Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Лукашэнка як «прэзыдэнт ваеннага часу»

Лукашэнка як «прэзыдэнт ваеннага часу» Друк E-mail
29.04.2014 | 04:23 |
Лукашэнка як «прэзыдэнт ваеннага часу»Чаму галоўнымі тэмамі сёньняшняга пасланьня Аляксандра Лукашэнкі стала абарона сувэрэнітэту і барацьба з карупцыяй? Ці стала больш зразумелай пазыцыя беларускага кіраўніка наконт Украіны? Ці можна сказаць, што Лукашэнка сапраўды баіцца наступу Расеі на беларускі сувэрэнітэт і робіць пэўныя захады супраць гэтай пагрозы? На гэтыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць палітычныя экспэрты Аляксандар Класкоўскі і Сяргей Чалы.

Цыганкоў: Выглядае, што асноўнай тэмай сёньняшняга выступу кіраўніка Беларусі стала абарона сувэрэнітэту. У той ці іншай форме Лукашэнка зьвяртаўся да гэтага цягам усёй прамовы і падчас адказаў на пытаньні. Чаму беларускі кіраўнік вымушаны завастраць на гэтым сваю ўвагу, ці сапраўды ён адчувае павелічэньне пагрозы з боку Расеі?

Лукашэнка «кідае панты»

Аляксандар КласкоўскіКласкоўскі: Вядома, Лукашэнка ўстрывожаны тымі падзеямі, што адбыліся вакол Украіны. Ён апошнія месяцы круціцца як вужака на патэльні, бо апынуўся ў вельмі далікатнай сытуацыі. З аднаго боку, ён найбліжэйшы вайскова-палітычны хаўрусьнік Расеі, зь іншага - зацікаўлены ў добрых дачыненьнях з Украінай. Таксама ж трэба захаваць твар, паказаць, што ён ня нейкая марыянэтка Крамля.

І сёньня ён увесь час манэўраваў паміж паліткарэктнасьцю і шчырасьцю, намагаючыся пры тым паказаць сябе моцным, незалежным кіраўніком. Таму, з аднаго боку, казаў, што выганіць усіх, хто сее панічныя чуткі пра захоп Беларусі Расеяй - а потым раптам кажа, што калі Пуцін увойдзе ў Беларусь, то, маўляў, яшчэ невядома, на чыім баку будуць ваяваць расейцы...

Цыганкоў: Аляксандар, вось якраз наконт гэтай фразы. Яна была зроблена ад адчаю ці гэта такі хітры ход у пазыцыі слабога, бо відавочна, што моц Беларусі ў любым аспэкце непрапарцыйная расейскай?

Класкоўскі: Так, я думаю, Лукашэнка цьвяроза ацэньвае суадносіны сілаў. І гэта такое папярэджаньне, якое ў пэўных сацыяльных колах называецца «кіданьнем пантоў». То бок ён дае зразумець, што гэта ня будзе для Крамля лёгкай прагулкай. Гэта ва Ўкраіне, маўляў, такі развал, што многія ва ўсходніх рэгіёнах сапраўды глядзяць на Расею з надзеяй і думаюць, што там ім будзе лепш жыць. У выпадку ж зь Беларусьсю яшчэ невядома, дзе лепшае жыцьцё, і звычайныя расейцы тройчы падумаюць, на чыім баку праўда. Лукашэнка папярэджвае, што і ў Расеі ня будзе такога адназначнага настрою, калі раптам Крэмль надумае ажыцьцяўляць нейкія варожыя дзеяньні супраць Беларусі.

«У ваенны час усе павінны зьяднацца, незалежна ад таго, якія ў нас погляды»

Цыганкоў: Ці можна назваць гэтыя выказваньні Лукашэнкі гульнёй з Расеяй на мяжы фолу, ці ён адчувае сябе дастаткова ўпэўнена?

Сяргей ЧалыЧалы: Зьяўленьне тэмы абароны сувэрэнітэту цалкам лягічнае ў гэтай сытуацыі, бо гэта фактычна амаль адзіны аргумэнт, які можна выкарыстаць, каб закінуць у грамадзкую сьвядомасьць наступны тэзіс - у ваенны час усе павінны зьяднацца, незалежна ад таго, якія ў нас погляды. Цэласнасьць важнейшая за ўсё, і ў нас цяпер прэзыдэнт ваеннага часу, які абараняе сувэрэнітэт з усіх бакоў, і нікога лепшага за яго ў гэтай ролі няма.

Было сказана, што тая мадэль нацыянальных адносін, якая была пабудавана ў Беларусі, прывяла да таго, што расейцам у Беларусі лепш, чым у Расеі. І пры гэтым мы расейцамі ня сталі, мы «беларускія», як ён выразіўся. І гэта праўда, тут цяжка нешта запярэчыць.

Другі тэзіс - што цяпер «пятай калёнай» зьяўляюцца не агенты Захаду, а хутчэй групоўкі «заходнерусаў», якія адмаўляюць у існаваньні беларусам. І, фактычна, калі аб'яднаць гэта з тэзісам, што ніякага прыцісканьня расейскамоўных у нас няма - атрымліваецца, што Расеі няма за што зачапіцца ў Беларусі ў ейнай традыцыйнай рыторыцы, якую яна выкарыстоўвае, каб «адціскаць» чужыя тэрыторыі. Таму тут пытаньне ня ў тым, што ён будзе рабіць, «калі танкі прыйдуць», а ў тым, што ён загадзя спрабуе выбіць глебу з-пад расейскай аргумэнтацыі.

