Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Самая вялікая хлусьня – гэта няпоўная праўда,

Самая вялікая хлусьня – гэта няпоўная праўда, Друк E-mail
21.03.2009 | 16:45 |

або Чаму беларускае Адраджэнне атрымлівае паразу за паразай?

Літва з “Нюрнберскае хронікі” Шэдэля (канец XV стагоддзя) Беларусы амаль нічога ня ведаюць пра той перыяд сваёй гісторыі, калі яны былі вольнымі і незалежнымі. Тады нас ніхто не называў беларусамі, а нашу краіну - Беларуссю. Гэта быў час ад нараджэння ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) да часу падзелу Рэчы Паспалітай, (якая была агульнай дзяржавай ВКЛ і Польшчы). У выніку гэтага падзелу мы сталі часткай Расеі, што прывяло да поўнага разбурэння ўсяго - нашыя землі сталі глухім кутком Расеі, сяляне сталіся прыгоннымі рабамі, з вышэйшымі клясамі (з тымі, што не загінулі) зрабілася тое, што А.Міцкевіч трапна назваў ападленнем нацыі. Бальшавікі падоўжылі гэтае запрыгоньванне і ападленне ўжо цэлага народу. З распадам Саюза амаль усе народы пачалі адбудоўваць свае нацыянальныя дзяржавы. У нас гэтага не адбылося. Больш за тое, з 1995 года пачалася брутальная русіфікацыя. Чаму так сталася? Называюць два чыннікі: згуба народам мовы і страта гістарычнай памяці. Аб першым напісана шмат, але, як правіла, засыпана агульнымі фразамі аб нацыянальнай ідэі. Апазіцыя мела надзею абудзіць народ з дапамогай мовы. Ва Украіне стартавыя ўмовы былі лепшыя за нашы, 18 гадоў ідзе ўкраінізацыя, а народ у асноўным размаўляе па-руску. Так адбываецца таму, што, каб змяніць чужую мову на сваю, трэба, па-першае, зразумець шкоднасьць чужой мовы і культуры для ўласнага развіцця, што чалавеку даволі цяжка, а, па-другое, каб загаварыць на новай мове, трэба рабіць намаганні, на якія у нашых умовах ў людзей няма сілаў і часу. У гэтых варунках роднай мове застаецца толькі вучыць дзяцей з дзіцячых садкоў і школ, што і робіцца ва Украіне. І што немагчыма рабіць у нас з-за супраціву ўлады.

Панаванне чужой мовы – гэта не прычына рабства. Рабства пачынаецца з ваенных паразаў, са знішчэння лепшых людзей народа, з вынішчэння гістарычнай памяці. Пасля гэтага чужая мова і культура робяцца ахоўнікамі акупацыйнага рэжыму.

Не ўздыме беларусаў з каленяў і Агульная Дэкларацыя Правоў чалавека. Панаванне на нашай зямлі Расеі (дзе беззаконне ды бяспраўе амаль іх адвечная рэчаіснасьць) прызвычаілі нашых людзей глядзець на гэтыя Правы як на пустую паперку. Акрамя таго, як сказаў З.Пазняк, "няма праваоў чалавека без правоў нацыі". А Правы Нацыі - гэта права развівацца й жыць на базе сваёй мовы і культуры, што адбываецца толькі пасля таго, як народ змятае акупацыйны рэжым. Разважаючы далей, можна прыйсьці да зразумення марнасці надзеяў часткі нашай апазіцыі (з дапамогай Захада і новага Закона аб выбарах) перамагчы на наступных Выбарах. Не хопіць разняволеных беларусаў, каб закрыць усе выбарчыя ўчасткі, не хопіць разняволеных беларусаў, каб (у выпадку фальшавання) абараніць вынікі на вуліцах і плошчах. Гэта ўжо шмат разоў было, таксама, як і хаджэнне па кватэрах, сустрэчы з выбаршчыкамі і напісанне "манбланаў" скаргаў на парушэнні Закона.

Нікога й ніколі не ўзнімала з каленяў цяжкае матэрыяльнае становішча.

