Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Навука arrow Інавацыйная творчая мадэль кіравання жыццядзейнасцю

Інавацыйная творчая мадэль кіравання жыццядзейнасцю Друк E-mail
16.09.2014 | 23:19 |
Пётр НІКІЦЕНКА, акадэмік НАН БеларусіПётр НІКІЦЕНКА, акадэмік НАН Беларусі

«Грамадства не можа існаваць без цэласнага зводу ідэй, каштоўнасцей і норм, што аб'ядноўваюць усіх грамадзян».
А. Р. Лукашэнка

«Мы перажываем не крызіс, які непакоіць слабыя душы, а найвялікшы пералом чалавечага мыслення, які адбываецца толькі адзін раз у некалькі тысячагоддзяў...»
Ул. І. Вернадскі

«Наасферны светапогляд, ідэалогія і адэкватная эканоміка - аснова стваральнай жыццядзейнасці людзей».
П. Г. Нікіценка

«Шмат якія рэчы мы не разумеем не таму, што паняцці нашы слабыя, але таму, што гэтыя рэчы не ўваходзяць у кола нашых паняццяў».
Казьма Пятровіч Пруткоў

Прыведзены абгрунтаванне і распрацоўка асноў тэорыі, метадалогіі і эканоміка-матэматычнай мадэлі станаўлення і развіцця наасфернай эканомікі, грамадскага ўзнаўлення і наасфернага грамадства ў якасці новай светапогляднай канцэптуальнай парадыгмы жыццядзейнасці чалавека на планеце.

Ключавыя словы: улада, навука, адукацыя, рэлігія, культура, дзяржава, рэгіянальныя тэрыторыі, прадпрыемствы, тэндэнцыі, шляхі ўзаемадзеяння, мадэль, розум, веды, светапогляд, мысленне, ісціна, мана, чалавек, прырода, грамадства, наасфера, космас, канцэптуальная ўлада, натоўп, народ, наасферная эканоміка, грамадскае ўзнаўленне, наасфернае грамадства, капітал, капіталакратыя, капіталацэнтрызм, пазыковы працэнт, крызісы, інавацыйная жыццядзейнасць, фонды, улік, кантроль, цывілізацыйнае развіццё, закон часу, логіка сацыяльна-эканамічных паводзін, інстытуцыянальныя прыярытэты ўладнага кіравання, мнагавектарная палітыка, глабалізацыя, інтэграцыя, даларызацыя і кітаезацыя сусветнай эканомікі.

«Хто пачынае вырашаць прыватныя пытанні без папярэдняга вырашэння агульных, той абавязкова будзе на кожным кроку натыкацца на гэтыя агульныя пытанні, не ўсведамляючы гэтага, і асуджаць сваю палітыку на хістанні і беспрынцыповасць».
Ул. І. Ленін

«Больш ведаў, больш навукі, больш паняццяў - рэшта дадасца».
Піцірым Сарокін

«Каб быць годным чалавекам, прызнай годнасць іншых людзей».
І. В. Гётэ

Дынаміка засялення людзьмі планеты Зямля:

8000 г. да н. э. - 5 млн. чал.
500 г. да н. э. - 100 млн. чал. (праз 7500 гадоў!)
600-700 г. - 200 млн. чал. (праз 1150 гадоў!)
1250 г. - 400 млн. чал. (праз 600 гадоў!)
1805 г. - 1 млрд. чал. (праз 555 гадоў!)
1927 г. - 2 млрд. чал. (праз 122 гады!)
1959 г. - 3 млрд. чал. (праз 32 гады!)
1974 г. - 4 млрд. чал. (праз 15 гадоў!)
1987 г. 11 ліпеня - 5 млрд. чал. (праз 13 гадоў!)
1999 г. 12 кастрычніка - 6 млрд. чал. (праз 12 гадоў!)
2011 г. 31 кастрычніка - 7 млрд. чал. (праз 12 гадоў!)

Прагноз: прыбаўленне чарговага мільярда людзей на планеце Зямля.
Праз кожныя 11-12 гадоў, і перыяд будзе памяншацца да 10, 9, 8 гадоў.

Ад пачатку ХХ стагоддзя і да ХХІ стагоддзя, калі колькасць людзей на планеце дасягнула сямі мільярдаў, на Зямлі адбываюцца сусветныя ўзрушэнні (рэвалюцыі, сусветныя і лакальныя войны і г. д.) і сістэмныя пераломы векавых тэндэнцый у цыклічнай дынаміцы сусветнай эканомікі і грамадства.

Сусветная супольнасць увайшла ў складаны перыяд XXI стагоддзя, які патрабуе ў адпаведнасці з Законам часу змены логікі сацыяльна-эканамічных паводзін на планеце Зямля і змены дзеяння закону капіталістычнага накаплення (П. Н.). Гэты перыяд характарызуецца працяглымі сацыяльна-эканамічнымі ўзрушэннямі, рукатворнымі тэхнагеннымі і прыроднымі катастрофамі, валютна-фінансавымі ўзрушэннямі, якія сведчаць пра пераход ад двухсотгадовай капіталацэнтрычнай, тэхнагеннай, індустрыяльнай да гуманістычна-наасфернай цывілізацыі, ад пяцісотгадовага пятага пакалення лакальных цывілізацый (калі дамінаваў Захад Еўропы і ЗША) да больш дыферэнцаванага пятага пакалення са зрухам творчай актыўнасці на Усход, што прадказвалі П. Сарокін і А. Тойнбі.

Абапіраючыся на распрацоўкі навукоўцаў-гуманітарыяў і прыродазнаўцаў, што маюць творчае мысленне, аўтар гэтага матэрыялу распрацаваў мадэль станаўлення наасфернай эканомікі, наасфернага грамадскага ўзнаўлення як новай светапогляднай канцэптуальнай парадыгмы, і арганізацыйна-кіраўнічай уладнай мадэлі жыццядзейнасці на кожнай тэрыторыі, у рэгіёне, дзяржаве планеты «Зямля» - дзеля захавання і духоўна-маральнай гармоніі развіцця самога Чалавека, Прыроды і Грамадства ва ўзаемадзеянні з Космасам.

