Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Пытанне рубам arrow Кангрэс за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі

Кангрэс за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі Друк E-mail
24.12.2014 | 03:30 |
Прысутныя галасуюць за прызідыум Кангрэса.Пра Кангрэс за незалежнасць гаварылі рознае. Напрыклад, што на ім кандыдатам у прэзідэнты будзе абраная намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім. А яшчэ шапталіся, што сюды павінен нехта абавязкова прыйсці з прадстаўнікоў улады. Маўляў, гэткім самым чынам будзе легімітызаваная «лаяльная апазіцыя». Апярэджваючы падзеі, адкажу: не здарылася ні вылучэння Анісім, ні прыходу Макея.

Кангрэс прайшоў 21 снежня 2014 года ў бізнэс-цэнтры «Вікторыя», недалёка ад новага Палаца незалежнасці. Арганізатары да канца не верылі, што ім дадуць добрую пляцоўку, таму разглядалі як рэзерв Сядзібу БНФ. Там месца нямнога, таму і людзей сабралі не надта вялікую колькасць - 63 чалавекі.

Кангрэс за незалежнасць  і суверэнітэт Беларусі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў Кангрэса.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў Кангрэса.

Дэлегат Кангрэса чытае праз павелічальнае шкло.
Дэлегат Кангрэса чытае праз павелічальнае шкло.

Кангрэс за незалежнасць  і суверэнітэт Беларусі.

Вядучы Кангрэса - Алег Трусаў.
Вядучы Кангрэса - Алег Трусаў.

Заля кангрэс-хола «Вікторыі» была запоўнена напалову.
Заля кангрэс-хола «Вікторыі» была запоўнена напалову.

Выступае Алена Анісім.
Выступае Алена Анісім.

Кангрэс за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

Кангрэс за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

Кангрэс за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

На вялікі жаль, на Кангрэсе было мала маладых людзей. У асноўныі былі людзі сталага ўзросту, а таму не хапала жывасці і непасрэднасці.

На мерапрыемстве прысутнічалі былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, літаратуразнаўца Арсень Ліс, былы палітвязень Сяргей Каваленка, мастак Аляксей Марачкін, паэт Анатоль Вярцінскі. 

Вядучы Кангрэса Алег Трусаў адразу ж сказаў: «Наша мэта - сабраць 1 мільён подпісаў. Калі збяром, то будзем упэўненыя, што Беларусь застанецца, што мы не прахадны двор і не частка Расійскай імперыі. Па нашых падліках, за незалежнасць гатовыя падпісацца 2-2,5 мільёны чалавек».

У прэзідыум Кангрэса былі абраныя былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, акадэмік Радзім Гарэцкі, ветэран вайны са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў (з кіёчкам, але вельма бадзёра ўзышоў на сцэну) і Алена Анісім.

Мечыслаў Грыб чытаў па паперцы, здаецца, амаль ніводнага разу ад яе не адарваўся. Доўга гаварыў пра неабходнасць захавання незалежнасці. «Ядзерную зброю аддалі за так», - сказаў Грыб, а пасля засумняваўся, што краіны, якія гарантавалі незалежнасць для Беларусі і Украіны, не гатовы іх бараніць.

Выступ Радзіма Гарэцкага быў крыху жывейшы. У асноўным ён засяродзіўся на пытаннях катастрофы беларускай мовы. «Нават наш кіраўнік дзяржавы быў вымушаны ўпершыню сказаць аб неабходнасці пашыраць ужыванне беларускай мовы. Калі глядзіш наша тэлебачанне, то часам здаецца, што мы ўжо ў Расіі. Вось да чаго дайшлі». А скончыў прамову словамі Янкі Купалы: «Незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу».

Рыгор Кастусёў гаварыў пра «новую хвалю шалёнага расійскага імперыялізму, якая гатовая накрыць наш рэгіён». Ён зачытаў вітальнае слова ад Аляксандра Мілінкевіча, які знаходзіцца за мяжой.

Аляксандр Мех з Кобрына сказаў, што яго гатовыя падтрымаць у якасці кандыдата ў прэзідэнты прадпрымальнікі Кобрына і Мінска. Ён заклікаў удзельнікаў Кангрэса падтрымаць яго ў якасці кандыдата. Ён казаў, што сённяшняя апазіцыя дэградавала. І замест таго, каб працаваць з людзьмі, яна ездзіць па Брусэлях. Пару дзясяткаў чалавек сустрэлі заявы Меха апладысментамі, але большасць усё ж маўчала.

На гэтым Алег Трусаў вырашыў спыніць «гаварыльню», бо казалі ж у асноўным не па дакументах Кангрэса, а хутчэй казалі сваё набалелае. Пачулася з залі «Ганьба!» Алена Анісім абсекла гэта досыць хутка: «Прабалбочам краіну».

У выніку была абраная стала дзеючая Рада Кангрэсу, якая на рэгулярнай аснове будзе абмяркоўваць актуальныя пытанні.

Напрыканцы адбылося ўрачыстае падпісанне «Маніфеста ў абарону незалежнасці Беларусі», ягоны першасны тэкст ужо публікаваўся ў СМІ. Былі ўнесеныя невялікія праўкі ад Зянона Пазняка, Рыгора Кастусёва і Ніла Гілевіча. Канчатковы тэкст будзе апублікаваны пазней.

Цяпер ініцыятары Кангрэса збіраюцца арганізаваць збор подпісаў у абарону незалежнасці.

Зміцер Панкавец, фота Сяргея Гудзіліна
Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 486
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5606
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28037