроза аднесліся да магчымых наступстваў таго, што прапаноўвалася амерыканцамі, было канчаткова зломлена, калі ЗША вырашыў падыграць дыктатар СССР Сталін, каб "насаліць" нялюбым англійцам. Ну і "насаліў"...

Калі б прадстаўнік СССР у ААН, піша І. Шамір, 29 лістапада 1947 года не ўзняў руку за падзел Палестыны і стварэнне асобнай яўрэйскай дзяржавы Ізраіль, вайны і масавага бязлітаснага чалавеказабойства там не было б. А так "не прайшло і года, як тры чвэрткі мільёна палестынскіх сялян былі пазбаўленыя жытла, радзімы, лапіка поля... Чатырыста вёсак было сцёрта з твару зямлі, цэлыя пакаленні людзей загнаныя ў лагеры бежанцаў".

І пайшло! Спачатку ізраільцяне прытрымліваліся хоць нейкай вонкавай бачнасці выканання рэзалюцыі ААН аб падзеле. Заставаўся "нічыйным" і святы для вернікаў трох сусветных рэлігій Іерусалім. Ды з ЗША паступіў загад: распачаць вайну з арабамі.

З цягам часу, калі б быў суцішаны першы самы ваяўнічы і бескапрамісны імпэт сіяністаў, магчыма, нейкае паразуменне паміж палестынцамі і іх някліканымі падсяленцамі і ўсталявалася б, каб не прага вялікай спажывы ў, як гэта называлася за савецкім часам, акул Уол-стрыта, але тыя, карыстаючыся нагодай, вырашылі цалкам авалодаць стратэгічным запасам энэргарэсурсаў на Блізкім Усходзе. У першую чаргу вялікімі радовішчамі нафты Саудаўскай Аравіі, хоць яна і лічылася надзейным сябрам ЗША. У вялікага транснацыянальнага капітала няма сяброў, ёсць толькі матэрыяльныя інтарэсы. Гэты міжнародны і нібыта касмапалітычны Вялікі капітал! Ён гатовы на ўсё і зоймецца любой дурной няхай вытворчасцю, абы хапаць і хапаць звышпрыбыткі! Чытайма Маркса, у яго гэта здорава і, аказваецца, на стагоддзі наперад апісана.

Ёсць дакладныя распрацоўкі пытання і акрамя Маркса, пазнейшых, на грунце навейшага вопыту. У згаданай вышэй кнізе Ісраэля Шаміра змешчана дастаткова "шчырых" ад адчування ўласнай беспакаранасці выказванняў на гэты конт амерыканскіх уплывовых сіяністаў, у тым ліку тых, хто з'яўляецца ці блізкім сябрам прэзідэнта, ці кіруе стратэгічна важнымі дэпартаментамі і міністэрствамі ЗША, а таксама прапагандыскага лоббі з навуковымі ажно званнямі. Прыкладам, амерыканскі прафесар яўрэйскага паходжання Д. Перламуттэр абвяшчае ў газеце "Лос-Анджэлэс": "Я мару аб адным: калі б Ізраіль дзейнічаў хоць крыху як Трэці рэйх у 1948, 1956, 67-м ці 73-м гадах, нафта Персідцкага заліва зараз належала б яўрэям, а не шэйхам". Яўрэйскі аналітык, заснавальнік Гудзонскага Інстытута Макс Зінгер падбухторвае "дэманціраваць" каралеўства Саудаўская Аравія. Сірыю і Іярданію планавалася падпарадкаваць адным ізраільскім танкавым дэсантам. То што ўжо цырымоніцца з нейкімі палестынцамі.

У самой Палестыне вядзецца бязлітаснае выцясненне-знішчэнне мясцовага насельніцтва. Усяму свету ўжо вядомыя пабрацімы нашай Хатыні палестынскія вёскі Сабра і Шаціла. І. Шамір прыводзіць яшчэ адзін яскравы прыклад пачатку дзяржаўнага суседства ізраільцян з карэнным насельніцтвам краю. "9 красавіка 1948 года, - піша ён, -стаў знакавай і трагічнай падзеяй новага часу на радзіме Хрыста, у Святой Зямлі - нашчадкі хрысціянскіх апосталаў, сяляне паселішча Дэйр Ясін былі бязлітасна выразаны ізраільскімі баевікамі. З таго часу знішчэнне, застрашванне і выцісканне палестынцаў не сціхае ні на адзін дзень... Вось і сёння, калі я пішу гэтыя радкі, - працягвае аўтар кнігі, - ізраільскімі салдатамі быў застрэлены дзесяцігадовы хлопчык, які лавіў птушак каля сцяны, якая абкружае самы вялізны канцлагер у свеце - сектар Газа... Такога не можа вытрымаць і самы міралюбны народ у свеце. Палестынцы паўстаюць, ахвяруючы ўласнымі жыццямі, пачалася партызанская вайна". Хоць, заўважае І. Шамір, "палестынцы - рахманы народ, па характару бліжэй беларусам, чымся прыкладам, чачэнцам, але ж і беларусы далі прыкурыць нацысцкім акупантам".

Ці нам, беларусам, не ведаць, што гэта каштуе для мірнага насельніцтва - партызанская вайна!

Так распачалі сваё гістарычнае новае незалежнае нацыянальнае жыццё людзі, якія да таго і такі працяглы час паўсюдна скардзіліся і лемантавалі: яны ахвяры, яны бездапаможныя, іх зневажаюць і прыціскаюць па "расаваму" прызнаку, і ўрэшце чамусьці усюды пануе невядома чаму антысемітызм. Усюды, вось што асабліва адметна!

Які падрахунак акрэсліваецца з гэтай немаверна сумна-трагічнай гісторыі для ўсіх нас, простых жыхараў Зямлі?

Адно, пра што ўжо згадвалася напачатку нашага аповеда, - тое, наколькі магутная яна, роевая энэргія. І наколькі можа стаць сляпой, неразважлівай у сваім інстынктыўным няўрымслівым імкненні рэалізавацца.

Другое адносна дыяспар. Напомнім сабе вызначэнне акадэміка-матэматыка Ігара Шафарэвіча, які разам са сваёй любімай матэматыкай, у якой ён дасягнуў вельмі значных поспехаў, вось жа столькі энергіі і часу аддае вывучэнню дэмаграфіі з антрапалогіяй. Дарэчы, па сцверджанні І. Шаміра, які крытычна паставіўся да антрапалагічных штудый акадэміка-матэматыка, прозвішча апошняга ўтворана ад яўрэйскага "шафар" - рог, у які трубяць у сінагогах. Што ж, тым цікавейшы для нас выпадак. Дык І. Шафарэвіч заўважае, што дыяспары пры спрыяльных для сябе ўмовах здольныя развівацца да ступені "малых народаў" унутры вялікага, які ў такім разе становіцца "донарам" і губляе сілы.

Чым такое можа скончыцца, самы свежы і яскравы прыклад - сербскае (калісьці!) Косава. А албанцаў жа сербскі ўрад пусціў калісьці туды як "кватарантаў", для выжывання. Цяпер гаспадароў выштурхнулі вон сілай зброі. Падобнае атрымліваецца ў малдоўскім Прыднястроўі, дзе ўвогуле дзяржаўнасці дамагаюцца людзі розных нацыянальнасцей, якія прыехалі ў Малдову ў савецкі час "на заробкі", на цеплыню і вінаград. А вось жа ствараюць ужо ажно ці не этнічнае адзінства, народ. Ва ўсякім разе так вырашыла кіраўніцтва Расіі, якому хочацца як мага аслабіць самастойную дзяржаву Малдову, а заадно падаткнуць вілы пад паўднёвы бок непаслухмянай Украіны.

Нельга абмінуць гэты таямнічы і, як высвятляецца, паўсюдны антысемітызм. Нават у ЗША, дзе дзяржавай кіруе, па ацэнцы І. Шаміра, багатае яўрэйства і ізраільскае лоббі, ён ёсць, пра гэта можна даведацца хоць у газетах, хоць, чытаючы амерыканскую мастацкую літаратуру. А. Салжаніцына папракаюць, што ён палічыў колькі самых галоўных начальнікаў было Савецкай краіне адразу пасля Грамадзянскай вайны (аказваецца - і гэта праява антысемітызму), але ж вось ізраільцянін, "чыстакроўны" высокаадукаваны юдзей - і ён з такімі ж "няёмкімі" чамусьці працэнтамі. Вось, піша, "яўрэям належыць каля палавіны ўсіх капіталаў Уол-стрыта." Раз. "30 % самых багатых людзей Амерыкі". Два. "30% міністраў і банкіраў, 20% прафесараў універсітэтаў, 50% вядучых юрыстаў"... Самыя блізкія і ўплывовыя дарадцы амерыканскага прэзідэнта - яны. У дзяржапараце і сродках масавай інфармацыі бальшыня - зноў яны. І гэта яшчэ не ўсё з пералічанага ў кнізе. Здавалася б, практычна такім чынам, ЗША - яшчэ адна юдзейская (яўрэйская?) дзяржава? Пасля Ізраіля? Ці наадварот? І раптам у ёй - антысемітызм. У ЗША!

Дарэчы, пра сам "прадмет" разгляду. Не зусім зразумела, чаму гэтае аформленае ў назву эмацыйнае пачуццё успрымаецца толькі як негатыўнае-пастаяннае ў дачыненні да аднаго канкрэтнага народа? Насамрэч як назва мае права быць дапасаваная да мноства народаў і народнасцей Бліжняга Усходу, у тым ліку палестынцаў, сірыйцаў, эфіопаў, арабаў розных краін, якія даўно практычна сталі асобнымі этнасамі. Ці гэта прывязка да імя аднаго з сыноў Ноя - Сіма, ці Шэма? Дык і тады яе можна прымяняць у адносінах да цэлай групы народаў, што ўжываюць мовы семіцкай групы. Было б куды карэктней, каб вышэйназванае негатыўнае пачуццё агучвалася як "антысіянізм", ці што. А то вось нядаўна ў "Литературной газете" маскоўска-ізраільская (відаць жа, з двума пашпартамі - расійскім і ізраільскім) пісьменніца Дзіна Рубіна, лаўрэатка, дарэчы, расійскай прэміі "Вялікая кніга," змяшчае да непрыстойнасці зневажальна-антыарабскае апавяданне: і такія гэтыя арабы, і сякія, бачна, што багатыя, а вось імкнуцца пакарыстацца задарма нават туалетам у заходнееўрапейскім рэстаране. То і яна ж, атрымліваецца, - антысемітка, бо арабы ж семіты?

А дарэчы. Заўважана: у карэннага насельніцтва звычайна ўзнікаюць праявы непрыязнасці да "іншародцаў", прышлых, ды яшчэ згуртаваных у свае абшчыны, у час нацыянальнай нейкай небяспекі. Асабліва калі тыя не толькі імкнуцца ўхіліцца ад агульнародных клопатаў, але і ставяцца да "тубыльцаў" грэбліва, культывуюць у сабе адасобленасць, часовасць пражывання ў дадзенай краіне ці мясцовым этнічным асяродку. У выпадку ж з яўрэямі дадаецца яшчэ і фактар самаўспрымання імі "сваіх" як выбранцаў Бога, прызначаных кіраваць "гоямі". Мала хто яшчэ з нацыянальных ідэолагаў дадумваўся да такога. Хаця....

Ці былі ў гісторыі суіснавання народаў у былой Расійскай імперыі сітуацыі для ўзнікнення ў карэннай часткі насельніцтва недаверу, а то і непрыязнасці да яўрэяў? А. Салжаніцын вельмі доказна даводзіць - так, былі. Спачатку ў часе крывавага станаўлення Савецкай улады пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года і жудаснай Грамадзянскай вайны, у часе якой загінула вельмі значная частка нацыянальнай эліты, а хто застаўся ў жывых, быў застрашаны і сплюгаўлены. А затым - калі нарэшце ў СССР пачала канчаткова стагніраваць і развальвацца народная гаспадарка. Патрыёты, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку пануючага рэжыму, з усяе сілы шукалі як выправіць сітуацыю і прадухіліць катастрофу - узнік рух за перабудову, за "сацыялізм з чалавечым тварам", нарэшце сталі прабівацца парасткі рынкавай эканомікі, бальшавіцкіх бонз адсунулі ад дзяржаўнай улады, як быццам. Галоўнае ж - колькі нечакана з'явілася на подыум нацыянальнага жыцця людзей яркіх, адукаваных, апантаных справай асоб замест абрыдлай крамлёўскай герантакратыі!

І, канешне, колькі замітусілася, вылезла з падполля розных прайдзісветаў! І вось тады хто асабліва пасадзейнічаў стратэгам з Уол-стрыта і падуладнага яму Пентагона ЗША, якія запусцілі на поўную моц спецаперацыю па спрыянні татальнаму разбурэнню эканомікі і міжнароднай магутнасці СССР?

Зроблена тое было спрытна - пад сцягам права на свабоду эміграцыі. Эміграцыі для каго? Хто яе асабліва дамагаўся? Хто хадзіў па Маскве з плакатамі "Отпусті народ мой"? "Адпусціць" куды?

І. Шамір піша: "Універсальны характар гэтае права мела толькі вонкава, а насамрэч ішла справа аб выманьванні з краіны двух даволі звязаных катэгорый савецкіх людзей - яўрэяў, гатовых выштурхнуць палестынцаў у пустыню дзеля ўласнага матэрыяльнага дабрабыту, і касмапалітычнай інтэлігенцыі, якая імкнулася як найхутчэй прадаць Амерыцы свае атрыманыя ў савецкіх вышэйшых навучальных установах бясплатна, значыць, за агульнанародны кошт, веды... Усё гэта было запланавана амерыканцамі дзеля сіяністаў і дэстабілізацыі грамадства СССР".

Што яшчэ цікава. "Як толькі мэта была дасягнута, а яўрэі замест Ізраіля кінуліся ў ЗША, - заўважае І. Шамір, - заслона перад свабоднай эміграцыяй зачынілася, зараз у Амерыку пускаюць далёка не кожнага", імкнучыся скіраваць паток для насычэння гатовым чалавечым рэсурсам ваеннай машыны Ізраіля.

Тут дарэчы будзе высветліць вось якую акалічнасць. Дык калі ў СССР яўрэяў сапраўды гэтак ужо бязлітасна-татальна "заціскалі", калі панаваў такі ўжо несусветны антысемітызм, як тое распісваюць некаторыя літаратары накшталт Э. Топаля з яго элементарна неэстэтным, але з вялізнымі прэтэзіямі "Любажыдам" ці Алы Гербер, якая пахвалілася ў Іерусаліме аб удзеле ў 1990 годзе ў запуску ў эфір дэзінфармацыі аб нібыта блізкіх масавых пагромах у СССР("Ізраільцяне...павіны мне паставіць помнік, -паводле І. Шаміра, сказала яна. - Гэта я прыслала вам мільён рускіх яўрэяў") і дзеячы сіянізма, то якім тады чынам каля 95% рабочых месц ізраільскага ваенна-прамысловага комплекса і электроннай вытворчасці змаглі запоўніць высокаадукаваныя ўцекачы з "савецкага пекла"? Можна параўнаць сітуацыю хоць бы і з сённяшняй Беларуссю, дзе нават студэнтаў-выдатнікаў адразу выключаюць за які-небудзь бяскрыўдны ўдзел у пікетаванні супраць адмены таго ж ільготнага праезда ў гарадскім транспарце падлеткаў-школьнікаў. А хто ўжо каля апазіцыянераў пастаяў нават, тут машына пакарання ого якая жорсткая. І наступнае: а ў чыіх руках пасля "Перабудовы" апынулася самая лепшая, высокапрыбытковая агульнародная ўласнасць? Як змог стаць мільярдэрам той жа "выдатны яўрэй", па характарыстыцы рабінату, "алюмініевы магнат" Міхаіл Прохараў, які асабліва праславіўся на ўсю Еўропу тым, што пастаўляў на гулянкі ў французскі горны курорт Куршавель цэлымі самалётамі маладзенькіх "пуссі"? Ці змагло б такое адбыцца, каб яшчэ з савецкага часу не існавалі добра арганізаваныя магутныя групоўкі ценявых бізнесменаў? Выходзіць, Камітэт дзяржбяспекі не так сабе быў гэтым занепакоены? Натуральна як адрэагавала на ўсё гэта нахабна абрабаванае і задуранае тэлебачаннем і іншымі "дзяржаўнымі"(нібыта) сродкамі масавай інфармацыі карэннае насельніцтва і Расіі, і яе суседзяў-супольнікаў па нядаўна агульным СССР. Вось і атрымліваецца, што ніякай містыкі ў існаванні ў народзе антысемітызму няма. Усё мае сваю матэрыяльную прычыну.

