Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Невыносна сорамна, браткі беларусы! Друк E-mail
15.05.2009 | 23:45 |

Image  

Аўтар гэтай нататкі край занепакоены катастрафічным станам роднай мовы на Бацькаўшчыне, што руйнуе першасную, духоўную сэрцавіну беларуска-ліцьвінскага этнасу і стварае непераадольныя перашкоды для кансалідацыі насельніцтва Беларусі вакол моўнага стрыжня ды фарміравання на гэтым падмурку паўнавартаснай еўрапейскай нацыі.

Пры цяперашнім стане роднай мовы так званы інтернацыяналізм ёсць наш галоўны вораг, як і прымітывізм сімвала дастатку - "чарка ды шкварка", паскудненькага прыярытэту матэрыяльных каштоўнасцей над духоўнымі, страўніка над душой.

Трэба добра зразумець, што панаванне ў Беларусі чужой, гвалтоўна навязанай нам мовы суседняга народа ёсць працяглае ПАЧВАРНАЕ СКРЫЎЛЕНЬНЕ, СКАЖЭНЬНЕ ДУШЫ ГІСТАРЫЧНАГА ЛІЦЬВІНА, якога трэба неадкладна ВЫПРАЎЛЯЦЬ. Цяперашнія ўлады на Беларусі наадварот пагаршаюць моўную сітуацыю кожны дзень. Наўмысная разбеларусізацыя руйнуе і без таго вынішчаную ў значнай меры нацыю.

Улада мусіць прыняць прыярытэт мовы карэннага этнасу на Беларусі, надаць ёй статус першай у існуючым пакуль што дзьвухмоў'і! Гэта няўмольная патрэба нашай нацыі!

Улада павінна пачаць размаўляць, а затым думаць і дзейнічаць у рэчышчы нашых нацыянальных інтарэсаў.

У адваротным выпадку ёй належыць ачысціць чужыя для яе абшары Беларусі ад сваёй прысутнасці.

І яшчэ адно балючае. 500 гадоў на нашай зямлі жывуць жыды (гэтая назва - не абраза, а гістарычная рэалія), а мы ад іх анічога разумнага, што яны маюць, не перанялі. Найперш - нацыянальнай салідарнасці, падтрымкі сваіх сваімі супляменнікамі.

Апошнім часам невялікія па колькаснаму складу народы ў Еўропе спрабуюць ствараць свае дзяржавы. А мы, шматлікі этнас, хоць бы аднавілі тое, што мелі нашыя славутыя продкі. Не маем сілы... Альбо жадання? Занадта моцнае процідзеянне гэтаму варожых сілаў?

Невыносна сорамна, браткі беларусы!

Нахрапістая антыбеларуская ўлада ўжо справакавала ўзнікненне ідэі беларускага нацыянальнага радыкалізму. Рэшткі здаровай сілы нацыі загнаныя ў кут, не раўнуючы, бы дзікі звер. Бутафорскі лідэр нацыі палічыў месяцы, што засталіся для існаваньіня апазіцыі. Яго прагноз магчыма выканаць толькі праз фізічнае вынішчэнне патрыётаў беларусаў, што процістаяць злачыннаму правячаму рэжыму.

Дарэчы, усе сто адсоткаў забітых рэжымам найбольш знакамітых апазіцыйных дзеячаў - этнічныя беларусы: Генадзь Карпенка, Анатоль Майсеня, Сяргей Корбан, Валеры Шаблюк, Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадскі, некаторыя рэгіянальныя лідэры, ні аднаго іншапляменніка. Дык што, беларусы знішчаюць найлепшых беларусаў? Тут нешта не так.

Улада правакуе пачатак узброенай нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларусаў ад аблуднага пуцінскага гэбізму? Дзеля ўсталявання сапраўды беларускай улады на беларускай зямлі, замест злачыннага акупацыйнага рэжыму. Ці ж не так гэта?

Свой выхад на вуліцы прапаную пачаць з сімвалічнай зброяй - муляжамі зброі касінераў Кастуся Каліноўскага, паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі, неўміручая душа якога сёння з намі, ды байцоў Слуцкага збройнага чыну. З намі заўжды іх неўміручая справа - адстойванне незалежнасці і волі свайго народа!

Алесь Драніцкі
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Па-першае хачу сказаць, што Габрэі жывуць на Беларусі не 500 гадоў, а як мінімум з 10-га стагодзьдзя. Па-другое, хачу адзначыць, што беларуская мова ніколькі ні перашкаджае 'сьвядомым беларускам' зьмяняць свае беларускія прозьвішчы на іранскія, азербаджанскія, лацінаамерыканскія і іншыя. Беларускі геном за апошнія гады практычна зьнішчаны. У маладога пакаленьня ўжо іншая (небеларуская) ментальнасьць. Беларуская мова ня выканала сваёй галоўнай функцыі -- быць сродкам адзьдзяленьня сябе ад чужынцаў.

Напісаў Сяржук,
Дата 05/28/2009 Час 10:08

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 131
mod_vvisit_counter Учора 1820
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 12650
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 36134