Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Негарэлае (паноўлена)

Негарэлае (паноўлена) Друк E-mail
26.10.2014 | 21:19 |
Помнік Юзафа АбламовічаЗруйнаваны помнік Юзафу Абламовічу на старых Койданаўскіх могілках, заснаваных на пачатку XIX стагоддзя.

Гарадзкіх негарэльцаў мы, Камароўскія засьцянкоўцы, не любілі. Хадзілі яны, вялізныя, цыбатыя, шумныя,  праз нашую Камароўшчыну ў наш лес па ягады, а мы, малеча, стаялі за варотамі і дражнілі іх: "Негарэлец, уваліўся ў кубелец!" Прагаворыш і драпака. А то шчэ які спрытнюга ўскочыць на вароты і дасьць па карку. Учора, як гартала подшыўкі старых раёнак за 60-70-ыя гады - шукала Франака Петкавіча - знайшла інфармацыю. Негарэлае ў 1924 зрабілі цэнтрай сельсавету, а ў 1938 - п.г.п. значыць пасёлкам гарадзкога тыпу. Брыдка, праўда? Але тады ўсё было перакулена дагары нагамі, і гарадзкая Лена Дзядзюля плакала ад таго, што ў 5-ае клясе ёй давядзецца вучыцца зь „деревенскими". Помню, што мы яе суцяшалі. У нас не было шляхэцкай пыхі. Дык што ж засталося ад Міцкевічавай Літвы ў засьценку Камароўшчыне?..

Бабуня Клемэнтына зьбірала чараду ўнукаў і вяла нас па ягады, грыбы ў лес, як у Храм. Наказвала: не разыходзьцеся, каб не галёкаць! Галёкаюць  чужыя. Бабуня не любіла пазьбіркаў, ведала, дзе нерушы, імкнулася да іх: "Ганначка, паглядзі, якія кісты сядзяць, залезь ты пад куст - пазьбірай!" Не любіла яна марнатраўства, абмінала прастагаліны з дробнымі ягадамі: "Хай пасядзяць, пабуйнеюць!"

Такі падмурак закладваўся ў сям'і, у дзяржаве была інакшая стратэгія. Дзяржава ад слова "дзяржаць", не пушчаць, заганяць у стойла. Але каму патрэбны нявольнікі?..

Можа ў клясе 3-й, ці 4-й прыходзілі да нас, у Камароўскую школу, будучыя аднаклясьнікі зь Негарэлага. Помню, што прыносілі яны агіткі з выявамі піянэраў-гэрояў: Марата Казея, Нікалая Гойшыка, Зіны Партновай... А Васіляксандравіч, наш настаўнік, рысаваў чырвоным алоўкам плякат: "Чалавек чалавеку друг, таварыш і брат" Такая была наглядная агітацыя. Посьля мы пазнаёмімся бліжэй з тымі негарэльцамі. Яны былі ліхімі, хітрэйшымі ад нас і больш прыстасаванымі да жыцьця ў дзяржаве. Гэта мы хадзілі за 3 км, нягледзячы на забарону, у 30-градусныя маразы да школы, а блізкія негерэльцы там не зьяўляліся. Яны скакалі па партах і біліся, мы паводзілі сябе спакайней. У дзяржаўнай школе яны ўжо ўведалі болей ад таго, што яшчэ давядзецца ўведаць нам..

У вапошнюю вайну Негарэлае было спалена немцамі. Згарэў і мураваны чырвоны трохпавярховы вакзал, якім надта казыралі бальшавікі; там быў "клясавы парадак" : першы паверх для першае клясы, другі - для другое клясы, а на трэцім была рэстарацыя. Перачытала зараз радкі Францішка Аляхновіча ""У капцюрох ГПУ", " як ён у 1926 ехаў у Менск, яшчэ ў Негарэлым ня быў пабудаваны новы вакзал. Каб скараціць час чаканьня, падарожны пайшоў у драўляную буду, непадалёк ад вакзалу, дзе быў вакзальны буфэт..." Найшчырая ўдзячнасьць гэтаму падарожнаму за такія мілыя падрабязнасьці! Але якім коштам яны дасталіся яму! Чыгунку ў Негарэлым праклалі яшчэ за царом, ў 1871. Негарэлае была пагранічная станцыя, тут зачынаўся Савецкі Саюз. Адсюль хадзілі цягнікі  Парыж - Негарэлае. Посьля 17 верасьня 1939 мая цёця Карольця, калі рабіла правадніцай, вазіла ў Беласток, які асвабадзілі разам з усяе Западнай, матросаў-артыстаў, каб тыя песьнямі абжывалі новыя прасторы. Гэта было найлепшае ў ейным жыцьці, потым яно стала занепадаць усё болей і глыбей. У 1969 Франак Петкавіч з Камароўшчыны напісаў Баляду пра Негарэлае:

