Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Нашае сягоння: У парадку дыскусіі

Нашае сягоння: У парадку дыскусіі Друк E-mail
27.05.2009 | 09:42 |

Частка 1. Тыранiя, цi акупацыйны рэжым?

Пікет супраць яднання з Расіяй каля Дома ўраду 

Вызначэнне Беларусi як калонii больш дакладнае, больш ёмкае, больш вынiковае, чым яе вызначэнне як апошняй дыктатуры Еўропы.

Яно больш дакладнае таму, што гвалт, дыктатура, несвабода вядзе да жабрацтва. У нас гэтага няма. Пакуль што... Па колькасцi чарак i шкварак і самаходаў у дварах (дабрабыту) на душу насельнiцтва мы зусiм ня горшыя ў Еўропе (за тых жа Расею i Украiну). Чаму? Таму, што нас падкормлiвае метраполiя - Расея. Яны будуць нас падкормлiваць да тае пары, пакуль мы альбо не станем Незалежными, альбо не згiнем (як у свой час Ноўгарадская Рэспубліка). Запазычанасцi нам яна даруе, каб толькi i надалей панаваць у нас ува ўсiх сферах - культурнай, эканамiчнай (захоп маёмасцi), палiтычнай, вайсковай.

Яно больш дакладнае таксама таму, што ў нiякiх тыранiях не робiцца шкоды для сваёй краіны. Напрыклад, У.Чавес адраджае старажытную iндыйскую культуру сваiх продкаў, за што яго любiць народ i асаблiва iнтэлiгенцыя, i таму яму не патрэбны «элегантные победы», ён атрымлiвае сапраўдныя. Да таго ж яго сацыялiзм не абавазкова ёсць толькi адсталасць, магчыма, ён там мае больш трывалыя каранi чым ў расейцаў і нават кiтайцаў; мы ж звычайныя еўрапейскiя iндывiдуалiсты i нам расейскi калектывiзм (РПЦ Масквы, калгасы, дзяржмаёмасць...) чужы.

Хто ў гiсторыi свету быў рухавiком у нацыянальна-вызваленчым руху? Вядома ж, нацыянальна свядомая iнтэлiгэнцыя. У нас яна адзiная i ходзiць на ўсе мерапрыемствы апазіцыi. Нават прадпрымальнiкi з iх сацыял-дэмакратычнай свядомасцю і нібыта працоўнай самастойнасцю пакуль не сталi рухавiком пераменаў!

Акупацыя i каланiяльны рэжым абавязкова спараджаюць тыранiю, выключаючы Свабоду i Дэмакратыю. Тыранii звычайна нацыяналiстычныя i закрыта-дзяржаўныя, а ў нас рэжым антынацыянальны, з Расеяй няма нават мяжы. Крывавасць рэжыму зменьшылася яшчэ i таму, што ўзраслi магчымасцi асiмiляцыi нас праз сiстэму адукацыi, РПЦ i ўсю моц СМI.

Беспамылкова аб сутнасцi рэжыму сведчыць сiмволiка дзяржавы - герб i сцяг. Яны ў нас каланiяльныя, прычым, уведзены паўторна i свядома.

Вызначэнне Беларусi як калонii Расеi больш вынiковае таму, што выцягвае на паверхню свядомасцi слова «раб», сэнс якога ўсiм зразумелы i нясе рэзка адмоўны характар. Да таго ж яно неаспрэчнае, а менавiта: рабамі становяцца ў вынiку прайграных войнаў, - гэта ў нас было; раб зламаны маральна, баiцца карыстацца роднай мовай, грэбуе сваёй культурай, - у нас гэта назiраецца; раб ня ведае, што рабiць, каб парваць свае ланцугi, - і ў нас гэта мае месца. «Хiтрасць цi мудрасць» не называць раба рабом з мэтай узняцця яго самапавагі не ўдалася. Цi не час ужыць моцнадзейны сродак - праўду?

Могуць запярэчыць, што для класiчнай акупацыi патрэбны расейскiя войскi на нашай терыторыi. Яны у нас стаялi, прычым вельмi шчыльна у пачатку ХІХ стагоддзя, але потым сталi ня вельмi патрэбны, таму што з нас, пасля перайменаваня нас у белых рускiх, паспяхова выхавалi балбесаў, якiя, як вядома, сваiх продкаў i радзiму ненавiдзяць мацней чым сапраўдны акупант. (Успомнiм публiчныя здзекi нашага над беларускай мовай). У вызначальны час для БНР усе ўзброеныя беларусы «апынулiся» на Румынскiм фронце. У часы Саюза беларусаў накiроўвалi служыць кудысь-цi на Далекi Ўсход, а ў нашых «военных городках» служылі іншыя "інтэрнацыяналісты". А зараз дзе сядзяць усе сапраўдныя i галоўныя камандзiры «беларускага» войска, хто ў небе ахоўвае «наш спакой»? Нашых вайскоўцаў нават па форме немагчыма адрознiць ад расейскiх.

Правы чалавека - з'ява наогул незразумелая простаму чалавеку.