Каб разняволіць беларуса, трэба аджывіць ягоную гістарычную памяць, паказаць яму, што не заўсёды ў гісторыі ён быў рабом. А гэта і ёсць акурат той перыяд нашай гісторыі, пра які сказана вышэй, які ў нас альбо замоўчваецца, альбо скрадзены суседзямі, альбо сфальшаваны. Прыклад габрэяў тут пераканаўчы. Яны страцілі й дзяржаву, і мову, але дзякуючы веданню сваёй гісторыі (праз сваю рэлігію), яны адрадзіліся. Кожны гісторык вам скажа: каб знішчыць народ, трэба спачатку знішчыць ягоную гістарычную памяць. У беларусаў яна знішчана.

Што шараговы беларус ведае аб нашай гісторыі часоў мангольскіх паходаў на Захад? Толькі тое, што ў гэтых паходах была пакорана ўся Масковія (умоўна кажучы), Кіеўская Русь, Паўднёвая Польшча і нават Венгрыя... і чамусьці не была пакораная Літва (Беларусь). Расейскія гісторыкі тлумачаць, што нас выратавалі балоты ды лясы. І гэта ўсё. Але лясоў і балотаў у Масковіі было не менш, а Венгрыя наогул ляжала за гарамі, якія стэпавікам-манголам былі ў навіну. Праўда ж у тым, што манголы, сутыкнуўшыся з намі раз, справядліва лічылі нас непераможнымі і баяліся (перанялі ад крыжакоў у войнах з імі заходнееўрапейскія ўзбраенні й тактыку). Далей. Ведама, што за стагоддзі паняволення ў Масковіі не зафіксавана аніводнага паўстання супраць мангольскага іга, і ... раптам Кулікоўская бітва і перамога. Такога не бывае. А праўда ў тым, што Літва лічыла Маскву сваім горадам, дзе 9 гадоў кіраваў наш князь Яўсей, якога потым выгнаў з Масквы хан Тахтамыш, і таму амаль палова войска супраць манголаў на полі Кулікоўскім было з нашых зямель і кіравалі бітвай нашыя палкаводцы. Д.Донской, прысягнуўшы Арзде ("рускія" князі ў тыя часы называліся ханамі і мелі мангольскія прозвішчы), вельмі баяўся палону і таму, пераапрануўшыся ў даспехі простага ваяра, не мог кіраваць бітвай. Цалкам абхлушаны Ягайла, які, маўляў, ішоў дапамагчы манголам, калі на самой справе ён ішоў дапамагчы сваім. Карацей кажучы, гісторыя гэтага перыяду ў нас скрадзена і прысвоена расейцамі.

Пакуль беларусы не даведаюцца, што краіна іх продкаў - гэта Літва, і што яны ў мінулым - гэта ліцьвіны, што мы стагоддзямі ваявалі з Масквой і былі іх галоўнымі ворагамі; што, забураючыся на нашыя землі, маскавіты чынілі тут страшэнныя разбурэнні і знішчэнні, выразаючы да 90% нашыя гарады ды апаганьваючы нашыя сьвятыя месцы і імёны; што менавіта Літва была першым абарончым валам заходняй цывілізацыі ад мракабеснай Масковіі; што псіхічна й ментальна мы зусім розныя этнасы; што руская мова, з'яўляючыся славянскай, не даказвае нашыя агульныя карані, а сьведчыць толькі аб тым, што славянская мова, ідучы з Захаду, перамагла ўгра-фінскія мовы плямён, якія пазней стварылі Масковію; што расейцы ўсімі даступнымі сродкамі нішчылі нашу мову й культуру; што польскі моўны гнёт у Заходняй Беларусі нельга нават параўноўваць з тым, што тварылі на нашых землях расейскія бальшавікі; што існаванне ў нас маскоўскіх парадкаў, калі жыць прыстойна дазваляецца толькі подлым, прымушала пакідаць радзіму мал-мала амбіцыйных людзей, што насамрэч мы - людскі донар Расеі; што Расея ніколі не абараняла нас ад захопнікаў з Захаду (немцаў, якія, дарэчы, ніколі не былі супраць нашае культуры), што мы неслі самыя вялікія матэрыяльныя і людскія страты, удзельнічаючы ў яе войнах; што расіяне ніколі не былі абаронцамі праваслаўных на нашых землях, што нашы праваслаўныя былі толькі нагодай для вайны; што мы былі адзінай рэспублікай Саюза, якая не мела свята спалучэння з Расеяй, бо пасля векавой варажнечы нават у расейцаў не павярнуўся язык схлусіць і г.д. і да т.п. - пакуль не даведаюцца, ніякага разняволення і ніякага адраджэння ў нас не будзе.