Сьвяціла сонца і ня грэла,
І Негарэлае
                      гарэла.
З пажыткамі гарэлі хаты.
Крычалі людзі:
                          - Дзе ж нам жыць?!
Гарэла ўсё.
                       Фашысты-каты
Не падпускалі
                           патушыць.
А бомбы сыпаліся бобам -
Трашчалі нават камяні.
Крычаў фашыст:
                              - Усё да бога!
Дашчэнту
                  спалім
                               камунізм!
А "мессершміты" кожным рэйсам
Падвозяць сьмерць,
                                     трашчыць пажар...
Ды не згарэлі негарэльцы,
Чужынцаў моцны стрэў удар.
Такое не забудзеш скора,
Аб гэтым мусіш гаварыць...
Была тут пустка - зараз горад
Агнямі
               па начах гарыць.

Вось жа цяпер, праводзячы экскурсыі па Негарэлым, можна будзе прачытаць верш нашага паэты, ды не цытаваць з "Памяці" "постылые" радкі Маякоўскага, які, праяжджаючы праз станцыю, зганьбіў Наш Край: «На горизонте - белое. Снега и Негорелое.... Голая, нищая бежит Белоруссия».

Яшчэ за люты 1970 я знайшла  астатні Франакаў верш, а ў наступным годзе, на Пакровы,  - помню: цёмнай-цёмннай парою - ён і сам згарэў з гарэлкі. Дык можа Баляда пра Негарэлае была завершаньнем, і ён тым сплаціў свайму Краю?..  Мой Тата ( і ён ужо пераступіў зямную рысу, няхай ясна будзе яму! ) казаў, што Франак пісаў словы да Палянэза Агінскага. Можа й так, талент у яго адчуваецца, але які самотны, які трагічны бывае талент на зямлі! І, каб не заблудзіцца, ступаючы ў поцемках па зямлі, трэба мець добрага Водзцу. Таленту - асабліва. "Літаратура - гэта думка вольнага чалавека" - сказаў мой Настаўнік Ян Пятроўскі. Ён жа выснаваў і крэда літаратара: "Калі ёсьць што сказаць, скажы і не хлусі; калі німа чаго - маўчы". Я не знайшла Франака ў раёнках, што называліся тады "Сцягам Кастрычніка", а цяпер - "Узвышшам" ні за 1963-64, ні за 1971. У пачатку было яму 24 - 25 гадоў, у канцы - 32. Можа ў 24, ці 25-гадовым веку Франак сканчаў факультэт журналістыкі журфаку БДУ, бо ў 1965 ён ужо рабіў настаўнікам Паланевіцкай 8-гадовай школы. Думаецца, што юнацкія гады вучобы - найлепшыя гады, і для творчасьці - таксама. Шкода, але я ня ведаю тых вершаў і мусіць ніколі ўжо ня ўведаю... Магу толькі ўявіць, якія яны былі вось па гэтым вершы, напісаным у 1966:

Погляд каханай

А ты й ня ведаеш,
Колькі ў вачох тваіх ласкі.
Падаруй мне, каханая,
Позірк ледзь-ледзь даўжэйшы.
Я гляджу ў твае вочы,
Чыстыя, як вочы ластаўкі, -
І прападае сум,
І я станаўлюся дужэйшы.

Адзіны гэты верш - чысты, як ластаўчыныя вочы, на ўсіх астатніх ляжыць цень змрочнага часу, у якім ён мусіў жыць. Франак быў жанаты, засталіся ў яго дзьве дачкі, але, каб сталася гэтая каханая ягонай жонкай, можа не адбылася бы трагэдыя 1971...  У тым часе працягвалася вайна, дзе скрозь гэтыя "фашысты-каты" сыплюць бомбы ды мараты казеі сядзяць у засадзе. Ня скончылася й рэвалюцыя, хоць і хаваюць "цела дзеда-ленінца", ды "жывыя ленінцаў нашчадкі" клянуцца , што "не забудуць  спраў дзядоў". І Край наш увесь у няволі падманных камуністычных спаборніцтваў, дзе нават прыгожыя дзяўчаты-ткачыхі за абяцанку зораў і неба змушаныя даваць тыя "нормы".