Страх жабрацтва? Беларус перамножыць колькасць сотак свайго лечiшча цi ўчастка на вёсцы на сярэднi ўраджай бульбы і, ўпэўнiўшыся што з голаду ён не памрэ (жорсткага і працяглага голаду на Беларусi нiколi не было), толькi парадуецца сваёй жывучасцi. Аб будучынi сваiх дзяцей ён, як сапраўдны раб, не хвалюецца. Частка насельнiцтва мае запасны варыянт -з'ехаць за мяжу цi ў Расею.

Усе факты сведчаць аб тым, што наш рэжым каланiяльны, а нашы палiтыкi вядуць сябе так, як быццам жывуць у незалежнай краiне. Смешна слухаць, як яны абмяркоўваюць «смелы ўчынак нашага прэзiдэнта» - непрызнанне Абхазii i Паўднёвай Асецii. Хай апазiцыя i Захад балбочуць аб апошняй дыктатуры, абы не гаварылi аб апошняй калонii. Як-нiяк, а вось «апошнi у Еўропе Дыктатар» гэта гучыць ганарлiва, амаль - «як апошнi Iмператар» (з нашчадкам Мiколкам). Гэта гучыць значна лепей, чым тое, кiм ён ёсць на самой справе. Для Расеi гэта карысна ва ўсiх сэнсах. Смешна назiраць, як такiя палiтыкi, як Шушкевiч, Статкевiч i некаторыя iншыя, стоячы на амаль нацыянальна-вызвольных пазiцыях, ўсе яшчэ лiчацца сацыял-дэмакратамi, карыстаюцца яе дэмагогiяй. Яны маглi б прыкiнуцца яшчэ няведама кiм.

Фiлосаф Ф.Фукаяма сцвярджаў, што ў сучасных умовах для каланiяльных народаў шлях да Дэмакратыi ляжыць толькi праз нацыянальна-вызвольную барацьбу й нацыяналiзм у культуры. На гэтым стаiць З.Пазняк. Да гэтага схiляўся ў апошнiя гады жыцця В. Быкаў. Дый ці толькі яны?.. Беларусы усё больш гэта разумеюць.

Маларэальнымi выглядаюць спробы падняць народ з дапамогай Веры ў Бога. Беларус як паўночны еўрапеец хутчэй агностык, чым мiстык; у нас няма канфессii, якую можна была б падняць як сцяг для адраджэння ўсяе нацыi; да гэтага часу нiхто не растлумачыў, чаму нас не выратавала ўнiяцства - адметная беларуская канфесiя; i чаму няма поспехаў у экунімiчным руху. Для большасцi народу рэлiгiя - гэта маральныя нормы (накшталт правальнага кодэкса будаўнiка камунiзму). Для многiх Вера ёсць i застанецца назаўжды (па трапным выразе буйнога фiлосафа i логiка ХХ ст. Б.Расела) толькi добра арганiзаваным невуцтвам. Аб месцы Любовi, Гвалту й Розуму ў рэальным жыццi - ён жа неяк зауважыў: «Вучэннi ўзброеных прарокаў часцей перамагаюць вучэннi бяззбройных». І яшчэ: «жыццёваважкiя пытаннi чалавек вырышае ўсе роўна з дапамогай фiзчнай сiлы».

Немагчыма чалавеку мець гонар, шляхецтва ў паводзiнах, калi нацыя, да якой ён належыць, асмейваецца i аплёўваецца. Адмiранне ж нацый рэч вельмі сумніўная і адкладваецца на невызначаны тэрмiн. Калi ж яшчэ больш насунецца глабалiзацыя, то нас, такiх як мы сёння, будзе эксплуатаваць (скiдваць нам усю дрэнную, брудную працу) акрамя Расеi яшчэ і ўвесь Свет. Удакладняю. Пераразмеркаванне працы (ў залежнасцi ад яе прэстыжнасці, экалагiчных матываў, здольнасцей, гонару i годнасцi выканаўцаў) неўзабаве стане вызначальным фактарам адносiнаў памiж краiнамi. Можа здарыцца так, што наша прамысловасць загiне, таму што не вытрымае сусветнай канкурэнцыi, нашу прадукцыю сельскай гаспадаркi абвесцяць радыёактыўнай i не будуць купляць за мяжой. Нам застанецца тады толькi перерабляць нечыстоты Захада i Расеi, працаваць на шкодных вытворчасцях, якiя нам пабудуюць, абслугоўваць камунiкацыi памiж Захадам i Расеяй, абслугоўваць расейскiя вайсковыя базы, пастаўляць у Свет рабсiлу i прастытутак, прымаць бежанцаў з усяго Свету, стаць прытонам маргіналаў і бадзяг з усяго Свету (у краiне, дзе адсутнiчае нацыянальная культура, гэта абавязкова). У гiсторыi нешта падобнае ўжо было. Калi брытанскі флот зачыніў нацыстам шлях на Мадагаскар, куды тыя планавалi вывесцi габрэяў, нацысты знайшлi зручнае месца i насельнiцтва для масавага знiшчэння ворагаў Рэйха - Беларусь. Калi б нацызм перамог, мы б з нашай талерантнасцю абслугоўвалi iхнія фабрыкi смерцi.

