Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Беларусы – гэта татэмны народ

Беларусы – гэта татэмны народ Друк E-mail
13.10.2014 | 21:15 |
Знаменитая коллекция индейских тотемов находится под открытым небом внутри Стенли Парка.Галіна Арцёменка

Чэсна прызнаюся, што, асабіста я, нават, не ведала, не чула і слыхам не слыхала, што беларусы гэта татэмны народ. Толькі аднойчы прачытала артыкул: "Адкуль пайшлі беларускія прозвішчы?" Аўтар (імя яго ужо не помню) напісаў, што у беларусаў спачатку былі мянушкі, а потым ужо гэтыя мянушкі сталі прозвішчамі. Толькі вось такое тлумачэнне я успрыняла як абразу беларусаў. У галаве чамусьці усплыла такая думка: "Ну няўжо беларусы жывёлы, каб звалі адзін аднаго мянушкамі?" Унутры закіпела: "Быць такога не можа". У першую чаргу кінулася капацца ў інтэрнэце. Мае пошукі прывялі да артыкулаў пра татэмізм. Я, канешне, чула пра татэмы індзейцаў, але каб у еўрапейцаў ды яшчэ у беларусаў - ніколі. Аказваецца беларусы татэмны народ.

Татэмізм узнік яшчэ ў канцы палеаліта на падмурку культа шанавання продкаў. Уявіце сабе колькі тысячагоддзяў у беларусаў існуе культ продкаў - знакамітыя беларускія дзяды. Дзяды - гэта ёсць наша вышэйшая духоўная каштоўнасць, наша сакральнасць, наша абарона, наша рэлігія, наша ідэалогія. Калі хто-небудзь скажа, што гэта паганства, язычніцтва, той вялікі дурань (выбачайце за гэтае слова). Справа ў тым, што нічога бліжэй у чалавека няма, акрамя сям'і. Сям'ю ніхто і ніколі не заменіць. Чалавек, які ніколі не меў сям'і мае зусім іншую псіхіку, у яго свой светапогляд, гэта траўміраваны чалавек.   Любая сям'я мае глубокія карані - сваіх продкаў. Нашы продкі перадавалі нам не толькі гены, але і накоплены тысячагоддзямі вопыт ў выглядзе традыцый, часта фіксуемых ў выглядзе сакральных. Вопыт нашых продкаў зафіксаваны ў выглядзе наглядных узораў (бажаствоў, духаў, істотаў), адны з якіх паказваюць шлях для духоўнага удасканальвання, а другія - да падзення чалавека, які не прынімае ў разлік духоўнасць.  Мне вельмі падабаецца багіня Лада. Гэтая такая паважаная усімі сямейнікамі гаспадыня заможнай хаты, у якой моцная сям'я, здаровыя дзеці і каханы, і кахаючы муж. Мне  вельмі хацелася б каб наша Беларусь стала такой багіняй Ладай. Ну і, канешне, каб кожная жанчына адпавядала гэтаму узору. Безумоўна, што Лада была татэмам і першае што прыходзіць ў галаву, прозвішча Ладуцька. Мне могуць сказаць што Лада была апякункай жывёлагадоўлі. Ну, дык гэта ж багацце сям'і.

Татэмныя былі не толькі прозвішчы, але з імі звязаны і назовы рэк, паселішчаў і шматлікіх іншых месцаў. Большасць беларускіх святаў і прысвяткаў святкуюцца ў гонар татэмаў, а гэта значыць ў гонар продкаў. Напрыклад, Благавешчанне - свята буслоў, Здзвіжанне - вужоў і гадзюк, Ілля - грому, Русальны дзень - русалак і г.д.

Татэм строга забаранялася забіваць, лічылася што забіваеш свайго родзіча - вось і не шкодзілі нашы продкі прыродзе, захоўвалі яе. І законаў не трэба, і штрафаў, і прырода экалагічна чыстая, багатая і гарманічная. Жыві і радуйся жыццю. Не-е-е.. - чалавек цар прыроды. Думалі што разумнейшыя за сваіх дзядоў, цяпер ешце, піце і дышыце атравай. Смутна, канешне, але становішча з прыродай трэба выпраўляць. Адно магу сказаць, што у нашых дзядоў была вельмі эфектыўная ідэалогія.

Ў беларускай культуры татэмам прысвечаны тысячы песень, у тым ліку і абрадавых. Няма такога татэма, каб не было пра яго песні. Тут вам і пра сокала, і арла, і ворана, і вераб'я, і дуба, і рабіну, і каліну, і маліну, і козачку, і камара... і іх не пералічыць. І не колькі песні прысвечаны татэмам, але і танцы: "Зайчык", "Ручаёк", гульні: "Крынічка", "Ваджэнне казы", "Яшчар" і г.д.

Беларускія казкі і легенды, а яны, канешне, ў сваёй большасці прысвечаны татэмам, не маюць аналагаў ў свеце.

У кожнага рода быў свой родапачынальнік, адпаведна і татэм. Татэм рода змяшчаўся на пячатку,  якой завяраліся дакументы, змяшчаўся на кляймо, таўро, адлюстроўваўся на межавых слупах і г.д. Потым татэмы перамесціліся на гербы. У беларусаў былі свае уласныя гербы.

Аднак, пасля падпісання Гарадзельскай уніі (1413 года) старыя беларускія гербы сталі паступова выцясняцца з жыцця. Беларуская знаць, якая была супраць Гарадзельскай вуніі прыводзіла доказы: "... Ляхове не былі шляхтай, але былі людзі простыя, яны ня мелі гербаў сваіх і вялікімі дары таго даходзілі ад чэхаў... і шляхтай іх пачынілі, і гербы свае ад іх прынялі, але мы шляхта  старая, рымская (...)... не патрабуем жадных інных гербоў новых, але трымаемся старых сваіх, што нам продкі заставілі".  Вось так - беларуская шляхта старая рымская - нібольш, ні менш. (Трэба разабрацца з гэтым пытаннем).

Сярод найбольш старажытных прыватных гербоў, што фігуруюць ў летапісах, адзначаюцца: Кітаўрас (кентаўр), Ружа, Калюмны, Пагоня. Гэтыя гербы былі шырока вядомы ў "кармазынавым" саслоўі.  Да ведама: так часам называлася прывілеяванае саслоўе - шляхта - за кармазынаваны (чырвоны з ухілам у малінавы альбо цёмнавішнёвы) колер адзення. Іншым саслоўям не дазвалялася выкарыстоўваць гэты колер у вопратцы. Цікава адзначыць, што, калі шляхоцтва якой-небудзь асобы выклікала сумнеў, то казалі - "няпэўны кармазын".   

Беларуская прыватная геральдыка даволі багатая. Калі ў Польшы налічваецца каля 200 гербоў, дык у Беларусі гэтую лічбу можна падвоіць ці патроіць. Акрамя прыватнай, мы маем вельмі багатыя і цікавыя пласты зямельнае, мескае, цэхавае і канфэсійнае геральдыкі.

З матэрыялу бачна, што ўся беларуская культура пранізана культам шанавання продкаў  (а татэмізм і ёсць культ продкаў).

Я не ведаю як у вас, а мае ўсе родзічы вельмі мяне любілі і, калі яны памерлі, то на іх месца ніхто не прыйшоў, там пустэча. Магчыма вось гэты іх духоўны свет і нясе тое цяпло і любоў, якое шло ад самых блізкіх людзей, замяшчае утварыўшуюся пустэчу.

club.belaruspartisan.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 97
mod_vvisit_counter Учора 627
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5402
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 14700
Каталог TUT.BY