Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Дзесяць рэчаў, якія псуюць наш горад

Дзесяць рэчаў, якія псуюць наш горад Друк E-mail
13.11.2014 | 01:32 |
Альгерд БахарэвічАльгерд Бахарэвіч  

Увогуле, Мінск - такое месца, якое сапсаваць ужо немагчыма. Бо далей проста няма куды.

Ягонае цяперашняе аблічча - само па сабе вынік доўгага, руплівага, свядомага і несвядомага псавання, да якога прыклаў руку кожны начальнік. Ці, хутчэй, не руку, а лоб. Яны так лечацца, тыя начальнікі - прыкладаючы хворыя месцы да гэтага горада: homeopathiс inferno.

Як толькі ў нейкім кутку Мінска заводзіцца нясмелы вірус гарадской гармоніі, яна бязлітасна вынішчаецца - каб не забываліся, падлы, дзе жывяце. Зрэшты, і ў такім месцы жыць бывае займальна і цікава - эклектыка стыляў, эпілепсія колераў, пірожнае эклер з салам, у Мінску можна ўсё - бо нічога яму не зробіцца, "чай, не Париж"; часам самога сябе хочацца парваць на калаж, бо неяк сорамна за ўласную цэльнасць.

Такім чынам, дзесяць рэчаў, якія псуюць сталіцу. І будуць псаваць. Інакш які гэта к чорту Мінск?

Ну вось, напрыклад, расійскія кіношнікі.

Яны выскокваюць нечакана і ў самых прыгожых месцах - як герпес. Варта апынуцца ва ўтульным зацішным двары недзе ў цэнтры ці ў сонечным скверыку ля нямога фантана - і вось яны ўжо тут як тут. П'юць каву з пластыкавых кубачкаў і сядзяць на сваіх пластыкавых крэселках, усім сваім выглядам паказваючы, як ты ім замінаеш, дзікун мясцовы, чортаў тубылец. "Харошы горад Мінск, вось бы яшчэ мінчанаў у ім не было!" - чытаецца ў іхных вачах, такіх самых пластыкавых, зусім не мінскіх вачах. І нічога не паробіш: яны маюць дазвол на карыстанне Мінскам у асабістых мэтах, а ты - не. Яны будуюць тут сваю москаўку - маленькую Маскву. Масоўка для маленькай москаўкі - вось хто такія для іх мінчукі. Серыял будзе зняты, масоўка разыдзецца, москаўка застанецца - як і адчуванне нейкай спаскуджанасці месца, абранага для здымак заезджымі "кінематаграфістамі".

Можа, гэта яны спрычыніліся да таго, што ў гэтым горадзе столькі бяздарнай рэкламы? Сучаснаму гораду без яе нікуды - але ў тых, хто ўмее ўпісваць рэкламу ў горад, а не наадварот, Мінск вучыцца не хоча. Ды не, расійскія кіношнікі з іхнымі какошачна-ўкакошачнымі серыяламі тут ні пры чым.  Гэта мы самі такія малайцы.

Нічога не скажаш, густоўнай рэкламы ў сталіцы робіцца ўсё болей - і што асабліва цешыць сэрца і напаўняе яго зласлівай радасцю, самая густоўная рэклама -беларускамоўная. Але побач з прыстойна зробленай рэкламаю трапляюцца прыклады такой пячорнай нянавісці да чалавецтва, што крыўдна робіцца за Мінск: тут жа не дэбілы жывуць. Асабліва ўражвае рэклама кока-колы і яе пазашлюбных дзяцей - так і хочацца падаць у суд за абразу эстэтычных пачуццяў, ці хаця б гонару і годнасці. Так, яна ва ўсім свеце такая - але тое, што ў гасцях выклікае смех, дома можа давесці да амоку.

Дома смех выклікае хіба сацыяльная рэклама, кароткі змест якой можна звесьці да двух словаў: сюсюсю і аяяй.  Але нават сюсюсюйская і аяяйская рэклама не псуе Мінск так, як помнік Леніну на плошчы Незалежнасці.