Ворагі Беларусі зробяць усё магчымае, каб заблытаць і ашукаць нас. Яны будуць казаць, што ВКЛ нельга лічыць беларускай дзяржавай, таму, маўляў, што паняцце нацыі ў тыя далёкія часы яшчэ не існавала (схаваўшы пры гэтым, што яно не існавала і ў іншых народаў Еўропы). Яны будуць паказваць нам нейкія мапы й запіскі вандроўнікаў, дзе ўсе альбо некаторыя землі на ўсход ад Польшчы названыя рускімі (схаваўшы, што й мы ўсіх на захад ад Польшчы менавалі немцамі, хаця гэта былі галяндцы альбо датчане). Яны будуць хлусіць, што мы былі заваяваныя жамойтамі (цяперашнімі літувісамі), хаця мы ўратавалі гэтых літувісаў ад немцаў, злучыўшы з сабой. Яны будуць аспрэчваць беларускасьць ВКЛ, высоўваючы наперад то палітычныя, то рэлігійныя варункі (схаваўшы, што гэткае змешванне было тады паўсюдным). Нам будуць хлусіць, што магнаты й шляхта ў нас былі польскімі (хаваючы, што законы ВКЛ забаранялі набываць у нас землі палякам і што масавых перасяленняў палякаў на нашыя землі ніколі не было, і што веданне імі польскай мовы не ёсьць прыкметай іх нацыянальнасьці, таксама як пагалоўнае веданне намі рускай мовы не робіць нас рускімі). Каб нас прынізіць і ашукаць, яны будуць пісаць артыкулы і здымаць фільмы, дзе акупантамі ў Маскве ў 1612 годзе паказаны палякі, хоць вядома, што амаль усе харугвы акупацыйных войскаў былі літоўскімі (беларускімі).

Подлы спосаб нашага знішчэння і ў тым, што і расейцы і іхныя халуі ў Беларусі "запісваюць" у палякі беларусаў-патрыётаў. Нашыя ворагі яшчэ шмат у чым будуць нас ашукваць, выстаўляючы нас у самым несамавітым выглядзе.

Вам скажуць, маўляў, у гісторыі ВКЛ яшчэ шмат цёмных плямаў, што іх трэба ўважліва вывучыць, абмеркаваць... Гэта будзе іх стандартны прыём. І шмат прафесійных беларускіх гісторыкаў, як ні дзіўна, пагодзяцца з гэтым, паколькі "калючы дрот" афіцыйнай расейскай гісторыяграфіі ўсё яшчэ нацягнуты у іх мазгах. Тым жа, хто плача, што наш народ ніколі не ведаў, хто ён такі, раім перачытаць "Пана Тадэвуша" А.Міцкевіча. Дзеі адбываюцца пад Карэлічамі. Паэт адназначна называе нас Літвой і ліцьвінамі, словы ж "палякі" і "Польшча" маюць толькі палітычны сэнс, сэнс, які нядаўна надавалі словам "Савецкі Саюз", "савецкі" ці "славянскі". Геніі не памыляюцца.

