Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Дмытру Паўлычку – 85

Дмытру Паўлычку – 85 Друк E-mail
28.09.2014 | 22:15 |
Дмытру Паўлычку – 85Таямніца вобліку яго

"Бо мова то не гук, а думка непакорных..." Добра запомніўся такі радок з верша Дмытра Паўлычкі ў перакладзе Эдуарда Акуліна. Многія літаратары перастваралі творы "нашага вялікага пабраціма", як назваў Паўлычку Ніл Гілевіч. Перакладаў і Ніл Сымонавіч, які толькі на два гады маладзейшы ад Дмытра і на два вераснёўскія дні "старэйшы": нарадзіўся 30 версаня 1931 года. А львавянін нарадзіўся 28 верасня 1929 года. Вось некалькі праменьчыкаў з багатай яго біяграфіі. Ён - паэт і паэт-песеннік, перакладчык, крытык, публіцыст, палітычны дзеяч, дыпламат. Заслужыў званне Героя Украіны з уручэннем ордэна Дзяржавы. Двойчы кавалер ордэна Яраслава Мудрага... 

А наш народны паэт Ніл Гілевіч назваў Дмытра Грамадзянінам, Патрыётам, волатам творчага духу, рыцарам братэрства. Заслужаная пахвала, бо Дмытро Паўлычка перакладаў творы Я. Купалы, А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна...На яго паэтычным падрахунку і анталогія "Сусветны санет" , куды ўвайшлі асобныя санеты Я. Купалы, М. Багдановіча.

І Генадзь Бураўкін не ўстрымаўся ў свой час даць высокую ацэнку творчасці свайго сябра: "Жывы класік, чалавек шматгранны і па таленту, і па дасведчанасці, эмацыянальна, яркі паэт".

Можна адшукаць многа выказванняў і Дмытра Паўлычкі пра беларусаў, якім ён жадае быць у агульнаеўрапейскай сям"і народаў. Вось як паэт прамаўляе ў вершы "Вітанне Беларусі":

Ты мой паклон прымі! Так можа
Народу родны кланяцца народ!
   (Пераклад Р. Барадуліна)

... Мы тады чуць-чуць не размінуліся. Я прыехаў у Львоў вучыцца на журналіста ў 1964 годзе, а Дмытро Васільевіч у тым жа годзе з Львова пераехаў у Кіеў. І толькі ў ліпені 1968 года ён запыніў мяне пасля чарговага выступлення на Фестывалі маладых паэтаў братніх рэспублік, які праходзіў у горадзе Мікалаеве на Украіне. Падзякаваў я львавяніну за маё ўзгадаванне цяпер ужо і "маім" Львовам. На тым паэтычным свяце і атрымаў у падарунак толькі што выдадзены зборнік вершаў Дмытра Паўлычкі "Гранослов". Не стараюся даслоўна перакласці яго дароўны надпіс: "Сэргіеві Панізніку, майму беларускаму братові, з любоўю ад першага погляду і з вялікаю надзеяю на заўтрашні дзень твайго жыцця і жыцця Беларусі. Д. Паўлычка. Мікалаеў. 8.УІІ.68".

І вось мінула з таго часу больш як сорак гадоў. Два ўкраінскія творцы з Кіева і Львова - Дмытро Паўлычка і Раман Лубкіўскі наведалі ў Беларусі вёску Касута, дзе ў 1672 годзе нарадзіўся беларускі шляхціц Піліп Орлік, будучы гетман Украіны і аўтар яе першай Канстытуцыі.

На літаратурна-музычную вечарыну ў Палац мастацтваў я прыхапіў незалежалы "Гранослов". Як і звычайна, у прэзідыуме сядзелі паважаныя госці. Я акуратненька перадаў дарагі мне зборнік так, каб трапіў у рукі Дмытра Васільевіча. Паглядаю здалёку, як ён ад такой неспадзеўкі здзівіўся, потым засяродзіўся і ўзяўся за аўтаручку. У перапынку разам з абдымкам я атрымаў "Гранослов" з новым аўтографам:

"Дарагі Сяргею!Я не забыў Цябе, але ўсё ж згадаў не адразу нашу сустрэчу ў Мікалаеве, твае вершы і пераклады. Як добра, што ты азваўся і прыгадаў мне той дзень, які сведчыць,што Беларусь была ўжо тады глыбока ў маім сэрцы разам з Табою!

Д. Паўлычка. Мінск. 6.2. 2009".

А пазней украінцы ад Яго чыталі мае вершы, беларусы - Яго вершы ў маім перакладзе... І гэта ўсё дзякуючы гранаслову і творцу думак для непакорных. 

Дарчыя надпісы Дмытра Паўлычкі на яго зборніку “Гранослов”

На здымку: дарчыя надпісы Дмытра Паўлычкі на яго зборніку "Гранослов".
Сяргей Панізьнік

Рэдакцыя сайта "Мы -- Нацыя!" далучаецца да віншаванняў паэта Сяргея Панізьніка, накіраваных з выпадку 85-годдзя палымянага патрыёта Украіны, шчырага сябра беларусаў, грамадскага дзеяча, акадэміка, аднаго з волатаў украінскага вершасказа - Дмытра Паўлычкі. У сваю чаргу жадаем юбіляру моцнага здароўя, новых творчых поспехаў і шчасця зноў бачыць Украіну адзінай, самавітай, трывалай, жыццяздольнай!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1551
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9237
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44777