Ленін - галоўны расійскі кіношнік у гэтым горадзе. Рэжысёр-пастаноўшчык. Прыбраць яго з наседжанага месца - значыць выцягнуць стрэмку з мінскай скуры.

Невядома, праўда, ці зможа Мінск існаваць без гэтай стрэмкі. Часам з жахам думаеш, што ленін у цэнтры сталіцы - гэтая такая страхоўка. Што дзякуючы яму тут не адбываецца катаклізмаў. Ён - затычка, і варта вызваліць адтуліну, якую ён закрывае, як у Беларусь можа хлынуць штосьці страшнае.

Напрыклад, гісторыя. Зноў пойдзе час і запахне пераменамі. Вуліцы заліе брудны паток сучаснасці - тыя самыя вуліцы, чысцінёй якіх тут так ганарацца. Так што ленін - пытанне яшчэ і санітарна-гігіенічнае. Магчыма, Мінск і рады быў бы пазбавіцца ад свайго леніна - але яму страшна. Зручней быць цыркам, пакоем, савецкім музеем. Сапсаваным горадам, якому ўжо нічога не дапаможа, - дык чаго тут пераймацца? Цікава было б дажыць да таго моманту, калі леніна выцягнуць з зямлі і пакладуць сушыцца дзесьці за горадам. Нават больш цікава, чым дажыць да асваення Марса. Рэч у тым, што помнікі пакідаюць пасля сябе фантомныя абрысы. Гэта калі аб'екта ўжо няма - але нешта такое стаіць у паветры, дамаляванае вокам, штосьці ўяўляецца, мроіцца, замінае празрыстасці... Падман зроку, якім падаецца шмат што ў гэтым горадзе.

Хаця можна быць пэўным: на месцы леніна абавязкова будзе стаяць нехта яшчэ. Той загадкавы Рымша з народнай прымаўкі: не было б Рымшы, быў бы хто іншы. Трэба ж некім затыкаць злавесную дзірку. Мінск - гэта субмарына, якая цярпіць бедства. Ці проста - цярпіць.

Цярпіць усе гэтыя гатэльныя навабуды, раскошныя шматпавярховыя намёкі на светлую гарадскую будучыню. Толькі чакаць яе пачалі не з таго канца. Людзі, якіх лёс занясе ў нумары гэтых гатэляў, ніколі не будуць шчаслівыя. І не трэба пытацца, чаму. Мо таму, што адна бабулька так сказала - з тых, якім толькі і застаецца, што маліцца, каб я панам ніколі не быў. "Хай яно ўсё паабвальваецца!" - пракляла яна высачэзныя мінскія гатэлі, і неяк нядобра зрабілася на сэрцы. Але й праўда: навошта Мінску так шмат нешчаслівых людзей? Сваіх мала?

Зрэшты, і шчаслівыя, і нешчаслівыя людзі тут ездзяць у маршрутках. Магчыма, камусьці маршруткі падаюцца вельмі сімпатычным відам гарадскога транспарту - такія ўсе хуткія, пранырлівыя, вёрткія. Як сперматазоіды. Аднак ехаць ці не ехаць маршруткай усё часцей робіцца пытаннем культурна-палітычным. Бо ўсё больш мінскіх маршрутак уяўляюць з сябе перасоўныя ідэалагічныя пункты. Почасту маршрутка - гэта чужы трыкалор, які з невядомых прычынаў тырчыць ля лабавога шкла (даплачваюць ім за гэта ці што? - і калі так, дык хто?), кіроўца, які не разумее беларускай, плюс радыё, якое ўжо за першыя пяць хвілін паездкі здольнае давесці  пасажыра да стану поўнага атупення. Нехта змагаецца, большасць маўчыць - іншыя чакаюць аўтобус.

Сцягі ў Мінску - наогул праблема. Сцягі і розныя "транспаранты", гэтыя пахавальныя вянкі, скрадзеныя ў мінулай эпохі. Горад абвешваецца імі з галавы да ног, як вар'яты часоў перабудовы абвешваліся значкамі. Сцягі ўсіх колераў вясёлкі. Часам здаецца, што ў Мінску мае адбыцца сусветны з'езд прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Праўда, Мінск робіць выгляд, што не ведае, што гэта такое. Мінск так захутваецца ў сцягі, дзяржаўныя і проста флажкі, быццам хоча, каб яго не пазналі. Але твар усё роўна відаць, і на гэтым твары напісанае недаўменне: што вы ад нас хочаце? Падумаеш, сцяжкі. Звычайная марская сігналізацыя.

