Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Шлях да новае Літвы Друк E-mail
07.04.2014 | 00:45 |
Адольф Янушкевіч. Рэпрадукцыя з каляндараГанна Матусэвіч, 4.04.2014
Рэпрадукцыя з каляндара "Імёны • 2012" svetatarnikova.livejournal.com

Нас падзялілі - хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д'яблу граніцы!
Нашы тут гоні, бары!

Гэдак эмацыйна адгукаўся ў 1921 Якуб Колас на Рыскі гешэфт. Ды што ж гукаць запозьнена, калі ўжо падзялілі.

 

ImageГісторыя паўтараецца. І цяпер, у нашыя дні, мне даводзіцца быць сьведкай ці то нейкай змовы, ці варожага наступу на нашыя культурныя каштоўнасьці. Мільгаюць розныя твары людзей, але рэдка дзе засьвеціцца ў іх вагонь духу. Я не хачу, каб мае дзеці, унукі зьвінавацілі мяне ў датычнасьці да нейкага гешэфту, таму адчуваю патрэбу выказаць перад грамадзкасьцю свой погляд на падзеі, якія адбываюцца ў Дзягільні, за 4 км ад нашага Койданава. Падзеі гэтыя распаўсюдзіліся ці не на ўвесь сьвет - і на фізычны, і на Тонкі. Усё зьнітавана, і Вечнасьць прад намі...

Ад 2006 мы з дачкой Вэранікай займаемся рэабілітацыяй Постаці ўдзельніка Лістападаўскага Паўстаньня Адольфа Янушкевіча, працуем на адраджэньне Нашае Літвы. Ад 2006 стала лістуемся з польскай дасьледчыцай жыцьця Адольфа Янушкевіча Галінай Гэбэр, якая ў 2003 уклала кнігу Adolf Januszkiewicz. Listy z Syberii, а нядаўна - другую Adolf Januszkiewicz. Listy ze stepów kirgiskich i dziennik podróży.

Прапаную ласкавым чытачам вытрымку з гэтае кнігі. Я не перакладаю тэкст на нашую мову, каб не паменшыць увагі да арыгіналу.

Nota wydawnicza. Halina Geber.

Do działań edytorskich dołącza wielka praca dokonana przez niewielką liczbę osób - mieszkańców stron rodzinnych Adolfa, do których tak bardzo tęsknił, dokąd wrócił w roku 1856, a po śmierci (1857) tutaj został pochowany.

Dziś nie ma już rodzinnego dworu ani nawet wiejskiego cmentarza. A jednak w 2006 roku w pobliżu wsi Dziahylnia pod Kojdanowem na Białorusi (były to ziemie dawnej Litwy) odnaleziono resztki zdewastowanego grobu Januszkiewicza. Prace na terenie pokrytym już przez dzikie zarośla zainicjowały mieszkanki Kojdanowa: Hanna Sudnik-Matusewicz i jej córka Weronika. Z pomocą kilkorga przyjaciół, głównie archeologa z Białoruskiej Akademii Nauk, docenta Mikoły Krywalcewicza, oraz potomków rodziny - rzeźbiarza Waleriana Januszkiewicza i malarza Feliksa Januszkiewicza - podjęto w 2006 roku prace badawcze, w efekcie których odkopane zostały trzy rodzinne płyty nagrobne: matki Adolfa, Tekli z Sokołowskich Januszkiewiczowej herbu Lubicz, zmarłej w 1860, Maryli Januszkiewiczowej, żony brata Januarego, oraz ich syna Michała. Płyty umieszczono na postumentach, a przed mogiłami ustawiono wielki głaz z wyrytym w brązie epitafium ku czci Adolfa Januszkiewicza. Tekst epitafium pochodzi z dawnego grobu i jest pióra Antoniego Edwarda Odyńca. Obok stanął wielki drewniany krzyż. Te wydobyte płyty i pamiątkowy głaz tworzą dziś mały cmentarz świadczący o dawnej kulturze tej ziemi. W planach jest stworzenie muzeum. Zadanie to trudne, ale organizatorzy nie szczędzą wysiłku. W początku 2008 odbyła się w Mińsku uroczysta wieczornica z udziałem wielu gości, w tymże 2008 roku Hanna Sudnik-Matusewicz przełożyła na język białoruski i wydała tekst tomu I z wydania Wrotnoskiego.

Resztki zabudowaD dworskih w Dziajylni na Litwie, miejscu [mierci Adolfa Januszkiewicza. Fot. Faina I. StiekBowa, 1975Таксама дасылаю фота з гэтае кнігі, зробленае ў Дзягільні Фаінай Сьцекловай, якая ў 1966 у Алма-Аце выдала свае дасьледаваньні «Дневники и письма из путешествия по казахским степям». На фатаграфіі відаць вялікі будынак, які ацалеў ад маёнтку Янушкевічаў. Будынак гэты захаваўся й да нашага часу. На ім мы ўсталявалі ў 2013, да 2010 рочніцы Адольфа Янушкевіча памятную Шыльду (выканаў разьбяр Ігар Засімовіч). Фота дасылаю.