Што ж... Зроблена.

Але ж цяпер, калі ўсталявалася дзяржава Ізраіль, куды змаглі перабрацца найбольш апантаныя прыхільнікі яе стварэння, адносіны да яўрэяў у іншых краінах з цягам часу могуць набыць па меншай меры нейтральны характар, калі ўжо не таварыска-дружалюбны. Ніхто ж нідзе асабліва не чапляецца да армянаў, напрыклад, хоць тыя часта і працягваюць пільнавацца адзін аднаго.

Праўда, нейтральна-дружалюбнымі адносіны змогуць стаць у адным выпадку: калі знікне сіянісцкая прапаганда і практыка, калі не толькі спыніцца канчаткова культываванне ўласнай адметнасці і часовасці пражывання ў дыяспары, а пачнецца прыкметная зацікаўленасць ў перайманні мясцовай мовы, звычаяў, калі хто і будзе заставацца ва ўлонні юдзейскага бога, дык ва ўсякім разе мясцовы рэббе, навучаючы каго малітвам, не адважыцца нават ставіць верніка-пачаткоўца тварам у бок Сіёна як племяннога міфа неабходнасці вяртання кудысьці, а скіруе туды хаця б, дзе знаходзіцца мясцовы дзяржаўны парламент, хай сабе і вельмі хліпенькі і не надта дэмакратычна створаны, яго ж можна з часам удасканаліць, была б дружная воля на тое народа, непарыўнай, натуральнай часткай якога адчуе сябе кожны жыхар.

Канешне, гэта не проста. Тым больш, што шматгадовае ўпартае і бязлітаснае да іншых і да сябе змаганне за ідэнтычнасць і нацыянальную "сваю" дзяржаўнасць у яўрэяў выпрацавала некалькі пакаленняў жорсткіх, хваравіта зацыкленых, апантаных людзей з мараллю бескампраміснасці не толькі да "гояў", чужынцаў "па крыві", але і да сваіх, западозраных у "адступніцтве". Яскравы вельмі ўражлівы прыклад гэтага - ужо згаданае забойства прэм'ер-міністра Ізраіля Іцхака Рабіна. Смяротныя кулі ў старога паважанага чалавека паслаў не проста малады дурнаваты ізраільцянін, а актывіст, студэнт духоўнай акадэміі! Які горда насіў на макушцы кіппу - знак асаблівай набажнасці. Дарэчы, як высвятляецца, ён і ягоныя паплечнікі перад тым бесперашкодна прыязджалі ў іншыя краіны - І. Шамір называе іх "ізраільскімі засланцамі" з сіянісцкага Агенцтва "Сахнут", - стваралі там спецыяльныя летнія яўрэйскія школы-лагеры, дзе ішло нібыта навучанне іўрыту, а насамрэч сіянісцкім догмам. Сам забойца пабываў з гэтымі мэтамі ў Рызе і не выключана, што ў Беларусі, скажам, калі такі лагер дзейнічаў у былым Доме творчасці "Іслач" пад Мінскам. Можна толькі здагадвацца, як такія людзі ставіліся да простых безабаронных яўрэяў у іншых краінах, з якімі наладжвалі кантакты, калі гэтак бязлітасна пасмелі расправіцца з чалавекам - ажно героем вайны з арабамі.

Паўторымся, такія праявы фанатычнага экстрэмізму ажно да нядаўніх "сваіх", западозраных у "нацыянальнай здрадзе", канешне, мінуць, калі кардынальна зменяцца абставіны, а Ізраіль і яго суседзі навучацца лічыцца з інстынктамі нацыянальнага выжывання адзін аднаго. У іншым выпадку цяжкая крывавая трагедыя расцягнецца надоўга.

Тым часам некаторыя нядаўна рамантычна настроеныя эмігранты з СССР, расчараваўшыся ў буднях "гістарычнай радзімы" біблейскіх продкаў, усё гусцей пакідаюць Ізраіль, нягледзячы на ўсялякія амерыканскія датацыі, і хто ўточваецца ў Заходнюю Еўропу, хто ў ЗША. А. Салжаніцын цытуе іранічнае выказванне ізраільскага прагрэсіўнага публіцыста Н. Варанеля наконт гэтага працэсу: "Сусвет не напоўніўся тупатам ног яўрэяў, што рынуліся абжываць свой ізраільскі дом...наступная хваля хутка "выправіла" памылкі авангарда: масава і імпэтна рынулася туды, дзе чужымі рукамі адладжана чужое жыццё. Менавіта масава - тут нарэшце выявілася цалкам славутае яўрэйскае адзінства".

А хто вяртаецца і ў Расію ці краіны СНД. І ўжо раздаюцца галасы расчараваных у сіянізме і спароджаным ім Ізраілі. Яўрэі не вытрымалі іспыт уласнай дзяржаўнасцю, надта доўга яны качавалі-блукалі па свеце, надта апантана ўбівалі ў галовы паствы іхнія ідэолагі ўяўленне пра сябе як "выбраных", лепшых за гояў. А ўсё гэты кагал з яго гранічнай абмежаванасцю і зацыкленасцю на асабістае выжыванне, каб захавацца "біблейскім" народам і вярнуцца "дадому".

Варта уважлівей прыгледзецца да самой гэтай формы звышшчыльнай племянной еднасці - кагалу. Нельга да яго ставіцца адназначна ці як да асаблівай "якаснасці" яўрэяў, што ўласціва для сіяністаў, ці як да з'явы замшэлай, атавістычнй і здавён шкоднай для развіцця саміх жа яе членаў. Хоць так яно нібыта і атрымлівалася ўрэшце. Расійскія цары не з прычыны ж абмежаванасці і дабрачыннасці патрацілі нямалыя грошы для ўключэння кагальных яўрэяў у агульнанародны сацыяльна-эканамічны працэс. Абшчыннасць у старадаўнія часы - з'ява пашыраная, што яна даваала сваім членам, ужо сказана вышэй. Іншая сітуацыя складвалася, калі абшчына стваралася не ў сваёй краіне, а дыяспарна, у эміграцыі. Ды яшчэ калі сама былая радзіма аказвалася згубленай па прычыне захопу іншым племенем. Да прыкладу, можна разгледзець уважлівей праблему курдаў.

Ужо са школьных падручнікаў вядома, што ў старажытныя часы тэрыторыя Бліжняга Усходу, як і Сяродземнамор'е Еўропы з прычыны геаграфічнага месцазнаходжання развівалася намнога інтэнсіўней, чымся рэгіёны з больш суровымі прыроднымі ўмовамі. Згадайма Старажытную Грэцыю, Старажытны Рым і спалучаны з ім Егіпет. Насельніцтва таксама было замнога, таму і ўнутрыродавая канкурэнцыя, і племянная, між суседзямі аказалася надзвычай жорсткай, уяўленне пра тое можна займець хаця б прачытаўшы "Юдзейскую войну" Іосіфа Флавія. Лепшыя шанцы для выжывання мела тое племя, якое аказвалася найбольш згуртаваным і маральна, і ідэалагічна, каб займець непахісную мару-волю перамагчы і стварыць уласную дзяржаву. Зразумела, што для ўсяго гэтага патрабаваўся і "свой" суровы бог. Той, хто верыў у Хрыста, ажно да часоў ранняга Сярэдневечча трапляў у іншаземнае рабства. Чытайма Біблію!

У сярэдневечнага яўрэйскага кагала заўважаецца, паўторым, велізарная ўнутраная счэпка членаў, якая і давала яму шанц выжыць у чужым асяродку. Можна, відаць, назваць гэтую асаблівасць "атамнай", ці "ядзернай" сілай кагала. З аднаго боку, такая звышшчыльная счэпка не дазваляла развівацца камусьці ўшыркі, затое адбывалася моцнае ўнутрыродавае спаборніцтва, а гранічная абмежаванасць відаў дзейнасці змалку выпрацоўвала неймаверную знаходлівасць-вынаходлівасць у сукупнасці з патрэбай добрай якасці зробленага, каб перамагчы ў канкурэнцыі. Вось з якога асяродку пайшла прымаўка: "Хочаш жыць - умей круціцца". Хто да такога жыцця аказваўся няздольным, ціха паміраў. А то ўвогуле не нараджаўся. Так, прыблізна, адбываўся ўнутрыплемянны адбор, так назапашвалася велізарная сіла "атамізаванай" дзеяздольнасці, якой часам дзівіліся назіральнікі. І калі ўжо камусьці з кагальнікаў ўрэшце ўдавалася вырвацца з яго "ўціску" і атрымаць глебу для развіцця ў асяродку акаляючага этнаса, вырасталі ажно выдатныя майстры і геніі. Словам, кагал урэшце аказаўся і вельмі карысным для агульнага прагрэса чалавецтва. Гэтак жа, як дарэчы, былі патрэбныя і імперыі, што б худога мы пра іх не ўспаміналі.

Ды нічога на свеце не бывае вечнага, усяму ёсць мяжа ў развіцці, а потым адбываецца немінучы распад. І вось тут, улічваючы існаванне Ізраіля, варта згадаць пра карыснасць асіміляцыі. Нядаўна з вучоным-гісторыкам і старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым давялося размаўляць пра кнігу Аляксандра Салжаніцына "Дзвесце гадоў разам", а паколькі яна пра яўрэяў, натуральна, закранулі тэму асіміляцыі-эміграцыі. "Калі яўрэі не жывуць у нас асабняком, а яднаюцца з беларусамі, тады гэта залатыя людзі, цаны ім няма", - заўважыў вучоны-гісторык, і я цалкам далучаюся да яго меркавання.

Відаць, такі настаў гістарычны час, пара вызначацца. Калі нехта вырашыў развітацца з Ізраілем, а не быць, па словах Бен-Гурыёна, "чалавечым пылам" на будаўніцтве яўрэйскай нацыянальнай дзяржавы, то куды б ён затым не трапіў, паўсюдна кіпяць "этнічныя катлы", і сацыяпсіхолагі вельмі занепакоена назіраюць за гэтым надзвычай выбуховым працэсам.

Увогуле ж шмат хто з сучасных даследчыкаў этнічных працэсаў схіляецца да меркавання, што Бог некалі паступіў вельмі мудра, падзяліўшы заўзятых будаўнікоў Вавілонскай вежы з дапамогаю хоць бы і мноства моў. Гэта, як і рознасць культур, неяк стрымлівала чалавецтва ад бескантрольнага павелічэння міграцыйных патокаў, якое назіраецца цяпер разам з ідэяй "адкрытага грамадства". Схіляюцца таксама да думкі, што не варта сілай разбураць у пэўным сэнсе кансерватыўныя нацыянальныя асяродкі і ставіць вышэй за іх гэтыя самыя абстрактныя правы асобнага чалавека. Нехта будзе абавязкова імкнуцца да асабістай незалежнасці, могуць утварацца нават даволі магутныя міжнародныя групы (скажам, транснацыянальныя фінансава-прамысловыя карпарацыі, якія забяспечваюць свае інтарэсы з дапамогай прапагандысцкіх, лабісцкіх, а то і сілавых сродкаў). Гэта таксама роевыя выявы. Народ жа, як сям'я, клапоціцца, каб не памяншалася яго ўнутраная духоўная счэпка. Таму мігрантам, якія будуць уваходзіць у яго, варта стварыць законныя ўмовы для мяккага асімілявання ў новым асяродку.

Што да яўрэяў, то тут усё нарэшце вызначылася гістарычным часам. Не адзін Ілля Эрэнбург, а і такі знаны ў Заходняй Еўропе пісьменнік як Артур Кестлер, аўтар выдатнага рамана "Асляпляючая цемра" пра знішчэнне сталіністамі актыўных удзельнікаў рэвалюцыі, у маладосці апантаны сіяніст, паназіраўшы жыццё ў Ізраілі, напісаў нарэшце эсэ "Юда на раздарожжы" і прышоў да высновы: яўрэям пара спыніць заганную практыку маліцца на Сіён нават тады, калі яны цвёрда вырашылі туды не вяртацца. "Выбар павінен быць зроблены, - упэўнены Кестлер, - і выбар павінен быць зроблены неадкладна, і гэта - дзеля наступнага пакалення... Ці хачу я ў Ізраіль пераехаць? Калі не хачу, то якое я маю права называць сябе і надалей яўрэем і накласці гэтым на сваіх дзяцей кляймо абасобленасці?" Сам ён быў - за дабраахвотнае разбурэнне дыяспары, каб нарэшце канчаткова ліквідаваць умовы для падазрэння яе ў варожай дзейнасці і гатоўнасці на здраду.

Выразна акрэсліў сваю пазіцыю пісьменнік А.-Б. Іошуа: "Яўрэі не вытрымалі іспыту... Яны аддаюць перавагу сядзенню ў галуце (у "выгнанні" - Э. Я.) і скардзіцца на антысемітызм усякі раз, калі нехта іх крытыкуе... І каб ніхто слова кепскага пра Ізраіль не пасмеў сказаць, бо крытыка Ізраіля - гэта, аказваецца, "антысемітызм"? Калі яны так стаяць за Ізраіль, чаго ж яны не пераязджаюць сюды і не жывуць тут? Дык не, як раз гэтага і не жадаюць".

З Іошуа перагукваецца Бені Пялед: "...Паглядзі на яўрэяў Расіі. Частка захацела незалежнасці (падалася ў Ізраіль), астатнія хочуць працягваць жыццё кляшча на целе рускай сабакі. А калі руская сабака стала крышку хворай, крышку злой, яны шукаюць сабе амерыканскага сабаку." Цытую па кнізе А. Салжаніцына "Дзвесце гадоў разам".

А вось як разважае ізраільцянін Ісраэль Шамір: "Другая сусветная вайна ліквідавала тэрытарыяльную базу, дзе склаўся (саспеў) народ ідаў. Сіянізм - гэта пошук згубленай тэрыторыі, аднак тэрыторыя тая была згублена не 2000 гадоў таму, а ў ХХ стагоддзі... Народ ідаў... больш не сабраць. Мы, нашчадкі ідаў, павінны ўсталёўвацца і знаходзіць кожны сабе новы дом, і жыць па-новаму: як рускі сярод рускіх, палестынец сярод палестынцаў ці амерыканец сярод амерыканцаў... Нашы амерыканскія і расійскія суродзічы, што падтрымліваюць ідэю яўрэйскай дзяржавы, не разумеюць гэтага. Ім здаецца, што без палестынцаў у нас адразу з'явіцца новая адроджаная Касрылаўка (тут пераназва руін старажытнага (727 г.) замка-палаца Каср Аль-Хайр Аль-Гарбі на памежжы Палестыны з Сірыяй іранічна спалучаецца з формай назвы якога старога мястэчка ў Беларусі ці Украіне. У літаратурны ўжытак ўвёў Шалом Алэйхэм. - Э. Я.), толькі ў тысячу разоў прыгажэй і вышэй. Але тыя, хто жыве на Святой Зямлі, ведаюць: апошнія водблескі культуры ідаў дагараюць у гета для палестынцаў Меа Шэарым і Бней Брак".

Але такое хутчэй сказана ў роспачы сумленным і прыстойным чалавекам ад пастаяннага ўспрымання таго, што многія ведаюць хіба па скупых тэлевізійных паведамленнях-карцінках. Лепей было б, каб Ізраіль здолеў утрымацца і надалей. Хіба што яго сапраўды канчаткова пакінуць усе тыя чэсныя працаўнікі-яўрэі, якія паверылі ў прыгожую казку. А застануцца толькі спецслужбы, камандас і збеглыя ад правасуддзя ў сваіх краінах аферысты з крадзенымі ў народаў мільярдамі ды хітруны, што налаўчыліся вымагаць грошы ў сучасных швейцарцаў і германцаў за гібель яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны (Халакост). Норман Фінкельштэйн, амерыканскі яўрэйскі прафесар Нью-Ёркскага універсітэта выдаў наконт гэтага кніжку "Індустрыя халакоста", "дзе раскрываецца механіка гэтага геніяльнага яўрэйскага вынаходніцтва." (І. Шамір).

