Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Ленаід Левановіч. “Спружына” Друк E-mail
21.03.2009 | 17:02 |

Ленаід Левановіч Мы рамантавалі машыну. Папраўдзе, рамантаваў майстар Кастусь, а я на правах чалядніка дапамагаў. Калі мянялі пярэднія тармазныя калодкі, Кастусь спраўляўся без мяне. Спрытна здымаў колы, выбіваў старыя, нібы сцёртыя наждаком, калодкі, ставіў новыя, тоўсценькія, цёмна-бліскучыя, падобныя на квадратную шакаладку.

А вось задняя калодка, якая нагадвала сярпок маладзіка, упёрлася. Дакладней, упёрлася спружына: адзін канец яе трэ было ўставіць у вушка калодкі і такім чынам замацаваць калодку ў цэнтры дыска.

Разы тры спрабавалі мы зачапіць спружыну, устанавіць яе на месца і ўсё не атрымлівалася - то міліметр, то два не дацягвалі. Спружына зрывалася, зноў сціскалася, вярталася ў ранейшае становішча.

- Ну й тугая спружына! Каб яе ліха... - Кастусь выцер тыльным бокам далоні потны лоб. - Мусіць, трэба вам даць іншы інструмент.

Я націскаў драўлянай рукаяткай малатка. А Кастусь устаўляў між колцаў спружыны пляскаты канец вялізнай адвёрткі, і мы разам расцягвалі ўпартую спружыну. I не дацягвалі.

Кастусь падняўся, высокі, шырокі ў плячах, загарэлы, нібы адліты з бронзы. На моцнай шыі цьмяна бялеўся срэбраны крыжык на тоўстым залатым ланцужку. Калі я прыехаў, Кастусь быў у адных плаўках, корпаўся каля разбітай іншамаркі.

- Спёка неміласэрная. Магу працаваць адно ў плаўках, - нібы апраўдваючыся, сказаў ён.

На дварэ ўжо каторы дзень уладарыла бязлітасная гарачыня - апоўдні ртутны слупок перапаўзаў за лічбу трыццаць. Пад вечар паветра трохі свяжэла, астывала, асабліва ў цяні. Мы працавалі на двары, парослым густым, як воўна, мурагом, які за апошнія дні парыжэў ад спёкі.

Нарэшце сонца, ярка-ружовае, нібы жаўток яйка вясковай курыцы, скацілася за купчастую ліпу, што высілася за гаражом. Паветра адразу пасвяжэла, затое пачалі лютаваць камары. Кастусь нацягнуў палінялыя, але чыстыя, некалі блакітныя джынсы. Я любаваўся ягонымі рухамі, моцнай прыгожай паставаю. I міжволі думаў: «От жа вылепіла прырода гэткага мацака. Усё дала яму: мужны адкрыты твар, зеленавата-шэрыя вочы, якія пазіралі на свет з годнасцю і дабрынёй, дужыя шырокія далоні з доўгімі пальцамі, якія, здавалася, лёгка трымаюць малаток, ці вялізны гаечны ключ». За яго працаю было прыемна назіраць. Кажуць, што заўсёды прыемна назіраць, як гарыць агонь, цячэ вада, як выдае грошы касірка, і як працуе іншы чалавек. Я б удакладніў: як працуе майстар.

Кастусь нырнуў у расчыненыя дзверы гаража, неўзабаве вярнуўся з кароткім ломікам, трохі большым за манціроўку.

- Паспрабуйце гэтым упірацца. Павінны ж мы ўлагодзіць упартую спружыну. Годзе ёй упірацца.

На гэты раз мы дружна ўпёрліся, напружыліся - і паставілі спружыну на месца.

- Во, нарэшце мы яе перамаглі. Зробім перадых, - Кастусь кінуў на старое кола канчур дошкі, сеў на яго, прыхлопнуў камара, што прысмактаўся да ілба.

- Другую спружыну паставім хутчэй. А тады памяняем задні тармазны шланг. Пракачаем тармазуху. I ўсё - хакей. Будуць тармазы, як новенькія. Руль і тармазы - галоўнае. У мяне была гісторыя...

