Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Аляксей Кароль: Лукашэнка зойме месца ў гісторыі пасьля Пазьняка і Карпенкі Друк E-mail
04.06.2015 | 20:45 |
Аляксей КарольУ дзень свайго 70-годзьдзя галоўны рэдактар газэты «Новы час», паплечнік Генадзя Карпенкі, палітык, журналіст і гісторык Аляксей Кароль распавёў Свабодзе пра «самы цікавы пэрыяд свайго жыцьця» - 90-я гады, калі Беларусь дамаглася незалежнасьці, а пасьля страціла амаль усе набыткі нацыянальнага Адраджэньня.

«Я сын палітсупрацоўніка, якога хацелі выслаць на Калыму»

- Спадар Аляксей, вы нарадзіліся ў мястэчку Копысь Аршанскага раёну, там жа, дзе і Аляксандар Лукашэнка. Ці ёсьць нейкія дзіцячыя ўспаміны, якія зьвязваюць вас і будучага прэзыдэнта?

- У Копысі я знаходзіўся толькі першы год свайго жыцьця. Нарадзіўся я там з той прычыны, што калі пачалася вайна, мая маці ўцякла тыламі зь Беластоку ў Копысь, дзе жыў яе бацька. А бацька мой удзельнічаў у апэрацыі «Багратыён», вызваляў Беларусь, атрымаў адпачынак і прыехаў у Копысь з-пад Кёнігсбэргу. Вось так і атрымаўся я. У 1946 годзе бацька мой вярнуўся з фронту, і жыцьцё пайшло па-іншаму - мы жылі ў Касьцюковічах, да сёмага клясу я хадзіў у школу ў Смаргоні, дзе бацька ўзначальваў райвыканкам, затым - у Маладэчне, а самастойнае жыцьцё ўжо праходзіла ў Менску.

- Ваш бацька быў партыйным сакратаром. Як ён ставіўся да вашых незалежніцкіх поглядаў?

- У мяне зь ім складваліся цудоўныя адносіны. Справа ў тым, што ў 1937 годзе ён ледзь ня быў рэпрэсаваны на апошняй стадыі. Я нават знайшоў дакумэнты ў архіве, якія сьведчаць пра тое, якія яму давалі вымову ў часы рэпрэсіяў, за што выключалі з партыі. Апошняй стадыяй была б Калыма, але ў 1938 годзе, калі сыстэма пераступала з нагі на нагу, калі замест Яжова прыйшоў Берыя, была частковая рэабілітацыя, што і выратавала бацьку ад высылкі. Ён пайшоў на фронт добраахвотнікам, прайшоў усю вайну на перадавой. Таму маё выхаваньне не было ў догматах. Калі ішла перабудова, я пытаў у бацькі, ці адчуваў ён і яго паплечнікі ў 30-я гады, што нешта ня так. Ён адказваў, што так, адчувалі, асабліва, калі па Прыпяці ішлі баржы з зэкамі, якія вывозілі ў высылку нявінных людзей.

«У першым клясе мне ставілі кол за слова „Сталін" з малой літары»

- То ваша вальнадумства магло праявіцца ўжо ў вельмі маладым узросьце?

- Так. Першы такі выпадак быў у першым клясе. Я напісаў слова «Сталін» з малой літары і атрымаў за гэта «кол». Бацькоў нават выклікалі ў школу. Правялі гутарку, даводзілі нешта. Быў шум вакол мяне, але ніякіх сур'ёзных наступстваў ні для мяне, ні для бацькі не было - ішоў 1954 год.

- Вы кандыдат гістарычных навук і аўтар трох кніг і манаграфіяў: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага. Адну зь іх вы пісалі пад доктарскую дысэртацыю. Чаму не абараніліся?

- Таму што пачалася перабудова, і я пайшоў у палітыку, кіруючыся тым, што яе цікавей рабіць, чым апісваць. А там ужо ўсё абрынулася - і вучоныя саветы, і ўсё іншае, таму мяне гэта ўжо не цікавіла. Вучоныя ступені важныя ў навуцы тады, калі ты ёй непасрэдна займаесься ці калі жывеш у гэтай установе. А калі ўжо рынуліся мы ўсе ў палітыку, натхнёныя пэрспэктывай дэмакратызацыі, гэта быў, па сутнасьці, парыў, які ахапіў на той час працэнтаў на 70 усе навуковыя колы. Іншая справа, што пасьля таго, як пачаўся адкат, бальшыня вярнулася на ранейшыя месцы, але частка засталася актыўнымі праціўнікамі аўтарытарнага рэжыму.