"З дапамогай аповедаў пра халакост, - адзначае Фінкельштэйн, сам сын ахвяраў масавага людабойства, - адну з самых моцных у ваенным сэнсе краін свету з жудаснымі парушэннямі правоў чалавека выстаўляюць "патэнцыяльнай ахвярай", а самую заможную ў ЗША этнічную групу - няшчаснымі бежанцамі. Статус ахвяры дае ў першую чаргу абарону (імунітэт) ад заслужанай крытыкі".

А вось што знаходзім у кнізе наўпрост адносна Беларусі. Высмактаўшы мільярды са швейцарцаў, піша Фінкельштэйн, яўрэйскія арганізацыі па новай ўзяліся за Германію. Следам распрацоўваецца ўціск на Польшчу, рыхтуецца вымагальніцтва з Аўстрыі, "наступная на чарзе - Беларусь".

Аднак, апетыты!

Паміж тым як згодна даследванням І. Шаміра, іменна вышэйшыя сіянісцкія колы ў многім вінаватыя ў дапушчэнні да масавага знішчэння яўрэяў гітлераўцамі, бо спачатку тыя хацелі іх проста выкінуць з Германіі, захапіўшы сабе значныя багацці гэтай этнічнай групы насельніцтва. Увогуле ж, як лічыць І. Шамір, яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны германцы ставіліся да яўрэяў лаяльна. Нездарма ж у 1916 годзе, "у час германскай акупацыі Мінска, - згадвае ён, - германскі афіцэр быў сведкам на вяселлі маіх будучых бабулі і дзеда". Што адбылося з германцамі далей, калі на тое, трэба аб'ектыўна разбірацца. Не мог жа адзін аўстрыец істэрык-Гітлер за якое дзесяцігоддзе гэтак кардынальна перамяніць настрой цэлай нацыі, ды яшчэ такой прагматычнай.

А. Салжаніцын прыводзіць факты негатыўнага стаўлення да яўрэяў у Расіі пасля звышактыўнага ўдзелу значнай колькасці тых у крывавых падзеях рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, адначасова ўказваючы, што і ў Германіі, калі там усчалася рэвалюцыйная калатнеча, не абыйшлося без іх надта актыўнага ўдзелу.

А потым выбухнуў сіянісцкі рух. І. Шамір цытуе выказванне на пачатку Другой сусветнай вайны Іцхака Грынбойма, "міністра па справах выратавання яўрэяў": "Патрэбна сарваць арганізаваную эміграцыю з Германіі і пачаць адкрытую вайну супраць Германіі, не задумваючыся пра лёс германскіх яўрэяў. Канешне, яўрэі Германіі заплоцяць за гэта, але што зробіш". Цяпер вось плоцяць германцы, якія і ў вочы не бачылі падзей той жахлівай Другой сусветнай вайны. Унукі мусяць плаціць за грахі дзядоў і прадзедаў?

Дык цяпер, значыць, і з беларусаў за Халакост нешта хочуць выцягнуць! З гнязда, дзе некалькі стагоддзяў гадаваліся продкі цяперашніх вейцманаў і візеляў, якія ў Беларусь калісьці з'явіліся не па запрашэнні нават, а самі, просячы прытулку. І ён быў не толькі прадастаўлены, іды ў Вялікім Княстве яшчэ пры в. кн. Вітаўце атрымалі прывілей свабоднага насельніцтва, гараджан. Пры каралі ж і в. кн. Жыгімонце І, напрыклад, яўрэй Абрам Рабічковіч увогуле змог надзвычай узвысіцца на дзяржаўнай службе, атрымаўшы шляхецтва, а ўрэшце пасады сябра Гаспадарскай рады і падскарбія земскага, г.зн. міністра фінансаў. Праўда, калі прыняў хрысціянскі абрад. Так і атрымалася, што ў Беларусі за стагоддзі развілася не толькі адна з самых вялікіх яўрэйскіх дыяспар у свеце, а і асяродак гараджан, а не толькі мястэчак - звыш 40% у сярэднім ва ўсіх губернскіх гарадах! І якое ад гэтага атрымалася ўздзеянне, калі беларусы ў часе рэвалюцыі ўздумалі стварыць незалежную нацыянальную дзяржаву?

Можа, з боку гледзячы, камусьці дзіўна, што тым не меней у нас практычна не аказалася сваіх даследчыкаў гэтага сектара нацыянальнай гістарыі. Калі не ведаць дэталяў беларускай рэчаіснасці. Тэма ж час ад часу хутчэй займала расіян, пачынаючы ад згаданага ўжо інспекцыйнага грунтоўнага даклада Дзяржавіна. Пазней, калі пад агульным кіраўніцтвам віцэ-старшыні Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства праф. В. Сямёнава ствараўся капітальны геаграфічны даведнік "Россія", у т.9 (СПб,1905), яго быў уключаны аглядны нарыс пра беларускіх яўрэяў праф. М. Даўнар-Запольскага. У савецкі час "сектарныя" даследванні ў перыяд да 1937 г. з'явіліся па пытаннях узаемапранікнення моў карэннага насельніцтва і ідаў, але затым матэрыялы надоўга патрапілі ў "спецзахавальнікі", аўтар гэтых радкоў змог пазнаёміцца з імі ўжо толькі ў 1988 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны, недзе на пачатку 60-х, з'явіўся і беларускі даследчык, выпусціў манаграфію. Але ён неяк скасабочыўся, асабліва "налёгшы" на сумніўныя так званыя "Пратаколы сіёнскіх мудрацоў" і сіянізм як агентуру ЦРУ ЗША, што ў інтэлігенцкіх колах было сустрэта недаверліва-іранічна. Яўрэйская ж абшчына ўвогуле пастаралася зляпіць з яго вобраз змрочнага псіха і чэкіста, так што пакуль і мы не будзем спасылацца на гэту "крыніцу".

У пісьменнікаў жа даволі выразна пра яўрэйскую абшчыну і яе найактыўнейшы ўдзел у саветызацыі і раскулачванні беларусаў ёсць хіба ў цікавым гістарычным рамане Васіля Якавенкі "Пакутны век" (Мн.,2006). Нажаль, аўтар разгледзеў толькі адну рэгіянальную абшчыну мястэчка, але так і застаецца не распрацаванай шырэй тэма ўплыву яўрэяў як на падзеі часоў рэвалюцыі 1917 г., так і станаўленне ў Беларусі сваёй дзяржаўнасці. А ўплыў на ўсё гэта быў, безумоўна, значны, улічваючы колькасць яўрэйскага насельніцтва ў гарадах, што не магло не тармазіць развіцця і згуртаванасці ўласна "абарыгеннай" інтэлігенцыі, перакрываючы ёй таксама доступ да кіруючых пасад, і, магчыма, справакавала і асабліва татальнае, масавае знішчэнне карнымі сталінскімі органамі нацыянальна-свядомых беларусаў. Ды гэта ўсё справы былых пакаленняў, і не могуць нашчадкі несці за іх адказнасці, ні каяцца за ўчынкі прадзедаў, ні тым болей адкуплівацца.

Увогуле ж "вымаганне грошай у еўрапейскіх краін у імя нібыта "бедных ахвяр", - заўважае Фінкельштэйн, - прыніжае ахвяры нацысцкага генацыда".

Да гэтага можна дадаць хіба, што дабразычлівасці да такіх "бедакоў" у народаў Еўропы таксама аніяк не прыбавіцца.

Словам, працэс асімілявання "ідаў" знаходзіць не толькі разуменне гістарычнага моманту і сумленных прыхільнікаў. Нямала і тых, хто ўмела працягвае рассяваць зло ксенафобіі.

Тым часам праблема на слыху і нікуды не знікне. Не могуць этнасы ў эпоху цяперашняй мабільнасці насельніцтва і разнастайнасці камунікацый дазволіць сабе не заўважаць бескантрольнага развіцця, пачынаючы з культурна-моўнага адасаблення, нейкіх груп "іншародцаў", калі толькі тыя не атрымліваюць афіцыйна, на падставе канкрэтнага закона, статус часовага пражывання, хаця б накшталт грын-карты ў ЗША. Іначай мала таго, што ў грамадстве ўзнікае занепакоенасць, насцярожанасць, падазронасць нарэшце, пачынае прыкметна змяншацца і агульнастваральная энергія, а значыць, шансы выжывання этнаса. У дадатак жа рана ці позна адбудзецца і рашучае размежаванне, распад грамадства, "раенне" па этнічых прызнаках, той самы косаўскі ці прыднястроўскі варыянт. Асабліва калі яшчэ ў працэс умяшаюцца знешнія сілы, а такія заўсёды будуць.

Прыкладаў хапае. Узяць хаця б дзяржаўную Вялікую дамову аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Расіяй і Украінай ельцынскіх часоў, якую ў Маскве трактавалі (ды і нядаўна ўвішны ў раздуванні варажнечы паміж краінамі СНГ маскоўскі мэр Лужкоў гэтак называў) як саступку, "слабіну", бо не забралі сабе Крыма. Паміж тым як у дамове апынуліся надзвычай небяспечныя для стабільнасці Украіны артыкулы аб праве нацменшасцей свабодна развівацца, захоўваць ажно на дзяржаўным узроўні ўласную мову і мець рускія школы. Было б дзіўным, каб гэтую міну запаволенага дзеяння не заўважылі украінскія эксперты. Па-першае, гэта прамое ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны, а па-другое, магчымасць маніпуляваць рускамоўным насельніцтвам і тым значна (і небяспечна) аслабляць дзяржаўную стабільнасць суседкі. Зразумела, што такая дамова не мела шанцаў на доўгавечнасць і ўрэшце падштурхнула ўкраінскае кіраўніцтва дамагацца стратэгічнай падтрымкі з боку НАТО. Па моўна-культурнаму прызнаку даходзіць да падзелу ў Бельгіі, у Канадзе, хоць у апошняй і франкамоўная, і англамоўная часткі краіны саставілі эмігранты, а на карэннае насельніцтва, якое аказалася ў меншасці, ніхто ўжо і ўвогуле не звяртае ўвагі.

Ды вунь у Заходняй Еўропе шмат якія краіны дазволілі перасяліцца да сябе вельмі значнай колькасці іншароднага насельніцтва, у асноўным ісламскай веры. І ўсё было б, магчыма, не гэтак драматычна, каб прышлыя не былі паселеныя кампактна. Спачатку тыя паводзілі сябе ў цэлым законапаслухмяна, а затым пачалі ўсё болей і болей патрабаваць права на свае этнічныя ранейшыя звычаі, будаўніцтва мячэцяў і ажно выкладання сваёй мовы ў школах. А калі што не па-іхняму, калі ім прапануецца падпарадкавацца мясцовым законам, арганізуюцца цэлыя паўстанні з разбоем, падпаламі і грабяжамі. Расійскі пісьменнік-дысідэнт Анатолій Гладзілін, які калісьці, у савецкі час збег на Захад, цяпер ужо жахаецца гэтым Захадам у сувязі з тым, у што яго ператвараюць мільёны арганізваных імігрантаў, якія і не думаюць пра нейкую асіміляцыю. Гаворачы пра Францыю, грамадзянінам якой стаў, А. Гладзілін жахаецца ў што яе ператвараюць дзеці паўночнаафрыканскіх імігрантаў: "яны сталі французамі па пашпарце, але не з'яўляюцца такімі па выхаванні і культуры. Афрыканцы са страшэннай сілай мяцеляць бедных простых французаў... Парні, якія ўчыняюць пабоішчы ў прыгарадах, Францыю сваёй не лічаць, а да французаў ставяцца грэбліва... У мяне ўражанне, - гаворыць А. Гладзілін карэспандэнту газеты "Известия", - што ў поўным тупіку апынулася ўся Еўропа пасля таго, як была зроблена каласальная памылка з яе аб'яднаннем... У мяне адчуванне, што кіраўнікоў, па віне якіх Еўропа напакавана імігрантамі, калі-небудзь будуць судзіць гэтак жа, як судзілі фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе. Судзіць за знішчэнне ўласнага народа"...

Абмежаванне дзейнасці дыяспар нельга лічыць парушэннем асноўных правоў чалавека. Чалавек увогуле да той пары пачувае сябе душэўна камфортна, пакуль можа свабодна выконваць уласцівыя яму, як асобе, функцыі ў пэўным грамадскім асяродку. Як асоба, паўторым, але ўнутры цэлага (Карл Ясперс), этнаса, калі шырока. Іначай адбываецца тое, што закладзена кімсьці яшчэ даўно у сэнсавае паняцце Вечнага Жыда - чалавека нібыта свабоднага, касмапаліта, які жыве дзе хоча і як яму самому падабаецца, але ўрэшце, аказваецца, глыбока няшчаснага, бо страчаны ім мэтавы сэнс існавання на свеце, тое, пра што і гаворыць філосаф Карл Ясперс. І тады - дурныя загулы, блядства, алкагалізм, наркотыкі і звонку нечаканыя самазабойствы нібыта дастаткова па меншай меры матэрыяльна забяспечаных людзей. Нехта з касмапалітаў паводзіў сябе і вельмі годна, а заканчвалася ж усё адно сумна. Узяць хоць бы выдатных пісьменнікаў Стэфана Цвейга ці Рэмарка, якія адверглі сіянізм, аднак і не сталі, відаць, душою цалкам германцамі. Гэта тым больш важна, нацыянальна вызначыцца, што чалавецтву ў працэсе перадачы з пакалення ў пакаленне агульнага вопыту існавання, паглыбленага асэнсавання сваёй гісторыі ўсё больш уласціва адчуванне Канца, Апакаліпсіса, а значыць дэпрэсіўнасці. Аднак такое адчуванне можа быць і проста завяршэннем пэўнага этапу развіцця. Тут вельмі многае залежыць ад сукупнай мудрасці і абачлівасці чалавецтва.

Упершыню апублікавана ў "Народнай газеце"ў

1995 г.

-----------------------------------------------------------------

P.S. Пакуль рыхтаваў да друку гэтыя нататкі, у расійскіх газетах сустрэў некалькі матэрыялаў "у тэму", якія не магу абмінуць. Адну публікацыю прыводжу цалкам, толькі пераклаўшы па-беларуску.

"Я працую ў школе, - піша ў газету "Известия»(18.01.2008) чытач Вячаслаў Эпштэйн. - І калі раней па колькасці вучняў-яўрэяў можна было ўпэўнена прыкінуць колькасць выдатнікаў, пераможцаў алімпіяд і інш., то цяпер сітуацыя супрацьлеглая. "Яўрэйскую" нішу вельмі хутка занялі дзеці, у якіх зусім іншыя прозвішчы і насы. Але той жа выраз твару, гэткае ж шырокае кола інтарэсаў, тая ж працаздольнасць, дысцыплінаванасць, актыўнасць у сферах інтэлектуальнай дзейнасці...

Вось я і падумаў. Можа, яўрэі займалі тую экалагічную нішу, якая існуе ў любым прадстаўнічым цывілізаваным грамадстве? Зніклі прычыны, якія штурхалі яўрэяў у гэтую нішу, - яна пачала запаўняцца іншымі.

Нічога звышнатуральнага не было ў той ролі, якую адыгрывалі яўрэі ў мінулым. Нічога незвычайнага няма ў тым, што гэтая роля пачала змяняцца"

Я, аўтар, скончыў сярэднюю школу ў г. Крычаве на Магілёўшчыне ў 1954 г. Школа была рускамоўная, лічылася па мясцовых мерках элітнай, і пераважная бальшыня дзяцей-яўрэяў вучылася менавіта ў ёй, хаця некаторыя з іх наведвалі і беларускамоўную школу, даволі прыстойную, мяркуючы па колькасці яе выпускнікоў, якія пасля сталі студэнтамі ВНУ, а некаторыя потым абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. У нашым класе яўрэяў было недзе каля чвэрткі ўсёй колькасці вучняў (а класы тады былі вялікія, ці не 40 чалавек). Медалістамі ў нас сталі не яўрэі, але бальшыня з іх сапраўды вучылася добра. Ва ўсякім разе больш старанна, чым многія з нас, "тубыльцаў". Былі, праўда, і аматары урок-другі прагуляць, скажам, мой сябра Барыс Гіпхін, які ахвотна састаўляў мне ў гэтым кампанію, і тады мы з ім чыталі адзін аднаму вершы, ён свае, а я Роберта Бёрнса ў бліскучым перакладзе Маршака. Адзначаліся яны яшчэ паяднанасцю, звычкай збірацца сваім гуртам і нешта сваё абмяркоўваць, што нам не надта падабалася, і такой здаралася актыўнасцю, ажно занадта, як зноў жа нам, рахманым, здавалася. Паўднёвы тэмперамент сказваўся ці што. Хоць практычна ўсе іхнія дзяды і прадзеды былі тутэйшымі яшчэ з таго часу, калі Крычаў быў мястэчкам.