Кастусь пільна зірнуў на мяне: ці настроены я выслухаць яго, і працягваў, бо пераканаўся, што я, як кажуць, і вушы развесіў:

- Гадоў дваццаць пяць таму было. Вярталіся з вяселля. На «Жыгулях». Уціснулася восем чалавек. Я за рулём. Едзем па лясной дарозе. Ноч, цемра. Наперадзе - круты паварот. Націскаю на тормаз - нага правальваецца. Хуткасць - сотня з гакам. Калі крутануць руля, машына ў кювет. Ляцім, куляемся - і капцы. Убачыў вялізны лазовы куст. Мільганула думка: куст змякчыць удар. Гэта апошняе, што памятаю. Потым жахлівы шоргат лазовых галінак, моцны ўдар, трэск, грукат і - цішыня. Ачомаўся на трэція суткі. Усё вакол белае. Ляжу пад кропельніцай.

Кастусь перадыхнуў, адагнаў камароў, ускінуў на плечы за­шмальцаваную чырвона-сінюю масцерку.

- Потым дазнаўся, што праляжаў на аперацыі шэсць гадзін. Рамонт быў капітальны. Двайны пералом правай нагі, пералом левай. Зламаў правую ключыцу. Дзве скабы, ну, рабрыны. Левую руку абадраў ад запясця да локця, - Кастусь закасаў рукаво, і я ўбачыў ружавата-карычневы шнар.

- Тры месяцы пракачаўся ў Маладэчне ў бальніцы. Васьмёра нас ехала. Усе засталіся жыць. Траўмы былі ў кожнага. Дактары дзівіліся, што я выжыў. Машына сплюшчылася ў гармонік. Рамонту не падлягала. Палкоўнік міліцыі паглядзеў здымкі машыны, сказаў: «Вадзіцель не павінен быў выжыць у такой аварыі». А я выжыў. Памалу пачаў рамантаваць машыны. Таго «жыгулёнка» мне падарылі бацькі. Я прыйшоў з войска, уладкаваўся на будоўлю ў Маладэчна. Няблага зарабляў. Паездзіў гады са два на той машыне. Першая мадэль. «Капейкай» у народзе празвалі. Крэпкая машына... А на тым вяселлі я пазнаёміўся з дзяўчынай. Дачулася яна пра аварыю. Пачала хадзіць у бальніцу. І ўсё часцей. Кажу ёй: «Дзяўчынка, мілая, навошта табе ламаны-пераламаны калека? Не хадзі ты да мяне. Ці мала хлопцаў вакол? Азірніся».

Не, кажа, я ў цябе закахалася. Як убачыла, так адразу і ўліпла, - Кастусь скупа, неяк сарамліва, усміхнуўся, памаўчаў. - Праз год пасля аварыі сышліся, пражылі ўжо дваццаць два гады. Старэйшы сын служыць у войску. Малодшы перайшоў у дзесяты клас, дачка - у сёмы. Вось такія нашы справачкі.

Я слухаў і не мог даць веры, што гэтага мацака, прыгожага, загарэлага мужчыну збіралі па частках.

- Кастусь, а крыжык носіце даўно?

- Праз сем гадоў пасля аварыі нарадзіўся малодшы сын, Сяржук. Вось тады Надзя, жонка, параіла купіць крыжык. Цяпер кожную нядзельку хаджу ў царкву. Усялякую работу ўбок, і з Надзяй ідзем у храм... Ну што, бярэмся за справу?

Спружыну на другім коле мы ўстанавілі з першай спробы.

- Вопыт, досвед - вялікая рэч, - задаволена прамовіў Кастусь. - А яна гэткая ж тугая, як і тая. А мы яе замантулілі адразу. Спружыну чым мацней сціснеш, тым большая будзе аддача. Як шугане, дык не ўтрымаеш. Мой дзед, а яго таксама Кастусём звалі ў гонар Кастуся Каліноўскага, казаў: «Беларускі народ у вайну нагадваў сціснутую спружыну. Як выпрастаў спіну, дык немцы і пакаціліся... Зямля гарэла пад нагамі фрыцаў».

