Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow АДКАЗ НАРОДА, або НОВАЯ ВЕРСІЯ НАЦЫЯНАЛІЗМУ?

АДКАЗ НАРОДА, або НОВАЯ ВЕРСІЯ НАЦЫЯНАЛІЗМУ? Друк E-mail
11.10.2014 | 02:54 |
АДКАЗ НАРОДА, або НОВАЯ ВЕРСІЯ НАЦЫЯНАЛІЗМУ?Павел Біч, вялікі патрыёт і блытанік, адно у ягоных разважання'х заўжды ёсць рацыянальнае зерне, упартасць і шчырасць. Таму яго варта чытаць і -- чытаем, што паспрыяе нашаму роздуму.

Тэрмін "народ" выкарыстоўваецца ў двух сэнсах: "Народ" гэта усё насельніцтва краіны, грамадства; і "народ" гэта ніжэйшыя малаадукаваныя пласты насельніцтва, працоўныя.

Тады Народ можна падзяліць на народ, уладу і эліту. Эліта вырабляе культурные каштоўнасці і больш-меньш разумее што адбываецца ў яе краіне і ў свеце. Улада вырашае што карысна для яе краіны, гаспадарыць, гвалтам падтрымлівае ў ей парадак.

Народ (з працоўных) не разумее, што адбываецца вакол яго, мае веды толькі неабходныя для паспяховай працы і працуе. Гэтыя тры субьекты ў розных Народаў і ў розные часы ўступаюць ў розныя адносіны паміж сабой. У мінулым улада і эліты часцяком былі адным і тым жа -- аб'ядноўваліся, каб трымаць народ ў падпарадкаванні. У афінскіх арыстакратаў была клятва: "клянуся, што буду вечным ворагам народа і зраблю яму столькі зла колькі магчыма". Ясна, што народ ужо не быў у абсалютным рабстве (як, напрыклад, ў Старажытным Егіпце), меў пэўныя палітычныя правы, але разам з тым не было разумення, што менавіта народ стварае сілу і багацтва краіны, што не багатыя кормяць народ, а наадварот. Яно прыйшло даволі позна, напрыклад, ў Еўропу толькі ў часы буржуазіі. У Новы час эліты часцяком спрабавалі быць на баку народа, і тады з'яўляліся рэвалюцыянеры. Калі ж народ іх не разумеў і заставаўся на баку ўладаў, то эліта кляйміла яго як чэрнь, быдлы і д.п. Нават ў 20 ст., калі адукацыя народа значна павысілася, удзел народа ў палітыцы быў не вялікім і спрошчаным -- баставаць і пагражаць стварэннем хаоса ў краіне.

А як жа тады з удзелам народа ў войнах, паўстаннях і бунтах запытаецца чытач. Я мяркую, што часцяком улады гналі на вайну народ гвалтам, а то яшчэ спрацоўваў нацыянальны фактар - чужаземцы раздражнялі народ сваімі незвычайнымі новымі тварамі, вопраткой, мовай, працоўнымі парадкамі, а народ хацеў бачыць Старое, да чаго ўжо прызвычаіўся, тое што яму паменьшвала псіхічную нагрузку. Натуральна, што народ зрэдку падымаўся, калі яму станавілася нечаго есці, ці ад невыносных здзекаў з боку ўладаў. Пасля другой сусветнай вайны, нацыянальныя пытаннi на Захадзе адышлі на задні план, народ хутка павышаў свой дабрабыт, сярод элітаў і ўлады запанавала сацыял-демакратычная ліберальная ідэалогія; народ праз Выбары набыў шмат магчымасцяў, але ў палітыцы разумеў як і раней мала, напрыклад, не падзеляў засцярогаў эліты ад нарастання бездухоўнасці, засілля міжнароднай бюракратыі, хлуслівых мас-мэдыяў і д.п. На заклікі эліты змагацца з гэтым, адгукнулася толькі молодзь - парыжскія студэнты ў 1968 г., па сутнасці -- частка той жа эліты. Тады з'явіўся тэрмін для абазначэння народа -- маўклівая большасць. Здаецца цяпер народы Захаду пачынаюць варушыцца, але да чаго гэта прывядзе, пакуль не ясна, таму што, здаецца, і іхнія эліты з цяжкасцю разумеюць, што адбываецца. Некаторыя нашы аналітыкі спрабуюць часам м.б. патлумачыць паводзіны нашага народа. Гэта глупства і ашуканства чытачоў.

