Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Як я хадзіла на прыём да прэдсядацеля іспалкома Арцюшкевіча Н.І., альбо Запіс Гісторыі Новае Літвы

Як я хадзіла на прыём да прэдсядацеля іспалкома Арцюшкевіча Н.І., альбо Запіс Гісторыі Новае Літвы Друк E-mail
19.11.2014 | 00:39 |
Ганна Матусэвіч, 26.02.2014Ганна Матусэвіч, 26.02.2014

Як жа запісацца да начальніка на прыём? Сказаць, што па культурным пытаньні ды яшчэ па грамадзкім, тым больш - па пытаньні Незалежнасьці Нашае Айчыны, дык не запішуць, альбо запішуць туды, куды мне саўсім ня трэба. Схлусіла, што ў мяне кварцірны вапрос.

- А што ў Вас па кварцірэ?

- Ні знаю, як Вам сказаць...

- Ну, можэт, рамонт? (са злосьцю)

- Ага, рамонт.

Сакратарка выпытала ў мяне фіо, адрас, тэлефон, узамен прызначыла мне дату - 26 февраля, серада, з 8.00  да 14.00. Яшчэ й пазваніла напярэдадні, ці пайду? Пайду, - адказваю.

Трэба ісьці, як сьпявае Лявон Вольскі, да апошняй мяжы! Эх, хай бы гэтыя сьпевакі зь песьнямі да нас прыехалі, каб нуду разагнаць! Німа нікога. І спадзеву ні на кога, апроч як на самую сябе. Ды я не наракаю. Сама прапанавала плян - натуральна, што сама й заплачу. Пайду. Пэрлаў прад імі раскідаць ня буду, але ж і папускацца няможна, бо скрала начальства гэдак цынічна, бессаромна, на ўсіхных вачох нашую самаахвярную працу цягам васьмі гадоў!

Прыйшла а 8.15., чацьвертая была па жывой чарзе. А 8.30. запрасілі ў кабінэт. Адныя ціха заходзілі, іншыя - з шумам, ровам. А я думала, што трэба абраць залатую сярэдзінку і ўсё паўтарала сабе мантрам: усё мінецца, адна Праўда застанецца.

Нарэшце падыйшла мая чарга. Адчыніла дзьверы, на якіх велькімі літарамі было напісана, што тут "ведется видеозапись». "Добры дзень!" - кажу і спынілася ля парогу. Пакуль яны на мяне ўвагі не зьвяртаюць, кінула я вокам на іх. Ого! Чалавек зь дзесяць камісыі за сталом. Ды тут мудрэй чым таму дзядзьку ў Вільні!

Нарэшце махаюць да мяне рукамі. Падыходжу да прэдсядацеля і сядаю адна напроці ўсіх. Нейкі маладзён пытаецца ў мяне фаміліі. Адказваю, а яны пэўна чакаюць ад мяне скаргі аб  рамоньце кварціры. А я абвяшчаю, што пераклала з польскай кнігу "Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргіскіх стэпаў" і дастаю кнігу. Затым кладу на стол фатаграфіі васьмігадовай даўніны. "Тут мой Міколка , тады васьмікласьнік, са сваімі дружбакамі ды настаўніцай на маю просьбу памагалі нам у Дзягільні - пасьсякалі кусты, сьмецьце падгрэблі. 2006 год. Гэта быў наш пачатак. Пасьля - архэалягічнае дасьледаваньне могліцаў, а затым і надта сур'ёзная справа пачалася. Уздымалі з-пад зямлі пліты Янушкевічавай радзіны і ставілі новыя помнікі". Дастаю шчэ фатаграфіі. Начальнік трохі касавурыцца. У іншых - насьцярожаныя твары, заўважаю прад сабою трывожны позірк жанчыны. (Тут могуць быць і мае сябры... Але, калі сядзяць у гэтых крэслах - то сябры гнілыя. Тады ўжо лепш мець адкрытых ворагаў.)

"Самазвалы, краны, каменьне, бэтон, пясок, апалубка - усё гэта была нашая работа у свой вольны час, цалкам за свой кошт, за свае сілы. Так паўстаў валун з эпітафіяй Адольфу, прад якім Вы лентачку разразалі, як казахі прыяжджалі". І паказваю яму фота, дзе стаю я зь Ігарам Засімовічам ды Валяр'янам Янушкевічам па сканчэньні працы. "А во яшчэ фота Шыльды на маёнтку з кветкамі, што казахі прынесьлі. І гэтую Шыльду ўласьці забаранілі. Чаму?"

- А Вы в какой республике живете? На каком языке Вы написали?

- Гэта нашая лацінка. (Эх, не сказала я, што лацінка ўведзена ўжо ў мэтро, што лацінкай і даўней Валяр'ян пісаў у касьцеле на Залатой горцы... Не казала, што невуцтва ёсьць злачынствам. Не пыталася, нашто начальства рабіла паказуху прад казахамі... А нашто мне ствараць сабе ворагаў? Досыць і тых, што самыя прыйдуць да мяне.)

- У нас двуязычие. Вы должны написать на русском и белорусском языках, согласовать с начальством.

- Я за свае грошы рабіць гэтай брыды ня буду. Гэта называецца прафанацыяй, бескультур'ем...

Мае словы патаналі ў пустаслоўі Нікалая Іванавіча:"Я только исполнитель. Я говорил депутату Цыдику и Чагану по культуре...

Змахнула сваё са стала сабе, устала.

- Бывайце здаровы!

- До свидания!

- Ганьба вам!

І зачыніла дзьверы за сабой. А што, няпраўду я сказала? Яшчэ 28 студзеня Пані Галіна Гэбэр выслала для нас з Варшавы ўкладзеную ёю ксёнжку, якая толькі што выйшла з друку - Listy ze stepów kirgizkich. Там яна піша й пра нашую працу, пра нас, там шмат фатаграфіяў, а можа ёсьць і забароненая Шыльда... Але ксёнжкі дагэтуль німа. Зьбяёдавалі, і ясна хто.

Прыходжу ў роднае абшчажыціе. У вэстыбюлі стаіць камэндантка. Надчэквае мяне?

- Што эта Вы, Петровна, пра рамонт гаварыце?  В правілах абшчажыція ясна сказана, што рамонт за сваі дзеньгі праізвадзіць.

- Я да Вас аніякіх прэтэнзій ня маю.

- А што ж гэта ў райіспалкоме гаварылі?..

- Я Вас не чапаю і Вы да мяне не чапецеся.

...Гэтая дасканалая сыстэма татальнага віжаваньня, заснаваная шчэ пры Сталіне, спраўна дзейнічае ў нас і да сёньня. Проціпаставіцца  гэтай сыстэме цемрашалаў можа толькі шчыльная Супольнасьць Сьветлых. І тут важная ЯКАСЬЦЬ ды ня колькасьць. І давер да канца, да рэшты. Нам німа чаго хаваць, бо Мы працуем дзеля ўсяго людзтва. Некалі Сакрат Яновіч слушна сказаў: "З запісу пачынаецца гісторыя". Сёньня я хадзіла ў васінае гняздо начальства  адмыслова дзеля таго, каб пакінуць Запіс Гісторыі Новае Літвы. Напісанае - застанецца.

Ганна Матусэвіч, 26.02.2014

Ганна Матусэвіч, 26.02.2014 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 144
mod_vvisit_counter Учора 652
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2439
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19714
Каталог TUT.BY