Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Урокі Майдана : Клопат шчырага Беларуса

Урокі Майдана : Клопат шчырага Беларуса Друк E-mail
06.03.2014 | 00:22 |
Урокі Майдана : Клопат шчырага БеларусаПавел Біч, люты 2014

Колькі банальнасцяў і глупстваў давялося прачытаць у аналітыкаў, пачуць ад суразмоўцаў пры тлумачэнні, чаму ў нас не так, як ва ўкраінцаў, чаму у нас немагчымы свой Майдан! Большасць, тлумачачы, звярталася да гісторыі -- нас вынішчалі ў войнах аж да паловы, што нашых пісьменнікаў перастралялі ў 37 годзе, што нас мала, а ўкраінцаў шмат, што яны гарачыя, а мы халодныя, што яны на Захадзе маюць сармацкія гены і не жылі доўга пад Расеяй, што ў нас Лукашэнка, а ў іх адносная дэмакратыя (вольныя СМІ) і г.д. Калі ж я нагадваў суразмоўцам, што прычына ў больш высокай нацыянальнай свядомасці украінцаў, яны ківалі галавой у знак згоды, а калі ж я пытаўся, чаму яна больш высокая, суразмоўцы пералічвалі усялякія "прычыны" накшталт вышэйзгаданых; кіраўнікі ж апазіцыі працягвалі рабіць тое, што ніяк не падвышала нацыянальную свядомасць - прыдумлялі праймерызы, рэферэндумы, "гаварыць праўду", рыхтаваліся удзельнічаць у Выбарах, увогуле паўтаралі ўсе, што рабілі і 10 і 15 гадоў таму; чакалі, што народ ад галечы і бяспраў'я выйдзе на вуліцы і будзе новая Плошча і г.д.

Глыбока ніхто не аналізаваў прычын нашай "замаруджанасці". Замест аналізу апазіцыянеры кінуліся ў напісанне мемуараў, у якіх узвялічвалі сябе і вінавацілі ў паразах сваіх ранейшых аднадумцаў. І гэта нягледзячы на тое, што В. Быкаў паразы 90-х патлумачыў проста - "грамадства не саспела". На пытанне, - а чаму яно саспела ў украінцаў, малдаванаў, кіргізаў, таджыкаў, татараў і башкіраў і не саспела ў нас, яны не маглі даць канкрэтнага адказа.

Між тым, мы жывем паміж прыбалтамі і украінцамі, з'яўляемся плаўным пераходам па усіх фактарах-прыкметах ад адных да другіх, і таму ў нас павінна быць з сацыяльным і нацыянальным не горш чым, у іх. Тое, што без вырашэння Нацыянальнага народ не здольны змагацца за Сацыяльнае, не з'яўляецца адкрыццём. Яшчэ 15-20 гадоў таму наўсупар заходнім дарадцам і нашым дэмакратам, аб гэтым ясна сказаў З. Пазьняк, ды шмат хто ведаў гэта і без яго.

Пытанне ў тым - чаму нашыя ўладныя вярхі не хочуць Нацыянальнага!?! Іх раўнадушша да Яго ўжо пасля нараджае нежаданне Яго ў простых людзей. Толькі ў нас, і ні у аднаго народа былога Саюза. У Рэспубліцы перамагла русіфікацыя і запанавала руская культура. Няўжо нежаданне нашага Нацыянальнага некалькімі дзясяткаў рускіх, якія б яны высокія пасады ні займалі, магло б перамагчы жаданне Нацыянальнага ў соцен тысяч нашых адукаваных людзей карэннай нацыі, калі б не дзейнічаў пастаянна нейкі негатыўны фактар? Адказ на гэтае пытанне дае загад Кацярыны Вялікай у 1796г. "Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а ее народ белорусами, чем на века привяжем ее к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя". Ці вы не верыце гэтай разумнейшай жанчыне 18 ст., якая ліставалася з Вальтэрам? Ці не гэта здзейснілася з нашым народам? Ці ж не гэтым тлумачыцца бяспаспяховая праца нашай інтэлігенцыі за 150 гадоў (пасля Ф. Багушевіча) выхаваць беларускую нацыю? Ці не клічам "Жыве Беларусь" (Жыве Белая Расія) тлумачыцца беспаспяховая праца апазіцыі па ажыўленні нашага народа пасля развалу Саюза? Дарэчы, звярніце ўвагу, Кацярына ацаніла прынцыповую нярускасць і мужнасць нашага народа, напісаўшы, "што скарыць яго сілай немагчыма". Дурні усё тлумачаць выпадковасцю Лукашэнкі. Але ён такая ж ахвяра назвы "белы рускі", як і ўвесь наш народ.

Шмат хто можа падумаць - назва не можа так моцна дзейнічаць на свядомасць людзей. А як жа тады векавая сусветная практыка даваць людзям новае імя пры змене рэлігіі? Тое ж, яшчэ з большым эфектам, датычыцца і цэлых народаў. Падрабязна, як назва "белыя рускія" забівае наш народ, пішу ўжо пару гадоў запар. Забойства адбываецца ў самым раннім дзяцінстве, калі малы ўпершыню даведваецца што ён ёсць маленькім беленькім рускім і бачыць мапу, на якой яго краіна Белай Русь (Белая Расея) выглядае маленькім лапікам побач з велізарнай Расеяй. Народжаны комплекс непаўнавартасці, затым затвердждаецца пануючай у нас рускай культурай.За выключэннем сайта "Мы-нацыя", мае артыкулы іншыя незалежныя СМІ не друкуюць.