Непасрэдна чалавека аўтар разглядае як разумнага косма-прыроднага, духоўна-маральнага, энерга-магнетычнага, нанатэхналагічнага біякластара, які складаецца з вады, атамаў, бактэрый, мікробаў, вірусаў, нейрасетак, здатнага да разумовай жыццядзейнасці, самаўдасканалення, самаўзнаўлення і пераходу, трансферту (рэінкарнацыі) у іншыя энерга-магнетычныя формы і віды існавання. Розум, дух, слова, мова, свядомасць, веды, страх, гвалт, зайздрасць, інстынкт самазахавання, інтуіцыя, любоў, вера, надзея і іншыя паняцці адлюстроўваюць назвы адпаведнай энерга-магнетычнай матэрыяльнасці атамаў, малекул, бактэрый, вірусаў і іншых нанаэлементаў (10-9 м) і фемтаэлементаў (10-15 м).

Паняцце «эканоміка» як такое трактуецца ў першапачатковым старажытнагрэчаскім сэнсе: «οίκος - ойкас» - гаспадарка (дом, жытло) і «νόμος - номас» - правіла, закон. Наасферная эканоміка - сусветная стваральная гаспадарка. Эканоміка як натуральны гаспадарчы закон устойлівай жыццядзейнасці людзей дзейнічае ва ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці з іншымі натуральнымі косма-прыроднымі і грамадскімі законамі: захавання матэрыі, энергіі і магнетызму, адмаўлення адмаўлення, адзінства і ўзаемапранікнення процілегласцей, пераходу колькасці ў якасць, адпаведнасці попыту і прапанавання, павелічэння патрабаванняў людзей і г. д.

Улічваючы значэнне развіцця разумовых здольнасцей чалавека, яго інтэлектуальных, культурных і духоўных якасцей, трэба мець на ўвазе, што гэтыя якасці як катэгорыя прадукту нематэрыяльнай вытворчасці ў параўнанні з матэрыяльнай культурай не толькі адвечныя, але і паслядоўна назапашваюцца і з'яўляюцца сінергетычнай, тонкай, звышзначнай (тонкай) матэрыяльнай асновай, на якой магчымы новы якасны рост матэрыяльнай і нематэрыяльнай вытворчасці. Гэту акалічнасць класікі капіталацэнтрычнага светапогляду падчас абмеркавання найважнейшых складнікаў рукатворнага і прыроднага тэрытарыяльнага багацця па сутнасці пакінулі па-за ўвагай, не робячы вартаснай ацэнкі.

Неаспрэчная і ўсё ўзрастаючая відавочнасць і «адчувальнасць» сацыяльнай (тонкай, звышпачуццёвай матэрыяльнай) дзейнасці, асабліва яе ядра - сферы Розуму (наасферы) як невычарпальнага планетарнага рэсурсу навуковай дзейнасці і рухаючай сілы ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, што ўвесь час ўзнаўляецца, абумоўлівае неабходнасць выкарыстання ў сістэме катэгарыяльнага апарату грамадскага ўзнаўлення спецыяльнага тэрміна «наасферная эканоміка».

Наасферную эканоміку аўтар трактуе як разумны, духоўна-маральны спосаб грамадскага ўзнаўлення чалавека, тавараў, работ і паслуг на аснове ўдасканальвання сістэмы карпаратыўных вартасных (эканамічных) планетарных вытворчых адносін і пераважна постіндустрыяльных прадукцыйных сіл з адпаведнымі паказчыкамі эфектыўнасці: крэатыўным развіццём асобы чалавека, максімальнай занятасцю працаздольнага насельніцтва краіны, захаваннем прыроды для будучых пакаленняў, якасным структурным узнаўленнем УВП (даходу) і яго разумным у адпаведнасці з формулай залатога сячэння размеркаваннем паміж членамі грамадства ў залежнасці ад эфектыўнасці іх працы.

Адметнай асаблівасцю наасфернай эканомікі з'яўляецца рост навукаёмістасці УВП і рэалізацыя ў якасці прыярытэтнай патрэбы чалавека ў бесперапыннай адукацыі на аснове росту яе навукаёмістасці. Бесперапыннасць адукацыі на аснове павышэння яе навукаёмістасці забяспечвае рост прафесіяналізму і якасці працоўных рэсурсаў і магчымасць перспектыўнага росту арганічнай структуры вытворчасці, і, такім чынам, павышэння яе інтэнсіфікацыі, прафесіяналізму і эфектыўнасці на аснове НТП. Узнаўленне ва ўзаемасувязі навуковых ведаў і навуковай адукацыі як тавару з'яўляецца прыярытэтным працэсам цывілізацыйнага развіцця.

Характэрнай асаблівасцю наасфернай эканомікі з'яўляецца прызнанне таго, што разам са стварэннем новага тавару - ведаў - узрастае роля дыфузіі трансферту космаса-планетарнага розуму, ведаў. Гэта прадугледжвае ўзмацненне ўвагі да духоўна-маральных размеркавальных адносін «сусветнага назапашвання ведаў» (сферы розуму) і «нацыянальных інавацыйных сістэм», якія выступаюць выканаўчымі інструментамі і структурамі выкарыстання духоўна-маральнага розуму-ведаў у эканоміцы як тавару.