У той жа маскоўскай газеце "Известия»(19. 02. 2008) надрукавана карэспандэнцыя са з'езда Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі (ФЕОР). Выходзіць, замест таго, каб са стварэннем уласнай нацыянальнай дзяржавы Ізраіль, скарачаць дзейнасць па згуртаванні ў структуры асоб яўрэйскага паходжання ў іншых краінах, функцынеры сіянізма разам з равінатам не толькі актыўна працягваюць ранейшае, але і вынаходзяць новыя метады і сродкі, каб перашкаджаць прагрэсіўнаму працэсу паяднання з карэнным насельніцтвам, асіміляцыі. Карэспандэнцыя мае надзвычай шматзначны загаловак: "На юбілеі яўрэі вырашылі павысіць нараджальнасць".

Падводзячы вынікі дзейнасці ФЕОР, многія дэлегаты, паведамляе карэспандэнт, гаварылі пра тое, што яўрэям у Расіі болей не патрэбны "псеўданімы". З трыбуны ж у самым пачатку было ўрачыста абвешчана: "Два мільёны яўрэяў, больш 200 абшчын - вось што такое ФЕОР сёння".

Сапраўды ўражвае, бо пасля масавага істэрычнага "Зыходу"было прыкметна менейВыходзіць, нямала яўрэяў вярнулася. Але дзеля чаго? І галоўнае: а ці не выклік гэта карэннаму насельніцтву - ужо само стварэнне асобнай ажно Федэрацыі? Якая, паміж іншым, распрацоўвае меры па ўцягненню ў свае шэрагі новых членаў, галоўнае, пакуль нейтральнай моладзі, і... павышэння нараджальнасці, яўрэйскай (!). Абвешчана, што яўрэйскім шматдзетным сем'ям праз абшчыны (новы кагал?) на кожнае трэцяе дзіця будзе выдавацца 2500 рублёў у месяц. І не выключана, што за нараджэнне 4,5 і г.д. сумы павялічацца. Грошы даюць алігархі, яўрэйскія, прыдбаўшыя за кароткія тэрміны вялізны куш у Расіі.

Вось як! Звычайная "тубыльская" маці будзе атрымліваць толькі дзяржаўную дапамогу, а яўрэйская яшчэ і ад кагала? Зразумела ж, што такая "акцыя" не на карысць паяднання з карэнным насельніцтвам. Для чаго ж тады гэта робіцца? Для разрастання яўрэйскіх замкнёных на сябе абшчын у замежжы, бо, цытуе, да прыкладу, А. Салжаніцын аўтара яўрэйскага часопіса "22" (1989, №67, с.218), дыяспара ўжо для таго патрэбна, "што нехта ж павінен дапамагаць безрэсурснаму Ізраілю і ўздымаць сусветны гвалт, калі яго крыўдзяць. І нічога, што, з другога боку, яна, гэта дыяспара, увекавечвае антысемітызм".

А. Салжаніцын прыводзіць словы вялікага Дастаеўскага, які бачыў у сусветнай непрыязнасці да іудзейскага племя ажно містыку: "І не насталі яшчэ ўсе часы і тэрміны, нягледзячы на мінулыя сорак вякоў, і канчатковае слова чалавецтва пра гэта вялікае племя яшчэ наперадзе." (Дзённікі,1877, сакавік).

Не выпадае спрачацца з сусветным класікам. Хіба адно можна заўважыць: не, справа не ў "містыцы". Проста, сапраўды гісторыя, відаць, калі і вучыць, то слаба. Ва ўсякім разе тых, хто лічыць сябе мудрэйшым (хітрэйшым?) за яе.

2008 г.

НАРМАНСКІ СЛЕД

"О Руская земле!

Уже за шеломянемъ еси».

Слово о пълку Игореве.

1. Кроў і працэнты

Перш чым заглыбіцца ў сівую даўніну, нагадаем два-тры моманты цяперашніх рэалій. Першы расійскі прэзідэнт Барыс Ельцын практычна не ўжываў слова "рускія", а толькі "россіяне", калі гаварыў пра народ Расіі. У той жа час расійскія нацыянал-экстрэмісты наадварот любяць падкрэсліваць: "Мы, русскіе..."

Цікава тлумачыць гэта паняцце відны дзеяч і трубадур расійскага ваяўнічага шавінізму пісьменнік і галоўны рэдактар газеты "Завтра" (раней - "День"), "салавей Генштаба Ра", як яго ахрысцілі журналісты, Аляксандр Праханаў. Вось некалькі яго характэрных выказванняў у часе гутаркі з палітолагам Аляксандрам Янавым (ЗША), згодна тэкста ў "Литературной газете"(2.09.1993). Спачатку ўвогуле пра стаўленне да суседзяў, якое падзяляюць не толькі ідэйныя высокапастаўленыя сябры пісьменніка, але і шмат хто з абываталяўм (калі меркаваць па рэйтынгах ў часе тэлевізійных апытанняў): "Навошта займацца палітычнымі сантыментамі?.. Божа! Калі заўтра паняцце "тэатр ваенных дзеянняў" будзе рэальнасцю, і гэты тэатр узнікне ў балтыйскіх краінах, нам будзе напляваць на сітуацыю ў Літве (дзяржаўную незалежнасць гэтай краіны - Э. Я.), на ўсю гэту лухту, калі рускім флатам, рускім дывізіям, а таксама рускім ракетным мабільным устаноўкам неабходна будзе рухацца за гэтыя межы... Я забараніў бы ў краіне дзейнічаць тым сілам і тэндэнцыям, якія вывелі Літву з імперыі, якія вывелі Украіну з састава імперыі..."

Як бачым, у А. Праханава не ўзнікае і ценю сумнення ў тоеснасці і цесным узаемадзеянні нават паняццяў "імперыя" - "рускія". Што гэта менавіта так, а не палемічная агаворка, ён пацвердзіў неаднаразова. Напрыклад, згадваючы пра сваю газету, спецыяльна падкрэсліў: "День" пракламуе рускую ідэалогію", спрыяе "станаўленню рускага нацыянальна-дзяржаўнага руху".

"Не расійскую, а рускую?" - папрасіў усё ж удакладніць ягоны суразмоўца. "У дадзеным выпадку рускую", - пацвердзіў ідэолаг імперскасці. - У мяне іншы пункт гледжання на паняцце "рускі". Я лічу, што калі кажу "рускі нацыянальны рух", я не падлічваю працэнт крыві...бо Расія генетычна, рускі народ - гэта генетычна не чысты народ... І таму, калі зводзяць сёння боязь слова "рускага", а з другога боку, слова "рускі" да паняцця працэнта крыві... гэта недакладна".

Адносна боязі не ведаю, а вось разумення, што тут нейкая зацяглая гістарычная незавершанасць, калі не недакладнасць, гэта ёсць, і яно пашыраецца нават у простанародным асяродку. Бо людзі інстынктыўна адчуваюць не проста этнічную недаспеласць, так бы мовіць, а і амаль гіпнатычную падпарадкаванасць камусьці містычнаму, накшталт Змея Гарыныча ці Салаўя-Разбойніка на Калінавым мосце часу.

Містыка сапраўды мае месца і яна цягнецца з далёкай мінуўшчыны, калі такое падпарадкаванне - і фізічнае, і палітычнае - існавала.

Але на адзін момант зоймемся граматыкай. Паспрабуем яе сродкамі асэнсаваць слова "рускі". Ужо вучань пятага класа ведае: у якасці часціны мовы гэта прыметнік (определеніе). Адказвае на пытанні - які?, чый?, каторы?.

У нашым канкрэтным выпадку слова "рускі", адказваючы як прыметнік на пытанне "чый?", сведчыць на прыналежнасць каму? - "русу". А значыць, на несамастойнасць. Канешне, гэтае слова можна яшчэ паставіць у якасці галоўнай часткі сказа - дзейніка, і тады ўсё ж можа набыць і рысы, характэрныя для назоўніка, хоць і з прыкметамі прыналежнасці. Цяпер параўнаем гэта з сучаснай практыкай у свеце. У нармальных умовах чалавек, як правіла, атаесамлівае сябе з краінай, у якой ці нарадзіўся, ці ўрэшце даволі працяглы час жыве па ўласным жаданні і нікуды на новае ПМЖ перабірацца не збіраецца. На Захадзе, да прыкладу, атрымліваюцца такія пары: Францыя - француз, Дойчланд (Германія) - дойч (гэта некаторая частка усходнееўрапейцаў прывыкла казаць - немец), Польшча - паляк, Фінляндыя - фін і гэтак далей. Возьмем Арабскі Усход: Алжыр - алжырац, Марока - мараканец, Сірыя - сірыец... У Афрыцы: Судан - суданец, Эрытрэя - эрытрэец, Эфіопія - эфіоп... Далёкі Усход: Філіпіны - філіпінец, Японія - японец, Кітай - кітаец... А цяпер: Расія - і...рускі(?).

З гэтай нагоды ўспамінаецца выпадак анекдатычны, хоць адзін з удзельнікаў пацвердзіў у прэсе - так насамрэч і было. Вельмі вядомы ў брэжнеўскі час выкрывальнік імперыялізму палітычны каментатар тэлебачання прафесар Валянцін Зорын аднойчы гутарыў са знакамітым дзяржсакратаром ЗША і таксма прафесарам Генры Кісінджэрам. А трэба адзначыць, што абое нарадзіліся ад змешаных па нацыянальных прызнаках шлюбаў і ў абодвух маці яўрэйскага паходжання. І вось Зорын, паразмаўляўшы пра міжнароднае становішча ў эканамічным аспекце, перавёў гутарку на прыроду этнічных канфліктаў і ў гэтым рэчышчы пацікавіўся: "Містэр Кісінджэр, а хто вы насамрэч па нацыянальнасці?" "А вы?" - умела перахоплівае пытанне суразмоўца. "Я - рускі", - кажа В. Зорын. "У такім разе я - амерыканскі, - пажартаваў Кісінджэр. - Але калі ўсур'ёз, адчуваю сябе абсалютна амерыканцам".

Хоць нічога незвычайнага не было б, каб у дадзеным выпадку той жа Кісінджэр назваўся амерыканскім яўрэем ці амерыканцам яўрэйскага паходжання. Аднак у яго ці такога адчування этнічнай пераходнасці ўвогуле не было, дзякуючы адпаведнаму выхаванню, у тым ліку сямейнаму, ці ён на той час проста ўжо канчаткова вырашыў для сябе - да якога нацыянальнага берага прыстаць. У ЗША такое значна прасцей, бо там увогуле стварылася зусім іншая нацыя, якая не прызнае за сабой ніякага канкрэтнага этнапачынальніка. Тым не менш і ў самых старых народаў, даўно асэнсаваўшых сябе еднасцю з акрэсленымі біёлага-прыродна-псіхалагічнымі, культурнымі, у тым ліку моўнымі, адрозненнямі ад суседзяў, нават і рэзка-прыродна абасобленых, прыкладам, у японцаў, за стагоддзі выпрацаваліся спосабы негвалтоўнага, "мяккага" асімілявання іншародцаў. Такі чалавек (іншародзец) можа нейкі час (бывае і вельмі працяглы) носіць прыметнікавасць этнапаходжання, у тым ліку аднаго са сваіх бацькоў, пра што згадана вышэй. Рэдка, але здараецца, што гэтая "першародная" этнапрыметніквасць набывае рудыментарныя асаблівасці.

А бывае, што той рудыментарны хвосцік імкнуцца нават прышчапіць яшчэ і народу-суседу, асабліва калі той ужо схоплены на "кручок" палітычнай, а разам і эканамічнай, залежнасці. Так адбылося з беларусамі, якім ідэолагі імперскасці даўно спрабуюць прыляпіць прыметнікавасць - "рускія". Атрымліваецца: яны самі "русы" (прычым, белыя, значыць, свабодныя), але ў той жа час аказваюцца быццам бы залежнымі яшчэ ад нейкіх "русаў"! Ці ўсё ж - расійцаў, расіянаў? Тады, па логіцы, - гэта "расійскія беларусы"? Не, у дадзеным выпадку прыметнікавы этнатэрмін "рускія" больш выгадны, бо за ім містыка даўніны. Да таго ж яшчэ і асвечаны магутнай дзяржаўнай царквой.

2. Русь і Рось

Дык адкуль яно ўсё ж пайшло і ёсць, як гаворыцца ў старажытным летапісе інака кіева-пячэрскага Нестара?

Пра паходжанне самой не зусім звычайнай этнаназвы даследчыкі новага часу неяк увогуле стараліся не гаварыць, як быццам так і заведзена: вось былі напачатку, пасля усіх крывічоў-радзімічаў-палянаў-чудзі-весі, праўда, русы і русіны, а потым, ужо ў часы Масковіі, нейкім чынам пераўтварыліся (яны ж?) у рускіх, і ўсё тут.

Пра назву Русь як дзяржаўнае ўтварэнне спрачаліся. Спачатку ў Маскве ніхто асабліва не пярэчыў, што пайшло ад нарманаў. Не будзем успамінаць многіх, спашлемся на самых аўтарытэтных.

Н. М. Карамзін: натоўпы скандынаўскіх віцязяў, накіроўваючыся шукаць ваеннае шчасце, маглі называць сябе варагамі - у сэнсе саюзнікамі, таварышамі. Але ж: "Мы жадаем ведаць, які народ, у асаблівасці што называў сябе руссю, даў айчыне нашай і першых гасудараў і само імя?"

Знакаміты расійскі гісторык прыходзіць да высновы: хутчэй за ўсё "варагі-русы" летапісца-Нестара знаходзіліся першапачаткова на тэрыторыі каралеўства швецкага. ("История государства Российского», М. 1989, кн.1, с.109). Карамзін жа прыводзіць грунтоўныя доказы-факты: 1) у старажытным каралеўстве Свейскім (Швецкім) існавала прыморская воласць Роутская - Роутс-лагэн. 2). Фіны, маючы здавён большыя зносіны з Роутс-лагэнам, чым з іншымі землямі Швецыі, і цяпер называюць усіх яе жыхароў роутсамі. 3) Рускія славяне, дзе княжылі варагі, называліся ў Еўропе нарманамі ("паўночнікамі"), што пацверджана сведчаннем Ліўтпранда, крамонскага епіскапа, які ў Х стагоддзі быў два разы паслом у Канстанцінопалі. "Русаў, кажа ён, называем і нарманамі".

С. М. Салаўёў (заўважым, не меншы вялікадзяржаўнік, чым Карамзін, а ў дадатак - з роду, у якім налічвалася некалькі пакаленняў праваслаўнага духавенства, пра надзвычайную дзяржаўную ролю якога ведае кожны даследчык): "Параўнаўшы розныя меркаванні вучоных, можна вывесці дакладную выснову, што пад імем варагаў разумеліся дружыны, састаўленыя з людзей... пакінуўшых сваю айчыну і вымушаных шукаць шчасця на морах ці ў краінах чужых; гэтая назва, відавочна, узнікла на Захадзе, у плямён германскіх; на Усходзе ў плямён славянскіх, фінскіх, грэкаў і арабаў гэткай агульнай назвай для падобных дружын было русь (рос)...Дадамо сюды, што назва "русь" была больш пашыраная на поўдні, чымся на поўначы, і што, вельмі верагодна, "русь" на берагах Чорнага мора была вядомай раней паловы ІХ стагоддзя, раней прыбыцця Рурыка з братамі". С. М. Салаўёў. Сочинения в восемнадцати книгах. М.1988. Кн. 1,с.119).