«Калі б Генадзь Карпенка быў зарэгістраваны ў 1994 годзе кандыдатам, вынікі выбараў былі б зусім іншыя»

- Вы ў дэмакратычным руху зь першых гадоў аднаўленьня Незалежнасьці. Але гэты час быў нядоўгі. На ваш погляд - якая падзея зрабілася тым самым «пунктам невяртаньня», пасьля якога дэмакратычныя сілы ўжо не маглі кардынальна паўплываць на сытуацыю? Забарона рэфэрэндуму ў 1992-м? Прэзыдэнцкія выбары 1994-га? Нешта яшчэ?

- Не, гэты момант быў пазьней. І дакладна, на мой погляд, яго вызначыў Генадзь Карпенка, калі ў 1999 годзе мы былі зь ім у Празе. Тады ён вырашаў для сябе балючае пытаньне - ісьці на віртуальныя прэзыдэнцкія выбары 1999 году ці пакінуць сябе для ўдзелу ў сапраўдных выбарах 2001 году. Ён вельмі напружана пра гэта думаў, мы размаўлялі ўсю ноч, едучы ў адным купэ. І сказаў ён такую фразу: «Выбары 2001 году яшчэ рэальна выйграць, потым сыстэма ўмацуецца настолькі, што будзе бессэнсоўна нешта рабіць». Я пагаджаюся з Карпенкам - на выбарах 2001 году яшчэ быў шанец для дэмакратычных сілаў, гэты і быў «пункт невяртаньня». Мая ацэнка - на тых выбарах ён мог бы стаць адзіным кандыдатам ад апазыцыі, бо ўсе полюсы дэмакратаў яго б успрынялі і прынялі. Ну, і вядома, што Генадзь Карпенка да тых выбараў не дажыў...

- А ці лічыце, што Генадзь Карпенка мог бы выйграць выбары 1994-га, калі б быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты?

- Калі б ён удзельнічаў, то вынік выбараў быў бы іншы. Недарэмна яго вылучэньня не хацелі ні Кебіч, ні апазыцыя БНФ. Якія былі дапушчаныя Генадзем Карпенкам памылкі? Ён ішоў досыць марудліва да рашэньня браць удзел у выбарах. Ён сам казаў мне пра гэта ў 1999 годзе, што яму не хапала апантанасьці, маўляў, ён то да Зянона сходзіць, то з Кебічам перамовіць у лазьні. Нерашуча, карацей, ішоў. Гэта яго ўласная ацэнка. Што да 1994 году, калі Карпенку не зарэгістравалі кандыдатам, у нас была такая ацэнка: у той сытуацыі пры настроі людзей, калі яны яшчэ не адкаціліся цалкам ад дэмакратыі, ад памкненьняў да пераменаў, ён быў найлепшай фігурай. І гаспадарнік, і дэпутат, і новая партыя. Калі мы зьбіралі подпісы за яго вылучэньне, то адчувалі - ён нармальна ўспрымаецца самымі рознымі пластамі беларусаў, і яны б аддавалі за яго галасы.

«Асэнсаваньне памылак апошніх 20 год - яшчэ наперадзе»

- Вы сказалі, што пункт невяртаньня - 2001 год. Разам з тым менавіта рэфэрэндум 1995 году часта называюць сьмяротным ударам па апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня. Як вы думаеце - ці рэальна тады было яго пазьбегнуць, прадухіліць? Што павінны былі зрабіць дэмакратычныя сілы, каб атрымаць іншы вынік? І ці ўвогуле такі іншы вынік быў магчымы?

- Я згодны з тым, што гэта быў сьмяротны ўдар па нацыянальным Адраджэньні. Ці была дэмакратычная альтэрнатыва - пра гэта ідзе спрэчка да гэтага часу. Мой адказ - была, калі б не было шэрагу памылак, якія былі зроблены яшчэ да гэтага рэфэрэндуму. Трэба было прыняць больш істотны закон аб партыях, не дапусьціць у 1994 годзе да ўдзелу ў выбарах папуліста (а тое, што гэты чалавек - папуліст, было вельмі добра бачна ўжо тады). Калі ў 1995 годзе ўлада была ў руках Лукашэнкі, было цяжка супрацьстаяць. Таксама ў 1995-м нават сярод дэмакратычных сілаў не было агульнага пляну дзеяньняў. Шэраг гэтых памылак аб'ядналіся ў ланцужок і вызначылі вынік рэфэрэндуму. Я думаю, што яшчэ раней памылкай было тое, што апазыцыя пагадзілася на ўвядзеньне пасады прэзыдэнта (пры прыняцьці Канстытуцыі 1994 году дэпутаты апазыцыі БНФ галасавалі супраць. - Рэд.). Калі трэба сказаць двума словамі, то я скажу наступнае - адкат адбыўся праз слабасьць нацыянальнай эліты, менавіта яе нясьпеласьць не дазволіла нам выйсьці на свайго Гаўла, а прывяла да зусім іншай фігуры.