Улічваючы ўсе гэтыя складнікі і мэтавыя функцыі наасфернай эканомікі, робіцца відавочным, што баланс і ўзаемастасункі грамадскага ўзнаўлення ў ёй пажадана ажыццяўляць у адзінстве не па двух падраздзяленнях (І, ІІ), як сёння агульнапрынята ў схеме К. Маркса, а па трох сукупных падраздзяленнях, улічваючы чалавека і прыроду, як мы і прапануем:

I   C1 + V1 + M1 = П1;
II  C2 + V2 + M2 = П2;
III C3 + V3 + M3 = П3;
       C + V + M = П,

дзе І - узнаўленне сродкаў вытворчасці, у тым ліку і прыродных рэсурсаў;
ІІ - узнаўленне прадметаў спажывання, у тым ліку дароў прыроды;
ІІІ - узнаўленне чалавека як біясацыяльнага прадукту (розум, веды, навука, адукацыя, культура, паслугі);
С,V, М, П - узнаўленне адпаведна пастаянных фондаў, пераменных фондаў, прыбавачнага прадукту і валавога нацыянальнага прадукту (нацыянальнага багацця).

Сёння выдаткі на чалавека па І і па ІІ контуры ўключаюць у расходы. Чым менш выдаткаў на чалавека, тым больш эфектыўным лічыцца кіраванне эканомікай. Парадокс. Стымулюецца паразітызм і эксплуатацыя чалавека-творцы, вынікаў яго вытворчай працы. Таму ў грамадстве павялічваецца колькасць людзей, занятых у невытворчай сферы, мае месца паразітызм, бюракратызм, карупцыя, рэйдарства (крадзеж). Для законатворцы арыенцірам яго дзейнасці з'яўляецца наступнае кітайскае выказванне:

«Калі ў краіне многа забаронных законаў, народ робіцца няшчасным. Калі павялічваецца колькасць законаў і загадаў, павялічваецца колькасць злодзеяў і разбойнікаў».
(Лао-цзы. «Дао Дэ Цзын'ю. VI-V стст. да н. э.)

Галоўнай жа прадукцыйнай дзейнасцю ў наасфернай эканоміцы і грамадскім узнаўленні з'яўляецца трэцяе падраздзяленне, якое стымулюе свядомую дзейнасць чалавека, фарміруе веды ў галіне прыродазахавання, узнаўлення і выхавання самога чалавека, яго розуму, здароўя і даўгалецця, дынамікі ўстойлівага развіцця як самога сябе, так і першых двух падраздзяленняў.

Гэта схема грамадскага ўзнаўлення прадугледжвае эканамічную ацэнку (улік, акцыяніраванне) усяго прыроднага і рукатворнага нацыянальнага багацця (фондаў), далучэнне яго да ліквіднасці нацыянальнай банкаўскай сістэмы. Эмісійны балансавы разлік грашовай масы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з формулай:

МД=Д*П/W*Ц,

дзе МД - грашовая маса;
Д - узнаўленне валавога нацыянальнага прадукту (тавараў, работ і паслуг);
П - за перыяд часу;
W - хуткасць абарачэння грошай;
Ц - узровень цэн айчынных і імпартных тавараў, работ і паслуг.

Зыходзячы з узаемаабумоўленасці і ўзаемадзеяння трох падраздзяленняў, закону міжнароднага падзелу і спецыялізацыі працы, планетарнай інтэграцыі, метадалогія балансавага грашовага разліку і нарматываў сацыяльна-эканамічнай справядлівасці размеркавання наноў створанай рынкавай вартасці валавога нацыянальнага прадукту (прыбытку) выпрацоўваецца на аснове правіла залатога сячэння згодна з формулай:

УВП(Д) = 1/3 падаткі +2/3 заработная плата, прыбытак, амартызацыя фондаў.

Паколькі ў аснове стварэння УВП знаходзіцца энергія, дык грошы як сродак плацяжу і разліку падзеленага і спецыялізаванага відаў працы кожнага чалавека, прадпрыемства, рэгіёна, кожнай краіны, дзяржавы, мэтазгодна метадалагічна фіксаваць у міжнароднай палаце мер і вагаў праз інфармацыйныя энерга-грошы (кВт-гадзіна на адзінку выдаткаў вытворчасці і рэалізацыю тавараў, працы і паслуг).

«...навука пачынаецца там, дзе пачынаюць вымяраць праявы сутнасці з'явы, калі асноўныя палажэнні адзінства колькасці і якасці атрымліваюць матэматычную фармулёўку...»
Дз. І. Мендзялееў (1834-1907, выдатны рускі навуковец, хімік, мысляр)

Суаадносіны курсаў усіх нацыянальных валют у сусветнай гандлёва-эканамічнай прасторы павінны адбывацца на гэтай адзінай вымяральнай сутнаснай аснове - 1\1. Грашова-крэдытнае і цэнавае забеспячэнне ўстойлівага развіцця эканомік усіх краін, прадпрыемстваў, рэгіёнаў, суб'ектаў гаспадарання павінна строга засноўвацца на нулявым пазыковым працэнце, з дзяржаўным матэматычным вырашэннем міжгаліновага балансу трох падраздзяленняў. Банкаўскі інстытут павінен быць дзяржаўным, падзяляць даход і рызыку яго атрымання з заказчыкам.

Фактычна, працэнты на крэдытны доўг - гэта «ракавае» захворванне фінансава-эканамічнай сістэмы. Кожны цыкл развіцця эканомікі літаральна не можа не завяршацца фінансавай ці ваеннай катастрофай. Працягласць гэтых цыклаў пераразмеркавання багацця, пад'ёму ў інфляцыйны рост эканомікі вызначаецца велічынёй пазыковага працэнта. Практычна незалежна ад адкрытай ці закрытай  эканомікі час, неабходны для першага, самага працяглага перыяду ліхвярскага падваення сумы абарачальных грошай, пры спагнанні 3 % гадавых - 24 гады, пры 6 % - 12 гадоў, пры 12 % - 6 гадоў. З гэтымі інтэрваламі і стасуюцца перыяды інфляцыйна-дэвальвацыйнага існавання чалавецтва і перыядычнасць непазбежных фінансавых крызісаў у кожнай краіне і ў сусветнай эканоміцы.

