Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Эстэтыка arrow Пераможца «Прэс-фота Беларусі 2015» – Максім Сарычаў

Пераможца «Прэс-фота Беларусі 2015» – Максім Сарычаў Друк E-mail
19.04.2015 | 01:30 |

Фатограф атрымаў гран-пры сёлетняга конкурса за серыю «598 скрадзеных дзён» - пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых па ўсёй Беларусі напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.

Image 

Максім Сарычаў атрымлівае дыплом ад Сяргея Міхаленкі (адзін з арганізатараў конкурса, фотапартал "Zнята". Фота В. Заміроўскага 

«Напярэдадні Чэмпіяната свету па хакеі 2014 гады па ўсёй Беларусі было арыштавана больш за 300 чалавек: грамадзянскія і сацыяльныя актывісты, валацугі, прастытуткі. Па выстаўленых абвінавачаннях суд выносіў прысуды на тэрміны ад тыдня да месяца. Праект пра тое, што прапусцілі людзі, трапіўшы ў турму. Штодзённае жыццё, каханыя людзі і сябры, планы, штодзённыя дробязі, радасці і засмучэнні ў адзін момант засталіся на волі і ва ўспамінах. Рэальнасць звузілася да пракуранай камеры са зламаным унітазам, брудным матрацам, гарбатай у алюміневым кубку, чаканнем лістоў і дня вызвалення», -так апісваецца серыя-пераможца на сайце pressphoto.by.

Некалькі фота з серыі «598 скрадзеных дзён». Усю серыю, як і фота іншых пераможцаў, можна паглядзець на сайце конкурса pressphoto.by:

Image 

Image

Image

Image

Вынікі шостага адкрытага незалежнага фотаконкурса («ледзьве не сказаў - шматпакутнага» - адзначыў вядоўца цырымоніі Аляксандр Памідораў) былі агучаныя ўвечары 16 красавіка ў галерэі партала TUT.by.

Image

Image

Сябры ГА "БАЖ" Уладзімір Грыдзін і Сяргей Балай - сярод рэкардсменаў па колькасці атрыманых дыпломаў. Фота Радыё "Свабода"

Намінацыі і месцы:

«Навіны»
Адзіночныя:
1 месца - Сяргей Балай (Мінск). Фота з адкрыцця XXXV з'езда Саюза камуністычных партый у Мінску:

Image

2 месца - Кірыл Хілько (Мінск). Былы палітвязень і лідар беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Дашкевіч падчас чакання суда гутарыць са сваёй жонкай праз шкло міліцэйскага аўтамабіля:

Image

3 месца - Сяргей Серабро (Віцебск). Грамадскасць Віцебска развітваецца з вядомым паэтам Давідам Сімановічам ля морга на ўскрайку горада, бо гарадскія ўлады так і не далі памяшканне для жалобнай цырымоніі:

Image

Спецыяльную адзнаку журы атрымаў Уладзімір Грыдзін - аўтар фота, зробленага 20 кастрычніка 2014 года, на 10-ю гадавіну гібелі Веранікі Чаркасавай, каля яе магілы:

Image

«Навіны»
Серыі:
1 месца - Сяргей Балай (Мінск)
2 месца - Аркадзь Собалеў (Мінск)
3 месца - Сяргей Балай (Мінск)

«Спорт»
Адзіночныя:
1 месца - Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца - Мілана Харытонава (Брэст)
3 месца - Іван Уральскі (Мінск), Сяргей Балай (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы - Таццяна Зяньковiч.

Серыі:
1 месца - Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца - Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца - Кірыл Хілько (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Антон Дацэнка.

«Прырода»
Адзіночныя:
1 месца - Міхаіл Капычко (Магілеў)
2 месца - Дзяніс Дзюба (Мінск)
3 месца - Віктар Гіліцкі (Мінск)

Серыі:
1 месца - Ганна Іванова (Мінск)
2 месца - Павел Восіпаў (Мінск)

«Мастацтва і забавы»  

Адзіночныя:
1 месца - Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца і 2 месца - Яўген Ерчак (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы - Аляксандр Саенка.

Серыі:
1 месца - Алег Ігнатовіч (Мінск)
2 месца - Антон Мартысевіч (Мінск)
3 месца - Сяргей Балай (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Яўген Новак.

«Традыцыі»

Адзіночныя:
1 месца - Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца - Сяргей Балай (Мінск)
3 месца - Сяргей Міхайлаў (Салігорск)

Серыі:
1 месца - Сяргей Балай (Мінск)
2 месца - Аляксей Столяраў (Маладзечна)
3 месца - Ігар Матвееў (Віцебск)

«Партрэт»

Адзіночныя:
1 месца - Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца - Сяргей Балай (Мінск)
3 месца - Яўген Ерчак (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Алег Ігнатовіч.

Серыі:
1 месца - Максім Сарычаў (Мінск)
2 месца - Аляксандр Веледымовіч (Віцебск)
3 месца - Аляксандра Салдатава (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Аляксандр Кладаўа, Юлія Назарава.

«Паўсядзённае жыццё»

Адзіночныя:
1 месца не прысуджалася.
2 месца - Сяргей Гапон (Мінск) і Яўген Ацецкі (Мінск)
3 месца - Сяргей Марозаў (Гродна)

Спецыяльная адзнака журы - Надзея Бужан, Наталля Дораш.

Серыі:
1 месца - Настасся Храловіч (Мінск)
2 месца - Паліна Рукавічкіна (Мінск)
3 месца - Надзея Бужан (Мінск)

«Украіна» (Акрамя беларускіх, бралі ўдзел фатографы з Расіі, Украіны, Літвы)

Адзіночныя:
1 месца - Сяргей Гапон (Мінск)
2 месца - Аляксанр Васюковіч (Мінск), Яўген Малалетка (Кіеў)  
3 месца - Васіль Фядосенка (Мінск), Аляксандр Ратушняк (Кіеў)

Серыі:
1 месца - Артурас Марозавас (Каўнас)
2 месца і 3 месца - Яўген Малалетка (Кіеў)

Image

Image

Ганаровы дыплом ад ГА «БАЖ» уручыла старшыня арганізацыі Жанна Літвіна аднаму з пачынальнікаў і натхняльнікаў конкурса «Прэс-фота Беларусі» Вадзіму Заміроўскаму. 

Уладальнік Гран-пры Максім Сарычаў у прамове падзякаваў Юлі Дарашкевіч, якая таксама стаяла ля вытокаў «Прэс-фота Беларусі» і шмат робіць для развіцця фотажурналістыкі ў нашай краіне. 

Image

Выстава будзе працаваць у галерэі TUT.by да 23 красавіка 2015 года з 9.00 да 18.00 па буднях (Мiнск, пр. Дзяржынскага, д.57, 9 паверх). Фота В. Заміроўскага.

Image

baj.by

 
Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1499
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8331
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52004