Некаторыя лічаць назву Беларусь прыгожай. Але вось што піша пра яе адзін наш вядомы гісторык: "Таким же издевательским и колониальным (до гэтага ішла размова пра назву малароссы) является придуманным для нас название "белорусы", которое якобы должно было увязать нас с великорусским народом и его империей - вместо названия литвины, что явно не вписывалось в концепцию империи. Ни один народ не называет себя именем другого народа с добавлением некоего качества! Нет нигде в мире белофинов, белокитайцев, белонемцев, белонегров. Так мало того что непонятно "бело", но и равно непонятно "русы". Какая тут Русь имеется ввиду. Варяжская Русь готов? Или же Русь русинов Киева - то есть Украины? Но явно не Россия, так как та только примазалась к Руси сама никакой Русью никогда не была и не является, а как была Ордой, так ею и остаётся - и в ордынских границах и в ордынской ментальности". На сённяшні дзень рускія ў самой Вялікай Русі - Расіі страцілі ўсе свае юрыдычныя адзнакі. Іх юрыдычна не існуе ў Расіі. І няма такой зямлі ў Расіі, у межах якой раней або цяпер жылі этнічныя рускія.

А вось ці выхавала б украінская інтэлігенцыя нацыю на назве Маларосія? Адназначна - НЕ. Ці магла б украінская апазіцыя узняць народ на Майдан клічам "Слава малой Россіі"? Адназначна - НЕ. А наша інтэлігенцыя, тым не менш, даводзіць нашым людзям, што яны па сутнасці рускія, і апазіцыя крычыць "Жыве Беларусь"!

Што рабіць? Мяркую, трэба вяртацца да ліцвінства, што азначае вяртанне нашаму народу годнасці і гонару, якіх няма ў беларускасці, у назвах Беларусь і беларусы. Гонар і годнасць, патрыятызм і нацыянальнае выхоўваецца толькі на гістарычнам матэрыяле, духоўнай еднасці, на культурных здабытках і вайсковых перамогах, якія былі ў нас толькі тады калі мы былі Літвой і ліцвінамі. Выхаваць патрыятызм на ўраджаях бульбы, трактарах, МАЗах і партызанах, (якія змагаліся за інтарэсы савецкай імперыі), як намагаліся бальшавікі, немагчыма. Таксама як патрыятызм немагчыма было выхаваць на апяванні лапцей, гнілых хатках і нянавісці да паноў- эксплуататараў, як намагаліся гэта зрабіць нашыя адраджэнцы. Назва "беларусы" нясе на сабе вялікі патэнцыял убоства, адсталасці і неарыгінальнасці, і таму народу не пасуе гэтая назва.

Ды калі б гэтую назву нам навязвалі толькі антынацыянальныя сілы, а інтэлігенцыя і апазіцыя была б супраць іх, то народ адмовіўся б ад яе. Але акрамя расейцаў, нам навязвалі яе амаль усе: і адраджэнцы, і бальшавікі і савецкая інтэлігенцыя, і апазіцыя. І нават палякі, якія не маглі не ведаць, што мы ў мінулым -- гэта Літва і ліцвіны. Тыя, хто быў супраць цяперашніх назваў, былі знішчаны і/або забытыя. І наш народ замкнуўся, закрыўся, стаў анацыянальным. Ён вырышыў, лепей быць наогул ніякім, чым быць атыжолкам іншага народа, якім бы ён ня быў вялікім. Нельга палюбіць чужое, можна палюбіць толькі Свае, хай самае малое, але Свае, як гэта адбываецца, напрыклад, у прыбалтаў і ў іншых малых народаў. Народ, ў адрозненне ад інтэлігенцыі, фальшывіць не можа.

Прапаноўваю пашукаць назву, якая б трапна адлюстроўвала нашу дваістую сутнасць - ментальна мы балты, а культурна - "славяне".

Прыйшла пара выбіраць - альбо мы з назвай Беларусь скатваемся ў Расею (як і прадбачыла Кацярына), альбо мы вяртаемся да ліцвінства. Канчатковая назва вызначыцца пазней. Не будзем "метафізікамі"-"ідэалістамі", якія ад немагчымасці дасягнуць адразу Усяго. У нашым выпадку патрабуецца знайсці назву, якая б Усіх задавальняла, (як у нашым народзе, так і ва ўсім Свеце), не патрабавала змены свядомасці і нейкіх матэрыяльных страт... Назвы краін і народаў робяцца "сакральнымі" толькі на некаторы час гісторыі. Напрыклад, тэрыторыю РФ еўрапейцы спачатку называлі Тартарыяй, само ж насельніцтва гэтай Тартарыі, баюся, наогул не ўсведамляла сябе народам; затым РФ была некалькі стагодзяў мангольскай Ордой; затым - Масковіяй; затым - пасля гібелі Кіева - Маскоўскай Руссю; затым - Расеяй. Калі ж Україна памацнее настолькі, што захоча і зможа вярнуць сабе назву Русь, Расійская Федэрацыя страціўшы Сібір і Урал, зноў можа стаць Масковіяй. І так адбываецца паўсюль у Свеце: Брытанія пераўтварылася ў свой час у Англію, Галія - у Францыю, Гарманія ў наш час мае аж чатыры назвы. Рускія могуь называць нас хоць да канца свету Белай Руссю, хоць Сапраўднай Руссю. З цяперашняй Ліетувай мы, магчыма, неўзабаве паразумеемся, таму што мы патрэбныя адзін аднаму Але ўсё гэта пакуль з вобласці фантазій. Пачнём працу па выратаванні саміх себя. 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Так и есць. Трапна написана.
Але я и шмат маих знаемых ужо дауно личаць сябе лицвинами).

Напісаў Алег,
Дата 03/09/2014 Час 15:41

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1625
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9311
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44851