Аб нацыяналізме.

Чалавека (яго псіхіку, менталітэт, светаўспрыманне...) ствараюць розные фактары: "важкія", такія як клімат і краявіды; "легкія", такія як мова, народные звычаі, адмысловая адукацыя; і "звышлёгкія", такія як мода ў вопратцы і прадметы побыту. Зразумела, што паменшыць уплыў клімата на чалавека даволі цяжка. Афрыканцы і тыбетцы знешне не падобныя на еўрапейца, але і тыя і другія могуць апрануцца ў джынсы, акружыць сябе еўрапейскімі прадметамі, чым і наблізяцца да еўрапейцаў. Кажуць, што ў будучыні людзі будуць адрознiвацца толькі па адукацыі і стылю жыцця. Але, думаю, гэта будзе яшчэ не хутка. Непадабенства людзей становіцца праблемай. Вось як казаў аб гэтым амерыканскі філосаў Р. Рорці: "Спадзяванне, што ўціск адных людзей іншымі толькі за іх непадабенства (непахожасць) калісьці адамрэ, можна ўспрымаць толькі ў іранічным кантэксте". А можа і не толькі ў іранічным. Змешванне Народаў, рас, прыхільнікаў розных рэлігій нарастае і нараджае ўжо напружанасць. Натуральна, што людзям адной нацыі лягчэй паразумецца і гэта памяншае напружанасць ў грамадстве, аблегчвае кіраўніцтва ўладам. Натуральна, што ўзорам паводзін павінны стаць звычаі большасці людзей (нацыі) дадзенай краіны; у гэтым выпадку краіна становіцца мацнейшай перад выклiкамі з боку іншых краін. Пры наступаючым глабалізме гэта абароніць грамадзян краіны ад скідвання ім гразнай, нецікавай, малааплачанай працы; абароніць экалогію краіны. Карацей кажучы, трымацца трэба разам. Прапанова В. Акудовіча ствараць ў Беларусі грамадзянскую нацыю (без адметнай мовы і культуры) у нас ужо рэалізавалася. Але што мы атрымалі? Недзеездольную (без расейкіх датацый) эканоміку, абсалютна нецікавую культуру і жаданне 60% молодзі зьехаць з Беларусі.