Ці абавязкова князь заваёўваў сабе стол, застрашыўшы нейкі народ толькі зброяй? Такія выпадкі здараліся, але панаванне было хісткім, рызыкоўным і нядоўгім. Самымі надзейнымі аказваліся дагаворныя пачаткі, лічыць С. М. Салаўёў. Калі ўсчыналася варажнеча паміж родамі за нейкае дабро - лес, поле, рыбную рэчку ці возера - як пазбегнуць самазнішчэння? "Рады, - піша гісторык, што сутыкнуліся на адным месцы і па той самай прычыне імкнучыся да жыцця грамадзянскага, да вызначэння адносін паміж сабой, мусілі шукаць сілу, якая ўнесла б мір, парадак, павінны былі шукаць урад, які быў бы пазбаўлены родавых адносін, пасярэдніка ў спрэчках нейтральнага, адным словам, трацейскага суддзю, а такім мог быць толькі князь з чужога рода". (Там жа, с. 121).

Дадамо. Князь прыходзіў не адзін, а са збройнай сілай прафесіяналаў, з мужамі-баярамі, значная частка якіх была ягоным суродзічамі.

В. О. Ключэўскі (зноў жа - сын праваслаўнага святара і вялікадзяржаўнік): "Гісторыя Расіі ёсць гісторыя краіны, якая каланізавалася. Вобласць каланізацыі ў ёй пашыралася разам з дзяржаўнай яе тэрыторыяй... Мясцовыя асаблівасці і адносіны пры кожным новым размяшчэнні народа прыдавалі народнаму жыццю асаблівы накірунак, асаблівы склад і характар". (В. О. Ключэўскі. Курс русской истории. Переиздание с 1903 г.,М.1987,ч.І,с.20).

У Ключэўскага не ўзнікае сумнення адносна скандынаўскага паходжання слова "русь". Не аспрэчваючы аніяк аўтара старажытнай Аповесці пра Рускую зямлю, адно толькі адзначаючы, што тут растлумачана формульна, каб і студэнтам (навучэнцам) было лёгка зразумець складаны і працяглы працэс уваходжання нарманскіх прыхадняў у жыццё славянскіх плямёнаў, Ключэўскі пагаджаецца з летапісцам - "першапачатковае значэнне яго было племянное": так называлася тое племя варажскае, з якога выйшлі першыя князі летапіснай Русі. "Потым, - зазначае гісторык, - гэтае слова атрымала саслоўнае значэнне: руссю ў Х ст., паводле Канстанціна Багранароднага і арабскіх пісьменнікаў, называўся вышэйшы клас грамадства, пераважна княская дружына, якая была ў большасці з тых жа варагаў. Пазней Русь, альбо Руская зямля, - выраз упершыню з'явіўся ў дамове Ігара 945 года - атрымала геаграфічнае значэнне: так называлася пераважна Кіеўская зямля (вобласць), дзе гусцей асаджваліся прышлыя варагі ("поляне, яже ныне зовомая русь", як сказана ў "Пачатковым летапісе").

У адрозненне ад сваіх знакамітых папярэднікаў, гісторыку Ключэўскаму давялося не толькі як Карамзіну спрачацца з апанентамі, якія лічылі, што дзеля захавання прэстыжу Расійскай імперыі не варта, каб шырокая публіка ведала пра дзікія ўчынкі шэрагу ўладароў, накшталт Івана Чацвёртага Жахлівага. Новым патрыётам ужо захацелася, каб і прышэсця нарманскіх вяцязяў на тутэйшую палітычную сцэну не было: маўляў, не да твару вялікаму і магутнаму народу набываць дзяржаўнасць з дапамогай прышлых авантурыстаў. Ключэўскаму даводзілася важкімі фактамі даказваць: і ў старажытнай Заходняй Еўропе з канца 630-х гадоў да канца стагоддзя "не праходзіла амаль ні аднаго года без нарманскага нашэсця". Варагі "спальвалі Кёльн, Трыр, Бардо, сам Парыж, дабіраліся ў Бургундыю і Авернь, іншым разам на многа гадоў асядалі і гаспадарылі ў краіне". А здаралася, мясцовыя плямёны наймалі аднаго варажскага князя з яго дружынай, каб абараніцца ад іншых.

У савецкі час, асабліва калі новае вялікадзяржаўнае ўтварэнне набрала магутнасць, імкненні "адхрысціцца" ад варажскага пачатку старажытна-рускай дзяржаўнасці набылі новую сілу. Праўда, напачатку, у 20-ыя гады, прафесар Пакроўскі, нягледзячы на свой марксісцка-класавы светапогляд, усё-ткі пагаджаўся са знакамітымі "буржуазнымі" папярэднікамі адносна варажства. Ён заўважыў, што паданне пра запрашэнне скандынаўскіх князёў "навейшыя гісторыкі часта аспрэчвалі з меркаванняў патрыятычных, г.зн. нацыяналістычных: ім здавалася крыўдным для народнага самалюбства рускіх славянаў, што іхнімі першымі гасударамі былі іншаземцы. На самай справе гэта не менш і не больш крыўдна, чымся тое, што Расіяй з паловы 18 ст. кіравалі, пад імем Раманавых, нашчадкі германскіх, галшцінскіх герцагаў (сапраўдныя Раманавы вымерлі ў 1761 г. у асобе дачкі Пятра І - Лізаветы, у якой не было дзяцей". (М. Н. Пакроўскі. Русская история в самом кратком очерке. М.1932, с.34).

Усяго праз нейкае, аднак, пяцігоддзе кнігу Пакроўскага ягоныя ж калегі-марксісты ўжо маладзейшай зграі-генерацыі аб'явяць шкоднай, і яна апынецца ў "спецсховішчах" ці будзе спалена. Падобная практыка замоўчвання альбо "паляпшэння" гістарычных фактаў працягваецца. У гэтым сэнсе ўразіў той жа, скажам, "Изборник. Повести Древней Руси". А таму ўразіў, што выдадзены быў (у 1986 г.) пры непасрэдным удзеле самога акадэміка Д. С. Ліхачова (ён жа напісаў Уступнае слова). У Першапачатковай аповесці (летапісе Нестара) ўкладальнікі кнігі адважыліся, напрыклад, выкінуць асновапалягаючы эпізод: паведамленне пра запрашэнне ўсходнімі славянскімі плямёнамі князёў-русаў. І вось спачатку пералічваюцца розныя плямёны, якія знаходзіліся на... Славянскай зямлі (што яшчэ за "геаграфічныя навіны"?), а следам - пра смерць Рурыка. Адкуль узяўся? Тутэйшы? То якога племені-роду? Праўда, далей, згадваючы дзеянні Алега, укладальнікі ўсё ж пакінулі (не даглядзелі?) фразу, што, маўляў, былі ў ягонай дружыне "варагі, і славяне, і іншыя, якія"назваліся руссю". А чаму гэтак "назваліся", з кантэкста аніяк не здагадаешся.

Адкінуўшы як нешта неістотнае нават факт бясспрэчна варажскага паходжання імёнаў не толькі саміх першых рускіх князёў, але і іх бліжняга атачэння, "навейшыя гісторыкі", як іх пазначыў Пакроўскі, пачынаюць апантаны нейкі пошук мясцовага паходжання назвы "русь" альбо яе, як меркавалася, адэквата - "рось". А хто шукае - знаходзіць. Адным ці не з самых таленавітых і дасведчаных распрацоўшчыкаў версіі руска-роскага кораня ў Прыдняпроўскім рэгіёне стаў расійскі акадэмік Б. А. Рыбакоў.

Перш чым гаварыць пра сутнасць версіі Рыбакова больш падрабязна, адзначым два істотныя моманты: 1) Згодна летапісу Нестара, паклікалі сабе на княжанне варагаў-русь славяне навагародскія (магчыма, дакладней - ладажскія), крывічы ізборскія, а таксама весь і чудзь белаазёрскія. Не бралі ўдзелу ў гэтай справе населеныя крывічамі Полацк і залежны ад яго Смаленск. Не таму, што аказаліся большымі патрыётамі, а па прычыне празаічнай - тут ужо была свая "русь" і свой князь варажскага паходжання, але іншага роду чымся Рурык. Тым не менш выбар быў зроблены і ён акажацца лёсавырашальным для беларускіх земляў увогуле. Пройдзе час, і дачка таго полацкага князя, няскораная Рагнеда, стане адной са святых заступніц народа Беларусі перад Богам і сімвалам яго незалежнасці. Сын жа Рагнедзін як узняў яшчэ дзіцячымі рукамі меч на бацьку-рабаўніка і гвалтаўніка, так потым і павялося з калена ў калена - ажно да бязлітаснага вынішчэння роду полацкіх князёў. Але рашучай няскоранасці Полацка імперскаму Кіеву, пакуль час Вялікага княства Літоўскага, Рускага ды Жамойцкага не прымірыў абедзьве старажытнарускія сталіцы - у новых варунках і з князямі зусім іншага роду - Гедымінава. Праўда, на той час у нядаўна магутным Кіеве засталося ўсяго каля дзвюх соцень насельніцтва, а ягоныя ваколіцы пасля нашэсця ордаў хана Батыя былі ўвогуле пустымі.

2) Між тым - і гэта надзвычай істотна для разумення глыбіннай сутнасці справы, - князі варажскія, як потым і літоўскія, нават надзвычай узмацніўшыся, не змаглі стаць на землях Беларусі самаўладнымі. Яны заключалі пагадненні з выбарнымі прадстаўнікамі яе вольнага люду - баярствам, што ім дазвалялася рабіць і на якіх умовах. Пазней, у 16 стагоддзі, была распрацавана ўжо і Канстытуцыя - Статут. Вялікім князям, асабліва калі яны па сумяшчальніцтву сталі яшчэ і польскімі каралямі, гэтыя канстытуцыйныя абмежаванні не вельмі падабаліся, тым не менш сістэма худа-бедна дзейнічала, ажно пакуль Рэч Паспалітую не здолелі разадраць на часткі суседнія дзяржавы, у тым ліку Расійская

3. "Панізоўнікі" ці "лютыя"?

Вернемся цяпер да версіі акадэміка Б. А. Рыбакова і ягоных прыхільнікаў чыста славянскага паходжання назвы "русь" і як сіноніма старажытнай Кіеўскай імперыі, і як абагульняючай назвы розных плямёнаў, што ў яе ўваходзілі. Не будзем асабліва спыняцца на слабай доказнасці прычын, чаму і да Рурыкавічаў на стале Кіева сядзелі князі з яўна варажскімі імёнамі і чаму, калі горад быў сапраўды магутным, нейкі бадзяжны конунг Ольг (Алег), выдаўшы свой атрад за купецкі караван, здолеў не толькі забіць князёў Асколда і Дзіра, але і заняць іх трон. Затым захопнік (узурпатар) нейкім жа чынам змог сабраць аб'яднанае войска "амаль усіх усходнеславянскіх плямёнаў" і двойчы вадзіць яго ў баявыя паходы на Царград - у 907, а затым у 911 гадах. У той жа час аказваецца, што назіраецца наогул, па словах Б. Рыбакова, "бескантрольнае павелічэнне колькасці варагаў у кіеўскім войску", і яны (варагі) зноў жа "бескантрольна" рушылі на Каспійскае ўзбярэжжа. Ды так, відаць, густа, што тамтэйшыя пісьменнікі, па меркаванні Б. Рыбакова, ажно зблыталі іх са славянамі, называючы ўсіх "русамі" і дзівячыся іх жахліваму лютаванню. Не, запэўнівае Б. Рыбакоў, то былі такі нарманы, а сапраўдныя русы-славяне ў паходах гэтага дзесяцігоддзя (903-913) аказаліся, відаць, моцна разбаўленымі некіруемымі атрадамі варагаў, якіх мясцовае насельніцтва прымала за русаў".

Дапусцім. Паспрабуем уявіць таксама, што назва "Русь" сапраўды мясцовая і азначае (на якой, праўда, мове?) "саюз саюзаў" славянскіх плямёнаў, накшталт аб'яднання вяцічаў. А пайшла... ад жыхароў горада Родзень, што ў трох с паловай днях шляху ад Кіева ў нізоўі рэчкі Рось. Дык тыя жыхары - росы, значыць. Род ці племя? Лічым - племя, каб колькасна народу было болей. Няхай у тым Родзені сапраўды знаходзілася галоўнае капішча вышэйшага бога старажытных славян Рода, і той быў "больш значным, чым дружынна-княскі Пярун, што прышоў яму на змену". (Б. А. Рыбакоў. Мир истории.М.,1967, с.88). "Прышоў на змену"... Калі дакладней, што - перамог? Няхай не збройна, а ў спаборніцтве, у канкурэнцыі. А ці быў у Родзені свой князь? Але ўсё роўна мацнейшым, "вялікім" з'яўляўся ж кіеўскі. Адназначна. Тады выходзіць, не рос-родзенскі, а палянскі? Бо тэрытарыяльна Кіеў належаў палянам, а тыя, дарэчы, лічыліся адным з самых на той час магутных усходнеславянскіх плямёнаў. Тым не меней вось жа палянскі князь (правадыр?) не здолеў аб'яднаць суседзяў у адну дзяржаву, Палянскую ( а такое аб'яднанне, якое пазней нярэдка пераўтваралася ў нацыю, ішло адным накірункам: ад моцнай вярхоўнай улады - уніз, у народ), а толькі займаўся зборам даніны з суседзяў. А іншым разам і з саміх палянаў яе такі бралі "неразумныя" хазары.

Мяркуючы па дакументах і паданнях, у жыхароў парэчча Росі не было наладжана і сістэмы адбору і выхавання "кадраў" менавіта для вайны. Скажам, падобна як у Спарце. Хто пасвіў жывёлу, хто лавіў рыбу, нехта служыў у гандлёвым флоце ці сам гандляваў, але ж быў падначалены "людзям з Куябы" (Кіева). Словам, гэта не саксы. тым болей не такі ўнікальны гадавальнік "людзей вайны" і пірацтва, якой аказалася Скандынавія тых часоў. Адгароджаная ад набегаў ваяўнічых орд морам і скаламі, але яшчэ з неразвітай уласнай вытворчай структурай, яна стала няшчасцем для сваіх больш мірных суседзяў-земляробаў.

Пісьмовыя крыніцы старажытных скандынаваў дазваляюць зазірнуць у гэтую "кузню" бязлітасных ваяроў і авантурыстаў. Як і ў грэцкай Спарце, тут пакідалі ў жывых толькі фізічна здаровых дзяцей. Ужо малалеткі пераважна вучыліся баявому майстэрству і праходзілі жорсткую фізічную і псіхалагічную загартоўку. Гэтым кіравалі нешматлікія ветэраны, якім пашчасціла вярнуцца з далёкіх драпежніцкіх паходаў. Завучваліся сагі - спеўныя казанні скальдаў пра крывавыя подзвігі вікінгаў. Групы моладзі ўступалі ў бойкі і паміж сабой, вылучаючы правадыроў з самых моцных, спрытных і хітрых. Пераможаных не шкадавалі. Калі яны не гінулі ад меча ці сякеры ў двубоях, то вярталіся дадому і займаліся гаспадаркай. Астатнія ўліваліся ў атрады мацёрых віцязяў і пад уздых палёгкі мясцовага насельніцтва накіроўваліся ў паходы за ваеннай здабычай, што і было сэнсам іх страшнага жыцця. Яны самі сябе ў першую чаргу называлі русамі? І ці ёсць увогуле нейкая розніца паміж словамі "рось" і "русь"? Б. Рыбакоў лічыць - няма. Проста справа ў вымаўленні паўночнымі і паўднёвымі суседзямі.

Адкладзем пакуль летапіс Нестара, іншыя пісьмовыя сведчанні. Проста зірнем на сучасную карту нядаўняга СССР. На Украіне, Беларусі і ў заходняй частцы Расіі заўважаем назвы геаграфічных пунктаў з каранямі "рос" і "рус". Успомнім у гэтай сувязі такую асаблівасць тапанімікі: назва пэўнага населенага пункта паказвае яго адметнасць ад астатніх у дадзенай мясцовасці, у тым ліку этнічныя асаблівасці першых насельнікаў, калі яны гэтым адрозніваліся ад навакольных карэнных жыхароў. Цяпер чытаем: вёска Русава. Хутчэй за ўсё яе, значыць, ці заснаваў "рус", ці тут нечым выразна адзначаўся. Русінавічы - паселішча нашчадкаў "руса". Гэтак жа можна расшыфраваць паселішчы Ляхавічы, ляхі, Татаршчына (-зна), Гуды, Гудзевічы. Ці - Літва, Літвінавічы і падобныя.