Далей пачалося тое, што прымусіла мяне сесьці за напісаньне гэтага лісту. Я ўдзячная ўсім супрацоўнікам, зь якімі мы здолелі зрабіць тое, што мы зрабілі ў Дзягільні, але можа болей удзячная я дзепутату Палаты прэдставіцеляў Нацыанальнага сабранія Цыдзіку В.С., які супрацьпаставіўся ўсяе нашае працы. Значыць, трэба падымацца вышай, каб, не зважаючы на ўсякую дробязнасьць, убачыць адно сутнасьць справы.

1.11.2013 прыяжджала да нас дэлегацыя Казахаў і на афіцыйным узроўні разам з тутэйшымі ўладамі ўчынілі таржаство. Казахі ўсклалі кветкі да Шыльды. Неўзабаве ўлады яе забаранілі, нібыта зьбіраюцца дэмантаваць. Цяпер яна, шчыльна закрытая, вісіць на Маёнтку, як укрыжаваная Культура Нашае Літвы.

Абмяркоўвалі мы пляны з нашымі супрацоўнікамі, зьбіралі грошы, каб паставіць у Дзягільні помнік для ўсіх, ды перацяла нашыя пляны гэтая пракуда з забароненай Шыльдай. Столькі мы ўклалі высілкаў у Нашую справу, а цяпер без дазволу начальства мы нічога рабіць там ня маем права! Нібыта Казахі даюць грошы беларускім уладам, каб тыя благаўстрайвалі церыторыю могліцаў і т.п. Нібыта фонд у іх ствараецца. Але пакуль тое, што творыцца навідавоку, вартае бясконцай жальбы, сьлёзаў.

Езьдзіла я да казаскай амбасады расказаць пра Шыльду. Так проста й хораша яны мяне прынялі, не па-чыноўніцку - па-людзку! "Мы у себя почитаем Адольфа Янушкевича, главную улицу назвали, а у вас..."

А ў нас да гэтае пары доўжыцца, сьцякае крывёю Лістападаўскае Паўстаньне на Літве, у якім прымаюць удзел нешматлікія Літвіны: "жменька харугваў мужных лунае". Астатнія ня чуюць, ня бачаць, ня хочуць ведаць, і гэта - у вадным выпадку. У іншым - варажнеча, перасьлед, цкаваньне. Дзівіліся Казахі, што ў Койданаве вуліцы названы - Маркса, Энгельса, аж дзьве Ленінскія... А тут начальства прэдседацеля сельсавета Немчыка выслала да Дзягільні. Той шпацыраваў па вуліцы, што вядзе да могілак, заходзіў у кожную хату і пытаўся людзей, ці хочуць яны, каб вуліцу назвалі імем Янушкевіча? Шчэ й папярэджваў людзей, што яны тады мусяць плаціць за пераафармленьне папераў. Толькі адзін чалавек, Іван Стафанавіч Чэрнік, згадзіўся, каторы шчыра памагаў нам ад 2006. Скажэце, людзцы, пры чым тут палітыкаваньне, калі гэтая Справа - Боская? Мусіць, німа ў іх таго фонду, німа грошай, толькі галасу далі, ды імітацыю дзейнасьці сваёй, а нашую - забаранілі. Ні сам ні гам, ні другому ні дам.

Хадзіла я да прэдседацеля райіспалкома Арцюшкевіча Н.І., які лентачку разразаў прад Эпітафіяй Адольфу, што мы зрабілі. Дабрацца да яго мне было нашмат цяжэй, чым да Казахаў. Цэлыя два тыдні чакала, а да амбасады - ужо на наступны дзень, патэлефанаваўшы Ергалі Булегенаву.

Пытаюся: чаму Шыльду забаранілі?

- А Вы в какой республике живете? На каком языке Вы написали?

- Гэта нашая лацінка.

- У нас двуязычие. Вы должны на русском и беларусском языках написать, согласовать с начальством.

- Я за свае грошы рабіць гэтай брыды ня буду. Гэта называецца прафанацыяй, бескультур'ем...

Што сказаць?.. Вялікі палаш не ўвапхнеш у малыя похвы. Сьведамасьць людзкая пашыраецца так марудна! Ды ўжо відаць на ўсходзе, на цёмным, пахмурым небе пасачак сьвятла. Яно разгараецца ўсё болей, ясьней. Вось ужо вялікае зарыва, якое так прыгожа пафарбавала хмаркі! Вось-вось узыдзе слонца!

На ўсходзе неба грае
Пераліўным блескам,
Сыпле золата над гаем
І над пералескам.

Вучыла ў маленстве гэты верш Якуба Коласа. Але жыцьцё папраўдзе прыгожае! Вунь маладыя з такім запалам гукаюць за лацінку! Радасна, хораша яны йдуць! Якое ж трэба мець каменнае сэрца, каб гасіць іхныя вагні ўрачыстасьці! А трэба ўсё аддаць за магчымасьць выбіцца моладзі на Шлях. За маладымі - Нашая Будучыня. Цяпер жа мы, жменька Літвінаў, змагаемся за Будучыню Новае Літвы.

