Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Айчыннае тэлебачанне зробіць яшчэ пяць крокаў да беларускасці

Айчыннае тэлебачанне зробіць яшчэ пяць крокаў да беларускасці Друк E-mail
06.02.2009 | 10:37 |

Фота прэс-службы БТРКЧакаем новых праграм і фільмаў на роднай мове?

Днямі адбылася сустрэча старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алега Трусава і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. Пасля яе СМІ гучна затрубілі - айчыннае тэлебачанне значна больш "беларусізуецца". Значыць, прыхільнікі роднай мовы нарэшце дамагліся свайго!

У старшыні БТРК на гэты конт крыху іншае меркаванне - так, сустрэча адбылася па ініцыятыве ТБМ, і па 5 з 7 прапанаваных пунктаў па пашырэнні ўжытку беларускай мовы было дасягнутае пагадненне: "Мы прынялі тыя пункты, якія не супярэчаць палітыцы нашых тэлеканалаў. Але ніякіх ультыматумаў ніхто не ставіў, сустрэча праходзіла як нармальнае рабочае абмеркаванне. І нават калі б ТБМ звярнулася да нас раней, вынік быў бы такі ж - бо павелічэнне колькасці беларускамоўных праектаў было ў нашых планах".

Добра, кіраўнікі сустрэліся і пагутарылі, а чаго ў выніку чакаць гледачам? Па пунктах:

- заснавання невялікай (10-15 хвілін) перадачы "Гаворым па-беларуску";

- стварэння цыкла беларускамоўных перадач, першая з якіх будзе прысвечана 600-годдзю перамогі беларусаў у складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве;

- з'яўлення перадачы (пры садзейнічанні Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі), прысвечанай 10-й гадавіне Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага паводле рашэння ЮНЕСКА;

- правядзення раз на месяц на тэлебачанні тэматычных "круглых сталоў" па пытаннях беларускай мовы, літаратуры і культуры;

- нарэшце, вяртання на айчынныя тэлеканалы замежных фільмаў, дубляваных на беларускую мову.

- Аляксандр Леанідавіч, ці хутка чакаць рэалізацыі гэтых планаў? - звярнуліся мы непасрэдна да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра ЗІМОЎСКАГА.

- Вы ж разумееце, тэлевытворчасць мае свае правілы - таму, напрыклад, праца над цыклам перадач пра Грунвальдскую бітву патрабуе пэўнага часу. Што датычыцца "Хвілінкі беларускай мовы", як умоўна назваў гэту ідэю спадар Трусаў, то ў нас ёсць такія праграмы на радыё, ёсць вопыт іх стварэння, таму гэтая справа пойдзе хутчэй. Хачу зазначыць, што першым крокам будзе запрашэнне спадара Трусава на адно з нашых рэйтынгавых ток-шоу, дзе абмяркоўваюцца спрэчныя пытанні, якія хвалююць усё наша грамадства. Вырашылі, што найлепшай пляцоўкай для гэтага абмеркавання будзе ток-шоу "Ход у адказ", якое вядзе на Першым канале Аляксандр Мартыненка - гэта ўжо ў найбліжэйшых планах.

- Ці можна назваць канкрэтных асобаў, якія будуць адказваць за той ці іншы праект?

- Думаю, займацца іх рэалізацыяй будзе дырэкцыя, якая раней называлася "літдрама" - мы зараз выявім, хто з супрацоўнікаў больш здатны да гэтай работы, каб гэта адчувалася цікавым па змесце, выкананні і абавязкова высакаякасным, каб выконваліся нормы сучаснага правапісу і г.д.

- Што датычыцца дубляжу замежных фільмаў на беларускую мову - раней на канале "ЛАД" была такая практыка, пераагучваліся фільмы вытворчасці дзяржаўнага французскага канала, але паступова ўсё спынілася. Цяпер дубляж будзе адноўлены па гэтай жа схеме ці нейкім іншым чынам?

- Дубляж будзе здзяйсняцца крыху інакш. Тыя фільмы, якія прапаноўваюцца Белтэлерадыёкампаніі для набыцця і паказу, я лічу, павінны быць дубляваныя на беларускую мову, але займацца гэтым павінны тыя, хто іх прапаноўвае - дыстрыб'ютары, кінавідэапракат. Да таго ж трэба ўлічваць патрабаванні пракатчыкаў. Да прыкладу, па ўмовах пракату фільма "Страсці Хрыстовы" гук павінен быў заставацца арыгінальны, мы мелі права толькі зрабіць субтытры. А вось, скажам, фільм "Каты" Анджэя Вайды - лічу, ён варты і павінен быць сапраўды дубляваны на беларускую. Хоць пачаць цяпер варта ўсё ж субтытраў, бо якасны дубляж вымагае часу, вялікай колькасці акцёраў...

- Грошай.

- Грошы, як кажуць, знойдзем. Але найперш, мяркую, патрэбныя добрыя акцёры і літаратуразнаўцы.

- Ці праводзілі вы даследаванні, якая беларускамоўная праграма на сёння - самая рэйтынгавая? Па водгуках гледачоў складваецца ўражанне, што галоўныя сімпатыі маюць "Калыханка" і "Тэлебарометр"...

- Не, мы не вялі падобных даследаванняў - проста таму, што не падзяляем тэлевізійныя прадукты па моўным прынцыпе. Напрыклад, калі ў выпусках навінаў ці ў "Панараме" ёсць сюжэт на беларускай мове - ён прыцягвае вялікую ўвагу ўжо таму, што самі гэтыя праграмы і час іх выхаду ў эфір - найбольш рэйтынгавыя. Або наш праект "Зямля беларуская", цалкам беларускамоўны - адзін з самых запатрабаваных і высокарэйтынгавых, бо ён цікавы і блізкі гледачам. Так што галоўны падыход у нас - тэлевізійны прадукт павінен быць якасным, незалежна ад таго, на якой мове ён зроблены.

...Дададзім: у якасці прыемнага бонусу частка фірменных сувеніраў Белтэлерадыёкампаніі будзе аформленая па-беларуску. Што да яшчэ дзвюх прапаноў Таварыства беларускай мовы - у перспектыве зрабіць Першы канал тэлебачання цалкам беларускамоўным, а беларускамоўную рэкламу даваць па меншым кошце, чым рускамоўную - іх разгляд пакуль што адкладзены.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
"Звязда". 30 студзеня 2009 года. № 17 (26395)
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 863
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8549
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44089