Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза Друк E-mail
23.12.2014 | 20:20 |
Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза 29 лістапада 2014

На досьвітку, у цемры запаліла сьвечку. Як жа цяжка было Дзядом Нашым у 1830 узьняць Паўстаньне! Маленькай вагнічкай успыхнула яно на Літве і адразу ж у змроку патапіўся Край. Цяпер яшчэ большая цемра насунулася на Зямлю, піліпаўскай ваўчынай паняверкай сьцятыя душы, і ў поцемках не відаць шляху, па якім пайсьці.

Вы маеце вялікі досьвед, і з вышыні Вам відней. Памажэце нам, Дзяды! Безь пераемнасьці мы анікуды ня зможам рушыць, адно асуджаныя будзем зноў і зноў валачы пад гару сызыфаў валун.

Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза

Ян Пятроўскі 1995

Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза

Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза

Памяці Рышарда Юніка, Рубяжоўскага Ксяндза

Што ж адбываецца цяпер? Кепска, блага нам, марнеем у бясьсільлі, а чаму - ня ведаем. Рвуць, расьцягваюць на часткі нашую зямельку ўсе, хто не лянуюцца падняць пэрліны, выкінутыя за непатрэбшчынай проста на сьметнік.

Але знайшліся ў Нашым Краі Літвіны, каторыя падабралі забруджаныя пэрліны з добрымі намерамі - апратаць іх ды ўзьняць на вышыню, каб паказаць люду красу іхнае зямлі. Гэта не спадабалася суседзям - ні рускім , ні польскім. Маскалі-начальнікі забаранілі Шыльду, якая была выканана Літвінамі да 210 рочніцы з дня народзінаў Адольфа Янушкевіча. Тут папросту была ўжыта грубая сіла. Так б'юцца адкрытыя ворагі. Цяжэй з тымі, хто дзейнічаюць тонкімі мэтадамі, але яшчэ складаней - з тымі крывадушнікамі, што прыкідваюцца быць нашымі прыяцелямі.

Тут я падаю копію часткі хронікі, якую разам са сваім, надта ўстрывожаным лістом даслала нам з Варшавы Пані Халіна Гэбэр. Палякі дакумэнтуюць усё, што датычыць разьвіцьця іхнае нацыі. У хроніцы зьмешчаны дзьве фотаграфіі зь Дзягільні - валун з эпітафіяй для Адольфа Янушкевіча на Старых Панскіх могліцах і забароненая шыльда на будынку, што належыў да маёнтку радзіны Янушкевічаў. Літвіны ўдзячныя Палякам за фотадакумэнты, таксама мы мусім быць удзячнымі тым грубіянам-начальнікам за забарону шыльды. Можа ад ушчатага галасу па шыльдзе прачнецца якісь беларус, азірнецца наўкола з пытаньнем: што адбываецца? Трэба, каб абудзілася ў людзях духовасьць, каб вушы пачулі, каб вочы пабачылі... як раскрадаюць іхную Бацькаўшчыну, тую, што даўней звалася Літвой.

У тэй польскай хроніцы напісана, што польская дыяспара Беларусі рупіцца пра аднаўленьне памяці пра Адольфа Янушкевіча, і сярод Палякаў - Ганна Матусэвіч і яе дачка Вэраніка. Гэтая памылка прыраўноўваецца да крадзяжу нашых духовых каштоўнасьцяў. Пры мёртвай сьпячцы беларусаў памылка робіцца злавеснай, фатальнай. Калі нават гэта напісана не наўмысна, а проста па звычцы браць тое, што не схавана (забраны край...), і такая мана зьяўляецца цяжкім злачынствам. Столькі ўжо высілкаў - і духовых, і матар'яльных укладзена было Літвінамі ў Дзягілёнскую эпапэю! І вось адным крамзолем, здавалася б, закрэсьлены ўсе нашыя дасягненьні. Як тут ня ўспомніць Купалу:

Я не для вас, паны, о, не!

У час вольны песенькі складаю.

