Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Антынацыянальную палітыку за лозунгамі не схаваеш

Антынацыянальную палітыку за лозунгамі не схаваеш Друк E-mail
18.12.2008 | 13:37 |

Леанід ЛычЗацяжны характар дзяржаўнай антынацыянальнай палітыкі ў сферы духоўнага жыцця краіны самым адмоўным чынам уплывае на этнічную самасвядомасць яе тытульнага народа - беларусаў. Шматгадовая русіфікацыя спрычынілася да таго, што ў абсалютнай большасці сучасных беларускіх сем'яў не гучыць беларуская мова. Не чуюць ці мала чуюць яе ў дашкольных, школьных установах, універсітэтах, гімназіях, каледжах, ліцэях, вучылішчах прафесійна-тэхнічнага профілю, па радыё і тэлебачанні, падчас правядзення афіцыйных святочных, агітацыйна-прапагандысцкіх, культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, паказу драматычных, оперных спектакляў, дэманстрацыі кіно, выступленняў эстрадных спевакоў і г.д. Словам, свядома, планава, на дзяржаўным узроўні робіцца ўсё, каб беларус не адчуваў сябе беларусам, хаця і жыве ён не на чужыне, а ў роднай бацькоўскай хаце.

Працяглы час такі прыгонны стан беларускага культурна-моўнага жыцця цалкам задавальняў усе эшалоны ўлады краіны. Аднак сёння сярод шматлікага апарату дзяржаўных чыноўнікаў ужо знайшліся асобы з добрым прадбачаннем велізарнай этнічнай катастрофы ад такой заганнай моўнай палітыкі - немінучага вымірання беларусаў як самабытнай нацыі. Смеласці карэнным чынам змяніць сваю антынацыянальную, культурна-моўную палітыку нестае ў вышэйшых кіраўнікоў, а вось жаданне на больш позні тэрмін адцягнуць этнічнае выміранне беларусаў у іх прысутнічае. Не сумняваючыся ў тым, што з-за глабальнай дэфармацыі нацыянальных асноў культуры беларусы ўсё ў меншай ступені будуць глядзець на сябе як на самабытны этнас, а некаторыя з іх хутка наогул адмовяцца ад свайго гістарычнага імя, дзяржаўныя ідэолагі пайшлі на масавае ўжыванне на ўсіх абсягах краіны лозунгаў "Мы - беларусы!", "Наша краіна - Беларусь!", "За вольную, незалежную Беларусь!". Нават маладасведчаныя людзі добра разумеюць, што такія лозунгі зусім не адпавядаюць рэчаіснасці, бо як можна быць беларусам, краінай Беларусь, прычым вольнай, незалежнай, дый яшчэ квітнець, калі амаль ва ўсіх сферах грамадскага жыцця пры непасрэднай падтрымцы прэзідэнцкай вертыкалі пануе руская мова, калі з-за празмерна шырокага распаўсюджвання рускай культуры не знаходзіцца прыстойнага месца беларускай нацыянальнай культуры ў духоўным жыцці Бацькаўшчыны.

Каб дапамагчы такім гора-кіраўнікам хоць трохі адтэрмінаваць этнічную смерць беларусаў, бюджэтныя кампазітары і паэты-песеннікі, думаю, не без уплыву афіцыйных ідэолагаў, ужо паспелі стварыць процьму рускамоўных песень, амаль у кожным куплеце якіх прысутнічаюць словы "беларус" ці "Беларусь". Здараецца і такое, што яны па два-тры разы згадваюцца. Разлік даволі просты: не даць беларусам канчаткова забыцца пра назву сваёй нацыянальнасці і краіны пражывання.

Практыкаваць такую сімвалічную беларускасць у рускамоўных песнях даводзіцца яшчэ і таму, што ўжо амаль няма каму спяваць і далёка не ўсе хочуць слухаць, разумець па-беларуску. Дзяржаўная палітыка русіфікацыі, не выключаючы і сучаснай, паадбівала многіх ад уласных культурна-моўных традыцый. Народ у сваёй асноўнай масе жыве чужым, навязаным звонку, якое пладзяць і нашы творцы.

Мой нябедны досвед этнакультурнага развіцця краіны не пакідае аніякіх сумненняў, што такой штучнай, лозунгавай беларускасцю прэзідэнцкай вертыкалі не ўдасца захаваць беларускай Беларусь і беларускімі беларусаў.

Калі сённяшнюю - дарэшты здэнацыяналізаваную - Беларусь аб'яднаць з Расіяй у адну дзяржаву, з этнічнай карты, са службовай дакументацыі апошняй адразу ж знікнуць такія, хоць і фармальна, але ўсё ж папулярныя пакуль што ў нашых афіцыйных ідэолагаў і інтэлігенцыі словы "Беларусь" і "беларусы". I ніхто так не дапаможа саюзнай уладзе звесці іх у нябыт, як сама беларуская рускамоўная інтэлігенцыя, асабліва творчая, якая і сёння так прагне неабмежаванай прасторы для сваёй супярэчнай беларускаму нацыянальнаму інтарэсу дзейнасці. Найменне "Паўночна-Заходні край" для беларускіх земляў хутчэй за усё не адновяць з-за нядужа вялікай папулярнасці гэтага слова, а вось ганебная, абразлівая для іх карэннага насельніцтва саманазва "тутэйшыя" атрымае права на жыццё, супраць чаго наўрад ці будуць выступаць новыя улады. Калі ўсё ж такога трагічнага, саромнага канца не жадае прэзідэнцкая вертыкаль (у што цяжка паверыць), калі яна не хоча стаць калектыўным Герастратам у этнічным забойстве ўласнай тытульнай нацыі, трэба яе жыццё і жыццё ўсёй краіны да самых краёў напоўніць рэальнай, а не лозунгавай, касметычнай беларускасцю. Тады адпадзе патрэба глуміць фарбы, палотнішчы і іншыя матэрыялы для вырабу не падмацаваных практыкай транспарантаў з надпісамі "Мы - беларусы!", "Наша краіна - Беларусь!", "За вольную, незалежную Беларусь!". Трэба ж і нам нарэшце жыць так, як і ўсе цывілізаваныя народы. Сам я за мяжою не бываю, але ад тых, хто наведвае іншыя краіны, чуў, што ў Польшчы яны не сустракалі плакатаў з надпісамі "Мы - палякі!", у Францыі - "Мы - французы!", у Італіі - "Мы - італьянцы!". Гэта і так зразумела. Знаходзімся ж у цэнтры Еўропы. Дык давайце і паводзіць сябе па-еўрапейску, жыць паводле ўласных нацыянальна-культурных стандартаў. Годзе без меры паглынаць чужыя культуру і мову, хоць яны і славянскія, тады ні сабе, ні каму-небудзь іншаму не трэба будзе даказваць, што мы беларусы і жывем у Беларусі. Усё роўна не павераць у гэтую прыгожую казачку ні самі беларусы, ні тыя, хто будзе наведваць іх дашчэнту спляжаную русіфікацыяй дарагую, любую Бацькаўшчыну, што ператварае яе для беларускамоўных беларусаў у сапраўдную чужыну.

Леанід ЛЫЧ, доктар гістарычных навук, прафесар
"Народная воля" 24.07.2008 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1761
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9447
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44987