На савецкай прасторы ў другой палове 20 ст. ў Народаў памірала камуністычная ідэалогія і нарастаў нацыяналізм. Ідэалогіяй распада імперый з'яўляецца нацыяналізм. І пасля распада СССР, ён паўсюдна запанаваў... апроч нас. Звычайна для тлумачэння гэтага прыцягваюць тэорыі змовы з боку Масквы, факт пасадкі ею у нас Лукашенкі, або самахвальна -- гістарычные фактары, ў тым сэнсе, што нас больш душылі. Але гэта усе павярхоўна. Масква паўсюль спрабавала насадзіць сваіх людзей; у царскай імперыі і ў СССР душылі усіх; ва усіх Народаў была денацыяналізаваная частка (напрыклад, партыйная наменклатура). Але чаму ва усіх Народаў гэта наменклатура перайшла на нацыянальные рэйкі, а у нас Не? Чаму толькі у нас запанавала руская культура і адбылася русіфікацыя? Чаму ва усіх каланіяльных Народаў іх элітам удавалася прыцягнуць на свой бок народ, а ў нас Не? В. Булгакоаў прааналізаваўшы яшчэ ў 2006 г. прычыны замаруджанасці нашага нац. будаўніцтва, пералічыў шмат прычынаў, і адна з іх, (неістотная, як ён лічыў) была слабасць назвы "беларусы". Пасля 2006 г. паступова станавілася зразумелым, што размова можа весціся не аб замаруджанасці, а аб краху нацыянальнага будаўніцтва і цяпер ужо было не цяжка разабрацца ў чым слабасць гэтай назвы. Яна ў тым, што вызначае наш народ як другасны атыжолак рускай нацыі і хавае ад яго яго слаўнае мінулае як Літвы і літвінаў. Што абсалютна забівала гонар і годнасць людзей без якіх Нацыянальнае немагчымае. Нагадаю, што амаль усе каланіяльные Народы атрымаўшы Незалежнасць, адмаўляліся ад назваў дадзеных ім каланізатарамі і вярталіся да сваіх прадвечных назваў. (назву Беларусь нам выбралі расейцы, аб чым таксама нагадаў В. Булгакоў). Успомнім, што аб сіле уплыву імя (назвы) на свядомасць сведчыць векавечная сусветная практыка мяняць імя асобы пры змене рэлігіі. І, наканец, аб гэтым ясна сказала Кацярына Вялікая ў сваім Загадзе ад 1794 года - як толькі літвінаў перайменуем ў беларусаў, мы навека прывяжем іх да Расеі, яны забудуць сваю мову і наогул згубяць памяць пра саміх себя. Гэта адбылося -- народ не слухае апазіцыю, якая цягне яго ў Еўропу; не гаворыць на сваёй мове; думае што ён увесь час ў гісторыі быў чыімсці рабом. Калі прааналізаваць творы Ф. Багушэвіча - якого лічаць пачынальнікам беларускай нацыі, -- то не цяжка заўважыць, што лейтматывам іх стаў выраз "кепска будзе". Усім -- і сялянам і шляхце, і непісьменным і адукаваным. Гэта быў тупіковы шлях. Новая беларуская інтэлігенцыя назвала сабе адраджэнцамі. Але гэта наогул вельмі самахвальна і неправільна таму, што адраджэнцы ажыўляюць тое што было, а потым знікла. Гэтак рабілі мастакі ў Італіі ў 15 ст. думаючы, што яны адраджаюць антычную культуру. Наша ж інтэлігенцыя НАРАДЖАЛА зусім новы народ, -- сялянскую нацыю з яе спрадвечнымі пакутамі, косамі, лапцямі і гнілымі хаткамі. (Зразумела, што пад уплывам сацыялістычнай ідэалогіі і пад прымусам бальшавіцкай улады). Няма дзіўнага, што шляхта адмовілася ад такой новай назвы і культуры і падалася ў палякі. Гэты раскол зрабіў нам шмат шкоды. Уявіце што было калі б Пілсудскі, Дзержынскі, Юденіч і ранній Балаховіч змагаліся за Радзіму, як гэта рабілі нашые суседзі палякі і прыбалты... Ці пала б БНР? Калібр гэтых асоб, здаецца, перавышаў вагу і здольнасці стваральнікаў БНР і БССР.

Эліта свой голас дабавіла да хору усіх прыніжальнікаў нашай нацыі - царскіх уладаў, маскоўскіх папоў, польскіх шавіністаў, заходнерусістаў, бальшэвікоў і цяперашніх прыхільнікаў "рускага свету". Ці можа народ паслухацца тых, хто яго прыніжае, называючы яго атыжолкам іншага народа? Адназначна Не. Усходняя мудрасць гаворыць - калі хочашь пераканаць челавека, спачатку зрабі яго сваім сябрам. Ці можа быць сябрам той хто цябе прыніжае? Народ смутна адчуваў што яго мова, яго звычаі нешта каштуюць, але яго новая назва ўнушала яму што яны для нашай нацыі нічога не вартые , бо ёсць вытворные ад мовы і звычаеў іншай --рускай нацыі і таму наогул руская культура не ёсць перашкодай для нашай. Прызнацца ў сваёй ніжэйшасці ніхто не хоча і тады і народ, улада і большая частка эліты, ратуючыся ад псіхічнай траўмы, стала рабіць выгляд што Нацыянальнае для яго наогул некаштоўнае. Грамадства стала безнацыянальным. Так наш Народ адказаў на здраду нашай эліты - ён не стаў успрымаць Нічога што яна для яго шчасця гаворыла і гаворыць.

Беларуская, багушэвічская версія нацыяналізма атрымала паразу. Новую версію літвінскага нацыяналізма можна назваць багдановічскай за яго верш "Пагоня" са словамі "старадаўняй, літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Калі нехта думае, што адзін вершык не можа пераважыць тысячы кніжак са словам Беларусь, то ён проста адсталы дурань.