Цыганкоў: Ці наступяць усьлед за гэтай канстатацыяй нейкія дзеяньні супраць гэтай новай «пятай калёны»?

Чалы: Гэтыя групоўкі, пра якія мы гаворым, імкнуцца даволі ўважліва прыслухоўвацца да тых веяньняў, што зьяўляюцца ў вярхах. Я ня думаю, што супраць іх будуць рабіцца нейкія сур'ёзныя крокі - хутчэй, гэта проста жаданьне цыкнуць на іх. Тут вельмі вузкая мяжа, якую яму ня трэба пераходзіць. Але ён спрабуе ў самым зародку гэтыя спробы здушыць.

Цыганкоў: Ці стала больш зразумелай пазыцыя Лукашэнкі наконт Украіны? Кіраўнік Беларусі ўжо столькі разоў заяўляў, што выступае за цэласнасьць Украіны. Але што ён будзе рабіць, калі расейцы захопяць Данбас?

«Здымае піяраўскія вяршкі, ведаючы, што беларускі абывацель запалоханы Майданам»

Класкоўскі: Я думаю, Лукашэнка ўсё ж спадзяецца, што Пуцін не адважыцца ўводзіць войскі. Бо і размах сэпаратысцкай актыўнасьці не такі, на які разьлічвалі аўтары адпаведных сцэнараў. Ну, і галоўнае - заходні ціск ужо адчуваецца ў Крамлі, гэта вялікія эканамічныя страты для Расеі. І, я думаю, Лукашэнка спадзяецца, што Пуцін задаволіцца Крымам.

Калі ж здарыцца горшае, то ў Лукашэнкі застануцца вельмі абмежаваныя магчымасьці лявіраваньня. Відавочна, што ён хоча і надалей балянсаваць ва ўкраінскім пытаньні. Ён працягвае шукаць апраўданьні дзеяньням Крамля, а зь іншага боку - паўтараюцца тэзы, што Ўкраіна павінна быць непадзельнай, і ня трэба ніякай фэдэралізацыі, і Турчынаў добры дзядзька. То бок - пазыцыя «і нашым, і вашым». Але межы гэтага балянсаваньня невялікія. Мы памятаем, як прайшло гэтае ганебнае галасаваньне ў ААН, і тое, што ён згадзіўся, каб расейскія самалёты ў Бабруйску знаходзіліся. Гэта паказвае, што занадта моцная залежнасьць ад Масквы, і калі што - то давядзецца ісьці ў яе рэчышчы.

Таму Лукашэнка вельмі шчыра жадае, каб не было эскаляцыі канфлікту. А тым часам ён здымае піяраўскія вяршкі, ведаючы, што беларускі абывацель запалоханы Майданам. І сёньня гэтыя ўказаньні КДБ прыціскаць усіх радыкалаў падаюць на спрыяльную глебу. То бок Лукашэнка сапраўды пачаў сваю перадвыбарчую кампанію.

«Народзец», як высьветлілася, усё цярпіць

Цыганкоў: Акрамя палітыкі, даволі шмат увагі было аддадзена праблеме карупцыі, ажно да нейкіх дробязных момантаў. Ці гэта было зьвязана зь перадвыбарчым аспэктам і галоўнай тэмай кампаніі можа стаць сувэрэнітэт, навядзеньне парадку і барацьба з карупцыяй?

Чалы: Ёсьць два моманты - чаму гэты аспэкт зьявіўся. З аднаго боку, з-за таго, што больш асабліва хвастацца няма чым. Усе абяцаньні, якія даваліся - былі праваленыя. Даводзіцца нават хітраваць, гаварыць, што паабяцаў 500 даляраў і даў 500 даляраў - хоць на самой справе да 2015 году былі паабяцаныя 1000 даляраў заробку.

Мадэрнізацыя, якая была паабяцаная ў леташнім пасланьні як спосаб вырашыць праблемы эканомікі - таксама правалена. Таму давялося вяртацца да адзінага, што калісьці працавала - гэта барацьба з карупцыяй.

Нібыта ўсё відавочна, хоць мне здаецца, што шырокамаштабны наступ на дырэктарскі корпус - гэта сыстэмная рэч. Яна зьвязана з тым, што стала зразумела - «унікальная беларуская мадэль» ня здольная падтрымліваць сацыяльную дзяржаву. З насельніцтвам неяк спраўляюцца, сацыяльную дзяржаву згортваюць. «Народзец», як высьветлілася, усё цярпіць, зь ім можна рабіць што заўгодна.

А вось сацыяльны кантракт зь мясцовымі ўладамі і дырэктаратам яшчэ пакуль ня быў перафарматаваны. Таму я думаю, што антыкарупцыйная рыторыка - гэта спосаб зьменшыць запатрабаваньні гэтых людзей і звузіць маштабы «дазволенай карупцыі».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 327
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10383
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45923