Але ёсць яшчэ людзi, якiя вераць у нейкi Саюз з Расеяй, таму, мауляў, што ў нас агульныя каранi, гiсторыя i да таго падобнае.

Цi ж так гэта? Расейскiя вучоныя, якія даследавалі генатып рускага народа, былi шакіраваны, калі не адшукалі ў генах рускiх славянских генаў. Выявiлася, што рускiя - гэта уграфiны з дамешкай цюркскiх генаў. Не мае значэння - цi было перасяленне славянаў на тыя землi, цi яны цалкам растварылiся ў уграфiнскім катле. Важна, што мiф аб адзiных каранях развеяны. На землi Масковii з захаду пранікла славянская мова. Такiм чынам атрымліваецца, што карэннымі (не сапсаванымi чужой славянскай крывёю), з'яўяюцца народы Паволжжа - мардва, комi, чувашы. Славянскага ў рускіх вельмі мала. Цiкава зазначыць, што сучасныя расейскiя гiсторыкi, пасля адколу Украiны i Прыбалтыкi (хаця i пры захаванні ў iх Беларусi), у будучынi прагназуюць перанос цэнтра Расеi ў Паволжжа. 

Частка 2. Рускія... Як i чаму мы ваявалi з Расеяй?

З гiсторыi народаў... У той самы час, калi маскоўскiя княствы i Кiеўская Русь былi заваяваны манголамi, на землях памiж Менскам i Гародняй з'явiлася балта-славянская (беларуская) дзяржава Лiтва. Спачатку яна абаранялася ад нямецкiх рыцараў, якiя намагалiся несцi нам «сапраўднае» хрысцiянства. Цярпелi ад iх таксама i продкi сучасных летувiсаў - плямёны жамойтаў i аўкшайтаў. Натуральна, што мы апынуліся ў адной дзяржаве. Манголы пасоўваліся на захад пакуль iх не затрымала больш дасканалая зброя i тактыка бою еўрапейцаў, а больш дакладна, нашых прашчураў. Ваюючы працяглы час з немцамi, мы ўзмужнелі, выпрацавалі тэхніку бою, разбілі ўшчэнт манголаў пад Мазыром, i таму яны нас баялiся (расейскiя гiсторыкi лгуць, што нас выратавалi балоты). Неўзабаве Лiтва вызвалiла ад манголаў Кiеў, i сфарміравалася дзяржава ВКЛ - Вялiкае Княства Лiтоўскае (беларускае), рускае (ўкраiнскае) i жамойтскае (цяперашнiя лiтувiсы). Пасля гэтага ВКЛ пашыраючы свой уплыў на землі, завалодала Бранскам, Тулай, Курскам i прэтэндавала на Маскву (9 гадоў у Маскве сядзеў наш лiтоўскi князь Яўсей, пакуль яго адтуль не выгнаў хан Тахтамыш). Таму і натуральна, што на Кулiковым полi амаль палову войска прадстаўлялі харугвы з нашых земляў. Бiтвай жа кiравалi нашыя палкаводцы, паколькi Дзмітрый Данскi, які прысягаў на вернасць Ардзе, пераапрануўся ў даспехi простага ваяра - моцна баяўся палону - і па гэтай прычыне не мог кiраваць бiтвай. Потым расiяне ўсё гэта перакруцiлi, прыпiсаўшы амаль усю перамогу сабе. На малюнку «Утро на Куликовом поле», напрыклад, намаляваны чыста рускiя (уграiнскiя) мужыкi з прымiтыўнай зброяй. Беларускiх рыцараў на гэтым малюнку не вiдаць, хаця на iншым малюнку (Я.Матэйка) на Грундвальскай бiтве (часы тыя ж) лiтоўскiх (беларускiх) рыцараў немагчыма па даспехах адрознiць ад нямецкiх.

Трыста гадоў акупацыi рускiх земляў манголамi не прайшлi бясследна. Краіна набыла адметнасць. Рускiя князi, мяркуючы па летапісах, мелi мангольскiя iмёны i называлiся ханамi, iстотна змянiўся характар праваслаў'я - цар-хан лiчыўся «Памазанiкам Божым»; хрысцiянства, будучы (як i ўсе рэлiгii) кансерватыўным вучэннем, набыло ў РПЦ Масквы «Соборность», зрабiла яе законам (калектывiзм у прыняцці важных рашэнняў) і набыло нянавiсць да лацiнян (жыдоўcтва, па iх тэрмiналогii). Нічога падобнага не было ў Рускай праваслаўнай царкве Кiева, да якой адносіліся і вернікі з ВКЛ. У архiтэктуры цэркваў Масковii з'явiўся купал у выглядзе цыбулiны (у нас такiя пачалi будаваць пры Мураўёве-вешальнiку ды ня могуць скончыць і цяпер пры прарасейскім рэжыме).