Дадатак (аб апазіцыі)

Апазіцыя пакуль з цяжкасцью успрымае ідэю літвінства таму што:

1) захоўвае сацыялістычны забабон - для яе літвінства гэта шляхетства, якое супрацстаіць народу. Адыгрывае вялікую ролю расейская прапаганда, якая пачынаючы з 19 ст. прадстаўляе нашу шляхту як паразітуючую і пыхлівую касту кшталту рускага дваранства. У Расеі дваранства гэта зусім не нашая шляхта. Там яно складала мізерны адсотак насельніцтва і на самой справе пасля реформаў Пятра 1 адукацыяй, звычаямі і нават мовай адрознівалася ад народу. У нас шляхта складала да 15% насельніцтва працавала на зямлі і была значна бліжэй да народу чым дваранства ў Расеі. Паланізаваліся толькі самые вярхі Народа.

2) апазіцыя цяпер знаходзіцца ў разгубленым стане і баіцца што літвінства спрыяе яе расколу і паслабленню. Яна мысліць "метафізічна" і "ідэалістычна". Гэта значыць, хоча дакладна ведаць чым яно (літвінства) скончыцца. Але гэта ад людзей, як правіла, схавана. Варта браць пад увагу толькі вектар той ці іншай ідэалогіі. І тады літвінства -- гэта нацыяналізм ў больш моцнай форме, чым беларускасць. Вектары іх аднолькавыя і таму аслаблення нацыяналізму не будзе. Гэта не заходнерусізм, вектар якого супрацьлеглы нацыяналізму і не лібералізм вектар якога, можна сказаць, перпендікулярны нацыяналізму. Большасць нашых незалежных СМІ стаяць на пазіцыях лібералізму і таму не заўважыла нават, што рухаючай сілай перамен ў Украіне з'яўляецца як раз нацыяналізм. Іх разважанні шкодные яшчэ і таму што заблытваюць чытача, не падвышаюць яго нац. свядомасць. Такая апазіцыя і такія СМІ павінны сыйсці з палітычнай арэны.

3) у спробах патлумачыць пасіўнасць нашых людзей, яна патанула ў дробных меркаваннях, не разумеючы, што пасіўнасць вызвана панаваннем у нас рускай культуры, якая перамагла толькі дзякуючы назве "беларусы". Мы жывем паміж прыбалтамі і украінцамі, і ў нас павінны быць ў нацыянальным і сацыяльным планах штосьці сярэдняе паміж імі. Ніякіх грубых палітычных памылак апазіцыя (як БНФ) за перыяд пасля развала Саюза не зрабіла. Памылка была культурна-ідэалагічная - педаліраваннне "белай рускасці" (кліч "Жыве Беларусь -- Белая Русь", Русь, якая прыгнятала Народ). Мяркую, што к Выбарам 2015 г. нашы ворагі зноў напоўніцу выкарыстаюць назву "белые русские" для канчатковага разгрому апазіцыі і захопу Краіны. Не варта гэтага чакаць. Пяройдем на рэйкі літвінства. Яно падыме колькасць людзей еўрапейскага выбару да 60-70% і гэта будзе дастаткова каб пачаць адраджэнне. У сваіх дакументах пачынайце называць нашу краіну і народ не "Беларуссю", а "Беларусь-Вялікалітва", або - Вялікалітва (Беларусь), літвіны (беларусы). Потым, натуральна, гэтую "Беларусь" (ноу-хау царызма па выразу В. Булгакова) трэба будзе адкінуць.

Прыкладам і апафеозам адрыву апазіцыі ад народа з'яўляецца выпадак з выбухам ў метро. Тыя хлопцы прызналіся, што мэтай іх учынку было "дэстабілізаваць абстаноўку ў рэспубліцы" (ці не было гэта зразумелым апазіцыі?). Л. Мун даследчыца псіхічнага стану хлопцаў заявіла, што яны здаровые і ў такім стане знаходзіцца кожны другі беларус. (Ад рэдакцыі: мы вымушаны папярэдзіць чытачоў, што тое і другое тут у аўтара -- прыватныя меркаванні). Журналіст А. Грузділовіч нават не паставіў пытанне чаму гэтые хлопцы не ў шэрагах апазіцыі. Відаць, баяўся каб выбух не звязалі з палітыкай апазіцыі. Кніга журналіста стала ні аб чым. Калі так справы пойдуць і далей, неўзабаве апазіцыю будуць граміць "рабочые дружыны" з трактарнага, Салігорска і Жодзіна. Фальш, хлусня і глупства прасякае і поўніць нашу апазіцыю зверху да нізу.