А назвы з коранем "рос"? На першы погляд, дзіўна, але яны могуць знаходзіцца нават па суседству ад "русаў". І тут становіцца цяжкавата спасылацца на асаблівасці вымаўлення суседзямі з усходу, поўдня ці поўначы.

Не будзем пакуль задавацца пытаннем пра тоеснасць ці ўсё ж рознасць сэнсавага значэння гэтых слоў. Паспрабуем вырашыць іншае. Ці сапраўды яны ўласцівыя адным усходнім славянам? Амаль першае, што ў такім выпадку спытаў бы любы дапытлівы школьнік: тады чаму гэта знакаміты Фідэль Кастра з ягонымі іспанскімі каранямі яшчэ і Рус? Зазірнем тады ў энцыклапедычны слоўнік: Уільям Рос (Англія), Джон Рос (Англія), Бруна Росі (Італія), Карла Росі (Італія), Луіджы Росі - зноў італьянец, а знакамітасцей з гэтым прозвішчам толькі ў энцыклапедыі застаецца яшчэ з добры тузін. Кык колькі ж людзей насамрэч іх тады мелі! Ёсць, аказваецца, словы з гэтымі каранямі ў пераважнай большасці заходнееўрапескіх моў, на якія калісьці аказала ўплыў лаціна. То каб адразу і заглыбіцца ў старажытнасць, раскрыем Слоўнік лацінскай мовы. Ну вось: ro's - раса, альбо яшчэ - вільгаць. Ці: rosidus, um ros - росны. А вось увогуле нешта блізкае: Rosea - Росея. Так называецца хлебародная нізінная вобласць у Італіі.

А "рус"? Калі ласка: rus - сельская мясцовасць, вёска, правінцыя. Ruselanus - жыхар горада Руселія. Зараз асаблівая ўвага: 1) rustikus, um rus - сельскі, правінцыйны грубіян, нахабнік; 2)russus - чырвоны. 3) Увага: russatus, um rus - афарбаваны ў чырвоны колер, пабарваваны, а яшчэ - скрываўлены...

Тут вернемся да варагаў. Перад тым, як распачаць напад на некага, яны адпаведным чынам рыхтаваліся псіхалагічна. Апошнім у гэтым жудасным рытуале, як сведчыць французскі храніст з Нармандыі Дудон Квенцініянскі, было ахвярапрынашэнне богу вікінгаў Тору. Жрэц для гэтай мэты выбіраў палоннага. Якога затым ударам па галаве бычыным ярмом аглушалі. Затым асаблівым прыёмам узразалася галоўная артэрыя і з ахвяры выцэджвалася ўся кроў, "якою, - сведчыць храніст, - яны абмазвалі свае галовы і адразу ж хутка разгортвалі ветразі сваіх караблёў..."

Пагрозлівым знешнім выглядам, адвагаю, адмысловым баявым умельствам, а таксама бязлітаснасцю варагі наводзілі жах на тых, хто ім супрацьстаяў, і часта перамагалі. Пераможаныя запаміналі іх скрываўленымі, "чырвонымі". І варагі, відаць, любілі называць сябе гэтак жа.

Аднак каб перамагчы, а потым надоўга застацца на заваяванай тэрыторыі, спатрэбіліся і больш спагадлівыя адносіны з мясцовым насельніцтвам, і нават новыя багі, і так было паўсюдна ў Еўропе. Тым больш, што варагі не заўсёды і заваёўвалі нейкую мясцовасць, а наймаліся яе абараняць, збройна служыць нейкаму тамтэйшаму ўладару. Рурыкавічы, умацаваўшыся ў Кіеве, палічылі мэтазгодным памяняць урэшце грознага Пяруна на хрысціянства. Прычым, усходняга ўзору, візантыйскага. Яно было найбольш прыстасаваным для прапаганды пераўтварэння ўдзельных княстваў у адну дзяржаву з гасударам "ад Бога", а не па найму, не кажучы пра "духоўнае" сяброўства з такой магутнай суседкай як Візантыйская імперыя. Плямёны новых земляў, што скарыліся Кіеву і плацілі даніну "за ахову", паступова, але дзякуючы новай царкве з яе манастырскімі разгалінаваннямі моцна засвойвалі, што належаць Цэнтру, дзе валадараць "русы", а самі яны іхнія падданыя, прыметнікава - рускія. Хрысціла людзей царква, якая мела тэрытарыяльна-дзяржаўную, а не толькі канфесійную адметнасць, - таму рэдка хто ведаў, што яна з грэкаў, "грэцкая", а казалі па сваіх ўладарах - руская.

Тым не меней мясцовае баярства, якое памятала: калісьці яно ставіла князя і той падпісваў умовы валадарання, прысягаючы, не магло змірыцца з тым, што яго імкнуліся ператварыць, калі ўжыць сучасны прававы тэрмін, з грамадзянаў у княскую маёмасць - халопаў. Успомнім, што некалькі пазней бацьку Івана Чацвертага, а потым яшчэ ў дадатак і самому Жахліваму ў Масковіі давялося двойчы фізічна знішчаць значную частку вольнага насельніцтва Ноўгарада, а астатніх вывозіць куды каго, каб на іх месца прыгнаць падняволеных халопаў сваіх, перш чым рэспубліканскія вольнасці сталі крамольнымі былінамі.

Лягчэй новыя парадкі ўсталёўваліся там, дзе людзей з самага пачатку пасялялі па загаду вялікага князя. На той час такім чынам засяляліся малалюдныя вобласці Верхняй Волгі, мясцовае насельніцтва якіх станавілася прыгонным. Князь Юрый Даўгарукі загадаў пабудаваць там шэраг астрогаў і манастыроў. Пасяленцаў прыганялі туды з розных месц і розных плямёнаў. (С. М. Салаўёў) Такія прыгонныя былі ўжо цалкам залежныя ад князя, ягонай уласнасцю. А паколькі сам уладар быў "рус", то іх натуральна называлі "рускімі", ды і самі яны сябе ўжо так называлі. Знакаміты сын Даўгарукага Андрэй Багалюбскі яшчэ ўзмацніў такі парадак і значна пашырыў кантынгент "рускіх", загнаўшы ў гэты стан не толькі сялянства і рамеснікаў, але баярства і малодшых князёў, і тыя казалі яму з вялікай крыўдай: "Мы прызналі цябе старэйшым, а ты абыходзішся з намі не як з родзічамі, а як з падручнымі".

Урэшце Багалюбскі, нават стаўшы вялікім князем, не адважыўся вярнуцца ў Кіеў, разумеючы, што там атрымае куды больш рашучы адпор сваім амбіцыям суверэна і можа страціць не толькі галоўны стол, але і галаву. Так яно, дарэчы, і атрымалася. Полацкае ж княства сумесна са Смаленскам ды Менскам адасобілася яшчэ раней і нават мела свой Сафійскі сабор, як сімвал яшчэ і царкоўнай незалежнасці.

Так пачалося разыходжанне "русаў" і "рускіх" на дзяржаўна-этнічным узроўні. Тры сотні гадоў татара-мангольскага ўладарання, калі паўночна-усходнія рускія князі ярлык на свой стол наогул атрымлівалі з рук ханаў Арды, канчаткова адасобілі іх ад былых суродзічаў па часах Кіеўскай імперыі. Просты народ стаў для ўладара жывым таварам, уласнасцю - значыць, "рускімі".

Славянская Старая Русь знікала за пагоркам часу. Тым не меней, захаваўшы ранейшую ментальнасць, уладары і ідэолагі Маскоўскай дзяржавы, узмацніўшыся пасля ліквідацыі васальнай залежнасці ад Арды, узяліся спакваля за ранейшую справу Рурыкавічаў. Перш наперш была рэканструявана так званая "шапка Манамаха", якая насамрэч належала да таго нейкаму татарскаму князю. Масковія абвяшчае сябе Рускай дзяржавай з нібыта спадчынным правам яе вялікіх князёў на ўсе былыя вотчыны Рурыкавічаў. Становіцца афіцыйнай новая назва пашыранай войнамі нядаўняй Масковіі - Вялікаросія. А следам узнікае яшчэ адна назва - Расія. Кіеўскія ж землі ў Маскве абвесцілі Маларосіяй. Аднак яе насельніцтва, нягледзячы на ўціск і магутную ідэалагічную апрацоўку, урэшце назвала сваю айчыну іначай - Украінай, а сябе - украінцамі. Збройнай сілай і палітычнымі хітрыкамі ліквідаванае Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, без украінскіх земляў і Жамойціі з Аўкштатыяй і Земгаліяй нарэшце ўсё грунтоўней абжывае назву, якая да таго мела ў пэўным сэнсе крыху "вандроўны" характар - Беларусь, і гэта нават дзіўна, бо яе народ менш чым хто прэтэндаваў, здаецца, на нарманскую спадчыннасць. Тым болей, што частка яе шляхты дзеля асабістых выгод прымкнула да новых вялікіх князёў - з заходнееўрапейскіх перасяленцаў літаў, пачаўшы і сябе гэтак называць - літвінамі, значыць, наёмнымі ваярамі, якімі калісьці былі і русы-русіны, пакуль канчаткова не асіміляваліся, не зліліся з карэнным насельніцтвам у адно - беларусаў. І гэта ўжо - грунтоўная этнаназва карэнных насельнікаў Беларусі, у якую паядналіся ажно некалькі старажытных плямёнаў і тыя людзі, што перайшлі сюды на пастаяннае жыхарства з другіх бліжніх і дальніх земляў, прыняўшы як сваё мясцовую мову, звычаі, а часта і Бога.

Дарэчы, сама дынастыя Рурыкавічаў канчаткова перасеклася ў канцы 16 стагоддзя. Задвалася б, ужо няма каму і прэтэнзіі прад'яўляць на вотчыннасць. Не, аказваецца, вірус імперскасці перасяляецца ў паняцце "рускія", ад якога ў першую чаргу пакутуюць самі ягоныя носьбіты, адчуваючы на ўзроўні падсвядомасці гэтую этнічную недаспеласць. Так што нездарма прэзідэнт новай паслясавецкай Расіі звярнуўся да сваіх грамадзян зусім па іншаму, чым ранейшыя ўладары імперыі і іхнія ідэолагі-памагатыя: РОССІЯНЕ.

Напаследак згадаем, за што на акадэміка Б. Рыбакова са злоснай лаянкай абрынуліся новыя "рускія патрыёты". Не дагадзіў. Бо доказна пацвердзіў непазбежнасць падзелу старажытнарускай Кіеўскай імперыі на незалежныя нацыянальныя дзяржавы. "Гэты працэс, - адзначыў гісторык, - можна параўнаць з развіццём шматдзетнай сям'і, у якой к пэўнаму тэрміну падняліся ўзгадаваныя дарослыя сыны, гатовыя да самастойнага жыцця". Сямейка, канешне, атрымалася яшчэ тая. І ці адна яна такая была ў гісторыі! Прачытайма хаця б і "Іудзейскую войну" Іосіфа Флавія. Ці сведчанні пра станаўленне Францыі. Тым не менш гісторыю не пераробіш, яе варта б толькі ўлічваць. Бо рабіць выгляд, што нічога не мяняецца, значыць, у выніку наступаць на тыя ж гістарычныя граблі.

Упершыню апублікавана ў газеце"Наша слова",1993.

"РУССКИЕ" ГРЁЗЫ ИНОРОДЦЕВ

(Адмыслова на рускай мове, бо адарасавалася ў рэдакцыю маскоўскай "Литературной газеты»)

У Расіі ўжо другое дзесяцігоддзе, пакуль алігархічная ўладная карпарацыя ўсякімі хітрыкамі перапампоўвае агульнародныя прыродныя рэсурсы на Захад і за атрыманыя шматмільярдныя еўра-доларавыя прыбыткі набывае там шыкоўную маёмасць, цэлыякаралеўскія палацы, пляжы ў Іспаніі і Паўднёвай Францыі, яхты, футбольныя клубы, уладкоўвае дзетак у Швейцарыі і Англіі бліз бацькоўскіх капіталаў (для Расіі гэта страчанае пакаленне), прыручаныя імі палітыкі і публіцысты ўпарта распрацоўваюць "нацыянальную ідэю", "рускую" - у шматнацыянальнай федэратыўнай нібыта дзяржаве. Зразумела ж, па-ранейшаму ідэю імперскую, з упорам на "вяртанне" пад арліныя кіпцюры метраполіі нядаўніх савецкіх рэспублік, хоць тыя, як убіваецца ў свядомасць расейцаў, і былі нібыта ў СССР дармаедамі, нахлебнікамі. Здавалася б: дык навошта вам тады зноў гэтыя "дармаеды"? Няўжо сваіх мала і "жыццёвай прасторы" не хапае?

Адным з выданняў, якое гэтым з імпэтам займаецца, стала ўплывовая "Литературная газета» - цяпер, падобна, асяродак "патрыятычнай", як гэта абвешчана, творчай эліты краіны. Апошнім часам асаблівы націск робіцца на канчатковае "воссоедіненіе" Беларусі.

Адна з такіх маштабных акцый - публічнае абмеркаванне праекта "аднаўлення Русского міра", каб прывучыць насельніцтва Расіі да заканамернасці "прысабечвання" земляў суседзяў згодна з дактрынай яшчэ часоў Рурыкавічаў, і таму яшчэ, што мноства людзей там карыстаюцца, бачыце, рускай мовай, ажно часта на шкоду сваёй, як у Беларусі.

У дыскусіі суседзяў паспрабаваў узяць удзел і аўтар гэтых радкоў, беларус. Паслаў у "ЛГ" артыкул, а той як у пустэчы знік - ні знаку пра яго, ні гуку. Але і зараз вырашыў не перакладаць тэкст, няхай "рарытэтна" застаецца на мове, на якой першапачаткова ствараўся ў палемічным узрушэнні душы.

Аўтар

Не получается быть беспристрастным соседом-наблюдателем, как сначала намеревался, заглянув в статью Александра Ципко «До полной гибели всерьез» (ЛГ,2006, №51). Уж больно автор втянул в «дело» и нас, бнлорусов. Поведав, во-первых, что «их», то есть нас ещё до 1917 г. некие умники считали-де какими-то «русскими вообще» (?), наряду с «малороссами», а во-вторых, перейдя к современности, ещё и объявив, что «население БССР» поддержало ГКЧП, (вот как, а мы, местные, и не подозревали, что так-таки дружно), и то же, оказывается, - «значительная часть населения Украины». У белорусов, что и говорить, немало нехороших качеств, склонны они, опять же в немалом числе, к консерватизму (у нас это называется «абачливасць», осмотрительность т.е.), но именно поэтому мои земляки не могли одобрить государственный переворот, притом военный, путч. Г-н А. Ципко - политолог-социолог со стажем и докторской учёной степенью, приучен вроде бы опираться на документы. Так на какие же документы, на какие социологические опросы-данные он опирается в нашем случае? ГКЧП, да будет ему, автору, известно, в Беларуси «документально» не поддержал вообще никто, в том числе ни ЦК КПБ, ни номенклатурный Верховный Совет БССР, элементарно затаившись и выжидая чья возьмет в Москве, только и всего. Что касается Украины, то о каком одобрении (даже «поддержке»!) глаголет А. Ципко, если подавляющее число её граждан, подавляюшим же числом голосов (более 80 %!) как раз проголосовало на республиканском референдуме вообще за выход из состава СССР, то есть за свободу - «и свистите во все свистки!», как выразился русский поэт. А вот на всесоюзном референдуме о «преобразовании» как раз не было даже вопроса такого - «согласны ли вы, чтоб ваша республика вышла из состава СССР»? Зачем же мусолить без конца, что народ-де страны высказался за сохранение СССР? Были только вопросы - без изменений оставить? или сохранить в качестве неизвестно как «обновленной федерации»?. Побоялись организаторы спросить у людей прямо. Хотя в те времена большинство, возможно, ещё и высказалось бы против роспуска СССР. В свое время и смерть Сталина многие искренне оплакивали. «Привычка жить вместе», как философски заметил А. Ципко. Рабская психология в массовом сознании выветривается не скоро, и известных библейских сорока лет оказывается маловато, если перед тем жесточайшая «селекция» проводилась в течение нескольких веков до 1917 года да плюс 70 с лишним лет советского большевизма.