«Не аддавай у ліхву брату твайму ні серабра, ні хлеба, ні чаго іншага, што можна аддаваць у ліхву, іншаземцу (г.зн. не іудзею) аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву... каб Бог твой бласлаўляў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю» (23:19, 20).
«...і будзеш даваць у пазыку розным народам, а сам не будзеш браць у пазыку, і будзеш панаваць над шматлікімі народамі, а яны над табою не будуць панаваць» (28:12).
«Тады сыны іншаземцаў будуць будаваць сцены твае, і цары іх - служыць табе... народ і царства, якія не пажадаюць служыць табе - загінуць, і такія народы цалкам павынішчаюцца» (60:10-12).

Біблія. Стары запавет. Другі закон Ісайі.
(Светапоглядная канцэпцыя кіравання пазыковым працэнтам ад нараджэння Хрыстова).

Сура 2 Аят 275. «Тыя, якія бяруць ліхву, паўстануць (у Судны дзень), як паўстане той, каго шайтан сваім дотыкам ператварыў у вар'ята. Гэта ім пакаранне за тое, што яны казалі: «Сапраўды, гандаль - тое самае, што і ліхва». Але гандаль Алах дазволіў, а ліхву забараніў. Калі да каго (з ліхвяроў) дойдзе павучанне ад Алаха і калі ён зробіць згодна з гэтым павучаннем, дык яму даруюцца яго былыя грахі. Яго справы належаць Алаху. А тыя, хто пачнуць зноў (даваць у ліхву), - застануцца ў пякельным полымі на векі вечныя».
Аят 276 «Алах выкараняе ліхву і заахвочвае міласціну. Алах не любіць нікога з няўдзячных грэшнікаў» (пераклад Асманава). Джон Адамс (другі прэзідэнт ЗША, 1797-1801). «Ёсць два шляхі заваёвы і занявольвання нацыі. Першы - мячом. Другі - доўгам».

Каран (карова)
(Альтэрнатыўная светапоглядная канцэпцыя кіравання без пазыковага працэнта).

«Дазвольце мне кіраваць грашыма краіны, і мне няма справы, хто будзе ўсталёўваць там законы».
Маер Ротшыльд (1743-1812, заснавальнік легендарнай дынастыі банкіраў)

«Такая наша грашовая сістэма, калі б не было даўгоў у гэтай сістэме, дык не было б і грошай».
Марынэр Эклз - Старшыня і Кіраўнік Савета дырэктараў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (1934-1948)

«Калі вы хочаце заставацца рабамі банкаў, працягвайце аплачваць сваё ўласнае рабства, дазвольце ім і надалей ствараць грошы і кантраляваць даўгі дзяржавы... Адбярыце ад іх гэту вялікую ўладу і ўсё вялікае багацце, як і маё, знікне, а яно павінна знікнуць, каб гэты свет зрабіўся лепшым і шчаслівейшым».
Верасень 30, 1941. Сэр Джэзай Стэмп (1880-1941, дырэктар Банка Англіі з 1928 па 1941 гг.)

Фонды - усеагульная сацыяльна-эканамічная катэгорыя наасфернай эканомікі. Яе фондаэфектыўны механізм гаспадарання. (Вопыт Касыгінскай рэформы ў СССР, 1965 г.).

Грунтуючыся на цэласнай прыродзе вышэйпамянёнай трохсектарнай сістэмы наасфернай эканомікі і грамадскага ўзнаўлення, можна зрабіць выснову аб архіважнасці вызначэння адэкватнай усеагульнай сацыяльна-эканамічнай формы іх прымнажэння і функцыянавання. Тым больш што, па сутнасці, у дачыненні да разглядаемага тыпу новай (наасфернай) эканомікі такой навукова выпрацаванай усеагульнай функцыянальнай сацыяльна-эканамічнай формы пакуль не знойдзена.

Пры разглядзе іх сутнасных аспектаў абгрунтоўваецца магчымасць крэатыўнага выкарыстання такой катэгорыі, як «фонды». Паняційная трактоўка фондаў,  на нашу думку, можа быць дадзена, калі да яе падысці па аналогіі з паняційнай трактоўкай капіталу. Усеагульнымі матэрыяльнымі носьбітамі кожнага спосабу вытворчасці і тыпу накаплення могуць быць толькі космаса-прыродныя рэсурсы, сродкі вытворчасці і людзі.

Фонды, на нашу думку, паводле свайго рэчыўнага складу павінны адрознівацца ад капіталу якасна. Адрозненне павінна быць не ў тым, каб не ўключаць у свой склад працоўную сілу, што адбываецца зараз, а ў тым, каб гэта катэгорыя, наадварот, уключала разам з матэрыяльнымі фактарамі не толькі працоўную сілу, але і самога працаўніка як яе працоўнага рэсурснага носьбіта.

Акрамя таго, у склад фондаў, улічваючы разгледжаную намі сутнасць накаплення, мэтазгодна ўключаць не толькі працоўныя рэсурсы і сродкі вытворчасці, але і космаса-прыродныя рэсурсы, рукатворна прымножаную матэрыяльную маёмасць, фінансы, інтэлектуальную ўласнасць, іншае нацыянальнае багацце.

На аснове такой трактоўкі сацыяльна-эканамічнай катэгорыі «фонды» магчымым зрабілася крэатыўнае выкарыстанне вопыту распрацоўкі і функцыянавання ў 1965-1980 гг. фондаэфектыўнага механізму гаспадарання ў СССР (Касыгінская эканамічная рэформа 1965 г.).

Месца саюзных рэспублік у залежнасці ад назапашанага сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і яго эфектыўнасці ў складзе СССР у разліку на душу насельніцтва і км тэрыторыі, 1987 г.

