Сваё 15-годзьдзе гурт
«Стары Ольса» адзначыць трыма канцэртамі: 16 лістапада ў Менску, 23 - у
Гародні, 13 сьнежня - у Гомелі.
На найбліжэйшым - менскім -
канцэрце прагучаць найлепшыя кампазыцыі з найлепшых альбомаў. Выканаюць
музыкі і зусім новыя песьні, якія яшчэ не запісаныя, - паабяцаў
напярэдадні падчас прэсавай канфэрэнцыі стваральнік і кіраўнік гурту
«Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі.
З гэтых песень і паўстане новы
альбом «Строга Ольсы», які гурт плянуе запісаць ўзімку 2015 года. Пакуль
жа музыкі будуць граць гэтыя кампазыцыі на канцэртах, каб
дапасавацца, знайсьці новыя ідэі і найлепшую аранжыроўку. Зьміцер
Сасноўскіадзначыў, што гурт плянуе вярнуцца да сярэднявечнай музыкі:
«Мы хочам запісаць больш песень, песенны
альбом. Бо апошнія 5-6 гадоў гучалі ў асноўным інструмэнтальныя
альбомы. І гэта ўсё віна нашага лютніста Ільлі Кубліцкага,
бо ён - адэпт барока. А мы хочам вярнуцца
ў сярэднявечча. Новыя песьні мы сабралі ў праграму «Застольныя
песьні ліцьвінскага рыцарства», - распавёў Зьміцер Сасноўскі.
Гэта - пляны на будучыню.
А вось сваё 15-годзьдзе музыкі гурту пакуль не асэнсавалі.
«Асэнсаваць 15 гадоў існаваньня
ў мяне асабіста не атрымліваецца. Здаецца, мусілі пасталець, але
такога адчуваньня няма. Паводзіны нашы толькі пагоршыліся.
Мы ператвараемся ў навуковую лябараторыю, але больш сур'ёзныя
не становімся», - пракамэнтаваў Зьміцер Сасноўскі.
Зьміцер Сасноўскі цяперашняе
вяртаньне зацікаўленасьці да беларускага традыцыйнага адзеньня, музыкі,
культуры:
15 гадоў таму музыкі пачалі граць тое,
чаго не граў ніхто, як кажа сам заснавальнік гурту. У гісторыі
музыкі яны знайшлі тое, што іх адрозьнівае. Менавіта з пошукамі
ўласнай унікальнасьці і зьвязвае
«Старадаўняя мода, у тым ліку і мода
на вышыванкі - гэта пакуль адзін з элемэнтаў, якія стварае рысы
нашай арыгінальнасьці. Калі беларусы трапляюць у шматэтнічную кампанію,
гэта робіць іх сьвядомымі, яны разумеюць, што нельга быць нікім. Мяне
аднойчы зьдзівіў адказ беларускіх музыкаў на фэстывалі ва Ўкраіне.
На пытаньне, адкуль яны, беларусы адказалі: „Зь Менску".
Не назвалі краіну, да якой яны належаць, а выключна геаграфічнае
азначэньне таго, адкуль яны прыехалі», - распавёў Зьміцер
Сасноўскі.
А самі музыкі ва Ўкраіне прасьпявалі
«Бітву пад Воршай», бо гэта тое, што, паводле музыкаў, беларусаў злучае
з украінцамі. Гурт «Стары Ольса» з канцэртам прыехаў бы
і ў Данецк, але пры адной умове - калі б ён зноў стаў
украінскім, кажа Сасноўскі.
На пытаньне, ці змагаліся б
цяпер беларусы за сваю незалежнасьць, і калі так, то пад якую
музыку, Зьміцер адказаў, што калі беларусы 5 стагодзьдзяў адбівалі столькі
войнаў, то безумоўна, змагаліся б і цяпер. А вось музыка
змаганьня была б вельмі рознай:
«Цягам гэтых стагодзьдзяў, усіх гэтых войнаў,
чалавек трапляў у розныя сытуацыі - побытавыя, непасрэдна вайсковыя,
быў закаханы, хадзіў у касьцёл і царкву, быў на прыёмах
у магнатаў, езьдзіў за мяжу, вучыўся ва ўнівэрсытэце. Змаганьне
за сваю краіну, гонар за яе, любоў да сваёй гісторыі - усё
гэта адбывалася пад музыку, якую мы спрабуем па кавалках
вяртаць», - распавёў Зьміцер Сасноўскі.
|