Что-то путает А. Ципко и когда утверждает, что-де «в Союзе подавлялось национальное самосознание великороссов... а рост самосознания всех других народов СССР, напротив, всячески(!?) поощрялся». Что ж, для прояснения истинной картины этого «поощрения» приходится привести лишь несколько наших, белорусских примеров, подобных которым могут в немалом количестве предъявить другие народы и народности СССР.

Как известно, после восстания 1863-1864 г.г. в нашем регионе, в Петербурге было «высочайше» запрещено даже упоминать название «Белоруссия», её переиначили в безликий Северо-Западный край, который интенсивно принялись «руссифицировать». Сначала с помощью военных карательных экспедиций и гарнизонов, а следом - «духовно». Соратник печально знаменитого у нас генерал-губернатора Муравьёва по выразительной кличке «вешатель» опекун «просвещения» края некто Корнилов так докладывал «наверх»: в Белоруссии «сто тысяч штыков не сделают того, что сделает одна русская школа».

И в самом деле, достигла сия школа за каких полсотни лет успехов весьма преизрядных. Тем не менее к началу революции 1905 г. в «крае» откуда ни возьмись всё же объявились белорусские интеллигенты, хоть и в малом количестве для такого края, - поэты, драматурги, языковеды, историки... А к событиям 1917 года их уже заметно и прибавилось. Несомненно большой протестный потенциал стал причиной того, что многие, если не большинство из них, начали воспевать «пролетарскую» революцию, комиссаров-большевиков, затем советскую власть. Но воспевать на... запрещенном ранее для письменного пользования и «присутственных мест» белорусском языке.

Всего считанные годы терпела это власть большевиков. Но уже к середине 20-х годов сначала поодиночке, а с 1930 г. уже большими группами «националов» начали жестоко «вычищчать». За некий «белорусский национал-демократизм» и само собой - как «иностранных шпионов и диверсантов», в том числе героев Гражданской войны и пламенных большевиков, только за их белорусскость. В самом конце ХХ столетия издан уникальный справочник под названием «Вынішчэнне»("Истребление"), составленный племянником расстрелянного в 1937 году талантливого поэта-лирика (и пламенного комсомольца!) Валерия Морякова, тоже литератором Л. Моряковым, где документально подтверждено, в каких чудовищных масштабах, как заметил Народный поэт Беларуси Нил Гилевич, как беспощадно, как целенаправленно истреблялась командированными из Москвы "чрезвычайщиками" национальная белорусская творческая интеллигенция, которой и без того ещё было маловато для 10-миллионного народа. В 1930 г. репрессировано 35 литераторов, в 1933-м - 27, в 1936-м - 50, в 1937-м - 43... В результате к 1939 году осталось более-менее литературно квалифицированных "недобитков" в пределах 15 душ. И то многие писали уже на русском языке. А вот даже на еврейском идиш (в Беларуси, где до революции проходила "черта оседлости", было значительное количество евреев) уже не отваживались. "Каждые девять из каждых десяти белорусских литераторов, - пишет Нил Гилевич в своей книге замечательной публицистики "Толькі мы самі"(М.,2006), - оказались репрессированы, расстреляны или сосланы на мучительное умирание, на лютую погибель на край света"... А ещё же архитекторы, художники, артисты, учёные, да просто учителя, агрономы, инженеры - за одно то, что пользовались... белорусским языком, - замечает Народный поэт, - многие тысячи талантливейших людей, интеллектуальный хребет народа, сгинули в сиберных краях России, от тундры Зауралья до ледяного Магадана, каторжным трудом интеллектуальной элиты Беларуси построены там шахты, нефтепромыслы, золотые рудники, города, костями их вымощены российкие северные дороги!

Сколько уже лет минуло, а даже теперь люди подсознательно боятся изъясняться на родном языке, тем более, что ещё хозяйствуют мощные пророссийские имперские силы, ещё охотятся вовсю вроде бы и "свои" спецслужбы за белорусскоговорящими гражданами. Зато вольготно на всех подмостках, со всех экранов и в эфире тем, кто славит русских, их величие и особую какую-то православность. И "своим" таким вольготно, и гостям московским. "Посмотрите хотя бы на ту же Бабкину, - замечает с грустью поэт, - как лихо и самоуверенно, будто у себя дома, притопывая и галёкая, зычно кричит она с главных сцен Беларуси :"Россия! Россия! Россия!" А вот белорусского слова рядом не слыхать". А ведь Беларусь вроде бы и суверенная, и СССР она в числе четырех республик основывала, и полноправный член Организации Объединенных Наций изначально, даже опять-таки в числе основательниц.

Это враги России, русских развалили "русскую"(!!) державу, уверен А. Ципко.

И чем же наш доктор социологии и политологии желал бы удержать народы-нации в "русском" Союзе? Рекомендация убедительна, как штык усмирителя времен генерала-"вешателя" Муравьёва: беспощадной военной силой. Вместе с цитируемым им вельможей времен всесилия ЦК КПСС Шахназаровым, ещё и при Горбачёве-президенте влиятельным советником-спичрайтером, которого Александр Яковлев в своей пронзительной книге воспоминаний "Сумерки" подозреает в том, что тот "помог" проделать большую дырку в шлюпке Перестройки", он сожалеет, что в момент ГКЧП "не было признанного вождя, готового пойти до конца, взять на себя ответственность за кровопролитие". Не нашлось-де доморощенного "русского" Пиночета, готового "без колебаний" отдать приказ: "Пли!" Мало, выходит, натворили "саперные лопатки" в Тбилиси, не в счет штурм телебашни в Вильнюсе, пулемётная стрельба по демонстрантам в Риге и прочие "кровавые шалости" усмирения. "Русская нация", по мнению учёного автора, тогда, дескать, подкачала, оказалась "неспособной" решительно унять националистический зуд инородцев. Ах, проявил де слабину "русский мир", а потому "проиграл вчистую ХХ век".

А проиграл ли? Или проявил наконец историческую мудрость, дальновидность? И, может, это всё же победа? Разума победа. Христианства, если хотите. Да, мудро и дальновидно повели себя в этой исторической, судьбоносной для этноса ситуации россияне. Конечно, имея под ружьем тьму одних спецназовцев, куда как просто главнокомандующему рявкнуть это ухарское "Пли!" Тот же А. Яковлев пишет, что маршал Язов и начальник КГБ Крючков были даже очень непрочь спровоцировать бойню в Москве, и только благоразумие Горбачева "сорвало запланированную провокацию", за что тот потом наслушался немало упреков в "малодушии": такую силищу военную имел-де под рукой, а не применил. Что ж, вон и Чечню собирались одним полком десантников за сутки "успокоить". Но не приведи Господь, столкнулись бы с одной лишь Украиной, как это мечтается до сих пор азартным лужковым! Всем бы тогда мало не показалось. Уж А. Ципко-то лучше других должен бы знать характер своих земляков, неважно, что теперь от них открещивается: ишь, хотели и его, ответственного сотрудника "Молодого коммуниста" втянуть в свой националистический хоровод ещё в советские времена, совратить на пение "сепаратистских" песен. Но фамилия ещё не всё, это мы понимаем. Мало ли какую предки ему передали по наследству. Ну была от "малороссов", а вот он теперь вообще от прежнего возможного родства открещивается.

Да что ж, в прошлом это - и у него, стало быть, но и у них, потому что давно уже утвердили себя "малороссы" как украинцы - наследники вольной и грозной Запорожской Сечи. Упорный, гордый народ украинцы. А кто помнит Советскую армию, знает, что именно они из солдатской массы чаще других попадали в младшие командиры (офицерский состав это само по себе), и командирами они были надежными.

А. Ципко постоянно сетует: ах, недальновидно поступили большевики, дав народам возможность сохранить какие-никакие, но отдельные (фанерой, правда, разгороженные) комнаты в советской коммуналке. Но ведь это, национальная автономность то есть, было главным почему потерпели крах имперские силы в Гражданской войне, и Октябрьский переворот (или пусть революция) оказался успешным. Зато потом, укрепив вертикаль власти с московским центром, сетует автор, "недальновидно" большевики все же не разрушили и фанерные выгородки националов, чтоб был не просто колхоз, а уж колхозище. Так нет же, Ленин указал национальные чувства поощрять. Выше уже сказано, на примере Беларуси, как это происходило на самом деле. "Надобно ли специально отмечать, - пишет Нил Гилевич, - что на месте уничтоженной либо сосланной на каторгу (в Россию!) белорусской интеллигенции присылались люди иной национальной ментальности, прежде всего и больше всего из России понятно... которые твердо "знали" куда и ради чего призывает и ведет "руководящая сила" Центра. К Котлу!.. Одному, дабы смешать-перемешать все языки, все культуры, все народности... Но не просто перемешать, не ради усредненности даже, а заглотив, ассимилировав и переварив в русскоязычной массе. Сколько в этом было мудрости - хорошо видно сегодня. Подрыв основ сверхмогущественной державы содружества народов начался именно тогда - когда начали уничтожать белорусские (украинские, казахские, молдавские) школы".

А верный выучке в "Молодом коммунисте" А. Ципко всё-таки сетует: ах, Ленин виноват, требовал "уступок" со стороны великороссов к инородцам, а надо бы уже вначале, как только Гражданскую войну выиграли: "Пли!" - и делу конец, никакого тебе "союза равных наций" и "дружбы народов". Так было же, при Сталине, неужто мало?

Но тут, в этой связи обратим внимание ещё на одно высказывание Ленина, которое уважаемый автор почему-то обошел стороной. На то, где вождь пролетарской революции говорит про "обрусевших инородцев", которые очень часто и опасно склонны и "пересаливать" по части "истинно русских настроений".

Уж эти "истинно русские настроения"! Вот в Беларуси ажно примелькался российский думский деятель Бабурин. Этот, возможно, тоже считает себя на все сто процентов "великороссом". А как быть с фамилией? Псевдоним что ли? И в обличье нечто тюркское, правда. Так это кто же у нас на Восточно-европейской равнине уверенно может указать вообще свою родословную глубже третьего-четвертого колена? Да о какой такой "расовой чистоте" вообще может иди разговор, если у "российского всё" Пушкина предок из Африки, а у Лермонтова - из Шотландии! О предках же московских царей и вообще речи нет.

Так все мешались-перемешивались, поди сыщи-угадай теперь чьи у кого "гносеологические корни" или гены. Куда важнее, кем человек себя ощущает, какова его ментальность, выражаясь по-нынешнему. И вообще ассимиляция пришлого населения ("инороцев", по Ленину) - нормальный процесс и даже прогрессивный. Если с этим не "пересаливать". Полистав национальные энциклопедии, можно обнаружить, что пришлые нередко становились даже гордостью избранной ими нации благодаря своей "роевой" энергии. Этим, кстати, целенаправленно пользуются США. Всерьез, видимо, придется заинтересоваться процессом и России, которая теряет по миллиону населения в год, причем главным образом "коренного" и славянского, а остальное хиреет и стареет несмотря на великие нацпроекты. В то же время г-ну Бабурину и иже с ним (фамилии благодаря телевидению на слуху и примелькались даже) хочется ещё "прирастить" территорий за счет слабейших соседей. Беларусь заглотить, к примеру, и помельче кого. Опасные грёзы это. Из прошлого. В нынешней же ситуации и имеющуюся в наличии территорию через десяток-другой лет хорошо если будет по силам добротно обустраивать и надежно беречь. Значит, надежда может быть в основном на молодых иммигрантов, на пришлых. Но не плененных, не за счет хитрых аншлюсов соседей!

Это очень ответственный момент - ненасильственная натурализация. Те же американцы - англо-саксы и прочие западно-европейцы когда-то сильно обожглись на эксплуатации рабов, захваченных в Африке. Теперь потомки тех рабов, уже афроамериканцы, или негры, как их недавно называли, требуют к себе особого отношения и даже материальной компенсации за страдания предков. Компенсацию, естественно, должны бы вроде выплачивать белые американцы. Все? Словом, наученные опытом прежних времен, США разработали серьезную программу по укоренению новых иммигрантов. Вплоть до экзамена на знание государственного языка, конституции, а при получении паспорта желающий получить гражданство ещё и произносит клятву верности Америке и одной ей.

А на что уповают единомышленники А. Ципко, поборники глобального на всю Восточную Европу "русского мира"? На силовое принуждение? И что из этого может получиться? Новый-старый кипящий этнический Котёл (см. высказывание Нила Гилевича), из которого пар будут стараться не выпускать даже в "свисток" публичного обсуждения ситуации? Да ведь какие бы меры на основе генеральского "Пли!" не применять, природа всё равно потребует своего, и новое болезненное, если не трагическое, "роение" неизбежно. Да даже малые народности, обитающие на своей испокон родовой территории, пусть и в условиях изощренной их русификации всё равно будут стркмиться хотя бы духовно обособиться, втихую ненавидеть русификаторов, и всё это до следующего какого-либо государственного катаклизма типа новой Перестройки или (упаси Бог!) серьезного военного конфликта извне.

А что же пришлые, которые при нынешнем положении дела всё больше станут замещать аборигенов? Если не ассимилируются, это не сулит обществу ни процветания, ни стабильности. А захотят ли пришлые в России, да ещё сплоченные в мощные диаспоры, стать "русскими" - очень большой вопрос. Особенно если вдобавок станут мутить воду ретивые поборники особого "русского мира". Это при том, что и коренные жители, аборигены смутно представляют: а почему их этноназвание звучит определением, а не существительным, как у соседей. Скажем, во Франции - это француз, в Эстонии - эстонец и т.д. А то: Россия - и вдруг "русский", явное притяжательное прилагательное, указатель, так сказать, - кому принадлежит предмет. Да уже в 16 столетии стал последним этот "предмет", царь Иван Четвёртый Грозный! Давно сгинул тот "рус" из Рюриковичей, а вот эхо государственного холопства целой нации, это прилагательное, утерявшее корень, его произвевший, обрело как бы самостоятельность, как Нос у Гоголя, и уж который век на прекрасную страну оторопь наводит и брожение умов побуждает. Неспроста же и А. Ципко извлек из архивов давно отзвучавшее этноназвание - великороссы. Велико! Не обратив внимания, что это уже другого корня слово и соответственно другое понятие имеет, кому охота, можно по словарям сверить.

Что же касаемо распавшейся империи, стоит ли так по ней стенать? Конечно, раз империи возникали, значит, они в природе для чего-то предназначены. Но с точки зрения простого смертного, как их ни облагораживай, - это своекорыстная власть центра, и держится на штыках главенствующего народа, вернее, народу мафия имперствующих хитро внушает, что он-де "главенствующий", хоть на самом деле ему достаются лишь имперские тяготы, а правящая группа создаёт себе особые, "райские" условия жизни, начинает " с жиру беситься", пока не деградирует, разорив предварительно страну до обнищания.

А тем временем приходит время, созревают в лоне разлагающейся империи молодые нации - и империя разрушается. Хорошо, если мирно. Это опять-таки закон природы. Закон выживания вида. В нашем случае - Человечества. Препятствовать ему - значит вредить виду, всем. Нация, созрев, не может не пытаться (хотя бы) выйти из империи, как пчелиный рой из материнского улья, опытный пчеляр не препятствует этому, а с уважением учитывает. А вот дружить народам, поддерживать один одного без претензий на превосходство и роль "старшего" - это опять же естественный закон выживания Человечества как вида. Это по-божески, это по-христиански.