 

Месца рэспублікі ў адпаведнасці з:

 Рэспубліка

усім патэнцыялам і яго эфектыўнасцю
усім назапашаным патэнцыялам
новымі формамі эканамічнай дзейнасці
народна-гаспадарчымі (абагульняючымі) паказчыкамі эфектыўнасц іэфектыўнасці
дастаткам насельніцтва
працягласцю жыцця насельніцтва

РСФСР

5

1

8

5

3

10-11

Украіна

6

2

10

6

6

5-6

Беларусь

4

4-5

7

4

5

4

Узбекістан

13

13

9

12

13

12-13

Казахстан

10

8

11

10

7

8

Грузія

7

9

5

8-9

9

3

Азербайджан

12

12

12

14

14

9

Літва

3

7

4

3

4

2

Малдавія

8

4-5

6

7

8

14

Латвія

2

6

3

2

2

7

Кіргізія

14

14

13

11

11

12-13

Таджыкістан

15

15

15

15

12

10-11

Арменія

9

10

2

8-9

10

 

Туркменія

11

11

14

13

15

15

Эстонія

1

3

1

1

1

5-6

Адносіны максімуму да мінімуму

2,8:1

7,5:1

2,9:1

3,3:1

1, 1:1

 

Суадносіны максімуму і мінімуму

0,7:1
1,7:1

0,3:1
2,5:1

0,7:1
3,2:1

0,7:1
1,5:1

0,95:1
1,1:1

 

 

 

Месца рэспублікі ў адпаведнасі з паказчыкамі эфектыўнасці галіны:

Рэспубліка
сельскай гаспадаркі
прамысловасці і будаўніцтва
транспарту і сувязі
гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг
народнай адукацыі
культуры, мастацтва, навукі
аховы здароўя

РСФСР

9

5

9

5-6

2

5

3

Украіна

5

7

7

5-6

7

9

6

Беларусь

3

1-2

4

4

4

7

8

Узбекістан

12

15

14

14

11

13

13

Казахстан

15

9

6

10

6

12

7

Грузія

7

10

5

7

10

4

1

Азербайджан

11

12

12

13

14

10

12

Літва

1

1-2

3

3

1

3

2

Малдавія

4

6

11

8

8

8

9

Латвія

6

4

2

2

3

2

5

Кіргізія

8

11

13

11

12

11

11

Таджыкістан

14

13

15

15

15

15

15

Арменія

13

8

8

9

9

6

10

Туркменія

10

14

10

12

13

14

14

Эстонія

2

3

1

1

5

1

4

Суадносіны максімуму і мінімуму

5,5:1

3,8:1

3,6:1

2,7:1

2,1: 1

6,6:1

2, 2:1

Дачыненне БССР да максімуму, да мінімуму

0,9:1
3,2:1

1:1
3,8:1

0,6:1
2,1:1

0,8:1
2,2:1

0,8:1
1,6:1

0,3:1
1,2:1

0,7:1
1,5:1

 

Адмаўленне ў 1980 годзе ад Касыгінскай рэформы ўліку і кантралявання нетраў, рэсурсаў і сістэмы гаспадарання мела вынікам распад СССР, крадзеж і паразітызм.

Падчас фарміравання фондаэфектыўнага механізма фарміравання новай (наасфернай) эканомікі важным з'яўляецца засваенне навуковымі і кіраўнічымі кадрамі наступных усеагульных пастулатаў:

Узаемадзеянне розуму, часу і сацыяльна-эканамічных паводзін

«Імперыі будучыні будуць імперыямі розуму».

Уінстан Чэрчыль (1874-1965, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1940-1945 і ў 1951-1955 гг.).

Рэалізуючы прапанаваную мадэль наасфернай эканомікі і грамадскага ўзнаўлення, трэба ўлічваць узрастаючы ўплыў Касмічнага Розуму і Закону Часу, які абумоўлівае разам з рэзананснай з'явай аб'ектыўную змену логікі сацыяльнаэканамічных паводзін людзей на планеце Зямля дзеля яе існавання і захавання самога чалавека.

Графік рэзанансу (супадзенні частотаў, жоўты колер, - дзве сусветныя вайны праз 25 гадоў, рэвалюцыі ў Расіі, Германіі, Мексіцы, Кітаі, Індыі і г. д.) біялагічнай і сацыяльнай жыццядзейнасці чалавека:

Image

1. Біялагічная частата (Змена пакаленняў - 25 гадоў ± 5 гадоў).

2. Сацыяльная частата (Змена тэхналогій - 5 гадоў ± 2 гады).

3. Змена канцэптуальнай улады светапогляду і логікі сацыяльна-эканамічных паводзін. Закона сацыялістычнага накаплення.

Інстытуцыянальныя арганізацыйна-кіраўнічыя жыццядзейнасныя падсістэмы (прыярытэты).

Планетарная арганізацыйна-кіраўнічая і рэгіянальна-тэрытарыяльная ўладная практычная дзейнасць людзей у наасфернай эканоміцы і грамадскім узнаўленні прадугледжвае сістэмнае выкарыстанне сямі інстытуцыянальных жыццядзейсных кіраўнічых падсістэм (прыярытэтаў):

1. Светапоглядны.

2. Гісторыка-генетычны.

3. Інфармацыйна-энергетычны.

4. Крэдытна-фінансавы.

5. Алкагольна-наркатычны.

6. Культурна-маральны (музычна-колерны).

7. Сілавы (ваенны, адміністрацыйны, уладны).

Аўтабіясінхранізацыя - асноўны інструмент кіравання натоўпам...

«Натоўп - гэта суполка людзей, якія жывуць згодна з паданнем і разважаюць згодна з аўтарытэтам правадыра, падання ці святога пісання».
Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі (1811-1848, рускі мысляр, пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф)

«Ім будзе складана, тым, хто абапіраецца на ісціну аўтарытэту, замест таго, каб абапірацца на аўтарытэт ісціны».
Джэральд Мэсі (1828-1907), англійскі паэт, егіптолаг)

«Няма больш безнадзейнага рабства, чым рабства тых рабоў,
якія думаюць, што яны вольныя ад ланцугоў...»