Прыяжджаем да Вільні

Песьню Літоўскага Легіёну
Сьпяваем на Гары Гедыміна.

Так ёсьць. І Адольфа Янушкевіча, з натхненьня якога й была напісаная Песьня, ушаноўваем, як нашага Водзцу. Так і на Шыльдзе мы напісалі. Надта перапрашаю чытачоў, але тут пэўне будзе ім цяжка разабрацца ў новых паняцьцях, і я мушу паказаць ім ліст, напісаны мною да Пані Галіны Гэбэр.

Пра Водзцу і Кіраўніка. У гэтым пытаньні мы будзем прынцыповымі, бо розьніца між імі аграмадная. Кіраўнік - гэта той, хто прадугледжвае цяперашні час і як бы кіраваньне тым, што ўжо існуе. Але Водзца зьяўляе, у самым значэньні слова - будучыню. Ён не атрымаў ужо складзенае, але вядзе і кожнае яго дзеяньне рухае наперад. Водзца - гэта той, хто стварае сьведамасьць наступных пакаленьняў.

To Litwinkadziewica - bohater,
Wódz Powstańców - Emilija Plater!

Тут у Адама Міцкевіча не перабольшаньне, але гэткае ж, як і ў нас разуменьне ролі Водзцы, як духовага ўзору. Мы бязьмежна ўдзячныя нашым Водзцам - Эміліі, Адаму, Адольфу...Бязь іхнае велічэзнае афяры не было бы нас, сёньняшніх Літвінаў.

Мы не запісваем Адольфа Янушкевіча ў кіраўнікі Лістападаўскага Паўстаньня, але надта шануем яго, як нашага Водзцу, які дбаў пра Будучыню Літвы ў той час, калі мы ўжо страцілі нашую Айчыну.

Літва жыве! Літва жыве!
І слонца шле ёй промні хвалы.

Створаную з натхненьня Адольфа Янушкевіча Песьню Літоўскага Легіёну Мы, Літвіны, уважаем за свой Гімн.

Мудра запаведана пра шчасьце таго, хто аддаў душу сваю за блізкіх сваіх. Каб аддаць душу, трэба адукаваць, пашырыць і вытаньчыць яе. Тады можна даць яе за ўратаваньне блізкага свайго.

Тры народы ўшаноўваюць імя Адольфа Янушкевіча, таго, хто спрыяў іхнаму вызваленьню, пашырэньню сьведамасьці. Езьдзіла я да Амбасады Казахстану. Надта хораша яны прынялі мяне - тую, што заступаецца за Шыльду, забароненую беларускімі ўладамі. Казахі разумеюць нас; ім таксама, як і нашаму народу, у царскай Расеі было накінута чужое найменьне - кіргізы.

Веру, што ў нашага народу знойдзецца дастаткова адважных ды разумных людзей, каб абараніць, як сказаў у 1857 року ксёндз Віктар Малевіч "славу нашую, духовую знакамітасьць нашую, нашае зямлі, нашага люду абранага, каханага сына".

Гэта была рэальнасьць. Але мушу зноў варочацца да відавочнасьці. Ёсьць людзкія збудаваньні, бачныя людзкому воку, а ёсьць пабудовы Касьмічныя, дармо, што бальшыня людзей іх ня ўгледзіць. Але зямныя збудаваньні разбураюцца, калі яны ня ўзгоднены Сусьветам Нябесным. Патрэбна ўзгодненасьць, менавіта, як на Небе, так і на Зямлі.

Тым часам выяўляецца, што ўключыўся бюракратычны мэханізм; бачыла я адштампаваныя паперкі-пастановы з фаміліямі, хто за што адказвае. Нібыта А. Карлюкевіч etc павінен перакладаць "надписи надгробий по-русски, беларусски и казахски". Хочуць - хай перакладаюць. Але толькі на паперах, брашурах, каб ня шырыць на могліцах бессэнсоўных помнікаў. Што Казахі - гэтыя шчырыя дзеці прыроды, якіх так кахаў Адольф - павінны аплочваць невуцтва беларускіх чыноўнікаў?

Што ні робіцца - усё да лепшага. Мусіць, так трэба, што падыходзяць да нас Казахі, беларускія ўлады. Справа такая вялікая, што тут усім хопіць заняткаў. А калі вузкім стаўся для нас усіх праход па Дзягільні, калі зачалі мы штурхаць адно аднога, значыць, трэба нам разысьціся і заняцца кожнаму справай па сваіх сілах. Вось я напісала для Будучыні пра сёньняшнія нашыя надзеі, трывогі, пра боль і Радасьць, якую няможна, недаравальна гасіць, і ўважаю гэта за сваю справу, мне пасільную.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 884
mod_vvisit_counter Учора 1974
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9788
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 35067