Пасля распаду Залатой Арды яе нашчадкi-маскавiты захапiлi, цi ўжо заваявалi паўторна для сябе мноства земляў - Казанскае i Астраханскае ханствы, Дон, Паволжжа, Урал, Сiбiр i пачалi войны з ВКЛ. Цiкава зазначыць, што пасля пакарэння Казанi ўся татарская знаць перацекла без цяжкасцяў у руска-маскоўскую шляхту. Барыс Гадуноў быў чыстакроўным татарынам. А пасля пакарэння Вялiкага Ноўгарада ўсё мясцовае баярства было знiшчана маскавiтамi. Прычына вiдавочная. Вялiкi Ноўгарад быў парламенцскай рэспублiкай з Вечам i без цара, з еўрапейскай ментальнасцю (аднолькавыя рэлiгii - праваслаўе i мова тут не адыгралi анiякай ролi).

Украiнскi гiсторык Павло Штэпа ў сваёй унізе «Московство» сцвярджае, што галоўнае, што перанялi маскавiты ад манголаў (а тыя - ад кiтайцаў) - гэта добра распрацаваную методу iдэалагiчнай апрацоўкi ворага. Напрыклад, скарыстаўшы з таго, што Кiеўская Русь згубiла былую моц i ўвайшла ў ВКЛ, Масковiя называе сябе Руссю i пачынае нібы клапацiцца аб Кiеве i аб усiх «рускiх» землях; а ўлiчваючы, што ў ВКЛ была незвычайная для тых часоў талерантнасць (напрыклад, у нас сялiлiся габрэi, якiх пераследвалi ў Еўропе), Масква абвясцiла сябе трэцiм Рымам, як сталiцай самага чыстага хрысцiянства, прычым, яна, Масква-сталіца, будзе вечнай, бо чацвёртаму Рыму не бываць. Такiя вось лозунгi набылi там дзеля трэціравання ВКЛ i вайны з намi.

Забураючыся на нашыя землi, маскавiты (яны цяпер ужо рускiя) робяць нечуваныя па жорсткасцi разбурэннi, забiваюць, выразаюць на 90 працэнтаў насельніцтва ў нашых гарадах разам з праваслаўнымi вернікамі (таксама, як раней у Вялікім Ноўгарадзе цi пазней ва Украiне, асабліва ў Запарожжы, дзе жылі і адстойвалі сваю незалежнасць казакi), вывозяць нашых людзей i скарбы ў Масковiю. Усходнiя землi ВКЛ фактычна абезлюдзелi, і, шукаючы паратунку, Вялікае Княства iдзе на хаўрус з Польшчай - ствараюць Рэч Паспалiтую. У гэтых складаных умовах этнічнага выжывання частка магнатаў i шляхты ВКЛ пад уплывам блiскучай еўрапейскай культуры Адраджэння i Рэформацыi натуральна паланiзуецца. I гэта дае маскалям новыя матывы для вайны - уся вярхушка ВКЛ абвяшчаецца польскай i Масква вядзе цяпер як бы вызваленчую вайну за ўкраiнскi i лiтоўска-рускi народы ад прыгнёту польскiх феадалаў i каталiцкiх ксяндзоў; пры гэтым маскавіты чаргова падтрымлiваюць то каталiкоў, то пратэстантаў, то праваслаўных, такiм чынам толькi распальваючы рэлiгiйныя жарсцi. Тое, што нiзы ў Масковіі церпяць яшчэ большы прыгнёт ад сваiх феадалаў не ўсведамляецца. Цi ўсведамляецца, але гэтаму не прыдаецца значэння. У знешняй палітыцы гэтай краіны наогул шырока выкарыстоўваецца ашуканства, а больш дакладна - парушэнне дамоўленасцяў i абяцанне немагчымага, невыканаўнага. Для еўрапейцаў гэта было нечаканым, i шмат хто пападаўся на гэты «кручок». Напрыклад, абяцанне «парадку» ў дзяржаве ворага, пры тым, што сама Масковiя кiшыць разбойнiкамi (як у нашыя часы, яна кiшыць крымiнальнiкамi, але не супраць навесцi «парадак» на Каўказе і ва Украiне).

У сівую мінуўшчыну на землях Усходняй Еўропы быў яшчэ трэцi гулец - Турцыя i яе васал Крымскае ханства, з якiм i Масковiя i Рэч Паспалiтая часам хаўрусавалi, і гэта яшчэ раз даказвае, што рэлiгiйныя пытаннi былi не галоўнымi ў нашых адносінах і войнах. Ф.Цютчаў, якi блiзка ведаў Захад, пiсаў: «У России не может быть никакого союза с Европой, ни ради интересов, ни ради принципов; мы, русские, должны неизменно помнить, что принципы, на которых стоят Россия и Европа, столь противоположны, столь взаимно отрицают друг друга, что жизнь одной возможна только ценой смерти другой».

Са шматлiкiх пералiчаных даследчыкам П.Штэпам момантаў крывадушнай палiтыкі Расеi ад часоў Iвана IV да часоў Хрушчова (калі была напiсана кнiга «Московство») нагадаем толькi адзiн. Рускi «інтэлектуал» Кастамараў у ХІХ стагоддзі распрацаваў «тэорыю», згодна з якой польскае дваранства - гэта не палякi. А маскоўскiя перыядычныя выданнi пiсалi ў 1864 годзе: «Московский царь отобрал у польских помещиков землю, роздал ее польским крестьянам, улучшил благосостояние, искоренил злоупотребления польских чиновников, установил мир и покой в Польше». Чым не дабрадзей?

