Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Падлеткі, якія наважыліся марыць (відэа)

Падлеткі, якія наважыліся марыць (відэа) Друк E-mail
06.04.2014 | 16:50 |
Падлеткі, якія наважыліся марыць (відэа)Пасляваенная Беларусь. Група падлеткаў наважваецца марыць быць беларусамі. Не тутэйшымі, не палякамі, ні савецкімі людзьмі - а беларусамі. Размаўляць на сваёй мове і навучацца на ёй. "Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то што ж такое, чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?" - згадвае адна з гераінь фільму.

У змаганні з русіфікацыяй, таемна ад бацькоў, падлеткі ствараюць падпольную арганізацыю Саюз беларускіх патрыётаў.

Аднак трапяткія мары падлеткаў у вачах сістэмы - пагроза вялікай савецкай імперыі. У 1947 годзе большасць сябраў арганізацыі, частка з якіх няпоўнагадовыя, - арыштаваныя. Трое з сарака арыштаваных пачулі самы страшны вырак - расстрэл...

 

Валеру Мазынскаму, рэжысёру фільму, пашчасціла заспець шасцярых удзельнікаў "глыбоцкай змовы". Яшчэ адзін, Алесь Юрашэвіч, памёр напярэдадні здымкаў.

Як Валер Мазынскі шукаў тэму для фільму, чаму здымаў у мясцовых школах і чаму спяшаўся абагнаць Галівуд, ён распавядае "Белсату".

"Каб толькі галівудскія акулы пяра не апярэдзілі нас"

Падчас працы над фільмам пра Лапіцкага я ўжо ведаў пра СБП і меў шчасце быць знаёмым з Фурсамі (стваральнікі СБП).

Кнігу "Гарт", выдадзеную Германам Кірылавым, я не чытаў яшчэ, але думка ўжо свідравала маю галаву, што гэтыя падзеі цягнуць як найменш на дакументальны фільм.

Потым ужо, калі пачаліся інтэрв'ю з героямі, мы з аператарам проста млелі ад тых падрабязнасцяў, якія пачулі. Мы ўвесь час паўтаралі: "Каб толькі галівудскія акулы пяра не апярэдзілі нас". Смех-смехам, але там такая драматургія! Некалі яшчэ ў СССР ішоў такі серыял, "Доўгая дарога ў дзюнах". Вельмі добры фільм, але калі толькі ўзяць адно жыццё Алесі Умпіровіч (цяпер Фурс), то там нашмат трагічнейшы лёс, прытым лёс свядомай беларускі. Іх, удзельнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў, засталося сем... У фільме зняліся шэсць асобаў, да гэтага часу верныя тым словам, якія яны некалі заклалі ў сваю прысягу.

"Ніхто, апрача двух-трох чалавек, не ведае..."

Хачу сказаць, што нават для мяне, які нарадзіўся праз два тыдні пасля іхнага арышту (люты 1947 года), гэтая гісторыя была не вядомая. Дарэчы, як і гісторыя пра Лапіцкага, як і лёс арганізацыі "Чайка", вядомыя толькі вельмі вузкаму колу гісторыкаў і дысідэнтаў. Такім, як Міхась Чарняўскі, які таксама да часу не выкладаў свайго Лапіцкага шырокаму колу людзей, бо ведаў, што "страляць" трэба без асечкі, як кажуць.

Каб не было "Белсату", то не было б і гэтых фільмаў адназначна. Здымкі я наўмысна вырашыў рабіць на Пастаўшчыне і Глыбоччыне, каб мець магчымасць кантактаваць з моладдзю і як мага шырэй распаўсюдзіць гэтую гісторыю. Што і казаць! Ніхто, апрача двух-трох чалавек, не ведае, хто такія Фурсы ў Паставах, Конан Мікола ў тых жа Лужках... Поўная цішыня!

Палачане аказаліся значна больш дапытлівыя, і тым жа Бялевічам там нашмат больш утульна, бо маюць дачыненні з нефармальнаю групаю маладых людзей, дый не толькі. Шкада, што нашыя кіраўнікі палітычна-дэмакратычных партыяў не парупіліся, каб прыцягнуць, пераняць досвед, гонар і славу гэтых, не пабаюся, герояў, для напаўнення свайго ідэалагічнага арсеналу.

"Чалавек з камераю ў дзяржаўнай установе - гэта шок для дырэктара"

Здымкі з тамтэйшымі вучнямі (менавіта сённяшнімі) мне былі патрэбныя не толькі для таго, каб нейкім чынам рэканструяваць падзеі 1946-1947 гадоў, але і каб разбудзіць у іх неабходнасць ведання сапраўднай гісторыі свайго краю. У нейкай ступені гэта ўдалося, як мне здаецца, але сёння нашая школа, асабліва на перыферыі, пад глабальным ціскам савецкай гістарыяграфіі, што калі і прараслі якія парасткі, то толькі насуперак усяму. Мне даводзілася вазіць маладых выканаўцаў па вёсках, каб наладзіць сустрэчу з тым жа Антонам Фурсам, бо зрабіць гэта ў нейкай школе, у класе - не было і памкнення, калі ты не хацеў бы падставіць якога-небудзь настаўніка. Чалавек з камераю ў дзяржаўнай установе - гэта шок для дырэктара.

Паколькі мы былі абмежаваныя ў часе, мы не змаглі ўкласці ўвесь назапашаны матэрыял у саракахвілінную стужку. Яшчэ будуць мастацкія фільмы, будуць напісаныя аповесці ды раманы, я ў гэтым упэўнены, і таму мы закончылі гісторыю СБП іх арыштам і судамі. А былі ж яшчэ гады ў лагерах. І былі там і сустрэчы, сяброўствы і нават каханне паміж сябрамі арганізацыі таго ж Лапіцкага і СБП. Алеся Умпіровіч сядзела разам з Ларысаю Геніюш. А чаго варты толькі адзін эпізод, калі Марыя Бабіч сустрэлася (толькі поглядам!) са сваім братам Іванам на зоне... Бо, не дай Бог, яна б павярнула галаву ў ягоны бок...

І самае, можа, матывацыйнае для стварэння фільму для мяне было тагачаснае настаўніцтва. Як згадвае мой герой Антон Фурс, "За тры гады настаўнікі зрабілі з нас патрыётаў сваёй Айчыны! І яна да гэтага часу жыве ўва мне".

mbnf.info
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2365
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9556
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31987