Мяне ўразіла гэтае нечаканае параўнанне. Здзівіла, што хлапчуку, які нарадзіўся ў невялікай вёсцы, у сялянскай сям'і, далі імя ў гонар Каліноўскага. Мабыць, суразмоўнік адчуў маю няверу, бо тут жа дадаў:

- Мой прапрадзед Базыль, па-сучаснаму Васіль, быў касінерам Каліноўскага. Загінуў тут, на Вілейшчыне. Літвінчук - наша прозвішча. Яно невыпадковае, яно - гістарычнае. Мы з літвінамі былі спрадвеку. Гэта потым наш край пачалі называць Белай Руссю. Вы ж Ермаловіча Міколу чыталі?

- Канечне, чытаў. Быў з ім добра знаёмы. Мікалай Іванавіч нават рэцэнзію на маю кнігу «Якар надзеі» надрукаваў.

- Дык, значыць, і ён вас чытаў! - з павагаю зірнуў на мяне Кастусь. - Я вам скажу вось што. Беларусь павінна адрадзіцца. Ну, паглядзіце, як вакол усе людзі за сваё трымаюцца. Дзесьці чытаў, што у Чэхіі родная мова была зусім у заняпадзе. А зараз? Расквітнела. А чым мы горшыя? Мы ж народ спружыністы. Акрыяем.

Кастусь гаварыў і рабіў сваю справу. Здавалася, ягоныя рукі робяць самі па сабе. Аўтаматычна. Яны спрытна адкруцілі за­ржавелую гайку задняга тармазнога шланга, устанавілі новы, залілі тармазуху - тармазную вадкасць, пракачалі яе.

- Ну што, праверым тармазы?

Кастусь выцер анучаю далоні, сеў за руль, выехаў на вуліцу, разагнаў машыну і рэзка спыніўся. Пад коламі зашаргацеў пясок, шлейф пылу ўзняўся над машынай.

- Усё ў ажуры. Тармазы, як новенькія. Нездарма валэндалі­ся мы над спружынаю, - задаволена сказаў Кастусь.

- Дзякуй, Кастусь. Майстар вы адмысловы. Як будзем разлічвацца? Работа сур'ёзная. Колькі?

- Работа звычайная. Нічога асаблівага. Дваццаць тысяч.

- Мусіць, мала. Даю трыццаць.

- Не-не, - рашуча запярэчыў Кастусь. - Вам грошы з неба не валяцца. Можа, кнігу новую калі падорыце.

- Пашукаю зараз. Павінна быць.

Абмацаў кішэні за крэсламі, знайшоў сваё «Сіняе лета». Падпісаў.

- От за гэта шчыра дзякую! - Кастусь асцярожна ўзяў кнігу, баючыся запэцкаць яе. - Калі што якое з машынаю - прыяз­джайце.

- А ланжэрон вы маглі б заварыць?

- Запраста. А што ёсць праблема з ланжэронам?

- Была, у Мінску доўга не мог знайсці зваршчыка. Не ведаў, што вы ёсць. I што ўсё ўмееце.

- Затое цяпер ведаеце. Шчасліва ездзіць. I не ламацца.

Машына лёгка кацілася па асфальце. Наперадзе пачыналася калдобістая жвіроўка. Нага аўтаматычна націснула на педаль тормаза, машына рэзка, нібы зацугляны конь, прыпыніла ход. «Малайчына Кастусь», - падумаў я з удзячнасцю пра майстра і міжволі ўзгадаў, як мы ўлагодзілі ды замантулілі ўпартую спружыну.

2005-2006 
Левановіч Л. Бесядзь цячэ ў акіян: раман, апавяданні, абразкі, эсэ / Леанід Левановіч. - Мінск: Кнігазбор, 2007. - С. 318-322.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 818
mod_vvisit_counter Учора 2423
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15079
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 48837