І. В. Гётэ (1749-1832), нямецкі паэт, мысляр і даследчык прыроды)

Гістарычны матэрыял да разумнага аналізу і разважання (з дактрыны халоднай вайны ЗША).

«Закончыцца вайна (Другая сусветная. - П. Н.), усё неяк наладзіцца, і мы кінем усё, што маем, усё золата, усю матэрыяльную сілу на абалваньванне і на абдурванне людзей. Чалавечы мозг (разум. - П. Н.), свядомасць людзей, здатныя да зменаў. Утвараючы там хаос, мы непрыкметна зробім падмену іх каштоўнасцей на фальшывыя і прымусім у іх верыць. Як? Мы знойдзем сваіх аднадумцаў, сваіх памочнікаў і паплечнікаў у самой Расіі.

Эпізод за эпізодам будзе разыгрывацца грандыёзная паводле свайго маштабу трагедыя пагібелі самага непакорнага на зямлі народа, канчатковага, незваротнага згасання яго самасвядомасці (розуму. - П. Н.). Літаратура, тэатр, кіно - усё будзе адлюстроўваць і ўслаўляць ганебныя пачуцці. Мы будзем усяляк падтрымліваць тых, хто пачне ўкараняць у чалавечай свядомасці культ сексу, гвалту (зайздрасці. - П. Н.), садызму, здрады, адным словам, усялякую амаральнасць.

У кіраўніцтве дзяржавай мы створым блытаніну. Мы будзем непрыкметна, але актыўна спрыяць самадурству чыноўнікаў, хабарнікаў, беспрынцыповасці. Шчырасць і прыстойнасць будуць абсмейвацца і зробяцца нікому не патрэбнымі, ператворацца ў перажытак мінулага. Хамства і нахабства, ману і падман, п'янства і наркаманію, недавер (зайздрасць. - П. Н.), страх, здрадніцтва, варажнечу народаў, нянавісць да рускіх - усё гэта мы будзем настойліва культываваць.

І толькі мала хто, зусім мала хто будзе здагадвацца, што адбываецца. Але такіх людзей мы будзем ставіць у бездапаможны стан, ператворым у пасмешышча, знойдзем спосаб іх абылгаць і назваць адкідамі грамадства. Будзем выкарчоўваць духоўныя карані, апашляць і знішчаць асновы народнай маралі.

Мы будзем такім чынам аслабляць пакаленне за пакаленнем, мы будзем нявечыць людзей з маленства і юнацтва, мы заўсёды будзем рабіць галоўную стаўку на моладзь, разбэшчваючы, раздурваючы і распускаючы яе».

Вынік рэалізацыі Дактрыны - распад СССР, праблемы інтэграцыі культур і гуманітарнай бяспекі дзяржаў-удзельніц СНД, набліжэнне чарговага планетарнага фінансава-эканамічнага крызісу. Альтэрнатыва антыкрызіснага развіцця - фарміраванне новага (наасфернага) светапогляду і структуры эканомікі пад кіраўніцтвам дзяржаўных лідараў Беларусі (А. Р. Лукашэнкі), Казахстана (Н. А. Назарбаева), Расіі (Ул. Ул. Пуціна) і інш.

Рэзюмэ

«Наасферная мадэль стваральнага ўстойлівага інавацыйнага развіцця хатніх гаспадарак, прадпрыемстваў, рэгіёнаў, краін і планетарнай супольнасці ў ХХІ стагоддзі»:

1. Аўтарская мадэль з'яўляецца альтэрнатывай існуючым сацыяльна-эканамічным мадэлям чалавечай жыццядзейнасці на планеце Зямля.

2. Калі ў існуючых мадэлях, асабліва Марксісцкай, галоўнымі светапогляднымі і дзейснымі механізмамі, пастулатамі, паказчыкамі эфектыўнасці вытворчасці з'яўляюцца: таварная вытворчасць, закон капіталістычнага накаплення і рост фіктыўнага (паразітычнага) капіталу (даларызацыя); атрыманне максімальнага прыбытку пры самых малых выдатках капіталу; ацэнка кошту таварных выдаткаў на ўзнаўленне толькі працоўнай сілы чалавека, а не яго самога як асобы; далучэнне таварных выдаткаў на ўзнаўленне працоўнай сілы чалавека да выдаткаў (сабекошту) яе ўзнаўлення і тавараў; ацэнка эфектыўнасці работы чалавека вытворчай працы (рэнтабельнасць) разлічваецца шляхам далучэння прыбытку да заработнай платы. Чым меншая заработная плата - тым вышэйшы прыбытак, рэнтабельнасць, падаткі і эфектыўнасць вытворчасці: парадокс!

Адсутнасць вартаснай (эканамічнай) ацэнкі прыродных рэсурсаў, самога чалавека, навукі, адукацыі; развіццё таварнай вытворчасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з эканомікаматэматычнай 2-х контурнай балансавай мадэллю К. Маркса:

1. Вытворчасць сродкаў вытворчасці (С + V + М = П).

2. Вытворчасць прадметаў спажывання (С + V + М = П).

Гэта мадэль не ўлічвае кошт (цану, аплату, выдаткі) узнаўлення прыроды і галоўнай прадукцыйнай сілы - самога чалавека як творчай асобы, яго сям'і, устойлівага развіцця. Адсюль дзейнасць людзей, занятых у сацыяльнай сферы (навука, адукацыя, ахова здароўя, спорт, культура, літаратура, мастацтва і інш., паслугі, накіраваныя на развіццё непасрэдна чалавека, яго розуму, інтэлекту, духоўнасці, маральнасці і г. д.) выступаюць як выдаткі і непрадукцыйныя грамадскія страты. Парадокс! Людзі, занятыя ў гэтых сферах, неабгрунтавана залічваюцца да паразітуючых элементаў і эканамічных выдаткаў (страт).