Але вернемся да гiсторыi Лiтвы-Беларусi. Пасля падзелу Рэчы Паспалiтай Аўстрыяй, Прусiяй i Расеяй, напалоханых дэмакратычнымi пераўтварэннямi у ёй, бо канстытуцыя 1793 года па дэмакратычнасцi наблiжалася да Французскай i Амерыканскай, Расея ўзялася за знiшчэнне ў нас шляхты як класа i носьбiта нярускай, еўрапейскай культуры. Вайна з Напалеонам, паўстанне 1830 года таксама спрычынiлiся да знiшчэння i масавай эмiграцыi нашай адукаванай часткi грамадства. У вынiку ў 1840 годзе рускi царызм пайшоў на канчатковае знiшчэнне нават памяцi аб ВКЛ, Лiтве. Нас перайменавалi ў Беларусь i беларусаў. Мы зрабiлiся нiбыта рускiмi. Але пасля паўстання 1863 года забаранiлi карыстацца нават і гэтай назвай, мы сталi проста «Северо-западным краем России».

Нашыя адраджэнцы канца ХІХ стагоддзя, напэўна, зрабілі недаравальную памылку, калі сталi змагацца за назву Беларусь - выходзіла такiм чынам, што яны канчаткова "адмовiліся" ад усёй сваёй гiстарычнай спадчыны. Назву Лiтва падхапiлi жамойты i... цяпер не маюць нiякiх праблем з выхаваннем сваiх дзяцей шчырымi патрыётамi сваёй Вялiкай Айчыны. Нашым жа суайчыннікам расейская i таксама сучасная каланiяльная беларуская гiсторыяграфiя «зварылi пойла-атруту» згодна з чым мы былi ад веку рабамi цi палякаў, цi лiтоўцаў (жамойтаў). Гэтыя дзве зьявы ёсць галоўная прычына пасiўнасцi i абыякавасцi нашага народу да сваёй мовы, свабоды, правоў, справедлiвасцi i нават дабрабыту. У падсвядомасцi чалавека ўсё цесна звязана, і аслабленне аднаго кутка падсвядомасцi вядзе да хваробы астатнiх.

Вядома, што самы надзейны спосаб знiшчыць народ - гэта знiшчыць яго гiстарычную памяць. З нашым народам гэтак зрабiлi. Наш даследчык В.Булгакаў пералiчыў эканамiчныя, палiтычныя, рэлiгiйныя, моўныя, культурныя, геаграфiчныя прычыны нашай адсталасцi i затарможанасцi; але толькі псіхалагічны аспект перанайменавання нас здаецца, недаацанiў. Параўнаем нас з украiнцамi i лiтоўцамі. Па усiм, пералiчаным iм, мы цяпер дэманструем плаўны пераход ад першых да другiх. Напрыклад, ментальна i культурна ўкраiнцы значна блiжэй да рускiх, чым лiтоўцы. У першых - праваслаўе, калектывызм, славянская мова, у другiх - каталiцызм, iндывiдуалiзм, балтская мова. Мы (са сваiм унiятсвам) былi пасярэдзiне. Працягласць асiмiляцыi ўкраiнцаў рускімі каля 300 гадоў, лiтоўцаў - каля 150, нас - каля 200 гадоў. Прагнасць расейцаў да Украiны вялiкая - клiмат, чарназём, цёплае мора. Да Летувы - амаль нiякай. Да нашых земляў прагнасць пасяредзiне. Па колькасцi насельцтва (моцы супрацiву) мы таксама пасярэдзiне, як і па колькасцi здраднiкаў на душу насельніцтва. Чаму тады суседзi будуюць свае дзяржавы, а наш народ заглынаецца Расеяй? Чаму ў нас «яма», якой па ўсiх прычынах не павiнна было быць? А справа ў тым, што мы прынцыпова адрознiваемся ад суседзяў стратай гiстарычнай памяці ды перайменаваннем нас у рускiх. Панаванне ў нас Расеi ў выглядзе камунiзму цягнулася з 1917 па 1991 гады (74 гады) i мы згодны ад яго адмовiцца. Панаванне ў нас Расеi, калі мы лічыліся Беларуссю, цягнецца з 1840 года (170 гадоў з перапынкам). То чаму мы ня можам адмовiцца і ад гэтага (ад назвы Беларусь)? Толькi таму, што ў нас з'явiлася вялiкая колькасць твораў з гэтай назвай i для аўтараў гэта будзе балюча? Не?.. Мы прызвычаіліся?.. Але для вечнасцi (ў якой жыве народ) 700 гадоў Лiтвы да 1840 года павінны б перацягнуць гады духоўнага расейскага рабства пад знакам Беларусь?