Няпоўнай праўдай з'яўляецца тое, што мы ёсць беларусы. Так прыкладна ў 1840 годзе канчаткова назвалі нас нашыя заваёўнікі, каб словам "русь" мацней прывязаць нас да сябе. В.Акудовіч і В.Булгакаў добра растлумачылі нам, чаму адраджэнцы XIX стагоддзя прынялі гэтую назву (шляхта знічтожана ды апалячана, просты народ не разумее і г.д.). Але прынялі не ўсе. В.Ластоўскі прапанаваў нам іменавацца Крывіяй, па назве старадаўняга славянскага племя. З'яўленне слова "русь" у нашай назве стала фатальным, паколькі рэзка палегчыла русіфікацыю і асіміляцыю нас. Перанайменаванне нас сталася апошнім смяртэльным ударам. Гэтую небяспеку бачылі многія, напрыклад, Я.Станкевіч. Існаванне БНР і БССР зрабілі нібыта немагчымым выпраўленне гэтай памылкі ў 90-я гады. Тады трэ было зноў даказваць, што мы не паўночна-заходні край Расеі. Цяпер, калі стала відавочна, што без гістарычнай памяці наша насельніцтва не ператворыцца ў нацыю, а ўлады сталі таксама "За Беларусь", памылку можна і трэба выправіць. За апошнія дзесяцігоддзі стала добра вядомая моцная роля падсвядомасьці. Гэтую акалічнасць, дарэчы, такія тэарэтыкі, як В.Акудовіч і В.Булгакаў ўлічваюць у недастаткова належным памеры. Калі з калыскі чалавеку даводзяць, што ён рускі (толькі беленькі), ці будзе ён здольны абараніць ад рускіх газавую трубу, МАЗ, БелАЗ, АМКАДОР і г.д.? Сумнеўна. Шмат якія былыя калоніі Азіі ды Афрыкі змянілі назвы, дадзеныя ім каланізатарамі, на свае ісконныя, прадвечныя. Змяніць трэба і нам. Каб слова "русь" не правакавала нашага ўсходняга суседа на культурную, рэлігійную, эканамічную і ваенную агрэсію. Тым больш, што яно зусім не зручнае: нас заўжды будуць блытаць з расейцамі і трэ будзе тлумачыць, чаму мы белыя рускія, а не чорныя, сінія альбо жоўтыя... увогуле спатрэбіцца чытаць лекцыю, успамінаючы то белыя кашулі з магеркамі, то адсутнасьць у нас мангольскага іга, то чыстага Хрыста і г.д. Пісьменнік К.Акула ўспамінае, што яго часцяком дапытвалі - ці не белагвардзейцы стварылі нашую краіну. Паглядзіце ўкраінскае ТВ, пачытайце іх падручнікі. Яны ВКЛ лічаць сваёй дзяржавай. І гэта правільна, таму што слова "рускае" ў поўнай назве ВКЛ датычыць перш за ўсё ўкраінцаў. Яны не называюць сваіх гетманаў палякамі (таго ж Вішнявецкага), хоць тыя былі каталікамі, размаўлялі па-польску і нават ваявалі са сваімі казакамі. А як ачарнілі нашага праваслаўнага гетмана К.Астрожскага толькі за тое, што ваяваў супраць Масковіі! Гэта яшчэ раз даказвае, што мы засталіся калоніяй Расеі. Летувісы, якіх датычыцца слова "жамойцкае" ў назве ВКЛ, з дапамогай расейскіх гісторыкаў наогул сталі нібыта адзінымі спадкаемцамі ўсёй спадчыны ВКЛ (нашыя прозвішчы і назвы - Вітаўт, Альгерд, Вільня і г.д. атрымалі ў іх заканчэнне "с", яны ўзялі сабе герб "Пагоня", хаця ён быў распаўсюджаны толькі на ліцьвінскіх (беларускіх) землях, тады як на іх землях ужываўся герб "Чорны мядведзь" (А Міцкевіч у "Пане Тадэвушы": "Заржэ Пагоня на Літве, узраве Мядзведзь на Жмудзі" і г.д. і г.д.). Наш гісторык М.Ермаловіч даказаў, што старажытная Літва - гэта тэрыторыя ў трохкутніку Менск-Маладэчна-Наваградак. І на гэтым трэба стаяць і з гэтага трэба пачынаць.

Словы "Беларусь" і "беларусы" - гэта сімвалы рабства. Дык ці можна маліцца на такія сімвалы?! Ці можна адной рукой змагацца супраць рабства, а другой яго зацьверджваць? Чым больш сябе мянуем "беларусамі", тым больш заганяем сябе ў рабства.

Каб не працягваць і надалей ападленне нашага народу, каб нашая дзяржава стала моцнай духоўна і ўсімі ў Свеце паважанай, мяркуем, нам трэба вярнуць сабе ўсю гістарычную спадчыну шляхам увядзення ў назву нашай мовы, нашага народа й нашай краіны тэрміна ЛІТВА. Зробім гэта хаця б для нашых нашчадкаў. Хай суседзі і асабліва Расея называюць нас як хочуць. Важна, як мы самі будзем сябе называць. Шмат якія краіны маюць па некалькі названняў - Германія, Нямеччына, Дойчланд, Альмань, альбо Фінляндыя, Суомі. Няма нічога страшнага, калі назвы мовы, народа і краіны будуць розніцца. Падобных прыкладаў у гісторыі таксама шмат. У гэтым, 2009-ым, годзе спаўняецца 1000 гадоў назвы ЛІТВА. Надыйшоў час успомніць Міцкевічскае "Айчыно, Літво мóя" ды Багдановічскае "Старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць".

Памылкі ранейшых адраджэнцаў трэба выпраўляць.

Павел Біч, Алег Гаеўскі (Мінск)
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 374
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8060
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43600