3. Сусветная крэдытна-грашовая сістэма, створаная паводле Марксавай тэорыі фіктыўнага капіталу (даларызацыя) згодна з яго формулай: Д-Д111... Дn →∞ і заснаваная на біблейскай даўгавой дактрыне пазыковага працэнта, з'яўляецца асновай інфляцыі, росту паразітызму і эксплуатацыі людзей прадукцыйнай працы, існавання і паглыблення галечы, беднасці, узмацнення сацыяльнай напружанасці і крызісаў, наяўнасці войнаў, катастроф і г. д.

У аснову аўтарскай мадэлі (П. Н.) устойлівага развіцця пакладзены наступныя светапоглядныя пастулаты, прынцыпы, механізмы:

1. Выбар Розуму і Закона захавання Энергіі (Матэрыі), Закона Часу ў якасці светапоглядных фундаментальных (наасферных) асноў планетарнай эканамічнай жыццядзейнасці людзей у адпаведасці з вучэннем Ул. І. Вернадскага «Пра наасферу».

2. У якасці рухаючай сінергетычнай сілы ўстойлівай сацыяльна-эканамічнай сістэмы прапануецца мадэль фарміравання постіндустрыяльнай (наасфернай) эканомікі згодна з трохконтурнай балансавай эканоміка-матэматычнай мадэллю:

I   C1 + V1 + M1 = П1;
II  C2 + V2 + M2 = П2;
III C3 + V3 + M3 = П3;
       C + V + M = П,

дзе І - узнаўленне сродкаў вытворчасці, у тым ліку прыродных рэсурсаў;
ІІ - узнаўленне прадметаў спажывання, у тым ліку дароў прыроды;
ІІІ - узнаўленне чалавека як біясацыяльнага прадукту (розум, веды, навука, адукацыя, культура, літаратура, паслугі);
С, V, М, П - узнаўленне адпаведна пастаянных фондаў, пераменных фондаў, прыбавачнага прадукту і валавога нацыянальнага прадукту (нацыянальнага багацця).

Галоўнай жа прадукцыйнай дзейнасцю ў наасфернай эканоміцы, хатняй гаспадарцы і грамадскім узнаўленні з'яўляецца трэцяе падраздзяленне, якое стымулюе стваральную дзейнасць чалавека, фарміруе веды ў галіне прыродазахавання, дынамікі ўстойлівага развіцця як самога сябе, так і першых двух падраздзяленняў. Матэрыяльнай базай вытворчых адносін выступаюць ФОНДЫ.

Гэта схема грамадскага ўзнаўлення прадугледжвае эканамічную ацэнку (улік, акцыяніраванне) чалавека, усяго прыроднага і рукатворнага нацыянальнага багацця (фондаў), увядзенне яго ў ліквіднасць нацыянальнай банкаўскай сістэмы. Эмісійны балансавы разлік грашовай масы ажыццяўляецца згодна з формулай:

МД=Д*П (W*Ц),

дзе МД - грашовая масса;
Д - узнаўленне валавога нацыянальнага прадукту (тавараў, работ і паслуг);
П - за перыяд часу;
W - хуткасць абарачэння грошай;
Ц - узровень цэн айчынных і імпартных тавараў, работ і паслуг.

Улічваючы ўзаемаабумоўленасць і ўзаемадзеянне трох падраздзяленняў, метадалогія балансавага грашовага разліку ажыццяўляецца па формуле:

УВП (Д) = 1/3 падаткі + 2/3 заработная плата з фонду накаплення (развіцця).

Паколькі ў аснове стварэння УВП ляжыць энергія, дык грошы як сродак плацяжу і разліку падзеленага і спецыялізаванага відаў працы кожнага чалавека, прадпрыемства, рэгіёна, кожнай краіны, дзяржавы мэтазгодна метралагічна фіксаваць у міжнароднай палаце мер і вагаў праз інфармацыйныя энерга-грошы (кВт-гадзіна на адзінку выдаткаў вытворчасці і рэалізацыі тавараў, работ і паслуг).

Сам чалавек аўтарам разглядаецца як разумны косма-прыродны, духоўна-маральны, энерга-магнетычны, нанатэхналагічны біякластар, які складаецца з вады, атамаў, бактэрый, мікробаў, вірусаў, нейрасетак, здатны да разумовай жыццядзейнасці, самаўдасканалення, самаўзнаўлення і пераходу, трансферту (рэінкарнацыі) у іншыя энерга-магнетычныя формы і віды існавання. Розум, дух, слова, мова, свядомасць, веды, страх, улада, гвалт, зайздрасць, інстынкт замазахавання, інтуіцыя, каханне, вера, надзея і іншыя паняцці адлюстроўваюць назвы адпаведнай энерга-магнетычнай матэрыяльнасці атамаў, малекул, бактэрый, вірусаў і іншых нанаэлементаў (10-9м) і фемтаэлементаў (10-15м), на вывучэнне і выкарыстанне якіх павінна быць скіравана інтэлектуальная дзейнасць чалавека дзеля ўстойлівага развіцця.

Наасферную эканоміку аўтар разглядае ў першапачатковым старажытна-грэчаскім разуменні «οίκος - ойкас» - гаспадарка (дом, жытло) і «νόμος - номас» - правіла, закон як планетарную творчую гаспадарку, разумны, духоўна-маральны способ грамадскага ўзнаўлення чалавека, тавараў, працы і паслуг на аснове ўдасканальвання сістэмы карпаратыўных вартасных (эканамічных) планетарных вытворчых адносін і пераважна постіндустрыяльных прадукцыйных сіл  з адпаведнымі паказчыкамі эфектыўнасці: крэатыўным развіццём розуму і асобы чалавека, максімальнай занятасцю працаздольнага насельніцтва краіны, захаваннем прыроды для наступных пакаленняў, якасным структурным узнаўленнем УВП (прыбытку) і яго разумным згодна з формулай залатога сячэння размеркаваннем паміж членамі грамадства ў залежнасці ад эфектыўнасці іх працы.