Цi не таму наша ўлада так пiльна ахоўвае помнiкi Ленiну, што выдатна разумее, iхнi знос можа прывесцi да ланцуговай рэакцыi разняволення народу, з пачатку ў нацыянальным аспекце, а потым i ва ўсiх iншых?

Не выпадкова колькасць гадзiн на беларускую гiсторыю (нават сфальшаваную) ў школах рэзка зменшана. Калi народу, хаваючы яго мінуўшчыну, унушаюць, што ён быў усю гiсторыю рабом, то народ не будзе шанаваць сваю мову, калi ж гэтую мову яшчэ не пускаюць у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы, у адмiнiстратыўны аппарат, то яна яму будзе ўжо i непатрэбная. Такiм чынам, улада ў нас душыць мову нiбыта з просьбы самога народа. Вы не знойдзеце чыноўнiка, якi б сказаў, што ён супраць беларускай культуры. Але яны не даюць ёй месца на Беларусi (напрыклад, ад народу схавалi Даньчыка, Шалкевiча, усяляк адціраюць Быкава, замест iх нам прывезлi Баскава, Малiнiна, Бабкiну...). Калi ж вы паспрабуеце пасунуць рускую культуру, вам скажуць што яна вялiкая i непарушная. Калi вы паспрабуеце паспрачацца аб гэтым, давесцi тое-сёе пра сапраўдныя адносiны нас з рускiмi, вам пагражае артыкул Крымiнальнага Кодэкса «аб распальваннi нацыянальнай варожасцi». Чысты прыём акупацыйнай улады!

Наша культура, вызваліўшыся ад уплыву польскай, хутка падпала пад уплыў рускай i пад назвай «беларуская» набыла адсталы, правiнцыйны. прымiтыўны, чыста селянскi характар. Таму наша эмiграцыя на Захад у ХХ стагоддзі разбiралася i разбiраецца рускай, польскай цi ўкраiнскай эмiграцыямi, а беларусы ў Расеi за адно пакаленне пераўтвараюцца ў рускiх. Няма нічога дзiўнага што В.Быкаў спынiўся на ваенай тэматыцы, у якой змаганне за фiзічнае жыццё адсоўвае на другi план нацыянальнае, а С.Алексiевiч, пераскокваючы праз «нацыянальнае», ўхапiлася за «мiравую» тэматыку.

П.Штэпа прыгадвае шмат эпізодаў, якія сведчаць аб крывадушшы рускiх, у тым ліку У.Ленiна.

Што цікава, да рэвалюцыi У.Ленiн сваіх паплечнікаў, якiя адмаўлялi нерускiм народам у iх праве на самавызначэнне, называў шавiнiстамi, дзержымордамi i мярзотнiкамi. А ў 1918 годзе паслаў Конармiю Будзённага распраўляцца з палякамі, па iх тэрмiналогii - «белополяками». Калi ён быў шчыры? Чым ён адрознiваецца ад Iвана IV? І чым Пуцiн, закручваючы венцiль газавай трубы перад Украiнай, альбо знiшчаючы чачэнскi народ, адрознiваецца ад Ленiна?

Вышэй згаданае выяўляе яшчэ і такую характэрную рысу рускiх - абыякавасць да культуры паняволеных iмi народаў. Прыехаўшы ў Мiнск, рускiя заўсёды кажуць, што яны ў нас як дома, а пра Кiеў цяпер маўчаць, хаця ён і «мать городов русских».

Схільнасць да захопу такая моцная ў душы рускiх, што нават выяўляецца у iх мове. Мала таго, што «исконно русскими землями» лiчацца ў iх усе iмi захопленыя (ад Калiнiнграда да Курылаў), у iх ёсць рускiя «поле, березы, любовь, щедрость, гостепреимство, просторы, морозы, зима, лес, езда» i шмат чаго iншага. З даўніх часоў назіраецца прорва памiж рускiмi i эўрапейцамi! У Прыбалтыцы i Беларусi яны палюбiлi мясныя i малочныя прадукты, ва Украiне - боршч i сала, у Малдове - вiнаград i садавiну; але паўсюдна яны люта безуважныя да мясцовай мовы i культуры.

Яшчэ адзiн мiф. Рускiя толькi пры ўладзе такiя дрэнныя, а рускi народ добры i харошы. З.Красiнскi: «В глубине души русский сознает свое духовное уродство, но у него нет ни ума, ни воли, чтобы от этого уродства избавиться. Хуже того, русский считает свое рабское состояние идеалом и думает, что в таком рабстве когда-нибудь очутится весь мир. Поэтому русский и отличается непреодолимой страстью к захвату чужих земель, поскольку захват является ему наградой за его рабство и дает возможность издеваться над побежденными, возносясь до господского уровня, становясь господином. Так доходит до неписанного соглашения между московским правительством и его подддаными в отношении захватничества. Подданные дают своему правительству согласие и силу уничтожать врагов России. Здесь кроется тайна души русского и его страны. Её не изменят ни правительство, ни общество, так как она является одновременно и формой и смыслом России. Россия протянет руку всем темным силам, будет покупать золотом, опутывать интригами, всю свою мощь употребит на разжигание ненависти и вражды между народами. Отсутствие Свободы, общественной жизни оставляет русским единственное утешение - животную жизнь».