Недаўна ТВ-канал "Дождь" паказаў фрагмент татарскага ТВ-фільма аб захопе Казані маскоўцамі ў 1552 годзе. Там захопнікі паказаны стандартна ў успрыманні тых, хто змагаецца за Свабоду сваіх краін; гэта значыць -- катамі і вылюдкамі. Фільм, відаць са згоды уладаў, паглядзеў увесь Татарстан. А што у нас? У нас, за цалкам нявінныя артыкулы на "Архэ" аб тым што партызаны рабавалі селян не горш за немцаў і паліцаяў, Выдаветства апынулася на мяжы закрыцця, а В. Булгакоў прымушаны быў хавацца ў Польшчы. Адкуль такая ненавісць адной часткі нашага Народу да другой? Мяркую, што першыя ўжо былі цалкам русіфікаваныя і згодна з рускасцью трактавалі другіх як зацятых ворагаў, якіх трэба знішчыць. Татары дакладна ведаюць што яны не рускія. Беларусы (белые русские) гэтага да канца не могуць усведоміць і таму лёгка паддаюцца русіфікацыі. Адсюль натуральнае выйсце -- калі апазіцыя хоча захавацца і перамагчы, ёй трэба данесці да Народа што мы зусім не рускія. Гэта можна дасягнуць толькі адмовіўшыся ад назоваў "Белая Русь". Стварыць нацыю на базе гэтых назоваў не удалося за 150 гадоў.

Недаацэнка апазіцыянерамі нацыяналізму робіць іх сляпымі. Яны ездзілі пераймаць вопыт захопу улады ў Польшчу, Сербію, Грузію і, нарэшце, ва Украіну. Але так і не заўважылі што там ужо былі нацыі, тое чаго так не хапае нам. Неўзабаве яны могуць пачаць ездіць пераймаць вопыт нацыянальных рэвалюцый ў Татарстан, а потым ў Бурацію і Якуцію. І паўсюль ім будуць адказваць - мы ж не рускіе і таму чаму ў нас павінна панаваць руская культура. Наш народ не можа так сказаць, ён па названню "белый русский".

Я ужо шмат месяцаў пытаюся ў нашай эліты чаму мы апынуліся ў такім драматычным і незайздросным стане. Адказу няма. Дакладней, адказы ёсць, але ўсе яны не прадуктыўнага характару, маўляў, вінаватыя расейцы, Масква, Лукашэнка, Гісторыя і г.д. Не прадуктыўныя таму, што называюць прычыны-фантомы, якія мы не можам змяніць. Значыць трэба шукаць прычыны нашай слабасці ўнутры нашай эліты і апазіцыі.

Павел Біч, жнівень 2014 г.
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

текст Кравцова в целом приемлем. Весьма позитивным является понимание автором существования в нашей истории балтского (дохристианского) периода развития. Полагаю, что несомненно требует критического осмысления западнорусистский ( имперский) миф о якобы самостоятельной государственности древнего Полоцка, в то время когда он был оккупирован войском Киеворуських варягов-руриковичей. Кривичи как и киевские скифо-сарматы(иранский субстрат современной Украины) были под политической властью военноорганизованных этнических норманов. Власти этих пробизантийских воинственных поработителей пришел конец после 1245 года. Пришли монголы-чингизиды Батыя вырубили население Киева и дотла сожгли город. На этом попытка русов-варягов создать религиозную империю 'Киевская русь' закончилась катастрофой.
'Полоцкая Кривия' -несмотря на красивое звучание, не более чем литературный вымысел . Неплохо бы автору и всем не видящим польского происхождения имен 'Litwiny, zmudziny, rusiny...', обратить внимание 'руськую' языковую культуру ВКЛ того времени. Княжество именовалось Литовским( совр.РБ), Жамойцким (совр. LR), Руским(совр. украинские земли). Но никак не 'Литвинским'. Завезенный греками в Киев и принятый в канцелярии ВКЛ квазиславянский 'руський язык Киева' не знал польских слов, а тем более неуклюжих словобразовательных форм вроде 'литвинство или 'литвины' вместо 'литовцы'.

Напісаў Людамант,
Дата 05/09/2015 Час 04:34

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 634
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10247
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32678