Наасферныя інстытуцыянальныя арганізацыйна-кіраўнічыя падсістэмы ўстойлівага развіцця планетарнай жыццядзейнасці людзей (прыярытэты):

1. Светапоглядны.

2. Гісторыка-генетычны.

3. Інфармацыйна-энергетычны.

4. Крэдытна-фінансавы.

5. Алкагольна-наркатычны.

6. Культурна-маральны (музычна-колерны).

7. Сілавы (ваенны, адміністрацыйны, уладны).

Літаратура:

1. Андреев, И. Л., Никитенко, П. Г. Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения, в 3 кн. - Минск, Право и экономика, 2002.

2. Андреев, И. Л., Никитенко, П. Г. Беларусь, Россия, СНГ, Африка и Европа: Аспекты геополитики ноосферной жизнедеятельности. - Минск: Право и экономика, 2010.

3. Бжезинский, З. Великая шахматная доска. М.: МО, 1998.

4. Вернадский, В. И. Философские мысли натуралиста. - М., 1988.

5. Вернадский, В. И. Научная мысль, как планетарное явление. Москва, Наука, 1991.

6. Вернадский, В. И. и ноосферная парадигма развития общества, науки, культуры, образования и экономики в XXI веке: коллективная монография / под науч. ред. А. И. Субетто и В. А. Шамахова: в 3 т. Т. 1. - СПб.: Астерион, 2013. - 574 с.

7. Глазьев, С. Ю. Теория долгосрочного технико-экономического развития. Москва. ВлаДар, 1993.

8. Глазьев, С. Ю. Стратегия опережающего развития в условиях глобального кризиса. Москва. Экономика, 2010.

9. Зазнобин, В. М., Ефимов, В. А., Петров, К. П., Грейвз К. (http://kobtv.narod.ru/lector/zaznobin-list.html http://eatx.narod.ru/efimov.html - интернет).

10. Кузык, Б. Н. Цивилизация: теория, история, диалог, будущее / Б. Н. Кузык, Ю. В. Яковец: в 6 т. - М., 2006-2010.

11. Маркс, К., Энгельс, Ф. Соч. - Т. 25, ч. 2. - М., 1962.

12. Моисеев, Н. Н. Судьба цивилизации, путь разума. - М., 1998.

13. Никитенко, П. Г. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. - Минск, 2006.

14. Никитенко, П. Г. [и др.]; Философия и идеология жизнедеятельности Беларуси: теоретические основы антикризисной модели и механизмы ее реализации / Нац. акад. наук Беларуси, Институт экономики. - Минск, 2009.

15. Никитенко, П. Г. Формирование ноосферного мышления и мировоззрения - императив науки Беларуси в ХХІ веке // Беларуская думка. - 2001. - № 9. - С. 57-66.

16. Никитенко, П. Г. Социалистическое накопление и общественное воспроизводство: (неусвоенные уроки «краха СССР» и «социализма»). - Минск, 2011.

17. Ноосферная этико-экологическая конституция человечества, (Ноо-Конституция), Гордина Л. С., Лимонад М. Ю., Казначеев В. П., Никитенко П. Г., Субетто А. И., и др.; Саммит ООН по устойчивому развитию Рио+20 <ноосфера  XXI века на всемирном саммите ООН по устойчивому развитию рио+20> Бразилия, Рио-де-Жанейро,13-23 июня 2012 г.

18. Шапошникова, Л. В. Философия космической реальности. Е. И. и Н. К. Рерих (учение живой этики). Книга 1. Листы сада Мории. (1924 г.) Международный Центр Рерихов. Мастер-Банк. Москва. 2003 г. 400 с. Книга 2. «Озарение» Листы сада Мории (1925 г.). Международный Центр Рерихов. Мастер-Банк. Москва. 2003 г. 325 с.

19. Яковец, Ю. В. Циклы. Кризисы. Прогнозы. - М., 1999.

20. Яковец, Ю. В. Глобальные экономические трансформации XXI века. - М., 2011.

21. Карл Поппер. Открытое общество и его враги: в 2-х томах. Один из известнейших современных философов анализирует роль Платона, Гегеля и Маркса в формировании идейной и социально-экономической, феодально-крепостной, капиталистической базы тоталитаризма. http://ay.by/lot/popper-k-otkrytoe-obschestvo-i-ego-vragi-v-2-h-tomah-508400329.html http://www.torrentino.com/torrents/49529 -интернет.

22. Указ Путина В. В. от 21.08.2012_№ 1206 о праздновании 150-летия со дня рождения Владимира Ивановича Вернадского. (http://base.consultant.ru/cons/cgi/online.cgi?req=doc;base=EXP;n=537957).

23. Сын белорусского народа Пётр Машеров. К 95-летию со дня рождения: Воспоминания и статьи. М. Изд. НО «Ассоциация» «Лига содействия оборонным предприятиям», 2013. - 464 с.

24. Политическая экономия: прошлое, настоящее, будущее. Монография. Под редакцией В. М. Гейца, В. Н. Тарасевича. «ЦУЛ» Киев - 2014.

Ссылка в интернете на фильм П. Г. Никитенко по Ноосферному мировозрению - 94.3мб.
http://dl.dropbox.com/u/101849935/%D0%97%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F-%D0%9B%D1%8E%D0%B4%D0%B8_K.avi

Скачивайте, и приятного просмотра...

Ссылка в интернете на фильм «Закон Времени»
http://www.zakonvremeni.ru/law-of-time.html

В. А. Ефимов (2013.06.21) "Россия перед лицом глобализации", «Зелёная экономика»
http://eatx.narod.ru/efimov.html

Ссылки в интернете на выступления Никитенко П. Г. по БТ ТВ 2009-2013 гг.
http://www.tvr.by/rus/news.asp?id=2971&cid=15
http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=85208
http://www.tvr.by/rus/economics.asp?id=70748
http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=8252
http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=797376

 

Пераклад на беларускую Ірыны КАЧАТКОВАЙ.
Полымя. – 2014. – № 4.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 587
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5817
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49490