П.Штэпа падае шмат фактаў выраку i здрады з боку ўкраiнцаў. Гэта датычыцца i нас. Чаму так многа ўкраiнцаў перайшло на бок расейцаў у вызначальным для iх ХVII стагодзi, што прывяло да паняволення гэтага моцнага народу? Цяжкае пытанне нават для П. Штэпы.

Прааналiзаваўшы бiяграфii знакамiтых людзей рускай культуры, П.Штэпа высветлiў, што прыкладна на 90 працэнтаў гэтая культура створана ўкраiнцамi, беларусамi, палякамi, немцамi цi габрэямi, альбо гiбрыдамi рускiх з гэтымi народамi. Лёс iх, калi не трагiчны (як у Гогаля, якi, дарэчы, не стварыў нiводнага станоўчага рускага вобраза - «рожы ды хары», «мертвыя душы»), то часцей за ўсё драматычны. Наш зямляк кампазiтар М.Глiнка, пакiдаючы назаўседы Расею, на мяжы вылез з рыдвана, плюнуў на рускую зямлю i сказаў: «Дай Бог мне никогда не видеть больше этой отвратительной страны и ее людей», а пазней у лiстах да мацi: «...Ужасаюсь самой мысли вернуться в Россию. Благодарю Бога, что убежал из России». Аб гэтай дробязi трэба ведаць, таму што пасля падзення камунiзму адзiнай iдеалагiчнай зброяй панавання рускiх стала руская культура, якую яны навязваюць усяму свету. У нас яна пануе безраздзельна. Вялiкая хлусня, што яна мае агульначалавечы характар; яна адметна нацыянальная. Шчыра кажучы, якая нам справа да празрэнняў Талстога, Дастаеўскага цi Чэхава, калi мы зусiм iншы народ? Пакiнем высвятляць, што адбывалася і адбываецца на зямлі рускай, этнапсiхолагам i лiтаратарам. Налажэнне ж iх культуры на нашыя душы нiчога, акрамя хворай мешанiны, комплексу непаўнавартасцi ў нас не выклiкае, што i назiраецца.

Акрамя звычайнага подкупу, гвалтоўнага перасялення, надзеяў на лепшыя ўмовы кар'ернага росту на прасторах Вялiкай Расеi (пытанне), што яшчэ прымушае нярускiх працаваць на Расею? Апошняя фраза З.Красiнскага неяк жа дае адказ і на яго. Гэта вялiкiя здольнасцi рускiх да пабудовы жывёльнага (i, здаецца, неабходнага) ладу жыцця. У чым выяўляецца жывёльны i напаўжывёльны бок жыцця чалавека? Гэта - ежа, пiццё, забавы, пустыя размовы. Ежа - гэта недасяжнае еўрапейцам рускае «хлебосольство и чревоугодие»; пiццё - гэта «непревзойденное русское пьянство»; забавы - гэта жарты, у якiх усё высокае i чыстае асмейваецца, прынiжаецца, даводзiцца да абсурду, паказваецца iнтымнае; ухваляецца распуства, банальнае, пошлае; размовы - на ўзроўнi плётак (лепш за бутэлькай) («потом они проговорили всю ночь, как это могут делать только русские и в России» - Б.Пастернак, «Доктор Живаго»). Аб ўзроўнi, на які можа апускацца русская душа, сведчыць iх вядомая усяму свету мацершчына. Як усякi, хто любiць спяваць, адчувае сябе ўтульна ў Iталii, так ўсякi, хто не хоча загружаць сябе iнтэлектуальна i маральна, адчувае сябе ўтульна ў Расеi. Цiкава заўважыць, што з пазiцый як хрысцiянства, так i ўсiх астатнiх рэлiгiй, падобныя здольнасцi рускiх ёсць грэх. Можна ўявiць, у якi «дом адпачынку» траплялi лiдэры Камiнтерну, прыехаўшы ў Маскву за ўказаннямi i грашыма! Тое, што яны потым былi знiшчаны, гэта ўжо другi акт п'есы «Приласкать и уничтожить». Iiта ўспамiнае, як ён быў вымушаны ў Маскве ў прыбіральні глытаць якiясьцi таблеткi, каб не быць сябрамi-камунiстамi споеным да скоцкага стану.

Рускi тып мазгоў такi, што абхiтрыць iх эўрапейцу нiколi не ўдасца. Т.Рузьвельт неяк заўважыў: «Я никак не могу понять русский характер. Русский лжет вам в глаза и, зная, что вы видите его ложь, ничуть не устыдится. Кажется мне, что русский вообще не знает, что такое стыд». Можна прывесцi шмат цытат аб гэтым i самiх рускiх. Немцы нават напiсалi ў iнструкцыi да войскаў SS - нiколi не спрачайцеся з рускiмi, вы iх нi ў чым не пераканаеце.