Мінск - гэта яшчэ і пагрозлівыя абвесткі ў грамадскім транспарце, якіх не пачуеш нідзе, апрача беларускай сталіцы. Усе гэтыя: "Невыкананне правілаў бяспекі..." і "Праезд без аплаты з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем!" імгненна ствараюць у салоне нездаровую і таталітарную атмасферу, адчуваючы якую, хочацца выцягнуць рукі па швах або закласці іх за галаву. Апошнім часам Мінск дажыў нарэшце да таго, што абвесткі ў метро пачалі дубляваць па-ангельску - варты пераймання прыклад, які добра было б распаўсюдзіць і на іншыя віды транспарту. Але можна толькі здагадвацца, колькі жаху выкліча ў іншаземных гасцей абвестка кшталту гэткай:

"Dear passengers! Only originals of the certificates can serve as a ground for the travel privileges in public city transport, established by law!"

Мінск доўга змагаўся супраць шапікаў на сваіх вуліцах. Ён вынішчаў іх так, як прыхільнікі Мао - вераб'ёў. Шапікі зніклі. Замест іх з'явіліся вялікія часовыя аднапавярховыя будынкі з падручных і танных матэрыялаў, зробленыя так, каб нагадваць пра марнасць усяго існага. І прадаецца ў іх усё марнае, без чаго існаваць немагчыма: гародніна, садавіна, мяса, кветкі, батарэйкі... Дзякуючы ім Мінск усё больш нагадвае вялікі харчовы рынак дзесьці ў правінцыі. Рынак, на якім выпадкова апынуліся касцёлы і цэрквы, дом ураду і палац мастацтва, Асмалоўка і Грушаўка, плошча Перамогі і помнік Якубу Коласу. Гэтыя міні-рынкі пад дахам плодзяцца і множацца - і паступова пачынаюць вызначаць аблічча сталіцы. Не пабачыўшы іх цягам дня, можна зняверыцца і змарнець - настолькі важнае месца яны займаюць у гарадской архітэктуры. Такое адчуванне, што ў горад паціху вяртаюцца баракі - самы страшны мінскі сон, з якога выйшла не адно пакаленне мінчукоў.

Ды і гандаль з машынаў - амаль у цэнтры горада - ніхто не адмяняў. Таксама архітэктура. На колах. Застылая музыка тут мусіць мець конскую сілу.

Мінскія двары даўно ператварыліся ў аўтастаянкі. А мінскія аўтастаянкі - у феадальныя ўладанні, абнесеныя калючым дротам. Чамусьці ніхто не падумаў, што гэты горад будзе расці далей, што яго можна будзе псаваць яшчэ доўга-доўга, і за гэта нічога не будзе. Двор-аўтастаянка - гэта амаль як фабрыка-кухня або хата-чытальня. То бок сучасна, зручна і эканомна.

Дзевяць рэчаў названыя. Засталося назваць апошнюю, галоўную, але тут доўга думаць не трэба. Самая вялікая праблема Мінска - гэта зласліўцы. Якім усё не так і ўсё не тое, якія не могуць проста любіць родны горад за тое, што ён - родны. Ці хаця б мець павагу да яго сталічнага статусу. Зласлівец ніколі не напіша: "Мой родны Мінск, табой я ганаруся і слаўлю твой шчаслівы светлы лёс!" Такіх высылаць трэба - калі не за 101-ы, дык за 9-ы кіламетр. Але і там ужо даўно ён - Мінск.

budzma.by
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Takija pis'mienniki, jack Baharewi tak same psujuc' naa horad I krainu.

Напісаў Alieh,
Дата 11/20/2014 Час 10:48

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Брама сайта | Галоўная старонка


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)»
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 676
mod_vvisit_counter Учора 848
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4569
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19786
Каталог TUT.BY