Быў Край наш
Нібы лягерам калоднікаў

напіша Франак у вершы "Радзіма" нібыта пра даўнейшы час, а папраўдзе - пра свой, пра тыя нэндзныя 50-60-ыя, тыя ўдушлівыя, як пятля, 70-ыя, дый пра цяперашні час, у каторым жывем мы. Наш час папраўдзе жудасны, бо колішняе панаваньне д'ябла ў "Сцягу Кастрычніка,"ва "Узвышшы"   зьмянілася няўтаймоўным баляваньнем... ці не прад апошняй Атлянтыдай... Вынішчаны ўжо ўсе жывыя душы нашае нацыі, цяпер дабраліся да старых могліцаў, вынішчаюць парэшткі Культуры Нашае. А сьвятары, тыя, хто даўней апекаваліся могліцамі, цяпер адкараскаліся ад сваіх абавязкаў. Андрэй Бараноўскі, ініцыятыўны чалавек у Койданаве, дзе руйнуюць старыя могліцы, абыходзіў людзей, каб сабраць подпісы нязгодных. Зайшоў да ксяндза, а той адказаў, што ён "innego państwa", спрабаваў зайсьці да бацюшкі, а той і на парог Андрэя не пусьціў нават.  Меў рацыю Ян Пятроўскі, калі яшчэ напачатку 60-х мінулага стагодзьдзя напісаў:

ЛІТВА - ТВАЯ ЗАГУБА Ў РЫМЕ!

Тыя, хто павінны былі пільнаваць чысьціню Навукі Пана Езуса, сказілі яе. Мы страцілі сваю Айчыну, таму што ня мелі сьвятароў, каторыя  дбалі бы пра Культуру. Тое, што засталося з Навукі Пана Езуса, перахоўваюць носьбіты з простага народу. Сэрца ведае гэтую Навуку, яна простая. Ведала сэрца цёці Эмці, што гэдак пакутавала за Франака і ведаюць сэрцы ўсіх матак, што пакутуюць за сваіх дзяцей.  

 Выглядае, што й сёньня мы ня маем сьвятароў, каторыя баранілі бы  Нашую Культуру....

Заўтра Вэраніка зьбіраецца ісьці на Старыя Койданаўскія могліцы, каб уратаваць ад зьнішчэньня вялікі мармуровы помнік па Юзафу Абламовічу, доктару мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту, уладальніку маёнткаў у Мікулічах і Негарэлым. Помнік гэты ўтрымлівае больш зьвестак, чым энцыкляпэдыя "Мысьліцелі і Асьветнікі Беларусі": "Józef syn Karola Abłamowicz obywatel ziemski, doktor medycyny, ur. 1.01.1804, zm. 10.04.1866"  Па паразе Лістападаўскага Паўстаньня Радзівілаўскае графства (Койданаў, Негарэлае, etc.) трапіла ў казну. Потым Негарэлае і Мікулічы выкупіў Юзаф Абламовіч. У тастаманьце ён запавядаў зямлю дачцэ, таксама - пабудаваць капліцу пры бальшаку зь цяперашняга пасёлку Энэргэтыкаў да Мелькавічаў (завем Мелькаўскі бальшак) і пахаваць яго там. Мусіць тое было невыканальным з прычыны паразы апошняга Паўстаньня на Літве, таму Юзаф Абламовіч быў пахаваны ў Койдынаве.

Частка Старых Койдынаўскіх могліцаў ужо даўненька пахавана пад ашфальтам. Цяпер тутэйшыя ўлады ўздыбілі ўсё мястэчка, рэзрух, як перад дажынкамі!  Ушчухарыліся яны нібыта парадак рабіць на запушчаных імі ж могліцах. Дзеля гэтага павалялі крыжы, помнікі, агароджы, бульдозерам узадралі зямлю. Папраўдзе тут патрэбна шырокае грамадзкае абмеркаваньне; свой голас павінны падаць навукоўцы, рэлігійныя і творчыя людзі. Што рабіць са старымі могліцамі? Тым часам пакуль народ наш сьпіць, начальства загадала зрабіць прыпынак для грамадзкага транспарту, зноў-такі  ўрэзаўшы частку могліцаў, што саўсім блізка ад помніка Юзафу Абламовічу... Што ім да нашае гісторыі, нашае памяці, славы нашае?!

Я - грамадзянін Сусьвету, - казаў Ян Пятроўскі. Адчыньма і пашырма сваю сьведамасьць,  разьнявольма Думку! Мы не самотныя, і мы пераможам, бо зь Неба, з усяго Сусьвету за намі назіраюць і нам дапамагаюць Нашыя Дзяды.

Ганна Матусэвіч, Койданаў, 5.10.2014
НАПІСАНАЕ  -  ЗАСТАНЕЦЦА
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2205
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9891
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45431