Усё, вышэй сказанае аб рускiх, гэта, вядома, у сярэднеарыфметычным вымярэнні і больш аб уладзе ў Расеi; паколькi ўлада ў кожнага народа тая, якую большасць гэтага народа хоча i заслугоўвае. Пiсать i разважаць неяк інакш аб нацыях, народах i мiжнацыянальных зносiнах проста немагчыма. У рускiм народзе ёсць шмат высокародных асоб і характараў, астатнiя сваю адмоўнасць часткова кампенсуюць каяннем i самаахвярнасцю. Але нам ад гэтага не лягчэй, таму што iхнiя станоўчыя рысы характару не датычацца нярускіх народаў. Неяк К.Калiноўскi наiўна спадзяваўся, што рускiя ўздрыгануцца, даведыўшыся аб нашай векавой крыўдзе. Не, не ўздрыганулiся. Таксама як яны не ўздрыганулiся і пасля знiшчэння сiбiрскiх татараў, чаркесаў... расстрэлу польскiх афiцераў у Катынi, пасля галадамору ва Украiне.... Яны цi адмаўляюць факт (заўвага Рузвельта), цi знаходзяць чарговага «вiнаватага» - царызм, камунiсты, Сталiн, габрэi i г.д. Праўда аб Расеi для рускiх гэта «унижение их национального достоинства». Рускiя ня дрэнныя, рускія не настолькі добрыя. Яны проста iншыя. Адвечная дзiхатамiя Расея - Еўропа даказвае гэта. М.Бердяеў ствярджаў, што эмацыйна i псіхiчна рускiя - ўсходнiя людзi, а культурна i iнтэлектуальна - еўрапейцы. Вось чаму яны гавораць пра сябе ня лепш, чым замежнiкi пра іх, але ж... не мяняюцца. Мы iх даволi лёгка разумеем, калi яны гавораць, але цяжка - калi яны дзейнiчаюць. Нам адно трэба іх ведаць.

Частка 3. Высновы. Што трэба рабiць, каб скiнуць расейскае ярмо 

Апазiцыя крычыць аб вяртаннi ў Еўропу, улада загаварыла аб раўнавазе ўсходняга i заходняга вектараў. Са 170-цi гадовай атрутай у душах гэта немагчыма. Трэба выбiраць - цi тупiк, калонiя i смерць з назвай Беларусь, цi жыццё з нашай адвечнай назвай.

Так што ж нам рабiць? Мяркую, што патрэбна ўсвядомiць усяму нашаму народу, што ён нiякi не беленькi рускi, а лiтвiн, i што ў нас няма нiчога агульнага з рускiмi, акрамя iх ярма на нашай шыi, i ў Расеi нас нiчога не чакае, апроч павольнай смерцi. Ужыванне слоў «Беларусь i беларусы» гэта нiбыта мантра якая нас заганяе ўсе глыбей у рабства. Трэба перастаць карыстацца гэтымi словамi; замянiць iх спачатку словамi Лiтва-Беларусь i лiтвiны-беларусы, а потым - словамi Лiтва i лiтвiны. (Цi Лiтванiя, Вялiкалiтва, Лiтбелiя...). Лозунг «Жыве Беларусь» павiнен быць зданым у архiв. Беларускасць вычарпала сябе.

Калi на ўсе мерапрыемствы ходзiць толькi нацыянальна свядомая частка насельнiцтва, а гэтая свядомасць ёсць веданне нашай сапраўднай гiсторыi, то лепшага спосаба для павелiчэння шэрагаў апазiцыi чым вяртанне да нашай адвечнай назвы - НЯМА. Усе iншыя спосабы ажывiць наш народ за апошнiя 20 гадоў не далi анiякiх вынiкаў. Тое, што моладзь стварае сваi структуры, сведчыць аб хваробе ў апазiцыйным руху. Яна не ад амбiцый кiраунiкоў i не ад працы спецслужбаў. Яна ад неразумення становiшча ў нашай краiне i ад адсутнасцi падтрымкi апазiцыi народам. Сярод сацыял-дэмакратаў не было б сварак, калi б у iх была людская база; геройскiя ўчынкi А.Лябедзкi даўно б абъядналi ўсiх грамадзян, калi б было што абъядноўваць; не трэба было б ствараць Рух за Свабоду, мэта якога захаваць нашу кволую Незалежнасць, калi б у апазiцыi была шырокая народная падтрымка. У краiне-калонii толькi нацыяналiсты могуць мець народную падтрымку. Паступовае увядзенне ва ўжытак апазiцыi «Лiтвы» перабудуе i ачысьціць Рух, надасць яму новыя сiлы i магчымасцi, адбудзецца змена пакаленняў, якая, вiдаць, наспела.

З народам-рабом немагчыма выйграць нiякiя выбары, ніякія войны. Убачым, што сучасны эканамiчны крызiс не зламае, а хутчэй замацуе рабскую свядомасць. Трэба заняцца Асветнiцтвам нашага насельнiцтва i тлумачэннем яму сутнасцi цяперашняга рэжыму як акупацыйнага. Пакуль народ гэтага не зразумее, ён не ўзымецца з каленяў.

Павел Бiч,
кандыдат тэхнічных навук
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1969
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10369
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6794