- Як палітоляг ці дапускаеце вы дасьледаваньні кшталту «што было б, калі б...» - або гэта бессэнсоўна і гісторыя сапраўды ня мае ўмоўнага ладу?

- На жаль, гісторыя сапраўды ня мае ўмоўнага ладу. Але як адзін са спосабаў вывучэньня мінулага з фармуляваньнем лініі сваіх паводзінаў у сучасным - гэта цудоўны мэтад. Іншая справа, што часамі ня хочацца адказваць на такія пытаньні, бо ў іх закладзенае ўказаньне на пэўныя памылкі. Але як аналіз, як спосаб ацаніць тую сытуацыю гэта цалкам мае права на існаваньне. Тым больш, калі ўзяць нашу сытуацыю з 20-гадовым адкатам ад дэмакратыі, то зразумела, што далёка ня ўсе памылкі асэнсаваныя аналітыкамі і палітыкамі. Ёсьць мэмуары - і гэта цудоўная дапамога. Але аналітычная праца, манаграфіі, доктарскія дысэртацыі пра гэты пэрыяд - яны яшчэ наперадзе.

«Лукашэнка - пасьля Пазьняка і Карпенкі»

- Калі б вы рабілі такі аналіз, то як бы вызначылі месца Лукашэнкі ў гісторыі Беларусі?

- У гісторыю ён увайшоў. Але пасьля Зянона Станіслававіча Пазьняка і Генадзя Дзьмітрыевіча Карпенкі. Ацэнкі Лукашэнкі будуць хутчэй адмоўныя. Пазытыўныя ацэнкі маглі б быць, каб ён усталяваў аўтарытарны рэжым разьвіцьця, ён жа адразу ўсталяваў аўтарытарны рэжым стагнацыі.

- Цяпер вы журналіст і рэдактар. Раней узначальвалі газэту «Згода», цяпер - «Новы час». Падзяліцеся рэцэптам выжываньня незалежнага выданьня ў залежным і недэмакратычным асяродзьдзі.

- Ідэал аўтарытарнага і таталітарнага рэжымаў - адсутнасьць любой альтэрнатыўнай апазыцыйнай прэсы. Ён быў рэалізаваны ў СССР і ў гітлераўскай Нямеччыне, дзе былі толькі падпольныя ўлёткі і вядомая расплата за іх. На сучасным этапе такі ідэал аказаўся не пад сілу аўтарытарнаму рэжыму ў Беларусі. І здаецца, што не пад сілу ён і рэжыму ў Расеі. Таму праводзіцца іншая палітыка - трымаць незалежныя СМІ ў звужаным да нельга варыянце, у гета. Гэта дае магчымасьць апазыцыйным незалежным сілам выдаваць СМІ, якія прытрымліваюцца прынцыпаў аб'ектыўнасьці. Такія СМІ могуць разьлічваць на салідарную зьнешнюю падтрымку. А другая частка рэцэпту вельмі простая - працаваць, не здавацца, імкнуцца рабіць сваю справу.

* * *

Аляксей Кароль нарадзіўся ў 1945 годзе ў мястэчку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынём выканкамаў у розных раёнах Беларусі. Маці была настаўніцай. Школу скончыў у Маладэчне, потым - Менскі пэдінстытут у 1971 годзе.

Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме паваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945-47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар трох кніг і манаграфіяў: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.

У канцы 80-х пісаў даведкі на рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады 20 ст.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб'яднаньня сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне. У часе выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.

З 1992 году выдаваў незалежную газэту «Згода», якую закрылі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 году - за карыкатуры на прарока Мухамэда. Па факце перадруку гэтых карыкатураў была заведзеная крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам.

КМРадыё Свабода  

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 828
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10441
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32872