------------------------------------------------------------

Д А Р Э Ч Ы:

Час ад часу і ў нас яшчэ не перавяліся мысляры, адны з якіх схільныя лічыць, што народ тутэйшы патрэбна каб зваўся "ліцьвіны", бо назву "беларусы" яму прышчапіла расейская імператрыца, а другім здаецца, што беларусаў як асобнай нацыі няма, бо насамрэч гэта "рускія", толькі задураныя палякамі. Але! Хто такія рускія, а хто "русы", выразна акрэсліў яшчэ цар Масковіі Іван Чацверты (Грозны), - паміж іншым, напалову наш суродзіч паходжаннем па лініі маці, Алены Глінскай, - калі займаўся палемічным ліставаннем з князем Курбскім: той, шукаючы паратунку ад дзікай расправы, збег у Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (такая поўная назва гэтай магутнай у свой час сярэдневечнай дзяржавы). Дык вось, Іван Грозны заяўляў, што сапраўдны "рус" у Маскоўскай дзяржаве - толькі ён, нашчадак варага Рурыка, а ўвесь народ, якім ён распараджаецца, у тым ліку князі і баярства, - ягоныя "халопы", "русскіе". Можна дадаць, што "халопамі" ў Масковіі называліся рабы ці іхнія прыняволеныя нашчадкі. І ўсе ў Масковіі, ад селяніна-смерда да князёў і баярства, самі называлі сябе "холопамі Государевымі" (Н. М. Карамзін, С. М. Салаўёў, Э. Радзінскі). Дык хто адчувае сябе "холопом", няхай называецца як яму весялей. А мы ў сваёй дзяржаве, - тыя, хто не жадае быць нічыімі халопамі, з гонарам будзем адстойваць уласнае нацыянальнае імя, якое нам падаравала Гісторыя. Згадалася: быў у нашым краі да хрысціянізацыі язычніцкі бог дабрыні і спагадлівасці - Бялун. У народных паданнях ён доўга заставаўся незабыўным, бо па духу аказаўся надта ж блізкім да Ісуса Хрыста, якога ці не таму даволі лёгка і прызналі, тым не меней так і працягваючы называць сябе "бялынічамі", "белымі". Вось і ў прымаўках кажуць: "Цёмна ў лесе без Бялуна", ці: "Добраму і Бялун спрыяе". Вось якое наша імя! Імя, якое ўрачыста агучвалі (і за якое жыцця не шкадуючы змагаліся!) Кастусь Каліноўскі і Францішак Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч і Янка Купала, а ўрэшце заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі і БССР. Ніякія маскоўскія цары і імператрыцы нам яго не "прышчаплялі", гэта па меншай меры наіўна.

Хто дужа цікавіцца гэтым, можа пачытаць хоць бы і навейшае грунтоўнае даследванне маладога вучонага Алеся Белага "Хроніка Белай Русі" (Мн.,"Энцыклапедыкс", 2000). Што "літва" - не "спрадвечны, натуральны для гэтай зямлі тэрмін", як усё яшчэ падаецца камусьці, сведчыць хаця б ужо тое, што не згадваецца ў несмяротнай гістарычнай працы летапісца кіеўскага Нестара "Повесть временных лет", дзе пералічаны ўсе плямёны ўсходняга славянства, нават тыя, пра якіх мы зараз увогуле ўжо нічога не ведаем.

"Літва" з'явілася значна пазней, а адкуль і што азначае сам тэрмін, можна даведацца ў працах вельмі адказнага сучаснага даследчыка Здзіслава Сіцько і іншых, якія цяпер, дзякаваць Богу, займелі магчымасць карыстацца заходнееўрапейскімі і амерыканскімі архіўнымі зборамі. Калі коратка і спрошчана, "літвой"(літамі) называлі ў землях саксаў вольнаадпушчаннікаў з ліку палонных заходніх славян, якія неслі вайсковую службу. Пасля разгрому іхняга паўстання ў адказ на прымусовае насаджэнне новай, хрысціянскай рэлігіі, літы-славяне мусілі ратавацца ўцёкамі ў іншыя землі, і нейкая частка з іх папрасіла прытулку ў Полацкім княстве - зноў жа з абавязкам несці вайсковую службу на карысць Полацка. Таму ў нашых летапісах так часта і трапляюцца паведамленні, што князі ў баявыя паходы "бралі Літву". А паколькі вайскоўцы значна часцей за іншых атрымлівалі шляхецтва (а напачатку толькі яны і атрымлівалі), то не дзіва, калі сярод шляхты аказалася шмат літвінаў. Гэта былі адважныя і вынослівыя людзі, і частка з іх з пакалення ў пакаленне станавілася кандацьерамі - служыла збройна тым, хто наймаў. З цягам часу яны паядналіся праз шлюбныя саюзы хто з нашымі продкамі, хто - з палякамі ці жмудзінамі, а з пачатку 16 стагоддзя іх можна сустрэць і на маскоўскай вайсковай службе.

Сённяшняя Летува з годнасцю доўжыць святую традыцыю літаў змагацца за свабоду, не шкадуючы жыцця. Хвала і шанаванне нашым мужным і годным суседзям-летувісам! Але ж і беларусы зусім не горшых продкаў-русінаў маюць, нават дадалі нейкім чынам прыметнікавасць "балта", ці "белыя", што значыць, незалежныя, вольныя. Дык трэба перастаць толькі займацца нацыянальным мазахізмам і, аб'яднаўшыся, упарта змагацца за ўласнае годнае жыццё, прыносячы хвалу Богу за тое, што дадзена нам на гэтай зямлі.

Упершыню апублікавана ў газеце "Народная Воля", 12.12.2003.

Post sriptum. Згадваючы Рэдзьярда Кіплінга

Ёсць пісьменнікі, кнігі якіх хочацца трымаць паблізу і час ад часу перачытваць - хаця б старонкамі, хаця б асобнымі строфамі і радкамі. Каб умацаваць уласны дух, паднавіць у сабе камертон высокаякаснага мастацтва, і адчуць сваю належнасць да несмяротнага, будзем спадзявацца, Чалавецтва. З замежных Майстроў (антычныя класісікі - гэта ўвогуле асобная кагорта - Алімпійцы!) для мяне такімі сталі француз Анарэ дэ Бальзак, амерыканец Джэк Лондан, з англійцаў жа - перш-наперш Рэдзьярд-Джозеф Кіплінг (1865, Бамбей - 1936, Лондан). Асабліва ж уразіў ягоны верш - "If", які адразу займеў асобнае ад аўтара жыццё (канешне, у школьныя свае гады я нічога такога не ведаў ды і пасля зацікавіўся падрабязнасцямі толькі тады, калі звярнуў увагу на час стварэння шэдэўра, - амаль сотню гадоў таму!).

Не сказаць, што надрукаваўшы гэты твор, аўтар, як гэта гаворыцца, прачнуўся знакамітым. Знакамітым ён ужо быў, нават сусветна і ажно атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1907 г.). А ў тыя часы яна прысуджалася крыху ў іншых умовах, чымся цяпер, калі проста дзіву даешся, знаёмячыся з опусамі новаспечаных лаўрэатаў. І быў ужо Рэдзьярд Кіплінг празваны іранічна ў колах ліберальнай грамадскасці свайго часу і ўхвальна ў асяродку шматлікіх прыхільнікаў імперскім бардам Англіі. Для замежнікаў жа ён атаясамліваўся з паняццем "тыповага" англійца, а існавала нават выразнае азначэнне "англійскага характара", якое не ва ўсім супадала з выявамі "дэндзі лонданскага", але было не меней прыцягальным. Вось адразу ўспамінаецца Джозэф Конрад, польскае прозвішча якога ведаюць ужо хіба спецыялісты-літаратуразнаўцы, бо так прагнуў ён стаць англійцам! І стаў.

Што ж гэта за характар такі - англійскі? Бескантрольная ўлада манархаў у Англіі адной з першых у Заходняй Еўропе была дзякуючы рэвалюцыям нарэшце абмежавана моцным заканадаўчым парламентам, і краіна пачала развіваць свабодную рынкавую гаспадарку. Вынік атрымаўся някепскі: англійскія майстры і прамысловыя вырабы высока цаніліся ва ўсім свеце, у тым ліку ў Масковіі, цар якой, знакаміты сваёй дзікасцю Іван Чацверты, не толькі браў пад ўласную апеку англійскіх майстроў і негацыянтаў, але і прагнуў мець за жонку англійскую прынцэсу. Выдатны расійскі пісьменнік Аляксандр Купрын у эсэ пра Кіплінга заўважыў: "Краіна, якая вырабляе лепшую ў свеце сталь, варыць найлепшы эль, вырабляе лепшыя біфштэксы, выводзіць лепшых коней, якая стварыла ўмовы для свяшчэннай недатыкальнасці сямейнага ачага, слаўная амаль усімі відамі спорту, нацыянальны гімн якой заканчваецца цудоўнымі словамі, што прымушаюць нас, рускіх, плакаць ад бяссільнага хвалявання, - "Ніколі, ніколі, ніколі англіец не будзе рабом!"- толькі такая краіна жалезнай англасаксонскай энергіі, якая горда піша займеннік "Я" з вялікай літары, але раўніва аберагае да дробязей свае старажытныя звычаі... - толькі такая краіна магла спарадзіць сваю цяперашнюю нацыянальную славу - Рэдзьярда Кіплінга"...

Вось так. Дарма, выходзіць, некаторыя лічылі, што ён калі не просталінейны апалагет імперскай велічы сваёй краіны, то... ардынарны пісьменнік для падлеткаў, захопленых рамантыкай прыгод і падарожжаў. Як жа: хто ў школьным узросце прамінуў ягоную "Кнігу джунгляў" ці "Маўглі"? Але ж той верш, які называюць паэтычным запаветам Кіплінга. Ён мае зусім нібыта просценькую назву - "If"("Калі.."). А чытаеш - і за простымі сказамі выяўляеш цэлы сусвет, прыхаваныя сэнсы і адценні сэнсаў, а ўрэшце - характар творцы, характар сына свайго народа.

Апублікаваны ў 1910 годзе верш за кароткі час стаў вядомы чытачам многіх краін свету. Сам Кіплінг у аўтабіяграфічным эсэ згадаў, што даволі хутка "дваццаць сем народаў Зямлі пераклалі верш на свае дваццаць сем моваў і надрукавалі ў самых розных выглядах". У Расіі пераклады таксама распачаліся неўзабаве, мне вядомыя ва ўсякім разе шэсць розных перакладаў у розныя часы.

Што да Англіі, то верш "Калі...", "збегшы" з кнігі, як ужо скаана, набыў самастойнае жыццё. Яго перадрукоўвалі ў газетах і часопісах, у альманахах і анталогіях, змяшчалі ў календарах і на паштоўках, прышпільвалі на сценах гасцёўняў і спальняў. У школах вучняў прымушалі мала таго што завучваць на памяць, дык яшчэ і перапісваць у сшыткі. Аўтару давялося ў сувязі з гэтым нават публічна пратэставаць, бо прымус выклікае ў дзяцей адмоўныя адносіны, і якое ўжо тады "патрыятычнае" выхаванне.

У Беларусі ж пераклады вершаў англійскага майстра ўпершыню зрабіла ў эміграцыі Наталля Арсеннева. Цікавая акалічнасць: натхняльнікам гэтага стаў Антон Луцкевіч. Гэты выдатны нацыянальны дзеяч, знішчаны ўрэшце бальшавікамі-сталінцамі, пачаў яшчэ ў 1928 годзе і сам перакладаць Кіплінга, калі сядзеў ў "Лукішках" - польскай турме для палітзняволеных. Луцкевічу хацелася данесці да беларусаў Слова выдатнага англійца, які здолеў гэтак выразна выявіць працэс гартавання нацыянальнага характару свайго народа, дух упартай непахіснасці і свабоды. І сам, дарэчы, адпавядаў нацыянальным якасцям, якія заклікаў выхоўваць у сабе суродзічаў.

Варта дадаць, што ў наш час ужываюцца (сталі крылатымі) фразы Кіплінга без спасылкі на аўтара. Прыкладам, "Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход, і з месцаў ім не сысці" ці "Тварам у твар на краю зямлі". Хочацца ўспомніць тут і хоць некалькі радкоў з яго "Заклёну" (пераклад, праўда, на беларускую мову мой, аматарскі):

Перад Богам і людзьмі

Поўнай прыгаршчай вазьмі

Горсць зямлі айчыннай мілай,

К сэрцу потым прыкладзі

І над дзедаўскай магілай

Ціха шчыра памаліся

Ты за ппродкаў сваіх многіх,

Не вяльможных, а убогіх...

Зразумееш (у тым соль),

Чалавек любы - кароль!

І само сабой не толькі ў англамоўным чытацкім асяродку не забываецца кіплінгаўскі "If" ("Калі..."). На жаль, яго чамусьці абмінулі беларускія перакладчыкі, што мне пацвердзіў знаўца і сам выдатны майстар гэтай складанай справы Лявон Баршчэўскі. То пакуль, у чаканні адмысловага перакладу, ажыццёўленага прафесіяналам, што сягнуў бы ўзроўню арыгінала, на развітанне, шаноўны чытач, адважуся прапанаваць шэдэўр Рэдзьярда Кіплінга па-беларуску зноў жа ў варыянце аматарскім, зробленым мною пад назвай:

СЫНУ

Калі натоўп раз'юшаны кляне

Цябе за ўласныя ж хімеры,

Вер у сябе насуперак мане

І не крыўдуй на малавераў.

Чакай свой час у здзеку й тлуме,

Няхай ілгуць - не рэагуй на іх;

Даруй усім і аднаго не думай,

Што ты мудрэйшы за другіх.

Вучыся думаць - бойся летуценняў,

Бо мроі - рабская імжа.

Ці хваляць, ці клянуць - няма адценняў,

У іхнім голасе ілжа.

Маўчы, калі тваім жа словам

Абылганым балваняць прастакоў,

Калі жыццё разбурана, то знову

Ты падымі сваё з асноў.

Калі гуляць - пастаў на карту

Усё нажытае гарбом;

Прайграеш - шкадаваць не варта,

Стань жабраком, ды не рабом.

Умей прымусіць нервы, сэрца, цела

Табе служыць, калі ў грудзях

Даўно ўсё пуста, ўсё згарэла,

Сабе скажы: "Не скончан шлях!"

Будзь годным, размаўляючы з царамі,

Народу не кажы маны,

Будзь цвёрды з ворагам і гэткім жа з сябрамі,

Няхай з табою лічацца яны.

Калі напоўніш сэнсам гожым

Сваё жыццё, імклівы век,

Тады Сусветам уладарыць зможаш,

Тады, мой сын, ты будзеш Чалавек!

1910 г.

 

ЭРНЕСТ ЯЛУГІН (1936, станцыя Асінаўка Аршанскага, затым Дубровенскага раёна). Чытацкую ўвагу займеў асабліва сваімі творамі прозы на тэмы гісторыі Беларусі. Ужо другая па ліку яго кніга - "Мсціслаўцаў посах" стала сапраўдным бэстсэлерам. Пазней яшчэ адным бэстсэлерам, ужо ў пачатковы перыяд "Перабудовы", была аповесць (некаторыя лічаць - раман) пра трагедыю стваральнікаў БССР - "Без эпітафіі" (у часопісным ("Нёман") варыянце на расейскай мове - "После небытия"). Шырокі рэзананс мелі таксама яго эсэ, у тым ліку "Рой чалавечы", "Нарманскі след" ("Рускія..."), "Убачыць Мсціслаўца", "З цэху гісторыкаў" - пра славутага беларускага гісторыка М. Улашчыка і інш.

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

ДАСТУПНАЕ ПРАПАНОВА без крэдытнай авансавых плацяжоў

Добры дзень,

Якія вашы фінансавыя патрэбы?
Мы выдаем крэдыты як мінімум $ 2,000.00 да максімум $ 100,000,000.00 з зручнай працягласцю ў дыяпазоне ад 1 да 30 гадоў на вельмі зніжанай працэнтнай стаўцы 3%.

Вам патрэбен бізнес-крэдыт?
Вам патрэбен персанальны крэдыт?
Вы хочаце купіць аўтамабіль?
Вы хочаце, каб рэфінансаваць?
Вам патрэбен іпатэчны крэдыт?

Вам патрэбен велізарны капітал, каб пачаць свой бізнес прапановы, альбо пашырэнне? Вы страцілі надзею, і вы думаеце, што няма ніякага выхаду, і ваша фінансавае цяжар ўсё яшчэ захоўваецца?
Калі ласка, не саромейцеся звяртацца да нас для магчымага дзелавога супрацоўніцтва

Звяжыцеся з намі па электроннай пошце: constantloanfirm1@gmail.com
                                   constantloanfirm@yahoo.com

Напісаў SERGEY YAKUBOVA,
Дата 07/12/2017 Час 05:03

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1153
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4274
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34448