 

Эпапэя - сказана ў энцыкляпэдыі - шэраг буйных, значных падзеяў, якія ўтвараюць адзінае цэлае. Хатні агмень на Літве, у Дзягільні, меў Адольф Янушкевіч, калі выпраўляўся на Лістападаўскае Паўстаньне 1830-1831, калі натхніў Юльюша Славацкага стварыць Песьню Літоўскага Легіёну, каторая можа стацца Нашым Гімнам. Цягам амаль чвэрці веку гэты агмень саграваў Адольфа ў Сыбіры, покі тут , у Дзягільні, жылі матка Тэкля і брат Януары зь сям'ёй. Затым Міхал, сын Януарага і пляменьнік Адольфаў, ўдзельнічае ў Паўстаньні 1863-1864 і за гэта на зямлю ў Дзягільні накладзены сэквэстар.

Ды зробленае для Бога ніколі не прападае. І ў нашыя дні доўжыцца Дзягілёнская эпапэя, калі 01.11.2013 прыяжджалі да Дзягільні ўдзячныя Казахі, каб ушанаваць Адольфа Янушкевіча, таго, хто дбаў пра іхную Будучыню. Да Літвінаў, што прыглядаліся, як бы распачаць працу ў Дзягільні, сталі падыходзіць людзі, каторыя адчулі накірунак эвалюцыі. Найперш былі гэта адмыслоўцы ў сваёй справе: архэоляг Мікола Крывальцэвіч, жывапісец Фэлікс Янушкевіч , скульптары Валяр'ян Янушкевіч ды Ігар Засімовіч; таксама надзвычай напоўненыя духовасьцю Дзіма Таруліс ды Ігар Яначкін напачатку і Сяржук Мацін - напрыканцы падзеяў. Не кажу пра канчатак Дзягілёнскай эпапэі, проста падзеі ў Дзягільні часова прыпыніліся, мо дзеля таго, каб ля іх закруціўся ўвесь сьвет. Рэч ідзе пра ачышчэньне Запавету Вялікіх Настаўнікаў. Дачасна, трагічна абарваліся жыцьці Ігара Яначкіна і Сержука Маціна. Былі гэта новыя людзі, якіх апошнім часам усё болей і болей зьяўляецца ў нашым залішне матэрыялізаваным і разбэшчаным цывілізацыяй сьвеце. Балесна ўсьведамляць, што іх ужо німа з намі, але яны здолелі прынесьці свой камень на пабудову Новага Храму Культуры.

Але вернемася да хронікі. Іначай, як пярэкрут нельга ідэнтыфікаваць наступнае пісаньне: "W latach 2006-2007 przy współpracy z Fundacją Dziedzictwa Wielkiego Księstwa Litewskiego podjęły wraz z archeologiem Mikołajem Krywalcewiczem prace badawcze i porządkowe..." Тут ужо дзівіцца сама Пані Халіна Гэбэр, зь якой мы асабліва шчыльна супрацоўнічалі ў тыя першыя гады, калі яна клапатліва, як матка, шмат дапамагала нам: "Chciałabym wiedzieć , gdzie ta fundacja działa?" Шмат людзей падыходзіла да Дзягільні, але яны не маглі наблізіцца да вялікай духовай зьявы, бо ключы ад духовасьці далёка закінуты.

Хачу аптымістычна закончыць свой твор, гартаю зноў і зноў Панін Халінін ліст, а ён такі гаротны! "To już nie wróci, nie będzie u Was Litwy ani Polski, tylko Białoruś (dawniej Litwa) , musi mieć wolność, równość praw i religii".

Шчасная была я ў 2010, бо ня ведала гэтага гора, калі выдала першую кнігу Жывой Этыкі "Кліч", што пачынаецца словамі: "Да Новае Літвы Мая першая вестка". "Няўжо на Літве не асягнуць духовасьці і выберуць вонкавасьць?"... (верш 13)

Ганна Матусэвіч,  29.11-02.12.2014 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2896
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8203
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4628